![]() |
Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх прававы стан у 14-15 ст.Date: 2015-10-07; view: 798. За карыстанне зямлей сяляне павінны былі выконваць павіннасці (павіннасць-гэта прымусовы абавязак, які выконвау селянін на карысць свайго гаспадара).Павіннасцямі абкладалася кожная сямя. За своечасовае і поунае выкананне усіх павіннасцей адказала сельс.абшчына.Па сваіх абавязках сяляне падзяляліся на даннікау,цяглых і слуг.сялян, у якіх асноуным відам павіннасцей была даніна,наз-лі даннікамі.Землеуласнік перадавау вольнаму селяніну у карыстанне зямлю.За гэта селянін аддавау феадалу даніну прадуктамі:зернем, мясам, медам, птушкай і г.д.У 15 ст.быу уведзены грашовы аброк-чынш.Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну.Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзен у тыдзень са сваей рабочай жывелай (валом і канем) і са сваімі прыладамі.Бывалі выпадкі, калі цяглыя сяляне плацілі аброк-чынш. Мелася таксама группа сялян-слуг. Яны выконвалі пры панскім двары розныя работы, былі конюхамі, агароднікамі,садоунікамі, рамеснікамі, паляунічымі і г.д.Сяляне знаходзіліся у рознай залежнасці ад феадалау.Поунай уласнасцю феадалау была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры дварах феадалау.Асноуная частка сялян дзялілася на “пахожых” (вольных) людзей і “непахожых”. “Пахожых” дазваляуся пераход ад аднаго пана да другога.”Непахожыя” былі пазбаулены права пераходу да другога пана.
|