|
УВОДЗІНЫDate: 2015-10-07; view: 695.
Прадмет, мэта і задачы дысцыпліны. Значэнне дысцыпліны ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і бібліяграфіі. Асноўныя перыяды гісторыі сусветнай бібліяграфіі. Месца і роля беларускай бібліяграфіі ў сусветным бібліяграфічным працэсе. Асноўныя перыяды гісторыі беларускай бібліяграфіі. Сувязь з іншымі бібліяграфічнымі і сумежнымі дысцыплінамі. Адлюстраванне праблем гісторыі сусветнай і беларускай бібліяграфіі ў спецыяльнай літаратуры. Структура курса. Характарыстыка асноўных раздзелаў. Асноўныя формы і метады аўдыторнай і самастойнай работы студэнтаў. Выніковыя і прамежкавыя формы кантролю. Раздзел І. УЗНІКНЕННЕ БІБЛІЯГРАФІІ І НАПРАМКІ ЯЕ РАЗВІЦЦЯ Ў ПЕРЫЯДЫ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ, АДРАДЖЭННЯ І АСВЕТНІЦТВА (да XVIII ст.) Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце Вытокі бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці ў цывілізацыях Старажытнага Усходу, Грэцыі, Рыму. Генезіс тэрміна “бібліяграфія”, яго першапачатковы сэнс; аб'екты і суб'екты бібліяграфічнай дзейнасці ў перыяд антычнасці. Спосабы вылучэння элементаў, якія неабходны для ідэнтыфікацыі дакументаў у старажытных тэкстах. Бібліяграфічнае абрамленне тэкстаў, інвентарныя спісы, каталогі бібліятэк і іншыя першапачатковыя віды і формы бібліяграфічных матэрыялаў. Каталог бібліятэкі Ашурбаніпала, бібліяграфічныя працы Калімаха і Іераніма Стрыдонскага як выдатныя помнікі культуры старажытнага свету. Асаблівасці метадычных прыёмаў бібліяграфавання. Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя (V – XV стст.) Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з'яў Сярэдневякоўя. Асноўныя напрамкі развіцця бібліяграфіі ў Візантыі. Біябібліяграфічныя слоўнікі грэчаскіх аўтараў; бібліяграфічная інфармацыя ў энцыклапедыях; “Бібліятэка Фоція” – адзін з першых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў; бібліяграфічныя матэрыялы ў дапамогу прафесіянальнай дзейнасці юрыстаў. Узнікненне бібліяграфіі на тэрыторыі старажытных усходнеславянскіх княстваў. Развіццё бібліяграфіі на арыале арабскай культуры. Унікальнае бібліяграфічнае афармленне рукапісных кніг. Змястоўная і відавая дыферэнцыяцыя бібліяграфічных матэрыялаў; “Фіхрыст” ан-Надзіма – першы нацыянальны рэтраспектыўны паказальнік. Прычыны заняпаду бібліяграфічнай работы ў Заходняй Еўропе ў V – ХI стст. Ажыўленне яе ў ХIІ ст. Уплыў кнігадрукавання на актывізацыю бібліяграфічнай дзейнасці і якасны ўзровень бібліяграфічных матэрыялаў, іх відавы і змястоўны склад. Бібліяграфаванне твораў хрысціянскіх пісьменнікаў. “Кніга аб знакамітых мужах” Іагана Трыценгемскага – першы друкаваны бібліяграфічны дапаможнік. Узнікненне бібліяграфічных прац рэкамендыцыйнага характару: “Кніга аб знакамітых мужах” Ісідара Севільскага, “Пералік многіх аўтараў” Гуга з Трымберга, старажытнарускія спісы сапраўдных і несапраўдных кніг. Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (XVІ – XVIII стст.) Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з'яў перыядаўАдраджэння і Асветніцтва. Узнікненне і развіццё ў Еўропе выдавецкай і кнігагандлёвай бібліяграфіі. З'яўленне бягучай бібліяграфічнай інфармацыі ў аб кнігагандлёвым асартыменце. Франкфурцкія кірмашовыя каталогі. Значэнне каталогаў, створаных органамі ўлады і гарадскога самакіравання ў нямецкіх землях, (афіцыйныя каталогі). Лейпцыгскія кірмашовыя каталогі. Зводныя каталогі. Методыка бібліяграфавання ў кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможніках. Кірункі яе ўдасканалення. Стварэнне кнігагандлёвымі цэнтрамі Велікабрытаніі бягучых і кумулятыўных крыніц бібліяграфічнай інфармацыі: “Каталогі на тэрмін” Р. Клевела, “Каталогі” У. і Р. Бентаў. Развіццё крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі з міжнародным ахопам кніг: “Усеагульны еўрапейскі лексікон кніг” Т.Геаргі і “Універсальная бібліятэка” К.Геснера. Узнікненне нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы (бібліяграфічныя дапаможнікі Д.Леленда, Д.Бейла, Э.Маунсела, дзю Мэна, дзю Вердзье і інш.) Дыферэнцыяцыя навуковых ведаў, узнікненне прафесіянальных патрэбнасцей чытачоў як прычына фарміравання спецыяльнай бібліяграфіі. Бібліяграфічная інфармацыя ў навуковых часопісах. Пачатак выкладання бібліяграфіі як вучэбнай дысцыпліны. Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.) Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі як частка культурна-асветнага і духоўнага развіцця краіны ў ІХ – ХVІ ст. Узнікненне беларускага кнігадрукавання і яго ўздзеянне на фарміраванне і развіццё бібліяграфічнай дзейнасці. Зараджэнне і развіццё бібліяграфіі на беларускіх землях у ІХ – ХІІ ст. Пранікненне на беларускія землі разам з хрысціянствам спісаў “сапраўдных і несапраўдных кніг”. Паскарэнне інфармацыйных працэсаў у ХІІІ – ХУІ ст., развіццё кніжнай асветы, адукацыі, летапісання на Беларусі, стварэнне беларускамоўных помнікаў пісьменнасці як прадумова развіцця беларускай бібліяграфіі. Роля школ розных канфесій у фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і іх бібліяграфічнага адлюстравання. Вопісы (спісы, інвентары) царкоўных, манастырскіх, кляштарных і прыватных бібліятэк. Каталог вялікакняжацкай бібліятэкі С.Кашуцкага. Бібліяграфічныя матэрыялы ў прадмовах да выданняў беларускага асветніка-гуманіста і першадрукара Францішка Скарыны. Бібліяграфічныя матэрыялы на старонках выданняў С.Буднага, В.Цяпінскага. Уплыў стварэння Рэчы Паспалітай на развіццё беларускай бібліяграфіі як часткі культурнага, рэлігійна-канфесійнага, адукацыйнага і навуковага жыцця краіны. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі па стварэнні сеткі публічных бібліятэк і каталагізацыі іх фондаў. Роля Віленскай езуіцкай акадэміі (Галоўнай школы ВКЛ) у развіцці інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў. Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі, змены ў параўнанні з папярэднім гістарычным перыядам. Каталогі (спісы, інвентары) кляштарных, манастырскіх і царкоўных бібліятэк, бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі, бібліятэк калегіумаў, друкарняў, прыватных асоб. Зараджэнне краязнаўчай бібліяграфіі на беларускіх землях. Бібліяграфічныя матэрыялы ў гербоўніках шляхты, у навуковых працах. Прычыны адставання беларускай бібліяграфіі ад ўзроўню развіцця бібліяграфіі ў іншых еўрапейскіх краінах. Раздзел II. БІБЛІЯГРАФІЯ Ў НОВЫ І НАВЕЙШЫ ЧАС (ХІХ – першая палова ХХ ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў ХІХ – першай палове ХХ ст. Развіццё бібліяграфіі ў кантэксце культурных, сацыяльна-палітычных, навуковых і эканамічных працэсаў уЕўропе. Асаблівасці развіцця відавой структуры бібліяграфіі. Узнікненне крыніц бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі (“Бібліяграфія Францыі”, 1811) і Расіі (“Паказальнік новых выходзячых кніг”, 1837). Кірункі развіцця бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы і Расіі. Дасягненні ў арганізацыі бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі, Германіі ў першай палове ХХ ст., Расіі (у дакастрычніцкі час). Арганізацыя дзяржаўнай бібліяграфіі ў СССР і сістэма дапаможнікаў бягучага бібліяграфічнага ўліку. Развіццё бягучай кнігагандлёвай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы. Бібліяграфічная дзейнасць кнігагандлёвых арганізацый і фірм Германіі і Англіі, ЗША. Іх уклад у станаўленне бягучай нацыяльнай бібліяграфіі краін. Спробы здзяйснення бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку ў краінах Лацінскай Амерыкі. Кірункі развіцця нацыянальнага рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку. Рэпертуарныя паказальнікі “Вопыт расійскай бібліяграфіі” В.С. Сопікава, “Літаратурная Францыя” Ж.М. Керара, “Польская бібліяграфія” К. і С. Эстрэйхераў, “Амерыканская бібліяграфія” Ч. Эванса, Х.Т. Медыны па краінах Лацінскай Амерыкі і інш. Лацінскай Амерыкі. Асаблівасці вырашэння тэарэтыка-метадычных пытанняў бібліяграфавання нацыянальнай літаратуры. Асноўныя тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Развіццё галіновай навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Дзейнасць навуковых арганізацый і суполак, устаноў па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні галін навукі і вытворчасці. Стварэнне спецыялізаваных бібліяграфічных фірм. Бібліяграфічныя выданні Лонданскага каралеўскага навуковага таварыства: “Міжнародны паказальнік артыкулаў па прыродазнаўстве і матэматыцы” (1867–1925), “Міжнародны каталог навуковай літаратуры” (1902 – 1919). Узнікненне рэфератыўных часопісаў у краінах Заходняй Еўропы. Уплыў рэкамендацыйнай бібліяграфія на распаўсюджванне чытання і фарміравання светапогляду асобы. Дасягненні рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў Расіі, уклад у яе развіццё Х.Д. Алчэўскай, М.А. Рубакіна. Рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць у СССР. Асаблівасці стварэння крыніц рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі ў краінах Еўропы і ЗША. Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.) Уплыў падзелаў Рэчы Паспалітай і нацыянальна-вызваленчага руху на развіццё бібліяграфіі. Змены ў арганізацыйнай структуры беларускай бібліяграфіі на працягу перыяда. Бібліяграфічная дзейнасць Віленскай вучэбнай акругі, Віленскага універсітэта і інш. Персанальны склад дзеячоў беларускай бібліяграфіі. Перыядычны друк як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі ў Беларусі. Карткавыя, рукапісныя і друкаваныя каталогі бібліятэк (публічных, навучальных і рэлігійных устаноў, прыватных асоб) і кніжных магазінаў. Стварэнне нацыянальных рэпертуараў кніг і перыядычных выданняў (працы М.Пелка-Палінскага, Я.Ф.Карскага і інш.). “Беларусы” Я.Ф.Карскага як крыніца інфармацыі аб выданнях, якія выйшлі на беларускай мове, на тэрыторыі Беларусі, па беларусазнаўстве. Першыя крытыка-бібліяграфічныя агляды ў працах А.Рыпінскага, Р.Падбярэзскага, А.Кіркора, К.Р.Грум-Грыжымайлы і інш. Развіццё біябібліяграфічнай інфармацыі. Праца выкладчыкаў Віленскага універсітэта па стварэнні рэкамендацыйных спісаў (каталогаў) ў дапамогу бібліятэкам народных вучылішчаў і гімназій.
|