Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






КУЛЬТУРА Б. У П.П.19СТ. Ад асветніцтва да рамантызму.


Date: 2015-10-07; view: 592.


Умовы развіцця к-ры 19ст. звязаны з працэсам станаўлення бел. нацыі; фармірав. творчай, нацыянальна адданай інтэлігенцыі, распачаўшай справу нацыян.-кул-нага адраджэння; узнікненнем новага навуковага навуковага напрамку – беларусазнаўства.

У к.18 – пач.19ст. Б. заставалася невывучаным краем. Даследчыкі бел. краю: прафесары Віленск. ун-та Міхаіл Баброўскі (1784-1848) і Ігнат Даніловіч (1787-1843) – вывучалі стараж. к-ру беларусаў, што спрыяла ўзнікненню беларусазнаўства. Тэадор Нарбут – “Гісторыя літоўскага народа”(у 9 тамах). Іван Грыгаровіч – “Беларускі архіў старажытных грамат”(у 4 т.), “Слоўнік заходнерускай гаворкі”. Міхаіл Без-Карніловіч – “Гістарычныя звесткі аб знакамітых мясцінах у Б.”. Павел Шпілеўскі – пісменік, этнограф “Падарожжа па Палессю і бел. краю”. Павел Баброўскі – “Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, Гр. губерня”. Ян Чачот (1796-1847) – збірал. бел. фальклору, выдаў 6 зборнікаў “Вясковых песень”. Браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы – яны ў 1842г. у Лагойску стварылі 1-ы Б. музей старажытнасцей, 1855г. – Віленскі музей. Адам Кіркор, археол., этногр., - вытаў “Жывапісная Расія”. Аляксей Сапуноў – вывуч. гіст. Віцебшчыны – у п.80-х 3-ы тамы арх. д-таў “Віцебская старына”. Іван Насовіч – выдаў “Слоўнік бел. гаворкі” (>30000 слоў). Міхаіл Каяловія – з пазіцый зах.-русізма асвятляў гіст. Б. Адукацыя: у 1803-1804 праведзена рэформа, па прынцыпу усесаслоўнасці і свецкасці. У Р. было створана Мініст. народнай асветы, а на тэр. Б. Віленская вучэбная акруга (на чале з Адамам Чартарыйскім). У 1832г. быў зачынены Віленскі ун-т. У 1848г. у Горы-Горках – Земляробчы інстытут – 1-ы ў Р. с/г профілю. У 1864г. ён быў закрыты. Навучанне на польск. і руск. мове. Пасля паўст. 1830-31 – русіфікацыя. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі, няпоўную сярэднюю – павятовыя, а пачатковую – прыходскія вучылішчы. У 60-х гг. дзейнічала 576 навуч. устаноў. Тэхнічныя навукі: Якуб Наркевіч-Ёдка (1847-1905) – аснову электратэрапіі. Ігнат Дамейка(1802-1889) – вывучэнне геалогіі і мінералогіі. У 19ст. працэс станаўлен. бел. л-ры і мовы: Адам Міцкевіч (1789-1855) – выкар. бел. фальклор – “Дзяды”, “Свіцязянка”, “Пан Тадэвуш”, “Гражына”. Віцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) -1-ы класік новай бел. л-ры – “Сялянка” (“Ідылія”). Янка Лучына (Іван Неслухоўскі, 1851-1897)– пасля смерці зборнік паэзіі “Вязанка”. Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862) – сялянск. тэматыка у вершах. Паўлюк Багрым (1812-1891) – дайшоў толькі 1 верш “Зайграй, зайграй, хлопца малы..”. Ян Баршчэўскі (1784-1851) – узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор “Шляхціц Завальня, або Б. у фант. апавяданні”. Францішак Багушэвіч (1840-1900) – у к.19ст. зборн. вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”. Жывапіс: традыц. з'яўляецца гіст. партрэт, а новымі – пейзаж і бытавы. На змену класіцызму прыходзіць рамантызм, які ў 40-я гг. 19ст. змяняецца рэалізмам. Віленская школа жывапісу. Ян Дамель (1780-1840) – “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне фр. праз Вільню”. Валенцій Ваньковіч (1794-1841) – “Напалеон каля вогнішча”, “А.Міцкевіч”. Іосіф Аляшкевіч(1777-1830) – ствар. галерэю партрэтаў бел. магнатаў. Напалеон Орда (1807-1830) – каля 200 замалёвак бел. помнікаў. Іван Хруцкі(1810-1885) – пачын. жанра нацюрморта – “Партрэт невядомай з квнткамі”. Казімір Альхімовіч (1840-1916) – “Пахаванне Гедыміна”. Гараўскі (1833-1900) – “Вечар у Мінскай губерні”. Нікадзім Сілівановіч (1834-1919) – выканаў у выглядзе мазаічнага пано “Тайная вячэра”. Арх-ра: у пач.19ст. зарадзіўся класічны, а з сяр. 19ст. пачаў ўсталёўвацца рамантычны стыль. Віленская арх-ная школа. У Б. працуюць архітэктары – Львоў, Стасаў, Гуцэвіч. Палацава-паркавы комплекс графа Румянцава ў Гомелі (класіцызм), палацы у Жылічах і Снове (Бабруйск. і Нясвіжск. р-н), Петрапалаўскі сабор у Гомелі.

16. РЭФОРМА 1861 ГОДА Ў БЕЛАРУСІ.

Прычыны скасавання прыгонна права: 1.Крызіс феад.-прыгон. сістэмы 2.Існаванне феад.-прыг-х адносін абумовіса сац.-экан. і ваенна-тэхнічн. адсталасць краіны, паражэнне Р. у Крымскай вайне (1853-1856) 3. Незацікаўленасць сялян у выніках сваей працы 4. Узрастаў антыпрыгон. рух 5. Жаданне улады правесці рэформу с/г “зверху”, не чакаючы пакуль гэта пытанне будзе вырашана “знізу”. Падрыхтоўка сял. рэф.: пачалася ў сакрэце ад шырокіх колаў, у студзені 1857г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту сялян”. З Беларусі і Літвы. У 1858г. ва ўсіх губернях Б. і ьольшасці губерняў Р. былі створаны губернскія камітэты па падрыхтоўке складанне праектаў адмены прыгонага права і накіраваць іх у Галоўны камітэт. 8 сакавіка 1859г. стварэнне рэдакцыйнай камісіі. 19 лютага 1861г. Ал-р 2 зацвярдзіў заканадаўчыя акты (усяго 17), якія тычыліся, і звярнуўся да народа з “Маніфестам аб адмены прыгонага права”. Усе д-ты можна падзяліць на 3 групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. Сяляне атрымалі асабістую вольнасць і пэўныя грам. правы: самастойна распараджацца сабою і сваей уласнасцю; права займацца гандлем, прамысл. дзейн.; пераход у другіе саслоўі; звяртацца ў дзярж. установы і суд; паступаць у навуч. установы. Кругавая парука. Атрымаўшы асабістую вольнасць, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі землю. Сяляне павіны былі выкупіці свае надзелы ва уласнасць. Правілы выкупной аперацыі – сума плыты за зямлю вызначалася такім чынам, каб памешчык, паклаўшы яе ў банк пад 6%, мог атрымоўваць суму, роўную гадоваму чыншу, які ён атрымліваў да рэформы. (6 руб.= 100руб). 20% сяляне плацілі самі, а 80% дзяржава. Сяляне былі абязаны на працягу 49 год выплаціці дзяржаве гэту суму. Да выкупа зямлі “часоваабавязаныя”. Вынікі: 1. Захаванне феадальных адносін – існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; буйныя выкупныя плацяжы; цераспалосіца; часоваабязанае становішча сялян да 1863г. 2. Развіцце капіталістычных адносін – пашырэнне вольнанаёмнай працы; пераход да прадпрымальніцкай гаспадаркі; расслаенне сялянства на беднякоў, сераднякоў, заможных. 3. стала развіццё краіны па шляху мадэрнізацыі (пераход ад аграрна-рамеснага да індустрыял. грамадства), звязанай з паступовым пераходам ад феадальнага да буржуазнага грамадства. 4. Сяляне атрымаўшы асабістую вольнасць не атрымалі зямлі, што пазбавіла іх матэрыял. зацікаўленасці ў працы. Прыкладам эфектыўнага развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы стала ў той час фермерская гаспадарка у ЗША.

У гісторыі рэформу 1861г. часта называюць “спробай адкупіца ад рэвалюцыі”.

17. ПАЎСТАННЕ 1863-1864 ГАДОЎ Ў БЕЛАРУСІ.

Прычыны паўстання звязаны з сац.-экан. і грам.-паліт. абставінамі развіцця Б. у др.п. 19ст.; незадаволенасць ўмовамі адмену прыгонага права. Сілы:

1. “Чырвоныя” (радыкальная плыні) – Прыхіл.: дробная і беззямельная шляхта, гарадскія нізы, авіцэры, інтэлігенцыя, студэнты, часткова сялянства. – а) “Правыя” (памяркоўныя) – Нац.пыт.: за роўнасць нацыянал. правоў бел., літ., укр. з палякамі ў адноўленай у межах 1772г. Пол.; Аграр. пыт.: захаванне маёнткаў шляхты і аплата за кошт дзяржавы выдадзенай для сялян зямлі, перадача сялянам землеў без выкупа; Тактыка: арганіз. агульнанацыян. Польск. паўст. - б) “Левыя” (рэвалюцыйныя-дэмакраты К.Каліноўскі) - Нац.пыт.:роўнасць правоў бел., літ., укр. на нацыянальнае самавызначэнне. Стварэнне дэмакр. народнай дзяржавы. Аграр. пыт.:ліквідацыя памешч. землеўлад. Перадачу усей зямлі сялянам. Тактыка:сялянская (нар.) рэвалюцыя . Узброенае паўстанне.

2. “Белыя” (кансерватыўная плынь) - Прыхіл.: землеўладальніцкая шляхта, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. Нац.пыт.: аднаўленне Пол. у межах 1772г., без права на на нацыянальнае самавызначэнне бел., літ., укр. Аграр. пыт.:без пераўтвар. Тактыка:мірнымі сродкамі. Разлік на падтрымку з боку зах. краін.

Кіраўніком “чырвоных” у Б. стаў Кастусь Каліноўскі (1838-1864). Ён нар. у Гр. павеце ў сям'і беззямельн. шляхціца. Сконч. Свіслачскую прагімназію. Вуч. на юрыд. ф-те Пецярбур. у-та. Чытаў творы Герцена, Чарнышэўскага, Бакуніна. Восенню 1862г. становіца старшынёю Літоўскага правінцыянальнага камітэта (ЛПК) у Вільні – цэнтра “чырвоных” у Літве і Бел. Летам 1862г. ён з Урублеўскім і Ражанскім выдае – 1-ю рэвал.-дэмакр. газету на Б. “Мужыцкая праўда” (на бел. мове). Выйшла 7 нумароў.

Паўстанне у Польшчы пачалося ў студзені 1863г. (без узгаднання з ЛПК), Цэнтрал. ацыянал. Камітэт у Варшаве ( пазней стаў Польскім нацыянальным урадам, “белыя”). ЛПК 1 лютага 1863г. абвясціў сябе Часовым правінцыянальным урадам (ЧПУ) Б. і Літвы і звярнуўся да насельніцтва падтрымаць паўстанне у Пол. Каліноўскі ўзяў курс на аграрн. рэвалюцыю, што выклікала процідзеянне “белых”. ЧПУ быў распушчаны і ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Падаўленнем паўстання на тэр. Б. і Літвы кіраваў новы віленскі генерал-губернатр М.Мураўёў. Ужо ў маі 1863г. паўстанне было падаўлена ў Мінск., Магіл., Віцеб. Губернях. Прадчуваючы паражэнне, “белыя” пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве, і ў чэрвені 1863г. яно перайшло да “чырвоных”. Восенню 1863г. б-ба у Б. была практычна падаўлена, у Пол. да восені 1864г. У к. студзеня 1864г. быў арыштаваны К.Каліноўскі – “Пісьмы з пад шыбініцы”. Вынікі: паўстанне было накіравана супраць самадзяржаўя, нацыян. Прыгнету і саслоўнай няроўнасці, супраць рэшткаў прыгонага права. Вялікая роля ў гісторыі бел. народа. Больш выгадныя умовы правядзення сялянскай рэформы у Б. і Л. У Б. і Л. – 128 паўстанц. пакарана смерцю, каля 12 тыс. чалавек выслана на катаргу ў Сібір.

18. Асаблівасці буржуазн. Рэформаў 60-80-х гадоў ў Беларусі.

Мэтай пал. царызму: стала русіфікацыя края, руск. мова як абавязковая, забарона выкладаня на пол. мове, закрыты пол. бібліятэкі. Лагічным працягам адмены прыгоннага стала правядзенне ўрадам Ал-ра 1 бурж. рэф. Земская рэформа (1864) – стварэнне земстваў – выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Земская рэформа – гэта спроба стварыць новую сістэму мясцовага самакіравання, заснаваную на ўсесаслоўным прадстаўніцтве. На тэр. Б. толькі з 1911г.( царскі урад пасля 1863-1864гг. не давяраў). Судовая рэформа (1864), - адна з самых паслядоўных рэформ, суды сталі ўсесаслоўнымі, адкрытымі і незалежнымі ад урада (адвакаты, прысяжныя). У Б. пач. толькі ў 1872г., калі былі ўведзены міравыя суды. Акружныя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі створаны толькі ў 1882г. Ваенная рэформа ( пач. з 1862), у Р. створ. 15 ваенных акругоў – замест рэкруцкай сістэмы – ўсеагульную воінскую павінасць(з 1874). Гарадская рэформа (з 1870г.) У гарадах ствараліся выбарчыя органы гарадскога самакіравання – гарадскія думы на аснове маёмаснага цэнзу (у выбарах прымалі удзел толькі плацельшчыкі падаткаў, якія валодалі маёмасцю). У Б. гарадская рэформа была праведзена ў 1876г. Друк і адукацыя у 1865г. была праведзена цэнзурная рэформа – адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб'ёмам больш за 10 друкаваных аркушаў. Рэформа адукацыі – ун-ты атрымалі аўтаномію. На платнай аснове адкрыліся гімназіі. Яны былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. У 1848г. у Горы-Горках – Земляробчы інстытут – 1-ы ў Р. с/г профілю. У 1864г. ён быў закрыты. Навучанне на польск. і руск. мове. Пасля паўст. 1830-31 – русіфікацыя. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі, няпоўную сярэднюю – павятовыя, а пачатковую – прыходскія вучылішчы.

З пачаткам царавання Ал-ра 3 (1881-1894) пачынаецца новы палітычны курс – “контаррэформаў”. Яго ідэолагамі – обер-пракурор Сінода Пабеданосцаў, міністр унутраных спраў Талстой, вядомы публіцыст і грам. дзеяч Каткоў. Сутнасць: 1. Ідэі перанятыя з Захаду, шкодзяць Р. і вядуць яе да паліт. крызісу. 2. Была сфарміравана мэта новай унутранай палітыкі – умацаванне самадзяржаўя. Зроблена: 1. уводзіўся інстытут земскіх начальнікаў (1889). Яны прызначаліся мініст. унутр. спраў з ліку мясцовых памешчыкаў. і ажыццяўлялі адмініст.-паліцэйскі кантроль над сялянамі – аднавіла правы памешчыкаў у адносінах да сялян. 2. у 1890г. былі ўмацаваны пазіцыі дваранства ў мясцовых органах самакіравання. 3. пад кантроль урада было пастаўлена і гарадское самакіраванне. 4. змены ў судовай сістэме – абмяжоўвалася публічнасці і галоснасць пасяджэняў (1887), з ведама суда прысяжных адбіраліся справы аб “супраціўленні ўладам” (1889). 5. 1882г. уведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнялі цэнзуру. 6. скасоўваўся ун-кі устаў 1884г. аб аўтаноміі ун-таў, кантроль над студэнтамі.

Бурж. рэф. Мелі вельмі супярэчлівы і непаслядоўны х-р. Адкрываючы шлях для разв. капіталізму і станаўлення бурж. грамадст., яны не закраналі асноў самадзяржаўнай улады, не ліквідавалі саслоўную і нацыянальную нераўнапраўнасць.

19. РАЗВІЦ. КАПІТАЛІЗМУ Ў ПРАМЫСЛОВ. І С/Г Б. У ДР.П. 19 СТ.

Адмена прагона права адкрыла магчымасці для разв. капіт-х адносін як у прам-ці так і у с/г. Фармір. капіт-ма в с/г магло ідзі 2-мя шляхамі: 1. медляны эвалюц. памешч. гаспад. у бурж., доўгае захоўван. прыг. рыс – “прускі шлях”. 2. фермерская гаспадарк (прыкладам эфектыўнага развіцця капіталізму ў с/г.) ЗША. Пераход да капіт-га гаспадарання на Б. адбываўся паступова. На змену прыгонніцтва спачатку прыйшла змешаная с-ма гаспадаркі. С/г пасля 1861г. усё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Спецыялізацыя с/г вытворчасці: – 60-80гг. вытворчасць зерня; 80-90гг. сусветны агр. крызіс – за ўвоза ў Еўропу таннага зерня з ЗША, аргенціны, Аўстраліі; у 90-я - малочная жывелагадоўля. Павышэнне вытворчасці тэхнічных культур (1-е месца займае бульба). У сяр. 90-х Б. знаходзілася на 2-м месцы у Р. па распаўс. розных с/г прылад.

З адмена прагона права 1861г. пачынаецца мадэрнізацыя – паступовы пераход ад феадал. да капіт-га спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізацыі (разв. прамыслов. і пераход ад ручнойда машынай працы) быў звязаны з прамысловым пераваротам, або прам. рэвалюцыяй. Яна пачалася ў Б. у 30-я гг. 19ст. і была звязана з узнікненнем 1-х фабрык, паступовым пераходам ад ручн. да машынай працы, фарміраваннем і колькасным ростам новых вытворчых сіл: прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. Асаблівасці прамыслов. разв. Б.: 1. у 60-80-я гг. 19ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя: па перапрацоўцы мясцовай с/г, лясной і мінеральнай сыравіны. 2. пераважнае размяшчэнне прамысл. у сельскай мясцовасці бліжэй да сыравіны і таннай раб. сілы. 3. вялікую долю складала рамесленая і мануфактурная вытворчасць. Распаўсюджванне прадпрыемстваў дзе працавалі 5-15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 – у сяр. на адно прадпрыем. 39 рабочых. Найбуйнейшае – татуневая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне (1445 раб.). Шляхі зносін: 1-я чыгунка, якая пракладзена па тэр. Б. стала Пецярбургска-Варшаўская (1862), прайшла праз Гродна. 1866г. адкрылася Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск-Полацк-Віцебск. У 1871г. пачала дзейнічаць Маскоўска–Брэсц. магістраль. Рачны транспарт – 310 непаравых і 23 паравых судны. У 1898г. Віцебск стаў 3-м горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай. Гандль: пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынка, пераважаў вываз с/г сыравіны, дрэва, запалкі, папера, цэгла, кафля, аконае шкло, спірт, малочныя прадукты. Урбанізацыя: існаванне “мяжы яўрэйскай аселасці” – штучнае перанасяленне гарадоў яўрэямі.


<== previous lecture | next lecture ==>
ВАЙНА 1812 ГОДА І БЕЛАРУСЬ. | ГРАМ.-ПАЛІТ. ЖЫЦЦЁ Б. У 60-90-Я ГГ. 19СТ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.