![]() |
Аналіз зместу гістарычнага дакумента.Date: 2015-10-07; view: 1651. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту. Аналіз гістарычнай з'явы на падставе статыстычных данных. Згодна перыпісу насельніцтва 1926 года ў БССР пражывала:
Прааналізіруйце статыстычныя даныя табліцы і адкажыце, як гэта паўплывала на палітыку беларусізацыі. 14. Раскрыцце зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў). Раскрыйце змест гістарычнага тэрміна “беларусізацыя” 15. Суаднясенне падзей (працэссаў) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Сінхранізуйце гістарычныя падзеі, звязаныя са складваннем знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе напрыканцы 1930-х гг. і ўз'яднаннем Заходняй Беларусі з БССР Дайце характарыстыку становішча Беларусі ў чэрвені - жніўні 1944 года з апорай на гістарычную карту (Стар. 19 , “История Беларуси 1917-1945гг.” Атлас. 10 класс). Прааналізуйце змест вытрымкі з гістарычнага дакумента. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. Прыняты на чатырнаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 года. Мова - не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова - жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць - неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву. Гонар і абавязак усіх - шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў. У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Беларускай ССР. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Беларускай ССР, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай [...] Арт. 2. Дзяржаўная мова, іншыя мовы ў Беларускай ССР У адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з'яўляецца беларуская мова. Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Беларуская ССР забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюза ССР. Беларуская ССР праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі. Рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі ствараюць грамадзянам Беларускай ССР неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі. Закон не рэгламентуе ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой, ва Узброеных Сілах СССР, пагранічных, унутраных і чыгуначных войсках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларускай ССР. Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай. Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове. Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай мове. Адказ грамадзяніну даецца на беларускай мове або, па яго жаданню, у перакладзе на рускую мову. Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на дзяржаўнай мове, мове міжнацыянальных зносін або рабочай мове дадзенай установы са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабою адказнасць згодна з дзеючым заканадаўствам.
18. Характэрыстыка дасягненняў дзеячаў навукі. Дайце характарыстыку дасягненняў навукоўца Я.Б. Зяльдовіча. 19. Суаднясенне гістарычнай падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам. Аб якім грамадска – гістарычным працэсе сведчаць наступныя гістарычныя падзеі: Стварэнне Супольнасці РБ і РФ, Стварэнне Саюза РБ і РФ, Стварэнне Саюзнай дзяржавы РБ і РФ. 20. Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў творы беларускага мастацтва. Ахарактарызуйце гістарычную тэматыку ў творах мастака М.А. Савіцкага.
|