![]() |
Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікіDate: 2015-10-07; view: 563. Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 20-х гадоў узнікаюць спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі. Найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі беларусізацыі сталі абвінавачваць у т. зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі "ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя". З 1930 г. крытыка робіцца больш жорсткай. Нацыянал-дэмакратызм вызначаецца як варожая савецкай ўладзе ідэалогія і практыка контррэвалюцыйнай плыні, якая ставаліла сваёй мэтай "аднаўленне капіталізму на Беларусі". Рэзалюцыя ХІІІ з'езда КП(б)Б ацэньвала гэтую з'яву як галоўную небяспеку для нацыянальнай палітыкі рэспублікі. Пры гэтым рэзка змяняліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным. У маі - чэрвені 1929 г. камісія ЦК ВКП(б) абследавала практыку нацыянальнай работы ў БССР. Яна адзначыла, што "Асноўныя памылкі партыйнага кіраўніцтва КПБ маюць месца ў вобласці тактыкі і вынікаюць з няправільнай ацэнкі суадносін класавых сіл". Менавіта на класавую барацьбу рабілі ўпор члены камісіі, яе праявы шукалі і знаходзілі ўсюды - у дзейнасці навукоўцаў, у галіне мовазнаўства, у выдавецтвах, у палітыцы Наркамасветы па беларусізацыі, Наркамзема - па хутарызацыі і г.д. З восені 1929 г. негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны замацоўваецца ў партыйнай палітыцы, у сродках масавай інфармацыі, грамадскай свядомасці. У 1930 г. барацьба з нацдэмамі стала практычнай дзейнасцю органаў АДПУ БССР. !мі была "выкрыта" (на самой справе сфабрыкавана) "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная і антысавецкая арганізацыя", якая атрымала назву "Саюз вызвалення Беларусі" (СВБ). Было арыштавана 108 чалавек. Сярод іх акадэмікі БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, кіраўнік наркамата земляробства Дз. Прышчэпаў, асветы А.Баліцкі і інш. У 1931 г. яны былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення, а ў 1937-1940 гг. многія з іх расстраляны. Актыўная кампанія выкрыцця "ворагаў народа" мела, акрамя фізічнага знішчэння, яшчэ адзін, не менш жудасны вынік. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ламала людзей як асоб, прымушала адракацца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, гаварыць няпраўду, хлусіць, каб захаваць жыццё сваё і сваіх родных. "Справа СВБ" была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі. Адначасова з СВБ у 1930 г. былі "раскрыты" і іншыя "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганізацыі", у прыватнасці беларускі філіял "Працоўнай сялянскай партыі", па гэтай "справе" было асуджана 59 чалавек); беларускі філіял "Прампартыі" - асуджана 30 чалавек; беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)" - асуджана 30 чалавек. Гэтыя вынікі дзейнасці АДПУ адразу адчуліся - неставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры і г.д. Аднак пошук "ворагаў народа" працягваўся. У снежні 1933 г. былі арыштаваны 84 працаўнікі сістэмы Наркамзема БССР і Белтрактарацэнтра. !м ставілася ў віну імкненне сарваць развіццё цяжкай прамысловасці, падарваць эканамічную магутнасць Савецкай дзяржавы, аслабіць яе ў барацьбе з капіталістычным асяроддзем, а потым звергнуць савецкую ўладу, захапіць кіраўніцтва ў свае рукі. Акрамя гэтага, "контррэвалюцыйныя арганізацыі" шкоднікаў і нацдэмаў у гэты час былі "выкрыты" ў Белдзяржснабе, Дзяржплане, у Беларускім нацыянальным цэнтры і г.д. У першым квартале 1933 г. у БССР да вышэйшай меры пакарання і да 10 гадоў пазбаўлення волі было асуджана больш за 5,5 тыс. чалавек. Толькі "тройкай" НКУС БССР у 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 - 12 371 чалавек. Агентаў "варожых разведак" знаходзілі і выкрывалі сярод самых розных сацыяльных груп насельніцтва - ад высокапастаўленых дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў да простых рабочых і сялян. У чэрвені 1937 г. адбыўся XVI з'езд КП(б) Беларусі, якому належыць асобнае месца ў нагнятанні атмасферы страху і беззаконня. Тэма выкрыцця ворагаў народа была галоўнай у справаздачным дакладзе першага сакратара В. Шаранговіча і ў прамовах фактычна ўсіх выступаўшых. 29 ліпеня 1937 г. адбыўся III Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога адыгралі ролю своеасаблівага дэтанатара, выклікалі абвальны працэс агульнага выкрыцця, масавага псіхозу ў пошуках "ворагаў народа". Выступаючыя на пленуме прадстаўнікі партыйных органаў прызналі наяўнасць у іх арганізацыях і раёнах "актыўна дзеючых контррэвалюцыянераў, польскіх шпіёнаў і дыверсантаў". Выкананне рашэнняў ІІІ Пленума ЦК КП(б)Б прывяло да таго, што з сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў т. зв. "аб'яднанага антысавецкага падполля". Месцамі іх канцэнтрацыі, як адзначаецца ў даведцы УДБ НКУС, былі ЦВК, СНК БССР, ЦК КП(б)Б, Дзяржплан, наркаматы і іншыя ўстановы. Было арыштавана: 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык ВНУ, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома. Следчымі органамі арыштаваныя былі падзелены на наступныя групы: нацыянал-фашысцкае падполле (яго кіраўнікамі вызначаны Чарвякоў, Шаранговіч, Жылуновіч і інш.); антысавецкае эсэраўскае падполле (Чарнушэвіч, Бадунова, Панкевіч); антысавецкае бундаўска-сіянісцкае падполле (Волт, Гурэвіч); царкоўна-сектанцкае падполле (кіраўнік, "японска- польскі шпіён", мітрапаліт Бліноў). Кіраўнікамі "трацкісцкай арганізацыі" на Беларусі былі названы М. Гікала, М. Галадзед, Д. Валковіч і іншыя кіраўнікі рэспублікі. Сярод абвінавачванняў, якія прад'яўляліся арыштаваным, былі і наступныя: "Антысавецкая арганізацыя на Беларусі па заданні цэнтра правых у Маскве сумесна з трацкістамі рыхтавала здзяйсненне тэрарыстычных актаў над тт. Сталіным, Варашылавым і Калініным. Па заданні Галадзеда Хацкевічам у Маскве была створана група, якая рыхтавала тэрарыстычны акт супраць т. Сталіна". Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. Былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва - служачыя былога дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем'ямі, усяго каля 125 тыс. чалавек. Пытанне аб тым, колькі жыхароў Беларусі пацярпела ад палітычных рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня. Як вынікае з падлікаў, судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы па палітычных матывах было прыцягнута да адказнасці больш за 250 тыс. грамадзян. Акрамя таго, у адміністрацыйным парадку (раскулачванне, высяленне, барацьба з сабатажам, выкананне закона "Аб ахове сацыялістычнай маёмасці" і г.д.) прыцягнуты да адказнасці яшчэ амаль 350 тыс. чалавек, жыццё і лёс якіх былі парушаны сталінскім рэжымам. Агульная лічба ахвяр сталінізму, на думку некаторых даследчыкаў, складае на Беларусі 600-700 тыс. чалавек. З пачатку 50-х гадоў да 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 160 тыс. грамадзян. ГЛАВА 3. КУЛЬТУРНАЕ БУДАЎНІЦТВА § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага •насельніцтва. Развіцце асветы і навукі У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Гэта была адначасова і палітычная задача, бо непісьменны чалавек стаіць па-за палітыкай. Пачатак паходу супраць непісьменнасці пакладзены дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 26 снежня 1919 г. "Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР", які падпісаў У. Ленін. У Беларусі гэта работа ў поўную сілу пачалася з канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікі была вызвалена ад польскіх акупантаў. У гэты час 52,6 % насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гдоў з'яўлялася непісьменным. Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачы прыцягваліся грамадскія арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства "Прэч непісьменнасць", якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. у рэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у 1932 г. ужо налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек. У ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, камсамольцы і інш. Інтарэсы індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі патрабавалі значнага паляпшэння агульнаадукацыйнай і культурна-тэхнічнай падрыхтоўкі насельніцтва. Умення чытаць, пісаць, лічыць цяпер было недастаткова. У жніўні 1932 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных". Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. была зацверджана новая сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталі ўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай і грамадска- палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень - пачатковая політэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання - 1,5 года), якая будавалася на базе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але і падрыхтоўку кадраў масавых прафесій (3-4-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З 1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа з трохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай падрыхтоўкай, або агразаалагічнай вучобай. Яшчэ больш увагі навучанню дарослых сталі ўдзяляць пасля апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) "Аб рабоце па навучанні непісьменных і малапісьменных". Толькі за гады другой пяцігодкі ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць і больш за 1 млн - малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г. пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускага народа. Яно і сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сёння амаль кожны пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць. Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем. У красавіку 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР". Ставілася задача канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі, якая забяспечыла б кожнаму рэальную магчымасць закончыць агульнаадукацыйную школу і атрымаць патрэбную прафесію. Падрыхтоўка кадраў спецыялістаў ажжыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта. яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны-гісторык, прафесар У.І. Пічэта. У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усяго ў канцы другой пяцігодкі ў 23 вышэйшых навучальных установах БССР вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. За гады сацыялістычнага будаўніцтва ў БССР было падрыхтавана больш за 40 тыс. спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. Сярод іх - настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, аграномы, юрысты, прадстаўнікі іншых прафесій. Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі створаны новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя, медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. У 1939/40 навучальным годзе ў БССР працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася каля 34 тыс. навучэнцаў. Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтавалі прафесійныя школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства. Ажыццяўлялася таксама вытворча-тэхнічнае навучанне на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці. Да сярэдзіны 20-х гадоў сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ у складзе двух канцэнтраў (першы ўключаў у сябе І-І^ групы (вучэбныя класы), другі - ^-^ІІ групы; 4) школ сялянскай моладзі (ШСМ), школ фабрычна-заводскага навучання (ФЗН), прафшкол, прафесійных і агульнаадукацыйных курсаў; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў. Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 15 мая 1934 г. "Аб структуры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР" былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы - пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі. Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. З гэтай мэтай будаваліся школы, ажыццяўляўся паўсюдны перапіс дзяцей школьнага ўзросту, ім аказвалася дапамога ў забеспячэнні адзеннем, абуткам, школьна-пісьмовымі прыладамі, падвозілі ў школы і г.д. Ужо ў 1929/30 навучальным годзе са 129 тыс. 8-гадовых дзяцей у школах БССР навучалася 117 758 чалавек, ці 91 % іх агульнай колькасці. БССР першай з саюзных рэспублік ажыццявіла ў асноўным усеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-гадовага ўзросту. У 1930/31 навучальным годзе было ў асноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-10-гадовага ўзросту, а таксама пераростка ў 11-15 гадоў і пачалася работа па ажыццяўленні ўсенавуча ў аб'ёме сямігадовай школы. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР было завершана ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і працягвалася паступовае ўвядзенне ўсенавуча на базе сямігадовай школы. У другой пяцігодцы значна вырас кантынгент вучняў у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы і скарацілася колькасць сямігадовых школ у сувязі з пераўтварэннем часткі іх у сярэднія. Быў зроблены буйны крок у ажыццяўленні ўсеагульнага сямігадовага навучання і ў развіцці сярэдняй адукацыі. У 20-30-я гады была створана вышэйшая школа Беларусі, дзверы якой расчыніліся для дзяцей з працоўнага асяроддзя. У 1918 г. у вышэйшыя навучальныя ўстановы - педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны Віцебскі і Магілёўскі настаўніцкія інстытуты, а ў пачатку 1919 г. - Мінскі. У 1919 г. пачалася новая рэарганізацыя: педагагічныя інстытуты пераўтвараліся ў інстытуты народнай адукацыі з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Яны рыхтавалі работнікаў для школьных, дашкольных і пазашкольных устаноў. У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут, 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1924 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш. У 1930-1931 гг. у рэспубліцы была створана новая сістэма і сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых кадраў і эканамістаў. У мэтах стварэння новых вышэйшых навучальных устаноў адбылася рэарганізацыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аднак стварэнне "карлікавых" ВНУ прывяло да нерацыянальнага выкарыстання сродкаў, пагаршэння якаснага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага саставу, змены вучэбных планаў і інш. Трэба было тэрмінова выпраўляць памылкі, рабіць новую рэарганізацыю навучальных устаноў, іх узбуйненне. У выніку рэарганізацыі ў Беларусі склалася новая сістэма вышэйшай адукацыі. Калі ў 1925 г. працавала 4 ВНУ з 4342 студэнтамі, дык у 1932 г. - 31 ВНУ з 10574 студэнтамі. Гэта станоўча ўплывала на фарміраванне кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі рэспублікі. У сувязі з ажыццяўленнем усенавуча на базе сямігадовай школы і недахопам настаўнікаў для 5-7 класаў сямігадовых і сярэдніх школ рашэннем СНК БССР у 1935-1937 гг. былі створаны двухгадовыя настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і Рагачове. У 1937 г. у Мінску пачаў працаваць !нстытут фізічнай культуры. Цяпер колькасць ВНУ ў Беларусі амаль такая ж, як у 30-я гады, і дзейнічаюць большасць створаных тады навучальных устаноў. Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі адкрыты новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя і іншыя навучальныя ўстановы, павялічыўся кантынгент навучэнцаў. Толькі ў другой пяцігодцы ў БССР тэхнікумы выпусцілі 19678 спецыялістаў, а ў 1938-39 гг. - 17488. Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах. У 1930 г. яны былі ліквідаваны і на іх базе створаны школы фабрычна- заводскага навучання (ФЗН). У другой пяцігодцы вытворча-тэхнічнае навучанне моладзі ажыццяўлялася таксама на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркі рыхтавалі сельскагаспадарчыя школы і вучэбна-практычныя майстэрні. З 1924 г. пачалося стварэнне школ сельскагаспадарчага навучання, якія давалі спецыяльныя веды па паляводству, жывёлагадоўлі і садаводству. У перадваенныя гады ствараліся школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Так у 20-30-я гады была створага адна з самых лепшых у свеце сістэма народнай адукацыі з яе прынцыпамі гуманнасці, пераемнасці, агульнадаступнасці, бясплатнасці. 20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. У студзені 1922 г. заснаваны !нстытут беларускай культуры (!нбелкульт). Яго задачай з'яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. !нстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. - АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў. Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіх налічвалася каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432 чалавекі. Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару. Былі адкрыты новыя паклады карысных выкапняў для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Плённа працавалі вучоныя !нстытута хіміі АН БССР. Навуковыя даследаванні акадэміка АН БССР У. В. Шкатэлава (заснавальніка лесахіміі) знайшлі практычнае прымяненне: ў 1929-1930 гг. былі пабудаваны першыя айчынныя каніфольна-шкіпідарныя заводы ў Барысаве і Бабруйску. Значныя поспехі мелі беларускія вучоныя ў галіне даследавання праблем сельскай гаспадаркі, лесаводства, флоры і фаўны. Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я.М. Афанасьева была складзена першая глебавая карта рэспублікі, атрымаўшая высокую ацэнку беларускіх земляробаў. Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук. Поспехі беларускай навукі, яе матэрыяльная база і кадры супрацоўнікаў закладвалі асновы для далейшага развіцця навуковых даследаванняў у рэспубліцы. § 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету. Асаблівасцю з' яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі, прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі. У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурных аб'яднанняў, сярод іх "Маладняк", "Узвышша", "Полымя" і інш. У 1921-1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення - Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнік заставаўся галоўным героем літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы "Спадчына", а ў 1925 г. - паэма "Безназоўнае". У 1923-1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы "Новая зямля" і "Сымон музыка". Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак. У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб'яднанне "Полымя". У ім працавалі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з'езд "Маладняку" вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). З гэтага часу "Маладняк" спыніў сваё існаванне. 20-30-я гады з'явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаў пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікі часта наведвалі культурныя цэнтры Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі. У сваю чаргу прадстаўнікі братніх народаў былі жаданымі гасцямі на беларускай зямлі. Летам 1940 г. праходзіла першая дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве, якая знаёміла з дасягненнямі беларускага народа ў самых разнастайных галінах творчасці. У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі. У сувязі з ростам колькасці пісьменнікаў, а таксама для ўзмацнення партыйнага ўплыву на літаратурны працэс ЦК ВКП(б) вырашыў ліквідаваць шматлікія пісьменніцкія арганізацыі і аб'яднаць усіх пісьменнікаў, якія падтрымліваюць платформу савецкай улады, у адзіны саюз савецкіх пісьменнікаў. 23 красавіка 1932 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый". Аналагічную пастанову неўзабаве прыняў ЦК КП(б) Беларусі. У чэрвені 1934 г. у Мінску адбыўся І з'езд пісьменнікаў Беларусі, на якім прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З'езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР. У змрочную пару рэпрэсій 30-х гадоў, паводле няпоўных звестак, было арыштавана каля 90 пісьменнікаў. Большасць з іх загінула ў лагерах. Сярод іх М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш. У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У верасні 1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), у 1926 г. - БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-я гады былі створаны Рускі драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску, Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцы працавала 14 тэатраў. На іх сцэнах ішлі такія п'есы, як "Паўлінка", "Раскіданае гняздо", "Сон на кургане" Я.Купалы, "На дне" М. Горкага, "Партызаны" К. Крапівы і інш. У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрства ў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчых работнікаў аказваў Беларусі рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшых майстроў сцэны садзейнічалі хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў. Беларускаму гледачу былі добра вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І. Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш. У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У пачатку 20-х гадоў у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, якія сталі цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве былі арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры. Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г. адкрылася Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. - Беларускі тэатр оперы і балета, а ў 1937 г. - Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад увайшлі сімфанічны аркестр і аркестр народных інструментаў, ансамбль народнай песні і танца, харавая капэла. У гэты час сталі добра вядомы імёны такіх кампазітараў, як М. Аладава, А. Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш. Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка. Сярод іх "Залатыя агні" У. Корш-Сабліна, "Балтыйцы" А. Файнцымера. Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара і Л. Малчанава "Палескія рабінзоны" (1935) і "Канцэрт Бетховена" (1937). Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.
|