Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя


Date: 2015-10-07; view: 976.


Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае ста­но­віш­ча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў кан­цы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова.

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская да­мо­ва аб ненападзе

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

 

1. 26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў Дэк­рэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і зак­лю­чэн­ня перамір'я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў аба­вяз­кі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць ад­па­вед­ны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў сал­да­т расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір'е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Герма­нія Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзен­не перамоў і 2 снеж­ня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір'е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных пры­чы­нах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання пе­ра­га­во­раў. Лозунг кі­раў­ні­ка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, шта­бам Заходняга фронту.

27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не да­ча­каў­шы­ся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лю­та­га 1918 г. аўстра-гер­ман­с­кія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэ­ры­то­рыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзе­ні. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на знач­на больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліф­лян­дыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі ады­ходзі­лі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых руб­лях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.

Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэш­т­кі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх ін­та­рэ­саў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй не­за­леж­нас­ці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў аку­пі­ра­ва­ныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неў­за­ба­ве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. бы­лі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі пар­ты­зан­с­кія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вер­ба­ва­лі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.

27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы да­га­-вор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кам­пен­са­цыю аба-вязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэ­ры­то­рый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў час­т­ку кантрыбуцыі ў аб'ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Бе­ла­ру­сі набыла незваротны харак-тар. Іх адносіны з мясцовымі рэ­ва­лю­цый­ны­мі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй бы­лі, як правіла, бесканфліктнымі.

Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Гер­ма­ні­яй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі выз­ва­ліц­ца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць ад­наў­лен­не Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.

Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа аса­цы­і­ру­ец­ца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па да­сяг­нен­ні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.

2. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-но­га саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі ся­бе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апош­няй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана пад­пі­саць дагавор аб перамір'і.

Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзе­ня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб ут­ва­рэн­ні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая ат­ры­ма­ла назву Ліга Нацый.

28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага да­га­во­ру з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае ка­ла­ні­я­ль­ныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсход­няй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся аві­я­цыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог пе­ра­вы­шаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Ан­тан­ты.

10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага да­га­во­ру пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і бы­лой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэ­ры­та­ры­я­ль­ныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шмат­на­цы­я­на­ль­най імперыі заставалася невялікая рэспубліка з мо­на­эт­ніч­ным насельніцтвам.

27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося пад­пі­сан­не аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адаб­ран­не ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы ра­зам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.

4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а на­се­ль­ніц­т­ва – у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны па­тэн­цы­ял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. даб­рах­вот­ні­ка­мі.

Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пе­ра­мож­цы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Ар­ме­нія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя пе­ра­да-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дар­да­нэ­лы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.

Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэр­мен­с­ка­га, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе скла­ла­ся своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на ства­рэн­не Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыг­ры­ва­лі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўма­ца­ван­не палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а так­са­ма асобных зноў створаных дзяржаў.

ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, так­са­ма выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўлад­ка­ван­ня сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Ва­шын­г­то­не праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх да­мі­ні­ё­наў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяр­жа­ва­мі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Вер­са­ль­с­ка-Вашынгтонская сістэме.

Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кан­ты­нен­це выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Пас­па­лі­тай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыг­ры­ва­лі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў ін­с­т­ру­мент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб'ектам барацьбы паміж По­ль­ш­чай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай су­по­ль­нас­цю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Ак­ра­мя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў вы­ні­ку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.

З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. да­маг­чы­ся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.

Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пы­тан­ня таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аў­та­ры­тэт­най сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звяз­ва­лі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб бе­ла­рус­кі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рас­ся­лення.

Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася аба­ра­ніць Ві-леншчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў По­ль­ш­чы.

Беларускае пытанне так і не было агучана на Па­рыж­с­кай канфе-рэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце пры­мі­рэн­ня Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У вы­ні­ку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвю­ма дзяржа-вамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фо­ша». У 1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была пры­цяг­ну­та барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вай­ной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народ-ную) як сур'ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго ад­с­туп­лен­ня ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.

3. У распачатай вайне супраць савецкіх рэспублік польскім вой-скам да восені 1919 г. удалося заваяваць вялікую частку Ўкраіны, Літ-вы і Бе­ла­ру­сі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія ме­жы па так званай «лініі Керзана», якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзя­ваў­ся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслу-хаўся да па­ра­ды. Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становi-шча Савецкай Расii знач­­на палепшылася, што дало магчымасць скан-цэнтраваць суп­раць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся Ў. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення За­ход­ня­га фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр за-межных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць нас­туп­лен­не і заключыць перамір'е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад паведаміў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Ар­мія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Варшавай.

На перагаворах у Мінску савецкая дэлегацыя была вымушана па­гадзіц­ца на перанос "лініі Керзана" яшчэ далей на ўсход. 12 кас­т­рыч­ні­ка ў Рызе быў падпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор. 18 кастрычніка ваенныя дзеянні былі спынены, а дыпламаты пры-ступіліся да кансультацый. ВРК БССР перадаў дэлегацыі РСФСР ман-дат на вядзенне перагавораў ад імя рэспублікі.

Мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і ЎССР, з аднаго боку, і Польшчай, – з дру­го­га. Рыжскі дага-вор за­ма­цоў­ваў уваходжанне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, дзе пе­ра­ва­жа­ла непольскае насельніцтва, у Польшчу і ўсталёўваў но-вую дзяр­жаў­ную мяжу. РСФСР і ЎССР узялі абавязацельства запла-ціць Польшчы 30 млн руб. золатам як прызнанне «актыўнага ўдзелу По­ль­с­кай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай ім­пе­рыі». Акрамя таго, РСФСР і ЎССР пагадзіліся вярнуць Польшчы на­ву­ко­выя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя с тэрыторыі Рэчы Пас­па­лі­тай.

Нягледзячы на юрыдычнае правільнае аформленне, Рыжскі мір апынуўся такім жа грабежніцкім, як і Брэсцкі. Этнічная тэрыторыя ўкраінцаў і беларусаў апынулася падзеленай, а яны самі апынуліся на правах нацыянальных меншасцяў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя, гра­мадзян­с­кая вайна і замежная ін-тэрвенцыя прымусілі выклікалі ад'езд з савецкіх рэспублік каля 2 млн чал, у тым ліку з Бе­ла­ру­сі – 122 тыс. Цэнтрамі беларускай палітычнай эміграцыі размяшчаліся, як пра­ві­ла, у буйнейшых гарадах еўрапейскіх дзяржаў – Вільні, Коўне, Ры­зе, Рэвелі, Празе, Варшаве, Берліне. Ас-ноўную масу гэ­тых эмігрантаў складалі дзеячы БНР, беларускія эсэры, сацыял-дэ­мак­ра­ты, сацыялісты-федэралісты і ўсе тыя, хто праследа-ваўся ба­ль­ша­ві­ка­мі.

Пасля эвакуацыі германскіх войск з Беларусі, тыя, хто не прымаў Са­вец­кую ўладу, былі вымушаныпадалася ў Коўна, сталіцу та­га­час­най Літвы, дзе ўжо пражывала каля 45 тыс. беларусаў. Літоўскі ўрад, за­ці­каў­ле­ны ў іх сумеснай з беларусамі барацьбе супраць бальшавікоў і польскіх інтэрвентаў, пайшоў на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў. Гэта арганізацыя, складзеная з дзеячаў БНР, зрабіла шмат для аба­ро­ны інтарэсаў сваіх землякоў. У прыватнасці, з яе ўдзелам было зас­на­ва­на акцыянернае беларускае выдавецтва "Таварыства імя Фран-цішка Скарыны". У Коўна дзейнічала за­меж­нае Бюро ЦК БПС-Р.

Пасля таго, як Літве была перададзена Вільня і Віленскі край, дзей­насць беларускай эміграцыі ста­ла абмяжоўвацца.З-за адмовы дзе-ячаў БНР прызнаць Віленшчыну час­т­кай Літвы, мясцовыя ўлады пры-мусілі эмігрантаў у канцы 1923 г. па­кі­нуць краіну. З пераходам Вільні пад юрысдыкцыю Польшчы важ­ную ролю ў эмігранцкім асяроддзі і ўсёй беларускай дыяспары адыг­ры­ва­лі Беларускі Нацыянальны камі-тэт; Беларускі культурна-ас­вет­ніц­кі цэнтр, Выдавецтва беларускіх кніг і часопісаў ("Беларускі сцяг" "Крывіч")

З пачаткам савецка-польскай вайны актывізавалася створаная ў Ры­зе Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якая зай­ма­ла­ся справамі бежанцаў і эмігрантаў. Для гэтых жа мэтаў у снежні 1919 г. былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзяленні ў Лібаве і Рэвелі. Разам з палітычнай дзейнасцю эмігранты займаліся куль­тур­на-асветніцкай працай. Імі былі адкрыты Беларускі клуб, таварыства "Бацькаўшчына", маладзёжны гурток, курсы беларусазнаўства, вы­да­ва­лі часопіс "На чужыне".

Дагавор РСФСР з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. абавязала пры­пы­ніць дзейнасць антысавецкіх арганізацый, неўзабаве таму ўрад БНР і яго дыпламатычныя місіі мусілі пераехаць у Літву (Каунас).Але іс­на­ван­не беларускай палітычнай эміграцыі не забаранялася. Так, 20 кас­т­рыч­ні­ка 1920 г. з іх удзелам адбылася канферэнцыя з мэтай утварэння аб­'­яд­на­на­га нацыянальнага блоку. На пачатку 1920-х гг. у Латвіі скла­-ла­ся буйная беларуская дыяспара. У 1924 г. тут з'явіліся ас­вет­ніц­кія таварыствы – "Рунь" і "Беларуская хата". Беларускія ін­тэ­лі­ген­ты здо-лелі наладзіць працу 4 беларускіх школ, 1 гімназіі і выхад ча­со­пі­са "Школа і жыццё". Тут жа дзейнічала Беларускае навукова-кра­яз­наў­чае таварыства і выходзіла газета "Голас беларуса". Неспрыяльная бе­ла­рус­кім эмігрантам палітыка прымушала іх дамагацца культурнай аў­та­но­міі. Але ў 1934 г. з прыходам да ўлады дыктатара К. Ульманіса амаль усе беларускія арганізацыі перапынілі сваё існаванне.

З пачатку 1920-х і да канца другой сусветнай вайны буйнейшым цэн­т­рам эміграцыі і месцам размяшчэння кіраўніцтва БНР з'яўлялася ста­лі­ца Чэхаславакіі – Прага. Тут у верасні 1921 г. была склікана на­цы­я­на­ль­на-палітычная канферэнцыя. 37 яе ўдзельнікаў пацвердзілі акт ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнай БНР, салідарызаваліся са слуц-кімі паўстанцамі і выказалася супраць Рыж­с­ка­га міру. У Празе гру-поўка нацыянальных сіл адбывалася вакол ку­ль­тур­ных таварыстваў імя Ф. Скарыны (часопіс "Іскры Скарыны») і «Сокал».

У кастрычніку 1925 г. у Берліне адбылася II Бе­ла­рус­кая нацыя-нальная нараду з удзелам прадстаўніка БССР Дз. Жы­лу­но­ві­ча. Канфе-рэнты прызналі Мінск «адзіным цэнтрам на­цы­я­на­ль­на-дзяржаўнага адраджэння Беларусі». Асобныя дзеячы засталіся ў Празе, гур­ту­ю­чы­ся вакол Рады БНР пад старшынствам П. Крэчэўскага. Тут жа застава-лася пячатка і дзяржаўны архіў.

У снежні 1930 г. у Парыжы быў заснаваны "Хаўрус" – культурна-ас­вет­ніц­кая арганізацыя беларускіх працоўных. За 8 месяцаў іх іс­на­ван­ня ўзнікла 5 філій з 350 сябрамі. У 1936 г. тут стаў выдавацца «Бюлетэнь» – адзіны беларускі часопіс у Заходняй Еўропе, а з 1938 г. – газета «Рэха» – орган беларускай працоўнай эміграцыі. У снежні 1938 г. была заснавана Беларуская жаночая грамада імя Цёткі. Га­лоў­ная мэта – аб'яднанне кабет. 25 сакавіка 1939 г. у беларусы Парыжа свят­ка­ва­лі Дзень незалежнасці БНР.

Трэць эмігрантаў папоўнілі беларускую дыяспару ў Амерыцы. Буйнейшым месцам згуртавання Беларусаў ЗША з'яўляўся Чыкага: 1920 г. там была створана першая арганізацыя – Беларускі На­цы­я­на­ль­ны камітэт. Акрамя таго беларусы стварылі Камітэт аба­ро­ны Белару-сі" – які тэлеграфаваў на адрас Парыжскай канферэнцыі пра­тэст су-праць Рыжскага міру.У 1921 г. у Нью-Йорку пачаў Камітэт да­па­мо­гі рабочым і сялянам Заходняй Беларусі. У 1923 г. у ЗША быў ство­ра­ны Беларуска-амерыканскі нацыянальны саюз, які дзейнічаў да па­чат­ку 1940-х гг. і выдаваў газету "Беларуская Трыбуна".

У 1923 г. у Чыкага адбыўся I Беларускі кангрэс і створаны Бе­ла­рус­ка-амерыканскі нацыянальны Саюз (БАНС), пры ім – клуб, біб­лі­я­тэ­ка, прэс-бюро БНР, камітэт дапамогі працоўным Заходняй Беларусі, шко­ль­ная камісія, газета "Беларуская Трыбуна". У 1924 г. у Чыкага адбылося першае масавае святкаванне 25 са­ка­ві­ка. Яго ўдзельнікі са-бралі 5 тыс. дол. на беларускі вызваленчы рух у Ві­ль­ні.

У 1920-1930 гг. 10-ці тысячная дыяспара пражывала ў Канадзе. Праб­ле­мы беларускага жыцця асвятляліся ў рускамоўнай газеце «Ка-надский гудок», у адмысловым «Белорусском уголке».

Каля 100 эмігрантаў налічвалася ў Аргенціне. У снежні 1934 г. у Бу­э­нас-Айрэсе ўтварылася першае культурна-асветніцкае беларускае та­ва­рыс­т­ва «Грамада», праз год – таварыства "Культура". У снежні 1937 г. пачало дзейнасць таварыства, якое арганізавала бібліятэку імя І. Луцкевіча, курсы мовы. Беларускі мастацкі гурток выступаў у На­цы­я­на­ль­ным тэатры Буэнас-Айрэса і ў Монтэвідэо (Уругвай). У кас­т­рыч­ні­ку 1938 г. арганізаваліся беларускія культурныя таварыствы "Бе-лавежа" і «Якуб Колас».

Такім чынам, буйнейшыя згуртаванні беларускіх эмігрантаў існа-
ва­лі ў Рызе, Каунасе, Вільні, Празе, Берліне, Парыжы, Чыкага, Нью-Йорку і інш. З усталяваннем сталінскага рэжыму любая несанкцыя-наваная ўла­да­мі сувязь грамадзян СССР, у тым ліку і БССР, з замеж-жам зра­бі­ла­ся небяспечнай для іх жыцця. Статус былога эмігранта зрабіўся роў­наз­нач­ным яшчэ не арыштаванага ворага народа. У тых умовах су­вя­зі паміж землякамі па абодва бакі граніцы парваліся на доўгія дзе­ся­ці­год­дзі.

4. Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі За­ход­няй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з по­ль­с­кім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Бе­лас­тоц­кае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле пе­ра­пі­су 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з'яўляліся бе­ла­ру­са­мі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе бе­ла­ру­сы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вы­ра­ча­ны на паступовую паланізацыю.

Свядомыя беларусы аб'ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму на­цы­я­на­ль­на­га адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі бе­ла­рус­кія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).

У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Ма­мо­нь­кі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анек­сіі Заходняй Беларусі і распачала ўзброеную барацьбу. Іх частка эвылучылася ў Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ства-рыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Барана-вічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек

У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзей­ні­чаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Ар­лоў­с­кім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).

У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Бе­ла­ру­сі (КПЗБ) як аў­та­ном­ная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мі­лер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку – I. Ла­гі­но­віч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, лік­ві­да­цыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз'яднання з БССР і інш. ім­к­лі­ва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у кан­цы 1924 – 2 296, канцы 1927 – 3 254, да па-чатку 1930-х – каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты – «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».

У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу мо­ладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Чле­на­мі яго ЦК з'яўляліся В. Харужая, С. Пры­тыц­кі і інш. КСМЗБ меў маг­чы­масць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады зма­гар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..

Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моц­най пад-трымкі партызанам, таму было пры­ня­та рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць ле­га­ль­ныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэ­пу­та­ты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла ства­ры­лі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Гра­ма­да». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча па­ча­ла выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му за­ба­ро­не­най уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з'яўляліся газеты "Жыццё бе­ла­ру­са", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.

Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і ту­рэм­на­га зняволення.

У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў пра­га­ла­са­ва­ла 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі. Дэпутаты сейма I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч ства-рылі беларускі пасольскі клуб "Змаганне за ін­та­рэ­сы сялян і рабочых", які фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Невыпадкова, чле-ны клубы былі абазваны «агентурай Камінтэрна». У 1931 г. суд пры-гаварыў яго кіраўнікоў да турэмнага зняволення. У 1934 г. урад пры-няў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падста-ве якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны ла-гер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняво-леных, у тым ліку членаў КІІЗБ і КСМЗБ.

У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая за­ма­ца­ва­ла ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з'ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага На­род­на­га фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя сва­бо­ды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эка­на­міч­ных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, по­ль­с­кі­мі і яўрэйскімі партыямі працоўных. Дзя­ку­ю­чы выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй По­ль­ш­чы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуд­жа­на­га на смерць за замах на правакатара.

У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл зас­та­ва­лі­ся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай так­ты­кі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных мер­ка­ван­нях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і ста­лін­с­кае кі-раўніцтва Камінтэрна, якое ў 1937 г. санкцыянавала роспуск КПЗБ па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з дэфензівай.

Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб'ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага пра­мыс­ло­вас­ці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых – 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на ста­чач­ную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прад­п­ры­ем­с­т­вы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 ме­ся­цы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Бе­ла­веж­с­кай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было за­ня­та каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля зас­та­ва­ла­ся ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых фе­а­да­ль­на­му гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзі­ві­лу на Століншчыне належала 155 200 га.

З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі ха­рак­та­ры­за­ва­лі­ся, сялянскім малазямеллем. Акрамя дзяржаўных падаткаў ся-ляне па­він­ны былі выконваць шарваркі – працу па пракладцы дарог, бу­даў­ніц­т­ву і рамонту мастоў і інш. Асобную групу складалі батракі.

Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эка­на­міч­ных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць са­цы­я­ль­ную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць пры­сут­насць польскага элемента на «крэсах всходніх». Адным з напрамкаў рэформы з'яўлялася «парцэляцыя» – продаж частак дзяр­жаў­ных і па-мешчыцкіх зямель у выг­лядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га. Іх пакупніка­мі па льготных цэнах рабіліся польскія ка­ла­ніс­ты – асаднікі з ліку ўдзельнікаў польска-савецкай вай­ны 1919–1920 гадоў.

31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб «камасацыі», якая прадугле-джва­ла ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі це­рас­па­ло­сі­цы і сумесных з панамі ўладанняў (сервітутаў), з далейшым звя-дзеннем зямель у адзін участак і перасяленнем на хутар. У выніку да 1939 г. на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.

Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены пра­ва карыстацца сервітутамі. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў та­кіх зямель, а сялянам – 1/4 (або грашовая кампенсацыя).

азам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усход-ніх крэсах" этнічных палякаў – асаднікаў, варожа нас­т­ро­е­ных супраць Савецкай улады. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў занялі важнейшыя пасады ў органах мяс­цо­вай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.

Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. За­мож­ныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія – 23, бядняцкія – каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 па­мер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.

Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гас­па­дар­ка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, най­перш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і пра­мыс­ло­васць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў пад­па­рад­ка­ва­ны інтарэсам «Вя-лікай Польшчы», а ўся эканоміка была пас­таў­ле­на ў становішча кала-ніяльнага прыдатку. Важнейшай крыніцай эк­с­пар­ту вялікапольскай эканомікі складала драўніна, таму беларускі лес па-драпежніцку выні-шчаўся. Усяго за 20 гадоў тут бы­ло высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вы­во­зі­ла­ся 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % ры­бы, да 42% мяса.

У Канстытуцыі Польшчы пра­вы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы. Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць мясцовай праваслаў-най царкве по­ль­с­кія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе ін-струментам асіміляцыі насельніцтва За­ход­няй Беларусі, і ўрэшце – пе-ратварыць беларусаў у «палякаў пра­вас­лаў­на­га веравызнання».

Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пай­ш­лі на стварэнне грамадскай арганізацыі – Таварыства бе­ла­рус­кай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма пра­ца­ваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі зас­та­лі­ся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку нас­той­лі­вай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гім­на­зіі – У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся бе­ла­рус­кія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і ча­со­пі­сы.

Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у За­ход­няй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі па­лі­тыч­ных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спас­ціг бела-рускую адукацыю. У 1932–1934 гг. тры беларускія гім­на­зіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938–1939 на­ву­ча­ль­ным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай бе­ла­рус­кай школы.

З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўста­но­ву ці на транспарт з'яўлялася абавязковае вало-данне польскай мо­вай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вы­ве­ша­ныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мо­ве. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна аб­мя­жоў­ва­ла­ся. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. За­бэй­да-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., бе­ла­ру­сы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.

Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Пас­па­лі­тай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было нес­п­ры­я­ль­ным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няў­хі­ль­на ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам ты­ту­ль­най нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.

5. З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на пер­шыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эка­на­міч­ным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).

Вяртанне краіны на перадавыя па­зі­цыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-са­цы­я­ліс­тыч­най нямецкай ра-бочай партыі, якая на вы­ба­рах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэ­мак­ра­таў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб'яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, вык­люч­ных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.

Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыс­ту­пі­ла­ся да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Гер­ма­ніі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым уз­б­ро­е­ных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля пра­ведзе­на­га ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз'­яд­нан­не з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвай­ш­лі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.

У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Япо­нія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скі­ра­ва­ны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Япо­нія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.

Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лі­гі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абі­сі­ніі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін све­ту, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партуга­лі­яй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Фран­ка.

Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-ры­тэ­там спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. За­ган­насць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шля­хам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз'яднацца» з ёю, а фактычна да­лу­чыць яе да рэйха.

Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Гер­маніі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэ­ры­то­рыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шля­ху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную час­т­ку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэ­зі­дэн­та Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную нап­ру­жа­насць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае вой­с­кі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй да­га­во­ры аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм'ер-міні-стры Ан­г­ліі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.

У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюн­хе­не адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Іта­ліі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Гер­ма­ніі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здра­ду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.

Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змо­вы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Су­дэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна паз­баў­ля­ла­ся Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Гер­ма­ніі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Сла­ва­кіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю до­лю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. На­рэш­це ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны нем­ца­мі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Ма­ра­вія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і люд­с­кіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял знач­на ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.

Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала бан­к­руц­т­ва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт пры­чы­ні­ла­ся да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць са­міх «утаймавальнікаў.

6. Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы ка­лек­тыў­най бяспекі. Так, 31 са-кавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла га­ран­тыі Поль-шчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выя-вілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваен-ную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.

Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шу­лен­бург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молата-ву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Ры­бен­т­ро­па су-стрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рус­кіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі за­меж­ных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб не­на­падзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзе­ле сфер уплыву ў Еўропе.

Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Пры­бал­ты­цы ўва-ходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі пра­ходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія не пя­рэ­чы­ла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інта-рэсаў Бе­са­ра­бію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх аф­ры­кан­с­кія калоніі.

Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з заха-ду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змя­ні­ліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце не­га­тыў­ную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час кра­ін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы праг­рэ­сіў­на­га чала-вецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на ба­ку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.

Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-па­лі­тыч­ную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзе­ян­няў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі да­га­вор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе ад­к­ры­та, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.

7. Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм'ер-міністр Ан­г­ліі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў па­ля­каў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з'явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі суп­раць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 са­ма­лё­таў супраць – 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.

Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заклю-чэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вер­мах­та атрымалі ад-паведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн поль-скіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 са-малётаў, 13 караблёў.

Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гес­та­па 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх сал­дат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім га­рад­ку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чы­гу­нач­ныя вузлы, іншыя ваенныя аб'екты трапілі пад артылерыйскі аб­с­т­рэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бра­не­ма­шын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпы­ніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 ты­с. былі паранены, у палон тра-піла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 ве-расня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб'явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парад-каў. Такая вайна атрымала назву «дзіўнай».

Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзя­-вала­ся на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пак­ту, але сталінскі ўрад ад­хі­ляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. То­ль­кі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб ут­ва­рэн­ні Беларускага і Ўкраінскага франтоў.

17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-ме­ха­ні­за­ва­най групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 сал­дат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Ка-валёва пачаў вызваленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Бара-навічы, 18 верасня – На­ваг­ру­дак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію.

Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ла-дзілі су­мес­ныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пра­та­ко­лам ад 23 жніўня, немцы адступілі за дамоўленую лі­нію і пе-радалі пад кантроль савецкіх войск Беласток, Брэст і інш. гарады. У палон да Чырвонай Арміі трапіла каля 60 тыс. по­ль­с­кія вайскоўцаў.

28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны да­га­вор «Аб дружбе і граніцах», у адпаведнасці з якім за­ход­няя мяжа са-вецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Ак­ра­мя таго, у аб-мен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у нем­цы перада-валі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве, па рашэнні ўрада СССР Ві­ль­ня і Віленскі край перададзены Літве.

У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чыр­во­най Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўла­ды – упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх ка­мі­тэ­таў. Пры органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні па­лі­цыі, асаднікаў і па ахове парадку.

1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўла­ды склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі На­род­ныя сходы для заканадаўчага афармлення змен у палітычным і эканамічным ладзе і вызначэння далейшых перспектыў развіцця.

Насельніцтва Заходняй Бе­ла­ру­сі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кас­т­рыч­ні­ка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які пра-ходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пы-танні: 1. Аб дзяр­жаў­най уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі бан­каў і буйной прамысловасці.

У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Са­ве­таў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпу-таты за­пі­са­лі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб пры­ё­ме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чац­вер­тая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной пра­мыс­ло­вас­ці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.

Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юры­дыч­най ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Са­ю­за Савец-кіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Бе­ла­рус­кай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Са­ве­та Бе-ларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці За­ход­няй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс­пуб­лі­кі». Такім чы-нам факт уз'яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.

Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з'явілася ак­там гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец нес­п­ра­вяд­лі­ва­му Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-на­цы­я­на­ль­на­му прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Няг­ледзя­чы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў маг­чы­масць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю са­ма­быт­насць у сям'і і ншых брацкіх народаў СССР.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вяр­хоў­на­га Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Бе­ла­ру­сі пяці абласцей – Баранавіцкай, Бела-стоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Бе­ла­рус­кай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР ста­ла складацца з 10 абласцей і 191 раёна.

Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі на­цы­я­на­лі­за­ва­ны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб'екты, а так­са­ма гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену пры­ват­на­му гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 лар­коў.

Рамесным і са­ма­туж­ным майстэрням было прапанавана аб'яднац-ца ў кааператывы. Ад­бы­ва­ла­ся рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спе­цы­я­ліс­ты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У вы­ні­ку ў канцы 1940 г. аб'ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх аб­лас­цей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.

Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне пры­ват­най уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай на­го­ды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж без­зя­ме­ль­ным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўп­лы­ву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія пе­ра­бо­ль­ш­ва­лі 20 га.

У мэтах лік­ві­да­цыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзей­ні­чаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі на­се­ль­ніц­т­ва.

Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бяс­п­лат­ная адукацыя. Адкрываліся ўста­но­вы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Грод­не, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кі­на­тэ­ат­раў, 92 дамы культуры.

Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі ад­к­ры­тых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых слу­жа­чых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, эк­с­п­рап­ры­і­ра­ва­ных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэп­рэ­сі­ях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.

Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 – замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Бе­ла­ру­сі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, на­ват магіл сваіх ахвяр.

 

Лекцыя 17. УДЗЕЛ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ І МІЖНАРОДНЫМ ЖЫЦЦІ

ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ

 

Пытанні

1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Ай­чын­най вайны.

2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фа­шыс­ц­ка­га акупацый-нага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў.

3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі пар­ты­зан­с­ка­га руху і пад-польнай барацьбы.

4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вай­ны для бела-рускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд кан­ф­ран­та­цыі дзвюх гра-мадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – пер­шай палове 80-х гг. ХХ ст.

1. Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы ня­мец­ка­га дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прык­рыц­цём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вя­до­мую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заход-ніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Вен-грыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Вы­со­ка­раз­ві­ты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік пад­па­рад­ка­ва­ных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гіт­ле­ру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта бы­лі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій.

Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мі­на­мё­таў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай раз­г­ром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – гру­па армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна бы­ла нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць ста­лі­цу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фе­ль­д­мар­шал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павін-ны былі выканаць пас­таў­ле­ныя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Ас­т­ра­хань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была за-няць не больш 10 тыдняў.

22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля ар­ты­ле­рый­с­ка­га абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу гра­ні­цы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Мас­к­ве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Са­вец­ка­га Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чыр­во­най Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з'яўлялася імк-ненне А. Гіт­ле­ра да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго на­цы­я­на­ль­ных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуні-стаў, ка­мі­са­раў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; пе­рат­ва­рэн­ня ў рабоў астатняга насельніцтва.

Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меў­шых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пін­с­кая ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.

Яшчэ да пачатку вайны пе­рад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла за-дача абараніць дзяржаўную гра­ні­цу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, на­нес­ці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэ­тай нагоды на «Беластоцкім высту-пе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі разме-шчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах рап­тоў­на­га нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсут-насці ды­рэк­тыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны раз­г­ром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над гру­пай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў на-ступленне ў нап­рам­ках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранаві-чы – Мінск з мэтай ак­ру­жэн­ня савецкіх войск.

Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кро­пак «лініі Молатава». Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад ка­ман­да­ван­нем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Паг­ра­ніч­ні­кі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Га­ла­вен­чы­цы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка ад­бі­лі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.

Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэс­ц­кай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фа­мі­ным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўры-лаў. За­ход­нюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лей­тэ­нан­там А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з гру­пай байцоў.Пом­ні­кам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.».

Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі 2-га паветранага флота на чале з фе­ль­д­мар­ша­лам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было зніш­ча­на 738 нашых самалётаў, з якіх 528 – на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удало-ся падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збі­лі 143 ва-рожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Ко­ка­раў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жа­дан­нем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Ра­даш­ко­ві­ча­мі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які на­кі­ра­ваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі.

Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эша­лон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на ад­лег­лас­ці 15-40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку пра­ціў­ні­ку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Коб­рын. Вечарам, 22 чэрвеня Стаў­ка Галоўнага камандавання, не ва-лодаючы паўнатой інфармацыі, ад­да­ла загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. Толькі 25 чэр-веня Стаўка загадала генералу Дз. Паў­ла­ву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на «лінію Ста­лі­на», але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне танкавых армій генералаў Гота і Гудэрыяна.

25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чыр­во­на­ар­мей­цы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бра­не­бой­ных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю («кактэйль Молатава») здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фа­шыс­там удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. жывой сілы, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў.

30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады ка­ман­ду­ю­ча­га фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу ін­шых генералаў фронта ў «баязліўстве», «развале кіравання вой­с­ка­мі» і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны.

У новы склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій пад агуль-ным камандаваннем генерала А. Яроменкі, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча. Адзінае, што было маг­чы­ма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бя­рэ­зі­ну.

З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Ці­ма­шэн­ка. Пры ім быў завершана першы этап стратэгічнай аба­рон­чай аперацыі на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без вес­т­кі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, не менш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў.

Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзеннем у дзеянне дру-гога эшалона абароны. Але менавіта тут, на Беларусі ку­ва­лі­ся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзе­лам 1 500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Ор­шы ўступіла ў бой першая ба­та­рэя рэактыўных мінамётаў – БМ-13 пад камандаван-нем капітана І. Флёрава.

Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чыр­во­на­ар­мей­цы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-ты­сяч­ны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Ма­ро­за­вым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі пе­рат­во­ра­ны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад 17 ліпеня, гітлераўцы захапілі яго толькі на дзесяты дзень, страціўшы каля 30 тыс. салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі.

Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала ка­ман­да­ван­не 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-й танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі бай­ца­мі абарону горада трымалі 6 700 апалчэнцаў. Толькі коштам 80 тыс. забітых салдат, стра­ча­ных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў во-раг здолеў захапіць горад. Да верасня 1941 г. група «Цэнтр» акупіра-вала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву. У выніку баявых дзеянняў з 22 чэр-веня і па снежань 1941 г. Чыр­во­ная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым то­ль­кі палоннымі 3 725 тыс.

Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў лет­ня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у манія-кальнай самаўпэўненасці І. Сталіна, яго залішняй даверлівасці А. Гіт-леру і спадзяванні на непарушнасць пакту аб ненападзе, ігнараванні разведдадзеных адносна часу нападу гітлераўцаў на СССР і стра-тэ-гічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за ін­с­пі­ры­ра­ва­ных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў.

У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім хо­дам яго мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай пад­рых­тоў­кі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад ад­нос­на мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзей­с­ніць рап-тоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чыр­во­най Ар-міі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта са­вец­кім каман-даваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмо­вах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ва­е­на­на­ча­ль­нік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, аба­рон­ца­мі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да па-дзей, далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна іс­тот­на адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін ня­мец­кія генералы паведамлялі аб «фанатызме» рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стой­касць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі маг­чы­масць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу краіны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана «Барбароса». Пэўную станоўчую ролю ў тым адыг­ра­лі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, гру­па армій «Цэнтр» страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. сал­дат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала ба­я­выя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў не-пазбежную яе пе­ра­мо­гу.

2. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» За-ходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насель-ніцтва тра­пі­ла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сіс-тэму па­лі­тыч­ных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скі­ра­ва­ных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамад-скага ладу, за­хоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-выз­ва­лен­чай барацьбы, фізічнае знішчэнне ка­му­ніс­таў і яўрэ-яў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку на­се­ль­ніц­т­ва і г. д.

Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў ад­мыс­ло­вай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст- рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розен-берг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з'яў­ля­лі­ся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйска-га насельніцтва прызначаліся ай­н­зац­г­ру­пы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жан-дармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі да­ся­га­ла 160 тыс.

У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў суп­ра­ціў­лен­ня. Захопленыя са збро­яй у руках чырвонаармейцы, а так-сама палітработнікі, камуністы і яў­рэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ва­ен­на­па­лон­ных.

Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, бо­еп­ры­па­сы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фо­та­а­па­ра­ты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма пра-пускоў і «ка­мен­дан­ц­кая гадзіна». За замах на жыц­цё германскага сал-дата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50-100 мір­ных жыхароў. Каб тэ-рарызаваць насельніцтва, асобных па­ру­ша­ль­ні­каў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам.

БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР пераста-ла існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украі-на». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i усходнія раё­ны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню ар­мей­с­ка­га тылу групы «Цэнтр».

У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая част-ка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацый-ным органам улады з'яўляўся генеральны ка­мі­са­ры­ят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруго-выя, га­рад­с­кія, раённыя камісарыяты. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 ве-расня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай ад­мі­ніс­т­ра­цыі з'яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэ­сур­саў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вай­ны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сы­ра­ві­на) і куль-турныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці аб­вяш­ча­лі­ся дзяржаў-най уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію.

Пасля за­га­ду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага на­се­ль­ніц­т­ва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысло-вых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўма­ца­ван­ню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у га­ра­жах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На баб­руй­с­кім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бы­ры­саў­с­кай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швей­най фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог раз-лічваць на прадуктовую картку і за­ра­бо­тную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зня­во­лен­нем у турму або концлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае на­се­ль­ніц­т­ва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі ле­су ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Гер­ма­нію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так зва­ных «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя пастаўкі рэйху, аку-панты спрабавалі здзейсніць «Новы па­ра­дак землекарыстання» і ін-шыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Та­му асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фу­ра­жу з'яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90 % cтанкоў, 96 % энергетыч-ных ма­гут­нас­цей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтама-біляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дроб-най жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiла­ма­тэ­ры­я­лаў.

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэў­ны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з'яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шы­ро­ка абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыда-бальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiк­в­i­да­цыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяр­жаў­насцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сва­ёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж бе­ла­ру­са­мі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 ве­рас­ня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэ-тай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва аку­пан­та­мі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кі­не­ма­тог­раф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі гер­ман­с­кай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на ка­рысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсе­нал гвал-тоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што раз­мяш­чаў­ся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх сал­дат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца ме­ма­ры­ял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асаб­лі­ва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае аб­ра­ба­ван­не, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яў­рэ­яў. Ужо летам 1941г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і не­вя­лі­кіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зга­ня­лі­ся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пра­жы­ван­ня – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя за­бой­с­т­вы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць пар­ты­зан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iва-цэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буй­ных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаб­лі­вай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дыр­ле­ван­ге­рам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жы­ха­ра­мі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у ра­ё­не Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем'яў і ад­на­вяс­коў­цаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Гер-манію 2 812 чал. У 1943-1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Бе-ларусі аку­пан­ты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Бела-русі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі ра­зоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі за­ва­ёў­ні­ка­мі, з'яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішлі да іх на слу-жбу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі за­ма­ца­ва­ла­ся назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).

Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна не­ад­на­род­ным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апы­ну­лі­ся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вяр­ну­лі­ся на радзіму. Другую групу склалі людзі, якія бы­лі зацятымі вора-гамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або тра­пі­лі пад рэпрэ-сіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схі­лі­лі­ся асобы, якія паддаліся ўздзе­ян­ню іх прапаганды і свядома спры­я­лі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У іх ліку створаная ў кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску Беларуская народная сама-помач (БНС), якая ставіла на мэ­це дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і по­ль­с­ка­га праследавання, а таксама раз-віццё беларускай культуры. Цэнтральны са­вет («цэнтраль») гэтай ар-ганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнкам – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, пад­кан­т­ро­ль­ныя акупантам.

29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе «цэнтралі» аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага кор­пу­са самааховы. Ён пагадзіўся і з тым, каб камандныя пасады ў БСА займалi бе­ла­ру­сы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г. д. Але начальнік па­лі­цыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у пад­раз­дзя­лен­ні меўся яшчэ i шэф-немец. Надалей, немцам здаліся больш надзейнымі беларускія паліцэйскія ба­та­ль­ё­ны. Таму ў жніўні 1942 г. у іх стан былі пераведзены ўсе «стральцы», а штаб БСА быў распушчаны.

Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе ад­дзе­лаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – скла­да­лі аснову будучага дзяржаўнага апарату Беларусі. Удзельнікі з'езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў са­ка­ві­ку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і бе­ла­рус­ка­га войска. Але патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Бе­ла­ру­сі, таму лідэр БНС І. Ер-мачэнка быў адхілены ад пасады, а яго мес­ца заняў больш памяркоў-ны дзеяч – прафесар В. Іваноўскі.

Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэры-яльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943 г. на з'ездзе прад-стаўнiкоў «беларускай грамадскасцi» з удзелам нямецкага каманда-вання на чале з В. фон Ку­бэ было абвешчана аб стварэннi пастаян-нага дарадчага органа – Рады да­ве­ру з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя ак­ру­го­вых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Бе­ла­рус­кай самапомачы, К. Рабушка – ад прафса-юзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамава – ад створанай 22 чэрвеня 1943 г. ар­га­ні­за­цыі Саюза беларускай моладзі (СБМ).

Пераемнiк забiтага Кубэ - генерал палiцыi і войск СС К. фон Гот­берг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэн­т­ра­ль­най Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала ся­бе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай аб-вяшчалася барацьба з бальшавізмам.

У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння бе­ла­рус­кай дзяржаўнасці пад германскім пра-тэктаратам, а іх гаспадары маглі раз­ліч­ваць на актывізацыю бела-рускага насельніцтва ў барацьбе з пар­ты­за­на­мі і задавальненні эка-намічнах інтарэсаў рэйха. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты ад­чу­ва­лі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 5 тыс. беларускіх жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы ка­ла­ба­ран­таў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сыходзі­лі­ся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэ­зі­дэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краё-вай Аба­ро­ны «для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў» і «абароны Бацькаўшчыны».

З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя былых афі­цэ­раў, падафіцэраў, а таксама ўсіх мужчын 1908-1917 і 1921-1924 га-доў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе паг­ра­жаў надзвычай-ны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне ма­бі­лі­за­цыі ўскладалася на Галоўнае ўпраўленне БКА на ча­ле з маёрам Ф. Кушалем. У выніку на прызыўныя пункты з'явілася каля 40 тыс. чал. З-за не­да­хо­пу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Большасць іх, ат-рымаўшы зброю, пераходзіла да народных мсціў­цаў.

У час, калі поўным ходам ішло наступленне Чыр­во­най Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Р. Астроўскага распачаў працу II Усебеларускі кан­г­рэс з удзелам 1 039 дэлегатаў ад беларускіх згур­та­ван­няў і акупацыйнай адміністрацыі. У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае, пацвердзілі дзейснасць ІІІ Ўстаўной граматы ад 25 сакаві-ка 1918 г., па-дру­гое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэ­цяе, абавязаліся абвясціць усім народам свету аб тым, што «голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы» і, па-чац­вер­тае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім «адзіным праў­ным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю».

Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не ха­пі­ла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi у Польшчу, затым у Германiю. Ведамства А. Ро­зен­бер­га выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі, здольнай ства­рыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і пра­па­ган­ду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб­'­яд­нан­ні беларусаў Германіі. У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Галоўнае ўпраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I грэнадзерскую бры-гаду СС «Беларусь». Але напрыканцы вайны, пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон аме­ры­кан­цам.

Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спра­ба­ваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, ся­ля­не, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Ста­лі­на, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў выз­ва­лен­ні БССР.

3. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэў­най трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у знач-най пе­ра­ва­зе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакру-шальнай мо­цы Чырвонай Арміі, ён непахісна верыў у хуткую пе­ра­мо­гу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная пар­тыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным.

Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі ба­ра­ць­бы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэк-тывай«Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пак­ладзе­ны пачатак арганізацыі супраціўлення. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б ад 30 чэрвеня «Аб пад­рыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных ар­га­ні­за­цый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі», каля 8 тыс. камуністаў мусіла перай-сці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах аку­па­цыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 га­рад­с­кі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі.

У Мінску да канца 1941 г. дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў, ар-ганізаваных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да выз­ва­лен­ня Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1 025 камуністаў і 2 044 камсамольцаў. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні – Пін­с­кі абкам КП(б)Б. Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе раз­га­лі­на­ва­нае падполле. Найболь-шую актыўнасць выявіла група В. Ха­ру­жай. У верасні 1942 г. у Гомелі дзей­ні­ча­ла ка­ля 20 груп. У 1942-1943 гг. моцны падпольны рух іс­на­ваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб'ядналіся ў адзіную ар­га­ні­за­цыю «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». Вялікі ўклад у пад-польную барацьбу ўнес­лі ка­му­ніс­ты Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жло­бі­на, Ка­лін­ка­віч, Оршы і іншых гарадоў.

Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух пра-валаў у складзе каля 700 патрыётаў загінула партыйнае кіраўніцтва падполля Мінска. З 1 500 пад­по­ль­ш­чы­каў Ві­цеб­с­ка загінуў кожны трэ-ці. Але партыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых зма-гароў. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх на-маганнямі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы аку-пантаў і іх наймітаў, збор разведдадзеных, распаўсюджанне газет і ліс-товак, зводак Інформбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызанскага і падпольнага руху забяспечылі ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Кубэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – У. Амельянюку, Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Ка-бушкіну, Я. Клумаву, З. Пар­т­но­вай, В. Харужай і інш. прысвоена зван-не Героя Савецкага Са­ю­за.

Першыя партызанскія атрады арганізавалі і ўзначалілі камуністы. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на ча­ле з В. Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам уз­няў­ся атрад, сфарміраваны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М. Шмы­ро­вым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кас-трычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кас­т­рыч­ніц­ка­га райкама пар-тыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.

У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб ар­га­ні­за­цыі барацьбы ў тыле германскіх войск» да 25 ліпеня 1941 г. пар-тыйнымі камітэ­тамі Беларусі было ство­ра­на 118 атрадаў з 2 600 пар-тызанамі, а праз месяц колькасць пат­ры­ё­таў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніў­ня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бу-мажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было пры-своена званне Ге­роя Савецкага Саюза.

У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чы­рво­най Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці ар­га­ні­за­та­раў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Ўладзімірскай вобл. быў створаны «Асо­бы бе­ла­рус­кі збор». Да верасня 1942 г. на Беларусь былі перапраўлены 20 ат­ра­даў, 102 ар-ганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя «Суражскія ва­ро­ты», якія ўтварыліся на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр».

30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў ут­вораны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сак­ра­таром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Як вынікала з за­га­ду народ-нага камісара або­ро­ны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб за­да­чах партызанскага руху», роля бе­ла­рус­кіх мсціўцаў значна па­вя­ліч­ва­ла­ся. З гэтай нагоды 9 ве­рас­ня ўтвараўся Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы ор­ган ЦК КП(б) пад старшынствам ІІ сакратара ЦК П. Калініна.

28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пас­та­но­ву аб узмац-ненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Бела-стоцкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена звыш 220 партыйных кіраўнікоў. Да канца 1943- пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва на­род­най вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гарка-маў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б.

Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоў-валіся ў брыгады. Так, З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Пер-шую беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Бе-ларусі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных атрадаў, у якіх налічвалася 374 тысячы байцоў; На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89, 6 % атрадаў и 96, 1 % брыгад. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб'ядноўваліся ў злу­чэн­ні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сак­ра­та­ра­мі.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 1942-1943 гг. з'яўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыіраваныя падпольнымі абкамамі партыі. Так, атрады Мін­с­ка-Палескага злучэння, брыгада імя К. Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мін-скай аб­лас­цях. Ат­рад «Баявы» начале з А. Флягонтавым здзейсніў пераход у 500 км. Пад час 1000 кіламетровага рэйду Беластоцкага злу-чэння на чале з сакратаром падполь­нага абкама партыі В. Самуціна колькасць байцоў узрасла з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат за­хоп­ні­каў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.

З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі пар-тызанскі рух па фор­мах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсе­на­род­най вайны. Яе праявы адбіліся ў раз-громе аку­па­цый­ных сіл і іх вы­цяс­нен­ні за межы кантралюемых народ-нымі мсціўца­мі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў.

Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з'яўляліся ды­вер­сіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна пры­нес­ла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаў­цы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніў­ня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1-3 лістапада 1943 і трэ­ці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон пра­ціў­ні­ку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку раз­г­ром­ле­ных гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняпра, ні ў час аперацыі «Багратыён» фашысты не здолелі своечасова падвезці пат­рэб­ныя грузы сваім арміям.

Такім чынам, асноўную працу па арганізацыі ўсе­народнай ба-рацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ва­не­еў, Н. Аўхімовіч, Т. Гар­буноў, Г. Эйдзі-наў і інш. Вялікі ўклад у гэтую справу ўнеслі кіраўнікі партызанскага і падпольнага руху І. Бельскі, А. Брагін, І. Варвашэня, Я. Жылянін, І. Клі­ма­ў, І. Кожар, В. Казлоў, В. Лабанок, Н. Малінін, Р. Мачульскі, В. Самуцін, С. Сікорскі, І. Стулаў і інш.

На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падпол-ле, уся­го каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, га­рад­с­кіх і раённых і звыш 600 пярвічных ар­га­ні­за­цый. У іх ліку група «Смерть угнетателям народа» («Смугнар»), якая па-ге­рой­с­ку дзейні-чала ў Калінкавічах, арганізацыя "Юныя мсціў­цы" на станцыі Обаль, Ві­цеб­с­кай вобласці на чале с Е. Зяньковай. Так, у ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вай­ны дыверсія была здзейснена на ст. Асі­по­ві­чы, калі камсамолец Ф. Кры­ло­віч замініраваў варожы эшалон з га­ру­ча-змазачнымі матэрыяламі, ад вы­бу­ху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Узначаленая камуністамі армія народных мсціў­цаў складала каля 440 тым. чал. Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г., партызаны зні-шчылі амаль 0, 5 млн акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эша­ло­наў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і ва­ро­жых гарнізонаў, падарвалі 18, 7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і бро­не­ві­коў, падарвалі тысячы мастоў, пе­рабілі больш 300 тыс. рэяк і інш.

Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэ-намі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Са-юза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП(б)Б – В. Каз-лоў, І. Бе­ль­с­кі, Р. Мачульскі, І. Кожар, А. Кляшчоў, В. Чарнышоў, С. Сі­кор­с­кі, сакратар падпольнага абкама камсамола П. Машэраў.

Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную па­лі­тыч­ную і арганіза­тарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і пар­ты­зан. У выніку па-стаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была вы­ка­на­на. УКП(б) і КП(б) сфармі-равалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую, армію, за-бяспечыла яе кіруючымі органамі (БШПР, пад­по­ль­ныя камітэты і г.д.) камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў, натхнілі на самаадданую барацьбу з ворагам.

4. Пасля разгрому савецкіх войск пад Смаленскам група армій «Цэнтр» наблізілася да сваёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. ка-мандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў ды­рек­ты­ву аб падрыхтоў-цы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай наз­вай «Тайфун». Для рэ-алізацыі плана было сканцэнтравана 38 % пяхотных і 64 % танкавых сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Нас­ту­паў­шых пры-крываў ІІ флот маршала А. Кесельрынга з 1 320 самалётаў.

На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (каманду-ючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзён­ны) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. 800-кі­ла­мет­ро­вую лінію абаранялі каля 1 250 000 чал. з дапамогай 10, 5 тыс. гармат і мінамётаў, 1 044 танкаў, 1 368 самалётаў.

Штаб групы армій «Цэнтр» планаваў рассекчы савецкія франты і акружыць сілы Чырвонай Арміі ў раёне Бранска і Вязьмы, а затым, на-блізіўшыся да Масквы з поў­на­чы і поўдня, узяць яе штурмам.

Карыстаючыся моцнай перавагай у танках з 2 па 9 кастрычніка 1941г. гітлераўцы замкнулі ў кальцы акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервнага франтоў і рушылі на Маскву. Камандаванне Заходнім фронтам было даручана генералу Г. Жукаву.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эва­ку­а­цыі Москвы. У Куйбышаў накіроўваўся СНК СССР, ваенныя ака­дэ­міі, пасольствы. Здзяй­с­ня­ла­ся мініраванне важнейшых прадпры-емстваў і іншых аб'ектаў. 19 кастрычніка ў горадзе ўводзілася асад-нае становішча. У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая безумоўна паў­п­лы­ва­ла на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й гадавіны Вя­лі­ка­га Кастрычніка з удзелам І. Сталіна і правядзенне па-рада савецкіх войск на Чырвонай плош­чы.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100-80 км ад Масквы. Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-я танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінінскага фрон­ту (камандуючы генерал І. Конеў). Упершыню арга-нізатары аперацыі «Тайфун» адчулі збой у яе пра­вядзен­ні. Другі раз гэта выявілася на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта былі ад-біты пад Тулай.

Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прарваць абарону, прад­п­ры­ня­тая 15-16 лістапада ў паўночна-заходнім, а затым 18 ліс­та­па­да – у паўднёва-заходнім напрамках мэты не дасягнула. Праўда, у канцы лістапада вораг захапіў Клін, Со­неч­на­горск і наблізіўся да Мас-квы на адлегласць у 27 км. Разам з тым гітлераўскія генералы расцяг-нулі войскі па фронце да такой ступені, што тыя страцілі прабіўную здольнасць. Важным фактарам у агульным зніжэнні баявой актыўнас-ці фашыстаў з'явілася іх непадрыхтаванасць да зімняй кампаніі.

Стратэгічная сітуацыя дазволіла савецкім войскам, накапіўшы сілы, 5-6 снежня перайсці ў контрнаступленне і да канца месяца поў-насцю разграміць фашысцкія войскі і адкінуць іх ад сталіцы захад на 100–250 км.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не то­ль­кі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Пера-мога пад Масквой натхніла ўвесь савецкіх грамадзян, у тым ліку тра-піўшых пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 14 млн чал., а эка­но­мі­ка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План «Барбароса» напаткаў поўны крах. Вермахт страціў удар-ныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала акты-візацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

У чэрвені 1942 г., насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоў-накамандавання на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага нас­туп­лен­ня на Маскву, гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паў-днёвым напрамку. Паводле плана «Блау», першая гру­па армій (17-я сухапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каў-каз, а другая (6 сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда. Ня-гледзячы на гераічнае супраціўленне Чырвонай Арміі, гітлераўцы па-спяхова наступалі і 17 ліпеня 1942 г. сіламі 270 тыс. салдат і афіцэраў, каля 500 танкаў і каля 1 200 са­ма­лё­таў пачалі штурм Сталінграда.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронта (камандуючы – маршал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня – генерал В. Гордаў), у складзе 7 армій, 8-я паветраная армія і Волжская флатылія, усяго 160 тыс. чал., 2 200 гармат і мінамётаў, каля 400 танкаў і 650 са­ма­лё­таў. Мужнасць абаронцаў ма­ца­ваў загад І. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня, які праду-гледжваў па­ка­ран­не растрэлам тых, хто кідаў пазіцыі і адступаў.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Ста­лін­г­ра­да адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту.

Забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі, медыкаментамі, пра­дук-тамі адбывалася з усходняга берага Волгі. За зброю ўзяліся дзесяткі тысяч працоўных і служачых. Тан­кі, сабраныя на канвееры трактар-нага завода, камплектаваліся экі­па­жа­мі дабрахвотнікаў і адразу на-кіроўваліся на пазіцыі. Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руі-ны будынкаў – ва ўма­цаваныя пункты, і ўмела выкарыстоўваліся са-вецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Пом­ні­кам баявой славы стаў умацаваны пункт аба-роны – так званы «дом сер­жан­та Паўлава». Месцамі крывапралітных баёў зрабіліся Мамаеў кур­ган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Бары-кады» і элеватар. Нем­цам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве гру­поў­кі, але з-за панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прый­ш­ла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення плана пад кода-вай назвай «Уран», які прадугледжваў ак­ру­жэн­не і знішчэнне сталін-градскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паў­д­нё­ва-Заходняга (камандую-чы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) франтоў належала абысці яе з флан­гаў і замкнуць кальцо ў раёне го-рада Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) на-давалася задача ўтварэння знеш­ня­га кальца акружэння. Чырвонай Ар-міі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1 463 супраць 675), самалётах (1 350 супраць 1 216), гарматах і мі­на­мё­тах (15 501 су-праць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1 103 тыс.) нена-многа пераўзыходзіла колькасць варожых (1 103 суп­раць 1 011 тыс.). Іншая справа, што па сваіх баявых якасцях саюзнікі нем­цаў – італьян-цы, венгры і румыны значна саступалі нашым бай­цам.

Распачатая 19 лістапада аперацыя «Уран» праз чатыры дні пры­вя­ла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Па­у­лю­са і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агу­ль­най колькасцю 330 тыс. чал. Пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапа-могу група армій «Дон» на ча­ле з фельдмаршалам Э. Манштэйнам бы­ла ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі во­ра­га ад Волгі на 200-250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад'явіла штабу 6-й ар­-міі вермахта ўльтыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спа-дзя­ва­лі­ся на выратаванне. У склаўшыхся ўмовах 10 студзеня вой­с­кі Данскога фронта прыступіліся да рэалізацыі плана «Кальцо» з мэ­тай знішчэння Сталінградскага катла. Савецкія часці пераадолелі суп­ра­ціў­лен­не ворага і 26 студзеня рассеклі групоўку на паўднёвую і паў­-ноч­ную часткі. Каб заахвоціць акружэнцаў да супраціўлення, 30 сту-дзе­ня 1943 г. А. Гітлер прысвоіў іх камандуючаму Ф. Паулюсу зван­не генерал-фельдмаршала, але той 31 студзеня разам са сваім штабам і рэш­т­ка­мі паўднёвай групы здаўся ў палон. 2 лютага была ліквідавана паў­ноч­ная група гітлераўцаў. У выніку савецкі палон трапіў генерал-фе­ль­д­мар­шал, 24 генералы, больш за 2 500 афіцэраў, 91 тыс. салдат вер­мах­та. У якасці трафеяў пераможцы здабылі 744 самалёты, 1 666 тан­каў, 261 бронемашына, 5 762 гарматы і 1 312 мінамёты, 80 438 аў­та­ма­шын, 3 бронецягнікі і іншую ваенную маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг стра­ціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі, усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзя­ку­ю­чы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было пры-своена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Волгаграду (Сталін-граду) было прысвоена ганаровае зван­не "Горад-Герой". На Мамае-вым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з выз­на­ча­ль­ных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942-1943 гг. адбыўся ка­рэн­ны пералом у ходзе вай-ны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі аба­ра­ніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Ўкраіне, Беларусі і ін-шых рэгіёнах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэн­т­ра­ль­ны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы ге­не­рал І. Конеў) франты. Так, па-водле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдар-ныя арміі збіралася наступаць з раёна Ар­ла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Мо­дэль) у напрамку Кур-ска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай пе-равагі вораг сканцэнтраваў 50 ды­ві­зій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 тан­ка­вых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку не­ка­ль­кі со-цень новых – «Тыгр» і «Пантэра», а таксама штурмавых гар­мат «Фер-дынанд». Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мі­на­мё­таў. Прыкрыц-цё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі люф­т­ва­фэ.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб за­няц­ці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, вы­ма­таў­шы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 ру­бя­жоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў усклада-лася на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Ва­сі­леў­с­ка­га.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе зап­ла­на­ва­на­га немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а так­са­ма авіяцыя, нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фе­ль­д­мар­ша­лы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб нас­туп­лен­ні. Дзякуючы мужнасці і ге­ра­із­му абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не да­сяг­нуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня вой-скі В. фон Клюге страцілі 65 % сваіх тан­каў і мусілі перайсці да аба-роны. Гэта дало магчымасць Цэн­т­ра­ль­на­му фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Ва­ро­неж­с­ка­га фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі аба­ро­ны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з пал­коў­ні­кам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны тан­ка­вы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Вы­со­кая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш ма­гут­ныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі во­і­на­мі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Ман­ш­тэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У вы­ні­ку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня нем­цы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэн­т­ра­ль­на­га фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня вой­с­кі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На за­вяр­ша­ль­ным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў са­вец­кім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Ар­мія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стра­тэ­гіч­ную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога аз­на­ме­на­ва­ла завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вай-ны, пачатак выгнання ворага з ча­со­ва акупіраванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гіт­ле­раў­цаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чар­го­вым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт стра­ціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1, 5 тыс. тан­каў і штурма-вых гармат, больш за 3, 7 тыс. самалётаў. За гэтую пе­ра­мо­гу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Са­ю­за.

5. Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупіраваных тэрыторый СССР. Так, 23 ве­рас­ня 1943 г. войскамі Цэн-тральнага фронту быў выз­ва­ле­ны першы ра­ён­ны горад Камарын, Го-мельскай вобласці, а 26 верасня вой­с­ка­мі Бранскага фронту – Хо-цімск, раённы цэнтр Ма­гі­лёў­с­кай вобласці. Уся­го да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 ра­ён­ных цэнтраў Беларус-кага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга на-ступлення на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з'яў­ля­ла­ся ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна не­ча­ка­ным. Тут, на Бе-ларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выс­туп ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэ­ры­то­рыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы «Фатэрлян-дам». Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск на-даваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Бе­ла­ру­сі групы армій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і ін­шых злучэн-няў налічвалася 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 са­ма­лё­таў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план па раз­г­ро­му гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў ко­да­вую назву «Багратыён». У адпаведнасці з ім, гэтая задача ўск­ла­да­ла­ся на 4 франты – 1 Прыбал-тыйскі (камандуючы – генерал І. Баг­ра­мян), 1, 2 і 3 Беларускія (ка-мандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага скла­ду, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гар­мат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана «Багратыён» з'яўлялася тое, што савецкае ка­мандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзя­лі­ла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Бе­ла­рус­кіх прасунуліся на 0, 5 – 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі па­зі­цы­я­мі праціўніка. На другі дзень, раніцой 23 чэрвеня ў бой уступілі ас­ноў­ныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Ор­ша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Баб­руй­с­кім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Ва­сі­леў­с­кі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – выз­ва­ле­ны сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «катлы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Бе­ла­рус­ка­га фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапіла каля 40 тыс. чал. 28 чэр­ве­ня Чырвоная Армія вызваліла Магі-лёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны «Фатэрлянда» пры­му­сіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўта-рытэтнага ка­ман­ду­ю­чага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэта не ўра-тавала гіт­ле­раў­цаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэр­ве­ня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы за­хад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне бы­ла няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поў­дзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцой, 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Рот­міс­т­ра­ва і корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) увар­валі­ся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Бе­ла­рус­ка­га фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы «мінскі кацёл», у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7-8 ліпеня ас­ноў­ныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыц­цяў­лен­ні аперацыі «Багратыён» аказалі беларускія партызаны і падпольшчыкі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і вый­ш­лі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых ба­ёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 лі­пе­ня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта выз­ва­лі­лі Бара-навічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з по­ль­с­ка­га гора-да Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Бе­ла­русь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя з'яўляецца адной з самых буй­ней­шых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550-600 км. У ходзе за­вяр­шэн­ня аперацыі «Багратыён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў па­лон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераў-цаў прай­ш­лі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1 500 воінам было прысвоена зван­не Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ор­дэ­на­мі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Ар­шан­с­кіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але няг­ледзя­чы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з гер­ман­с­кім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Са­юз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара ста­ла ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і ду­хоў­ныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва да­ва­ен­най БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбу-рылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны ра­зам з жыхарамi. У іх ліку Хатынь, Дальва і інш.

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i за­во­даў, 96% энергетычных магутнасцей, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыяналь-ных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе на-роды СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых лі-ній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзе-ючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Ай­чын­най. Бес-смяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэ­пас­ці, Магілё-ва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снай­пер Ф. Сма-лячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвар­дзей­с­кай ды-візіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса ге­не­рал Л. Дава-тар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Са­ю­за было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, ра­дыс­т­цы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру ды­ві­зіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной улас­на­га жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў.Сотні тысяч бе­ла­ру­саў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жму­роў­с­кі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Ге­роя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смір­ноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў пла­наў камандавання і загінуў. Вядомы імёны 14 беларусаў, якія паў­та­ры­лі подзвіг А. Матросава, грудзьмі закрыўшых абмразуры варожых аг­ня­вых кропак.

Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, ка­ман­дзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Га­ла­ва­чоў. Сімвалічным з'яўляецца факт, што ў ліку тых, хто ўста­ля­ваў сцяг Пе-рамогі над рэйхстагам, быў былы пар­ты­зан М. Ягораў.

Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Са­ю­за, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. Чац­вя­рым з іх – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шу­та­ву, І. Яку-боўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых су­ай­чын­ні­каў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. Ратны ўклад 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ордэнамі і ме­да­ля­мі.

6. Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-удзельніцы ан­ты­гіт­ле­раў­с­кай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да выс­но­вы аб тым, што поўная перамога над агрэсарам – гэта толькі пы-тан­не ча­су. Так, на канферэнцыі ў Тэгеране (Іран) (28 лістапада па 1 снеж­ня 1943 г.) І. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм'ер-мі-ністр Ве­лі­каб­ры­та­ніі Ў. Чэрчыль прынялі рашэнне аб стварэнні агу­ль­най ар­га­ні­за­цыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы, пра­ду­хі­ляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяс­пе­кі.

У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай ар­га­ні­за­цыі, савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як ма-га больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У пры­ват­нас­ці, у камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўклю­чыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі пад­т­рым­кі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на між-народнай арэне.

У такіх умовах кіраўніцтва СССР унесла шэраг дадаткаў у саюз-ную Кас­ты­ту­цыю, якія былі заканадаўча аформлены ў лютым 1944 г. Вяр­хоў­ным Саветам СССР. Новымі нормамі прадугледжвалася права са­юз­ных рэспублік уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяр­жа­ва­мі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычны-мі прад­с­таў­ніц­т­ва­мі. З гэтай нагоды ў сакавіку 1944 г. Вярхоўны Са-вет БССР прыняў Закон аб утварэнні Народнага камісарыята замеж-ных спраў. Але падобныя змены ў становішчы суб'ектаў Савецкага Саюза не маг­ло канчаткова ператварыць рэспублікі ў суб'ектаў міжна-роднага пра­ва. І калі савецкі бок прапанаваў у лік будучых членаў ААН усе са­вец­кія рэспублікі, то прэзідэнт ЗША ў спецыяльным па-сланні І. Сталіну адзначыў, што такія ініцыятывы пагражаюць ства-рэнню ар­га­ні­за­цыі. Гэтая праблема ат­ры­ма­ла працяг пад час Ялцін-скай канферэнцыі (4-11 лютага 1945 г.). Пас­ля напружаных перамоў кіраўніцтва Вялікабрытаніі і ЗША ўсё ж да­ло згоду на ўключэнне ў будучую ААН 2 ­– 3 рэспублік, якія най­больш пацярпелі ад фашысц-кай агрэсіі. Па выніках канферэнцыі было вы­ра­ша­на, што іх будуць прадстаўляць УССР і БССР.

27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай кан­фе­рэн­цыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Сан-Францыска было пры­ня­та рашэнне аб уключэнні ЎССР і БССР у лік членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэс­пуб­лі­кі ўвайшлі наркам замежных спраў К. Кісялёў, акадэмік А. Жэбрак, пра­фе­сар У. Перцаў, дацэнт Ф. Шмыгаў і Г. Байдукоў. Яны ж удзе­ль­ні­ча­лі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэрвеня 1945 г. і падпісалі Статут Усе­а­гу­ль­най міжнароднай арга-нізацыі (Арганізацыі аб'яднаных на­цый). Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН стала на­ту­ра­ль­ным прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў справу пе­ра­мо­гі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце не­за­леж­най і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад'емнай часткай СССР. Таму знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэ­чыш­чы інтарэсаў і ра-шэнняў саюзнага ўрада.

У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных ор­га­наў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.

7. Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і пры­няц­ця ў 1952 г. яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна.

Дзейнасць БССР на сусветнай арэне праходзіла ў агу­ль­ным рэчы-шчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельнікаў Вар­шаў­с­ка­га дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цык­ліч­нае абвастрэн-не адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі («Карыбскі крызіс», агрэсія ЗША супраць В'етнама, увядзенне са­вец­кіх войск у Чэхасла-вакію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна ад­бі­ва­ла­ся на між-народным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе гра­мад­с­т­ва да канца ста-годдзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па на­цы­я­на­ль­най пры-кмеце, а называла іх «рускімі». У поўным сэнсе гэ­тае правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не ме-ла нацыянальных адценняў.

Гады так званай «хрушчоўскай адлігі» пэўным чынам спрыялі ста­наў­лен­ню БССР як суб'екта міжнародных адносін. Рэспубліка пас­ля­доў­на ўдзельнічала ў рамках міжнародных арганізацый і дагавораў. Ка­лі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных да­га­во­раў, то да канца 1980-х – больш за 170. БССР брала ўдзел у працы 70 міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыялізаваных установах ААН ЮНЕСКО, МАГАТЭ, Міжнародным саюзе электрасувязі, Між­на­род­най арганізацыі працы і інш.

Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў га­лі­не культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі твор­чыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спе­цы­я­ль­ны орган – Беларускае таварыства сяброўства і культурных су­вя­зяў з замежнымі краінамі. У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКО ў нашай краіне вялася пад­рых­тоў­ка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 ты­сяч грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Аме­ры­кі.

У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзе­ль­ні­кам дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў ат­мас­фе­ры, космасе і пад вадой. Дыпламатычны кор­пус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб вы-карыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў ін­та­рэ­сах міру (1975). Да-лучылася БССР і да Дэкларацыі аб пра­дас­таў­лен­ні незалежнасці кало-ніям і іх народам (1960), Міжнароднай кан­вен­цыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі (1966) і інш.

БССР, абраная ў 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяс-пекі ААН, спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў. Значнай па-дзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да між­на­род­на­га руху гара-доў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў ад­па­вед­нае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацім-скія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Аме­ры­кі, Афрыкі.

З прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы ў паслява-енныя дзесяцігоддзі БССР так і не набыла міжнародна-пра­ва­во­га пры-знання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела са-праўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай све­ту, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэ-неве) фактычна з'яўляліся філіяламі агульна-саюзных прад­с­таў­ніц­т­ваў. Размяшчэнне ў Мінску ге­не­ра­ль­ных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі справы не мяняла.

Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай у рамках сіс­тэ­мы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двух­ба­ко­вы­мі заставаліся толькі дагаворы 1944-1945 гг. з Польшчай.

Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго маг­чы­мас­ці былі вельмі абмежаванымі саюзным міністэрствам, якое ўзна­ча­ль­ваў наш зямляк А. А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­та Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнут­ра­ную і знешнюю палітыку.

 

Лекцыя 18. УТВАРЭННЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ СУВЕРЭН­НАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Пытанні

1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэс-публікі Беларусь.

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай фор­мы кіравання.

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і да­паў­нен­ні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай су­по­ль­нас­ці на Беларусі. Складванне шматпартыйнасці.

1. Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і між­на­цы­я­на­ль­ных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пе­ра­важ­на экстэнсіўнымі метадамі гаспадаран-ня, прывяла да дэфіцыту та­ва­раў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў за­ход­не­еў­ра­пей­с­кай постіндуст-рыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каш-тоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з'яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сіс­тэ­мы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага ар­га­ніз­му. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, па­шы­рэн­не ліберальных і нацыяналістычных ідэй.

Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР ба­чы­ла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх нас­т­ро­ям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і ста-лінскай палітыкі ў на­цы­я­на­ль­ным пытанні. Так, у снежні 1986 г. ад-быліся антырускія хваляванні ў Ка­зах­с­та­не. Канфлікт паміж армян-скім і азербайджанскім на­се­ль­ніц­т­вам Нагорнага Карабаха ў красавіку 1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Мо­ла­та­ва­-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання не-законнасці ўключэння сва­іх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ану­ля­ваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла дум­ка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здава-лася, што па­шы­рэн­не ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць адна-віць колішнюю ма­гут­насць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР пры­няў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэ-нітэце. 16 ліпеня іх прыкладу пас­ле­да­ваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб су­ве­рэ­ні­тэ­це, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэ­ры­то­рыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэс­пуб­лі­кан­с­кіх органаў, са-мастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зно­сі­нах.

«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюз-нага за­ка­на­даў­с­т­ва і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнаса-юзныя органы ўла­ды сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з са­юз­ных рэспублік абвясціла аб сваёй незалеж-насці, а Савецкі Саюз апы­нуў­ся перад перспектывай распаду як адзі-най дзяржавы. З усведамленнем таго пер­шы прэзідэнт СССР М. Гар-бачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэфе-рэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзі­най дзяр-жавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала су­пя­рэч­лі­вае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэс­пуб­лік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Ар-менія, Гру­зія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці вы­ка­за­лі­ся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык пера-высіў 82 % галасоў элек­та­ра­та.

Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распра-цоўку пра­ек­та заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як «мяккай» дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красаві-ку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы ў падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асо­ба­мі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамо-віліся аб хутчэйшым заключэнні новага са­юз­на­га дагавора. Падпісан-не адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Ка­зах­с­та­на, РСФСР, Таджыкістана і Ўзбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восен-ню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кір­гі­зіі, Украіне і Туркменіі.

Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэра-цыяй, а так­са­ма імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы, пры-мусіла частку вы­шэй­шых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніў­ня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага пера-вароту. У БССР намаганні пут­чыс­таў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) аб­лас­ныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Ге­не­ра­ль­ны пракурор БССР В. Ша-ладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні пут­чу адыграў Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў су­пя­рэч­нас­ці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш уз­мац­ні­лі­ся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ра­ней­шым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.

Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пе­ра­важ­на камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вяр-хоўнага Са­ве­та прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона «Дэк­ла­ра­цыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаў-ным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Бе­ла­рус­кай ССР». Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лі­ча­ныя дні 600-тысяч-ная арганізацыя развалілася. Прэм'ер-міністр Беларусі В. Ке­біч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.

17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймя-ноўвалася ў Рэс­пуб­лі­ку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэс-публікі Беларусь» і «Аб Дзяр­жаў­ным гербе Рэспублікі Беларусь» уво-дзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дзе­мян­цея, новым стар-шынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шуш­ке­віч.

14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Бе­ла­ру­сі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекі-стана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заклю-чыць дагавор аб ства­рэн­ні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мін-ску). Яго падпісанне было прыз­на­ча­на на 9 снежня 1991 г. З гэтай на-годы ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Бела-русь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бе­ла­веж­с­кай пушчы (Віс-кулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90, 3 % гала-соў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй кра­і­ны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатаваліфакт, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэ­а­ль­насць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад 1922 г. Ак­ра­мя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садруж-насці Незалежных Дзяр­жаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вяр­хоў­ны Савет Рэспублікі Беларусь адзінага-лосна (за выключэннем дэ­пу­та­та В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, не­за­леж­насць Рэспублікі Беларусь была да-сягнута не столькі пад уздзеяннем унут­ры­па­лі­тыч­ных працэсаў, коль-кі ў выніку распаду СССР.

Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гар­ба­чо­ва, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на да­лей­шы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ра­ты­фі­ка­цыю дакументаў.

Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР усту-піць у Сад­руж­насць.21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Ал­ма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспуб-лік: Азербайджан, Ар­ме­нія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкіс-тан, Туркменія, Узбекістан, бы­ло падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі.Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэс­пуб­лі­кі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.

25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паў­на­моц­т­ваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Ра­сіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вы­шэй­шы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты пры­ня­лі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Бе­ла­русь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт пе­ра­пы­нен­ня яго існавання. Ад-начасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных ін­с­ты­ту­тах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўлас­насць СССР за мяжой.

Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю пе­ра­мо­гу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных ад­но­сін.

Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэс-публікі Бе­ла­русь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамад-ска-палітычнага раз­віц­ця.

2. Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала па-літычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкас-цей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР.Шэраг дэпутатаў выказваўся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета.Яго старшыні С. Шушкевічу не ўдалося стабілізаваць палітыч-нага становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў па-між лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм'ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парла-менцкай рэспублікі. Неўзабаве ў беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Канстытуцыі і ўвя-дзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць вы-ступала за наданне прэзідэнту права кантролю выканаўчай улады. Па-сутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго рас-працоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі прэм'ер-міністра В. Кебіча.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята новая, пятая ў гісторыі беларусаў Канстытуцыя. Гэты акт з'я-віўся рашучым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці.Паводле Канстытуцыі, Бела-русь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэ-рыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.

Асноўны Закон складаўся з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Ён адбіў карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным раз-віцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяр-жавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які му-сіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гаран-тыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плю-ралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асно-вы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грама-дзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці ас-ноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаў-най. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мо-вай міжнацыянальных зносін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 чал. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

Вясной-летам 1994 г. распачалася кампанiя па выбарах прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь. Свае кандыдатуры выставiлi прэм'ер-міністр В. Кебiч, былы спікер Вярхоўнага Савета С. Шушкевiч, лідэр БНФ З. С. Пазняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама А. І. Дубко, адзін з лідэраў КПБ В. Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па вывучэн-ні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаў-нага кіравання, А. Р. Лукашэнка.

Фаварытам перадвыбарчай гонкі доўгі час быў В. Кебіч, які ак-тыўна выкарыстаў адміністратыўны рэсурс (СМІ, мясцовыя ўлады, чыноўніцтва і інш.). Але 17 чэрвеня ўжо ў першым туры выбараў ён хоць а абыйшоў 4 канкурэнтаў, але значна саступіў А. Лукашэнку, які набраў 45 % галасоў. 10 ліпеня ў другім туры В. Кебіч набраў усяго каля 20 % галасоў. Такім чынам, поўную перамогу на выбарах атры-маў А. Лукашэнка. У ліку прычын таго былі: зразумелая электарату і рэальная для ажыццяўлення выбарчая праграма, з абяцаннем выкара-нення карупцыі, уздыму эканомікі, пераадолення інфляцыі, інтэграцыі з Расіяй і інш. З другога боку, маса выбаршчыкаў адмовіла ў даверы В. Кебічу – тыповаму наменклатурнаму вылучэнцу, які за чатыры га-ды свайго прэм'ерства не здолеў зрабіць хоць штосьці карыснае для Беларусі і яе народа.

20 ліпеня 1994 г. 40-гадовы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.

3. Да цяжкасцей эканамічнага кшталту, з якімі давялося су­тык­нуц­ца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці па­лі­тыч­на­га кшталту. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь зас­та­ва­ла­ся парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паў­на­моц­т­ваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзён­ныя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць пры-чыніліся да працяглага палітычнага кан­ф­лік­ту ў галінах улады. Заця-тымі праціўнікамі А. Лукашэнкі выс­ту­пі­лі дэпутаты ад БНФ. У апазі-цыю да прэзідэнта сталі нават яго пап­леч­ні­кі па выбарчай камандзе – В. Ганчар, Дз. Булахаў і інш. Не спры­я­лі паляпшэнню дзяржаўных спраў і недружалюбныя ў да­чы­нен­ні Прэзідэнта паводзіны спікера парламента М. Грыба.

У пачатку 1995 г. пэўныя станоўчыя зрухі па абмежаванні ўсеў­ладзя парламента прынесла рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Яе сутнасць заключалася ў тым, што зараз гэтыя органы на ўсіх уз­роў­нях – ад абласных да сельскіх – (так званая «вертыкаль») прыз­на­ча­лі­ся асабіста Прэзідэнтам і яму ж падпарадкаваліся. Але для вырашэння маш­таб­ных задач гэтага было недастаткова. Невыпадкова, што ў тых умовах у прэзідэнцкім атачэнні ўзнік­ла думка аб канстытуцыйнай рэ-форме, якая б ураўнаважыла ба­ланс заканадаўчай і выканаўчай улад. Першым крокам да яе мусіў зрабіцца плебісцыт па наспеўшых у бе-ларускім грамадстве пытаннях. 14 мая 1995 г. для іх абмеркавання ад-быўся ўсенародны рэферэндум, у якім узяло ўдзел 64, 8% гра­мадзян. У адказ на пытанне: «Цi згодны Вы з наданнем рускай мо­ве роўнага статусу з беларускай» станоўчы адказ далi 83, 3% га­ла­са­ваў­шых. На другое пытанне: «Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба Рэс­пуб­лі­кі Беларусь» – 75, 1. На трэцяе пытанне – «Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з Ра-сійскай Федэрацыяй» – 83, 3. На чацвёртае пытанне – «Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэс­пуб­лі­кі Бела-русь, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паў-намоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь у вы-падках сiстэматычнага або гру­ба­га парушэння Канстытуцыi» – 77, 7 % электарату.

Вярхоўны Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму і ў адпаведнасцi з iм адбылася замена сiмволiкi i удакладненне Закона аб бе­ла­рус­кай мове.

Галоўным палітычным вынікам плебісцыта стала выяўленне рэ­а­ль­най расстаноўкі сіл. У прыватнасці, галасы, аддазеныя «за», былі то­ес­ны­мі выказванням вотуму даверу Прэзідэнту.

У снежнi 1995 г. адбылiся дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет, ку­ды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй парламента быў абраны лідэр Аграрнай партыі С. Шарэцкi. Памiж iм i Прэзiдэн-там канструктыўных адносiн не склалася.

Вынiкi майскага рэферэндуму не знялi напружанасцi у грамад-стве. Працяглая палiтычная канфрантацыя паміж прыхільнікамі Прэзі-дэнта і парламента негатыўна адбівалася на ўсіх галінах жыццядзей-насці бе­ла­рус­ка­га народа. Пры гэтым, абедзве галіны ўлады – закана-даўчая і вы­ка­наў­чая пастаянна звярталіся ад імя народа. Яны ж і вы-ступілі з прапановай абмеркавання на чарговым Рэ­фе­рэн­ду­ме перша-чарговых, на іх думку, праблем. Так, Прэзiдэнт А. Лу­ка­шэн­ка вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi («Дзень Рэспублiкi») з 27 ліпеня на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi Рэс­пуб­лі­кі Беларусь). Па пункце 3. Прэзідэнт ставіў пытанне: «Цi выступаеце Вы за свабод-ныя, без абмежаванняў куплю i продаж зямлi?». І па пункце 4 – «Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакаран­ня смерцю ў Рэспубліцы Беларусь?».

У мэтах прапаганды сваёй палітыкі і заваёвы сімпатый электарату 19-20 кастрычнiка А. Лукашэнка выступіў на Ўсебеларускiм Народ-ным сходзе з дакладам «Толькi народ мае права вырашаць свой лёс». Усе дэлегаты адобрылi унутраную i знешнюю палiтыку Прэ­зі­дэн­та і абяцалі яму сваю падтрымку.

Пад час узрастання барацьбы за галасы выбаршчыкаў заявіла аб са­бе трэцяя – судовая галіна ўлады, якая да таго часу рэдка з'яўлялася на палітычнай арэне. Так, 4 лістапада 1996 г. старшыня Кан­с­ты­ту­цый­на­га суда В. Ціхіня нагадаў, што плебісцыт не можа выносiцца пы­тан­не аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi Рэспублікі Бе­ла­русь. Та-му меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кан­су­ль­та­цый­ным. На гэ-тай падставе 6 лістапада Вярхоўны Савет заявіў, што ім на аба­вяз­ко­вы рэферэндум выносяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi Рэспублікі Беларусь («Дня Рэспублiкi») i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сваю чаргу Прэзiдэнт указам № 459 ад 7 лістапада прызнаў зак­лю­чэн­не Канстытуцыйнага Суда несапраўдным і 12 лiстапада апуб­лі­ка­ваў свой праект Канстытуцыi. З нагоды факту парушэння дзеючай Канстытуцыi Рэспублікі Бе­ла­русь 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзідэнту (адхі-ленні ад пасады па не­да­ве­ры). 20 лicтапада Суд прыступiўся да раз-гляду справы.

Палітычная сiтуацыя ў краіне абвастрылася і магла выліцца ў су­тык­нен­ні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Прэзідэнта. Каб пра­ду­хі­ліць магчымае кравапраліцце, абодва бакі звярнуліся да пасрэдніцтва брат­няй Расіі. У выніку 21 лiстапада з Масквы ў Мінск прыбыла група дзяр­жаў­ных дзеячаў (В. Чарнамырдзiн, Г. Селязнёў і інш.). З іх удзе­лам 22 лістапада была дасягнута дамоўленасць у тым, што А. Лу­ка­шэн­ка прызнае рэкамендацыйны характар рэферэндума, а С. Шарэцкі ад­к­лі­кае зварот аб імпічменце.

Перагаворы дазволілі своечасова, 24 лістапада правесці рэ­фе­рэн­дум. Паводле абвешчаных 26 лістапада вынікаў, з 7,6 млн электарату ўзя­ло ўдзел 6,2 (84,16 %). За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс. (7, 93 %). За перанясенне «Дня Незалежнасцi» выказаліся амаль 5,5 млн (88,18%). Cупраць сва-бодных куплi-продажу зямлi – 5,2 (82,88 %). Супраць скасавання пака-рання смерцю – каля 5 млн (80, 44%).

У гэты ж дзень колькасць дэпутатаў, якія падпісаліся за iмпiч-мент, зменшылася да 40, што дазволіла Канстытуцыйнаму су­ду зняць названае пытанне з разгляду. Вынікі рэферэндума былі зацвер­д­жа­ны старшынёй Цэнтральнай Выбарчай камісіі Л. Ярмошынай і на­бы­ва­лі сілу закона.

Вынікі плебісцыту натхнілі А. Лу­ка­шэн­ку і яго прыхільнікаў з ліку парламентарыяў на рашучыя дзе­ян­ні. Так, 26 лістапада 103 дэпу-таты парламента прынялi закон «Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вяр-хоўнага Савета Рэспублікі Бе­ла­русь ХIII cклiкання». У той самы дзень Прэзi-дэнт падпiсаў 2 указы: пер­шы за № 495 «Аб ухваленнi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэс­пуб­лі­кі Беларусь, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў На­цы­я­на­ль­на­га сходу Рэспублікі Беларусь»; i другі, за № 496 «Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыя-нальнага схо­ду Рэспублікі Беларусь».

На падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 г. «Аб за-цвяр-джэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета Рэспублікі Бе­ла­русь» была створана «верхняя палата» парламента – Савет Рэспублiкi.

У адпаведнасцi са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Кан­с­ты­ту­цыю 26 лістапада 1996 г., замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнi-коў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня А. А. Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прыз­на­ча­ных Прэзiдэнтам (з 13 студзеня 1997 г. старшыня П. Шы­пук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вышэйшыя асобы, у тым лiку старшыня і суддзi Канстытуцыйнага Су-да. Паўнамоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

Унесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Бела-русь за­бяс­пе­чы­лі Прэзідэнту А. Лукашэнка новы статус главы дзяржа-вы, га­ран­та Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, а так­са­ма практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Адпаведным чынам уз­мац­ня­лі­ся і яго канстытуцыйныя абавязкі. Народная падтрымка на рэ­фе­рэн­ду­ме зняла апошнія перашкоды да ажыццяўлення А. Лу­ка-шэн­кам шырокай праграмы сацыяльна-эканамічных, палітычных, ку­ль­тур­ных і іншых пераўтварэнняў. Па сутнасці, і сама рэспубліка па фор­ме кіравання памянялася з парламенцкай у прэзідэнцкую.

Разам з тым, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi рос­пуск парламента ў 1996 г. законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаў­шы ў апазiцыю да Прэзiдэнта. Галоўныя iх патрабаваннi – вяр­нуц­ца да Канстытуцыi 1994 г. Арганiзаваная iмi у маi 1999 г. кампанiя па выбарах прэзідэнта не прыцягнула ўвагi грамадскасцi. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне Беларусь доўгi час прадстаўлялi 2 структуры – Вярхоўны Савет i Нацыянальны сход. Сі­ту­а­цыю не палепшыла чарго-вая пе­ра­мо­га А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 9 верасня 2001 г., калі за яго кан­ды­да­ту­ру аддалі галасы 75, 6 % электарату.

Беларуская апазіцыя і міжнародная супольнасць бачылі выйсце са скла­да­на­га становішча, у якім апынулася Беларусь і яе кіраўніцтва ў кан­цы ХХ–пачатку ХХІ стст., у чарговых прэзідэнцкіх выбарах, меў­шых адбыцца ў 2006 г. У адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй, А. Лу­ка­шэн­ка не меў права браць у іх удзелу. Але пад уражаннем кры­ва­вай акцыі тэрарыстаў у асецінскім Беслане 1-3 верасня 2004 г., ён пры­няў рашэнне звярнуцца да народа з просьбай аб дазволе ўдзе­ль­ні­чаць у выбарах. З гэтай нагоды на 17 кас­т­рыч­ні­ка 2004 г. у адзін дзень з парламенцкімі выбарамі прызначаўся трэці рэс­пуб­лі­кан­с­кі рэферэн-дум. У бюлетэні для галасаванні было за­пі­са­на: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лу­ка­шэн­ка А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Бе­ла­русь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую Кан­с­ты­ту­цыі Рэспублікі Бе-ларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт абі­ра­ец­ца на пяць год непа-срэдна народам Рэспублікі беларусь на аснове ўсе­а­гу­ль­на­га, свабодна-га, роўнага і прамога выбарчага права пры па­та­ем­ным галасаванні?».

Вынікі галасавання выявілі, што ў падтрымку просьбы і за ўня­сен­не адпаведных змен у Канстытуцыю выказалася 79, 42 % гра­мадзян, унесеных у спісы для галасавання. Самі прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г., прынеслі А. Лукашэнку чарговую пе­рамогу. Унесеныя ў 81 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь зме­ны зараз нічым не абмяжоўваюць яго ўдзелу ў чарговых выбарах.

Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыц-ці нашай кра­і­ны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі.

4. За час свайго існавання СССР прэтэндаваў на назву дэмакра-тычнай дзяржавы, але ў поўным сэнсе такой не з'яўляўся. Не з'яўляў-ся ён і прававой дзяржавай, паколькі ўзаемаадносіны паміж асобай і ўладай складваліся на карысць апошняй, а кіруючая КПСС не адно-сіла правы чалавека да прыярытэтных каштоўнасцей. Натуральна, што ўсе гэтыя недахопы былі ўласцівы і БССР да таго часу, пакуль яна не набыла суверэнітэту. У далейшым фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці адбывалася цывілізавана, без успышак гвалту ці ксенафобіі. Асаблівасцю гэтага працэсу можна лі-чыць высокую электаральную актыўнасць грамадзян, іх масавы давер уладзе, у тым ліку Прэзідэнту А. Лукашэнку.

Станаўленню прававой дзяржавы спрыялі банкруцтва КПСС, а ра-зам з ёй – усёй партыйна-каманднай сістэмы, дэмакратызацыя грамад-ства, пры­няц­це Канстытуцыі ў 1994 (з дапаўненнямі і змяненнямі ад 24 ліс­та­па­да 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.) ажыццяўленне парламен- цкіх (1989, 1993, 2000, 2004, 2008 гг.) і прэзідэнцкіх (1994, 2001, 2006) вы­ба­раў на альтэрнатыўнай аснове.

У адпаведнасці з канстытуцыйным палажэннем аб прававым ха­рак­та­ры нашай дзяржавы, яна абвяшчае і захоўвае наступныя прын­цы­пы: 1. «Верхавенства і ўсеагульнасць закона ва ўсіх сферах гра­мад­с­ка­га жыцця». Гэты прынцып азначае, што законы з'яўляюцца аба­вяз­ко­вы­мі не толькі для грамадзян, але і для дзяржавы; 2. «Прававы ха-рактар законаў». У цяперашні час законы Рэспублікі Бе­ла­русь адпавя-даюць міжнародным стандартам, з'яўляюцца гу­ман­ны­мі, справядлі-вымі, уступаюць у дзеянне ў законным парадку. У ад­каз на пажаданне міжнароднай супольнасці кіраўніцтва Рэспублікі Бе­ла­русь вывучае пытанне аб магчымасці скасавання ў нашай краіне па­ка­ран­ня смерцю. 3. «Найбольш поўнае забеспячэнне дзяржаваю пра­воў і свабод асобы і грамадзяніна». Чалавека, яго правы, свабоды і га­ран­тыі іх рэалізацыі абвешчаны нашай Канстытуцыяй (артыкул 2) най­вы­шэй­шай каштоў-насцю і мэтай грамадства і дзяржавы; 4. «Узаемаадказнасць дзяржавы і асобы» Гэты прынцып акцэнтуе ўвагу на іх роўнай адказнасці перад законам; 5. «Легітымнасць улады ў гра­мад­с­т­ве». Агульнавядома, што легітымнай лічыцца тая ўлада, якая ства­ра­ец­ца шляхам дэмакратыч-ных выбараў, прызнаецца гра­мадзя­на­мі сваёй краіны і на міжнарод-ным узроўні. Пасля прэзідэнцкіх (2006) і пар­ла­мен­ц­кіх (2008) выбараў у Рэспубліцы Беларусь міжнародная су­по­ль­насць скасавала ўсе прэ-тэнзіі ў нелегітымнасці, выказаныя на ад­рас беларускага кіраўніцтва у 1990-я гг.; 6. «Падзел улад на за­ка­на­даў­чую (парламент, прадстаў-нічыя органы мясцовага кіравання), выканаўчую (урад, мясцовыя вы-канаўчыя ўстановы) і судовую (органы правасуддзя і нагляду)». Такое размежаванне існуе з часу ўтва­рэн­ня суверэннай Беларусі. Яно вы-ключае манаполію якога-не­будзь органа на ўладу і служыць палітыч-най стабільнасці грамадства. У нашай краіне да заканадаўчай галіны ўлады адносяць Нацыянальны сход і саветы дэпутатаў; да выканаўчай – Савет Міністраў і прэ­зі­дэн­ц­кую вертыкаль; да судовай – Канстыту-цыйны, Вярхоўны і Вышэйшы Гас­па­дар­чы суды, пракуратуру, Камі-тэт дзяржаўнага кантролю.

Такім чынам, наша рэспубліка мае ўсе падставы называць сябе пра­ва­вой дзяржавай. Яе станаўленне з'явілася базай для фарміравання так званай грамадзянскай супольнасці, якая ўяўляе сабой людзей, сва­бод­ных ад умяшальніцтва дзяржавы ў іх справы. Іх жыццё зна­ходзіц­ца за межамі дзяржаўна-палітычных адносін, падкантрольных дзяр­жа­ве, і скіравана на задавальненне асабістых інтарэсаў. Тут грамадзяне аб­'­яд­на­ны не сілай закона, а ўзаемнай выгодай. У прававой дзяржаве прын­цып узгаднення індывідуальных, групавых і агульных інтарэсаў ста­но­віц­ца дамінуючым, у яго захаванні зацікаўлены ўсе сацыяльныя су­б­'­ек­ты грамадзянскай супольнасці.

У працэсе свабодных, без умяшальніцтва і кантролю дзяржавы, ста­сун­каў паміж людзьмі складваюцца сямейныя адносіны (шлюб, ся­м'я, мацярынства і дзяцінства); адносіны ўласнасці (прадпрымальніц-тва, фермерства, наёмная праца); адносіны ў сфе­ры інтэлектуальнай і мастацкай творчасці (навука, вынаходніцтва, лі­та­ра­ту­ра, музыка, жывапіс); рэлігйныя адносіны (веравызнанне, цар­к­ва, рэлігійныя аб'яднанні); неўрадавыя (экалагічныя, са­цы­я­ку­ль­турныя, дабрачын-ныя) і палітычныя (партыі, аб'яднанні) ар­га­ні­за­цыі.

Падзел сацыяльнай сістэмы на грамадзянскую супольнасць і дзяр­жа­ву неабходны для забеспячэння суверэнітету народа ў дачыненні да ўла­ды, свабоды асобы. Іх суіснаванне жыццёва неабходная: дзяржаве на­ле­жыць кіраваць грамадствам, але не падпарадкоўваць яго сабе цал­кам. Паколькі выразнікам і асноўным сродкам рэалізацыі грамадскіх ін­та­рэ­саў з'яўляецца дзяржава, то грамадству належыць дапамагаць ёй ва ўсім. Урад любой краіны, у тым ліку і Рэспублік Беларусь, аб­'­ек­тыў­на з'яўляецца агульнанацыяналь­най палітычнай сілай і ў першую чар­гу закліканы клапаціцца аб інтарэсах народа, у тым ліку і аб ума­ца­ван­ні грамадзянскай супольнасці. «Але я ўжо даўно вызначыў тое, – за­я­віў А. Лукашэнка ў сваім пасланні народу і парламенту 29 красаві-ка 2008 г., што мы называем стаўпамі грамадзянскай супольнасці, і з гэ­та­га сыходзіць – прафсаюзы, маладзёжныя арганізацыі ў асобе Бе­ла­рус­ка­га рэспубликанскага саюза моладзі, ветэранскія і жаночыя ар­га­ні­за­цыі. Яны самыя масавыя, і яны прадстаўляюць усё грамадства. Гэта тыя чатыры апоры, на якія мы будзем абапірацца»

Самі грамадзяне павінны ўсведамляць, што іх удзел у палітычным жыц­ці не павінен абмяжоўвацца толькі выбарчымі кампаніямі. Пас­та­ян­ны грамадскі кантроль за дзейнасцю ўладных структур, у тым ліку дзяр­жаў­ных СМІ паляпшаюць іх выніковасць, спрыяюць іх ле­гі­ты­ма­цыі ў вачах айчыннай і міжнароднай супольнасці.

Гарантыяй дзейнасці грамадскай супольнасці з'яўляецца Кансты-ту­цыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (1948), Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Між­на­род­ны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

Фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь яш­чэ не завершана, а яе залежнасць ад дзяржавы яшчэ даволі вялікая. Ас­ноў­ная прычына таго – адсутнасць (ці малалікасць) у нас так зва­на­га «сярэдняга класа». У класічным разуменні – гэта частка (70-80%) на­се­ль­ніц­т­ва, якая мае прыватную ўласнасць і высокі ўзровень да­хо­даў (рахунак у банку, наяўнасць акцый, уласнага бізнесу і інш.) і ад­па­вед­на мэтэрыяльна не залежыць ад дзяржавы. Па прычыне не­раз­ві­тас­ці прыватных форм гаспадарання беларускі «сярэдні клас» фар­мі­ру­ец­ца ў асноўным з асоб (5-8 %), якія маюць адносна высокі ўзровень да­хо­даў з бюджэту (дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, банкаўскія слу­жа­чыя, акадэмікі, старшыя афіцэры і генералы і інш.). Натуральна, што іх залежнасць ад дзяржавы даволі высокая, а астатняга на­се­ль­ніц­т­ва – яшчэ большая.

У цэлым, усе суб'екты грамадзянскай супольнасці (прафесійныя, ма­ладзёж­ныя, жаночыя, спартыўныя, культурна-асветніцкія ар­га­ні­за­цыі, групы, асобы), якія працуюць у канстытуцыйным полі, не ад­чу­ва­юць рэпрэсіўнага ўздзеяння дзяржаўных органаў. Як правіла, пэўная іх частка перажывае цяжкасці з працэдурай рэгістрацыі ў Мі­ніс­тэр­с­т­ве юстыцыі, выкарыстаннем у якасці юрыдычнага адрасу прыватных ква­тэр, адсутнасцю ільгот на арандаваныя памяшканні, атрыманнем ах­вя­ра­ван­няў з-за мяжы і інш. Апазіцыйна настроеная моладзь пат­ра­буе адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Бе­ла­русь і скасавання забароны на дзейнасць незарэгістраваных гра­мад­с­кіх аб'яднанняў. Разам з тым у дзяр­жаў­ных кіёсках можна набыць апазіцыйную прэсу, умацоўваецца новая ма­са­вая грамадская аргані-зацыя – «Белая Русь». Улады ўсведамляюць, што развіццё грамадзян-скай супольнасці – най­важ­ней­шая ўмова кансалідацыі грамадства і на-быцця Беларуссю імід­жу дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

Неад'емнай прыкметай грамадзянскай супольнасці і кампанентам яе існавання з'яўляюцца палітычныя партыі. У 1988 г. КПСС была вы-мушана прызнаць неабходнасць існавання ідэйнага плюралізма, а ра-зам з імі і палітычных партый. Яе лідэры ста­ві­лі на мэце трансфарма-ваць аднапартыйную сістэму ў шмат­партый­ную, дзе б іх партыя заха-вала дамінуючую ролю, аднак замест па­во­ль­най трансфармацыі пача-лося стыхійнае разлажэнне ранейшай сіс­тэ­мы. У БССР стаўленне лю-дзей да партыі выявілася 7 лістапада 1990 г. у лозунгу ўдзельнікаў дэ-манстрацыі ў Мінску: «Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!» Ад партыі адракаліся прыстасаванцы і нават наменклатуршчыкі, бо за-раз яна не давала ні­я­кіх прывілеяў.

Узнікненню новых палітычных партый і рухаў на Беларусі пас­п­ры­яў Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях», які ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 1991 г. У сілу эканамічных (шматлікасць форм уласнасці, ры­нач­ныя адносіны), сацыяльных (уласнікі, фермеры, беспрацоўныя), па­лі­тыч­ных (крызіс улады, антыкамунізм, нацыянальная ідэя), ку­ль­тур­ных (беларускае адраджэнне) прычын на Беларусі сталі ўзнікаць са­мая разнастатайныя палітычныя партыі.

Між тым патрэба розных сацыяльных згуртаванняў у партыі як срод­ку заваёвы ўлады ўзрастала. Па палітычным спектры бо­ль­шасць партый, якія ўзніклі да прэзідэнцкіх выбараў, належала да пра­ва­га флангу. Так, першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусi лі­бе­ра­ль­на­га накі-рунку. Пазней, у 1995 г. яна аб'ядналася з Грамадзянскай i стала звац­ца Аб'яднанай грамадзянскай партыяй. 11 красавiка 1991 г. бы­ла зарэ-гiстравана Беларуская сялянская партыя, якая выступала за пры­ват­ную ўласнасць на зямлю, фермерства і заклікала да роспуску кал­га­саў.

У чэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, якая патрабавала суда над КПСС, заяўляла са­бе аба-ронцай iнтарэсаў беларускага народа, але ў наступным годзе фак­тыч­на перапыніла існаванне. У снежнi 1991 г. быў зарэгiстраваны Бела-рускi хрысцiянска-дэмакратычны саюз (злучнасць) як прадаўжальнiк хрысцiянскiх дэмакратаў узору 1917-1920 г. 22 кастрычнiка 1992 г. быў зарэгістраваны – Беларускi навукова-выт­вор­чы кангрэс – за «Сва-боднага чалавека ў свабодным гра­мад­с­т­ве». 19 жнiўня 1993 г. прай-шла рэгiстрацыю партыя БНФ, якая выс­ту­пі­ла за нацыянальную дзяр-жаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы – за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 г. яна раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ. 5 лютага 1994 г. была зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя, якая выступае за канструктыўнае супрацоўніцтва з уладай.

Цэнтр партыйнага спектру складала Беларуская сацыял-дэ­мак­ра­тыч­ная Грамада, зарэгістраваная 21 мая 1991 г. Пазней яна аб­'­яд­на­ла­ся з Партыяй народнай згоды i утварыла БСДГ (Народная грамада). 1 лю­та­га 1993 г. прайшла рэгістрацыю Партыя зялёных Беларусi, якая выступіла за вырашэнне экалагічных задач, за права людзей на здаро-вае асяроддзе жыцця. 18 жнiўня 1993 г. была зарэгiстравана Рэспублi-канская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных маг­чы­мас­цяў і высокую сацыяльную абароненасць грамадзян, за эканомiку зме­ша­на­га тыпу і рынак.

Левы сектар у партыйнай сістэме занялі камуністы. КПСС-КПБ па­нес­ла вялікія страты. Так, 25 жнiўня 1991 г. пасля разгрому путчу ў Мас­к­ве Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб часовым прыпы-неннi яе дзейнасці на тэрыторыi Беларусi». У лютым 1993 г. ён адмя-нiў пастанову, але да гэтага часу з ранейшай партыі ўзніклі дзве. Пера-емнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (зарэгiстра-вана 26 мая 1992 г.). У маi 1993 г. ХХХII з'езд КПБ i II з'езд ПКБ пры-нялi рашэнне аб аб'яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю так і не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. ХХХIII (I аднаўленчы) з'езд КПБ па-цвердзiў стратэгiчную мэту – па­бу­до­ву камунiзму, а таксама блiжэй-шыя – аднаўленне СССР, удас­ка­на­лен­не сацыялiзму).

Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна ад КПБ, высту-пае за перадачу ўлады працоўным, за моцны дзяржаўны се­ка­тар і інш.

15 лiпеня 1992 г. была зарэгiстравана Аб'яднаная аг­рар­на-дэма-кратычная партыя Беларусi, аснову якой склаў стар­шын­с­ка-дырэктар-скi корпус калгасаў і саўгасаў. Пасля II з'езду ў 1994 г. яна набыла назву Аграрнай партыі Беларусi. Славянскi сабор «Белая Русь» ­– пар-тыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992 г., выступае за ад­рад­жэн­не сла-вян-скай духоўнасцi, аб'яднанне ўсходніх славян і ад­наў­лен­не СССР.

Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў 1994 г. на Беларусі дзейнiчала 11 палiтычных партый i 6 грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кштал­ту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэх-нiчных i iншых аб'яднанняў. 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон «Аб палiтычных пар­ты­ях», паводле якога для рэгiстрацыi неабходна была наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў. І на пачатку 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных Мінiстэрствам юстыцыi, але не­ка­то­рыя з іх фактычна перапынілі сваё існаванне. Усяго на 1 студзе­ня 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі прай-шло рэгістрацыю 27 партый.

Да канца 1999 г. пасля ўвядзення ў дзеянне новага Грамадзянскага ко­дэк­су права на існаванне заставалася за тымі партыямі, колькасць чле­наў у якіх дасягала 1000 чал. Такім чынам, да канца года пе­ра­рэ­гіс­т­ра­цыю прайшло толькі 17 партый. На цяперашні момант у Рэс­пуб­лі­ца Беларусь дзейнічае 15 партый розных палітычных спектраў.

Нягледзячы на існаванне шматпартыйнай сістэмы, усе партыi сла­ба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай КПБ, Рэспубліканская партыя працы i спра-вядлiвасцi, аграрная і ліберальна-дэмакратычная партыі. На парла-менцкіх і прэзiдэнцкiх выбарах яны не ў стане цалкам сябе рэалiза-ваць. Відавочна, што роля партый у жыццядзейнасці гра­мадзян­с­кай супольнасці невялікая. Больш персектыўнай у гэтым сэнсе з'яў­ля­ец­ца роля грамадскіх арганізацый – Федэрацыі прафсаюзаў Бе­ла­ру­сі, Бела-рускага рэспубліканскага саюза моладзі, «Белая Русь» і інш.

 

Лекцыя 19. МІЖНАРОДНАЕ І ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА­ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Пытанні

1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля рас­па­ду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД.

3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на пос­т­са­вец­кай і еўра-зійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі

5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці.

 

1. Пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся геапалітычны па-дзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяр­жа­вы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай сад­руж­нас­ці на чале з СССР і краіны «трэцяга свету» (Азія, Афрыка, Ла­цін­с­кая Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў між­на­род­ным жыцці.

Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяр­жа­ва­мі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным про­ціс­та­ян-нем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «халодная вайна». Такую струк­ту­ру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў све­це панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звыш­дзяр­жа­ва­мі – СССР і ЗША. З развалам СССР біпалярны све­т перастаў існаваць. «Халодная вайна» скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пас­ля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паў-ночна-Ат­лан­тыч­ны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі кра-інамі. Бі­па­ляр­ная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзі­най звышдзяржавай – ЗША.

Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сіс­тэ­мы ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сіс­тэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з бы­лых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, По­ль­ш­ча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэ­мак­ра­тыч­ным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Ук­ра­і­на, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У ко­ліш­нім «трэцім свеце» вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сін­га­пур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да най­больш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя кра­і­ны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву «чацвёртага свету».

Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у ад­нос­нах паміж былымі саюзнымі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Бал­тыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, дру­гія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэ­ція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Фе­дэ­ра­цы­яй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 сне-ж­ня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз уваходзіць у лік вялікіх дзяржаў.

Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэс­пуб­лі­ка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская кра­і­на, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэс­пуб­лі­ка Беларусь з'яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэ­ры­то­рыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, ВКЛ, БНР і БССР.

З абвяшчэннем суверэнітэту БССР у канцы 1990 г. і па­чат­ку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Расіяй, Украінай і Ка-захстанам. Пасля распаду СССР, з апошніх дзён снежня 1991 г. па-чаўся працэс міжнароднага прыз­нан­ня Рэспублікі Беларусь. Першымі дзяржавамі свету, якія прыз­на­лі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя ад­но­сі­ны, былі Ўкраіна і ЗША. На працягу 1992 г. новую незалежную дзяр­жа­ву Рэспубліка Беларусь прызналі 60 дзяр-жаў. Да канца 1994 г. іх колькасць узрасла да 123 дзяржавы, пры гэ-тым, 97 наладзілі з ёй дып­ла­ма­тыч­ныя адносіны. Да 1 студзеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь прыз­на­на 159 дзяржавамі свету, з якіх 157 ус-танавілі з ёй дып­ла­ма­тыч­ныя адносіны.

Знешняй праявай міжнароднага прызнання стала адкрыццё дып­ла­ма­тыч­ных прадстаўніцтваў у Беларусі. Першае пасольства ў Мінску бы­ло адчынена ЗША. У 1992 г. разгарнулі дзейнасць 4 вышэйшыя ды-п­ла­ма­тыч­ныя прадстаўніцтвы; у 1994 г. іх стала 21; у 2000 г. усяго на­ліч­ва­ла­ся 50 прадстаўніцтваў, у тым ліку, 29 пасольстваў, 2 ген­кон­су­ль­с­т­вы, 8 консульстваў, 9 прадстаўніцтваў міжнародных ар­га­ні­за­цый, а таксама Выканаўчы камітэт і Эканамічны Суд СНД.

За мяжой Беларусь прадстаўляюць 52 дыпламатычныя прад­с­таў­ніц­т­вы ў у 46 краінах свету, у тым ліку 44 пасольствы, 2 пастаянныя прад­с­таў­ніц­т­вы пры міжнародных арганізацыях і 6 генеральных ко­ль­сун­с­т­ваў. Палітычную і прававую базу знешняй палітыкі дзяржавы скла­да­юць: Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным су­ве­рэ­ні­тэ­це БССР» ад 27 ліпеня 1990 г., Заява Вярхоўнага Савета Рэс­пуб­лі­кі Беларусь «Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэс­пуб­лі­кі Беларусь» ад 3 кастрычніка 1991 г.; Канстытуцыя Рэспуб-лікі Бе­ла­русь, прынятая 15 сакавіка 1994 г., змененая і дапоўненая ў 1996 і 2004 гг.; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная ў ліпені 2001 г.; ваенная дактрына, зацверджаная ў студзені 2002 г., ін-шыя да­ку­мен­ты, прынятыя Вярхоўным Саветам, На­цы­я­на­ль­ным схо-дам і Прэзідэнтам, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў улады ў га­лі­не знешняй палітыкі, і таксама агульнапрызнаныя прын-цыпы і нор­мы міжнароднага права, зафіксаваныя ў Статуце ААН, Хе­ль­сін­с­кім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых да­ку­мен­тах АБСЕ.

У пачатку ХХІ ст. сфарміраваліся асноўныя прынцыпы бе­ла­рус­кай знешняй палітыкі: адпаведнасць знешнепалітычных мэт на­цы­я­на­ль­ным рэсурсам; развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з дзяр­жа­ва­мі і міжнароднымі арганізацыямі, добраахвотнасць ува­ход­жан­ня і ўдзелу ў міждзяржаўных утварэннях і неад'емнае права дзяр­жа­вы на выхад з іх; адданасць палітыцы паслядоўнай дэмілітарызацыі між­на­род­ных адносін; адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да па­меж­ных дзяржаў. Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі Беларусі з'яў­ля­юц­ца: абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы; захаванне бе­з­'­ядзер­на­га стату-су і абвешчанага ў Канстытуцыі ней­т­ра­ль­на­га статусу.

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі знешняй палітыкі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь з'яўляюцца: развіццё ўзаемавыгадных адносін з Ра­сій­с­кай Федэрацыяй і з Еўрапейскім Са­ю­зам; умацаванне супрацоўніцтва з дзяр­жа­ва­мі СНД; удзел у Еўразійскім эканамічным супольніцтве; развіццё ўзаемавыгаднага суп­ра­цоў­ніц­т­ва з дзяржавамі Азіі (у пер-шую чаргу з Кітаем, Індыяй, Японіяй), араб­с­ка­га свету, Афрыкі, з кра-інамі Лацінскай Амерыкі; садзей­ні­чан­не ўмацаванню кансалідуючай ролі ААН на глабальным і рэ­гі­я­на­ль­ным узроўнях; падтрыманне ас-ноўных падыходаў Руху недалучэння да праблем усеагульнай і рэгія-нальнай бяспекі; раз­віц­цё шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях разбраення, пра­ду­хі­лен­ня і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, лікві-дацыі нас­туп­с­т­ваў аварыі на ЧАЭС і інш.

2. Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краі-намі СНД. Гэта аб'яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было ад-значана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб'ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. У пагадненні аб-вяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё іс-наванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Са-дружнасць новыя дзяржавы былога СССР. Афіцыйным месцам знахо-джання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.

10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў па-гадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы – Азер-байджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расій-ская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Ўкраіна пад-пісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з'яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структу-рай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супра-цоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінан-сава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнас-цяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.

У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяр-жаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з'яўляюцца са-мастойнымі суб'ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраў-нікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.

У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў ура-даў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю рабо-ты Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міні-страў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выка-наўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск стано-віцца сталіцай СНД.

У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай ар-ганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўлен-нем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Вы-канаўчага камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія право-дзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.

Разам з тым СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнарод-най іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўну-транага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усход-няй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скі-раваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва шляхам стварэн-ня зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з'яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармаван- ня органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; розна-галоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыхо-джанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.

Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.

Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лі-чыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была ад-ным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміра-ванні зоны свабоднага гандлю.

3. З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­ту яе асноўным міжнародным партнёрам заставалася Расійская Фе­дэ­ра­цыя. Адносіны паміж абедзвюма краінамі актывізавалася з аб­ран­нем А. Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На майскім рэ­фе­рэн­ду­ме 1995 г. 82% яго ўдзельнікаў падтрымалі ідэю аб эка­на­міч­най інтэграцыі з Расіяй. Развіццё беларуска-расійскага стра­тэ­гіч­на­га партнёрства адбываецца шляхам палітычнай, эканамічнай і ваеннай ін­тэг­ра­цыі з Расійскай Федэрацыяй.

21 лютага 1995 г. у Мінску Прэзідэнты дзвюх краін А. Лу­ка­шэн­ка і Б. Ельцын падпісалі беларуска-расійскі дагавор аб сяброўстве, доб­ра­су­сед­с­т­ве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 2 красавіка 1996 г. у Маскве кі­раў­ні­кі дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні суполь-насці суверэнных рэс­пуб­лік Беларусі і Расіі. Захоўваючы атрыбуты су­ве­рэ­ні­тэ­ту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам бы­лі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Пар­ла­мен­ц­кі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэх­ніч­на­му супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі.

2 красавіка 1997 г. абедзве дзяржавы прыйшлі да Дагавору аб Са­ю­зе, у якім падцвярджалася, што кожная краіна захоўвае дзяр­жаў­ны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. У якасці асноўных мэт аб­вяш­ча­ла­ся ўмацаванне адносін братэрства і ўсебаковага суп­ра­цоў­ніц­т­ва па-між дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ку­ль­тур­най, ваенннай і іншых галінах. 10 чэрвеня дагавор аб Саюзе быў ра­ты­фі­ка­ва­ны ў Мінску і Маскве. У снежні 1998 г. Прэзідэнты А. Лу­ка­шэн­ка і Б. Ельцын заявілі ў Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Ра­сіі аб намеры стварыць адзіную саюзную дзяржаву.

8 снежня 1999 г. А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб ства­рэн­ні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў студзені 2000 г. Сас­таў­ной часткай Дагавора з'яўлялася Праграма мерапрыемстваў па раз­віц­ці Саюза Беларусі і Расіі да 2005 г. Была прынята таксама Праг­ра­ма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 1999-2008 гг. Стар­шы­нёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета быў абраны А. Лукашэнка.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя зафіскавалі намер даб­р­ах­вот­на перадаць Саюзнай дзяржаве шэраг сваіх паўнамоцтваў з мэ­тай ажыццяўлення адзінай палітыкі, у першую чаргу, у пытаннях ства­рэн­ня адзінай эканамічнай прасторы і прававых асноў агульнага рын­ка. Разам з тым непахіснымі застаюцца асновы канстытуцыйнага ла­ду, а таксама захоўваюцца незалежнасць, тэрытарыяльная цэ­лас­насць, дзяржаўны лад і міжнародныя абавязкі абедзвюх дзяржаў.

У цяперашні час у Саюзнай дзяржаве створаны і дзейнічаюць не­аб­ход­ныя органы кіравання: Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Мі­ні-с­т­раў, Парламенцкі Сход і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяр­жа­вы. Створаны Пагранічны і Мытны камітэты, тэле-радыёвяшчальная кам­па­нія, сфарміраваны сумесныя калегіі міністэрстваў і іншых ор­га­наў дзяр-жаўнага кіравання, саюзны бюджэт Беларусі і Расіі.

Да сучаснага моманту напрацавана значная нарматыўна-пра­ва­вая база, заснаваная на міждзяржаўных і міжурадавых дагаворах, якая даз­ва­ляе ўзаемадзейнічаць практычна па ўсіх накірунках суп­ра­цоў­ніц­т­ва. У мэтах здзяйснення пераходу на адзіныя прынцыпы падатковай па­лі­ты­кі праводзіцца ўніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў па пы­тан­нях падаткаабкладання. Вядзецца праца па падрыхтоўцы Па­дат­ко­ва­га кодэкса Саюзнай дзяржавы.

У 2008 г. на Расію прыпадала 80% беларускага экспарту. У Бе­ла­русі ўнутраны валавы прадукт (УВП) рос высокімі тэмпамі – каля 10-11 % у год, а беларуская прадукцыя была заўсёды запатрабаванай у Ра­сіі. Так, машынабудаўнічы комплекс на 85% загружаны заказамі ра­сій­с­кіх прадпрыемстваў. Устаноўлены сувязі з большасцю рэгіёнаў Ра­сіі, што стварае добрую перспектыву для інтэграцыйных працэсаў па­між дзвюма краінамі, пашырэння рынкаў збыту беларускіх тавараў, рэ­а­лі­за­цыі маштабных эканамічных пректаў у прыярытэтных для Бе­ла­ру­сі абласцях. Расія з'яўляецца для Беларусі галоўнай крыніцай сы­ра­ві­ны, энергарэсурсаў, камплектуючых, важнейшым транспартным ка­лі­до­рам. За 2007 г. таваразварот паміж дзвюма краінамі вырас прык­лад­на на 30 % і склаў 26 млрд дол. ЗША, у 2008 г. ён дасягнуў 30 млрд дол. Больш за палову беларускага знешняга гандлю прыпадае на Мас-кву, Цюменскую вобласць і Санкт-Пецярбург. Разам з тым вар­та ад-значыць, што ў выніку значнага роста тарыфаў на расійскія энер­га­но­сь­бі­ты расце і адмоўнае сальда ва ўзаемным гандлі.

З года ў год назіраецца рост агульнага бюджэта Саюзнай дзяр­жа­вы, сродкі з якога накіроўваюцца на рэалізацыю сумесных праектаў і праграм у самых розных сферах. Калі ў 1999 г. ён складаў 500 млн. ра­сій­с­кіх рублёў, то ў 2008 г. сума бюджэта вырасла да 4 млрд руб. Гэ­тыя сродкі накіроўваюцца на фінансаванне 38 сумесных праграм і ме­рап­ры­ем­с­т­ваў. На ўзроўні ўрада Беларусі з расійскімі рэгіёнамі зак­лю­ча­на больш за 20 пагадненняў аб гандлёва-эканамічным суп­ра­цоў­ніц­т­ве, звыш 50 дагавораў аб супрацоўніцтве падпісана мі­ніс­тэр­с­т­ва­мі і ведамствамі Беларусі. Ва ўзаемных пастаўках бяруць удзел 80 суб'ек-таў Расійскай Федэрацыі і ўсе рэгіёны Беларусі. З удзелам бе­ла­рус­кіх і расійскіх прадпрыемстваў створана 9 фінансава-пра­мыс­ло­вых груп.

Выпрацоўваецца і рэалізуецца сумесная палітыка абедзвюх дзяр­жаў у сацыяльна-працоўнай сферы, у галіне экалагічнай бяспекі, гід­ра­ме­тэ­рэ­а­ло­гіі, маніторынга і абароны навакольнага асяроддзя, па­пя­рэд­жан­ня і пераадольвання наступстваў прыродных і тэхнагенных ка­тас­т­роф. Інтэнсіўна развіваюцца і культурныя сувязі, суп­ра­цоў­ніц­т­ва ў галіне адукацыі, медыцыны, знешняй палітыкі, барацьбы са зла­чын­нас­цю, забеспячэнні абароны і бяспекі дзвюх дзяржаў.

Разам з тым, на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы існуе шмат цяжкасцей і нявырашаных праблем. Марудна рухаюцца наперад пы­тан­ні стварэння адзінай эканамічнай прасторы, мытнага саюза, не ўні­фі­ка­ва­ны мытныя тарыфы, не сфарміравана нарматыўна-прававая база ў межах Саюза. Існуюць праблемы ў сувязі з не­у­рэ­гу­ля­ван­нем транс-партных тарыфаў. Не ўдаецца ўніфікаваць грашова-крэ­дыт­ную сістэ-му і стварыць умовы для перахода на агульную ва­лю­ту. Застаецца вострым для Беларусі і пытанне аб кошце расійскіх энер­га­но­сь­бі­таў.

Аднак, нягледзячы на існуючыя праблемы, у Беларусі выразна ра­зу­ме­юць, што Расія была і застаецца галоўным стратэгічным пар­т­нё­рам. Пры ўсёй складанасці і супярэчлівасці Беларусь разглядае ін­тэг­ра­цыю з Расіяй як магістральны накірунак сваёй знешняй палітыкі. Яд­нан­не Беларусі і Расіі, канвергенцыя эканомік дзвюх краін пойдзе хут­чэй, калі абедзве дзяржавы будуць эфектыўна выкарыстоўваць ста­ноў­чы вопыт адзін аднаго з мэтай сумяшчэння сваіх гаспадарчых ме­ха­ніз­маў. Беларусі і Расіі належыць на справе прывесці ў ад­па­вед­насць з задачамі інтэграцыі свае законы і зрабіць сінхронным ход эка­на­міч­ных рэформаў, каб забяспечыць баланс эканамічных інтарэсаў, як гэтага патрабуюць інтарэсы эканамічнай бяспекі.

Пасля некалькіх беларуска-расійскіх канфліктных сітуацый, вык­лі­ка­ных гандлёвымі і інфармацыйнымі непаразуменнямі, праб­ле­мы цяперашняга становішча і перспектыў саюзных ад­но­сін застаюцца прадметам палітычных кантактаў і грамадскіх дыс­ку­сій.

4. Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спры­я­ль­ных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і па­вы­шэн­ня дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і кан­с­т­рук­тыў­ных адносін з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету. У Бе­ла­ру­сі няма глабальных геапалітычных амбіцый, але ёсць свае ін­та­рэ­сы, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, у самых розных кутках зям­но­га шара. У 2008 г. Рэспубліка Беларусь праводзіла экспартна-ім­пар­т­ныя аперацыі са 175 краінамі свету.

Беларуская знешняя палітыка з'яўляецца шматвектарнай. Іс­ну­юць адзіныя падыходы да развіцця адносін з усімі замежнымі пар­т­нё­ра­мі без выключэння, і краіна падрыхтавана да дыялогу і ўза­е­ма­вы­гад­на­га супрацоўніцтва ў самых розных сферах.

З улікам фактараў геаграфічнага, эканамічнага, гісторыка-ку­ль­тур­на­га характару безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй па­лі­ты­кі з'яўляецца развіццё адносін з бліжэйшымі суседзямі ва ўсход­нім і заходнім накірунку.

Беларусь выступае за павышэнне эфектыўнасці рэгіянальных ін­тэг­ра­цый­ных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, за фарміраванне зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, фар­мі­ра­ван­не паўнацэннага Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Еўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС), ство­ра­на­га ў 2000 г., якое складаецца з 6 краін-членаў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Ўзбекістана). З 70 дагаво-раў, падпісаных у рамках ЕўрАзЭС, Беларусь выканала ўнут­рыдзяр­жаў­ныя працэдуры па 67 пагадненнях. Важнейшым прыз­на­чэн­нем ЕўрАзЭС наша краіна лічыць падрыхтоўку да ўваходжання ў гла­ба­ль­ную сусветную гандлёвую сістэму з тым, каб краіны Супольнасці ка­лек­тыў­на адстойвалі для сябе найбольш спрыяльныя ўмовы пра­соў­ван­ня сваіх тавараў на рынкі заходніх дзяржаў. На пасяджэнні Між­дзяр­жаў­на­га савета ЕўрАзЭС быў падпісаны Дагавор аб статусе асноў за­ка­на­даў­с­т­ва ЕўрАзЭС. 23 лютага 2003 г. кіраўнікі Беларусі, Ка­зах­с­та­на, Расіі і Ўкраіны падпісалі Заяву аб фарміраванні Адзінай эка­на­міч­най прасторы і стварэнні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі.

Сумесна з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Тад­жы­кіс­та­нам Рэспубліка Беларусь вядзе працу па паглыбленню ваенна-па­лі­тыч­най інтэграцыі ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 1992 г. У 1999 г. з Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД вый­ш­лі Азербайджан, Грузія і Ўзбекістан. У 2002 г. кіраўнікі Арменіі, Бе­ла­ру­сі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі Статут Ар­га­ні­за­цыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Пагадненне аб пра­ва­вым статусе АДКБ. Асноўныя намаганні краін-членаў гэтай ар­га­ні­за­цыі накіраваны на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, ва­яў­ні­чым экстрэмізмам і распаўсюджваннем наркотыкаў. Новым пер­с­пек­тыў­ным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі з'яў­ля­ец­ца фарміраванне механізму калектыўнай міратворчай дзейнасці, што ажыццяўляецца па мандату ААН.

Таваразварот Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай Азіі ў 2002 г. склаў 116 млн дол. ЗША, значна перавысіўшы паказчыкі папя-рэдніх гадоў. Пры гэ­тым краіне прыходзілася рабіць папраўку на геа-графічную ад­да­ле­насць і канкурэнцыю з даволі таннай прадукцыяй з Кітая і Турцыі. Важ­ней­шым партнёрам у гэтым рэгіёне застаецца Ка-захстан, які на­бы­вае беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, тавары лёгкай пра­мыс­ло­вас­ці, а пастаўляе на беларускі рынак збожжа, каляровыя ме­та­лы, сыравіну.

Асаблівую вагу ў сістэме двухбаковых адносін Беларусі набыла Кі­тай­с­кая Народная Рэспубліка. У першай палове 1990-х гг. быў ство­ра­ны механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі кра­ін. У пачатку 2000-х гг. паміж дзвюма краінамі дзейнічалі звыш 20 двух­ба­ко­вых міжурадавых пагадненняў, істотнае развіццё атрымала між­рэ­гі­я­на­ль­нае партнёрства на ўзроўні гарадоў, абласцей і пра­він­цый. У апошнія гады Беларусь ставіцца да Кітая як да другога, пасля Ра­сіі стратэгічнага партнёра.

Вытрымала праверку часам як у дзелавых адносінах, так і ў між­на­род­най палітыцы беларуска-індыйскае і беларуска-в'етнамскае пар­т­нёр­с­т­ва ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферы. Адметнасцю бе­ла­рус­ка-японскіх адносін стала пераважнае развіццё крэдытна-ін­вес­ты­цый­ных аперацый і актыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях пе­ра­а­до­лен­ня наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цесныя сувязі, высокі ўзровень па­лі­тыч­ных адносін і маштабныя праекты ў галіне эканомікі звяз­ва­юць Беларусь з Іранам і Рэспублікай Карэяй. Перспектыўнае развіццё ган­д­лю характэрна для адносін Беларусі з Аб'яднанымі Арабскімі Эмі­ра­та­мі, якія выяўляюць зацікаўленасць у набыцці прадукцыі Мін­с­ка­га завода колавых цягачоў, МАЗа, бабруйскай «Белшыны», «Мілаві-ца». З удзелам капіталу ААЭ ў Мінску будуюцца гасцініцы.

Узаемная выгода і добрасуседства характарызуюць адносіны з Літ­вой. Калі ў 2006 г. аб'ём гандлю паміж дзвюма краінамі складаў 603 млн., у 2007 г. перавысіў 740 млн, а ўз 2008 г. дасягнуў звыш 1200 млн дол. ЗША. Супрацоўніцтва пашыраецца ў галіне ін­вес­ты­цый: у 2008 г. у беларускую эканоміку было накіравана каля 3 млрд дол., а ў Літве дзейнічае 280 прадпрыемстваў з удзелам беларускага ка­пі­та­ла. Сумесныя беларуска-літоўскія прадпрыемствы працуюць у га­лі­не вы-творчасці мэблі і піва, пашыраюцца кантакты ў сферы тран­с­пар­т­ных перавозак праз Клайпедскі порт і разглядаецца магчымасць су­мес­на­га выкарыстання рэсурсаў Аўгустоўскага канала і ракі Нёман. Ад­но­сі­ны з іншымі суседзямі – Польшчай і Латвіяй, якія як і Літва з'яў­ля­юц­ца членамі Еўрапейскага саюзу і НАТО, менш пра­дук­цый­ныя, але даволі перспектыўныя.

Еўрапейскі Саюз – важнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Бе­ла­ру­сі. Па аб'ёму таваразвароту, які склаў у 2008 г. каля 15, 8 млрд дол., ён займае другое месца пасля Расіі. Гандаль з ЕС з'яўляецца галоўнай кры­ні­цай паступленняў у нашу краіну цвёрдай валюты ў адрозненне ад бартэрнага гандлю, які дамінуе паміж дзяржавамі СНД. Імпартуе Бе­ла­русь з ЕС прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, якая з'яў­ля­ец­ца адной з асноўных крыніц мадэрнізацыі вытворчай базы бе­ла­рус­кіх прадпрыемстваў.

Такім чынам, за перыяд суверэннага існавання Рэспублікі Бе­ла­русь наладзіліся разгалінаваныя двухбаковыя адносіны з большасцю дзяр­жаў і буйнейшымі арганізацыямі аўразійскага кантыненту. Глы­бо­кія і эфектыўныя сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і духоўныя пе­раў­т­ва­рэн­ні, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, несумненна, даз­во­ляць Беларусі заняць годнае месца ў Еўропе, захаваўшы сваю на­цы­я­на­ль­ную ідэнтычнасць і самабытнасць.

5. Развіццё эканамічных, палітычных, навуковых, культурных су­вя­зяў з іншымі краінамі свету з'яўляецца жыццёва важным для пас­пя­хо­ва­га ўваходжання Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць. Кра­і­на даказала здольнасць да незалежнага дзяржаўнага развіцця. Да да­сяг­нен­няў у галіне знешняй палітыкі варта аднесці забеспячэнне рэ­а­ль­на­га суверэнітэту, фарміраванне асноўных ат­ры­бу­таў дзяржаўнас-ці, усеагульнае міжнароднае прызнанне Беларусі і ўста­наў­лен­не дып-лама-тычных зносін з уплывовымі дзяржавамі свету. Пас­ля атрымання незалежнасці краіна набыла новы статус у ААН і яе спе­цы­я­лі­за­ва­ных установах: Беларусь стала дзейнічаць на форуме на­цый, зыходзячы з асабістых нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Па­шырыў­ся ўдзел рэс-публікі ў рэгіянальных міжнародных арганізацыях і інстытутах.

Сусветнае прызнанне і падтрымку атрымала паслядоўная па­лі­ты­ка беларускай дзяржавы ў галіне ядзернага раззбраення. Упершыню ў гісторыі краіна, якая валодала ядзернай зброяй, дабрахвотна і без па­пя­рэд­ніх умоў адмовілася ад ядзернай зброі. З канца 1996 г. Рэспуб-ліка Беларусь дэ-юрэ і дэ-факта з'яўляецца без'ядзернай дзяр­жа­вай.

Беларусь з'яўляецца актыўным членам Руху недалучэння, зас­на­ва­на­га ў 1961 г. краінамі, якія адмовіліся далучацца да ваенных блокаў і імкнуліся праводзіць скардынаваную палітыку дзеля інтарэсаў улас­ных народаў.

Наша краіна – цэнтр узаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў но­вых незалежных дзяржаў. Прыярытэтам застаецца інтэграцыя і раз­віц­цё ўзаемавыгадных стасункаў з Расіяй. У сваёй палітыцы Беларусь уліч­вае вялікі інтэграцыйны, энергетычны, рыначны патэнцыял Сад­руж­нас­ці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ўся­ляк стымулюе развіццё гэтых структур. Беларусь вядзе актыўны дыялог з Еўрапейскім Саюзам, НАТО, Саветам Еўропы, АБСЕ.

Плённа развіваюцца адносіны Беларусі з дзяржавамі Ла­цін­с­кай Амерыкі. Устанаўленне дыялога на высокім узроўні па­зі­тыў­на адлю-стравалася на ажыўленні дзелавых кантактаў з ключавымі кра­і­на­мі рэ-гіёна – Венесуэлай, Бразіліяй і Аргенцінай у галіне су­мес­най рэаліза-цыі буйных эканамічных праектаў. Інтэнсіўна раз­ві­ва­юц­ца беларус-ка-кубінскія адносіны.

Прыярытэтным накірункам знешняй палітыкі застаецца нар­ма­лі­за­цыя партнёрскіх адносін з ЗША. Рэс­пуб­лі­ка Беларусь зацікаўлена ў раўнапраўным і ўзаемавыгадным ды­я­ло­гу, заснаваным на ўзаемнай павазе інтарэсаў дзвюх краін.

Такім чынам, за адносна кароткі перыяд самастойнага існавання Рэс­пуб­лі­ка Беларусь набыла паўнаварты статус еўрапейскай дзяржавы з уласнымі нацыянальнымі інтарэсамі і знешнепалітычнымі пры­я­ры­тэ­та­мі. Яна даказала здольнасць да незалежнага існавання ў су­по­ль­нас­ці суверэнных дзяржаў, наладзіла ўзаемавыгадныя сувязі з бо­ль­шас­цю дзяржаў свету. Уключэнне Рэспублікі Беларусь у сусветную сіс­тэ­му падзелу працы дазваляе нарошчваць эфектыўнасць на­цы­я­на­ль­най эканомікі, тым самым павышаючы ўзровень дабрабыту сваіх гра­мадзян.

 

Лекцыя 20. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ДУХОЎНА-

КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Дасягненні і супярэчнасці | Пытанні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.369 s.