Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Джордж Гордан Ноэл Байран


Date: 2015-10-07; view: 491.


Экзістэнцыяльныя характарыстыкі

Каб дзейнічаць, трэба верыць у свае дзеянні, учынкі.

Праблема сэнса жыцця, якая трансфармуецца ў праблему сэнса страты.

Віктор Франкл “Чалавек у пошуках сэнсу”. Сэнс ідзе наперадзе быцця чалавека. Для многіх заходніх людзей звыклае існаванне – на ложку ў псіхолага. Гэты стан страты сэнсу жыцця назваў экзістэнцыяльным вакуумам – пустэча існавання. Не толькі выявіў гэтую праблему, але разгледзеў і іншы бок – вяртанне сэнсу жыцця (праз каштоўнасныя арыенціры).

Групы каштоўнісцей:

· творчасці

· перажыванняў (пачуцці)

· адносінаў (як чалавек ставіцца да свайго лёсу, да абставін, якія не можа змяніць, як у цяжкіх абставінах нясе свой крыж). Тут размова ідзе ўжо пра індывідуальную свабоду чалавека – падначаліцца абставінам ці ўзвясіцца над імі.

Паняцці “свабода” і “неабходнасць” разглядае ў адзінстве. У сваім праяўленні свабоды Ч. сыходзіць з тых абставінаў, у якіх ён знаходзіцца – вектар свабоды.

Пытанне пра дзеянне сацыяльных законаў: Ч. жыве ў соцыюме, законы якога дзейнічаюць, прахлдзячы праз зону індывідуальнай свабоды Ч. → у адных і такіх жа асобах розныя людзі дзейнічаюць па-рознаму.

Віктор Франкл сваю канцэпцыю вывеў падчас 2ой сусветнай вайны, калі знаходзіўся ў канцлагеры. Калі памірае душа, тады памірае і цела.

(1788 – 1824)

Рэзкая незадаволенасць усім, чым толькі можна. Таленту хапала змагацца супраць усёй эпохі. Апошнія дзесяцігоддзі пражыў у эміграцыі.

Лез у гарачыя кропкі Еўропы (там, дзе вяршылася несправядлівасць).

Памёр далёка ад радзімы (ў Грэцыі, там дапамагаў паўстанцам супраць прыгнёту).

Сумяшчае ў сабе супрацьлегласці: вострапалітызаваная літаратура + самы лірычны, востраімнтымны паэт у тагачаснай ангельскай лірыцы.

Рана (ў дзяцінстве) зведаў, што такое несправядлівасць – дэфект прыроджанай кульгавасці. Пераплыў праліў Дараданэллы. Усё жыццё ўсім нешта даказваў.

У рамантыкаў няма планкі, акрамя іх саміх (самі для сябе вызначалі межы дабра і зла).

Жонка Байрана разам з іншымі дабівалася яго эміграцыі. Б. дачакаўся нараджэння дачкі, якую потым больш не ўбачыў (3я ч. паэмы).

Вядомы ў сваю эпоху як публіцыст.

2 прамовы ў парламенце:

· супраць смяротнага пакарання

· у абарону Ірландыі

У літаратуры звяртаецца да 3х жанраў:

· лірыка

· ліра-эпічная паэма

· драмы і містэрыі (жахліва не кананічны, н., драма “Каін”) Каін – першы, хто пратэстуе супраць несправядліва ўладкаванага сусвету, адпомсціў Богу праз яго стварэнне ~ Шарль Бадлер “Каін і Авель” (метафара сацыяльнай несправядлівасці). Дастаўскі з-за гэтага называў яго “жалкой хромоножкой” (але Івана Карамазава без Байрана не напісаў бы).

Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і знатных бацькоў (маці – дачка шатландскіх памешчыкаў, бацька рана памёр (уцякаў ад крэдытораў)).

У дзяцінстве – самотны. Маці душы ў ім не чаяла, ён таксама. Абодва не ўмелі стрымлівацца, хутка пераходзілі ў істэрыку. Б. паўставаў супраць дэспатычнай улады маці.

Ідэальная адукацыя. Вельмі элітная школа Хэроў, потым Кембрыдж. Да Кембрыджа ў яго з'явіліся грошы і становішча ў грамадстве (памёр ягоны стрыечны дзед – перадаў тытул, грошы, месца ў парламенце). Але ўсё жыццё яго абурае несправядлівасць. Абвостранае спачуванне ўсім ахвярам несправядлівсці.

Перыяды творчасці:

1. ангельскі: 1807 (літаратурны дэбют) – 1815 (з'язджае з Англіі)

2. эміграцыя: 1815 – 1824

· швейцарскі ў Жэневе

· італійскі ў Венецыі

· Грэцыя

1807 – вершаваны зборнік “Вольныя гадзіны”. Крытыка ў асноўным цёплая. Але іранічная заўвага ў шатландскім выданні, а Байран крытыкі цярпець не мог – сам разразіўся паэтычнай сатырай:

1809 – “Ангельскія барды і шатланскія …”: патрабаваў большай дэмакратычнасці, блізказці да жыцця.

ВГ”: вузкае кола тэм (каханне і каханне), вялікая колькасць сяброўскіх пасланняў, вершы пра родныя мясцівы, свой радавы маёнтак (пра сваё радавое гняздо). Памяць продкаў – тая высокая маральная планка, якой ты павінен адпавядаць (жыве пад судом сваіх продкаў).

Верш “Развітанне з Ньюстэдскім абатствам”: з маленькага свету ідзе ў вялікі. Кланяецца і дае адяцанне магілам сваіх родных. Высокі прыклад доблесці становіцца імператывам для Б..

Любоўная лірыка

Няздзейсненае трагічнае каханне. Суседка Мэры Чабард.

Гісторыя з Марыляй Верашчакай – рамантычная тэатралізацыя ў стылі Байрана.

Дзед Байрана застрэліў дзеда Мэры.

Сталага шчасця ў каханні амаль ніколі не адчуваў.

Некалькі вершаў пра Мэры: “Фрагмент, напісаны адразу пасля замужжа міс Чабард”, “Адказ жанчыне на пытанне, чаму паэт пакідае Аглію вясной”, “Што ж ты шчаслівая…”.

1812 – публікацыя першых 2х песень

паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда

Першапачаткова задумвалася як турыстычная нататкі. Партугалія, Гішпанія, Грэцыя, Албанія, Турцыя – 1,5 гадоў – аснова першых 2х песень.

Вялікая роля аўтабіяграфізму ў паэме.

ЧГ апісваецца ў 3яй асобе. Вялікая спакуса сказаць, што Б=ЧГ.

Паэма ў новым рамантычным стылі.

Умоўна падзелім рамантызм на:

· інтравертны (паэты-лэйкісты)

· экстравертны, рэвалюцыйны (але не ў савецкім разуменні)

Чухня гэтая рэакцыйнасць. (с)

ПЧГ напісана ў новым, бунтуючым, экстравертным, халерычным стылі.

Новая жанравая форма – ліра-эпічная паэма.

На ўзроўні эпікі – палітычная вершаваная эсэістыка, напружаныя развагі пра лёс цэлага шэрагу краін і народаў.

Калі Б. піша 4 ч. – жыве ў Італіі, якая таксама не мае незалежнасці.

Пакахаў жанчыну-паўстанку (італійка).

Вельмі вольна паводзіць сябе з апавядальнай лініяй. Як праяўляецца лірычны план? 1ае месца ў тагачаснай ангельскай літаратуры па колькасці лірычных адступленняў (аўтарскія водступы, дзе проста збіваецца з тэмы + вершаваныя ўстаўкі – самастойныя вершы). Лепш за ўсё чытаць па-ангельску.

У сваёй пазіцыіБайран (як Гюго ў Францыі), будучы паслядоўнымі рамантыкам, не змагаліся з класіцызмам, імкнуліся выцягнуць усё станоўчае з папярэдніх літаратурных кірункаў.

Верыць у асветніцкую ўтопію: людзе нешчаслівыя, бо не ведаюць, як быць шчаслівымі, бо падмяняюць шчасце іншымі субстытутамі.

Каб пабудаваць ідэальны сацыяльны лад, трэба праста патлумачыць людзям, як быць шчаслівымі, хто што павінен рабіць (тэорыя сацыяльнай дамовы Русо).

Але веды не пераходзяць у душэўныя якасці.

Па ходзе паэмы Б. расчароўваецца ў гэтай утопіі (3 і 4 ч. больш песімістычныя).

1 ч. – Гішпанія і Партугалія. Яго раз'юшвае пасіўнасць падначаленых. Як арыстакрат думае, што яго аргументы спрацуюць да іншых (шантажуе народы славай іх продкаў).

ЧГ зрабіўся рамантычным героем №1 у Еўропе. Сістэма паводзін, тэмперамент. Ён – ідэальны носбіт расчаравання, які змагаецца супраць усяго. Феномен перасычэння (шчасце пачынае лезці з вушэй і перастае ўспрымацца як шчасце).

Паломніцтва робіцца формаю ўцёкаў (ведае, ад чаго ўцякае – ад радзімы), але не ведае, чаго ён прагне. Ва ўсім застаецца абыякавым турыстам (у гэтым і адрозненне ад Байрана, які ўляпаўся куды толькі можна). Герой-эгаіст застаецца ў шкарлупіне свайго эгаізму. Б. раз-пораз робіць ЧГ рупарам сваіх ідэй. Чым бліжэй да канца паэмы, тым больш яго перастае задавальняць ягоны герой (але на момант 3 і 4 песні ЧГ ужо стаў брэндам, яг чакае публіка). Герой перажывае эвалюцыю (ўсё гэта сказана не ім, а Байранам).

Літаратурная форма – спэнсэрава страфа (вельмі складаная), якую ён парушае толькінекалькі разоў дзеля лірычных уставах. → выклік іншым літаратарам пацягацца з ім (Шэкспір “Каралева Маб” – таксама спэнсэрава страфа). Дадатковы намёк: мой тэкст – толькі даніна ангельскай паэзіі, моя герой – не я .


<== previous lecture | next lecture ==>
Структура асобы | Советская культура
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.233 s.