|
ГРАМ-ПАЛІТ. І К. РАЗВ. БССР у др.п.50–п.п.80Date: 2015-10-07; view: 640. Грам-паліт жыццё.Асноўн. тэнд. ў грам-паліт. жыцці БССР у сяр. 50-х – сяр. 80-х гг. 20ст. звязаны з працэсам частковай дэмакрат. пры захаванні поўнага кантролю над грам. жыццём з боку адной паліт. партыі і паступовай эвалюцыяй у накірунку да абмежав. дэмакрат. Смерці Сталіна (5сакавіка 1953г.) – адыход ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М.С. Хрушчове курса на дэсталінізацыю грамадства. Паліт. курс Хрушчова атрымаў назву “курс 20 з'езда”. У 1956г. на з'ездзе КПСС упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталіна. У БССР пасаду 1-га сакратара ЦК КПБ займаў займаў з 1956г. Кірыл Трафімавіч Мазураў. Палітыка “Хрушчрўская адліга”. Спынены масавыя рэпрэсіі, пачалася рэабілітацыя (каля 40 тыс. чал., Чарвякоў, пісьменік Грахоўскі, Шушкевіч). Усе змены былі накіраваны не на злом паліт. рэжыму, а на яго рэфармаванне. У 1970-х – п.п. 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грам.-паліт. жыцці. У кастрычнмку 1964г. Хрушчоў быў зняты з пасады 1-га сакратара ЦК КПСС → стаў Брэжнеў (1964-1982), гады ўлады атрымалі назву “застою”. У краіне паступова адбыўся паварот да кансерватызму – захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля КП была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1978г. Партыйным кіраўніком Б. з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў (1956-1980). Аўтэрытарны рэжым які ўсталяваўся ў 1970-х – п.п. 80-х гг., х-ваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыцц. грамад. з боку партыі. Культура.Адукацыя:З 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая школьная адукацыя. Разв. народнай адукацыі ў др.п. 1960-х – п.п. 80-х гг. было звязана з пераходам у пачатку 1970-х гг. да ўсеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Існавалі сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. У пач. 60-х гг. былі створаны ўстановы якія рыхтавалі рабочых – прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ПТУ) (у 1985г. – 233, у 1961г. – 103). К 1985г. налічвалася 33 вышэйшыя навучальныя установы (182 тыс. студэнтаў, у 1960 – 59тыс.). 1951г. – Гр. с/г інстытут, 1958г. – Гр. мед. інстытут, у 1977г. на базе Гродзенскага педагагічнага інстытута – ГрДУ. Адмоўны момант – абыякавасць да бел. мовы. Навука: Разгортванне НТР. АН БССР. Мацапура – лаўрэат Ленінскай прэміі–за тэхналогіі механізац. забалочаных зямель. Былі падрыхтавыны: “БСЭ” у 12 тамах (1969-1987); “Энц.літ-ры і мастацтва Б.” у 5 тамах(84-87); “Граматыка бел. мовы” у 2 тамах; “Руск-бел. словарь” (1953); “Бел-руск. слоўнік” (1962); 1-я абагульняючая праца “История БССР” у 2 тамах; “Гісторыя БССР” у 5 тамах (1972-1975); “Всенародное партиз. движ. в Б. в годы ВОВ” у 3 тамах (1967-1982). Літ-ра: Тэма вайны. Ваенныя апавяданні Васіля Быкава – “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета”, у рамане “Знак бяды”. Алесь Адамовіч – “Хатынская аповесць”. У 1954г. завяршыў работу над трылогіяй “На ростанях” Я.Колас (у 1956 – смерць). У 60-я гг. вядучы жанр – раман. Раманы “Людзі на балоце” з трылогіі Івана Мележа“Палеская хроніка”; “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля; “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” Івана Навуменкі. Рэвалюц. тэматыка – аповесць І.Шамякіна “Браняпоезд “Таварыш Ленін”, “Лес майго земляка”; Апавяданне П.Броўкі “Разам з камісарам”. У 1981г. Героем Сацыяліст. Працы стаў І.Шамякін, які вядомы раманамі “Сэрца на далоні”, “Вазьму тваю боль”. Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1965), “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляване караля Стаха”. Тэатр: А.Макаёнак “Лявоніха на арбіце” і “Таблетку пад язык”; п'еса “Калючая ружа” Юрыя Семянякі; К.Крапівы сатыр. камед. “Брама неўміручасці”. Кіно: Папулярнасць кінастудыі “Беларусьфільм” – “Міколка-паравоз”, “Дзяўчынка шукае бацьку”, серыял “Руіны страляюць”, “Дзікае паляване караля Стаха”, Мележа “Людзі на балоце”, “Я родам з дзяцінства”. Мастакі – Міхаіл Савіцкі– “Пакаранне смерцю”, “Партызанская мадона”, серыя карцін “Лічбы на сэрцы” (вязнем фашыс. лагераў). Вашчанка, Стэльмашонак, Шчамялёў – гістар. тэматыка. Мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган Славы”, “Брэсцкая крэпасць – герой” (скульпт. ГлебаўСеліханаў). 46. САЦ-ЭКАН. РАЗВ. БССР у др.п. 50-х – п.п. 80-х гадоў 20ст. Прам-ць: Разгортвання НТР. Укаранення ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Напрамкі НТР у БССР: 1. Машынабудаванне – Завод ЭВМ у Мінску, Мінскі завод аўтэматычных ліній, МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Мінскі завод халадзільнікаў. 2. Металаапрацоўка – Магілёўскі і Жодзінскі металургтчныя камбінаты. 3. Хімічная прам-ць – Гомельскі суперфасфатны завод, Гродзенскі азотнатукавы завод, Салігорскі калійны камбінат, Беларускі шынны камбінат, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна. 4. Нафтахімічная прам-ць – Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя камбінаты. Аднак ручная праца складала каля 25%. У 1957г. – спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінам вытворчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія павіны кіраваць ўсёй прамысловасцю і с/г у межах вызначанай тэр. (кіраванне з “нізу”). К сяр. 1960-х гг. пагоршыліся эканамічныя паказчыкі разв. прам-ці: выраслі затраты на адзінку выпускаемай прадукцыі, зніжэнне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы, цэнтралізаваная планавая эканоміка скоўвала тэх. прагрэс. → спроба радыкальных змен у эканомікі на аснове рэформы 1965г. (Старшыня Савета Міністраў СССР Касыгін): уключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы каманд-адмініст. метадаў кіраўніцтва экан. → паляпшэнне работы прам-ці. Разв. прам-ці х-ся колькасным ростам, ці праходзіла экстэнсіўным шляхам (колькасны). Пераход на інтэнсіўны шлях (якасны). Хуткі рост цяжкай прам-ці, у 70-я гг. ператваралася ў абароную прам-ць. Легкая прам-ць аказалася другараднай галінай. БССР аказалася перанасычанай прадпрыем. хімічнай прам-ці. Разв.С/Г: за кошт павышэння дзярж. закупачных цэн, прыцягнення м да калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў, перадача с/г тэхнікі → пашырэнне працэса механічнай вытворчасці. Пры Хрушчове: 1. Замест коня трактар, коней пусцілі пад нож. 2. “Кукурузная эпапея” → скарачэнне пасяўной плошчы традыцыйных культур. 3. Меліярызацыя – асушэнне забалочаных зямель. 4. Асваенне цалінных зямель. Пакарэнне НТП у 60-70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў с/г вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі → павышэнне прадукцыйнасці працы амаль у 3,5 разы. Прадукцыйнасці с/г ЗША у 70-80-х гг. была ў 5 разоў вышэй, чым у СССР. У галіне с/г пачалася хімізацыя – з 1965 па 1985г. павялічылася амаль у 20 разоў, што ўскладніла эканамічныя праблемы. Б. называлі “адкормачным цэхам СССР”, бо тут быў сканцэнтраваны з к.60-х гг., адкорм буйнай рагатай жывёлы, свіней. Харчовае забеспячэнне насельніцтва на пач. 80-х гг. пагоршылася. Рашэнне задачы забяспяч. Харчовымі прадуктамі нас. вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага комплексу. У 1982г. – “Харчовая праграма СССР”. Крызісныя з'явы ў экан. БССР: 1. Нізкі тэхн. узровень станкоў, машын. 2. Адмініст-каманд. метады кіравання. 3. Пераважнасць экстэнсіўнага шляха разв. эканомікі. 4. Вялікія расходы на ваенна-прамысловы комплекс. 5. Экалагічн. Праблемы пры ажыццяўленні меліярызацыі і хімізацыі с/г. 6. Вялікія ўбыткі дзярж. за разніцы п/ж высокай закупачнай цаной і нізкай прадажнай на с/г вытворчасць. Матэрыял. станов. працоўных: стала паказчыкам сац-экан. разв. БССР. 1. Павысілася аплата працы. 2. Павышэнне пенсій і з 1956г. назначэнне іх калгаснікам. 3. Сяляне атрымалі пашпарты. 4. Жыллёвае будаўніцтва, пачалі будаваць 5-ці этажкі з сілікатных блокаў – “хрушчоўкі”. Толькі з 1956 па 1965г. у БССР звыш 3 млн. чал. атрымалі жыллё. 5. Павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў 70-80-я гг. – кватэрны тэлефон, радыёпрыёмнік, тэлевізар, халадзільнік. 47. ДЗЕЙНАСЦЬ БССР НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ Ў ПАСЛЯВАЕННЫ П-Д. 1 лютага 1944 г. Вярхоуны Савет СССР прыняў закон "Аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін”. 24 сакавіка 1944 г.Вярхоўны Савет БССР прыняў закон«Аб стварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР». 30 сакавіка 1944 г. намеснік старшыні СНК БССР К. В. Кісялёў быў прызначаны наркомам замежных спраў БССР (з 1944 па 1966). У 1946 г. НКЗС быў перайменаваны ў Мiнiстэрства замежных спраў БССР. 27красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска прыняла рашэнне аб уключэнні Б. і Укр. у лік краін - заснавальніц ААН. 6 мая 1945 г. урадавая дэлегацыя Б. (К. Кісялё, А. Жэбрак, У. Перцаў, Ф. Шмыгаў) прыбыла ў Сан-Францыска. 26 чэрвеня 1945 г. Беларусь у ліку іншых краін-заснавальніц (51 краiна) падпісала Статут ААН, які ўступіў у сілу 24 кастрычніка 1945 г. (Прэзідыум Вярхонага Савета БССР ратыфікаваў яго у жніўнi 1945 г.). 24 кастрычніка адзначаецца - як Дзень ААН. Па прапанове БССР 13 лютага 1946г. ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў". З 1946г. пасля антысавецкай прамовы У.Чэрчыля ў Фултане (ЗША) адносіны паміж СССР, ЗША і Англіяй рэзка пагаршаюцца. Заклік заходніх краін да супрацьстаяння з СССР карэнным чынам змяніў міжнародныя адносіны. Пачалася т.зв. "халодная вайна". У 1949г. заходнімі краінамі пад уплывам ЗША быў створаны Паўночнаатлантычны блок (НАТА), у які ўвайшлі ЗША, Канада, Англія, Францыя, Бельгія, Данія, Італія і інш. У 1955 г. быў заключаны ваенна-палітычны і эканамічны саюз краін сацыялістычнай садружнасці — Варшаўскі Дагавор. У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), а ў 1956г. уступіла ў камітэт ААН па с/г і жыллёваму будаўніцтву. Прадстаўнікі бел. грамадскасці прымалі ўдзел у стварэнні і дзейнасці такіх міжнародных дэмакрат. арганізацый, як Сусветная арганізацыя прафсаюзаў (1945), Міжнародная дэмакратычная арганізацыя жанчын (1945), Сусветная арганізацыя дэмакратычнай моладзі (1945), Сусветны Савет Міру (1948) і інш. Беларусь актыўна выступала за поўную ліквідацыю каланіялізму ў свеце. На XV сесіі Генеральнай Асамблеі (1960) яна разам з СССР і Украінай унесла прапанову прыняць Дэкларацыю аб прадастаўленні незалежнасці ўсім каланіяльным краінам і народам. У 1963г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб забароне выпрабаванняу ядзернай зброі ў трох сферах: атмасферы, космасе, пад вадой. Беларусь падпісала і ратыфікавала яго ў ліку першых. Да канца 70-х гадоў яго падпісала каля 120 краін свету. БССР прымала ўдзел у распрацоўцы і прыняцці у 1968г. XXII сесіяй ААН Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. “Аб прынцыпах дейнасці дяржаў па вывучэнні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Луну”(1967), “Аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў, у яго нетрах ядернай зброі і іншых сродкаў масавага знішчэння людзей”(1971), “Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі”(1972), “Канвенцыя аб забароне ваеннага або ўсялякага іншага варожвгв выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяродзе”(1977). У 1984 г. БССР сумесна з Украінай унеслі прапанову “Аб недапушчальнасці палітыкі дзяржаўнага тэрарызму і іншых дзеяняў дзяржаў накіраваных на падрыў грамадска палітычнага ладу ў іншых сувярэнных краінах”. Навукова-тэхнiчнае супрацонiцтва ажыццялялася галоўным чынам з сацынлiстычнымi краiнамi ў рамках Савета Эканамічнай Узаемадапамогі быў створаны у студзені 1949г. (СЭУ). Галонае месца ў гэтым працэсе займала Акадэмiя навук БССР. Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Неабходна ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі. Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб'яднанні. Беларусь 3 1952 па 1980г. на XV—XXII Алімпійскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спартсменаў, якія выступалі ў 16 відах спорту. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медалёў, у тым ліку 50 залатых. Усяму свету добра вядомы імёны пераможцаў Алімпійскіх гульняў А.Раманькова, А.Мядзведзя, В.Корбут і многіх іншых.
|