|
Катэгорыя “2”-562 аб'ектыDate: 2015-10-07; view: 659. Катэгорыя “1”-42 аб'екты - Гістарычныя цэнтры Мінска і Гродна; - Брэсткая крэпасць; - Лідскі замак; - Фрагменты Навагрудскага замка; - Комплекс калегіюма іезуітаў у Полацку. - Гіст.цэнтр Полацка; - Полацкі сафійскі сабор; - Мэмарыяльны комплекс прарыў у Ушачах - Кляштар і касцел бернадзінцаў у Селішчах Катэгорыя “3” -Былая сядзіба ў Арэхаўна Ушацкі раен -Будынак Брэсцкай абласной філармоніі;
5.Гістарычнае краязнаўства Беларусі да канца 18ст. - Першыя ўспаміны пра гарады і паселішча беларускіх зямель, гтстарычныя падзеі згаходзяцца ў мясцовых і агульгарускіх летапісах, друкаваных кнігах, успамінах іншаземцаў, гаспадарчых дакументаў і актавых матэрыялах. -Пры феадальна-прыгоніццкай і капіталістычнай сістэме, гістарычныя звесткі, мастацкія і гістарычныя каштоўнасці выкарыстоўваліся пануючымі класамі. ! 16 – 18 ст. амаль у кожным буйным маентку польскіх і літоўскіх феадалаў меліся архівы, музеі,бібліятэкі. Напрыклад,у Нясвіжы у палацы Радзівілаў ў 16 ст. быў створаны Дзяржаўны архіў,дзе захоўваліся дакументы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Існавала таксама бібліятэка старых кніг,галерыя мастацкіх карцін і скульптур, кабінет нумізматыкі,калекцыя зброі, слуцкіх паясоў і тканін,гадзіннікаў, фарфора, каштоўных камянеў. - Першая спроба выкарыстаць помнікі гісторыі і культуры пры вывучэнні краю,належыць храністу М. Стрыйкоўскаму. - У часы далучэння бел.зямель да Расійскай імперыі, пачынаецца новы этап ў развіцці кпвязнаўства. У 1773 г. у Беларусь накіроўваецца экспедыцыя, якую ўзначаліў рускі ванроўнік і этнограф І.Ляпехін.Гэтая экспедыцыя вывучала прыроду краю і быт мясцовага насельніцтва. Шмат цікавых звестак па гісторыі і эканомікі Беларусі канца 18 ст.даюць апісанні тэрытарыяльных адзінак і запіскі вандраўнікоў.
6.Развiццё гiстарычнага краязнаўства на Беларусі ў канцы 18 – пер.палове 19 ст. У гэты час значных поспехаў дасягнулі гістарычныя навукі: этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Вядомыя імены даследчыкаў: - Нарбут(праводзіў раскопкі курганаў), - Даленга- Хадакоўскі (археолаг, фальклярыст, этнограф, дыялектолаг), - Кіркор( гісторык, этнограф, краязнавец. Працы “ Гісторыка-статыстычныя очеркі Віленскай губерніі”, “Этнаграфічны позірк на Віленскую губернію” і г.д. -Шпілеўскі (этнограф, мовазнавец) - Калайдовіч( расійскі археолаг і філолаг) і іншыя. Значную ролю адыгралі адыгралі браты Тышкевічы(Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія (1855—1865) Напачатку 60-х гадоў у гэтым музеі налічвалася больш за 10 тысяч адзінак старажытнасцяў. Віленская арх.камісія займалася выяўленнем і друкааннем старажытных дакументаў, выдаваліся “Запіскі Віленскай археалагічнай камісіі”, дзе друкаваліся не толькі гістарычныя крыніцы. Але і навуковыя рэфераты мясцовых даследчыкаў. Зацікаўленасць да мінулага краіны сведчыла аб працэсе нацыянальнага адраджэння беларусаў, аб складванні бел. нацыі.Цікавыя звесткі па гісторыі і эканомікі Беларусі канца 18 ст. даюць таксама апісанні асобных тэратарыяльных адзінак і запіскі вандраўнікоў. У пачатку 19 ст. у Беларусі двойчы па служэбных справах пабываў рускі вучоны Кеппен, які выкарыстоўваў свае паездкі для збору матэрыялу аб гістарычных старажытнасцях. У вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры Беларусі значнае месца прыналежыць Хадакоўскаму, які наведаў шматлікія губерніі Расіі, састаўляў карты гарадзішчаў, урочышч, збіраў тапанімічныя і фальклорныя матэрыялы. Зацікаўленнасць у вывучэнне свайго краю была таксама праяўлена і мясцовым духавенствам. Напрыклад, Кіппен у сваім дзенніку гаворыць пра полацкага базыльяніна з Бельчыц, Шулакевіча, якя цікавіўся старажытнасцямі і раскапаў фундамент старажытнага храма ў Бельчыцах. У 1824г. рэктар Гомельскага прыхадскога вучылішча айцец Грыгаровіч выдаў па загаду графа Румянцава ў Маскве зборнік “Беларускі архіў старажытных актаў “.Частка 1., а ў 1829- “Слоўнік Заходне-рускай мовы”. 7.Дзейнасць Віленскага музею старажытнасцей. Значнае месца сярод славутых імёнаў беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў,займаюць імёны братоў з Лагойска Канстанцінаі Яўстафія Тышкевічаў — вучоных з сусветна вядомымі імёнамі. Якія займаліся археолагіяй, гісторыяй, этнографіяй, унеслі важкі ўклад не толькі ў айчынную, але і ў сусветную навуку і культуру.Вучоныя на тэрыторыі Мінскай і Віленскай губерняў раскапалі каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў, далі грунтоўнае апісанне кожнага з іх. Браты даследвалі гісторыя краю, побыт і этнаграфію мясцовага насельніцтва.Тышкевічы пакінулі ў спадчыну шмат грунтоўных прац, найбольш значныя: «Апісанне Барысаўскага павета», «Вілія і яе берагі», «Звесткі аб замках, гарадзішчах і старажытных курганах»,шэраг навуковых артыкулаў. У 1842 г. браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску ў сваім 2-х павярховым палацы першы на Беларусі музей старажытнасцяў. Галоўным экскурсаводам быў іх сівы, але вельмі жвавы бацька, Пій Тышкевіч, які пражыў 102 гады.У аснову музея была пакладзена хатняя мастацкая галерэя і археалагічныя знаходкі, знойдзеныя імі ў час археалагічных экспедыцый. У музеі захоўвалася багатая нумізматычная калекцыя, бібліятэка і архіў, рукапісы, старажытныя геаграфічныя карты, граматы. Вялікае месца ў музеі займалі стварэнні майстроў старажытнага Рыма, Фларэнцыі, Неапаля. З унікальных мастацкіх вырабаў захоўваліся: два мячы з мініяцюрнымі партрэтамі Стафана Баторыя, царкоўны крыж часу польскага караля Жыгімонта I, шпага Пятра I і інш. Знаходзілася і галерэя партрэтаў прадстаўнікоў Лагойскага роду Тышкевічаў. Экспанаваліся 200 карцін італьянскіх жывапісцаў, карціны і эскізы беларускіх, рускіх, літоўскіх, польскіх майстроў і інш.Акрамя гэтага музей таксама меў унікальную калекцыю ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, што ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай К. П. Тышкевічам у 1837 г. у Лагойску.Той музей сустракаў мала наведвальнікаў і браты задумалі стварыць на базе ўласнага музея публічны музей у Вільні або ў Менску. Браты пішуць ліст у Пяцярбург і атрымліваюць дазвол на стварэнне новага музею. Так, Віленскі музей старажытнасцей быў заснаваны ў 1855 г. Я.Тышкевічам, у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверітэту. Усе музейныя прадметы былі сістэматызаваны па калекцыйным прынцыпе, што адпавядала дасягненням экспазіцыёнай практыкі Еўропы таго часу. На момант адкрыцця экспазіцыя музея выглядала наступным чынам: 1. Калекцыя манет і медалёў. 2. Калекцыя гравюр, геаграфічных карт і атласаў. 3. Калекцыя карцін, партрэтаў і скульптур. 4. Калекцыя дыпломаў, рукапісаў, аўтографаў гістарычных дзеячаў. 5. Мемарыяльная калекцыя, у складзе якой меліся клады мясцовых шляхецкіх родаў. 6. Археалагічная калекцыя. Яе асновай былі знаходкі з раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Выключэннем Былі сто каменных прыладаў працы, прывезеных Яўстафіем Тышкевічам са Скандынавіі. 7. Бібліятэка. Свае прыватныя калекцыі музею перадалі браты Тышкевічы, Сыракомля, Кіркор, Нарбут, Балінскі, Багушэвіч, Плятэр і інш. Музей існаваў з перапынкамі да 1-й сусветнай вайны. Меліся аддзелы: археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, зброі, мінералогіі, арніталогіі. Пры музеі дзейнічала Віленская археалагічная камісія (1855—1865). У кан. 19 ст. у фондах музея больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. вялікія калекцыі бронзавых вырабаў з розных краін, гербаў гарадоў ВКЛ, графікі, егіпецкіх муміяў і статуэтак бостваў, зброі, карэліцкіх габеленаў, мясцовых археалагічных знаходак, нумізматычная, партрэтаў магнацкіх родаў (Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў), рэдкіх выданняў XV—XVIII ст., скульптуры, слуцкіх паясоў, старажытных рукапісаў (грамат XII—XIV ст., інкунабул), сфрагістычная, фарфору, этрускіх вазаў, японскіх, італьянскіх і кітайскіх тканін. Таксама ў фондах знаходзіліся каменныя ідалы са Слуцку, старажытныя рэчы з Каложскай царквы і інш.Цяпер большасць экспанатаў зберагаецца у Гістарычным музеі ў Маскве, гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы, Народным музеі ў Варшаве.
8.Развiццё гiстарычнага краязнаўства Беларусі ў друг. пал. 19 – пач. 20 ст.
Напярэдадні адмены прыгоннага права і шматлікіх хваляванняў, вядуцца даследванні беларускіх зямель ваенным Міністэрствам царскага ўрада, як магчымасць будучага тэатра ваенных дзеянняў. Міхаіл Бэз-Карнiловiч (1796-1862) Гісторык, краязнавец і этнограф, генерал-маёр.Прымаў удзел у тапаграфічных экспедыцыях на тэрыторыі Беларусі. Праца: «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии …» Спб, 1855.
|