Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Гісторыя свят” (ФТБКіСМ)


Date: 2015-10-07; view: 570.


2012/2013 навучальны год

1. Этымалогія феномена свята. Яго сувязь з разуменнем відовішча, культа, рытуала, абрада, цырымоніі, міфа і рэлігіі ў стражытнай культуры.

2. Уздзеянне міфа, культа, рытуала, магіі і рэлігіі на ход святкавання ўрачыстых падзей ў першабытным грамадстве.

3. Функцыі свята.

4. Тыпалогія абрадаў аседлых плямёнаў і качэўнікаў (на прыкладзе апісання абрадаў у першабытных культурах).

5. Міфалагічныя асновы рытуалаў, іх увасабленне ў святах Старажытнага Егіпта. Язычніцкія і палітычныя святы старажытных егіпцян, роля фараона ў іх.

6. Земляробчыя святы значных падзей у жыцці чалавека і грамадства на прыкладзе культуры Старажытнага Кітая.

7. Святы у старажытнай культуры Тыбета.

8. Святы ў Японіі.

9. Абрадавыя дзеі ў жыцці старажытных грэкаў. Міфалогія старажытных грэкаў як выснова абрадавых дзей.

10. Вялікія і значныя святы ў культуры Старажытнай Грэцыі (“Дзіонісавы дзеі” і інш).

11. Уладкаванне і арганізацыя відовішчаў у амфітэатрах Старажытнай Грэцыі.

12. Панафінскія, Піфейскія, Немейскія і іншыя гульні. З'яўленне Алімпійскіх гульняў.

13. Святы ў культуры Старажытнага Рыма (перыяд Рымскай рэспублікі). Атэлана, сатурналіі, буффанада як састаўныя часткі свят Апалона, Плебейскіх і Рымскіх гульняў. Ваенныя трыумфы

14. Трансфармацыя старажытнагрэчаскага тэатра ў рымскай культуры (перыяд Рымскай імперыі). Зніжэнне ролі і ўзроўня антычнага тэатра. Мімічная іпатэза, пантаміма як новыя формы прадстаўлення ў амфітэатры.

15. Спартыўныя і цыркавыя дзеі ў Вялікім цырку (гонкі на калясніцах, кулачныя баі, спаборніцтвы бегуноў, бітвы легіёнаў, баі гладыятараў, наўмахіі, бестыярыі і інш.)

16. Гістрыёны, жанглёры, ваганты ў сярэднявечнай культуры Заходняй Еўропы. Жанравая дыфферэнцыяцыя іх творчасці. Царкоўны тэатр супраць гістрыёнаў.

17. “Майскія гульні” ў Заходняй Еўропе.

18. Відовішчы Позняга Сярэднявечча ў Заходняй Еўропе.

19. Літургія на гарадской плошчы. Узнікненне містэрыяльнага тэатра.

20. Драматургія містэрыі па трох асноўных частках Бібліі. Свецкія містэрыі на гістарычную тэму.

21. Камедыя дэль арте. Смехавая карнавальная культура эпохі Рэнессанса.

22. Масавыя святы ў Францыі як сродак стварыць ілюзію свабоды ў народа (“Дзень сцягоў”, “Свята Федэрацыі”, “Свята трыумфа рэвалюцыі”, грамадскія пахаванні).

23. Элітарныя накірункі мастацтва на пачатку ХХ ст. і іх уплыў на святочную культуру сучаснасці (дадаізм, сюррэалізм, поп-арт, хэпенінг).

24. Абрад як аснова міфалагічнага разумення свету. Сучаснае ўвасабленне абрадаў і хэпенінгаў: заканамернасці іх арганізацыі і правядзення (на прыкладзе творчасці П. Брука, Е. Гратоўскага і інш.).

25. Смех у Старажытнай Русі. Жанры творчасці скамарохаў і яе асаблівасці (на прыкладзе работ Дз.С. Ліхачова).

26. Шэсці і святкаванні ў Расіі на мяжы XVIIІ – XIX cтст. (панаванне Пятра І і Кацярыны ІІ).

27. Развіццё конкурсна-гульнёвых форм і відовішчаў у беларускіх кірмашах XVIIІ - ХІХ стст.

28. Традыцыі народных святкаванняў на гарадскіх плошчах у Маскве і Санкт-Пецярбурзе ў ХІХ – пач. ХХ стст.

29. Раёк. Спецыфіка арганізацыі і правядзення паказаў.

30. Балаганныя тэатры. Будова, рэпертуар і антрэпрэнёры.

31. Балаганны дзед і чалавек-аркестр. Палітычная аснова іх дзейнасці.

32. “Забавы з мядзведзем” на рускіх і беларускіх кірмашах. Асаблівасці дрэсуры і змест прадстаўленняў.

33. Магнацкая святочная культура XVIIІ ст. на беларускіх землях.

34. Школьныя тэатры ў езуіцкіх калегіумах XVIIІ ст.: сцэна, рэпертуар і асаблівасці ўвасаблення (на прыкладзе аналіза навуковых работ Г.І. Барышава, А.І. Мальдзіса).

35. Народны лялечны тэатр “Батлейка”. Вытокі і драматургія. Канструкцыя і арганізацыя.

36. Святочныя мерапрыемствы ў народных вучылішчах на тэрыторыі беларускіх зямель: тэматыка, арганізацыя і правядзенне (к. ХІХ – пач. ХХ стст.).

37. Умовы стварэння, асаблівасці арганізацыі і правядзення масавых пралетарскіх свят пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

38. Першамай у Петраградзе (1918 год) – падрыхтоўка і правядзенне.

39. Інсцэніроўкі 1920-х гадоў у Петраградзе. Фондавая біржа і Зімні палац. Дасягненні і пралікі. Роля разгледжанага эксперымента ў гісторыі свят.

40. Першая гадавіна Кастрычніка ў Віцебску: святочная цырымонія адкрыцця свята (6 лістапада) і гарадское шэсце (7 лістапада).

41. Другая гадавіна Кастрычніка ў Гомелі. Сатырычная накіраванасць інсцэніровак і аздаблення. Тэрытарыяльны маштаб і грандыёзнасць свята.

42. 1 мая 1921 года ў Мінску, плошча Свабоды – масавая інсцэніроўка, новыя формы відовішчаў.

43. Масавае прадстаўленне “Вызваленне Мінска ад белапалякаў” (Мінск, 1925).

44. Тэатр агітацыйнай прапаганды.

45. Эрвін Піскатор і яго тэатр.

46. Параўнальны аналіз паліткарнавалаў 1920-х і маскарадаў 1930-х гг.

47. Характарыстыка фестываля як святочнага дзеяння. Арганізацыя і ход правядзення тэатральных фестываляў за мяжой і ў Рэспубліцы Беларусь.

48. Фестывалі музыкі і спеваў на Беларусі і ў краінах Балтыі: гістарычная рэтраспектыва.

49. Сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў: гістарычная рэтраспектыва.

50. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (Гродна): узаемасувязь архітэктурна-ландшафтнай прасторы і пляцовак нацыянальных дыяспар.

51. Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (Паставы).

52. Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (Гомель).

53. Міжнародны фестываль маладых выканаўцаў “Славянскі базар” (Віцебск): гісторыя стварэння і развіцця.

54. Усебеларускі фестываль народнага гумару “Аўцюкі” (Аўцюкі–Калінкавічы).

55. Гісторыя стварэння прадстаўленняў “Гук і святло” за мяжой і ў СССР.

56. Прадстаўленні “Гук і святло”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Іх увасабленне каля мемарыяльных помнікаў: мітынг-рэквіем на Піскароўскіх могілках (Ленінград), “Прарыў” (Ушачы), “Лудчыцкая вышыня” (Быхаў).

57. Змест і формы тэатралізаваных канцэртаў.

58. Свята ў Полацку, прысвечанае 500-годдзю нараджэння Ф. Скарыны (1990).

59. Святкаванне 600-годдзя Верхнядзвінска (20 чэрвеня 1986 года).

60. 1000-гадовы юбілей Віцебска: шэсце і водная феерыя.

61. Свята горада Мінска: гістарычная рэтраспектыва.

62. Традыцыйныя рытуалы і іннавацыі ў цырымоніях Адкрыцця і Закрыцця Алімпійскіх гульняў у розных краінах свету.

 

 

Дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і свят,

кандыдат культуралогіі В.Л. Гуцько

 

Загадчык кафедры

рэжысуры абрадаў і свят,

кандыдат гістарычных навук, прафесар П.А. Гуд

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Гісторыя свят” (ФТБКіСМ) | ГІСТОРЫЯ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.144 s.