Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні да экзамена


Date: 2015-10-07; view: 878.


Тэсты

 

Да модуля 1. “Цывілізацыйная спадчына Старажытнага Свету, Сярэдніх вякоў і Беларусь”.

1. На якіх верхнепалеалітычных стаянках Беларусі знойдзены рэшткі жытлаў, пабудаваных з костак мамантаў:

а) Юравічы; б) Абідавічы; в) Бердыж?

2. Які з пералічаных рэгіёнаў даследчыкі называюць прарадзімай славян:

а) Паўночны Іран; б) Каўказ; в) Вісла-Одэрскае міжрэчча?

3. У якім летапісу ўпершыню ўспамінаюцца славянскія плямёны дрыгавічы, радзімічы, крывічы:

а) “Аповесць мінулых гадоў”; б) “Слова аб палку Ігаравым”; в) “Летапіс Быхаўца”?

4. Першы ўспамін аб Полацку ў “Аповесці мінулых часоў” сустракаецца пад годам:

а) 862; б) 988; в) 992.

5. Першым летапісным князем Полацкага княства быў:

а) Міндоўг; б) Вітаўт; в) Рагвалод.

6. Гады жыцця Ефрасінні Полацкай – першай жанчыны-асветніцы сярод усходніх славян:

а) 1102-1173 гг.; 1173-1201 гг.; 1173-1214 гг.

7. Першая сталіца ВКЛ:

а) Вільня; б) Мінск; в) Новагародак.

8. Першы летапісны князь ВКЛ:

а) Рагвалод; б) Міндоўг; в) Гедымін.

9. З 1323 г. сталіцай ВКЛ стаў:

а) Брэст; б) Віцебск; в) Вільня.

10. Крэўская унія паміж ВКЛ і Польскай каронай была заключана ў:

а) 1292 г.; б) 1323 г.; в) 1385 г.

11. Грунвальдская бітва паміж аб'яднанымі сіламі славян і крыжакамі адбылася ў:

а) 1410 г.; б) 1557 г.; в) 1569 г.

Да модуля 2. “Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь”.

1. Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста (“валочная памера”):

а) 1410 г.; 1577 г.; 1569 г.

2. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай:

а) 1514 г.; б) 1529 г.; в) 1569 г.

3. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія:

а) 1588 г.; б) 1596 г.; в) 1654 г.

4. Беларус, які выдаў першы дапаможнік па арыфметыцы на рускай мове:

а) І. Капіевіч; б) С. Полацкі; в) М. Сматрыцкі.

5. Заснавальнік Гродзенскіх і Берасцейскіх мануфактур у XVIII ст.:

а) М. Агінскі; б) А. Тызенгаўз; в) І. Храптовіч.

6. Усе беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі па трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў:

а) 1772 г.; б) 1795 г.; в) 1812 г.

7. Таварыства філаматаў ўзнікла ў:

а) 1817 г.; б)1825 г.; в) 1840 г.

8. Таварыства філарэтаў ўзнікла ў:

а) 1820 г.; б)1830 г.; в)1861 г.

9. Маніфест і Палажэнні аб адмене прыгоннага права на тэрыторыі Расійскай імперыі Аляксандр ІІ падпісаў:

а) 19 лютага 1861 г.; б) 1 сакавіка 1881 г.; в) 1 мая 1895 г.

10. Першы фундаментальны слоўнік беларускай мовы быў выдадзены ў:

а) у 1870 г.; б) 1880 г.; в) 1900 г.

11. Колькасць насельніцтва Беларусі паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г.:

а) 3 млн. чалавек; б) 5 млн. чалавек; в) 6,7 млн. чалавек.

12. Выхад у свет першай беларускай легальнай газеты “Наша Ніва”:

а) 1862 г.; б) 1800 г.; в) 1906 г.

13. Завяршэнне прамысловага перавароту ў Беларусі прыходзіцца на:

а) 20-я гг. ХІХ ст.; б) 90-я гг. ХІХ ст.; в) 20-я гг. ХХ ст.

14. Пачатак парламентарызму ў Расіі звязаны з рэвалюцыямі:

а) 1905 – 1907 гг.; лютаўскай 1917 г.; кастрычніцкай 1917 г.

15. Першая сусветная вайна пачалася:

а) 1 верасня 1904 г.; б) 1 жніўня 1914 г.; в) 11 лістапада 1918 г.

16. Першая беларуская нацыянальная партыя Беларуская рэвалюцыйная (сацыялістычная) грамада была ўтворана ў:

а) 1898 г.; б) 1902 г.; в) 1906 г.

 

Да модуля 3. “Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі”.

 

1. Пераход улады ў Мінску ў рукі Савета рабочых і салдатскіх дэпутатаў адбыўся:

а) 25 кастрычніка 1917 г.; б) 1 лістапада 1917 г.; в) 1 студзеня 1917 г.

2. Першы Усебеларускі кангрэс (з'езд) быў скліканы ў Мнску:

а) у маі 1917 г.; б) у снежні 1917 г.; в) у лютым 1918 г.

3. Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана:

а) 1 мая 1917 г.; б) 1 снежня 1917 г.; в) 25 сакавіка 1918 г.

4. БССР была ўтворана:

а) 25 кастрычніка 1917 г.; б) 1 студзеня 1919 г.; в) 20 сакавіка 1920 г.

5. Першая Канстытуцыя БССР была прынята ў:

а) у маі 1918 г.; б) у лютым 1919 г.; в) у снежні 1922 г.

6. СССР быў утвораны ў:

а) 30 мая 1917 г.; б) 30 снежня 1920 г.; в) 30 снежня 1922 г.

7. Першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР адбылося ў:

а) 1919 г.; б) 1921 г.; в) 1924 г.

8. Другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР адбылося ў:

а) 1922 г.; б) 1925 г.; в) 1926 г.

8. Другая Канстытуцыя БССР была прынята ў:

а) 1922 г.; б) 1924 г.; в 1927 г.

9. Палітыка беларусізацыі пачалася ў БССР ў:

а) 1921 г.; б) 1923 г.; в) 1924 г.

10. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі быў разлічаны на:

а) 1921-1925 гг.; б) 1926-1930 гг.; в) 1928-1932 гг.

11. Першая машынна-трактарная станцыя ў БССР была пабудавана ў Койданаве (цяпер г. Дзяржынск) ў:

а) 1925 г.; б) 1927 г.; в) 1929 г.

12. У выніку нямецка-фашысцкай акупацыі ў час Вялікай Айчыннай вайны эканоміка Беларусі была адкінута да ўзроўю:

а) 1921 г.; б) 1925 г.; г) 1928 г.

13. Мінскі трактарны завод выпусціў першыя трактары ў:

а) 1935 г.; б) 1940 г.; в) 1950 г.

14. Першыя грузавыя аўтамабілі МАЗ выпусціў ў:

а) 1941 г.; б) 1944 г.; в) 1947 г.

15. Грашовая аплата працы калгаснікаў замет працадзён была ўведена ў:

а) 1953 г.; б) 1960 г.; в) 1965 г.

16. Калгаснікі атрымалі права на пенсійнае забеспячэнне ў:

а) 1953 г.; б) 1965 г.; в) 1970 г.

Да модуля 4. “Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне ХХ ст.”

 

1. Рыжская мірная дамова паміж РСФСР і Польшчай была падпісана:

а) 18 сакавіка 1917 г.; б) 18 сакавіка 1920 г.; в) 18 сакавіка 1921 г.

2. Тэрыторыя Заходняй Беларусі знаходзілася пад уладай Польшчы на працягу:

а) 1921-1925 гг.; б) 1921-1927 гг.; 1921-1939 гг.

3. Мюнхенская дамова паміж Германіяй і заходнімі краінамі была дасягнута ў:

а) верасні 1931 г.; б) верасні 1935 г.; в) верасні 1938 г.

4. Пачатак Другой сусветнай вайны звязаны з нападам Германіі на Польшчу:

5) 1 верасня 1933 г.; б) 1 верасня 1936 г.; в) 1 верасня 1939 г.

5. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР адбылося:

а) восенню 1925 г.; б) восенню 1930 г.; восенню 1939 г.

5. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў працягвалася:

а) з 22 чэрвеня 1941 г. да 2 верасня 1945 г.; б) з 1 верасня 1939 г. да 2 верасня 1945 г.; в) з 22 чэрвеня 1941 г. да 9 мая 1945 г.

6. Аперацыя “Баграціён” звязана з вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэрыторыі:

а) Маскоўскай вобласці; б) Крыма; в) Беларусі.

7. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:

а) 3 ліпеня 1942 г.; б) 3 ліпеня 1943 г. ; в) 3 ліпеня 1944 г.

8. За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла:

а) кожнага пятага чалавека; б) кожнага чацвёртага; в) кожнага трэцяга.

9. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) была створана пры ўдзеле былых савецкіх рэспублік:

а) Грузіі; б) Казахстана; в) БССР.

10. Іван Шамякін:

а) спявак; б) кампазітар; в) пісьменнік.

11. Васіль Быкаў:

а) архітэктар; б) кампазітар; в) пісьменнік.

12. Аўтар рамана “Векапомныя дні”:

а) Рыгор Барадулін; б) Генадзь Бураўкін; в) Міхась Лынькоў.

13. Ігар Лучанок:

а) скульптар; б) паэт; в) кампазітар.

14. Пётр Машэраў:

а) дзяржаўны дзеяч; б) архітэктар; в) спявак.

 

Да модуля 5. “Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў”.

 

1. Гады існавання СССР:

а) 1921-1970; б) 1922-1991; в) 1917-1991.

2. Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР “Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”:

а) 27 ліпеня 1970 г.; б) 27 ліпеня 1985 г.; г) 27 ліпеня 1990 г.

3. Падпісанне Дагавора паміж БССР і РСФСР аб палітычным,эканамічным і культурным супрацоўніцтве:

а) 18 жніўня 1990 г.; б) 17 жніўня 1992 г.; в) 18 жніўня 1995 г.

4. Закон Вярхоўнага Савета БССР аб назве краіны – Рэспубліка Беларусь – прыняты:

а) 19 верасня 1990 г.; б) 19 верасня 1991 г.; в) 19 верасня 1995 г.

5. Аўтары тэкста Гімна Рэспублікі Беларусь:

а) М. Клімковіч, У. Карызна; б) Я. Колас, У. Паўлаў; в) Г. Бураўкін, Н. Гілевіч.

6:. Аўтар музыкі Дзяржаўнага Гімна Беларусі:

А) Н. Сакалоўскі; б) Я. Цікоцкі; в) І. Лучанок.

7. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята:

а) 15 сакавіка 1990 г.; б) 15 сакавіка 1991 г.; в) 15 сакавіка 1994 г.

8. Першы Ўсебеларускі народны сход адбыўся:

а) 20 кастрычніка 1996 г.; б) 20 кастрычніка 1998 г.; в) 20 кастрычніка 1999 г.

9. Планы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000-я гг. былі прыняты:

а) на першым Усебеларускім народным сходзе; б) на другім Усебеларускім народным схтодзе; в) на трэцім Усебеларускім народным сходзе.

10. Садружнасць Незалежных Дзяржаў існуе з:

а) 1985 г.; б) 1990 г.; в) 1991 г.

11. Падпісанне ў Маскве дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі:

а) 2 сакавіка 1997 г.; б) 2 сакавіка 1999 г.; в) 2 сакавіка 2002 г.

12. Другі Ўсебеларускі народны сход праходзіў ў Мінску:

а) 18 мая 2001 г.; б) 18 мая 2005 г.; в)18 мая 2006 г.

13. Трэці Усебеларускі народны сход праходзіў у Мінску:

а) у сакавіку 2006 г.; б) сакавіку 2007 г.; в) сакавіку 2008 г.

 

 

1. Прадмет,мэты і задачы дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

2. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

3. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.Тыпы цывілізацый. Перавагі і недахопы фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі.

4. Айчынныя гістарыяграфічныя школы.

5. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі.

6. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі І славінізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

7. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у УІІІ-ІХ стст.

8. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча.

9. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ-п.п. ХІІІ стст.

10. Феадальная раздробленасць. Барцьба ўсходніх славян з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў у ІХ-п.п. ХІІІ стст.

11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы фарміравання ВКЛ. Роля беларускіх зямель у працэсе станаўлення і дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

12. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў ВКЛ. Крэўская унія. яе сутнасць і наступствы для ВКЛ.

14. Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай у ХV – пачатку ХVІ стст.

15. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадсіаўнічай манархіі. Вышэйшыя і мясцовыя органы дзяржаўнай улады ВКЛ у ХV – п.п. ХVІ стст.

16. Асноўныя канцэпыі паходжання беларускага народа,яго саманазвы.Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст. Эканамічныя,палітычныя і культурныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

17. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны).

18. Люблінская унія і утварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай угіі і уваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай.

19. Статуты 1529, 1566, 1588 гг. – сусветна вядомыя зводы законаў ВКЛ, плён беларускага Адраджэння.

20. Сацыяльна-эканамічнае жыццё на беларускіх землях ў ХV-ХVІ стст. Аграрная рэформа 1557 г., яе сутнасць , значэнне і асноўныя вынікі. Становішча сялян.

21. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх гарадоў у ХІV-ХVІ стст. Магдэбургскае права. Рамяство і гандаль.

22. Прычыны заняпаду і падзелаў Рэчы Паспалітай. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі (канец ХVІІІ-п.п.ХІХ стст.).

23. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Рэформа 1861 г., яе сутнасць і асаблівасці правядзення на тэрыторыі Беларусі.

24. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.,іх сутнасць і асаблівасці правядзення на тэрыторыі Беларусі.

25. Шляхі развіцця капіталізму ў Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Узнікненне індустрыяльнага грамадства. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі.

26. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Кастусь Каліноўскі ў гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху.

27. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Група “Гоман”.

28. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый на мяжы ХІХ-ХХ стст. Беларуская сацыялістычная грамада - першая нацыянальная палітычная партыя у Беларуси.

29. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.: прычыны, задачы, асаблівасці на Беларусі. Вынікі і значэнне першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.

30. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

31. Лютаўская (1917 г.) буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі. Асаблівасці рэвалюцы ў Беларусі. Стратэгія і тактыка палітычных партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця.

32. Канфесійная сітуація на беларускіх землях у ХІХ – пачатку ХХ ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.

33. Склдванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст.

34. Кастрычніцкая рэалюцыя ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі.

35. Шляхі і этапы фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Першы Ўсебеларускі з'езд. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

36. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. БССР – адна з заснавальніц Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік.

37. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

38. Новая эканамічная палітык, яе сутнасць і асаблівасці ажыццяўлення ў БССР. Вынікі нэпа.

39. Індустрыялізацыя краіны ў гады даваенных пяцігодак: сутнасць, метады, асаблівасці ў Беларусі, вынікі і значэнне.

40. Стан сельскай гаспадаркі на мяжы 20-х – пачатку 30-х гг. ХХ ст. Альтэрнатыўныя варыянты развіцця вёскі. Сталінскі план калектывізацыі сельскай гаспадаркі, яго сутнасць і наступствы.

41. Станаўленне і развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 20-я – 30-я гг. ХХ ст. Палітыка беларусізацыі , яе сутнасць, мэты і вынікі.

42. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы; нацыянальна-вызваленчы рух , яго формы і напрамкі.

43. Міжнароднае становішча ў канцы 1930-х гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Прычыны часовых неудач Чырвонай Арміі ў пачатку вайны. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.

45. Арганізацыя партызанскага руху і подпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць калабарацыяністаў.

46. Важнейшыя ваенныя аперацыі Чырвонай Арміі ў 1941-1943 гг. Аперацыя “Баграціён” і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

47. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам.

48. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

49. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

50. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі БССР у другой полове 1940-х – 50-я гг. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай і хімічнай прамысловасці.

51. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

52. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы ў 70-я – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

53. Асноўныя дасягненні адукацыі,навукі і беларускай мастацкай культуры ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст.

54. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.

55. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй.

56. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы пад час палітыкі перабудовы ў другой палове 80-х гг. ХХ ст.: сутнасць і вынікі.

57. Прычыны крызісу і распаду СССР. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

58. Новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР і сацыялістычнай сістэмы ў выніку “аксамітных” рэвалюцый у краінах Усходняй Еўропы.

59. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

60. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Увядзенне прэзідэнцкай форы кіравання.

61. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.).

62. Складванне шматпартыйнасці ў краіне. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

63. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошукі шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі ў 90-я гг. ХХ ст.

64. Распарацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі.

65. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.

66. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Развіццё адукацыі і навукі.

67. Дэмаграфічныя катаклізмы ў ХХ ст. і іх уплыў на развіццё беларускай нацыі. Дэмаграфічная сітуацыя ў сучаснай Беларусі.

68. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Дзейнасць Беларусі ў рамках СНД.

69. Рэспубліка Беларусь-раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

70. Беларуская дыяспара. Фарміраванне новай дзяржаўнай палітыкі адносна міграцыйных працэсаў і дыяспары.

71. Гісторыя Беларусі – невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці, калектыўная памяць народа.

 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Развіццё адукацыі, навукі, культуры | ПО 10-БАЛЛЬНОЙ ШКАЛЕ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.046 s.