Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні


Date: 2015-10-07; view: 448.


1. Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння

2. Гістарычная перыядызацыя

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы

4. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

 

1. «Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага гра­мад­с­т­ва ў мiнулым. Аб'ектам яе пазнання з'яўляецца працэс і вынікі жыц­цядзей­нас­ці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі пер-­шыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных на-вук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх су­б­'­ек­тах жыццядзейнасці лю-дзей (ад асобных індывідаў да цы­ві­лі­за­цый­ных супольнасцей) у міну-лым. Яна мо­жа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гу­ма­ні­тар­ных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з фі­ла­со­фій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх – з эка­но­мі­кай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з'яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чы­нам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, за­ці­каў­ле­ным у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях гра­мадзян­с­кас­ці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.

З'яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай гра­мад­с­т­ва ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама вы­ха­ван­ні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны ме­лі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аў­тар­с­кіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых су­по­ль­нас­цей.

У ХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, ар­хе­а­ло­гіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка на­пе­рад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сіс­тэ­май метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вы­ву­чэн­ня мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэн-ні мі­ну­ла­га належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вы­ні­кам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся хра­на­ла­гіч­на­га прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту глед­жан­ня на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што пер­шая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праў­ды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гіс­то­ры­кі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вы­му­ша­ны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.

У нашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб'ектывізм, да гістарычнай працы прад'яўляюцца высокія патрабаванні – і ў пер­шую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб­'­ек­тыў­на­га раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з ін­шых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з'яўля­юц­ца аб'ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і ак­сі­я­ла­гіч­ны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праў­дзі­вы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны по-г­ляд на факты і з'явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з'явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з ін­шы­мі суб'ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае маг­чы­масць ацэньваць факты і з'явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Ак­сі­я­ла­гіч­ны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агу­ль­на­ча­ла­ве­чых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую знач­насць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і бе­ла­рус­ка­га этнасу, у прыватнасці.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цес-на звя­за­ныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных па­ды­хо­даў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзя­ляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, ся­рэд­не­вя­ко­вую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прын­цы­пу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж са­бой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асоб­ных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле ком­п­лек­с­ных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з'ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вы­лу­ча­юць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гіс­то­рыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, мет­ра­ло­гію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Са­мас­той­нае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы на-вуковых калектываў кафедр і ін­с­ты­ту­таў.

2. Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – пе­ры­я­ды­за­цыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiста-рычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый раз­віц­ця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, фе­а­да­ль­ную, капіталістычную і сацыялістычную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цы­ві­лі­за­цый­ным падыходзе і мае наступны выгляд:

1. Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс. да н. э – V cт. н. э.).

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяр- жаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.)

4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася сво­е­а­саб­лі­вая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая мар­к­сіс­ц­ка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фар­ма­цый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў дум­ку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў выт­вор­ча­ці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эк­с­п­лу­а­та­та­раў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала ас­ноў­най рухаю-чай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выг­ля­да­ла аб'ек-тыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля са­міх людзей ады-ходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне ка­пі­та­ліс­тыч­най фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад са­цы­я­ліс­тыч­най, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнут­ра­ныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў са­вец­кія часы марк-сісцка-ленінская метадалогія гістарычных дас­ле­да­ван­няў выявіла іс-тотную недасканаласць.

Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх на­ву­коў­цаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вы­ву­чэн­ня гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя ра­зы­ход­жан­ні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэн­са­ван­ні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цы­ві­лі­за­цый­на­га, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-выт­вор­чыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ве­даў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з'яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.

Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала склад­вац­ца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з на­цы­я­на­ль­най культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэр­ытарыяльныя граніцы і характарызуецца асо­бым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш вы­раз­на сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гіс­то­ры­ка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і са­цы­ё­ла­га А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гіс­та­рыч­ны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, ла­ка­лі­за­ва­ных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аг­рар­на-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін­дус­т­ры­я­ль­ную (капіталізм) і постіндустрыяльную.

Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не іс­нуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па га­ры­зан­та­лі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цы­ві­лі­за­цы­яй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастай-ныя і са­ма­дас­тат­ко­выя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапо-глядам, мен­та­ль­нас­цю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеаса-блівай са­цы­я­ль­на-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім раз-віцці яны пра­ходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, за-няпаду і па­гі­бе­лі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завярша-ецца эра ла­ка­ль­ных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гіста-рычна аб­ме­жа­ва­ная з'ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага ста-годдзя – гэта фар­мі­ра­ван­не адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асоб­най краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агу­ль­на­га ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як выз­на­ча­ль­най і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.

4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з'яўляецца за­рад­жэн­не, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э. – пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць раз­г­ля­ду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя фор-мы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца зай­ма­юць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяр­жаў­нас­ці.

Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсход­нес­ла­вян­с­кай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае маг­чы­масць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго раз­віц­ця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.

Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баб-роўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікі-фароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым бе­ла­рус­ка­га народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяш­ча­лі­ся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Ка-роткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў пер­шую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі на­рыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX ста­лец­ця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кно­ры­на «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў ас­но­ву канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова ар­гу­мен­та­ва­ныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку ар­ты­ку­лаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важ­ней­шых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб раз­віц­ці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»

У часы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэс­пуб­лі­цы з'явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з ус­та­ля­ван­нем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці тво­раў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Бе­ла­ру­сі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гіс­та­рыч­ных падзей.

У пасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё бе­ла­рус­кай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Ка­му­ніс­тыч­най партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Ай­чын­най вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі ак­тыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Са­лад­коў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Пет­ры­каў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фа­шыс­ц­кіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).

Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абе­цэ­дар­с­ка­га, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Іг­на-цен­кі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лы­сен­кі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трох­том­ная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа-шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».

З пачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у гра­мад­с­т­ве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна па­шы­ры­ла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень. У ліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях за­моў­ч­ва-лі­ся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі на­цы­я­на­ль­ны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія ін­шыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я. Анішчанкі А. Віш­неў­с­ка­га, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Ка­ва­ле­ні, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Са­ро­кі­на, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зра­бі­ла­ся выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Ад­мет­най з'явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Бе­ла­ру­сі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).

Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц – тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мі­ну­лым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументаль-ныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу да­ку­мен­та­ль­ныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэк­рэ­таў, збор-нікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.

Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мі­ну­лых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Бы-хаў­ца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пі­сь­мо­выя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсе­ба­ко­ва­му і аб'ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спры­яць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, та­паг­ра­фіч­ных крыніц, кінафотадакументаў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА | Пытанні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.798 s.