|
Палітыка беларусізацыіDate: 2015-10-07; view: 444. Беларусізацыя — нацыянальна-культурная палітыка у БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Усебеларускім з'ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржа-вы на роднай мове. У 1923 г. адбылася партканферэн-цыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыя-нальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі. Рабіліся і прак-тычныя крокі у напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі ванд-роўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаў-ны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі “Паўлінка”, “Машэка”, “Кастусь Каліноўскі”. У 1921 г. была створана першая у БССР вышэйшая навучальная ўстанова Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. •- Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэн-тральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва “Са-вецкая Беларусь”, сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяр-жаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало “ўзбуйненне” рэспублікі у 1924 і 1926 гг. Ура-дам СССР было перададзена 18 паветаў Віцебскай, Го-мельскай і Смаленскай губерняў, у выніку тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася у тры разы. Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіцце беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чыр-вонай Арміі пераводзілася на беларускую мову. Бела-руская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прыз-наны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся у школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы — беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыя-нальны польскі раен з цэнтрам у Дзяржынску. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. 3 павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 •• 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мо-вай, чытаў на ей даклады. Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб'яднанні “Ма-ладняк”, “Полымя”, “Узвышша”. Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Ко-лас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чор-ны, М. Лынькоў. У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”, рэжысер -Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкулы быў рэарганізаваны у Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі. Дасягненні беларусізацыі'. да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у центральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. — 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усе тэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала модную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяў-лялася у сутычках розных сіл. 3 аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога фарсіраваць беларусізацыю. У канцы 20-х гг. палітыка беларусізацыі была згорнута. Былі ўведзены у дзеянне новыя нормы беларускай літаратурнай мовы, у выніку чаго яна значка наблізілася да рускай мовы. Скарацілася коль-касць беларускамоўных школ. Справаводства розных устаноў пераводзілася на рускую мову. Але і у гэтых умовах культура працягвала развівацца. У рэспубліцы былі прыняты меры па ліквідацыі непісьменнасці. У выніку на пачатак 1939 г. доля пісьменных на Беларусі склала 80,8 %. У 30-я гг. едзена ўсеагульнае абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. У тэты час функцыяніравала 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з якіх 26 — вышэйшыя. Пашыралася дзей-насць АН БССР, яна стала цэнтрам навуковага жыц-ця рэспублікі, хоць і была абмежавана жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі. У 1926 г. адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (уласная кінематаграфічная база адсутнічала), у 1932 г.- Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. Беларускі тэатр оперы і балета, у 1937 г. Беларуская дзяржаўная філармонія.. «(Увесь комплекс пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва атры-маў назву “культурная рэвалюцыя”. Яе мэтай ва умовах таталітарнай дзяржавы было выхаванне у савецкіх грамадзян пачуцця гонару за сваю дзяржа-ву, але разам з гэтым і пачуцця пакорнасці ідэалогіі, якая панавала у той час. (Ідэалоггя—сістэма пра-вавых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць трупе людзей ці палітычнай партыі.) Такім чынам, культурная рэвалюцыя у БССР прывяла да павышэння культурнага ўзроўню мае, аднак абярнулася абмежаваннямі у развіцці нацы-янальнай культуры і насаджэннем марксісцкай ідэалогіі.
|