Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё БССР у 20-х гадах XX ст.


Date: 2015-10-07; view: 834.


Разбурэнні, беспрацоўе, ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка - незадаволенасць народа, ас. сялянства.Цяжкi эканамічны і паліт. крызіс 1920–21: разбалансаванне паліт. і эканаміч. інтарэсаў. З'явілася нов. эканамічн. палітыка, распрацаваная Леніным і прынятая Х з'ездам РКП(б) у 1921. Сродкi рэалiзацыi: харч.падатак, кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак. Сутнасць нэпа – макс. пад'ём вытворчых сіл і паляпшэнне становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Гал. мэта нэпа - замена харчразвёрсткі харч.падаткам. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям'і наймальніка таксама працуюць. 3 віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў к.1922 – нов. грашовыя знакі – чырвонцы.Адменены абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзярж. прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэв. эканоміка Б. пачала адраджацца.Аднак поспехі прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Крызіс збыту, як вынік няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і с/г тавараў.Селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.Меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў.Творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай экан. палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысл-ць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927 аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзярж. прамысл-цi - амаль 3/4 усёй прамысл. прадукцыi. Палепшылiся умовы працы i быту, жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтыч
ная актыунасць рабочых.

 

47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.

У міжваенны перыяд (20–30-я) грамадска-паліт. жыццё на Б. было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сац.-эканамічнымі працэсамі.Барацьба двух тэндэнцый. Адна - дэмакратызацыя, другая – працяг палітыкі ваен. камунізму. Пачатак палітыкі беларусізацыі – 1924. З 1923 да сяр. 1924. працэс беларусізацыі прайшоў 1-ую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе падрыхтоўка. Беларусізацыя дзярж. устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі бел.мовы і перавод на яе справаводства.Вырашалася задача актыўнага вылучэння на кіруюч. пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі бел.) насельніцтва. Значных поспехаў дасягнулі бел.літ., нац. бел. тэатр, музыка, жывапіс.Нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з'явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць бел. нац. адраджэнне. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928 80% школ пераведзена на бел. мову. Бел.мову неслi у масы бел. пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларус- кага сялянства, яго духоуным патэнцыяле. Развiваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау-чых арганiзацый. У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. Плённа працавалi на нiве бел. адраджэння паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на бел.мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзярж. гiмна БССР Н.Сакалоускi... Да 1928 беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.

 

48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.

Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.

Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася. У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі. Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва. Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва. Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор. | Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 гг.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.799 s.