|
Прамысловая рэвалюцыя, яе змест і сутнасць.Date: 2015-10-07; view: 924. Пытанні для самакантролю. 1. Якія прычыны абумовілі першы падзел Рэчы Паспалітай? 2. Чаму адбыліся другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай? 3. Па якіх прычынах паўстанне Т.Касцюшкі пацярпела паражэнне?
8. Пачатак прамысловага перавароту ў Заходняй Еўропе.
У апошнія трэці ХVIII ст. магчымасці мануфактуры былі вычарпаны. Каб забяспечыць далейшае развіццё эканомікі патрэбны былі новыя тэхналогіі. Развіццё тэхналагічнага працэсу было звязана з вынаходніцтвам і ўкаранэннем у вытворчасць новага абсталявання. Творцамі новай тэхнікі сталі звычайныя прадпрымальныя майстры з ліку ткачоў, механікаў і металургаў. Удасканаленне тэхналагічнага працэсу пачалося ў лёгкай прамысловсці. Лідэрам гэтай прамысловай галіны была Англія, якая паклала пачатак прамысловаму перавароту. У 1733 г. англійскі майстар Джон Кей, які працаваў ткачом і механікам, вынайшоў імклівы лятучы бегунок. Дзякуючы вынаходніцтву, прадукцыйнасць працы і вытворчасць тканіны выраслі ў два разы. У выніку прамысловасць пачала адчуваць недахоп пражы. У 1765 г. англійскі ткач і плотнік Джэймс Харгрывс вынайшоў механічную пралку, якую ён назваў «Джэнні». Гэтая пралка забяспечыла рост прадукцыйнасці працы ў 18-20 разоў. Затым у 1784 г. англійскія майстры стварылі механічны ткацкі станок, які забяспечыў рост прадукцыйнасці працы і вытворчасць тканіны ў 40 разоў. У гэтым жа годзе механік і вынаходнік Джэймс Уатт вынайшоў паравую машыну. Гэтае вынаходніцтва дазволіла стварыць прынцыповы новы рухавік не толькі для фабрык і заводаў, але і для транспарту. Вельмі хутка ў Англіі, Францыі, іншых краінах пачалася вытворчасць паравых рухавікоў, якія стваралі аснову новага тэхналагічнага працэсу. У 1800 г. у краінах Заходняй Еўропы працавала 1000 паравых машын, на базе якіх ствараліся фабрыкі і заводы. Тэхналагічны пераварот ахапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Генры Корт стварыў пудынгавую печ, якая ўдасканаліла вытворчасць сталі. Доменныя печы, якія працавалі на коксе, паклалі пачатак рэвалюцыі ў металургіі. Для мадэрнізацыі эканомікі быў неабходны сучасны транспарт. Рэвалюцыйныя перамены адбыліся і ў гэтай галіне. У 1807 г. Роберт Фултан пабудаваў у ЗША першы параход, а ў 1814 г. Д.Стэфенсон пабудаваў першы паравоз. У 1825 г. англічане пабудавалі першую чыгунку, у Германіі чыгункі пачалі будавацца ў 1835 г., а ў Расіі – у 1837 г. Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове XIX стст. у краінах Заходняй Еўропы адбылася прамысловая рэвалюцыя. Сутнасць гэтай рэвалюцыі была ў наступным: 1.У тэхналагічных адносінах адбыўся пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, заснаванай на машынах і механізмах новага тыпу; 2.Калі ва ўмовах мануфактуры галоўную ролю адыгрываў чалавек, то ва ўмовах фабрыкі чалавек стаў прыдаткам рабочай машыны; 3.Прадукцыйнасць працы цяпер залежыла ад ступені эксплуатацыі рабочай сілы; 4.У грамадстве сфарміраваліся асноўныя сацыяльныя групы насельніцтва індустрыяльнай цывілізацыі: вышэйшы, сярэдні і рабочы клас.
|