Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тыпы дэфармацый цел.


Date: 2015-10-07; view: 529.


Такім чынам, дэфармацыя - гэта змена формы і аб'ёму цела пад уплывам дзеючых сіл. Дэфармацыі залежаць ад якасцей рэчыва, складаючага пароду; умоў, у якіх яна знаходзіцца (тэмпература, вільготнасць і іншае), і дзеючага на пароду ціску.

Вывучэннем сіл займаецца фізіка. Вывучэннем дэфармацый, утвораных у выніку прымянення сіл займаецца прыкладная механіка. Тэктонафізіка займаецца вывучэннем гісторыі фарміравання тэктанічных структур і вызначэннем іх кінематыкі, а таксама дынамікі развіцця форм розных парушэнняў горных парод. Структурная геалогія акцэнтуе ўвагу на марфалагітчным і марфаметрычным вывучэнні структурных форм, утвораных у выніку розных відаў дэфармацый горных парод.

Звычайна горныя пароды (пласты) рэагуюць на прыкладзеныя сілызмяненнем месцазнаходжання, змяненнем арыентацыі і змяненнем формы. Змяненне формы можа выражацца ў змяненні аб'ёму і памераў пласта (дзілатацыя), ці скажэнні формы (дысторцыя). Дзілатацыя і дысторцыя з'яўляюцца варыянтамі дэфармацыі пластоў горных парод.

Усе целы ў прыродзе можна падзяліць на два тыпы:

- ізатропныя, якія маюць аднолькавую будову і якасці ва ўсіх напрамках;

- анізатропныя, у якіх якасці і будова ў розных напрамках мяняюцца.

Дэфармацыі, якія мяняюць першапачатковую форму цел бываюць (мал. 18):

- аднароднымі (простымі, ці гамагеннымі), калі адбываецца аднолькавая змена ўсіх частак дэфармуемага цела, восі напружанняў і дэфармацый супадаюць ці не супадаюць не мяняючы прамізну лініяў (расцягненне, сцісканне, зрух, выгін);

- неаднароднымі (складанымі, ці негамагеннымі), калі адбываюцца не аднолькавыя па памерах і характару змяненні мас у розных частках цела, скручванне цела са скрыўленнем прамых лініяў і ператварэнне плоскасцяў у няправільныя эліпсоідныя фігуры (скручванне, скрыўленне).

Дэфармацыі, якія адбываюцца без разрыву суцэльнасці пароды, завуцца пластычнымі, ці плікатыўнымі. Дэфармацыі, якія адбываюцца з разрывам суцэльнасці пароды, завуцца разрыўнымі, ці дыз'юнктыўнымі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вертыкальныя i гарызантальныя рухi. | Стадыйнасць дэфармацый.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.585 s.