Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.


Date: 2015-10-07; view: 722.


З пачаткам перабудовы, на красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачамі развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Асноўнай мэтай эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – з'яўляўся пераход да эфектыўнай эканомікі.

На першым этапе яе рэфармавання ў 1985-1987 гг. прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабуда-ванне выдзялялася ўдвая больш грошай. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі і прамысловых робатаў – у 3 разы. Планавалася таксама правесці пе-рабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту частка прадпрыемстваў пераво-дзілася на самафінансаванне, калі пасля адлічэнняў часткі прыбытку ў бюджэт, большую яе частку дазвалялася пакідаць ў распараджэнне прадпры-емства. Але адначасова працягвала існаваць старая адміністрацыйна-каман-дная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарцы не адбылося.

Наогул, першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было
шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі паступленні ў развіццё прамысловасці. Сусветныя цэны на нафту і газ знізіліся ў 2-3 разы, таму скараціліся даходы ад продажу энергарэсурсаў. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінча-тасць прымаемых мер (дзяржпрыёмка, дзяржзаказ, барацьба з непрацоўнымі даходамі).

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу і павысіць самастойнасць прадпрыемстваў праз іх самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве», «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (Савет Міністраў СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадар-кай.

Першы год рэфармавання даў пэўнае павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова назіраўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася тра-дыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. З чэрвеня 1988 г. пачаўся пераход да рэгіяналь-нага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаў-ся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі разбурэннем адзінай эканамічнай прасторы СССР. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, аднак на Беларусі крызісныя з'явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – выстаўлялася рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склаласятры варыянты пераходу да рынкавых адносін. Гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аў-тары С. Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М. І. Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М. С. Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён»прадугледжвала правядзенне шырокай пры-ватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібе-ралізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спа-жывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэ-мы і інш.

Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокавай тэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта БССР (27 ліпеня 1990 г.) Вярхоўны Са-вет у кастрычніку 1990 г. прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі» і “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суве-рэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нар-матыўна-прававыя акты.

Беларуская праграма прадугледжвала наступныя кірункі пераходу да рынку.

1. Меры па стабілізацыі эканомікі, Яны мелі на мэце ўтаймаваць ін-фляцыю, для чаго прадугледжвалася скарачэнне дзяржаўных расходаў на ўт-рыманне дзяржапарату, капітальнае будаўніцтва, Планавалася адцягнуць лішак грашовай масы са спажывецкага рынку за кошт прыватызацыі кватэр, дач, гаражоў, набыцця акцый, аблігацый і г д.

2. Раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Праграма абвяшчала раўнапраўе дзяржаўнай, калектыўнай, індывідуальнай форм улас-насці. Да канца 1991 г, планавалася прадаць, здаць у арэнду або бясплатна пе-радаць большасць дробных праднрыеметваў у сферы гандлю, грамадскага хар-чавання, камунальных паслуг, бытавога абслугоўвання. На сярэдніх і буйных прадпрыемствах перавага аддавалася акцыяніраванню, кааперацыі. Як пера-ходны да прыватызацыі этап разглядалася здача прадпрыемстваў у арэнду.

3. Стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай. Прадугледж- валася адмовіцца ад такіх атрыбутаў дзяржаўнага кіравання, як жорсткае пла-наванне, размеркаванне рэсурсаў і тавараў, якія ажьшцяўляліся праз Дзярж-план і Дзяржснаб, іх падраздзяленні на месцах. Рзгуляванне меркавалася ажыццяўляць праз дзейнасць Нацбанка Беларусі і ў цэлым банкаўскай сістэмы, праз падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і сістэму ап-латы працы. Планавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на прыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці.

4. Стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння. Плана-валася стварэнне біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў, патэнтаў і г.д.

5. Сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эканомікі, Прадугледжвалася ўвядзенне мінімальнай аплаты працы, індэксацыі даходаў, дапамогі па беспрацоўю, па перакваліфікацыі, дапамогі маламаёмным і шматдзетным сем'ям, пенсійнае забеспячэнне састарэлых і недзеяздольных
грамадзян.

6. Пераадоленне вынікаў чарнобыльскай катастрофы ва ўмовах пераходу дарынку, Гэта палажэнне праграмы ўлічвала неабходнасць выдаткавання значных дзяржаўных сродкаў на рэабілітацыю пацярпелых людзей і тэрыторый, будаўніцтва жылля, ільготы і дапамогі.

Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:

1) этап надзвычайных мер — IV квартал 1990 г. — I квартал 1991 г.;

2) этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.;

3) этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб улас-насці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у пра-вавыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі На-цыянальнага банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каарды-нацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстыту-таў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстве» і «Аб арэндзе».

Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца зако-намі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і бан-круцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва», якая прадугледжвала паско-раныя рыначныя пераўтварэнні і прыярытэт дзяржаўнага рэгулявання з мэтаю недапушчэння хаосу і развалу эканомікі.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з'явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны.

Асноўныя прычыны і праявы крызісу ў эканоміцы Беларусі.У снежні 1991 г, спыніў сваё існаванне СССР. Для Рэспублікі Беларусь як для «збо-рач-нага цэху» СССР узніклі новыя цяжкасці, звязаныя з разрывам ранейшых эка-намічных сувязяў і зменай прынцыпаў іх ажыццяўлення. У гэтым жа 1991 г., на два гады пазней, чым у СССР у цэлым, пачынаецца спад у зканоміцы Бе-ларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэз-ка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка, так званых “зайчыкаў”.

Можна выдзеліць наступныя прычыны крызісу.

1. Змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са «зборачнага цэху» СССР ператварылася ў самастойную дзяржаву і ўсе эканамічныя праб-лемы прыйшлося вырашаць самастойна (у прыватнасці, недапастаўка сыра-віны, матэрыялаў, камплектовачных матэрыялаў і дэталяў, кармоў, высо-кія цэны на энергарэсурсы, сыравіну, скарачэнне рынку збыту прадукцыі і г. д,).

2. Змена ўмоў гаспадарання (пераход да рыначных механізмаў, раз-дзяржаўленне, узнікненне розных форм уласнасці, з'яўленне новых закоыаў).

Асноўнымі праявамі крызісу сталі:

1) спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі;

2) рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал;

3) падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва;

4) рост інфляцыі;
5) рост беспрацоўя;

6) рост знешняй запазычанасці.

За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з'явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.

У сельскай гаспадарцы зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі 1994 г.

Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.

У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб'ём пра-мысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.

У 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60 % насельніцтва Беларусі. Хуткімі тэмпамі раслі цэны. Коль-касць стратных прадпрыемстваў склала ў 1995 г. амаль 18 % . Афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у чатыры разы і склала 2 млрд долараў, што складала палову валавога ўнутранага прадук-ту. Перавага імпарту над экспартам прывяла да недахопу валюты, зніжэння курсу беларускага рубля.

Насельніцтва краіны выказвала рэзкае незадавальненне дзейнасцю парламента – Вярхоўнага Савета (старшыні – М. Дземянцей, С. Шушкевіч, М. Грыб) і асабліва ўрада – Савета Міністраў (прэм'ер міністр В. Кебіч).

Спадзяванні да лепшага звязваліся з першымі прэзідэнцкімі выбарамі 1994 г., калі 6 прэтэндэнтаў выступілі з уласнымі праграмамі выхаду з крызісу і далейшага эканамічнага развіцця.

 

 

72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб'ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.

Пасля распаду СССР Рэспубліка зрабілася правамоцным суб'ектам сусветнай супольнасці. У цяпераші час яна мае дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз'ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўля-ецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый. У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь (другая з краін СНД пасля Расіі) адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўра-пейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. - пастаяннае прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па мігрантах.

3 сакавіка 1998 г. у Мінску дзейнічае кансультацыйна-назіральная група АБСЕ.

У 90-я гг. Мінск наведалі вядомыя палітычныя дзеячы — кіраўнікі між-народных арганізацый і дзяржаў. У ліпені 1992 г. у Мінску з візітам зна-ходзіўся Генеральны сакратар НАТА М. Вернер. У чэрвені 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўны сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Мінску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру».

15 студзеня 1994 г. у Мінск прыехаў прэзідэнт ЗПІА Б. Клінтан, які сустрэўся з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі. У красавіку 1994 г. Мінск з трохдзённым візітам наведаў Гене-ральны сакратар ААН Б. Бутрас-Галі. У лютым 1995 г. з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Падчас гэтага візіту паміж Бела-руссю і Расіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супра-цоўніцтве. 21—23 чэрвеня г. у сталіцы Беларусі з візітам знаходзіўся прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэн. У лістападзе г. у Мін-ску Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і Генеральны сакратар АБСЕ Д. Ара-гон абмеркавалі пытанні, звязаныя з выкананнем Беларуссю Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысве-чаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Бела-русі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А. Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996 г.

Беларусь з'яўляецца актыўным членам Руху Недалучэння і дэманструе сваё міралюбства. Намаганнямі Прэзідэнта ўсталяваны трывалыя сувязі з краінамі далёкага замежжа – Іранам, Індыяй, Венесуэлай. У мінулым годзе Беларусь набыла новага, яшчэ аднаго стратэгічнага партнёра – Кітай.

Супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД. У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з'яўляецца су-працоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г, першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. На майскім рэферэндуме 1995 г. з 65 % грамадзян Беларусі, якія прынялі ў ім удзел, 82 % падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. У 1995 г. прэзі-дэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 25 мая 1995 г. Б. Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы, а на наступны дзень А. Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі В. Чарна-мырдзін сімвалічна ліквідавалі на ёй шлагбаум.

2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні су-польнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору пра-дугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейні-чаць па захаванню бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу.

У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Вы-канаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская ка-місія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася, што да канца 1996 г. будзе створана агульная транспартная сістэма з адзінымі тарыфамі па перавозках грузаў і пасажы-раў, адзіная энергасістэма, навукова-тэхнічная і інфармацыйная прастора. На наступны год прадугледжвалася правесці сінхранізацыю эканамічных рэ-формаў, падрыхтаваць адзіную нарматыўна-прававую базу, правесці уні-фікацыю грашова-крэдытных і бюджэтных сістэм, стварыць умовы для

ўвядзення адзінай валюты.

У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых ор-ганаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы, Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А.Лукашэнкі з пра-пановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяржавы.

2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Да-гавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. У дагаворы падкрэслівалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўнымі мэта-

мі Саюза былі абвешчаны: умацаванне адносін братэрства, сяброўства, усебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах.

9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэн-тамі абедзвюх дзяржаў у Маскве. 10 чэрвеня 1997 г. дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.

Разам з тым і пасля падпісання дагавора аб Саюзе шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне снежня 1998 г. Дэкларацыі аб аб'яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. Праз год, 8 снежня 1999 г. быў падпі-саны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

25 студзеня 2000 г. дагавор быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета быў абраны А. Лукашэнка, Дзяржсакратаром Саюза — П. Барадзін.

Зараз распрацоўваецца канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Існуюць спрэчныя пытанні адносна пабудовы такой дзяржавы, кампетэнцыі яе кіру-ючых органаў. Акрамя таго, беларускі бок настойвае на папярэднім выка-нанні дамоўленасцей аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, ліквіда-цыі мытных бар'ераў з Расіяй, аб адзіных умовах для суб'ектаў гаспадарання, аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць па краіне прызначэння і некаторых іншых.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўз-роўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў пад-пісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краіы Ра-сіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, пазней да эканамічнай супольыасці ча-тырох далучыўся Таджыкістан.

У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвай-шлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 верасня 2004 г. на саміце ў Астане (Казахстан) кіраўнікі дзяржаў - членаў АЭП падпісалі двухбаковых пага-дненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння.

Беларусь з'яўляецца актыўным членам Еўрапейска-Азіяцкага Эканаміч-нага супольніцтва і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам заключаны Мытны саюз.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца сярэдняй еўрапейскай краінай з адкрытай эканомікай: знешнегандлёвы тавараабарот. Па адкрытасці эканомікі Рэспуб-ліка Беларусь — лідэр сярод краін СНД. У гэтым годзе беларускія тавары экс-партаваліся ў 129, а імпартаваліся са 144 краін. Асноўным гандлёвым парт-нёрам застаецця Расія, на долю якой 48, 3 % усяго тавараабароту.

У цэлым развіццё знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь як са-мастойнай дзяржавы адбывалася ў дастаткова складаных умовах трансфарма-цыі былой эканамічнай сістэмы, цеснай залежнасці ад крыніц сыравіны і рын-каў збыту. Перад маладой дзяржавай паўстала пытанне: як спалучыць су-верэнны статус і неабходнасць цеснай эканамічнай інтэграцыі з былымі рэспуб-лікамі СССР, найперш з Расіяй? Ва ўмовах глабалізацыі падобныя пытанні вырашаюцца ўсімі краінамі свету. Глабалізацыя вымушае да інтэграцыі, але ўмовы інтэграцыі могуць быць рознымі: або інтэграцыя-паглынанне, або інтэ-грацыя-кааперацыя, супрацоўніцтва і ўзаемнае ўзбагачэнне. Беларусы асэнса-валі каштоўнасць суверэнітэту, таму яны падтрымліваюць шматвектарную знешнюю палітыку.

Разам з тым эканамічная інтэграцыя з Расіяй таксама абумоўлена неаб-ходнасцю функцыяніравання «зборачнага цэху» беларускай эканомікі. У гэтых умовах стратэгія развіцця знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь павінна накіроўвацца на прыцягненне з Захаду інвестыцый і тэхналогій, захаванне на Усходзе рынкаў збыту і крыніц сыравіны, выка-рыстанне свайго геаграфічнага становішча на скрыжаванні Еўропы як важнейшага эканамічнага рэсурсу. Усё гэта павінна паспрыяць павы-шэнню канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі, умацаванню беларускай дзяржаўнасці.

 

 

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Канцэпцыя перабудовы | Экзаменацыйны білет № 4
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.82 s.