Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю


Date: 2015-10-07; view: 637.


Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыват-най ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. Таму ж спрыяла перабудова ўпраўлення ў прамысловым і гандлёвым секта-ры: дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) прадпрыемстваў, а таксама гандаль былі перададзена ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або зда-дзена ў арэнду. Прыватны сектар складаў 96,4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў, ільгот і інш. імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў, у прыватнасці - праз Бел-пайгандаль. Заместа глаўкаў ствараліся сіндыкаты і трэсты, якія падпарад-каваліся ВСНГ.

Адначасова рэарганізаваліся мясцовыя Саветы народнай гаспадаркі, колькасць якіх у 1922 г складала І67. У 1926-27 быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1,8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах зарплаты, якая перайшла да грашовага вылічэння. Скасаванне ўраўняльнай сістэмы значна павышала за-цікаўленасць працоўных у колькасці і якасці выпускаемай прадукцыі.

Дзяржава, пад кантролем якой заставалася буйная прамысловасць, ас-ноўную ўвагу надавала рэканструкцыі і мадэрнізацыі абсталявання. Асноў-ныя грашовыя сродкі паступалі з агульнасаюзнага бюджэту, а таксама з мяс-цовых падаткаў. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія працавалі на мясцовай сыравіне - у іх ліку, сельска-гас-падарчыя прадукты, лес, папера. У 1924 г. аб'яднаныя па роднаснай прадук-цыі прадпрыёмствы ўзначальваліся трэстамі - накшталт Скуратрэста, Харч-трэста, Дзяржспірту (усяго 9) Доля дзяржаўных прадпрыемстваў у агульнай масе прадукцыі складала 96, 8%. Разам з рэканструкцыяй старых у некаторых гарадах пачалося будаўніцтва новых прадпрыемстваў – Бабруйскага дрэваапрацоўчага, Гомсельмаша, Магілёўскай ф-кі штучнага шоўку, запалкавай ф-кі " Чырвоная Бярэзіна" і інш.

Значных зрухаў да лепшага дасягнула металапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць электраэнергіі. Так, у сярэдзіне 20-х на БеларусІ працавала ўжо 40 э/станцый (да рэвалюцыі - 5) У 1927 пачалося будаўніцтва БелДРЭС.

Усё ж асноўны валавы аб'ём давала дробная прамысловасць - 58%, дзе было занята 73% рабочых.

Як адзначалася вышэй, НЭП стварала магчымасці ддя кааперыравання дробных вытворцаў. У 1927 тут налічвалася 265 арцеляў, якія выпускалі 5,6 прадукцыі.

Увядзенне харчпадатка, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1924 і з'яўлення канверсаванай валюты, забяспечанай золатам - чырвонца. За 50 тыс. ранейшых руб. даваўся 1 чырвоны рубель.

У 1922 годзе новыя грошы былі абменены 1 руб: 10 000 старых. У 1922 пачаўся выпуск чырвонца (10 р), забяспечанага золатам. У 1923 новы абмен 1: да 100 даў пэўную стабілізацыю. Калі са студзеня па ліпень налікальная вартасць папяровага рубля ў адносінах да залатога ўпала амаль у 5, 5 разы, то са студзеня па снежань, больш чым у 170, а да канца сакавіка 1924 – амаль у 3000 разоў. Натуральна, што выплата падаткаў такімі грашыма не было вы-гадна дзяржаве, а рабочыя былі незадаволены такой зарплатай. Зато тым былі вельмі задаволены нэпманы, браўшыя крэдыты па аднаму кошту, а разліч-валіся абясцэненым.. Таму, з 15 лютага выпуск грашовых знакаў быў пера-пынены, а пастановай 7 сакавіка 1924 г. быў усталяваны цвёрды абменны курс старых рублёў на новы ў прапорцыі 1 чырвонец да 50 тыс руб.

Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувя-зям. 3 цягам часу на Беларусі з'явіліся імпартныя, у тым ліку - "каланіяль-ныя" тавары, а таксама ўзмацніўся экспарт, у асноўным тавараў ляной пра-мысловасці.

Развіццё народнай гаспадаркі ва ўмовах НЭП не было аднолькава ста-більным. Так, калі ў 1923-24 гг прамысловасць Беларусі не давала прыбытку, то ў наступныя гады ўжо адпаведна 4 і 8 міліёнаў руб.

У той самы час цяжкасіді аднаўлення прадпрыемстваў і інш. фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, а разам з тым і на цэ-ны. У 1913 г. земляроб мог набыць плуг, прадаўшы 10 пудоў жыта, а праз 10 год гэты плуг быў эквівалентны 36 пудам. Такім чынам прамысловая пра-дукцыя не знаходзіла збыту, у той час як сяляне не хацелі прадаваць пра-дукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі, слабая аддача дзяр-жаўнага сельскагаспадарчага сектару.

Але НЭП, у эканоміцы, несумненна, дала істотны станоўчы вынік. Характэрна тое, што яна не вычарпала сваіх магчымасцяў і па палітычных матывах была згорнута да канца 1920-х гг., па меры разгортвання індустрыялізацыі.

 

51. Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР

 

Новая эканамічнай палітыка (рынак, прыватная ўласнасць, прадпры-мальніцтва) дазволіла ў сціслыя тэрміны аднавіць адрадзіць разбураную вой-намі і рэвалюцыямі эканоміку. Але яна з'яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспа-дарка.

Пасля пераадолення разрухі бальшавіцкая ўлада стала надаваць пера-важную ўвагу менавіта сацыялістычнаму сектару. Пасля смерці Леніна лозунг “НЭП – гэта ўсур'ёз і надоўга” быў адкінуты па палітычных і ідэ-алагічных меркаваннях. У прыватнасці, лозунгі рэвалюцыі аб сацыяльнай роўнасці, інтарэсах працоўных і інш. супярэчылі сутыкнуліся з адраджэннем капіталізму, беспрацоўя, эксплуатацыі і г. д. У выніку НЭП стаў паступова згортвацца, а да канца 20-хх быў наогул адкінуты.

У 1925 годзе, на 14 з'ездзе РКП(б) ЦК партыі на чале са Сталіным узяў курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай у варожым акружэнні капіталістычных краін вы-рабляць уласныя станкі, машыны, абсталяванне і г. д. Вядома, што ў тых умовах, калі большасць насельніцтва была занята сельскай гаспадаркай, зра-біць гэта было вельмі цяжка.

А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гас-падарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкой прамы-словасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вы-шэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў (майстроў). Нізкім быў і агульны, аду-кацыйны і культурны ўзровень насельніцтва. Паводле перапісу 1926 г. пісь-менных ва ўзросце 9 гадоў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.

Сродкі на індустрыялізацыю збіраліся за кошт “унутраных рэзерваў”э На знешнія інвестыцыі разлічваць не даводзілася. СССР не прызнаў даўгі бы-лой царскай Рассіі і адмовіўся плаціць па працэнтах.

· рэжым жорсткай эканоміі (скарачэнне штатаў)

· павышэнне падаткаў з нэпманаў і аднаасобнікаў

· шляхам выпуску аблігацый дзяржпазык

· увядзенне манаполіі на гарэлку

· рост цэн на спажывецкія тавары

· валютныя магазіны (таргсіны)

· продаж золата, каштоўнасцяў, шэдэўраў мастацтва

· Асноўнай жа крыніцай стала прадукцыя сялянскай працы (экспарт)

але за нізкую аплату за хлебанарыхтоўкі

Індустрыялізацыя павінна была ажыцяўляцца за кошт максімальнай пе-ракачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі ў сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ва УКП(б), якія ўзялі на ўзбраеннеідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі"за кошт сялян

Індустрыяліэацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага пра-цэсу ідустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагра-нічнае становішча рэспублікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэры-торыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комп-лексу. У БССР адсутнічалі разведаныя радовішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а традыцыйнай лёгкай, мясцовай.

Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР паступіла з са-юзнага бюджэту. Існавалі і мясцовыя крыніцы папаўнення бюджэту (лес, зёлкі, грыбы).

Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-32/33; другі – на 1933/4-1937/8, трэці 1938-42

Большасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструк-цыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гар-барную прамысловасць. 3 1925 а 1928 гт. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Оршай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "ін-дустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрмі-новае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да нерагляду планаў пяцігодкі, прыняццю павышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджаныя ра-ней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, па-ломкі і прастоі абсталявання, павелічэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыпліны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны, што прымусіла зноў увесці харчовыя карткі.

Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены камандныя метады кі-раўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народна-гас-падарчым комллексам. 5 студзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэарганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганізаваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыемствы цяжкай і лясной пра-мысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных са-юзных наркаматаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капітальнага будаўніцтва станавілася не вы-творчасць, а сфера размеркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партыйных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галіновыя аддзе-лы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і ішныя, Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканскай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытвор-чых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі.

Жорсткія метады кіравання эканомікі дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і ворагамі народу, на якіх скідваліся ўсе агрэхі фарсіраваных тэмпаў.

Тым не менш, за першую пяцігодку (1928/29-1932/33) у БССР было пабудавана 538 прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швей-ныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, за-палкавая ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мяса-камбінат у Оршы.

Істотна змянілася галіновая структура прамысловасці. Аб'ём буйной пра-мысловасці вырас амаль у 4, 3 р. У рэспубліцы з'явіліся машына-будаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным са-цыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.

Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афі-цыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За дру-гую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была ство-рана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабычы і машыннай апра-цоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вы-значальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

Велізарную ролю ў выкананні пяцігодак адыгралі самі працоўныя: эн-тузіязм мас, масавае сац спаборніцтва, стаханаўскі рух за выкананне і перавыканенне планаў, рух шматстаночнікаў, “грамадскі буксір” і інш. З'явіліся важныя сродкі маральнага стымулявання працоўных – Ордэны “Знак пашаны”, Чырвонага працоўнага сцягу, ордэн Леніна. Уведзена гана-ровае званне Герой сацыялістычнай працы

3 1938 г.пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Ён прадугледжваў бу-даўніцтва ў рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, ў тым ліку хімічных, аснашчэнне прамысловасці і с/г высокапрадукцыйнай тэхнікай. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці планавалася ў 3,5 раза.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных намаганняў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспа-даркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вы-расла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульна-саюз-най вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напры-клад, станкабудаванне. Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэх-нічнай інтэлігенцыі. Умацоўвалася вера людзей у партыю бальшавікоў, у хуткую пабудову сацыялізма

 

53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

Як вядома прыход да ўлады партыі бальшавікоў у Расіі і яе нацыянальных рэгіёнах адбыўся ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Да ліпеня 1918 г. палітычную ўладу бальшавікі здзяйснялі сумесна з ле-вымі эсэрамі да часу, калі яны не здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1918 г. З таго часу любая палітычная дзейнасць скіраваная супраць Савецкай улады як увасаблення дыктатуры пралетарыяту і яе перадавога атраду бальшавікоў, разглядалася як контррэвалюцыйная. Па сутнасці, ужо ў 1918 г. у РСФСР і саюзных рэспубліках склалася аднапартыйная сістэма.

Палітыка Савецкай улады ў сацыяльна-эканамічным, нацыянальным, ваенным і іншых пытаннях, а таксама грамадзянская вайна і замежная інтэр-венцыя, абумовілі набліжэнне да бальшавікоў прадстаўнікоў іншых, як пра-віла, нацыянальных партый – бундаўцаў, паалейцыяністаў, сацыялістаў-сія-ністаў. Акрамя таго, многія былыя члены ПС-Р, меншавікоў, бундаўцаў уступалі ў члены бальшавіцкай партыі.

Тое ж назіралася і на Беларусі ў час барацьбы супраць польскай акупацыі.

Але ў канцы 1920 г. сітуацыя мяняецца. У сакавіку 1921 г. заявіў аб сама-роспуску Бунд, частка яго членаў уступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней сама-распусцілася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.

Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БІІС-Р) у летку 1920 г, налічвала больш за 20 тыс. членаў, але пад час ІІ абвяшчэння выказала сваю апазіцыйнасць бальшавікам. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р.

У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 най-больш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мін-скага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэры-торыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе пар-тыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік і вялі за імі тайны нагляд.

За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была прынята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", якая прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.

Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацы-яль-ныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.

У ліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў СССР і БССР амністыя ўсім удзельнікам антысавецкіх арганізацый і фар-міраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг.

У БССР усталявалася аднапартыйная палітычная сістэма, ідэалогія Кам-партыі станавілася дамінуючай. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходняму краю I. Апанскі, выступаючы 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: "На тэрыторыі Беларусі работа антысавецкіх палі-тычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацый-на аформленых не адчуваецца". Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афарм-ленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР.

Манаполія КП(б)Б на ўладу была замацавана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяр-жавай дыктатуры пралетарыяту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Усе дзяржаўныя органы павінны вы-конваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выка-наўчых органаў.

Рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў закана-даўчых органаў. Гэта стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай па-літычнай сістэмы. Рэальнага падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася не савецкай, а партыйнай.

Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важ-нейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія за-цвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Бела-рускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія нарко-мы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, СМІ, права і маралі.

 

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выканаў-чы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК па-вінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Усебеларускі з'езд як вышэйшы орган улады павінен быў склікацца не ра-дзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склі-ка-ліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склі-кацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Са-ветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камі-тэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усе-беларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кан-трольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функ-цыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.

У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавы-шала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача таго павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выка-наўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэй-шую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя "перамогшага сацыялізму". У пэўнай ступені гэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннем дзяржаўнай ула-снасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпамі цэнтралі-заванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту, якую рэ-альна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яе кіраў-ніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмай кіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны.

Усё гэта давала рэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы. Пры гэтым цэнтральныя органы СССР па-ранейшаму дамі-навалі над рэспубліканскімі. Рэспублікі пазбаўляліся права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстытуцыі ўпер-шыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы — Беларуская Савецкая Сацыя-лістычная Рэспубліка. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саветы складалі палітычную аснову рэспублікі. Аб ролі і месцы партыі бальшавікоў у палітычнай сістэме спецыяльна не гаварылася. Канстыту-цыйнага афармлення кіруючай ролі камуністычнай партыі не існавала. Гэта адбылося праз 40 год, у 1977 г. Тым не менш, ужо тады на практыцы не саветы, а партыйныя органы і арганізацыі былі палітычнай асновай у СССР.

Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма экано-мікі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Фактычна была адна форма — дзяр-жаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджаліся вынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнага гандлю.

У Канстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР, дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднак рэалізаваць яго БССР і ініыыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульных рысах не пазначаўся механізм выхаду з СССР, Фактычна СССР быў не саюзнай, а унітарнай дзяржавай.

Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Абвешчаныя палітыч-ныя правы і свабоды грамадзян былі скіраваны на ўмацаванне існуючага ладу.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, пры-трымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. У 1935 г.

Супярэчлівы характар насіла і новая структура органаў улады. Вышэй-шым органам дзяржаўнай улады ўжо станавіўся не Усебеларускі з'езд Са-ветаў, як раней, а Вярхоўны Савет Беларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перыяд паміж сесіямі - Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыў-нымі. Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і ар-ганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна рас-праща-ваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэспублікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Кан-стытуцыю БССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г.


<== previous lecture | next lecture ==>
Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.122 s.