Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Першыя палитычныя арганизацыи у Беларуси.


Date: 2015-10-07; view: 607.


На аснове масавай сацыялiстычнай агiтацыi ў другой палове 90-х гг. назiраецца значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых. Разам з тым у Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб'яднальнага працэсу стаў створаны У.I.Ленiным у 1895 г. пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. 1–3 сакавiка 1898 г. у Мiнску прайшоў з'езд прадстаўнiкоў пецярбургскага, маскоўскага, кiеўскага i екацярынаслаўскага “Саюзаў барацьбы”, кiеўскай “Рабочай газеты” i Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у Расiйскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) i выбраў ЦК партыi. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаномii ў вырашэннi мясцовых спраў. Пасля з'езду мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi сталi называць сябе камiтэтамi РСДРП.

Хутка пасля першага з'езду РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыял-дэмакратаў абвастрылася барацьба памiж прыхiльнiкамi рэвалюцыйнага i рэфармiсцкага накiрункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета “Iскра”, якая пачала iдэйную барацьбу з эканамiзмам у рабочым руху. ,

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з'езд РСДРП. Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную іскраўцамі. У праграме абвяшчалася канчатковая мэта – пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі большасць іскраўцаў пад кіраўніцтвам У.І.Леніна выступіла за стварэнне строга цэнтралізаванай і заканспіраванай партыі. У выніку адбыўся раскол РСДРП. З гэтага часу рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

На тэрыторыi Беларусi ў пачатку ХХ ст. дзейнiчалi невялiкiя групы Сацыял-дэмакратыi Каралеўства Польскага i Лiтвы (СДКПiЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнiкоў РСЛ i сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кiраўнiкамi былi Ф.Дзяржынскi i С.Трусевiч. СДКПiЛ падзяляла iдэi рэвалюцыйнай палiтычнай барацьбы пралетарыяту i iмкнулася да аб'яднання з РСДРП.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучылiся члены разгромленай РППВР, адзiны iснуючы цэнтр якой заставаўся ў Мiнску. Эсэры выступалі за пабудову сацыялiзму, заснаванага на аснове сацыялiзацыi зямлi, ураўняльнага землекарыстання i кааперацыi. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лiчылi iндывiдуальны палiтычны тэрор. Лiдэрам эсэраў быў мiнскi рэвалюцыянер Р.Гершунi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. Яшчэ ў канцы 90-х гг. ХIХ ст. сярод мiнскiх навучэнцаў браты I. i А. Луцкевiчы арганiзавалi гурток, якi меў на мэце вывучэнне Беларусi. Калi ў 1902 г. браты Луцкевiчы пераехалi вучыцца ў Пецярбург, яны стварылi там легальны студэнцкi “Гурток беларускай народнай асветы”, якi працягваў пачатую ў Мiнску дзейнасць. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мiнска, Вiльнi i Пецярбурга аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнiкаў i кiраўнiкоў былi I. i А. Луцкевiчы, А.Пашкевiч (Цётка), К.Кастравiцкi, А.Бурбiс, В.Iваноўскi, Ф.Умястоўскi. Усе яны паходзiлi з дробнапамеснай апалячанай беларускай шляхты.

На сваiм I з'ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялiстычную грамаду (БСГ). БСГ узаемадзейнiчала з ЛСДП, ПСР, выдавала разам з iмi нелегальную лiтаратуру. Сваю агiтацыю БСГ праводзiла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзi яе ўплыў быў нязначным.

 

 

35. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд

Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента – Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў.

18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “курлоўскага расстрэлу” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.

Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу – бо галоўная іх мэта – звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні.

Улады спалучалі рэпрэсіі з некаторымі ўступкамі на карысць працоўных. Так, 2 снежня 1905 года была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з
27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Законам вызначалася розная якасць галасоў выбаршчыкаў (1 голас памешчыка = 3,5 голаса буржуазіі = 15 галасам сялян = 45 галасам рабочых). Асобы, якія не мелі маёмасці, выбарчых правоў не атрымалі. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста
17 кастрычніка 1905 года.

Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з'ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па
18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з'езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя – Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл.

Саюз 17 кастрычніка” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі.

На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі – Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “Саюз русского народа” (лістапад 1905 года), які ствараў “чорныя сотні” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “Белорусское общество” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “Крестьянин” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг – “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў – куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб'яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі – сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты – масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны.

У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі – акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб'яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя – там левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін – з 20 лютага да
3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур'ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства
(17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў. На базе мясцовых яе арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўе палякаў і католікаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве – “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.

У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з'езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мо-
ве – “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Амаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад'ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.

 

9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.)

Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.

Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовас-
ці – 16 гадзін.

З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца заработная плата, павялічваецца працягласць працоўнага дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне. Законы 1933 г. далі прадпрымальнікам правы павялічваць рабочы дзень, скарачаць водпуск з 8 да 4 дзён, ліквідаваць сістэму сацыяльнага страхавання. Дапамога па хваробе скарачалася з 39 да 26 тыдняў.

У гады крызісаў зніжаўся рэальны заробак рабочых. У 1931 г. ён склаў каля 70%, а ў 1933 г. – каля 40% ад узроўню 1928 г. Адначасова сярэдні заробак беларускага рабочага, а гэта каля 20 злотых у тыдзень, складаў ад 30 да 50% сярэдняга заробку рабочых цэнтральнай Польшчы. Часта яна выдавалася ў выглядзе талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя павінны былі купляць тавары і прадукты па завышаных цэнах. Аплата працы жанчын складала 25-50% ад заробку мужчын. Сельскагаспадарчыя рабочыя атрымлівалі заработную плату пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Афіцыйная колькасць беспрацоўных у Заходняй Беларусі на 1936 г. склала 25,5 тыс. чалавек (улічваліся толькі прамысловыя рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна большым. Не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя атрымлівалі дапамогу, малымі былі яе памеры: у 1936-1937 гг. на аднаго беспрацоўнага ў месяц выдаткавалася 4-5 злотых, для сям'і з 4-5 чалавек – 12-14 злотых, для сям'і з 6 і больш чалавек - 16-20 злотых. Той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў працаваць на грамадскіх работах. Беспра-
цоўе –адна з прычын масавай эміграцыі.

Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы, меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы, канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная сума падаткаў у 1931 г. было больш у 4 разы за 1913 г. Падатковая стаўка пазямельнага падатку складала з гаспадаркі ад 5 да 15 га – 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад 60 да 100 га - 2,03 злотых з га; з гаспадаркі памерам звыш 2000 га - 1,01 злоты з гектара. За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя інспектары (секвестратары) і судовыя выканаўцы. Пры невыкананні падатковага абавязку выкарыстоўвалі канфіскацыі маёмасці, экзекуцыі і ліцытацыі (распродаж усёй маёмасці ці яе часткі на публічных таргах).

Гандлёвая палітыка манаполій адмоўна адбівалася на спажыванні. У 1928 г. для пакупкі аднаго плуга трэба было прадаць 100 кг жыта ці 28 кг свініны, а ў 1935 г. – ужо 270 кг жыта ці 41,5 кг свініны. Нават у заможных сялян з 1930 па 1934 г. спажыванне скарацілася на 70%.

36.была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.

У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з'явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. “Саюз...” заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі “Наша ніва” (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.

Наглядаўся крызіс цывільнай прамысловасці. Былі парушаны эканамічныя сувязі, пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася ў 2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 1/7-1/6 ад даваеннага ўзроўню.Адбыўся рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу адбывалася хуткая люмпенізацыя большай часткі насельніцтва. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2-8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя

37.37. а)Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя и Беларусь.б) Беларуски нацыянальны рух (вясная-восень 1917г.)?а)События Февральской революции 1917г. Имели буржуазно-демократический характер и были связаны с дальнейшим разрешением аграрного и национального вопросов, ставших причинами революции 1905-1907гг. Не был окончательно решён вопрос о власти. Причины, вызвавшие революцию, были осложнены Первой мировой войной, которая началась в 1914г. Начало Февральской революции положили массовые выступления рабочих в Петрограде. На их сторону стали переходить солдаты.2 Марта 1917г. Царь Николай II отрёкся от престола. Самодержавие было свергнуто. Создавались новые органы буржуазной власти. В Петрограде они были представлены Временным правительством. В городах и посёлках Беларуси создавались органы революционно-демократической власти – Советы рабочих и солдатских депутатов. В России возникло политическое положение, которое получило название двоевластие: с одной стороны- революционно-демократическая власть пролетариата и солдат в виде Советов, с другой – власть буржуазии в виде «общественных комитетов порядка». Особенностью данного положения стала поддержка Советами дея-ти комитетов.Проводниками такой политики яв. Меньшевики-поддерживали буржуаз. Власть, эсеры-выступали за социализацию земли. После победы Февральской революции Белорусская социал. Громада прилагала усилия для решения национ. Вопроса. В марте 1917г. В Минске состаялся съезд представителей белор. Национ. Орг-ций. По национ. Вопросу съезд высказался за госуд.-территор. Самостоятельность Беларуси в составе Российской демократич. Республики. Съезд объявил себя высшей краевой властью, а своим исполнит. Органом-Белорус. Национ. Комитет (БНК). Т.о. в результате Февральской революции было свергнуто самодержавие, власть перешла к буржуазному Временному правительству, кот., придерживалось курса на ведение войны до победоносного завершения. Однако сохранялось помещичье землевладение, а национ. Вопрос остался нерешённым.б) Политика создания бел. Гос-сти была первоначал. Связана с бел. Национ. Движением. Его представители начали подготовку к созыву Всебелорусского съезда, кот., прошёл в декабре 1917г. В Минске. Часть делегатов съезда добивалась провозглашения Беларуси самостоятельной(независимой) республикой, а другая часть предлагала автономию в составе Советской России. Съезд принял резолюцию о создании краевой власти в виде Всебелорусского Совета крестьянских, солдатских и рабочих депутатов.Однако подобный орган уже существовал в Беларуси-это Облискомзап (Областной исполнит. Комитет Советов рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Западной области и фронта).Участники Всебелорусского съезда не остановили начатой работы и создали Исполнительный комитет (Исполком)съезда. Исполком в условиях германского наступления, когда руководители Облискомзапа оставили Минск, 21 февраля 1918г. Обратился к народам Беларуси с первой Уставной грамотой и объявил себя временной властью на территории Беларуси. Исполком 9 марта 1918г. Во Второй Уставной грамоте провозгласил Белорусскую Народную Республику(БНР), а сам был преобразован в Раду БНР. Она 25 марта 1918г. В Третьей Уставной грамоте объявила о независимости БНР. Деятелями БНР были Иван и Антон Луцкевичи, Вацлав Ластовский, Аркадь Смолич и др.

 

38.Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст. “Нашаніўскі” перыяд у развіцці культуры

Першай легальнай газетай на беларускай мове была "Наша доля". Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася ў Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У газеце былі надрукаваны творы выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна Ш. У цэнтры грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця Беларусі ў 1906 - 1915 гг. была газета "Наша ніва". Яна выходзіла штотыднёва ў Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі "Нашай нівы" з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядомыя дзеячы беларускага адраджэнскага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам "Нашай нівы" быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра народнае жыццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна адстойвала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага раўнапраўя беларускага народа, выступала супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах яны не былі адзінымі. Паміж імі адбываліся жорсткія дыскусіі, яны па-рознаму глядзелі на хвалюючыя Беларусь праблемы. Але разам з тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце ўвесь свой талент. Сярод іх - Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, М.Гарэцкі. "Наша ніва" адыграла вялікую ролю ў выяўленні і збіранні нацыянальных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг. У 1906 г. у Пецярбургу была створана першая легальная беларуская выдавецкая суполка, якая атрымала назву "Загляне сонца і ў наша ваконца". Яна дзейнічала да 1914 г. Тут было надрукавана больш за 100 тыс. экземпляраў кніг. Сярод іх першыя беларускія падручнікі - "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каганца, "Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа. Алесь Гарун - выдатны беларускі пісьменнік пачатку XX ст., паплечнік Янкі Купалы і Якуба Коласа, імя якога затым было надоўга выкрэслена з гістарычнай памяці беларускага народа. У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лёс з партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і распачаў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. ён быў арыштаваны ў падпольнай друкарні і адпраўлены ў віленскую турму, а адтуль - на пасяленне ў Сібір. Пасля 10 гадоў ссылкі Гарун вярнуўся ў Мінск цяжка хворы. Сібір забрала ў яго не толькі маладосць, але і здароўе. Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў А. Гаруна "Матчын дар" убачыў свет у 1918 г. У 1920 г. Гарун памёр. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў яго імя і творчасць замоўчваліся. I толькі ў 1987 г. з выхадам артыкула Рагойшы "Судьба поэта" ў "Литературной газете" была прарвана блакада вакол яго імя і творчасці. Алесь Гарун выйшаў з небыцця і заняў у гісторыі беларускай літаратуры належнае яго таленту месца.

Заснавальнікам беларускай філалогіі і мовазнаўства лічыцца Яўхім Карскі. Пяру акадэміка Карскага належаць капітальныя працы па дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мове, гісторыі беларускай мовы і літаратуры, фальклору. Карскі - аўтар фундаментальнага трохтомнага даследавання "Беларусы", у першым томе якога змешчана "Этнаграфічная карта беларускага племя", якую ён пабудаваў на навуковых фактах. Аўтарам першай "Кароткай гісторыі Беларусі" з'яўляецца Вацлаў Ластоўскі. Ён адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі - БГС.

Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў Ігнат Буйніцкі. У 1907 г. ён стварыў у маёнтку Палівачы (Віцебская вобласць) аматарскі тэатр. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву " Першая Беларуская трупа Ігната Буйніцкага". З твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "Паўлінка" (упершыню пастаўлена ў Вільні ў 1913 г.), "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы

Гісторыі Вялікага княства Літоўскага прысвяціў свае працы гісторык М. В. Доўнар-Запольскі. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрыпка беларуская", "Хрэст на свабоду"; Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Коласа "Песні жальбы" і інш.


<== previous lecture | next lecture ==>
Грамадскапалитычнае жыццеРП.Ликвидацыя РП. | Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.014 s.