Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ


Date: 2015-10-07; view: 990.


Літаратура

1. Вячорка В. Правапіс: спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. – 1995. – № 5. – С. 247-288.

2. Гіруцкі А.А. Да характарыстыкі моўнай сітуацыі ў БССР // Беларуская лінгвістыка. – 1980. – Вып. 18. – С. 14-21.

3. Закон Беларускай ССР “Аб мовах у Беларускай ССР” // Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. – С. 647-653.

4. Лепешаў І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. – Гродна, 2002.

5. Надзённая праблема: Гутарка з Аляксандрам Лукашанцам пра новую рэдакцыю “Правілаў беларускай арфаргафіі і пунктуацыі” // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 3-4.

6. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Праект новай рэдакцыі. – Мн., 1999; 2004.

7. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў: Зб. артыкулаў. – Мн., 1981.

8. Сямешка Л. Навошта блытаць чалавека з пашпартам // Настаўніцкая газета. – 1989. – 17 чэрвеня. – С. 2.

9. Трусаў А. У Беларусі дзяржаўнай павінна быць адна мова – мова тытульнай нацыі // Народная воля. – 2001. – 8 лютага. – С. 3.

10. Цыхун Г. Дэфармацыя ў сістэме беларускай літаратурнай мовы ў гады

таталітарызму // Наша слова. – 1997. – 27 студзеня. -- № 4. – С. 6.

 

 


Увага!У кожным заданні можа быць ад аднаго да чатырох правільных адказаў. Усе правільныя адказы неабходна адзначыць.

 

1. Адзначце рысы, уласцівыя літаратурнай мове.

1) пісьмовая фіксацыя;

2) нарматыўнасць;

3) аднафункцыянальнасць;

4) кадыфікацыя моўных нормаў;

5) неапрацаванасць

 

2. Назавіце мовазнаўцаў, у якіх ёсць навуковыя працы, прысвечаныя пытанням гісторыі беларускай літаратрнай мовы.

1) О.В. Воўк-Левановіч;

2) Л.І. Бурак;

3) А.М. Булыка;

4) Г.М. Малажай;

5) Л.М. Шакун.

 

3. Адзначце правільны адказ.

1) усходнеславянская літаратурная мова – гэта мова ХІ - пачатку ХІV стст.;

2) старабеларуская літаратурная мова – гэта мова ХІV - ХVІ стст.;

3) новая беларуская літаратурная мова – гэта мова ХІХ - пачатку ХХ стст.

 

4. Якія пісьмовыя помнікі ўсходнеславянскага пісьменства датуюцца дахрысціянскай эпохай?

1) ,,Аповесць мінулых гадоў”;

2) Тмутараканскі надпіс;

3) Астрамірава евангелле;

4) Дагавор Алега з грэкамі;

5) ,,Іудзейская вайна” І.Флавія

 

5. Якія пісьмовыя помнікі адносяцца да помнікаў агульнаўсходнеславянскага перыяду?

1) ,,Грамата палачан у Рыгу”;

2) ,,Слова пра паход Ігаравы”;

3) ,,Астрамірава евангелле”;

4) ,,Аповесць пра Баву”;

5) ,,Пакуты Хрыста”

 

6. Адзначце стылі, у якіх функцыянавала літаратурная мова ўсходніх славян.

1) публіцыстычны;

2) кніжна-славянскі;

3) народна-літаратурны;

4) навуковы;

5) дзелавы

 

7. Да якога перыяду адносіцца функцыянаванне старабеларускай літаратурнай мовы?

1) ХІІ - ХV стст.;

2) ХІV - ХVІІІ стст.;

3) ХІV - ХVІ стст.;

4) ХІІІ - ХVІІ стст.;

5) ХІІІ - ХV стст

 

8. З якога часу пра беларускую мову можна гаварыць як пра самастойную славянскую мову?

1) з ХІІ ст.;

2) з ХІІІ ст.;

3) з ХІV ст.;

4) з ХV ст.;

5) з ХVІ ст

 

9. У якой групе старабеларускіх пісьмовых крыніц найбольш поўна і выразна выявіліся рысы жывой беларускай мовы?

1) свецка-мастацкія;

2) канфесійныя;

3) юрыдычна-дзелавыя

 

10. Сярод наступных старабеларускіх пісьмовых помнікаў адзначце рэлігійныя творы.

1) ,,Метры” С.Полацкага;

2) Грамата палачан у Рыгу 1465;

3) ,,Апостал” Ф.Скарыны;

4) ,,Лексіс” Л.Зізанія;

5) ,,Катэхізіс” С.Буднага

 

11. У якім з наступных канцылярска-юрыдычных помнікаў было замацавана становішча беларускай мовы як дзяржаўнай?

1) Літоўская метрыка;

2) ,,Трыбунал” 1586 г.;

3) Статут ВкЛ 1529 г.;

4) Статут ВкЛ 1566 г.;

5) Судзебнік караля Казіміра Ягайлавіча 1468 г.

 

 

12. Які год лічыцца пачаткам беларукага кнігадрукавання?

1) 1522 г.;

2) 1562 г.;

3) 1517 г.;

4) 1580 г.;

5) 1617 г.

 

13. На якой мове быў выдадзены ,,Псалтыр” Ф.Скарыны?

1) на царкоўнаславянскай;

2) на старабеларускай;

3) на лацінскай;

4) на царкоўнаславянскай з беларускімі моўнымі асаблівасцямі;

5) на польскай

 

14. Якія з наступных беларускіх летапісаў з'яўляюцца мясцовымі па сваім характары?

1) Полацкі летапіс ХІІ ст.;

2) Баркалабаўскі летапіс ХVІ – ХVІІ стст.;

3) Летапісец вялікіх князёў літоўскіх ХV ст.;

4) Хроніка Быхаўца ХVІ ст.;

5) Віцебскі летапіс Панцырнага і Аверкі ХVІІ – ХVІІІ стст..

 

15. Якія з наступных твораў адносяцца да палемічнай літаратуры?

1) ,,Трэнас” М.Сматрыцкага;

2) ,,Гістарычныя запіскі” Ф.Еўлашоўскага;

3) ,,Малая падарожная кніжка” Ф.Скарыны;

4) ,,Дыярыуш” А.Філіповіча

5) ,,Евангелле” В.Цяпінскага

 

16. Адзначце імёны старажытных лексікографаў.

1) Сымон Будны;

2) Іван Ужэвіч;

3) Лаўрэнцій Зізаній;

4) Памва Бярында;

5) Афанасій Філіповіч

 

 

17. Назавіце пісьменнікаў, якія ў ХІХ ст. друкавалі свае творы па- беларуску.

1) Кастусь Каліноўскі;

2) Цётка;

3) В. Дунін-Марцінкевіч;

4) Якуб Колас;

5) Францішак Багушэвіч

 

18. Якое друкаванае выданне адыграла самую вялікую ролю ў фарміраванні граматычна-правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы ў пачатку ХХ ст.?

1) газета ,,Наша доля”;

2) газета ,,Наша ніва”;

3) газета ,,Гоман”;

4) газета ,,Дзянніца”;

5) часопіс ,,Лучынка”

 

19. У якім годзе выйшла ,,Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча?

1) 1906 г.;

2) 1914 г.;

3) 1918 г.;

4) 1920 г.;

5) 1922 г.

 

20. Да якога часу адносіцца фарміраванне навуковага стылю беларускай літаратурнай мовы?

1) другая палова ХХ ст.;

2) 30-я гады ХХ ст.;

3) канец ХІХ – пачатак ХХ ст.;

4) другая палова ХІХ ст.;

5) 20-я гады ХХ ст.

 

21. Назавіце беларускіх лексікографаў 20-х гадоў ХХ ст.

1) М. Каспяровіч;

2) М.Байкоў;

3) І.Насовіч;

4) С.Некрашэвіч;

5) І.Грыгаровіч

 

 

22. У якім годзе праходзіла Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі?

1) 1920 г.;

2) 1922 г.;

3) 1924 г.;

4) 1926 г.;

5) 1930 г.

 

23. У якім дзяржаўным дакуменце была адменена перадача асіміляцыйнай мяккасці зычных на пісьме?

1) ,,Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі” (1924 г.);

2) ,,Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” (1933 г.);

3) ,,Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу” (1957 г.);

4) ,,Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР” (1990 г.).

 

24. У якім годзе быў прыняты Закон ,,Аб мовах у Беларускай ССР”?

1) 1990 г.;

2) 1989 г.;

3) 1992 г.;

4) 2000 г.;

5) 1995 г.

 

25. Да якога тыпу слоўнікаў адносіцца Гістарычны слоўнік беларускай мовы?

1) арфаграфічны;

2) энцыклапедычны;

3) тлумачальны;

4) тэрміналагічны;

5) перакладны

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Заданне 2 | Тэмы для самастойнай працы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.119 s.