![]() |
Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыіDate: 2015-10-07; view: 1023. Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытанне: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII - VIII стст. (Г. Штыха ў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле У. Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ - Х^ стст. М. Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў Х^ - Х^І стст. Ёсць іншыя меркаванні. Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У ХІХ ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў - часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А. Сабалеўскі, I. Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь - частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рускай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па беларускай мове. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. выдатны беларускі славіст Я. Карскі ў фундаментальнай працы "Беларусы" (Варшава; Петраград. 1903 - 1922. Т. 1 - 3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з'яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай. У пачатку ХХ ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпаведнасці знікнення крывічоў і з'яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся. Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай гісторыі Беларусі М. Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі - крывіцка-дрыгавіцка- радзіміцкая. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам - балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В. Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В. Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей - крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў. У 50-я гады ХХ ст. савецкі этнограф С. Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным. У выніку змешвання розных супольнасцей - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых - у Сярэднім Падняпроўі ў ІХ - Х стст. у межах Кіеўскай Русі сфарміравалася новая ўсходнеславянская этнічная супольнасць - старажытнаруская народнасць. У другой палове Х ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі - Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала звацца Рускай зямлёй, кіеўскія князі - рускімі князямі. Затым у працэсе распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі. Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Без дастатковых навуковых абгрунтаванняў яны сцвярджаюць, што ніякай старажытнарускай народнасці не існавала, што не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - беларускую, рускую і ўкраінскую. Уся справа ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі - цюрскага, беларускі - балцкага. Памылковасць гэтых поглядаў заключаецца ў тым, што ў выніку асіміляцыі, змяшэння прышлых славян з фіна-угорскім, цюркскім і балцкім насельніцтвам сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці (усяго каля 15) - крывічы, дрыгавічы, радзімічы, славене, паляне, драўляне, валыняне, улічы, ціверцы і іншыя, а не руская, украінская і беларуская народнасці. Фарміраванне гэтых народнасцей адбылося не ў ІХ - Х стст., а значна пазней. У пачатку 90-х гадоў ХХ ст. новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М. Піліпенка (Пнлнпенко М.Ф. Возннкновенне Белорусснн: новая концепцня. Мн., 1991). Ён лічыць, што ў выніку шырокага рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў ІХ - Х стст. Затым у канцы Х - пачатку ХІ ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнеславянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. З трансфармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. З часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя "Русь" не была аднастайнай. Яна падзялялася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці - папрыпяцка-палескую і падзвінска-дняпроўскую. Акрамя агульнай назвы "Русь", за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва "Палессе", за цэнтральнай і паўночнай - "Белая Русь". У паўднёвай папрыпяцка-палескай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаў ішоў працэс складвання новай этнічнай супольнасці - палешукоў, у паўночным (падзвінска- дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных радзімічаў - старажытных беларусцаў. Піліпенка лічыць, што менавіта палешукі і беларусцы сталі непасрэднымі продкамі беларусаў. З цягам часу, адзначае М. Піліпенка, у выніку інтэнсіўных этнічных працэсаў на аснове ўзаемадзеяння, узаемапранікнення, згуртавання дзвюх значных груп (папрыпяцка-палескай і падзвінска-дняпроўскай) усходнеславянскага насельніцтва, з аднаго боку, і змяшэння, кансалідацыі іх з асобнымі групамі неўсходнеславянскага насельніцтва - заходнеславянскага (польскага), балцкага і цюркскага (татарскага), з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходзе, у канцы Х^ - сярэдзіне Х^І ст. сфарміраваліся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы. Усё гэта сведчыла аб з'яўленні новай, усходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала з таго часу сваю назву "Белая Русь", а яе жыхары атрымалі назву "беларусы" § 4. Паходжанне назваў "Белая Русь" і "Чорная Русь" Паходжанне назвы "Белая Русь" канчаткова не высветлена. Наконт гэтага існуе шмат думак і версій. Адны аўтары паходжанне назвы "Белая Русь" звязваюць з прыгажосцю зямлі, чысцінёй рэк і блакітнасцю азёр, мноствам снегу, незалежнасцю ад татара-манголаў і літоўскіх князёў ("белая" у дадзеным выпадку - вялікая, незалежная, вольная, свабодная), другія - са светларусымі валасамі і блакітнымі вачыма жыхароў (бландзіны). Маюцца і іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" паходзіць ад белага колеру адзення, якое "прн дворе царском в почтеннн было", ці ад белага колеру світак, сукенак і кашуль, якія насілі жыхары гэтых зямель. Тэрмін "Белая Русь" звязваецца таксама з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" і г. д. Упершыню тэрмін "Белая Русь", як пісаў рускі гісторык В.М. Тацішчаў, упамінаецца ў летапісах у 1135 г. у дачыненні да зямель Паўночна-Усходняй Русі (Уладзіміра-Суздальскага княства). Гэта тэрыторыя ад вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Волгі да вярхоўяў Нёмана. Яна ўключала ў свой склад Маскоўскі, Цвярскі, Смаленскі, Мсціслаўскі, Друцкі край. Вялікі князь Растова- Суздальскай зямлі Андрэй Багалюбскі з 1157 г. называўся князем Белай Русі. Сваім баярам ён гаварыў: "Я всю Белую (Суздальскую) Русь городамн н сёламн велнкнмн населнл н многолюдной учнннл" Як бачна, ужо ў ХІІ ст. частка сучаснай беларускай этнічнай тэрыторыі (Мсціслаўскі і Друцкі край) уваходзіла ў склад зямель, якія называліся "Белай Руссю". У канцы Х^ - пачатку Х^І ст. тэрмін "Белая Русь" па-ранейшаму ўжываўся для абазначэння Маскоўскай (Рускай) дзяржавы. Вялікі князь Маскоўскі Іван III насіў тытул князя "усея Велікыя і Белыя Русі". Паводле М.М. Карамзіна, "нсчнсляя в тнтуле своём все особенные владення государства Московского, Ноан нанменовал оное Белою Росснею..." У старажытнай усходняй традыцыі асноўныя колеры атаясамліваліся са старанамі свету: белы - з захадам, блакітны - з усходам, чорны - з поўначчу, чырвоны - з поўднем. Пагэтаму невыпадкова тэрыторыя старажытнай Русі дзялілася на "Белую Русь", "Чорную Русь" і "Чырвоную Русь". У Х^І - Х^ІІ стст. назва "Белая Русь" пасля некаторых блуканняў па прасторах славянскага свету паступова замацоўваецца за Падзвіннем і Падняпроўем. Амаль кожны іншаземец, які наведваў упершыню ўсходнюю частку сённяшняй Беларусі (Падзвінне і Падняпроўе), звяртаў увагу на пануючы тут паўсюдна белы колер адзення - ад світак і кажушкоў да мужчынскіх нагавіц і шапак-магерак. Аднак у Х^І - Х^ІІ стст. у розных гістарычных крыніцах назва "Белая Русь" сустракаецца не толькі ў дачыненні да Усходняй Беларусі, але і ў дачыненні да Ноўгарадскай і Пскоўскай зямель, а таксама да ўсходняй Украіны. Напрыклад, у "Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі", напісанай італьянцам А. Гваньіні ў 1578 г., які быў на вайсковай службе ў Віцебску, сказана: "А ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая - каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай... Чорная - у Маскоўскай зямлі каля Белага возера і далей усюды да Азіі. Чырвоная - каля гор, якія называюцца Бескідамі... Пад тымі гарамі паветы Галіцкі, Перамышльскі, Саноцкі, а ў сярэдзіне вядомы горад Львоў". Гэта адпавядае той усходняй традыцыі, калі зямля, размешчаная на Захадзе, называецца Белай, на поўначы - Чорнай, на поўдні - Чырвонай. Разам з тым у прадмовах і пасляслоўях да кніг Ф. Скарыны (пачатак Х^І ст.) тэрмін "Белая Русь" не сустракаецца. Землі сваёй радзімы Ф. Скарына называў тэрмінам "Русь" ("братня моя Русь"), які на працягу некалькіх стагоддзяў існаваў побач з назвай "Белая Русь" і даволі часта атаясамліваўся з ёй. З сярэдзіны Х^І ст. тэрмінам "Белая Русь" сталі абазначаць не толькі землі падзвінска-падняпроўскага рэгіёна (традыцыйная "Белая Русь"), але і цэнтральнага, папрыпяцка-палескага рэгіёнаў, ці землі сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Беларусі. Беларусцамі называлі цяпер не толькі жыхароў падзвінска- падняпроўскага рэгіёна, але і людзей, якія пражывалі на ўсёй тэрыторыі ад Заходняй Дзвіны да Прыпяці. Побач з формай "беларусцы" у дакументах сустракаецца і сучасная форма этноніма беларускага народа - "беларусы". Польскі пісьменнік, гісторык і публіцыст С. Старавольскі ў кнізе "Польшча ці апісанне становішча каралеўства Польскага" (1632 г.) адносіў да Белай Русі 6 ваяводстваў: Навагрудскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Мінскае, Полацкае і Смаленскае. Урад Рускай дзяржавы ў Х^ІІ ст. Белай Руссю лічыў Полацкую, Віцебскую, Мсціслаўскую і Смаленскую землі. Астатнія беларускія землі ён называў літоўскімі. Адначасова ішоў працэс фарміравання мовы Белай Русі, г. зн. беларускай мовы. Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутарковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх элементаў, як цвёрдае "р" і "ч", мяккае "д" (дзеканне), аканне. З'явіліся т. зв. сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага рэгіёна (Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім "д", з'явілася і цвёрдае "д", а дзе-нідзе і "оканне". У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла ўкраінская мова. Такім чынам, у другой палове XVI - XVII ст. сфарміравалася агульная назва ўсходняй і цэнтральнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі - "Белая Русь" і агульная назва (этнонім) яе жыхароў - беларусы. Прыкладна ў гэты ж час уся этнічная тэрыторыя ўсходнеславянскага насельніцтва Маскоўскай дзяржавы (у тым ліку Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына) стала называцца Вялікай Руссю ці Расіяй. Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі "Чорная Русь". Паводле звестак В.М. Тацішчава, граніца Чорнай Русі на поўначы даходзіла да р. Віллі, на ўсходзе - прыкладна да Бярэзіны, на поўдні - да Прыпяці, на захадзе - да Буга. Назва "Чорная Русь" у айчынных крыніцах упамінаецца не раней апошняй чвэрці ХІІІ ст. (1284). Першапачаткова гэта назва не адносілася да заходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так называлася частка тэрыторыі сучаснай Украіны, тагачасная Галіцкая зямля. У заходнееўрапейскіх пісьмовых помніках назва "Чорная Русь" сустракаецца не раней Х^ - Х^ стст. і ўжываецца для абазначэння самых заходніх зямель Русі, якія гранічылі з Лівоніяй, Літвой і Польшчай. Як назва заходняй часткі беларускай этнічнай тэрыторыі (у прыватнасці, Беларускага Панямоння) тэрмін "Чорная Русь" пачынае замацоўвацца ў канцы Х^І - Х^ІІ ст. Як сцвярджае В.М. Тацішчаў, назва "Чорная Русь" для абазначэння заходняй часткі сучаснай Беларусі сустракаецца ў граматах цара Аляксея Міхайлавіча пасля таго, як ён авалодаў часткай Рэчы Паспалітай. У граматах Аляксей Міхайлавіч называецца "гасударам усёй Вялікай, Малой, Белай, Чорнай і Чырвонай Русі". Назва заходняй беларускай этнічнай тэрыторыі "Чорная Русь" тлумачыцца па-рознаму. Часцей за ўсё яе разглядалі як супрацьпастаўленне назве "Белая Русь". Некаторыя вучоныя (С. Салаўёў) лічылі, што першапачаткова назва "Чорная Русь" абазначала залежную тэрыторыю. Чорны колер разглядаецца прыхільнікамі гэтай канцэпцыі як сімвал залежнасці, белы - як сімвал самастойнасці. У адносінах да Беларускага Панямоння такое тлумачэнне нельга прызнаць абгрунтаваным. Назва гэтага краю "Чорная Русь" замацавалася тады, калі ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, і з палітычнага пункту погляду значнай розніцы паміж заходняй і ўсходняй часткамі гэтых тэрыторый не было. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя - хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах сучаснага Беларускага Падняпроўя. Што датычыцца некаторых груп нехрысціянскага, язычніцкага балцкага насельніцтва, якое пражывала ў Верхнім Панямонні, то Руссю яно не называлася. Для іх наймення ўжываўся іншы тэрмін - "Літва". Нельга пагадзіцца з думкай польскага этнолага Яна Быстраня аб тым, што назву "Чорная Русь" Верхняе Панямонне атрымала ад цёмнага (чорнага) колеру скураных лапцей, якія насілі тутэйшыя жыхары. Наўрад ці такая незначная акалічнасць магла стаць падставай для вызначэння назвы цэлага рэгіёна. Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, - Белай Руссю. Першапачаткова гэтыя назвы абазначалі геаграфічныя напрамкі. З цягам часу яны сталі азначаць два арэалы беларускай этнічнай тэрыторыі і сімвалізаваць этнаграфічныя асаблівасці паміж яе заходняй і ўсходняй часткамі. З канца Х^ІІІ ст. са знікненнем Вялікага княства Літоўскага і далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі назва "Чорная Русь" паступова выходзіла з ужытку, а назва "Белая Русь" распаўсюджвалася на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю. Прычым гэта назва набывала ў рускай мове сваю заходнееўрапейскую форму - "Белоруссня". У беларускай мове захоўвалася старая ўсходнеславянская форма гэтай назвы. Яна стала вымаўляцца і пісацца разам - "Беларусь". Разам з тым за заходняй часткай сучаснай Беларусі доўгі час захоўвалася яшчэ адна назва - "Літва", а за яе жыхарамі - назва "ліцвіны". Вядома, што ў XI - XIII стст. усходняя частка сучаснай Літвы, дзе сёння знаходзіцца Вільнюс, называлася Аўкштайціяй, а заходняя, дзе сёння размяшчаецца Каўнас, - Жэмайціяй. Літва ў XI - XIII стст., як лічаць некаторыя даследчыкі, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі - паміж Мінскам і Новагародкам. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню (каля 1323 - 1326 гг.) назва "Літва" з Верхняга Панямоння пачала паступова распаўсюджвацца на тэрыторыю Аўкшайціі і Жэмайціі і замацоўвацца за імі. Працэс замацавання назвы "Літва" за тэрыторыяй сучаснай Літвы завяршыўся прыкладна ў XVI ст. Адначасова яшчэ цэлыя стагоддзі "Літвой" працягваў называцца заходні рэгіён сучаснай Беларусі. У Магілёўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца аб тым, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска і Слуцка. Дзекабрыст А. Бястужаў, жывучы ў 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, даў у Пецярбург такі свой адрас: "Лнтва, д. Выганнчн, в 40 верстах от Мннска". А. Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой ("Ьіі^о! О|С2у2П0 то]а!"). Ураджэнец Гродзеншчыны К. Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады ХІХ ст., як правіла, называў родны край Літвой. У ХІХ ст. яшчэ афіцыйна захоўваўся падзел беларускай этнічнай тэрыторыі на Беларусь і Літву, беларускія і літоўскія губерні. Аўтары "Жывапіснай Расіі" (1882 г.) да беларускіх губерняў адносілі Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую і Смаленскую губерні, да літоўскіх губерняў - Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні. Яшчэ ў сакавіку 1918 г., калі падпісваўся дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, сучасны Брэст меў назву "Брэст-Літоўскі". I толькі ў першай палове ХХ ст. назва "Беларусь" распаўсюдзілася на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю, а ранейшая назва "Літва" канчаткова замацавалася за тэрыторыяй літоўскіх правінцый Аўкштайціі і Жэмайціі і выйшла з ужытку ў дачыненні да беларускай этнічнай тэрыторыі. Такім чынам, на працягу XIX - пачатку XX ст. тэрмін "Белая Русь" пашырыўся на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю і набыў сучаснае гучанне- "Беларусь". § 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VI - ІХ стст. Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы. Першая з іх - сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. На пэўным участку высякалі лес, калі дрэвы падсыхалі, іх спальвалі, угноеную попелам зямлю апрацоўвалі і засявалі. Праз два - тры гады ўчастак пакідалі і выпальвалі (асвойвалі) новы. Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам. У далейшым з'яўляюцца рала з полазам, саха з прысашніком (лапаткай для пераварочвання зямлі). У якасці цяглавай сілы пачынаюць выкарыстоўвацца коні. Усё гэта сведчыць аб перамозе ворыўнага земляробства. Развіваліся таксама рамяство і гандаль. З вылітай сталі кавалі рабілі мячы, нажы, кінжалы, шаблі, коп'і, а таксама напільнікі, пілы, ножніцы, стамескі, зброю. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы - пагосты і племянныя "грады". Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў так званы шлях "з вараг у грэкі". Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва, ішоў Невой, Ладажскім возерам, Волхавам, Ільмень-возерам з яго ракой Ловаццю, потым волакам на Заходнюю Дзвіну, з яе волакам на Днепр, далей Дняпром і Чорным морам да Канстанцінопаля. Сталі з'яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Удасканальваць вытворчую гаспадарку, паглыбляць эканамічныя сувязі, фарміраваць міжгаспадарчыя адносіны на аснове прынцыпа "куплі-продажу", авалодваць унутраным і знешнім рынкам і атрымліваць прыбыткі можна было больш паспяхова ў рамках адзінай дзяржавы. Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з'яўленне мясцовых князёў ("княжанняў") і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў - вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў - усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Унутрыпалітычная сітуацыя ўзмацняла зацікаўленасць феадалаў і падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы. Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала ўнутраны пратэст і фарміравала грамадскасцю думку на карысць яднання. Урэшце-рэшт гэта прывяло да аб'яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы - Кіеўскай Русі. Складальнік "Аповесці мінулых гадоў" расказвае аб існаванні ў усходніх славян да ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы шэрагу самастойных мясцовых княстваў. Паляне мелі сваё княства на чале з Кіем, "а в древлях (у древлян) свое, в дреговнчн свое, а словенн свое в Новгороде, а другое на Полоте нже полочане". Мясцовыя княжанні ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на Русі ці протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну нарманам (варагам) , якія рабілі частыя спусташальныя набегі на іх землі, а вяцічы, радзімічы, севяране і нейкі час - паляне плацілі даніну хазарам, якія стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі. У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам "Кіеўская Русь" абазначаецца раннефеадальная дзяржава - манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў - "Куявы" (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр - Кіеў) і "Славіі" (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр - Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ - ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху "з вараг у грэкі". Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г., калі, як сведчыць летапіс, чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора - да варагаў, каб аб'явіць ім сваё рашэнне. "Зямля наша вялікая і багатая, а парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі". "I абраліся трое братоў са сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю русь, і прыйшлі да славян, і сеў старэйшы Рурык у Ноўгарадзе, ... Сінеус - на Белавозеры, ... Трувар - у Ізборску". Адсюль і пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі. Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з'яўляліся заснавальнікамі Старажытнарускай дзяржавы. Гэта тэорыя была сфармулявана яшчэ ў 2-й чвэрці Х^Ш ст. Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам і інш. Яе адвяргалі М.В. Ламаносаў, Д.І. Ілавайскі, С.А. Гедзеонаў і іншыя расійскія вучоныя. У сучаснай гістарыяграфіі даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходніх славянскіх зямель. Беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі пераканаўча даказвае, што мясцовыя княжанні былі ў славян яшчэ да прызвання варагаў, а таму пачатак дзяржаўнасці на Русі заклалі зусім не нарманы. На аснове археалагічных матэрыялаў ён таксама сцвярджае, што да другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і Белавозера, а летапісныя крывічы - гэта балцкія плямёны. Атрымліваецца, што варагаў маглі запрасіць на Русь неславянскія народы поўначы Усходняй Еўропы. Больш таго запрашэнні на княжанне былі звычайнай практыкай у эпоху сярэднявечча і не яны вызначалі характар дзяржаўных утварэнняў. У 882 г. Алег (па летапісу - сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) разам з воінамі-варагамі і дружынамі славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, 2 Нарманы (ад скандынаўскага погіЬтап - паўночны чалавек) - скандынавы, удзельнікі гандлёва-грабежніцкіх і заваявальных паходаў у Еўропе ў канцы VIII - сярэдзіне ХІ ст. Ва ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі - вікінгамі. які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб'яднанай дзяржавы ("матн градом рускнх"). Значыць, Аскольд і Дзір былі прадстаўнікамі мясцовай дынастыі. А калі б яны былі варагамі, тады навошта з імі ваяваць, тым больш іх забіваць? Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Ільменскія славене і крывічы былі абкладзены пастаяннай данінай. Алег падпарадкаваў і абклаў данінай драўлян, северан і радзімічаў, якія да гэтага плацілі даніну хазарам. Значыць, ёсць падставы гаварыць аб руска- хазарскай вайне пры Алегу. У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Высадзіўшыся з караблёў на бераг, русы спусташылі наваколле Канстанцінопаля. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі. Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы ўлічаў (жылі на Дняпры, на поўдзень ад палян) і ціверцаў (жылі па Днястру да ніжняга цячэння Дуная). У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Здзяйсняліся таксама марскія паходы ў Закаўказзе, у багатыя краіны Паўднёвага і Заходняга Прыкаспія. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Даніна ў той час з'яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну з драўлян, Ігар, падбухтораны сваімі дружыннікамі, вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, "желая больша нменья". Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі. Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі многія гарады драўлян, у тым ліку цэнтр "деревской землн" Іскарасцень, знішчылі мясцовую знаць і князя драўлян Мала. Ольга ліквідавала мясцовыя княжанні і стварыла ўсюды сваю адміністрацыю. Пры ёй збор даніны быў уладкаваны. Замест палюддзя, калі князь разам з дружынай аб'язджаў падначаленыя яму землі і збіраў з іх у неабмежаваных памерах даніну, былі ўстаноўлены нормы даніны - "урокі" і створаны цэнтры, дзе знаходзіліся княжацкія мужы, ведаўшыя яе зборам. Сюды прывозілася даніна насельніцтвам прылеглай акругі. Даніна бралася з "дыма" (гаспадаркі) ці "рала" (плуга). Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў. Пад яго кіраўніцтвам дружыны русаў ваявалі на вялікіх прасторах ад Акі да Каўказа і ад Волгі да Адрыянопаля. Ён, як правіла, не нападаў на ворага знянацку, а папярэджваў яго: "Хочю на вы нтн" Такімі, па словах летапісу, былі і яго воіны. У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму. Ажыццяўляў паходы супраць Дунайскай Балгарыі і Візантыі, меў намер стварыць руса-балгарскую дзяржаву і перанесці сваю сталіцу на бераг Дуная. Вяртаючыся з паходу, Святаслаў быў забіты на дняпроўскіх парогах печанегамі. Уладзімір I ("Красное Солнышко") завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне паўднёвых граніц краіны для абароны ад вандроўнікаў. Гэта садзейнічала ўмацаванню адзінства Кіеўскай Русі. У Х ст. яна прасціралася ад Карпат на захадзе да Акі і верхняй Волгі на ўсходзе і ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні. Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з'ездзе ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра II (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне. У апошні час некаторымі беларускімі гісторыкамі адмаўляецца факт існавання Старажытнарускай дзяржавы, сцвярджаецца, што ў гэтай дзяржаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. Кіеўская Русь - выдумка гісторыкаў. З гэтым нельга пагадзіцца па наступных абставінах: а) Любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з'яўлялася свайго роду дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Толькі на беларускай зямлі княстваў можна налічыць больш дзесяці і кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба з'яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі як унутры яе, так і яе суседзямі ўспрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі - кіеўлянін, палачанін, туравец, пінянін, наўгародзец і г. д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі. б) Аналіз гістарычных крыніц паказвае, што Полацкая зямля ніколі не выпадала з палітычнага жыцця Русі, была часткай Старажытнарускай дзяржавы. Разам з іншымі рускімі князямі полацкія князі ўдзельнічалі ў паходах супраць Літвы, чудзі, стэпавых вандроўнікаў, а пазней - крыжакоў. Полацкі князь Брачыслаў Ізяслававіч усё жыццё ваяваў сумесна са сваім дзядзькам Яраславам Мудрым. Сумесна з паўднёварускімі князямі ваяваў з вандроўнікамі і Усяслаў Чарадзей. Дорага абышлося палачанам іх адмаўленне ў 1129 г. ад такой акцыі. Полацкіх князёў пазбавілі княжацкіх прастолаў і выслалі ў Візантыю. Войны ж з Кіевам нярэдка былі справакаваны самімі полацкімі князямі і не былі такімі "частымі і спрадвечнымі", як пішуць некаторыя гісторыкі. Сярод такіх войн - разгром у 1021 г. войск Брачыслава Полацкага кіеўскім князем Яраславам Мудрым за нападзенне і спусташэнне ім Ноўгарада; пакаранне ў 1067 г. трыма Яраслававічамі князя Усяслава Чарадзея за руйнаванне ім Пскова і Ноўгарада; асада ў 1116 г. кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам Мінска за спаленне мінскім князем Глебам Слуцка. Больш таго, наследнікі Усяслава Чарадзея ваявалі адзін з адным больш, чым з Кіевам. У выніку полацкія князі страцілі ўсе заваяванні ў Прыбалтыцы, а па полацкіх вуліцах пазней прайшліся нямецкія крыжакі. в) Пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як руская. Царква садзейнічала ўмацаванню ідэі адзінства Русі, адзіных асноў у духоўнай і палітычнай сферах, усведамленню насельніцтвам сваёй прыналежнасці да адзінага народа, сваіх адзіных каранёў і агульнага гістарычнага лёсу. г) Практычна адзіным быў агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова параўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца, што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а існавала адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе не сведчаць пра ўсходнеславянскае адзінства? Пералік агульнасцей можна прадоўжыць. Разам з тым Кіеўская Русь з'яўлялася спецыфічнай раннефеадальнай дзяржавай. Яна не была адзіным, цэнтралізаваным, маналітна злітым дзяржаўным утварэннем. Кіеўская Русь сфарміравалася як федэрацыя феадальных княстваў, кожнае з якіх захоўвала адносную самастойнасць і самабытнасць. У землях драўлян, вяцічаў, крывічоў і радзімічаў дзейнічалі мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскую Русь можна назваць феадальнай федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй, што дазваляла абараняць яе ад спакусаў суседніх дзяржаў і набегаў з боку ваяўнічых вандроўнікаў, рабіць заваявальныя паходы ў суседнія багатыя краіны і трымаць пэўны часу падпарадкаванні мясцовых князёў і баяр, схільных да сепаратызму. Эканамічныя і этнічныя сувязі ў гэтай дзяржаве наўрад ці можна лічыць трывалымі. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з'яўлялася Полацкае княства. Яно ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў ІХ - Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе і паўночным захадзе - з землямі літоўска- латышскіх плямён. Полацкае княства займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна ў той час, калі на Русь былі запрошаны варагі, у Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Пры Алегу ў ліку падданых Кіева пісьмовыя крыніцы называюць і крывічоў, на якіх ён наклаў даніну. Паход на Візантыю ў 907 г. Алег здзейсніў з удзелам крывічоў і радзімічаў. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк. Як саюзнікі Кіева, полацкая знаць і мясцовыя князі абапіраліся на вялікага кіеўскага князя. Пры пераемніках Алега - Ігары, Вользе і Святаславе - залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які "трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй". Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка. Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі - у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты - Яраполк і Уладзімір - дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: "Не хочу разутн рабыннча, я за Ярополка нду". Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай. Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру за сваю знявагу, смерць бацькі і братоў. Яна вырашыла забіць Уладзіміра, калі той спаў, але спроба не ўдалася. Ён раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Калі Уладзімір узяў меч, каб засекчы гордую палачанку, на абарону маці таксама з ч_» • * "Г О I 1 • ^ • мячом у руках стаў іх малалетні сын Ізяслаў. Гэты маленькі абаронца так уразіў Уладзіміра, што ён пабудаваў новы горад Ізяслаў (цяпер - Заслаўе бліз Мінска) і паслаў туды Рагнеду і Ізяслава на жыхарства. Але гэта не была толькі ссылка. Уступаючы полацкаму баярству, Уладзімір вымушаны быў аддаць Рагнедзе яе "отчнну" - Полоцкую зямлю і пасадзіць там на княжанне свайго малалетку Ізяслава. Іменна ў гэты час, пасля хрышчэння Русі кіеўскі князь накіроўваў другіх сваіх сыноў у буйныя гарады ў якасці намеснікаў. Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Разам з тым полацкіх князёў летапісы часта звалі Рагвалодавымі ўнукамі. У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Фактычна ж захаваліся на Русі толькі дзве княжацкія галіны: сын Уладзіміра - Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода - Брачыслаў Ізяслававіч у Полацку. У той час, калі іншыя рускія землі пераходзілі паводле старшынства да нашчадкаў Яраслава Мудрага, Полацк устойліва знаходзіўся ў руках мясцовага княжацкага роду і не ўдзельнічаў у барацьбе за кіеўскі прастол. Чаму? Таму што нашчадкі Ізяслава Уладзіміравіча юрыдычна страцілі права на гэты прастол. Вядома, што ў аснове старажытнага права спадчыннасці на Русі ляжаў прынцып старэйшынства, згодна з якім княства мог наследаваць любы з Рурыкавічаў у парадку старшынства. Гэта значыць, што не сын наследаваў бацьку, а наступны па ўзросту брат бацькі. Пры гэтым старэйшы ў родзе мог заняць толькі той прастол, на якім сядзеў яго бацька. Ізяслаў памёр раней за свайго бацьку - кіеўскага князя Уладзіміра. Дзеці і ўнукі Ізяслава ўжо ніколі не маглі быць кіеўскімі князямі. З імем Брачыслава звязана вайна з Ноўгарадам і кіеўскім князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў горад, захапіў маёмасць жыхароў і палонных. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк. Далей падзеі развіваліся даволі дзіўна. Яраслаў не пайшоў на Полацк, а запрасіў да сябе на перагаворы Брачыслава і прапанаваў яму: "Будзе же со мною за однн". Брачыслаў згадзіўся і атрымаў за гэта два гарады - Віцебск і Усвят. Кіеўскі князь, як мяркуюць даследчыкі, выступіў у ролі арбітра ў спрэчцы Полацка і Ноўгарада, носьбіта вярхоўнай улады на Русі, дзе Полацк і Ноўгарад з'яўляюцца састаўнымі часткамі адной дзяржавы і падпарадкоўваюцца яму. Магчыма, Яраславу патрэбнай была ваенная дапамога Брачыслава ў яго паходах супраць Літвы, але гэтага летапісец не ўдакладняе. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044 -1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзінкай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб чарадзейны знак не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы". Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў ХІ ст. З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава. У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты - Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р. Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немнзе снопы стелют головамн, молотят цепамн булатнымн, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом былн посеяны, а костьмн сынов русскнх". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, ч_» ^ • • • о т/» ' ' • • О • але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму - у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. З канца 70-х гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае , Ізяслаўскае (цяперашняе Заслаўе Мінскай вобласці), Лагойскае, Стрэжаўскае[1], Гарадзецкае[2]. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам. Якім быў палітычны лад Полацкага княства? Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб'яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь з'яўляўся адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў вайсковых справах, вылучалі яго з агульнай масы старшынь. У некаторых месцах, дзе жыццё было адносна спакойным, уладаром станавіўся князь як першы на падставе радавога старшынства па ўзросце. У Полацкім княстве князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, разам з цівунамі вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве. Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі. Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў IX - X стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства - Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу. У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Абапіраючыся на • ^ • ГТ-1 С • Т /* * тураўцаў, якія добра памяталі пра незалежнасць Тураўскай зямлі ад Кіева, а таксама спадзеючыся на вайсковую дапамогу свайго цесця, караля польскага Баляслава, Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам, калі мець на ўвазе агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзей з боку полацкіх князёў і небяспеку літоўскіх і яцвяжскіх набегаў. Пагэтаму кіеўскія князі імкнуліся трымаць Тураў пры сабе, накіроўваючы туды князямі сваіх сыноў і блізкіх сваякоў. У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ - пачатку ХІІІ ст. • гтч ^ Л на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, "шматковых" княстваў - Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае (на тэрыторыі сучаснай паўночнай Украіны). ГТЧ • "1—г • гтч • с Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады - улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі- манархіямі на тэрыторыі Беларусі. § 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна- эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію - непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На самай справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях. І, нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю. У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць. Феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага - галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім. Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М. Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву". Вывад М. Ермаловіча аб тым, што "у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак", а апошні "стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці" з'яўляецца спрэчным, дыскусійным. Якім жа было сацыяльна-эканамічнаеразвіццё беларускіх зямель у ХІІ -ХІІІ стст.? Насельніцтва беларускіх зямель не было сацыяльна аднародным. На адным полюсе феадальнага грамадства стаялі самыя багатыя і ўплывовыя людзі - князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае - валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае - перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае - знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў. Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй - князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў ("отчын"), яшчэ ніжэй - феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам. Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу вясковую акругу. Меліся і баярскія двары-замкі, якія ўяўлялі сабой своеасаблівыя сталіцы мікраскапічных дзяржаў у дзяржаве. Уладара абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай якога ахоўваў сваё дабро і здзяйсняў уладу над сялянамі вясковай акругі. З уласным войскам феадал выступаў на вайну па патрабаванні князя ці мацнейшага феадала. Войска складалася са старэйшай дружыны вялікіх князёў і князёў буйных зямель, у якой служылі феадалы-баяры, і малодшай дружыны, у якой служылі баярскія і дваранскія дзеці, а таксама з войска феадалаў, якое ўключала ў сябе не толькі васальных баяр, але і служылых людзей, рамеснікаў і вольных сялян, што парвалі з абшчынай. Крыніцы называюць і гарадскія палкі, якія фарміраваліся па тысячах і дзяліліся на сотні. Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы - сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі ("радам", адсюль словы "радзіцца", "дамаўляцца"), ізгоі - сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі. Асноўнай вытворчай адзінкай з'яўлялася гаспадарка адной сялянскай сям'і ("дым", "рала"). Гаспадарча самастойныя сялянскія сем'і сяліліся невялікімі вёскамі, якія называліся "весямі'. Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх "весяў" было вялікае сяло - "пагост". Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў сялянскія абшчыны, якія называліся "вервЬ' ці "ммр". Абшчына аб'ядноўвала сем'і адной або некалькіх вёсак. Зямля з'яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем'ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, разам узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі. Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей феадалу - аброк ці "павоз" (аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) і паншчына (баршчына) (работа на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання. Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Яны пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі хаты, рабілі мэблю, посуд і г. д. Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. Ткалі на гарызантальных ткацкіх станках. Існавалі розныя сістэмы земляробства: падсечная (у лясной зоне), пераложная (у далінах рэк, на лясных палянах, сухадольных лугах, высахлых тарфяніках - зямлю пераставалі апрацоўваць для аднаўлення яе натуральнай урадлівасці), папарная збожжавая сістэма з двухполлем ці трохполлем. Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі. Асаблівасцю развіцця жывёлагадоўлі было тое, што да канца I тысячагоддзя н.э. зацвердзілася стойлавае ўтрыманне жывёлы. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю. Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з'яўляліся гарады. Пад 862 г. летапіс упамінае Полацк, пад 980 г. - Тураў. Апавядаючы пра падзеі ХІ ст., летапісы паведамляюць аб існаванні яшчэ 12 гарадоў: Брэста, Віцебска, Мінска, Заслаўя, Браслава, Оршы, Пінска, Друцка, Лагойска, Лукомля і інш. Падзеі ХІІ ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гародня, Клецк, Камянец, Мсціслаўе, Крычаў, Гомель, Рагачоў, Брагін, Мазыр, Чачэрск і інш. У ХІІІ ст., паводле пісьмовых крыніц, існавалі таксама Рэчыца, Нясвіж, Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Капыль, Кобрын і інш. У Х^ ст. становяцца вядомымі Магілёў, Ліда, Быхаў, Свіслач і інш. Пісьмовыя крыніцы і археалагічныя матэрыялы, на думку Э. М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і гандляры, бо феадалы з'яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча ператваралася ў горад. Акрамя замка ці пагранічнай крэпасці (магутных абарончых збудаванняў), існавання рамяства і гандлю, для горада ранняга сярэднявечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча (ад 1 да 10 га), радыяльная альбо веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання (брук, машчэнне вуліцы дрэвам, дрэнажная сістэма), наяўнасць рынка, які размяшчаўся каля гарадскіх варот, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў (каменныя цэрквы, княжацкія палацы). Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзядзінцам. Гэта - арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы (князь, дружына, баяры), заможнае купецтва, духавенства. Побач з дзядзінцам размяшчаўся, як правіла, неўмацаваны рамесніцка-гандлёвы пасад. З часам узнікалі знешнія ўмацаванні (Пінск) ці ўмацаванні ў частцы пасада (Новагародак). Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек. У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем. Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці. З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах - амфарах - прывозілі віно і аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы хрысціянскага культу. Фаянсавы посуд іранскай вытворчасці знойдзены ў Новагародку і Лукомлі. У Ваўкавыску знойдзены вырабы з косці паўднёва- германскай вытворчасці, а ў Мінску - касцяная разная лыжачка для прычасця французскай вытворчасці. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара. Сведчаннем развітога гандлю з'яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб'яднанні - "братчыны". § 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў У канцы ХІІ - пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі стала пагражаць сур'ёзная небяспека. У Прыбалтыцы з'явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель (1209). Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? З канца ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захапіць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска- рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна - гросмайстра, ці вялікага магістра. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім - ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы ХІІ ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Прыбалтыка, праз якую праходзіў важны для Русі гандлёвы шлях па Г~* V-» ТТ * "1 " V-» • 1 • Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася ў сферы інтарэсаў Полацкага княства. Полацкія князі кантралявалі водны шлях, а мясцовыя плямёны ліваў прызнавалі васальную залежнасць ад Полацка і плацілі яму даніну. Пабудаваўшы ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў. Працягваючы агрэсію, ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці - Ікскюль і Гольм. Немцам давялося адкупіцца грашыма. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне - Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа. Землі рускіх гарадоў-княстваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна. Неўзабаве ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі "вечны" мір. Полацк адмовіўся ад збірання даніны з ліваў. Дзвіна аб'яўлялася свабоднай для праезду купцоў. Але варожасць захавалася. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім Уладзімірам. Іерцыкскі князь Усевалад ваяваў не толькі супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой "разбураў землі рускіх хрысціян". Захоўвалі нейтралітэт князі Турава- Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Іх выступленні супраць ордэна насілі разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць спусташальныя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем княстваў Заходняй Русі. Аднак нягледзячы на гэта, Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі. У 30 - 40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р. Калцы (цяпер Кальчык, прыток р. Кальміус у Данецкай вобласці) сышліся на першую бітву татара-манголы і аб'яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна змагаліся воіны галіцкага, валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход. Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для пыдрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Іераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў - "маці гарадоў рускіх", валынскія і галіцкія гарады. Сотні тысяч людзей былі забіты альбо ўзяты ў палон. 1240 г. - год узяцця Кіева - лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў. Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб'яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабраліся б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова. Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара- манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву - Залатую Арду. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара- манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў XII - XIII стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў XIII - XIV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара- мангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.
|