Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Б. у пачатку ВАВ. АБАРОНЧЫЯ БАІ ЛЕТАМ 1941г.


Date: 2015-10-07; view: 507.


Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні (“пакт Молатава-Рыбентропа” 23 жніўня 1939 г.), на досвітку 22 чэрвеня 1941г. вераломна, без аб'яўлення вайны напала на СССР. 22 чэрвеня 1940г. Гітлер аддаў загад аб распраўцы плана нападзення на СССР. Гэты план “Барбароса” – маланкавай вайны і разгрому за 3-4 месяцы СССР – быў зацверджаны ў снежні 1940г. У маі 1941г. быў прыняты план “Ост” – 75% насельн. Б. меркавалася знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і заставіць працаваць на немцаў. На тэр. Б. наступала самая моцная з трох армій – група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы. Падтрымліваў яе 2-і паветраны флот, 1680 самалётаў (50% сіл усёй авіацыі рэйха). Масавыя бамбардзіроўкі. Дэверсіўная группа “Брандэрбург”. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы леётэнанта Кіжаватава. Штаб абароны Брэсцкай крэпасці ўзначальваў маёр Гаўрылаў, капітан Зубачоў, палкавы камісар Фамін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі. У першы дзень вайны ў небе Б. было збіта больш за 100 нямецкіх самалётаў. Летчыкі – Кокараў, Гудзімаў, Рабцаў, Данілаў. Гераічны подзьвіг здзейсніў Гастэла. На сёмы дзень быў захоплены Мінск. Абаронай сталіцы кіраваў генерал-маёр Русіянаў (у першыню выкарысталі “шкляную артылерыю” – “кактэль Молатава” – бутэлькі з гаручай сумессю). Толькі 29 чэрвеня 1941г. была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) з заклікам да народа перабудаваць жыццё на ваенны лад, падпарадкаваўшы яго інтарэсам фронту. 30 чэрвеня быў створаны Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА). На чале з Сталінам. На тэр. Б. у чэрвені-жніўні ў Ч.А. было мабілізіравана звыш 500 тыс. чал. У ліпені-жніўні 1941г. часці Чырвонай Арміі, ведучы цяжкія абарончыя баі, працягвалі адступаць. На пачатку ліпеня савецкае камандаванне паставіла задачу стварыць лінію абароны ўздоўж Зах. Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву на Маскоўскім напрамку. Значны удар быў нанесены гітлераўцам пад Оршай, дзе 14 ліпеня 1941г. упершыню была выкарыстана рэактыўная артылерыя (“кацюшы”) пад камандаваннем Флерава. 23 дні (з 4 па 27 ліпеня) сав. Войскі стрымлівалі націск танкавай групы Гудэрыяна на дняпроўскіх рубяжах, у раёне Магілёва. Больш месяца шлі баі за Магілёў. Толькі 19 жніўня ён паў. Да пачатку верасня 1941г. усяя тэр. Б., нягледзячы на гераічные супрпціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана.


41. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ ФАШЫСТСКІХ ЗАХОПНІКАЎ НА ТЭР. Б.

Быў уведзены “новы парудак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго асновай стала чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх права на сусветнае панаванне. У маі 1941г. быў прыняты план “Ост” – 75% насельн. Б. меркавалася знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і заставіць працаваць на немцаў. Б. была падзелена на асобныя часткі: 1. паўночна-заходнія р-ны Брэсцкай і Беластоцкай в-ці з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усх. Прусіі; 2. паўдневыя р-ны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай в-ці былі ўключаны ў склад рэйхскамісар. “Україна”; 3. паўночна-заходнія р-ны Вілейскай в-ці да генеральнай акругі Літвы; 4. тэр. Віцебскай і Магілёўскай в-ці, > частка Гомельскай і ўсходнія р-ны Мінскай в-ці ў зону армейскага тылу групы арміі “Цэнтр”; 5. Баранавіцкая, Вілеёская (без паўночна-зах. р-наў), Мінская (без усходніх р-наў) в-ці, паўночныя р-ны Брэсцкай, Пінскай, Палескай – складалі “Беларутэнію” – генеральную акругу Беларусь рэйхскамісарыята “Остланд” (1/3 тэр. БССР). На чале генеральнай акругі Беларусь стаяў Вільгельм Кубэ, а з 22 верасня 1943г. Курт фон Готберг. Галоўным сродкам падтрымкі новага парадку былі – СС (ахоўныя атрады), СА (штурмавыя групы), СД (служба бяспекі), Гестапа (палітычная паліцыя). Палітыка генацыду – планамернае знішчэння цэлых груп насельніцтва. У межах Б. было створана 260 лагероў смеці. Адзін з іх каля вескі Малы Трасцянец – 206 500 чалавек. Узнікаюць гета – месца пражывання яўрэяў (каля 110). 22 сакавіка па загаду фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вескі Хатынь (149 чалавек). Усяго ў Б. было знішчана > 2 млн. 200 тыс. чалавек., каля 380 тыс. чал. было вывезена.

Калабарацыяністы (супрацоўніцтва) – Беларуская народная самадапамога (БНС) створаная 22 кастрычніка 1941г.; Беларускі корпус самааховы (БКС); Саюз беларускай моладзі (СБМ) створ. 22 чэрвеня 1943г.; Беларуская цэнтральная рада (БЦР) снежань 1943г.; Беларуская краёвая абарона (БКА). 27 чэрвеня 1944г. у Мінску – 2 Усебеларускі кангрэс (Астроўскі).


<== previous lecture | next lecture ==>
БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ 2 СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. | ПАДПОЛЬНЫ І ПАРТЫЗАНСКІ РУХ НА Б. У ГАДЫ ВАВ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.