![]() |
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыіDate: 2015-10-07; view: 713. Канец XIX - пачатак XX ст. - час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта паўплывала на разнастайнасць палітычных партый і рухаў (у тым ліку агульнарасійскіх), тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці. У другой палове 1890-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партыя (ППС). У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні ўтварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Але з пазіцыяй Бунда пагадзіліся не ўсе яўрэйскія рабочыя арганізацыі. Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі Л. Радзівонава- Клячко, Р. Гершуні, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях і схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем. На аснове масавай сацыялістычнай агітацыі ў другой палове 1890-х гг. назіраўся значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых, у Расіі ўзніклі буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднаўчага працэсу стаў створаны У.І. Леніным у 1895 г. пецярбургскі "Саюз барацьбы за вызваленнерабочага класа". 1 - 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял- дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў. Хутка пасля першага з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыял- дэмакратаў абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэвалюцыйнага і рэфармісцкага кірункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял- дэмакратаў стала газета "Шкра", якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных. На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання з РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы. Эканамічны крызіс 1900 - 1903 гг. і руска-японская вайна 1904 - 1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый. Летам 1903 г. у Бруселі (потым у Лондане) адбыўся ІІз'езд РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі). Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную прыхільнікамі газеты "Іскра". Бліжэйшай палітычнай задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, а сваёй канчатковай мэтай - пралетарскую рэвалюцыю, дыктатуру пралетарыяту і пабудову сацыялізму. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі адбыўся раскол. З гэтага часу рэвалюцыйна настроеных расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі (лідэр - У.І. Ленін), а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку - меншавікамі (лідэр - Л. Мартаў). У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў- рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні. На рубяжы ХІХ - ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучылася беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 - пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнамаянтковай апалячанай беларускай шляхты. На I з'ездзе БРГ ў 1903 г. была прынята праграма, у якой грамада называла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным. Такім чынам, у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітычныя партыі. § 4. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху Расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. і рэвалюцыйны рух у Беларусі. У пачатку ХХ ст. у Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Да гэтага часу былі канчаткова вычэрпаны магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. і руска-японская вайна 1904-1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расіі стаў непазбежным. Рэвалюцыйная сітуацыя - абставіны ў грамадстве, якія служаць паказчыкам спеласці сацыяльна-палітычных умоў для сацыяльнай рэвалюцыі. У.І. Ленін называў тры галоўныя прыкметы рэвалюцыйнай сітуацыі: «1) ...Для надыходу рэвалюцыі звычайна бывае недастаткова, каб "нізы не хацелі", а патрабуецца яшчэ, каб "вярхі не маглі" жыць па-старому. 2) Абвастрэнне, болей за звычайнае, галечы і няшчасцяў прыгнечаных класаў. 3) Значнае павышэнне, у сілу згаданых прычын, актыўнасці мас...». Расійская імперыя ішла даволі хуткімі тэмпамі па буржуазнаму шляху развіцця. Разам з тым адной з асаблівасцей гэтага развіцця з'яўлялася наяўнасць феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў у палітычнай і сацыяльна- эканамічнай сферах. Сярод іх - самадзяржаўе, памешчыцкае землеўладанне, сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, напаўпрыгонніцкія формы эксплуатацыі сялян (адпрацоўкі, натуральная аплата працы часткай ураджаю і г. д.), саслоўнае дзяленне грамадства і саслоўная няроўнасць, адсутнасць у грамадзян дэмакратычных правоў і свабод: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, права выбіраць і быць выбраным, права на правядзенне мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах стрымлівалі развіццё Расіі па буржуазным шляху. Таму галоўнымі мэтамі і задачамі расійскай рэвалюцыі з' яўляліся знішчэнне гэтых перажыткаў і стварэнне ўмоў для больш хуткага, свабоднага і бесперашкоднага развіцця капіталізму ў Расіі. Мэты і задачы, якія стаялі перад рэвалюцыяй, вызначылі яе буржуазны характар. Аднак у параўнанні з англійскай (сярэдзіна ХУІІ ст.) ці французскай (канец ХУІІІ ст.) буржуазнымі рэвалюцыямі расійская рэвалюцыя адбывалася ў новых умовах, калі рабочы клас і буржуазія ўжо сфарміраваліся як асноўныя класы капіталістычнага грамадства. Сацыяльная база расійскай рэвалюцыі была больш шырокай: у ёй прынялі ўдзел не толькі сацыяльныя пласты феадальнага грамадства (сяляне, рамеснікі, гандляры), як гэта было ў Англіі і Францыі, але і рабочы клас, і буржуазія, дэмакратычныя пласты ўсяго расійскага грамадства. Асноўны ўдар рэвалюцыя скіроўвала супраць дваранства, памешчыкаў, вышэйшых прадстаўнікоў чыноўніцтва і арміі, буйной манархічна настроенай буржуазіі. Звяржэнне самадзяржаўя і правядзенне новых буржуазных рэформ мусіла забяспечыць больш хуткае і бесперашкоднае развіццё капіталізму ў Расіі. Па сацыяльнай базе (дэмакратычныя пласты расійскага грамадства) і па формах барацьбы (палітычная стачка, узброенае паўстанне) расійская рэвалюцыя была дэмакратычнай. Таму рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. у гістарыяграфіі называецца буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй. Напярэдадні і ў ходзе рэвалюцыі сфарміраваліся тры грамадска- палітычныя лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Кожны з іх меў сваю сацыяльную базу, мэты і задачы. Урадавы лагер абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настроеная буржуазія. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-палітычным ладзе Расіі. У ліберальна- буржуазны лагер уваходзілі буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Лібералы марылі аб палітычных свабодах, жадалі ліквідаваць перажыткі феадалізму, але баяліся рэвалюцыі і абмяжоўваліся толькі мірнымі сродкамі ўздзеяння на самадзяржаўе. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі. Іх агульнай найбліжэйшай мэтай было знішчэнне ўсіх рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтая падзея ("Крывавая нядзеля") выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэвалюцыя. У студзеньскія дні 1905 г. ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі адбыліся забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі найперш Бунд і РСДРП, у некаторых месцах - эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі выразна палітычны характар. У лютым - сакавіку агульная колькасць палітычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамічных забастовак. Новая хваля палітычных выступленняў узнялася ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку - чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых. Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Беларусі разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Колькасць сялянскіх выступленняў у красавіку - чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені - сакавіку. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання. Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і Беларуская сацыялістычная грамада. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб скліканні "законадарадчай" Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распрацаванага міністрам унутраных спраў А. Булыгіным, ад выбараў у Думу адхіляліся працоўныя масы горада і вёскі. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі выступілі супраць булыгінскай Думы і выставілі лозунг яе байкоту. У жніўні-верасні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай Думы ахапіў многія гарады і мястэчкі Беларусі. Выбары ў булыгінскую Думу былі сарваны. Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн. чалавек. У Беларусі Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветаў рабочых дэпутатаў. У Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб палітычных свабодах і надзяленні Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 18 кастрычніка ў дзень абвяшчэння Маніфеста ў Мінску на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымяніць зброю. У выніку чаго было забіта каля 100 чалавек і да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крывавыя сутычкі адбыліся ў Смаргоні і Полацку. Увогуле кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты Беларусі, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах. Забастоўкі ахапілі большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў адбыўся ўздым сялянскага руху. У Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе - 154, а ў снежні - 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. IX удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля. Аднак самадзяржаўе здолела збіць рэвалюцыйную хвалю. Гэтаму спрыяў царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.. У партыях дэмакратычнага лагера, якія дагэтуль дзейнічалі нелегальна, а зараз атрымалі магчымасць свабодна весці прапаганду сваіх ідэй, пачалі праяўляцца розныя погляды наконт далейшых дзеянняў і сродкаў барацьбы. Увядзенне палітычных свабод з задавальненнем сустрэла буржуазія. Яна лічыла, што рэвалюцыя дасягнула сваіх мэт і павінна скончыцца. ^утка пачынаюць узнікаць буржуазныя палітычныя партыі і арганізацыі. Першымі з іх сталі Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты). Кадэты заявілі аб сваёй апазіцыі самадзяржаўю. Яны выступалі за канстытуцыйную манархію, за знішчэнне саслоўных прывілеяў і іншых перажыткаў феадалізму, за палітычныя свабоды і поўнае раўнапраўе. Але яны не лічылі неабходным канчаткова ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалі толькі права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялі больш "правую" пазіцыю. Яны былі поўнасцю задаволены Маніфестам 17 кастрычніка, выступалі за падтрымку манархічнай улады і захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. У Беларусі больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы для дзейнасці партыі акцябрыстаў. Тут яе падтрымлівалі рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасці на Беларусі земстваў і вышэйшых навучальных устаноў не мелі тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейнасці. Яны знайшлі падтрымку толькі з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў на Беларусі падтрымалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўніўшы яе прынцыпамі каталіцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 гг. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы, якая стала саюзніцай кадэтаў на Беларусі. Да буржуазных партый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі трэба аднесці сіяністаў. Пасля стварэння ў 1897 г. Сусветнай арганізацыі сіяністаў на Беларусі хутка пачалі ўзнікаць сіянісцкія гурткі. Аднак сіяністы адмаўлялі ўдзел яўрэяў у рэвалюцыйным руху краін дыяспары і мелі на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб яднала б ўсіх яўрэяў свету. У час рэвалюцыі 1905-1907 гг. сіяністы падтрымлівалі кадэтаў. Правы ўрадавы палітычны лагер, каб абараняць інтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палітычнай барацьбы, таксама пачаў фарміраваць свае палітычныя партыі. Самай уплывовай з іх быў "Саюз рускага народа". Яго членаў рэвалюцыянеры называлі чарнасоценцамі. У канцы 1905 - пачатку 1906 г. арганізацыі "Саюза рускага народу" былі створаны ў Мінску, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах Беларусі. Да партый правага кансерватыўнага накірунку адносіліся таксама "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і шэраг іншых. Усе яны займалі крайне манархічныя пазіцыі, абаранялі інтарэсы памешчыкаў і праваслаўнай царквы, выступалі за непарушнасць самадзяржаўнай улады, захаванне памешчыцкага землеўладання, за тэрытарыальнае адзінства Расіі. Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова ідзе на спад. Усплёскі палітычных выступленняў у 1906 г. назіраліся ў студзені - у сувязі з гадавінай "Крывавай нядзелі" і ў красавіку, калі адзначалася свята 1 Мая. Адначасова ўзмацнялася эканамічная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. У ліпені - снежні 1906 г. даволі актыўна працягвалася толькі эканамічная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцыйны ўздым быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыі. 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II выдаў загад аб роспуску II Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, гэты крок урада з'яўляўся, па сутнасці, дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня 1907 г. сведчылі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі. Паражэнне рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ў свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання - не была дасягнута. Грамадска-палітычная барацьба пасля рэвалюцыі. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту выявілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія мусілі значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна- буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў. У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". Як ідэалогія "западноруснзм" узнік яшчэ пасля паўстання 1863 - 1864 гг. "Западнороссы" прызнавалі беларусаў народнасцю, але разглядалі іх як складовую частку рускага народа, у які ўключалі яшчэ вялікарусаў і ўкраінцаў. Галоўнай сваёй мэтай "западноруснзм" лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячам і ідэолагам "западноруснзма" быў Л. Саланевіч. Ён з'яўляўся адным з арганізатараў "Белорусского обш,ества", выдаваў газеты "Белорусская жнзнь" (1909 - 1911 гг.) і "Северо-западная жнзнь" (1911 - 1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна падтрымліваў П.А. Сталыпін. Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім становішчы. Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты - супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць беларускага народа. У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна- культурнага руху стала газета "Наша ніва". Яна выдавалася з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). "Наша ніва" займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці "нашаніўцы" лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу. Значную ўвагу рэдакцыя "Нашай нівы" надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. Пры газеце ствараўся беларускі нацыянальны музей. З 1910 г. "Наша ніва" выдавала адрасаваны сялянам "Беларускі каляндар", з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопіс "Саха", а для моладзі пачаў выдавацца літаратурны месячнік "Лучынка". "Наша ніва" разам з другім буйным беларускім выдавецтвам "Загляне сонца і ў наша ваконца" забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай кніжнай прадукцыі. "Наша ніва" выхавала шэраг беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Я. Колас і Я. Купала, А. Пашкевіч (Цётка) і М. Багдановіч, А. Гарун і М. Гарэцкі, З. Бядуля і Ц. Гартны. ГЛАВА 3. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый Першая сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы. У вайне ўдзельнічалі 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек - 75 % усяго ўсіх жыхароў Зямлі. У ёй, паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана каля 30 млн. чалавек. Галоўнай прычынай Першай сусветнай вайны стала барацьба паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі за перадзел ужо падзеленага свету, за новыя сферы ўплыву, крыніцы сыравіны і рынкі збыту прадукцыі. 19 ліпеня 1914 г. Германія аб'явіла вайну Расіі, а 21 ліпеня - Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 22 ліпеня Англія аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, на баку Германіі - Турцыя. Пачалася Першая сусветная вайна. Вайна не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы. Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі вайну, таму што чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі пад уплывам друку, пропаведзяў духавенства таксама лічылі вайну справядлівай з боку Расіі. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах Беларусі мясцовыя органы ўлады правялі "патрыятычныя" сходы, на якіх выказвалася перакананне, што вайна вядзецца ў мэтах абароны Айчыны. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў Магілёве. Летам 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі, што насельніцтва губерні аднадушна ўхваляе ўрадавую палітыку і гатова на любыя ахвяры дзеля Айчыны. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П. Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г. Стамбулам. Справа была не толькі ў абароне славян. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. З будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі і стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў. Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю. Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В. Пляханаў. Ён лічыў, што Расія вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў. У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю. Найбольш радыкальнае стаўленне да вайны заняла партыя бальшавікоў. У жніўні 1914 г. У.І. Ленін напісаў тэзісы аб вайне "Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне". Тэзісы з'явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Гэта была праграма партыі бальшавікоў, у якой вызналася палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў трох лозунгах. Першым і галоўным з іх быў лозунг "ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую". Другім лозунгам бальшавікоў стаў лозунг "паражэння "сваіх" урадаў у імперыялістычнай вайне". Трэцім - заклік да "поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала". Трэба адзначыць, што апошні лозунг не падтрымала ніводная з еўрапейскіх сацыял- дэмакратычных партый.
|