Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)


Date: 2015-10-07; view: 1977.


Аднаўленне прамысловасці і транпарту ў БССР (1945-1955 гг.) Аднаўленне прамысловасці і іншых галін прамысловасці пачалося з восені 1943 г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена Чырвонай Арміей ад акупацыі. А ў верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946 – 1950 гг.”, які з'яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Выйсці на даваенны ўзровень і пераўзысці яго павінны былі ўсе галіны эканомікі. Беларусь атрымала амаль усё неабходнае для разгортвання алнаўленчых работ з агульнасаюзных крыніц. Згодна з пасляваеннымі дамоўленасцямі, рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый. Сярод рабочых краіны разгарнулася шырокае спаборніцтва за высокія працоўныя дасягенні, якія адпавядалі лепшым узорам перадавікоў і наватараў вытворчасці.

Паспяхова ішло аднаўленне прамысловасці. Найперш – цяжкай. Ужо ў 1950 г. аб'ём прадукцыі прамысловасці перавысіў даваенны ўзровень на 15%, а яе вядучых галін – машынабудавання і металаапрацоўкі – у 2,4 раза. Упершыню ў рэспубліцы быў асвоены выпуск аўтамабіляў, трактараў, веласіпедаў. Расшыралася энергетычная і паліўная базы. У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо у час вайны беларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Але ўжо ў 1950 г. даўжыня дзеючай чыгункі складала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны масты, вакзалы, паравознае дэпо і інш. сувязь. Буйнамаштабны рост прамысловай вытворчасці забяспечваўся перш за ўсё будаўніцтвам і ўзвядзеннем у эксплуатацыю звыш 150 новых буйных прадпрыемстваў. 1947 г. – першую прадукцыю далі Мінскі мотавелазавод і Мінскі трактарны завод. Пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты. Значны пашырылі выпуск прадукцыі ўжо дзеючыя прадпрыемтсвы, асабліва МТЗ, МАЗ, “Гомсельмаш”, станкабудаўнічыя заводы.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі БССР у першае пасляваенае дзесяцігоддзе. У першыя пасляваенныя гады сельская гаспадарка знаходзілася ў цяжкім становішчы: поўнасцю быў знішчаны парк сельскагаспадарчых машын, маёмасць калгасаў і саўгасаў была зарабавана. Увогуле аграрная палітыка партыйнага кіраўніцтва ў гэтыя гады вызначалася падпадкаваннем сельскай гаспадаркі інтарсам прамысловасці. Паралельна з аднаўленнем прамысловасці ва ўсходніх абласцях праводзілася калектывізацыя гаспадаркі заходніх абласцей. Калектывізацыя праводзілася ў сціслыя тэрміны, з прымяненнем прымусовых мер. Палажэнне сельскай гаспадаркі больш пагоршылася. Платай калгаснікам за іх знясільваучую працу былі працадні, за якія яны амаль нічога не атрымлівалі і жылі толькі за кошт таго, што мелі з асабістых агародаў. Пры такіх умовах ў калгаснікаў не было эканамічнага стымулу да працы. Але не працаваць яны не маглі. Існавала і судовая адказнасць за неўдзл у калгаснай вытворчасці. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва.

Пераломным стаў верасень 1953 г., калі пратыйнае кіраўніцтва і ўрад краіны замянілі аграрную палітыку ў напрамку выкарыстання, поруч з каманднымі, эканамічных метадаў кіравання сельскай гаспадаркай: павышаліся закупачныя цэны не сельгаспрадукцыю, уводзілася абавязковая грашовая аплата працы калгаснікаў, рэзка ўзрастала вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і аснашчэнне ёю калгасаў і саўгасаў і г.д.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1945-1955 гг. Як пераможца ў вайне народ у большай ступені стаў адчуваць сваю годнасць і спадзяваўся, што яго жыццё палепшыцца, а роля ў вырашэнні грамадска-палітычных праблем павысіцца. Для ўлады ж галоўным на гэтым эпате было вяртанне народа пад поўны і ўсеахопны кантроль па ўзору 30-х гг. У беларусі становішча ўскладнялася яшчэ тым, што ўлады з пэўным недаверам адносіліся да насельніцтва, якое часова пражывала на акупіраваннай немцамі тэрыторыі, а таксама да рэпатрыіраваных грамадзян з-за межы.

Пасля вызавалення рэспублікі ад гітлераскай акупацыі жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Ужо на 1 студзеня 1946 г. колькасць членаў партыі ў БССР склала 48,2 тыс. чалавек, а ў 1955 г. – 145 тыс. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б у першыя пасляваенныя гады праўлення П.К. Панамарэнка. Пасля П.К. Панамарэнка першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі былі ў 1947-1950 гг. М. Гусароў, а ў 1950-1956 гг. – М. Патолічаў, накіраваныя ў БССР з Масквы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1937 г., Саветам дэпутатаў працоўных належаля галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. – у мясцовыя Саветы рэспублікі. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР быў абраны Н.Я.Наталевіч, якога ўжо ў 1948 г. змяніў на гэтай пасадзе В.І.Казлоў і заставаўся на ёй да 1967 г. Да 1946 г. была поўнасцю адроджана структура прафсаюзных органаў. У тагачасных умовах прафсаюзы разам з кіраўніцтвам прадпрыемстваў павінны былі ў першаю чаргу актыўна ўдзельнічаць у забеспячэнні вытворчай дзейнасці працоўных калектываўю Вызначальную ролю ў грамадскім жыцці моладзі гэтых гадоў адыгрываў камсамол. Ён займаўся не толькі культурна-выхаваўчай працай сярод моладзі, але і вытворчай сферай.

Выканаўчыя функцыі савецкай улады належалі Савету Народных камісараў БССР, які ў 1946 г. быў перайменаваны ў Савет Міністраў. Выканаўчая ўлада здзяйсняла практычную рэалізацыю рашэнняў, якія сыходзілі ад ЦК КП(б)Б і Вярхоўнага Савета БССР. Яна несла адказнасць за развіццё народнай гаспадаркі, культуры, забеспячэнне дабрабыту народа.

Аднаўленне адукацыі і культуры ў БССР у першае паслеваеннае дзесяцігоддзе. Каб аднавіць працу школ, трэба было занава пабудаваць ці адрамантаваць школьныя будынкі, наладзіць выпуск школьнага абсталявання, вучэбнай літаратуры, вырашыць праблему настаўніцкіх кадраў. Рамонтам і будаўніцтвам школ займаліся не толькі будаўнікі, але і настаўнікі, бацькі вучняў і нават ваеннаслужачыя. У 1950/51 навучальным годзе школьная сетка ў рэспубліцы перавысіла даваенную. У школы на працу накіроўваліся дэмабілізаванныя з арміі былыя настаўнікі. Адбыўся пераход да навучання з сямігадовага ўзросту, уведезна здача экзаменаў у 4 і 7 класах і на атэстат сталасці – у 10 класе. Ставараліся ўмовы для адукацыі моладзі, якая працавала. Для яе адкрываліся школы рабочай і сельскай моладзі. Вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школы Беларусі ў час гітлераўскай акупацыі поўнасцю прыпынілі сваю дзейнасць. У эвакуацыі прадоўжылі дзейнічаць у чкасці самастойных ВНУ толькі БДУ на станцыі Сходня пад Масквой і Мінскі медыцынскі інстытут у г. Яраслаўлі. Ужо ў 1944 г. пачаў сваю дзейнасць Беларускі палітэхнічны інстытут. У гэтым годзе з Яраслаўля ў Мінск пераехаў медыцынскі інстытут. У 1944 – 1945 гг. Аднавілі заняткі Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, БДУ і іншыя ВНУ – усяго 24. Аднак патрэбнасці народнай гаспадаркі і культуры, якія развіваліся хуткімі тэмпамі, задавальняліся не ў поўнай меры. У першай палове 50-х гг. Былі адкрыты 4 новыя ВНУ. Гэта Гроденскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадарркі і Полацкі педагагічны інстытут. Аднавілася і дзйнасць большасці спецыяльных навучальных устаноў.

Аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі толькі разгортвалася, а Акадэмія навук БССР ужо ў 1944 г. пачала сваю дзейнасць. Да 1950 г. яе асноўныя навуковыя ўстановы (інстытуты, батанічны сад, базы для эксперыментаў вялі поўнамаштабную навуковую працу. Паступова ўзнаўляўся кадравы навуковы патэнцыял, хаця і з вялікімі цяжкасцямі. Разам з акадэмічнай развалілася і галіновая навука. У 1955 г. у рэспубліцы налічвалася 76 навуковых устаноў. Навуковых прыбораў і абсталявання не хапала, шмат што з іх састарэла. Адмоўна ўплывалі і адміністрацыйныя метады кіравання. Яго вынікам з'явілася прызнанне неперспектыўнымі такія навуковыя накірункі, як генетыка, кебернетыка і інш.

Пераход да мірнага жыцця спряў таму, што літаратура пачала хутка папаўняцца новымі талентамі. Ужо ў 1950 г. Саюз савецкіх пісьменнікаў налічваў у сваіх радах каля 120 чалавек. Яго папоўнілі такія пісьменнікі, як Янка Брыль, Іван Мележ, Анатоль Вялюгін, Мікола Гамолка, Рыгор Няхай, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак і інш. Улада не адказалася ад метадаў кіраўніцтва літаратурай і культурай. Каб поўнасцю падпарадкаваць дзейнасць пісьменнікаў і мастакоў партыйнаму кіраўніцтву, у 1946 г. з'явілася спецыяльная пастанова ЦК ВКП(б) па пытаннях літаратуры, мастацтва, культуры. Пісьменнікі, як і ўсе дзеячы культуры, былі пастаўлены ў жорсткія рамкі партыйных патрабаванняў, якія праламляліся праз захаванне так званага метаду сацыялістычнага рэалізму.

Галоўнай тэмай прозы пасляваенных гадоў была мінулая вайна. Першым ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне вайны па яе гарачых слядах пачаў вядомы беларускі пісьменнік К.Чорны “Млечны шлях”. Найбольш поўна героіка вайны выяўлена ў рамане-эпапеі М.Лынькова “Векапомныя дні”. Увагу чытачоў прыцягнуў раман “Глыбокая плынь” І.Шамякіна, які ўдастоены быў Сталінскай прэміі. А.Кулакоўскі ў рамане “Расстаёмся ненадоўга” раскрывае гераічнае праз паказ яе суровага быту. На больш шырокім фоне разгортваецца паказ вайны ў рамане І.Мележа “Мінскі напрамак”. Падзеям вайны былі прысвечаны і драматургічныя творы К.Крапівы “Знародам”, А.Маўзона “Канстанцін Заслонаў”, А.Кучара “Гэта было ў Мінску” і інш. Але не толькі вайны прыцягвала ўвагу беларускіх пісьменнікаў. У гэты час плённа працаваў класік беларускай літаратуры Я.Колас. У 1947 г. выйшла яго паэма “Рыбакова хата”, у якой адлюстроўвалася барацьба беларускага народа супраць польскай акупацыі. А ў 1954 г. ён завяршыў работу над трылогіяй “На ростанях”. Сталінскай прэміяй была адзначана і паэма П.Броўкі “Хлеб”, якая прысвечана мірнай стваральнай працы пасля вайны. Яшчэ больш паспяхова ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе развівалалася беларуская паэзія. У гэтыя гады ў росквіце творчых сіл знаходзіліся такія вядомыя паэты, як А.Куляшоў, П.Броўка, М.Танк, П.Панчанка, П.Глебка, М.Лужанін. Творчай сталасці дасягнулі В.Вітка, С.Дзяргай, А.Зарыцкі. Галоўнай тэматыкай іх творыў былі праблемы адраджэння мірнага жыцця.

Аднаўленне ўстаноў культуры і мастацтва ў рэспубліцы пачалося адразу пасля вызвалення ад акупацыі. Аднавілі сваю дзейнасць Саюз мастакоў БССР і Саюз кампазітараў БССР. Як і ў літаратуры, важнай тэмай на беларускай сцэне ў першыя пасляваенныя гады была мінулая вайна. Значнае месца ў рэпертуары беларускіх тэатраў займала руская і зарубежная класіка. Гэта было не толькі дань тэартральнай традыцыі, але і магчымасць хаця б часткова пазбавіцца ад ідэалагічнага партыйнага ціску. Важнае месца ў жыцці рэспублікі займала оперна-пастаноўчае мастацтва. Тэатр оперы і балета Беларусі ў 1944 г. вярнуўся ў вызвалены Мінск з Ніжняга Ноўгарада. Пастаянна ставіліся шэдэўры рускай опернай класікі – “Князь Ігар” А.Барадзіна, “Яўгеній Анегін” і “Пікавая дама” П.Чайкоўскага, “Іван Сусанін” М.Глінкі, зарубежнай – “Фауст” Ш.Гуно, “Кармэн” Ж.Бізэ і інш.

З эвакуацыі вярнуўся Беларускі асамбль песні і танца. З 1955 г. пачала функцыяніраваць Дзяржаўная харавая капэла БССР на чале з Р.Шырмай. Дзейнічалі кансерваторыя Белдзяржстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР пад кіраўніцтвам У.Жыновіча і Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР. Творчая дзейнасць беларускіх кампазітараў характарызавалася арганічнай сувяззю з народным песенна-танцавальным мастацтвам. Найбольшую вядомасць у гэтыя гады атрымалі кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі, Г.Вагнер, Я.Глебаў і інш.

Пераважна тэмай вайны цікавіла ў гэтыя гады і мастакоў Беларусі. Найбольш значныя іх працы: “На партызанскім аэрадроме” П.Гаўрыленкі, “Дапамога Масквы партызанам” Я.Ціхановіча, “Палонных вядуць” А.Шыбнёва, “Канстанцін Заслонаў” В.Хрусталва і інш. Мастак Я.Зайцаў стварыў глыбока эмацыянальнае палатно “Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе”. Момант сустрэчы насельніцтвам Мінска войнаў Савецкай Арміі адлюстроўваецца ў палатне “Мінск. 3 ліпеня 1944 г.” В.Волкава. У пейзажнай тэматыцы вядомасць атрымалді карціны мастакоў П.Дурчына, В.Бялыніцкага-Бірулі, В.Кудрэвіча, Г.Азгура, В.Цвіркі і інш. Шэраг буйных работ ў гэтыя гады стварылі беларускія скульптары З.Азгур, А.Бембель і інш.

Беларусь на міжнароднай арэне ў першае паслеваеннае дзесяцігоддзе. Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН.Выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля другой сусветнай вайны ў першую чаргу быў звязаны з утварэннем Арганізацыі Аб'яднаных нацый. У 1944 г. 1 лютага Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб наданні саюзным рэспублікам пэўных паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін. У кожнай саюзнай рэспубліцы былі створаны міністэрствы замежных спраў. У сакавіку 1944 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР замацавала ў канстытуцыі права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. 24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г. – Міністэрства замежных спраў). Беларусь і Украіна ўвайшлі ў склад краін – заснавальніц ААН за вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Дамоўленасць аб членстве БССР і УССР у ААН была дасягнута паміж кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў – СССР. ЗША і Вялкабрытаніі на Крымскай канферэнцыі ў лютым 1945 г. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан – Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін – заснавальніц ААН. 26 чэрвеня 1945 г. у Сан – Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаў – заснавальніц падпісалі Статут ААН. Удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Але членства Беларусі ў складзе ААН аб'ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала яе міжнародны дыяпазон, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. Па прапанове БССР ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г. пры абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без дыскрымінацыі і ўніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. З такіх пазіцый былі распрацаваны і падпісаны ў Парыжы ў 1947 г. мірныя дагаворы з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі – Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Ад БССР дагаворы падпісаў міністр замежных спраў К.В.Кісялёў. У 1951 г. у сувязі з уваходжаннем рэспублікі ў склад ААН быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг БССР. Малюнак сцяга быў распрацаваны мастаком М. Гусевым. Малюнак арнамента быў узяты з ручніка, які вышыла ў 1917 г. сялянка Матрона Маркевіч з в . Касцілішча Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Непасрэдныя эканамічныя сувязі рэспублікі з іншымі краінамі ў першыя пасляваенныя гады, дзякуючы палітычнаму курсу Сталіна, які атрымаў назву “жалезнай заслоны”, практычна адсутнічалі.

Рэспубліка выступала толькі ў якасці пастаўшчыка тавараў Міністэрству гандлю СССР.

Дыскрымінацыя– наўмыснае абмежаванне або пазбаўленне правоў якіх – небудзь асоб, арганізацый ці дзяржаў па нацыянальнай, рэлігійнай, палавой, палітычнай і іншых адзнаках. Беларусь падтрымлівала ў пасляваенныя гады параўнальна шырокія культурныя сувязі перш за ўсё з краінамі Усходняй Еўропы. Беларусь стала членам шэрагу міжнародных арганізацый: 1947 г. – Міжнародны саюз электрасувязі і Сусветны паштовы саюз, 1948 г. – Сусветная метэаралагічная арганізацыя, 1954 г. – Міжнародная арганізацыя працы, 1954 г. – Арганізацыя Аб'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. БССР падпісала шэраг міжнародных дагавораў: 1944 – 45 гг. – з Польшчай аб парадку добраахвотнай рэпатрыяцыі беларускага і польскага насельніцтва. 1949 г. – БССР падпісала міжнародную канвенцыю аб паляпшэнні лёсу ахвяр вайны. 1954 г. – канвенцыю аб ахове культурных каштоўнасцей.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi | Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.005 s.