Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННИ НА ТЭР. Б. У СЯР. 17 СТ.


Date: 2015-10-07; view: 535.


У др.п.17ст. Р.П., у тым ліку і Б., якая ўваходзіла ў яе склад, знаход. у стане глыбокага экан. і паліт. крызісу. З сяр. 17ст. – паласа разбуральных войнаў і ўнутран. міжусобіц.

У 1648-1651гг. праходзіла казацка-сялянская вайна. Яна насіла х-р антыфеадальнай б-бы сялянства і гарадскіх нізоў пры падтрымцы казацкіх атрадаш-загонаў, дасланых на Б. з Укр. гетманам Б.Хмяльніцкім, і закончылася параджэннем паўстанцаў. Б.Хмял. імкнуўся да стварэння дзяржавы і меў план уключэння ў яе склад бел. зямель Падняпроўя і Палесся. Гэты антышляхецкі рух меў антыпольскую накіраванасць у сувязі з паланізацыяй шляхты ВКЛ. Супраць казацка-сялянскіх атрадаў змагалася войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Януша Радзівіла, якое ўключала у сябе наёмнае і шляхецкае апалчэнне. Буйн. б-ва пад Лоевым у 1649г. Гэта вайна стала пачаткам разбуральнага веку ў гіст. Б.

У 1654-1667гг. вайна п/ж Расіяй і Р.П. звязана з далучэннем да Расіі па ўмовах Перяслаўскай рады (саюз п/ж Б.Хмяльн. і рускім царом Аляксеем Міхайлавічам – 1654г.) левабярэжнай Укр., якая знаход. у складзе Р.П. Адначасова стварыліся задачы далучэння Б. да Расіі, атрымання выхаду да Балтыйскага мора, абарона правасл., супраць акаталічвання і паланізацыі. У 1655г. фактычна ўся тэр. Б. была занята царскім войскам. У 1667г. – Андрусаўскі мір – захопленае Падзвіння вярталася ВКЛ, а Смаленшчына заставалася Расіі. Укр. была падзеляна па Дняпры – правабярэжная частка заставалася ў ск. Р.П., а левабярэжная частка разам з Кіевам адышлі да Расіі.

У выніку войнаў сяр. 17ст., якія суайчынікі называлі “крывавым патокам” колькасць насел. Б. скарац. Напалову з 2,9 млн.чал. да 1,4 млн. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адноснага мірнага развіцця.

Але ўжо ў пач. 18ст аднаўл. гаспадар. было спынена Паўночнай вайной (1700-1721), якую вялі Расія, Данія, Саксонія, Р.П. супраць Швецыі.


<== previous lecture | next lecture ==>
ФАРМІР. “Н” К-РА Б. У 14-П.П.17СТ.АДРАДЖ. | ЭКАН. І ПАЛІТ. СТАН. Б. У ДР.П.17-П.П.18СТ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.