|
Модуль «Гісторыя Беларусі»Date: 2015-10-07; view: 423. ТЭМЫ І ПЛАНЫ ЛЕКЦЫЙНЫХ ЗАНЯТКАЎ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання
Семінар 1. – 2 гадзіны 1. Развіццё беларускіх зямель (VI – сярэдзіна XIII ст.). 1. Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу. Балты і славяне. 2. Развіццё феадалізму: сельская гаспадарка і промыслы, узнікненне гарадоў. 3. Полацкае княства – першая беларуская дзяржава. 4. Рэлігія і культура на беларускіх землях у IX–XIII ст. Тэмы рэфератаў 1. Паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў). 2. Старажытныя Полацк, Тураў, Менск, Гродна і інш. 3. Полацкая княская дынастыя. 4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. 5. Ефрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць.
2. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (сярэдзіна XIII – 1596 г.). 1. Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы. 2. Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у сярэдзіне XIII – першай палове XVI ст. 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст.; аграрная рэформа, “валочная памера”, гарады. 4. Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Тэмы рэфератаў 1. Арганізацыя ўлады і кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім. 2. Леў Сапега – выдатны беларускі дзеяч сярэднявечнай Беларусі. 3. Магдэбургскае права на Беларусі. 4. Грунвальдская бітва. 5. Саюз ВКЛ з Польшчай: яго плюсы і мінусы (Крэўская унія 1385 г.)
|