Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ВАРЫЯНТ 3


Date: 2015-10-07; view: 491.


3.1. Чаму бібліятэку Старажытнага Свету называюць бібліятэкай і архівам?

a. бо большая частка дакументаў захоўвалася ў адным экземпляры

b. бо абслугоўванне было накіравана на забяспячэнне доступу да дакументаў абмежаванаму колу карыстальнікаў

c. бо гэта была ўстанова, якая выконвала функцыю збору і захоўвання дакументаў

d. бо гэта была ўстанова, якая з'яўлялася складовай часткай сістэмы кіравання

3.2. Які новы тып бібліятэк узнікае ў Грэцыі?

a. публічная

b. навуковая

c. бібліятэка мусейона

d. бібліятэка-скрыпторый

3.3. Дзе ў Еўропе ўзніклі першыя універсітэцкія бібліятэкі?

a. у Англіі

b. у Францыі

c. у Італіі

d. у Германіі

3.4. Пра якую бібліятэку Беларусі ідзе гаворка ў першым вядомым упамінанні ў замежным друку (“Запіскі аб Маскоўскай вайне”. 1584–1585), як аб “рускай бібліятэцы”?

a. Супрасльскага Благавешчанскага манастыра

b. Слуцкага Троіцкага манастыра

c. Менскага кафедральнага сабору

d. Полацкага Сафійскага сабору

3.5. Які тып бібліятэк эпохі Адраджэння адыграў важнейшую ролю у распаўсюджанні функцыі агульнадаступнасці?

a. універсітэцкая бібліятэка

b. прыватная бібліятэка

c. манастырская бібліятэка

d. публічная бібліятэка

3.6. Дата заснавання Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы

a. 1795 г.

b. 1794 г.

c. 1793 г.

d. 1792 г.

3.7. Хто лічыцца заснавальнікам рускага бібліятэказнаўства?

a. В. С. Сопікаў

b. М. А. Корф

c. У. В. Стасаў

d. В. І. Сабальшчыкоў

3.8 ІФЛА – гэта

a. Міжнародная федэрацыя па дакументацыі

b. Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый

c. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі

d. Міжнародная арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры

3.9 Незалежная даследчыцкая бібліятэка гуманітарнага профілю, якая ўзнікла як новы тып бібліятэкі ў ЗША і Германіі, з'яўляецца

a. сінтэзам бібліятэкі і музея

b. захавальніцай форм класічнай навуковай бібліятэкі

c. установай, якая арыентуецца на гуманітарныя навукі

d. установай, якая выкарыстоўвае навейшыя тэхналогіі

3.10 Прыярытэтны напрамак мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі гэта

a. сістэматычнае маркетынгавае вывучэнне кніжнага рынку

b. стварэнне зводнага электроннага каталога

c. камерцыялізацыя

d. інфарматызацыя


<== previous lecture | next lecture ==>
ВАРЫЯНТ 2 | ВАРЫЯНТ 4
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.097 s.