|
Складкавыя формы.Date: 2015-10-07; view: 566. Складка - найпрасцейшая структурная форма пластычнай (плікатыўнай) дэфармацыі, якая ўяўляе сабой выгін слаёў уверх ці ўніз, у любы бок адносна старон свету. Складкі бываюць розных памераў - ад мікраскладак у некалькі сантыметраў ці нават міліметраў да макраскладак ў некалькі соцен метраў. Складкі бываюць адзінкавымі ці утвараюць складкавыя паясы, якія завуцца зонамі складкавасці. Складкавасць - пераразмеркаванне матэрыялаў горных парод і змена магутнасці пластоў у выніку адмоўных ці дадатных вертыкальных рухаў і гарызантальных перасоўванняў мас зямной кары. Паводле асаблівасцяў утварэння (генезісу) ўсе складкі можна падзяліць на две групы: эндагенныя і экзагенныя складкі. Эндагенныя складкі ўтвораны ў выніку дзеяння унутраных сіл Зямлі. Да іх адносяцца складкі: - сціскання ў выніку апускання адначасова з асадканазапашваннем (конседыментацыйныя складкі); - сціскання ў выніку пад'ёму прагінаў; - вольнага гравітацыйнага слізгання па зрывах; - расцягнення і выціскання ў бакі ў выніку вертыкальнага ўздыму; - дыяпіравыя, утвораныя ў выніку саляной тэктонікі; - адбітныя (па-руску - отраженные); - магматагенныя, утвораныя ў выніку магматычнай дзейнасці; - метамарфагенныя, утвораныя ў выніку метамарфічнай дзейнасці і іншыя. Экзагенныя складкі ўтвораны ў выніку дзеяння знешніх сіл Зямлі. Да іх адносяцца складкі: - ахінання (па-руску - облекания), утвораныя ў выніку назапашвання адкладаў на выгнутых формах рэльефу; - няраўнамернага сціскання вышэйляжачымі пародамі; - выпірання пад ціскам вышэйляжачых парод; - разбухання ў выніку змены аб'ёму парод; - спаўзання па схілах у выніку схілавых працэсаў; - абрушэння ў выніку працэсаў эрозіі; - ледавіковыя складкі, як вынік руху ледавіка.
|