Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ГЛАВА 4. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI — канец XVIII стст.)


Date: 2015-10-07; view: 699.


Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жахароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да чатырох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан, духавенства. Шяхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 - 500 сялянскіх "дымоў". Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў 1568 г. 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала больш за 70%, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага класа.

Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая шляхта, якая складала 3,6% пануючага класа і не мела сялянскіх гаспадарак.

У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая "Валочная памера". Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "Уставай на валокі", была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальваркавай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8 - 15 валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. Велічыня валокі павінна была складаць 21,37 га.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзяліліся на наступныя катэгорыі: цяглыя - яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя - гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі - не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі - рамеснікі, конюхі - яны былі больш заможныя. Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры- панцырныя. З гэтай групы рэкруціраваўся шляхецкі стан.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя апынуліся ў большай залежнасці ад пана; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы. У другой палове Х^Ш ст. улады Рэчы Паспалітай пачалі рэфармаванне эканомікі. Кіраваў гэтымі працэсамі А. Тызенгаўз.

З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці.

Маемасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой паловы XVIII ст. назіралася і іншая тэндэнцыя - перадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам было з' яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў-мануфактур. Найбуйнейшымі феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.

Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане - жыхары гарадоў. На працягу XVI - першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважна частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзіліся наёмныя людзі (землякопы, грузчыкі, вадавозы і г.д.).

Юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасялялі ў горадзе феадалы (мяшчане прыватных "юрыдык"), а таксама татары і яўрэі, што мелі свае судова-адміністрацыйныя органы.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы металу, дрэва, скураной і футравай вытворчасці і г.д.

У той час пачалі стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў - цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 - 70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхі, называлі "партачамі".

Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д.

Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

ГЛАВА 5. ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛ!ТЫЧНАГА КРЫЗГСУ. ПАДЗЕЛЫ
РЭЧЫ ПАСПАЛ!ТАЙ

У канцы Х^ІІІ ст. у Рэчы Паспалітай назіраўся ўнутрыпалітычны крызіс, які быў вынікам дзеяння шэрагу ўзаемазвязаных фактараў.

Першым вытокам крызісу была Люблінская унія, якая заклала аснову нераўнапраўнага становішча ВКЛ у складзе дзяржавы і паклала пачатак унутранага антаганізму паміж дзвюма складовымі часткамі краіны.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне "залатых шляхецкіх вольнасцей": выбранне манарха, ІіЬегаш уеіо і "Расіа сопуепіа". У час бескаралеўя шляхецтва раз'ядноўвалася на супрацьлеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.

Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Зніклі паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс пераважаў над усім грамадскім жыццём. Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як "Расіа сопуепіа", так і пастановы сейма.

ЬіЬегаш уеіо магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова "не дазваляю" і прыпыніў пастанову сейма. Так, за 1744 - 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве назіралася аслабленне манархічнай улады; узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Чацвёртыім вытокам было спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Адным з буйнейшых сялянскіх рухаў у XVIII ст. было .паўстанне пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве, уладанні князя Г. Радзівіла, у 1740 - 1744 гг. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя - жывымі пасаджаны на кол).

Пятым вытокам паглыблення палітычнага крызісу была барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у ВКЛ асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Казіміра Яна Сапегу і яго сяброў ворагамі Айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць маёнткі праціўнікаў.

У часы кіравання Аўгуста III (1733 - 1763, сын Аўгуста II) у палітычным жыцці з'явілася новая рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай супрацьдзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя - паўднёвую Польшчу і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, болыпая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, амаль усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

Спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікам альбо Чатырохгадовым сейме (1788 - 1792 гг.). 3 мая 1791 г. на ім была прынята канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, ІіЬегаш уеіо і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне - набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян.

14 мая 1792 г. праціўнікі канстытуцыі пад пакравіцельствам Расіі ў мястэчку Таргавіцы (на Украіне) створылі канфедэрацыю і абвясцілі акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай, Зноў пачалася грамадзянская вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі - частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі

Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў, а таксама частка Правабярэжнай Украіны.

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэтай паўстання было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Але абаронцы Айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Аднак выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.

Супраць Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацяёвіцамі (ля Варшавы) Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола.

У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя польскія землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам палітычны крызіс, які ўжо даўно раздзіраў Рэч Паспалітую, у сярэдзіне ХУШ ст. перарос у агонію і прывёў дзяржаву да канчатковай гібелі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі | ГЛАВА 6. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII стст.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.335 s.