|
Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.Date: 2015-10-07; view: 706. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асо-бы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш. Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права выра-шаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. . Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нара-ды ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службо-вых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання. Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай. На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, уста-наўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу. Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у пе-рыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам. Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Зна-ходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпаць-еўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе. Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя. Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
|