Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ІІІ. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА (ХІV - ХVІІІ СТСТ.)


Date: 2015-10-07; view: 899.


І. УВОДЗІНЫ

1. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2. Паняцце літаратурнай мовы, гістарычная зменлівасць яго зместу, суадносіны з іншымі паняццямі: “нацыянальная мова”, “дыялектная мова”, “пісьмовая мова”, “мова мастацкай літаратуры”. Гістарычны характар моўнай нормы, праблема кадыфікацыі нормы.

3. Стылістычная сістэма беларускай мовы ў гістарычным аспекце. Функцыянальныя стылі сучаснай літаратурнай мовы.

4. Перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

5. Навуковая распрацоўка гісторыі беларускай літаратурнай мовы ў айчынным мовазнаўстве. Асноўныя працы па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і іх ацэнка. Пытанні гісторыі беларускай мовы ў манаграфіі Я.Ф.Карскага “Беларусы”.

 

ІІ. ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН ХІ – ПАЧАТКУ ХІV СТ.

6. Сучасны стан пытання пра ўзнікненне пісьменнасці ва ўсходніх славян.

7. Паходжанне літаратурнай мовы ўсходніх славян (тэорыі А.А.Шахматава, С.П.Абнорскага, В.У.Вінаградава, Ф.П.Філіна).

8. Тыпы(стылі) літаратурнай мовы ўсходніх славян. Мова помнікаў усходнеславянскага пісьменства.

9. Пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХІ – ХІІІ стст.

 

10. Фарміраванне беларускай народнасці і яе мовы. Асноўныя этапы развіцця старабеларускай літаратурнай мовы. Фарміраванне яе граматычна-правапісных асаблівасцей.

11. Літаратурна-пісьмовыя помнікі ХІУ-ХУІІІ стст., іх моўныя асаблівасці. Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці старабеларускай літаратурнай мовы.

12. Мова юрыдычна-дзелавых помнікаў ХУ-ХУІІ стст.

13. Узнікненне рэлігійнай літаратуры на беларускай мове. Мова рэлігійных твораў ХV- ХVІІ стст.

14. Францыск Скарына – беларускі першадрукар, асветнік, гуманіст. Значэнне яго выдавецкай дзейнасці. Мова выданняў Францыска Скарыны.

15. Сымон Будны і Васіль Цяпінскі як паслядоўнікі Францыска Скарыны. Асаблівасці мовы “Катэхізіса” С.Буднага і перакладу ,,Евангелля” В.Цяпінскага.

16. Царкоўнаславянская мова на Беларусі ў ХІV-ХVІІІ стст. Пытанне пра беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы.

17. Летапісанне на Беларусі ў ХV- ХVІІ стст. Мова беларускіх летапісаў. Аналіз мовы ,,Баркалабаўскага летапісу”.

18. Мова літаратурна-мастацкіх твораў ХVІ-ХVІІ стст. (арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы), гістарычна-мемуарная проза.

19. Сатырычныя творы ХVІІ ст. “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”, іх моўна-стылістычныя асаблівасці.

20. Мова навуковых і палемічных твораў ХVІ-ХVІІ стст. (прадмовы і пасляслоўі да рэлігійных кніг, прамова Л.Сапегі на Варшаўскім сейме 1588 г., палемічныя творы М. Сматрыцкага, ,,Дыярыуш” А. Філіповіча).

21. Буквары і граматыкі ХVІ –ХVІІ стст., іх роля ва ўстанаўленні нормаў літаратурна-кніжнай мовы. Лексікаграфічныя працы гэтага часу.

22. Развіццё беларускага пісьменства ў канцы ХVІ-ХVІІ стст.

23. Беларуская мова ў пісьмовых помніках ХVІІІ ст. (камедыі, інтэрмедыі, тэксты арабскім пісьмом). ХVІІІ ст. як пераходны этап да новой беларускай літаратурнай мовы.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэмы для самастойнай працы | ІV. НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА (ХІХ- ХХ СТСТ.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.191 s.