Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.


Date: 2015-10-07; view: 647.


Галоўную палітычную вагу ў ВКЛ мелі буйныя землеўладальнікі – магнатыКаралеўстве Польскімшляхта. Таму прашляхецкі змест польскай дзяржаўнай арганізацыі прывабліваў велікакняжацкую шляхту, якая ў выніку аб'яднання Княства з Каронай меркавала далучыцца да шляхецкіх вольнасцей сваіх суседзяў. Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі стала катастрафічнае, на грані страты незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (1558 – 1582 гг.).У час польскага сойма 1563 – 1564 гг., на якім прысутнічала ліцвінская дэлегацыя дзеля перамоў аб уніі, частка дэпутатаў вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва” і замене яе на “Новую Польшчу”. Польская шляхта хацела новых зямель, новых багаццяў, новых пасадаў. Шляхта ВКЛ імкнулася атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці”, што былі ў польскай шляхты. Іншы варыянт выйсця з крызіснага становішча ВКЛ – унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана ІV ці яго сына сваім царом. На гэты конт вяліся тайныя перамовы. Іван ІV пакарыў Казань (1552), Астрахань (1556). Стаў Грозным – ініцыятарам апрычніны (1565).Па словах Мікалая Янавіча Радзівіла, віленскага ваяводы, канцлера і маршалка земскага, што прыбыў на перамовы ў Люблін, “на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі вунію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю. І, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да вуніі вельмі паціху”.


<== previous lecture | next lecture ==>
 | Люблінскі Сойм.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.278 s.