|
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасныхDate: 2015-10-07; view: 828. УВОДЗІНЫ
Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі: – Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374); – Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09. 2006 г. № 89); – Тыпавая вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» для вышэйшых навучальных устаноў (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15.04.2008 г. № ТД-СТ.009/тып.). У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарту па цыклу сацыальна-гуманітарных дысцыплін. кампетэнцый выпускніка.Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцып гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка; – фундаменталізацыі,што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацы- яльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар- нымі ведамі; – кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэння ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміра- ванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах; – сацыяльна-асобасная падрыхтоўка, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнаці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў; – міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка. У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай вучэбнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы пер- шай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: – кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі, – кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму, – кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння, – кампетэнцыя камунікацыі, – кампетэнцыя зберажэння здароўя, – кампетэнцыя самаўдасканалення. Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ. Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі: – валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу; – сфарміраванне крытычнага мыслення; – валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць; – уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця; – уменне працаваць у камандзе; – сфарміраванасць асабістых якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтаскіраванасць і іншых матывацыйна-каштоўнасныя і эмацыянальна-валявыя якасці. 1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі».Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы. Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач: – навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей; – прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця; – сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю; – садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць: – асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі; – асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; – сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах; – асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства; – асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь; – месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі. умець: – прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыўма; – тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; – ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; – ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна- гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці; – аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы; – характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі. 1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны.У структуры зместу вучэбнай дысцыпліны вылучаюцца ўзбуйненыя дыдактычныя адзінкі (раздзел, модуль). Структура зместу вучебнай дысцыпліны ўключае: – Уводзіны ў дысцыпліну (модуль 1). – Раздзелы (модулі). – Тэмы вучэбных заняткаў. Па кожнаму вучэбнаму раздзелу (модулю) у адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія (практычныя) заняткі. Змест праграмы па гісторыі Беларусі прадстаўлены ў кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця на аснове храналагічна- тэматычнага прынцыпу. 1.4. Метады (тэхнологіі) навучання.Па кожнаму вучэбнаму раздзелу (модулю) у адпаведнасці з яго мэтай і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый праектуюцца і рэалізуюцца разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій, што дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейсны падыход кампетэнтнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, пры вывучэнні курса «Гісторыя Беларусі» будуць выкарыстаны: варыятыўныя мадэлі накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў, модульна-рэйтынгавыя сістэма, інфармацыйныя тэхналогіі, гульнявыя тэхналогіі (арганізацыя і правядзенне дзелавых гульняў ), метад праектаў, ці праектныя тэхналогіі. 1.5. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў.Кампетэнтнасны падыход дапушчае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу і ўзрастанне ролі накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў у падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў арганізуецца ў адпаведнасці з існуючымі нарматыўнымі дакументамі (Стандарт), а таксама з накопленым вопытам Беларускага дзяржаўнага універсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь (Гл.: Сергеенкова В. В. Управляемая самостоятельная работа студентов. Модульно- рейтинговая и рейтинговая системы. Мн., 2004; Лобанов А. П., Дроздова Н. В. Управляемая самостоятельная работа студентов в контексте инновационных технологий. Мн., 2005; Педагогические основы самостоятельной работы сту- дентов / Под ред. О. Л. Жук. Мн., 2005). Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых залікаў, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэб- най, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемным тэмам, стварэнне прэзентацый. 1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў. Адукацыйным стандартам першай ступені цыклу вызначаецца наступная працэ- дура дыягностыкі: – вызначэнне аб'екта дыагностыкі, якім з'яўляюцца кампетэнцыі выпуск- ніка; – выяўленне фактычных вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыагностыкі; – вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студента патрабаванням навучальнага стандарта; – ацэнка вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарта (з дапамогай шкалы ацэнак). Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыпліне ажыцяўляецца па дзесяцібальнай шкале. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя галоўныя сродкі: крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты, кантрольныя заданні, рэфераты, праекты і інш. Пры выніковым ацэньванні формай кантролю з'яўляецца экзамен.__
|