Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






БССР у перыяд перабудовы (1985-1991 гг.)


Date: 2015-10-07; view: 922.


Крызiсныя з'явы, якія нарасталi ў эканомiцы ў сярэдзіне 1980-х г., сведчылi пра абвастрэнне крызiсу ўсёй сацыялiстычнай сiстэмы. Відавочнай была неабходнасць мадэрнізацыі ўсіх бакоў грамадства: яго эканамічных асноваў, сацыяльнага жыцця, палітычнага ўладкавання, духоўнай сферы. Вывесцi краiну на шлях устойлiвага развiцця было немагчыма тымі метадамi, якія склалiся ў гады сталiнска-брэжнеўскага кiравання. На красавіцкім 1985 г. Пленуме ЦК КПСС Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.С. Гарбачовым (1985–1991) была дадзена ацэнка эканамічнага становішча, якое склалася ў краіне. Стратэгічным курсам ва ўнутранай палітыцы краіны быў абвешчаны курс на паскарэннесацыяльна-эканамічнага развіцця. Але хутка стала відавочна, што курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця без кардынальных зменаў асуджаны на правал. На студзеньскім 1987 г. Пленуме ЦК КПСС была абвешчана палітыка перабудовыўсіх сфер жыцця ў Савецкім Саюзе. Асноўным зместам перабудовы абвяшчалася ўмацаванне сацыялістычнага ладу праз дэмакратызацыю грамадскага жыцця («дэмакратычны сацыялізм») і радыкальную эканамічную рэформу. Дэмакратызацыя ў СССР ажыццяўлялася праз тры важныя мерапрыемствы: 1) увядзенне палітыкі галоснасці; 2) фарміраванне ў краіне шматпартыйнасці; 3) правядзенне альтэрнатыўных выбараў. БССР у гэты перыяд лiчылася адной з самых кансерватыўных рэспублiк Савецкага Саюза. У той час як Масква выступала за рэфармаванне камуністычнай сістэмы, урад Беларусі рабіў усё, каб захаваць яе ў некранутым выглядзе. Тым не менш спыніць працэс дэмакратызацыі было немагчыма. Вялікую папулярнасць у грамадстве пачала набываць першая ў краіне апазіцыйная антыкамуністычная арганізацыя Беларускі народны фронт «Адраджэньне» (БНФ),якая падтрымлівала палітыку дэмакратызацыі і эканамічных рэформ. У БССР пачалося станаўленне шматпартыйнай сістэмы,утварыліся палітычныя партыі: Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, Хрысцiянска-дэмакратычная партыя Беларусi i iнш. У 1990 г. у рэспубліцы адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР i мясцовыя саветы. 37 месцаў у парламенце атрымалі і прадстаўнікі БНФ, якія склалі парламенцкую апазіцыю. Увогуле прыхільнікаў дэмакратыі ў парламенце было каля 100 чалавек з агульнай колькасці дэпутатаў 345. Яны ўтварылі так званы Дэмакратычны дэпутацкі клуб. На беларускіх прадпрыемствах актыўна пачалі ўкараняцца поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Была таксама распрацавана агульнарэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя», якая прадугледжвала хуткае ўкараненне ў вытворчасць новых перадавых тэхналогій. Эканамічнае становішча ў Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (АЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. Чарнобыльская аварыя абвастрыла і сацыяльную праблему ў Беларусі, паколькі неабходнасць першачарговага прадастаўлення жылля выселеным адсоўвала ў чэргах на атрыманне жылля іншыя сем'і. Такім чынам, нягледзячы на першасныя станоўчыя змены эканамічнай сітуацыі ў выніку ўвядзення гаспадарчага разліку і самафінансавання, вельмі хутка выявіліся крызісныя з'явы: падзенне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці; паліўны, энергетычны, транспартны крызіс; дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Паказчыкамі краху камандна-бюракратычнай эканомікі сталі інфляцыя, рост унутранага і знешняга доўга, абясцэньванне грошай.Павышэнне пенсій, сацыяльных выплат, зарплаты і інш. не суправаджаліся рэальнымі рэформамі і падарвалі эканамічнае жыццё краіны.

.

61. АбвяшчэннесуверэннайРБ.

25 жніўня 1991 г. пасля няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь
(у скарочаным варыянце – Беларусь), былі вызначаны нацыянальныя сімвалы – бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Быў выбраны новы старшыня Вярхоўнага Савета – С.С. Шушкевіч.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў, якія з'явіліся пасля прыняцця закона “Аб грамадскіх арганізацыях”. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.

Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь– Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года.
15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі. На выбарах у другім туры перамог Аляксандр Лукашэнка, праграма якога прадугледжвала правядзенне радыкальных эканамічных рэформ, пабудову справядлівага грамадства і барацьбу з карупцыяй і цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй.

Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць насельніцтва выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995-1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта.

Урад краіны праводзіць палітыку будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, якая будуецца на прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх формаў уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). “Беларуская мадэль” дзяржавы дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава імкнецца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.


<== previous lecture | next lecture ==>
Партизанское и подпольное движение на территории Беларуси в годы ВОВ | Белорусская модель социально-экономического развития.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.002 s.