![]() |
Асоб без грамадзянстваDate: 2014-04-05; view: 669. 4) Асобы спецыяльнага статусу (сірата) Любы НПА дзейнічае на пэўнай тэрэторыі. У тэрэторыю дзяржавы ўключаецца: А) фізічная тэрэторыя, абмежаваная перпендыкулярнай лініяй па яе мяжы, на вышыню да 200 км да азонавага слою і на глыбіню тэхналагічнай распрацоўкі Б) тэрэторыя прадставіцельств і консульств за мяжой В) ваенныя караблі і самалёты пад дзяржаўным сцягам Г) усе грамадзяне, другія самалёты ў межах вадзяной прасторы або пад сцягам Беларуі ў межах нейтральнай вадзяной прасторы Д) платформы і збудаванні ў адкрытым акеане С) касмічныя станцыі На тэржторыі дзяржавы могуць вызначацца тэрэторыі са спецыяльным статусам (памежная тэрэторыя, свабодная эканамічная зона, абараняемая прыродная зона, тэрэторыя, якая пацярпела ад взрыву на Чарнобыльскай АС); зоны розных мытных рэжымаў.
§ Механізм прававога рэгулявання
Права – складаны фенамен, які накіраваны на сацыяльнае дзеянне суб’ектаў, на іх паводзіны ў прававой сферы. Права – інстумент сацыяльнага рэгулявання і кантролю. Яно вызначае межы, у якіх суб’ект можа рэалізовываць свае інтарэсы, вызначае механізмы стымулявання належных мэтаў. Прававое рэгуляванне – працэс мэтанакіраванаг а ўплыва права на соцыум. Права як сацыяльны фенамен мае самастойнае сацыяльнае дзеянне і з’яўляецца самаарганізованнай сістэмай. Сацыяльнае лзеянне права кваліфікуецца катэгорыямі: - Эфектыўна/неэфектыўна - Адэкватна/неадэкватна - Глыбіня ўплыву і рэгулявання - Ступень рэгулявання, маральнай абумоўленнасці - Связь з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі Характарыстыка механізму прымусу. Сацыяльнае дзеянне права – нарміраванне ўсіх элементаў сацыяльнага дзеяння суб’ектаў і фарміраванне належнай сістэмы права і грамадскага кантроля. Права ажыццяўляе прававую сацыялізацыю суб’екта, надае яму пэўныя юрыдычныя прыкметы. Сацыяльнае дзеянне:
Сацыяльнае дзеянне права ўплывае на ўвесь комплекс грамадскіх адносін і дзейнічае ў сукупнасці з іншымі грамадскімі рэгулятарамі. Права можа стымуляваць грамадства да пэўных сацыяльных вынікаў. Гэтыя вынікі адбіваюцца на ўсіх сацыяльных сферах на працягу розных тэрмінаў. Грамадства само адваротна ўплывае на права, стварае яго больш зручным для сябе. Наступствы могуць быць: - Відавочныя ці невідавочныя - Ускосныя ці прамыя Прававы акт ніколі не дасцягае тых мэтаў, дзеля якіх ён прымаецца. Права можа ўплываць на соцыум прама ці ўскосна. Прамое рэгуляванне – вызначэнне сацыяльных мэтаў і ўмоў іх дасягнення. Ускоснае - стварэнне ўмоў, у якіх суб’ект будзе выбіраць неабходныя сацыяльныя паводзіны: стымуляванне патрэбных грамадскіх змен або стану. Права можа адлюстроўваць як інтарэсы дзяржавы, так і інтарэсы соцыума. Права павінна ўзгадняць інтарэсы, забяспечваць іх іерархію, падтрымліваць элітарнасць і эгалітарнасць. Прадмет права – знешнія праявы найбольш значных адносін у публічнай сферы. Прававое рэгуляванне мае абмежаванні (унутранае жыццё чалавека, яго матывацыя, маральнае афарбаванне і асабістыя адносіны); права абараняе свабоду выбару чалавека. Права рэгулюе іншыя сферы субсідыарным чынам (выкарыстанне пры жаданні суб’екта, пры немагчымасці суб’екта самаму знайсці рашэнне праблемы). Права мае метады і спосабы ўплыву на грамадскія адносіны. Метад – накіраванасць сродкаў і пералік гэтых сродкаў, праз які права дасягае пэўнага сацыяльнага выніку. У навуцы 2 ідыальныя метады: - Імператыўны (прамое прадпісанне) - Дыспазітыўны (метад аўтаноміі бакоў, метад роўнасці прававых статусаў) Гэтыя метады выкарыстоўваюцца ў комплексе, пры чым ступень узаемаўплыву залежыць ад віда грамадскіх адномінаў, выклікаў, якія стаяць перад грамадствам. Да спосабу прававога рэгулявання адносяць:
|