|
Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.Date: 2015-10-07; view: 721.
Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская ўнія адыграла ўкраінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам. Казацкай вольнасці на Ўкраіне прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны, бо народ Украіны быў праваслаўным. Усе цэрквы Ўкраіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і граць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана ўкраінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі. Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ. Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Перамогі пастаўшых, атрыманыя ў 1648-1651 гг., спрыялі пашырэнню паўстання. У гэты перыяд паўстанне ахапіла і тэрыторыю Беларусі. Асноўныя падзеі разгортваліся на поўдні Беларусі, у раёнах, што межавалі з Украінай. Казацка-сялянскі рух ахапіў Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыцу, Тураў, Пінск. Казакі авалодалі Брагіным, Бабруйскам, Чэчэрскам і іншымі гарадамі. Яны нават спрабавалі захапіць Слуцк, але безпаспяхова. У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла. У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах. Такім чынам, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў на сацыяльнае жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню беларускага казацтва.
|