|
Рабочы рухDate: 2015-10-07; view: 625. Хваляванні i стачкі рабочыху 1864-1884 гт.У 60-80-я гг. XIX ст. у Бе-ларусі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак. На землякопныя работы прыцягваліся сотні тысяч сялян. Незвычайна цяжкія ўмовы працы i побыту. дрэннае харчаванне, розныя злоўжыванні i самавольства падрадчыкаў выклікалі пратэст, які найчасцей праяўляўся ў падачы калектыўных скаргаў уладам i ў групавых уцёках з месца працы. Такія выступленні ("хваляванні") вясною i летам 1864 г. адбываліся на будаўніцтве Дзвінска-Віцеб-скай чыгункі ў Дрысенскім, а праз год - у Віцебскім паветах. 3 хваляваннямі на будаўніцтве чыгункі ў Дрысенскім павеце, відаць, былі звязаны ўцёкі васьмі сельскагаспадарчых рабочых з маёнтка Зарэчча. У 1872 г. хваляванні назіраліся на будаўніцтве Лібава-Роменскай чы-гункі ў Мінскім павеце, у 1883 i 1884 гг. - Віленска-Ровенскай чыгункі на участку Беняконі - Воранава Лідскага і ў мястэчку Моўчадзь Слонімскага паветаў. Два хваляванні ў 70-х гг. адзначаны на прамысловых прадпрыемствах Беларусі. Усяго ў Беларусі ў 1864-1884 гг. адбылося дзевяць хваляванняў рабочых. Ix удзельнікамі з'яўляліся фактычна сяляне, якія часова трапілі ў становішча наёмных работнікаў. Гэтым тлумачыцца поўная адсутнасць у згаданых выступлениях праяў пралетарскай свядомасці i прымітыўнасць формаў пратэсту. Усе выступленні мелі абарончы характар i з'яўляліся рэакцыяй рабочых на празмерную эксплуатацыю i самавольства прадпрымальнікаў. Якасныя зрухі ў рабочым руху ў Беларусі пачаліся ў другой палове 70-х гг. Яны праявіліся ў прымяненні рабочымі такой эфектыўнай формы барацьбы за паляпшэнне свайго становішча, як страйкі (стачкі). Эфектыўнасць масавых арганізаваных страйкаў да таго часу была добра апрабавана на вопыце барацьбы пралетарыяту заходніх краін. Першую ў Беларусі стачку ў сакавіку 1876 г. арганізавалі 300 рабочых мінскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі з патрабаваннем рэгулярнай выдачы заработнай платы. Яе падтрымалі чыгуначнікі ў Стоўбцах (Мінскі павет). У 1879 г. першы страйк арганізавалі рамесныя рабочыя Беларусь Адбыўся ён у Гродне i ахапіў некалькі кравецкіх майстэрняў, рабочыя якіх выставілі патрабаванне скарачэння рабочага дня1. У 1881 г. адбыўся страйк у чыгуначных майстэрнях у Гомелі, выкліканы нявыдачай заработку, аў 1882 г. - у сталярным цэху вагонных майстэрняў у _______________ 1БичМ.O. Рабочее движение в Белоруссии в1861 - 1904 гг. С.59-60.
Брэст-Літоўску, дзе рабочыя пратэставалі супраць паніжэння зарплаты. Як вынікае з гэтых фактаў, пачынальнікамі стачачнага руху ў Беларусі былірабочыя чыгуначных майстэрняў. Паказальна i тое, што ўсе ix стачкі меліўтэты час абарончы характар. Пачатак распаўсюджвання марксізму.У 70-х - пачатку 80-х гг. у практычнай дзейнасці прадстаўнікоў розных плыняў народніцтва выявілася негрунтоўнасць тэорыі сялянскага сацыялізму: сялянства як клас дробных уласнікаў не ўспрымала сацыялістычных ідэй. Не дапамагала i змена тактыкі. Ні мірная прапаганда "Зямлі i волі" i "Чорнага перадзелу", ні індывідуальны палітычны тэрор "Народнай волі", ахвярай якога 1 сакавіка 1881 г. стаў імператар Аляксандр II, не абудзілі сялянскай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым народніцтва ў цэлым уступіла ў паласу глыбокага ідэйна-арганізацыйнага крызісу. У пачатку 1882 г. распаўся "Чорны перадзел". У той жа час былі арыштаваны амаль усе члены Выканаўчага камітэта "Народнай волі" іразгромлены яе цэнтральныя арганізацыі. Многія адышлі ад рэвалюцыйнай дзейнасці. Пануючай у народніцтве да канца 90-х гг. стала ліберальна-асветніцкая, рэфармісцкая плынь. Моцны ўдар па народніцкай ідэалогіі нанеслі лідэры "Чорнага перадзелу" Г.Пляханаў, П.Аксельрод і В.Засуліч, якія ў 1883 г. абвясцілі аб сваім разрыве з народніцтвам i прызналі адзіна навуковай тэорыяй сацыялізму вучэнне К.Маркса i Ф.Энгельса. 3 мэтай распаўсюджвання марксізму ў Расіі яны заснавалі ў Швейцарыі першую расійскую марксісцкую арганізацыю - групу "Вызваленне працы" i арганізавалі выданне твораў Маркса i Энгельса ў перакладзе на рускую мову. Адначасова ў сваіх друкаваных працах яны разгарнулі вострую крытыку асноўных пастулатаў тэорыі сялянскага сацыялізму. Заснавальнікі групы "Вызваленне працы" даказвалі, што парэформенная Расія развіваецца па шляху капіталізму, i менавіта з ім звяз-валі выспяванне перадумоў сацыялістычнай рэвалюцыі. Пры гэтым яны зы-ходзілі з галоўнай ідэі Маркса, што знішчэнне капіталізму i пабудова сацыялізму з'яўляецца "гістарычнай місіяй" пралетарыяту. У той жа час прапаганду марксізму пачалі дзеячы польскай партыі "Пралетарыят", сярод якіх было нямала ўраджэнцаў Беларусі. Яны выдавалі творы Маркса i Энгельса ў перакладзе на польскую мову. Выданні расійскіх і польскіх марксістаў у 80-х - першай палове 90-х гг. распаўсюджваліся i вы-вучаліся ў рабочых гуртках Вільні, Мінска, Віцебска, Гродна, Смаргоні, Гомеля, падпольных зямляцкіх арганізацыях студэнтаў - ураджэнцаў беларуска-літоўскіх i ўкраінскіх губерняў - у В НУ Пецярбурга i Масквы. У Мінску прапаганду марксізму ў 1884-1885 гг. пачалі студэнт Дэрпцкага універсітэта Э.Абрамовіч i былы чорнаперадзелец І.Гурвіч. Паводле ўспамінаў апошняга, у заснаваных імі гуртках летам 1886 г. займалася каля 130 мінскіх рабочых1. Да ліку першых беларускіх марксістаў належалі В. Сяліцкі, С Трусевіч, Я. Спонці. Праграма заняткаў з рабочымі, распрацаваная Э.Абрамовічам, выкарыстоўвалася не толькі ў Мінску, але i ў Вільні i іншых гарадах краю. Гурткі ставілі мэтай падрыхтоўку новых кадраў прапагандыстаў, якія з цягам часу маглі б паўплываць на свядомасць болыпасці рабочых. Прапаганда ў цэлым мела абстрактны, асветніцка-кніжны характар, амаль не звязвалася з рэальным становішчам рабочых2. Сацыял-дэмакратычныя гурткі Беларусі ў той час мелі сувязь з групай "Вызваленне пра- ___________ 1 Былое. 1907. № 6. С.74. 2Там жа. С73. 254 цы", партыяй "Пралетарыят", Саюзам польскіх рабочых, сацыял-дэмакра-тычнымі групамі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве. Выступленні рабочых у 1885-1894 гг. Узнікненне першых сацыял-дэмакратычных гурткоў практычна ніяк не паўплывала на свядомасць рабочых. Ix барацьба за паляпшэнне свайго становішча ў гэты час заставалася па-за межамі ўздзеяння сацыял-дэмакратаў. Тым не менш у ёй заўважаюцца прыкметы росту класавай свядомасці i арганізаванасці рабочых. Найбольш буйныя стачкі ў другой палове 80-х - пачатку 90-х гг. арганізавалі рабочыя чыгуначных майстэрняў. У сакавіку 1886 г. баставалі сталяры ў Гомельскіх майстэрнях, a ў ліпені таго ж года - усе рабочыя гэтага прадпрыемства (472 чалавекі), пратэстуючы супраць паніжэння заробкаў і пагаршэння ўмоў працы. Адміністрацыя чыгункі пад націскам магілёўскага губернатара пайшла на саступкі. У пачатку сакавіка 1894 г. гомельскія чыгуначнікі (696 чалавек) аб'явілі забастоўку з патрабаваннем вярнуць грошы, адлічаныя ў пенсійную касу на крайне нявыгадных для ix умовах. Аднак пад уплывам угавораў i пагроз начальства забастоўка на трэці дзень была спы-нена. Наступление адміністрацыі на правы рабочых i змены правіл унутранага распарадку ў горшы для ix бок выклікалі ў студзені 1893 г. агульны страйк у майстэрнях Палескіх чыгунак у Пінску (500 чалавек). Праз тыдзень ix патрабаванні былі задаволены1. У Мінску ў другой палове 80-х гг. пачалася барацьба рамесных рабочых за ўвядзенне 12-гадзіннага рабочага дня (з 6 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара) з двухгадзінным перапынкам. 3 гэтым патрабаваннем у 1886 г. баставалі рабочыя дзвюх шпалерных майстэрняў, сталяры, друкары (наборшчыкі) і краўчыхі, a ў маі 1887 г. - слесары шасці майстэрняў. Успаміны I.Турвіча сведчаць, што мінскія сацыял-дэмакраты таго часу да адзначаных стачак дачынення не мелі2. У пачатку 90-х гг. у Мінску рамесныя рабочыя дамагаліся скарачэння рабочага дня шляхам падачы ўладам калектыўных прашэнняў. Аднак улады практычна не рэагавалі на ix. Гэта штурхала рабочых да нелегальнага аб'яд-нання на прафесійнай (цэхавай) аснове вакол стачачных кас з мэтай правядзення эканамічных страйкаў, забароненых расійскім заканадаўствам. У 1894 г. у Мінску ўтварыліся стачачныя касы пераплётчыкаў, слесараў, шчаціннікаў i краўцоў, якія аб'ядналі 220 рабочых i паспяхова вытрымалі некалькі страйкаў. У тым жа годзе першыя эканамічныя страйкі арганізавалі рамесныя рабочыя (маляры, слесары i краўцы) Гомеля3. У цэлым за 1885-1894 гг. у Беларусі адбыліся 22 стачкі і 4 хваляванні рабочых. У стачках удзельнічалі больш за 1800 чалавек, з ix прыблізна 5/6 складалі рабочыя чыгуначных майстэрняў. Вынікі барацьбы вядомы ў 12 выпадках. У 10 з ix рабочыя дамагліся поспеху. Параўнанне паказчыкаў заг 1885-1894 гг. з папярэднім перыядам сведчыць аб прыкметным колькас-ным i якасным росце рабочага руху. Перш за ўсё гэта праявілася ў замацаванні стачак як асноўнай формы барацьбы i ва ўзнікненні сярод рамесных рабочых зародкаў прафесійных саюзаў (стачачных кас). У ідэйных адносінах важным было з'яўленне першых сацыялістычных гурткоў - народніцкіх і сацыял-дэмакратычных. ______________ 1 Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т.2. С.822-824; Рабочее движение в России в XIX в. Т.З. 4.1. С.411-413; Т.З. 4.2. С.284-285. 2 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1862-1904 гг. С.87-88. 3 Там жа. С.88-89. 255 Пераход сацыял-дэмакратаў да масавай агітацыі.Наўласным вопыце, а таксама пад уплывам практыкі Саюза польскіх рабочых асобныя сацыял-дэмакраты Беларусі i Літвы (В.Сяліцкі, Я.Спонці, С.Трусевіч) паступова пераконваліся ў тым, што шляхам кніжна-асветніцкай дзейнасці i прапаганды марксізму ў вузкіх, заканспіраваных гуртках нельга дамагчыся пашырэння свайго ўздзеяння на масу рабочых i ўзначаліць рабочы рух. Неабходнасць пераходу ад гуртковай прапаганды да масавай эка-намічнай агітацыі тэарэтычна абгрунтоўвалася ў брашуры віленскага сацыял-дэмакрата А.Крэмера "Аб агітацыі", напісанай у 1894 г. i выдадзенай у 1897 г. пад рэдакцыяй Ю.Мартава Саюзам рускіх сацыял-дэмакратаў за мя-жой. Да часу выдання яна шырока распаўсюджвалася ў спісах не толькі ў Беларусі i Літве, але i ў гарадах Расіі. На аснове вопыту віленскіх сацыял-дэмакратаў у брашуры рэзка крытыкаваліся недахопы ў дзейнасці гурткоў, найперш - адсутнасць сувязяў з масамі рабочых i магчымасці ўплываць на ix. Першачарговай задачай сацыял-дэмакратаў прызнавалася арганізацыя эканамічнай барацьбы рабочых, якая характарызавалася як лепшая школа выхавання свядомасці пралетарыяту. Палітычная агітацыя адкладвалася на больш далёкую перспектыву са спасылкай на наяўнасць у шырокіх масах рабочых царысцкіх ілюзій. Пераход да новай тактыкі паводле "віленскай праграмы" (брашуры "Аб агітацыі") адбываўся шляхам вырашэння трыадзінай задачы: 1) рэарганізацыя цэхавых кас узаемадапамогі ў стачачныя касы; 2) усталяванне з імі непасрэднай сувязі сацыял-дэмакратычнага цэнтра ў форме рэгулярных "сходаў агітатараў"; 3) прыстасаванне прапагандысцкіх гурткоў для падрыхтоўкі агітатараў і кіраўнікоў масавага рабочага руху. Масава-агітацыйная дзейнасць патрабавала ўліку нацыянальных, найперш моўных, асаблівасцей пралетарыяту Беларусі i Літвы. Гэта неўзабаве прывяло да арганізацыйнага адасаблення яўрэйскіх i хрысціянскіх сацы-ял-дэмакратаў, якія арыентаваліся на дзейнасць у сваім нацыянальным ася-роддзі. Такім чынам, к сярэдзіне 90-х гг. у Вільні i Мінску ўзніклі асобныя яўрэйскія i польска-беларуска-літоўскія сацыял-дэмакратычныя ар-ганізацыі. У 1895 г. на першамайскім сходзе актыву яўрэйскіх сацыял-дэ-макратаў у Вільні Ю.Мартаў сфармуляваў ідэю аб неабходнасці стварэння "спецыяльна яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі, якая з'явілася б кіраўніком i выхавацелем яўрэйскага пралетарыяту ў барацьбе за эканамічнае, грамадзянскае i палітычнае вызваленне"1. Такая ж тэндэнцыя праяўлялася i ў дзейнасці літоўскіх сацыял-дэмакратаў у Вільні. Уздым рабочага руху. Утварэнне рабочых саюзаў i партый.Разгортванне эканамічнай агітацыі сацыял-дэмакратаў суправаджалася хуткім уздымам стачачнай барацьбы рабочых, асабліва ў сферы рамеснай i дробна-капіталістычнай прамысловасці, у якой колькасна значна пераважалі яўрэі. Найбольшыя маштабы яна набыла ў Мінску. Пад уплывам агітацыі яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай групы на чале з П.Берманам i Я.Гурвіч з сярэдзіны 1894 г. да сярэдзіны 1896 г. у горадзе ўтварыліся 23 нелегальныя прафесійныя саюзы рамесных рабочых i саюз прыказчыкаў, заснаваныя на стачачных касах. Яны аб'ядноўвалі амаль 1200 чалавек, што складала 86,5 % агульнай колькасці работнікаў адпаведных прафесій. За тыя ж два гады ў Мінску былі праведзены 54 страйкі з удзелам 480 рамесных рабочых. 50 страйкаў закончыліся поўнай ці частковай перамогай рабочых. Тройчы, ______________ 1 Цыт. па: Рафес М. Очерки по истории Бунда. М., 1923. С.35-36. 256 але беспаспяхова, баставалі ў пачатку 1895 г. 355 рабочых мінскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі1. У 1895-1897 гг. эканамічная агітацыя паводле "віленскай праграмы" пачалася ў Смаргоні, Ашмянах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Пінску i мела вынікам утварэнне ў гэтых гарадах вакол стачачных кас значных рабочых арганізацый. Пад ix кіраўніцтвам разгортвалася барацьба рабочых за паляпшэнне свайго становішча. Усяго за адзначаныя гады ў Беларусі было праведзена 114 страйкаў, у якіх удзельнічалі каля 5,1 тыс. рабочых. У пера-важнай большасці выступленні мелі наступальны характар i заканчваліся саступкамі прадпрымальнікаў. Пад уплывам сацыял-дэмакратаў рабочыя Мінска, Брэста, Гомеля, Смаргоні, Ашмян у 1895 - 1896 гг. пачалі адзначаць на канспіратыўных сходах 1 мая як Дзень міжнароднай пралетарскай салідарнасці2. Узнікненне буйных агульнагарадскіх арганізацый рабочых у шэрагу га-радоў беларуска-літоўскіх губерняў ставіла на парадак дня ix аб'яднанне ў рэгіянальныя рабочыя саюзы i нацыянальныя сацыял-дэмакратычныя партыі. Як ужо адзначалася, імкненне да аб'яднання рабочых па нацыяналь-най прыкмеце праяўлялася пры пераходзе да масавай агітацыі ў асяроддзі яўрэйскіх i нацыянальна настроеных літоўскіх сацыял-дэмакратаў. Апошнія імкнуліся прывіць апалячаным рабочым-літоўцам разам з сацыял-дэмакратычнай ідэалогіяй нацыянальную свядомасць i вялі агітацыю на літоўскай мове. Такой дзейнасцю ў Вільні займалася група А.Дамашэвіча. Пад назвай "Літоўская сацыял-дэмакратыя" выступалі таксама марксісты Літвы-Беларусі, якія вялі агітацыйную дзейнасць ў асяроддзі рабочых-хрысціян (беларусаў, рускіх, палякаў), карыстаючыся рускай i польскай мовамі. Не цураліся яны i рабочых-яўрэяў. У якасці лідэра гэтай часткі сацыял-дэмакратаў Літвы-Беларусі ў сярэдзіне 90-х гг. вызначыўся С. Трусевіч (псеўданім - Казімір Злеўскі). Летам 1895г. ён пераехаў з Мінска ў Вільню, дзе неўзабаве стварыў групу з рабочых чыгуначнікаў i гарбароў. Пад яго кіраўніцтвам дзейнічалі таксама сацыял-дэмакратычныя групы ў Мінску i Смаргоні. Назву "Літва" С.Трусевіч i яго паплечнікі разумелі ў гістарычным значзнні i адносілі яе да Віленскай, Мінскай i Гродзенскай гу-берняў, не звязваючы з літоўскім этнасам. У красавіку 1896 г. з удзелам С.Трусевіча адбыўся з'езд Літоўскай сацыял-дэмакратыі. З'езд абвясціў аб утварэнні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, прыняў яе праграму i вызначыў тактыку. У першым пункце праграмы фармулявалася патрабаванне стварэння самастойнай Літоўскай дэмакратычнай рэспублікі. У рэзалюцыях з'езда канстатавалася поўнае супадзенне палітычных інтарэсаў пралетарыяту Польшчы, Літвы i Pyci (Беларусі i Украіны) i заяўлялася аб тым, што агульнымі сіламі ён зможа дамагчыся незалежнай ад Расіі федэрацыі Польшчы, Літвы, Беларусі i Украіны. Пытанні аб звяржэнні самадзяржаўя ў Расіі i ўзаемадзеянні з расійскім пралетарыятам не ставіліся3. Раней падобную пазіцыю заняла Польская сацыялістычная партыя (ППС). С Трусевіч рашуча выступіў супраць такіх установак ЛСДП, расцаніўшы ix як сепаратысцкія, але падтрымкі не знайшоў i пакінуў з'езд. У маі 1896 г. па яго ініцыятыве быў скліканы з'езд прадстаўнікоў Віленскай, ______________ 1Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1862-1904 гг. С.96, 98-100. 2Там жа. С.101-109. 3Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. Мн., 1973. С.84-86. 257 Мінскай і Смаргонскай рабочых арганізацый, наякім быў утвораны Рабочы саюз Літвы (РСЛ). Яго праграма зыходзіла з тэзіса, што "барацьба з рускім дэспатызмам можа быць паспяховай толькі пры ўмове цеснага аб'яднання ўсіх сацыял-дэмакратычных груп Расіі". На гэтай падставе РСЛ прызнаў для сябе неабходным уступленне ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю на правах аўтаномнай арганізацыі. "Змагаючыся разам з рабочим! ўсёй Расіі, мы заваюем неабходную нам канстытуцыю, якая будзе ад-ным з этапаў на шляху да сацыялістычнага ладу", - гаварылася ў праграме. Нацыянальнае пытанне ў ёй абміналася. Самай важнай i актуальнай сваей задачай РСЛ прызнаваў "агітацыю сярод рабочых мае Літвы на аснове ix паўсядзённых эканамічных інтарэсаў". Разам з тым ставілася задача выка-рыстання ў агітацыі любога выпадку, які паказваў адносіны ўрада да рабочага класа, а таксама ўкаранення ў свядомасці рабочых пастулата, што толькі замена капіталістычнага ладу сацыялістычным вызваліць ix ад эксплуата-цыі1. У верасні 1897 г. адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока i Варшавы, які прыняў рашэнне аб утварэнні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы i Расіі - Бунд. Разам з тым з'езд выказаўся за ўступленне Бунда ў агульнарасійскую сацыял-дэмакратычную партыю пры ўмове заха-вання за ім аўтаноміі ў сферы абслугоўвання спецыяльных патрэб яўрэйскага пралетарыяту, зацвердзіў газету "Арбайтэр Штыме" ("Рабочы голас") цэнтральным друкаваным органам i выбраў ЦК Бунда ў складзе А.Крэмера, А.Мутніка і У.Касоўскага. Найважнейшай сваей задачай Бунд лічыў разгортванне эканамічнай барацьбы яўрэйскіх рабочых, якую прызнаваў леп-шай формай выхавання ix палітычнай свядомасці. Утварэнне Бунда выклікала неадназначную рэакцыю ў мясцовых рабочых арганізацыях. У Мінску значная частка арганізаваных рамесных рабочых не пагадзілася з эканамічным ухілам i нацыянальным сепаратызмам Бунда, парвала з ім i склала ядро мясцовай арганізацыі Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, якая стала прапагандаваць ідэі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Супраць уступлення ў Бунд выказалася прыблізна 1/3 членаў Гродзенскай рабочай арганізацыі. Яны стварылі асобную арганізацыю на чале з Рабочым камітэтам, якая неўзабаве далучылася да ППС2. На хвалі ўздыму рабочага i сацыял-дэмакратычнага руху ў Расіі ў 1896 — 1897 гг. выспявала ідэя ўтварэння агульнарасійскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Яна была рэалізавана ў пачатку сакавіка 1898 г. на з'ездзе ў Мінску прадстаўнікоў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага i Екацярынаслаўскага Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа, кіеўскай "Рабочай газеты" i Бунда. Дзевяць дэлегатаў з'езда прынялі рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых імі арганізацый у адзіную Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП). Пры вырашэнні мясцовых пытанняў кожная арганізацыя захоўвала аўтаномію. Дэлегаты прынялі шэраг статутных рашэнняў, выбралі ЦК РСДРП у складзе С.Радчанкі (Пецярбург), Б.Эйдэльмана (Кіеў) і А.Крэмера, зацвердзілі "Рабочую газету" цэнтральным друкаваным органам партыі. Сфармуляваць ідэйна-тактычную платформу партыі з'езд даручыў ЦК у форме маніфеста, выдадзенага ў красавіку _______________ 1 Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883 - 1903 гг. С.87-88. 2 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.110. 258 1898 г. у друкарні ЦК Бунда ў Бабруйску. У ім у агульнай форме акрэсліваліся задачы партыі ў барацьбе за палітычную свабоду i канчатковае вызваленне ўсіх працоўных ад эксплуатацыі, адзначалася вернасць РСДРП асноўным прынцыпам міжнароднай сацыял-дэмакратыі. У выніку арыштаў у сакавіку і ліпені 1898 г. РСДРП i Бунд страцілі свае кіруючыя цэнтры. Бундаўцы ў 1899 г. змаглі правесці свой II з'езд i аднавілі цэнтральныя структуры. РСДРП ж, не маючы праграмы i цэнтральных органаў, уступіла ў паласу ідэйна-арганізацыйнага крызісу. У Беларусі ў канцы 90-х гг. дзейнічаў толькі адзін не бундаўскі камітэт РСДРП - Гомельскі, але i ён летам 1900 г. далучыўся да Бунда. У 1898 - 1900 гг. у шэрагу гарадоў і мястэчак Беларусі, Літвы i Усходняй Польшчы ўзніклі прафесійныя ар-ганізацыі гарбароў і шчаціннікаў. На пераломе XIX - XX стст. яны аб'яд-наліся ў рэгіянальныя прафесійныя саюзы на чале з цэнтральнымі камітэтамі, якія таксама апынуліся пад уплывам Бунда. Найбуйнейшымі арганізацыямі Бунда ў Беларусі ў той час былі Віцебская, Мінская, Гродзенская i Гомельская. У Мінску, Смаргоні i Вільні ў гэты час існавалі невялікія групы Рабочага саюзаЛітвы, моцнааслабленагаарыштаміў 1897 г. Наз'ездзепрадстаўнікоў гэтага саюза i сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1900 г., Мінск) РСЛ i СДКП аб'ядналіся ў адну партыю - Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага i Літвы (СД КПіЛ). З'ездам кіравалі С.Трусевіч i Ф.Дзяржынскі, якім удалося ўцячы з ссылкі. Нягледзячы на паліцэйскія рэпрэсіі, у Беларусі ў 1898 - 1900 гг. працяг-ваўся ўздым рабочага руху. Усяго за гэтыя гады ўлічана 178 эканамічных за-бастовак. Большасць ix была арганізавана рабочымі Віцебска (57), Гомеля (44), Мінска (17), Гродна (12). Агульная колькасць стачачнікаў дасягала 6,4 тыс. Найбольш актыўна змагаліся рабочыя гарбарна-абутковай, харчасмакавай, дрэваапрацоўчай, швейна-вязальнай i металаапрацоўчай вытворчасці. Так, 80 % забастовак адбылося ў сферы рамеснай i дробна-капіталістычнай прамысловасці, але большасць стачачнікаў (56 %) складалі рабочыя мануфактурных i фабрычных прадпрыемстваў. Захоўваўся пера-важна наступальны характар рабочага руху1. У ходзе эканамічнай барацьбы рабочыя ўсё часцей сутыкаліся з рэп-рэсіямі ўлад i самавольствам паліцыі, да якіх са скаргамі i даносамі звяр-таліся ўласнікі прадпрыемстваў. У адказ пачаліся антыўрадавыя выступленні рабочых у форме вулічных дэманстрацый i маніфестацый. 1 Мая 1900 г. віцебскія рабочыя адзначылі ўсеагульнай забастоўкай. У Мінску ў гэты дзень адбывалася вулічная дэманстрацыя, у Смаргоні ў антыўрадавую дэманстрацыю ператварылася пахаванне рабочага. У цэлым за 1889-1900 гг. у Беларусі былі праведзены тры палітычныя страйкі (усе ў Віцебску), дзе-вяць дэманстрацый (чатыры ў Віцебску, па дзве ў Гродне i Мінску, адна ў Смаргоні). Амаль усе вулічныя выступленні таго часу мелі напаўстыхійны характар. Яны падштурхнулі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя камітэты да пашырэння палітычнай агітацыі. Школай палітычнага выхавання рабочых паступова станавіліся масоўкі (тайныя сходкі), якія праводзіліся з нагоды 1 Мая, дня забойства нарадавольцамі Аляксандра 11(1 сакавіка), дня адмены прыгоннага права (19 лютага) i іншых падзей. ____________ 1Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.113-135. 259 4. Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг. Легальныя грамадскія арганізацыі. 70-90-я гг. XIX ст. па праву можна лічыць часам аоуджэння грамадскай свядомасці насельніцтва Беларусі. У 70-х гг. падаецца шмат прашэнняў аб адкрыцці дваранскіх, гарадскіх гра-мадскіх i саслоўных сходаў1. Хаця падобныя грамадскія аб'яднанні займаліся ў асноўным зборам ахвяраванняў для пацярпелых ад стыхійных бедстваў ці войнаў, на будаўніцтва помнікаў, уладкаванне тэатраў i г.д., яны былі ў тую эпоху сур'ёзным фактарам у працэсе самаарганізацыі грамадскіх сіл, бо сталі месцам сустрэч тагачаснага «адукаванага грамадства». Ва ўмо-вах жорсткай цэнзуры, пры адсутнасці незалежнай прэсы i невялікай коль-касці перыядычных выданняў наогул гэтыя аб'яднанні выконвалі функцыю распаўсюджвання новых, прагрэсіўных ідэй. Так, грамадскі сход Полацка праводзіў "літаратурныя вечары, дзе чыталіся творы сучасных знакамітасцей: Бокля, Макалея i іншых»2. У 90-х гг. з адносным аслабленнем дзяржаўнага кантролю над грамадскай дзейнасцю i развіццём іншых формаў грамадскай самадзейнасці, цікавасць да грамадскіх сходаў i клубаў падае. На працягу 90-х гг. былі пададзены толькі два прашэнні аб стварэнні грамадскіх сходаў: дваранамі Оршы (1890) i мінскім мешчанінам Ф. Касілоўскім (1892)3. У 70-90-х гг. адбываюцца змены i ў сферы дабрачыннасці: узрасла коль-касць дабрачынных арганізацый ( у гэты перыяд было створана больш за сотню новых таварыстваў4), змяніўся характар ix дзейнасці (новыя тавары-ствы ўжо не з'яўляліся толькі агульнадабрачыннымі філіяламі Імператар-скага чалавекалюбівага таварыства, a ствараліся адпаведна патрэбам мяс-цовага насельніцтва. У 90-х гг. толькі ў Мінску існавала сем дабрачынных таварыстваў5. 3 канца XIX ст. утвараюцца губернскія аб'яднанні філантрапічных устаноў: таварыства дапамогі настаўнікам i навучэнцам народных вучылішч Магілёўскай губерні (1900), таварыства ўзаемнай дапамогі настаўнікаў i вучаніц Віцебскай губерні (1897)6. У 80-90-х гг. расце колькасць праваслаўных брацтваў i пашыраецца сфера ix дзейнасці - да 1890 г. на тэрыторыі Беларусі было створана 15 пра-васлаўных брацтваў, якія ўжо займаліся не толькі "замацаваннем духа праваслаўя", але i арганізацыяй рамесных школ, стварэннембібліятэк, арганізацыяй народных чытанняў, а таксама дабрачыннай дзейнасцю7. Дастаткова шырокай падтрымкай беларускай грамадскасці карысталіся таварыствы цвярозасці. Да канца 90-х гг. чайныя таварыствы цвярозасці існавалі амаль ва ўсіх валасных цэнтрах Беларусь Літаратурныя чытанні, спектаклі і іншыя мерапрыемствы, якія арганізоўваліся ў гэтых чайных, _________________ 1 НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 2135, 2136,2582, 2585 i інш. 2 Вестник западной России. 1875. Т.2. Кн. 7. С. 50. 3 НГАБ, ф. 295, воп.1, спр.4293 4 Падлічана па: Благотворительность в России. СПб, 1907. Т. 2. Ч. 1. Минская губерния. С.1-94; Могилевская губерния: С.1-20; Витебская губерния. С. 1-21; Гродненская губерния. С. 1-24; Виленская губерния. С. 1-23 5НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 6008-6011; Памятные книжки Минской губернии на 1890-1900 гг. 6 Памятная книжка Витебской губернии на 1898 г.; Памятная книжка Могилевской губернии на 1901г.; НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 6634,6636,6009. 7 Благотворительность в России Т. 2. Ч. 1; Устав Могилевского церковно-православного богоявленского братства. Могилев, 1886; Устав Гродненского Софийского православного братства. Гродно, 1882. 260 мелі вялікае значэнне для народа i прыцягнення яго ўвагі да грамадскіх праблем1. У 70-90-х гг. узнікаюць грамадскія аб'яднанні, якія ставяць сваёй мэтай рэалізацыю ініцыятывы насельніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцынскага абслугоўвання, культуры, спорту. 3 70-х гг. XIX ст. да 1901 г. у Беларусі было створана 19 таварыстваў сельскай гаспадаркі, 5 медыцынскіх, 11 культурна-асветніцкіх, 8 спартыўных аб'яднанняў2. Амаль у кожным губернскім горадзе існавалі аддзяленні агульнарасійскіх арганізацый: Рускага тэатральнага таварыства, Расійскага таварыства абароны жанчын, Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа, Расійскага таварыства апекі над жывёламі3. У 70-90-х гг. узнік новы тып грамадскіх арганізацый - крэдытныя, спажывецкія i вытворчыя кааператывы. Спачатку яны насілі «арыстакратычны» i саслоўны характар, грунтаваліся не на самадзейнасці членаў, а на даб-рачынных ці на камерцыйных асновах i вельмі часта выклікалі цікавасць толькі як магчымасць «пагуляць у грамадскую працу»4. Але паступова адносіны да кааператыўных таварыстваў змяняліся. У ix пачалі бачыць сродак, які дапаможа змагацца з пралетарызацыяй вёскі, горада i дасць магчымасць вырашыць рабочае i сялянскае пытанні. Таму ашчадныя ці спажывецкія таварыствы ўзнікалі па ініцыятыве прадвадзіцеляў дваранства, старшын земскіх упраў ці спраўнікаў. Разам з тым пачынаюць узнікаць ўсесаслоўныя спажывецкія таварыствы ў гарадах, у якія ўваходзілі рабочыя, мяш-чане, дваране, купцы, памешчыкі i інш.5 У канцы XIX ст. пачынаюць стварацца касы i таварыствы ўзаемнай дапа-могі рамеснікаў i рабочых у Мінску, Вільні, Смаргоні, Ашмянах, у калоніі Міхалава Беластоцкага павета Гродзенскай губерні6. Часта такія ар-ганізацыі ўзнікалі па ініцыятыве гаспадароў i пад пратэкцыяй мясцовых улад, якія былі зацікаўлены ў тым, каб абараніць рабочых ад "шкодных уплываў"7. Але з павелічэннем колькасці членаў, з развіццём практыкі са-макіравання рабочыя касы i таварыствы дапамогі пачыналі выходзіць з-пад кантролю дзяржавы. Апошняя ж ад спроб ажыццяўлення ліберальных мер па рабочым пытанні перайшла, з аднаго боку, да паўфеадальнага папячыцельства, a з другога - да паліцэйскіх рэпрэсій у дачыненні да рабочых арганізацый. Спроба ажыццявіць праграму «паліцэйскага сацыялізму», якую распрацаваў начальнік маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў, не змяніла сітуацыю. У рэшце рэшт аб'яднанні рабочых апынуліся пад уплывай рэвалюцыйных элементаў, сталі тым асяроддзем, адкуль рабочыя траплялі ў нелегальныя гурткі. Такім чынам, да канца XIX ст. грамадскімі арганізацыямі былі ахоплены амаль усе класы тагачаснага грамадства. I хаця пераважная большасць гэтых _______________ 1 Григорьев А. Русские общества трезвости. СПб., 1904. 2 Падлік зроблены па: Памятные книжки Минской, Виленской, Гродненской, Могилевской, Витебской губерний на 1870-1900 годы; Список сельскохозяйственных обществ. СПб, 1904. С. 4-25. 3 НГАБ, ф.2001, воп.1, спр. 1792; ф. 1416, воп.1, спр. 2114; ф. 295, воп.1, спр. 6811. 4 Хейсин М. История кооперативов в России. Л., 1926. С. 45. 5 НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 2684,3314,4113,4114; Сборник материалов об артелях. Вып. 3. М., 1875.С.289. 6 Бич М. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг.; Ён жа. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-190-1 гг. 7 Лаверычев В. О некоторых либеральных тенденциях в политике царизма по рабочему вопросу в начале 70-х годов 19 века//Исторические записки. М., 1985. Т. 115. С.216. 261 арганізацый мела сваёй мэтай паляпшэнне матэрыяльнага становішча людзей, удзел прадстаўнікоў розных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі ў ix дзейнасці спрыяў нараджэнню духу «грамадзянскай самастойнасці», які садзейнічаў усведамленню таго, што мэты асобных людзей могуць быць дасягнуты толькі на аснове вырашэння больш агульных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем. Ліберальны рух.Менавіта грамадскія арганізацыі сталі ў 70-90-х гг. галоўным полем дзейнасці лібералаў. Так, сельскагаспадарчыя таварыствы аб'ядноўвалі тых памешчыкаў i служачых, якія імкнуліся спрыяць прагрэсіўным зменам у сельскай гаспадарцы. У Беларусі, дзе не было земстваў, згаданыя таварыствы часам выконвалі ix грамадскія функцыі. Найбольш актыўнымі ў гэтых адносінах у 70-90-х гг. былі Мінскае i Магілёўскае сельскагаспадарчыя таварыствы. Пашырэнню ліберальных ідэй садзейнічалі шматлікія культурна-асветніцкія, навуковыя i гуманітарныя арганізацыі. У якасці прыкладу можна прывесці дзейнасць мінскага Таварыства прыгожых мастацтваў, створанага ў канцы 90-х гг., членамі якога былі як лібералы (пісьменнік Я. Чырыкаў, палкоўнік С Чапранаў, адвакат В. Чавусаў, А. Аляксандраў, Ф. Каменскі i інш.), так i сацыялісты (С. Кавалік, С. Скандракоў, А. Бонч-Асмалоўскі). Для чытання лекцый таварыствазапрашала вядомых ліберальных дзеячаў: С. Вянгерава, крытыка i гісторыка літаратуры, які з 1897 г. быў членам камітэта Літаратурнага фонду; Ю. Айхенвальда, сак-ратара маскоўскага філасофскага таварыства; Тана (Багараза) i інш.1 Вельмі папулярнымі сярод лібералаў была арганізацыя народных чытанняў2 i наогул удзел у дзейнасці ўсіх апісаных у папярэднім раздзеле грамадскіх таварыстваў. З'яўляючыся па сутнасці сваёй ліберальнымі, гэтыя арганізацыі займаліся не тэарэтызаваннем, а вырашэннем надзённых праблем. Яны не ставілі перад сабой палітычных мэт, але ўступалі ва ўзаемасувязь з палітыч-нымі дзяржаўнымі структурамі. Ліберальныя ідэі абмяркоўваліся ў так званых "хатніх" гуртках. Ва ўмо-вах жорсткага кантролю за дзейнасцю любых грамадскіх аб'яднанняў, у часы суровых паліцэйскіх рэпрэсій дзейнасць такіх гурткоў часта прымала тайны характар i трапляла ў разрад антыўрадавай i нават рэвалюцыйнай3. У Мінску ліберальна настроеныя чыноўнікі i інтэлігенцыя групаваліся вакол палкоўніка С. Чапранава, служачага Лібава-Роменскай чыгункі Кабяка, настаўніка матэматыкі i фізікі А. Дабрахотава. Апошні меў добра падабраную бібліятэку кніг па прыродазнаўстве i грамадскіх навуках, а яго ліберальныя прамовы карысталіся вялікай папулярнасцю сярод вучнёўскай моладзі4. Гурток ліберальна настроеных служачых i інтэлігенцыі склаўся ў пачатку 90-х гг. у Гомелі5. У Магілёве ліберальная грамадскасць гуртавалася вакол С. Язерскага. У гурток уваходзілі амаль усе мясцовыя інтэлігенты-ак- _________________ 1 3. Ж. [Жылуновіч З.]Мінскае Таварыства прыгожых мастацтваў // Полымя. 1924. №3. С.160-166; Зіміонка A. Сацыялістычны рух на Беларусі // Беларусь. Нарысы гісторыі, культуры i рэвалюцыйнага руху. Мн.. 1924. С 148-168; Бонч-Асмалоўскі А. Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі // Беларусь. Нарысы гісторыі, культуры i рэвалюцыйнага руху. С.169-176. 2 Камісіі народных чытанняў ствараліся ў гарадах, арганізоўваліся камітэтамі цвярозасці, сельскагаспадарчымі таварыствамі, таварыствамі дактароў (НГАБ, ф. 255,132, 2296). 3 Гэта здарылася, напрыклад, з магілёускім гуртком С. Язерскага (Віткоўскі Я. Рэвалюцыйныя гурткі 70-х гадоў на Беларусі // Полымя. 1929. №9. С.110-180). 4 Багдановіч А. Да гісторыі партыі « Народнай волі» ў Мінску i Беларусі// Маладосць. 1995. №11. С 221. 5 Бухбиндер Н. История еврейского рабочего движения в России. Л., 1925. С. 118. 262 тывісты - настаўнікі, чыноўнікі, загадчыцы публічнай бібліятэкі і бібліятэкі магілёўскага грамадскага клуба1. У такіх гуртках чыталі навінкі з белетрыстыкі, артыкулы ліберальных часопісау2, ахвотна знаёміліся і з нелегальнай літаратурай, гаварылі аб несправядлівасці жыцця, прыгнечаным стане рабочых, дэспатызме царызму. Ідэалагічнай асновай грамадскай актыўнасці ліберальна настроеных колаў былі пазітывісцкія канцэпцыі «арганічнай працы», «працы ля асноў» і так званага «ліберальнага ідустрыялізму». Мэтай арганічнай працы лічылася ажыццяўленне ліберальнага грамадскага ідэалу праз дзейнасць прыватных асоб, якія кіраваліся прыватнымі інтарэсамі. Вера ва ўсемагутнасць прыватнай ініцыыятывы і бязмежныя патэнцыяльныя магчымасці асацыяцый былі важнымі складанымі часткамі гэтай тэорыі. Сутнасцю «працы ля асноў» таксама было ператварэнне «пасіўнага люду» у актыўных членаў грамадства шляхам прыцягнення народа да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, арганізацыі пачатковых школ, бібліятэк і ашчадных кас. Прьхільнікі ліберальнага індустрыялізму лічылі, што эканамічная сфера больш важная, чым сфера палігыкі, таму трэба дамагацца пераутварэння яе ў сферу прыватнай дзейнасці, незалежнай ад дзяржавы. Гэтыя канцэпцыі сталі папулярнымі ў Беларусі дзякуючы такім выданням, як «Вестник Европы» ( К. Арсеньеў і А. Пыпін), «Кrаj» (Э. Пільц і У. Спасовіч)3 і, вядома, «Минский листок» (1886-1902) - першая прыватная газета Беларусі, якая стала голасам ліберальнай грамадскасці. Публіцыст «Минского листка» Д. Бохан пісау: «Толькі дружная культурная праца ўрада і грамадства здолее дапамагчы ...народу ў цяжкай барацьбе з яго эканамічнымі нягодамі...», сродак барацьбы з беднасцю і невуцтвам народа - «шырокая грамадская дзейнасць на ніве народнай адукацыі»4. Вось чаму, паводле меркавання лібералаў, неабходна было арганізоуваць у вёсцы сельскагаспадарчыя выстаўкі, нядзельныя чытанні і нядзельныя школы, а ў гарадах - адкрываць бібліятэкі, вытворчыя майстэрні курсы, тэатры і народныя музеі5. Газета прапагандавала дзейнасць легальных грамадскіх арганізацый -дабрачынных, кас ўзаемнай дапамогі, сялянскіх банкаў і інш., заклікала засноўваць пазыка-ашчадныя касы і спажывецкія кааператывы для народа, аказваць самае шырокае садзейнічанне сельскагаспадарчым арцелям і арганізацыі дробнага сялянскага крэдыту6. Аўтары «Минского листка» выказвалі і ліберальныя патрабаванні аб пашырэнні грамадскага самакіравання, аб наданні грамадству права прымаць удзел у абмеркавані дзейнасці ўрада і ставіць перад ім пытанні, якія адносіліся да розных бакоў эканамічнага і палітычнага жыцця7. Лібералы пісалі аб сваім незадавальненні складам гарадскіх дум і настойвалі на ўвядзенні адукацыйнага цэнзу _____________ 1 РДГА, ф.102. 3 с-ва. спр.222. А. 18; Віткоўскі Я. Рэвалюцыйныя гурткі 70-х гадоў на 2 «Новое слово», « Мир божий», « Научное обозрение», « Жизнь», «Вестник Европы», 3Погодин А. Главные течения польской политической мысли. СПб., 1898. С. 134. 4 Минский листок .1900.27 янв. 5 Самбук С. Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине 19 века. 6 Минский листок. 1893.20 апр., 6 июня, 19 нояб.; 1892.3 янв.; 1887.6 янв.; 1894.25 янв.; 7 Минский листок.1894.22 нояб.; 1897.27 нояб.; 1901.4 нояб., 27 февр. 1 ш.
для гласных1, бо лічылі, што толькі адукаваны клас можа стаць носьбітам прагрэсу. Разам з тым яны выступалі за адмену сялянскага самакіравання як аджыўшай саслоўнай ўстановы, за тое, каб сяляне "зліліся з іншымі саслоўямі на глебе агульных адміністрацыйных, судовых і іншых устаноў і агульных грамадзянскіх законаў»2. Трэба адзначыць, што ліберальныя колы спачувалі агульнадэмакратычным задачам сацыялістаў, а таму часта супрацоўнічалі з імі. Так, у 1894-1897 гг., калі рэдактарам "Минского листка" быў К. Зіноў'еў, на старонках газеты з'яуляліся нават артыкулы сацыялістаў, якія займаліся нелегальнай працай, - А. Багдановіча, С. Грынявцкага, I. Пляхана, шмат увагі надавалася асвятленню цяжкага становішча сялян і рамеснікаў, крытыкавалася дзейнасць гарадской думы і г.д.3 Сакратар Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Ф. Каменскі, загадчык склада таварыства М. Банкоўскі, інжынер Бехлі, аграномы Бялецкі, Зяленін, Матвееў, якія складалі ліберальнае ядро гэтай арганізацыі, не задавальняліся «малымі справамі», каб паступова палепшыць існуючае становішча. Яны не толькі абмяркоўвалі і крытыкавалі тагачасны стан грамадства, лічачы неабходным увядзенне дэ-макратычных свабод, але і дапамагал і сацыялістам - захоўвалі нелегальную літаратуру, давалі памяшканні для сходаў удзельнкаў нарадавольніцкіх гурткоў. Інжынер Бехлі ўзначальваў механічную арцельную майстэрню, якую стварылі сацыялісты-нарадавольцы. Калі ў 1887 г. адбылася забастоўка кавалёў і слесараў, то арганізаваць арцель для звольненых рамеснікаў дапамаглі члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Ф. Каменскі і М.Банкоўскі дабіліся таго, каб таварыства забяспечыла арцель заказамі для свайго склада сельскагаспадарчых прылад4. Ліберальна настроеныя інтэлігенты і чыноунікі спрабавалі працаваць з рабочымі. Так, у Гомелі яны стваралі гурткі пісьменнасці сярод рабочых. На занятках у гэтых гуртках чыталі кнігі па агульнай гісторыі, гісторыі культуры, разбіралі творы Г. Бокля, Ч.Даріна, вучылі рабочых грамаце, геаграфіі, арыфметыцы. Шмат рабілі яны і для росту грамадзянскай свядомасці рабочых. Так, пры ўдзеле членаў таго ж гомельскага ліберальнага гуртка рабочыя-муляры Гомеля ў 1894 г. падалі ў рамесную ўправу петыцыю, у якой патрабавалі заступіцца за іх і вымусіць гаспадара абмежаваць рабочы дзень 14 гадзінамі5. Кансерватыўная плынь. Кансерватыўныя колы Беларусі не лічылі грамадскую дзейнасць асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт. ім здавалася, што дастаткова сфармуляваць свае ўяўленні аб дзяржаўным парадку, стане саслоўяў, адносінах да уласнасці і давесці іх да ведама ўрада, які сам паклапоціцца аб прыняцці неабходных мер. Да таго ж у Беларусі адсутнічалі два-ранскія сходы - цэнтры аб'яднання кансерватыіна настроенага дваранства. Таму ў 70-90-х гг. XIX ст. кансерватыўная плынь грамадскага руху праяўлялася галоўным чынам у публіцыстыцы. Асноўным жаданнем кансерватараў у гэты час становіцца, як адзначаў міністр унутраных спраў П. Валуеў, «энергічная падтрымка і адбудова два- _______________________ 1 У гэтым патрабаванні лібералаў супадалі з жаданнямі кансерватараў. 2 Минский листок. 1888. 10 июня; 1889. 18 июня. 3 Очерки по истории философской и социологической мысли Белоруссии. Мн., 1973. 4 Там жа. С. 236,218. 5 Бухбиндер Н. История еврейского рабочего движения в России. С. 118, 121.
ранства і землеўладання, бо без гэтых элементаў, кансерватыўных і здаровых, не можа існаваць правільна арганізаванае грамадства»1. Важным для іх было і захаванне саслоўна-карпаратыўных формаў грамадскага жыцця, без якіх наступае парушэнне грамадскага парадку, а свавольства бюракратыі нічым не абмяжоўваецца2. Ідэя саслоўнага дваранскага прадстаўніцтва набывала ў Беларусі своеасаблівыя адценні. «Землеўладальнік пазбаўлены асноўнага права дваранства: выбіраць прадстаўнікоў і абаронцаў сваіх саслоўных інтарэсаў, - пісаў у 1875 г. у “Нататках аб Паўночна-Заходнім краі” былы старшыня барысаўскай і навагрудскай паверачных камісій, а пазней член валуеўскай Асобай камісіі па справах Паўночна-Заходняга краю. Прызначэнне прадвадзцеляў дваранства перадае ўсе саслоўныя інтарэсы дваранства ў залежнасць ад мясцовай адміністрацыі, якая з часу апошняга мяцяжу атрымала значную перавагу ў Заходнім краі і ставіца крайне не па-сяброўску наогул да ўсіх саслоўных і маёмасных інтарэсаў дваранства.... цяжка знайсці падтрымку і неабходную абарону ў бюракратычна згуртаваным адміністрацыйным гуртку»3. Гэта спалучалася з жаданнем захаваць дваранскую апеку над сялянамі. Кансерватары патрабавалі захавання абшчыны наўсходзе Беларусі, патрыярхальных адносін у сялянскай сям'і, забароны сямейных падзелаў, кантролю ці папячыцельства памешчыкаў над сельскімі грамадамі і пазыкова-ашчаднымі касамі, выступалі супраць перасялення сялян або патрабавалі паставіць яго пад жорсткі кантроль адміністрацыі. Так, аўтары шматлікіх карэспандэнцый ў губернскія газеты сцвярджалі, што сяляне не здольны кіраваць сваімі справамі самастойна, прапаноўвалі ўвесці ў склад валасных судоў памешчыкаў, фабрыкантаў, духавенства4. Разам з тым кансерватары з'яўляліся прыхільнікамі шырокага мясцовага самакіравання, бо былі ўпэўнены, што большасць у іх занялі б «охранительные» элементы5.Імкненне аслабіць бюракратыю і выкарыстаць канстытуцыю як сродак легітымацыі традыцыйных носьбітаў улады было характэрна для спроб кансерватараў распрацаваць асновы рэформы дзяржаўнага ладу. У 1882 г. з прапановай такіх пераўтварэнняў ананімна выступіў «польскі дваранін і рускі падданы», жыхар «Паўночна-Заходняга краю» Аўтар праекта прапанаваў «больш ці менш шырокае грамадскае самакіраванне, арганізаванае такім чынам, каб пераважны ўплыў у ім належаў маёмасным і інтэлігентным класам»7. У якасці першапачатковых мерапрыемстваў прапаноўвалася выданне імператарскага маніфеста аб наступленні новай эры, адміністрацыйная дэцэнтралізацыя. Згодна праекту, канстытуцыя, дараваная імператарам, павіна была б зацвердзіць наступную дзяржауную структуру. Нацыянальнае прадстаўніцтва складаецца з Баярскай думы і Земскага сабора. У Баярскую думу ўваходзяць прадстаушкі выбра- ________________________ 1 Чернуха В. Внутренняя политика царизма в 50-80-е годы. М., 1978. С.70. 2 Виленский вестник. 1881. 21февр.; 1891. 8 янв. 3 Северо-Западный край. Заметки двух неустановленных лиц. 1875 год // Аддзел 4 Виленский вестник. 1882. 22 янв.; 1883. 5 марта; 1885.28 февр., 1марта; Минские 5 Северо-Западный край. Заметки. С. 70. 6 Русская империя. Польский взгляд на русские государственные вопросы. Берлин, 7 Там жа. Такое ж патрабаванне высоўвала і рэдакцыя «Виленского вестника» (Виленский
ных імператарам «высакародных родаў», якія з'яўляюцца спадчыннымі членамі думы, прадстаўкі земства, рэктары універсітэтаў і галовы важнейшых гарадоў Расіі; у Земскі сабор уваходзяць дэпутаты ад кожнага павета і гарадоў у залежнасці ад колькасці насельніцтва1. Кансерватыўна настроеныя памешчыкі нават у канцы XIX ст. імкнуліся забяспечыць максімальнае захаванне сваіх гаспадарак, прадухіліць стварэніне абеззямеленага пралетарыяту. У гэтых імкненнях яны гатовы былі абапірацца на ліберальныя грамадскія сілы. Разам з лібераламі яны прапанавалі прызнаць сялянскі надзел недатыкальнай і неадчужальнай маёмасцю сялянскіх грамад і даць членам грамадства толькі права спадчыннага ўладання зямлёй2. Лібералаў і кансерватараў аб'ядноўвала і так званае культуртрэгерства. Як і лібералы, кансерватары лічылі, што трэба перамагчы недавер сялян да перадавых сродкаў вядзення гаспадаркаі і пашыраць сярод іх лепшы сельскагаспадарчы вопыт. Але, на іх думку, гэта было місіяй сярэдніх і дробных памешчыкаў, святароў і сельскіх настаунікаў3. Клопат аб паляпшэнні эка-намічнага становішча дваран вымушаў ідэолагаў кансерватызму ўскосна дамагацца пашырэння правоў «нярускіх» нацыянальнасцей. Так, у «Нататках аб Паўночна-Заходнім краі» гаварылася, што землеўладальнікі краю «пазбаўлены асноўнага права ўласнасці - права карыстання», бо яны не маюць права заключаць здзелкі з асобамі польскага і яурэйскага паходжання, даваць у арэнду і прадаваць зямельныя ўчасткі»4. Характэрнай рысай кансерватыўнай ідэалогіі па-ранейшаму заставалася рэлигійнасць, перш за ўсё праваслаўная. « Нельга памысліць таго грамадскага дзеяча ў Заходнім краі, на якой бы вышыні ён ні стаяў, які не спасцігне ва ўсю глыбіню праваслаў'я як найбольш чыстага хрысціянскага веравыз-нання», - пісаў аўтар ужо цытаваных «Нататак...»5. Разам з тым занепакоеныя пашырэннем атэізму ў адукаваным грамадстве кансерватыўныя колы ўстрымліваліся ад рэзкіх нападак на каталіцкую рэлігію. Так, у 1884 г. «Виленский вестник» пісаў, што галоўнае, каб народ верыў у Бога, а веруючы ў яго «каждый по своему обряду» быў бы верны «тут, на зямлі перш за усё... свайму вялікаму і прыроджанаму гасудару імператару»6. Сацыялістычны рух. У 70-х г. XIX ст. расла цікавасць да сацыялістычных ідэй7, ствараліся сацыялістычныя гурткі Гэта было звязана з ростам грамадзянскай актыўнасці, пашырэннем рэвалюцыйнага руху ў Маскве і Пецярбургу і з аслабленнем рэпрэсіўнай палітыкі царызму ў Беларусі. Найбольш зразумелым і магчымым сродкам дзейнасці для тых, хто імкнуўся ___________________________ 1 Русская империя. Польский взгляд на русские государственные вопросы. Берлин, 1882// 2 Минские губернские ведомости. 1889.22 окт.; 1890.16 дек. 3 Минские губернские ведомости. 1881.15 дек.; Виленский вестник. 1884. 24 июля. 4 Северо-Западный край. Заметки двух неустановленных лиц. С. 65. 5 Там жа. С. 25. 6 Цыт па: Самбук С. Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине
Радыкальна настроеная частка грамадства Беларусі звярнула ўвагу на «сацыяльнае пытанне» яшчэ у 30-40-я гг. XIX ст. Разумение таго, што законы, якія вызначаюць характар улады і форму праўлення, не так уплываюць на дабрабьгг нацыі, як законы, якія ўстанауліваюпь уласнасць і спосабы карыстання ею; знаёмства з творамі Ф. Ламенэ, А. дэ Сен-Слмона, а крыху пазней - Прудона, Луі-Блана і інш., абмеркаванне рэвалюцыйных падзей 1848 г. у Еуропе спрыялі таму. што радыкальны эгалітарызм удзельнікаў нелегальных гурткоў першай паловы XIX ст. пачынаў спалучацца з сацыялістычнымным грамадскім ідэалам.
сваей працай дапамагчы вырашэнню «сацыяльнага пытання», былі здабыванне нелегальных сацыялістычных выданняў, арганізацыя бібліятэк, сумеснае чытанне і абмеркаванне літаратуры і інш. Менавіта з такімі гурткамі праз А. Зундзялевіча, Я. Фінкельшнтэйна і М. Клячко наладзіла сувязі пецярбургская група чайкоўцаў1. Да 1875 г. гурткі самаадукацый, якія працавал1 па праграме чайкоўцаў, існавалі ў Магілёве, Мінску, Горках, Пінску, Гродне, Слуцку, Віцебску . У гэтых гуртках разам з творамі Г. Бокля, Ч. Даріна, Э. Рэнана вывучалі працы Ф. Ласаля, У. Фляроўскага, М. Чарнышэускага, П. Лаўрова, К. Маркса і нелегальную агітацыйную літаратуру. У гэтых гуртках лічылі ідэалам палітычную свабоду, раўнапраўе нацыянальнасцей, арганізацыю дзяржавы і грамадства на сацыялістычных асновах, а непасрэднымі мэтамі - «вызваленне народа ад цемры, невуцтва і беднасці». У адпаведнасці з гэтымі мэтамі ўдзельнікі гурткоў распачыналі праіцу ў «народзе» (М. Шварц, М. Велер, С. Гахов1ч3). Больш выразна ідэйнае аблічча гурткоў вызначылася ў другой палове 70-х гг. Пад уздзеяннем літаратуры другой “Зямлі і волі” яны прымаюць анархічны кірунак4. У адпаведнасці з праграмай, прапанаванай землявольцамі, дзейнічалі члены віленскага сацыялістычнага гуртка I. Вітарта і А. Жангаловіча,5 горы-горацкага гуртка М. Выржыкоўскага6, мінкага гуртка Я. Хургіна ( 1875-1877), магілёўскіх вучнёўскіх гурткоў (1877-1879)7. Разам з тым у рэвалюцыйных гуртках 70-х гг. у Беларусі агульнасацыялістычныя мэты набывалі нацыянальную афарбоўку. Так, члены віленскага гуртка імкнуліся да падтрымання польскай мовы і «захавання польскай нацыянальнасці».8 Удзельнікі яўрэйскіх сацыялістычных гурткоў у Вільні, Дзвінску, Мінску і Гродне ў сярэдзіне 70-х гг. выпрацавалі «Статут аб арганізацыі сацыяльна-рэвалюцыйнага саюзу між яўрэямі, асноўны сэнс якога - патрэба весці прапаганду на яўрэйскай мове і арганізацыя «між яурэямі Заходняга краю шэрагу сацыяльна-рэвалюцыйных секцый"9.
____________________________ 1 Гурток чайкоўцаў у Пецярбургу (1871-1875), ЯК1 стаяў на пазіцыях анархічнага 2 РДГА,ф. 112.ВОП. 1,спр.321,арк. 1,3,17-43;НГАБ,ф.295,воп. 1,спр.3021,арк. 10-11. 3 Багдановгч А. Да псторьп партьп «Народнай вол1» у М1нску 1 Беларуа; Згмюнка А. 4 Другой «Зямлёй і воляй"(уадрозненне ад "Зямлі і волі" 1861 г.) называюць арганізацыю, якая кнавала у 1876-1879 гг. Яе мэтай была падрыхтоўка масавай народнай рэвалюцыі з захопам улады і маёмасці самім народам. Большая частка членаў гэтай арганізацыі жыла «у народзе», а гарадская група была абавязана забяспечваць грашыма, літаратурай і ўсім неабходным тых, хто працавау ў вёсцы, і весці прапаганду сярод штэлігенцыі і рабочых. Канчатковым палітычным ідэалам былі анархізм і калектывізм: «пераход усёй зямлі ў рукі сельскага рабочага саслоў'я, самакіраванне абшчыны, свабода веравызнання, падзел імперьі на часткі ў адпаведнасці з мясцовым жаданнем і г. д.». Пры гэтым лічылася, што «карэнныя рысы характару... народа настолью сацыялістычныя, што, калі б гэтыя жаданні і імкненні былі ажыццёўлены, то гэта лягло б моцным фундаментам далейшай сацыялістычнай справы ў Расіі» (Революционное народничество 70-х годов XIX века. М., 1965. Т. 2. С. 27, 30-31). 5РДГА, ф.109. 3 эксп., спр. 151, арк. 37-39, 15. 6 Там жа, спр. 531, арк. 6, 7, 19. 7 Эцлкинд Л. Воспоминания народовольца // Каторга и ссылка. 1926.МЗ.С.90; Самбук С. 8 РДГА, ф. 109, спр. 151, арк. 15,37-39. 9 Бухбиндэр Н. История еврейского рабочего движения в России. С. 29. Неўзабаве вопыт практычнай працы прывёў гурткоўцаў да разумення немагчымасці неадкладнага сацыялістычнага перавароту, што вымушае рэвалюцыянераў шукаць новых шляхоў да ажыццяўлення сваей мэты. У 1879 г. адбыўся раскол «Зямлі і волі». Прыхільнікі анархічнай сацыялістычнай прапаганды сярод сялян і рабочых аб'ядналіся ў групу «Чорны перадзел»1. Група «Народная воля» (іх апаненты) паставіла сваей мэтай ажыццявіць палітычны пераварот, захаіць уладу і перадаць яе народу. Гэта меркавалася выканаць шляхам сістэматычнага тэрору, падтрыманага дружным рухам усіх слаёў грамадства2. Больш шырокая і гнуткая праграма “Народнай волі” зрабіла яе папулярнай сярод рэвалюцыянераў 80- х гг. у Беларусі3. У канцы 1881- пачатку 1882 г. у Беларусі і Літве была створана цэнтралізаваная арганізацыя «Народнай волі», у 1884 г. у Вільні выдадзена гектаграфаваная «Праграма рабочых, членаў партыі «Народная воля» у Паўночна-Заходнім краі». Пры яе стварэнні аўтары апіраліся на праграму польскай сацыіялістычнай партыі «Пралетарыят», сувязь з якой мелі рэвалюцыйныя гурткі ў Мінску, Віцебску, Пінску, Гродне, Брэсце4. Значная большасць сацыялістычных гурткоў у беларусікіх гарадах вяла прапаганду ў адпаведнасці з нарадавольніцкай праграмай . На пазіцыях “Народнай волі” стаяла і група «Гоман» ( 1881-1884), заснаваная студэнтамі-беларусамі ў Пецярбургу6.
________________ 1 Черный передел. 1881. № 1. С. 141. 2 Революционное народничество 70-х годов XIX в.: В 2 т.: Сб. док. и материалов / Редкол. 3 Партыя « Чорнага перадзелу» хутка скончыла свае існаванне і нічым, акрамя выпуску 4 Самбук С. Революционные народники Белоруссии. С. 236-240; Нарысы псторьй 5 Багдановгч А. Да гісторыі партыі «Народная воля» у Мінску і Беларусі // Маладосць 6 Публицистика белорусских народников. Мн., 1963. С. 62, 67,81. 7 Багдановгч А. Да гісторыі партыі «Народнай волі» у Мінску і Беларусі //Маладосць. 8Там жа.
разам, праводзячы час ад часу перамовы па істотных пытаннях1, а ў рабочых гуртках вялі прапаганду па аднолькавых праграмах2. Прынцыповыя рознагалоссі пачалі адбівацца на практычнай рабоце з сярэдзіны 90-х гг., калі сацыял-дэмакратычныя групы ў Беларусі сталі схіляцца ў бок арганізацый прафесійнай эканамічнай барацьбы рабочых з каштатйстамь У пачатку 90-х гг. вшенсюя сацыял-дэмакраты Я. Спонщ, А. Крэмер і іншыя прыйшлі да высновы аб неабходнасці пераходу ад вузкай групавой прапаганды да шырокай агітацыі сярод рабочых на глебе іх паўсядзённых інтарэсаў, звязаных з паляпшэннем эканамічнага становішча3. Гэта выклікала крытыку з боку сацыялістаў-нарадавольцаў4 і значнай часткі рабочых. Рабочую апазіцыю сацыял-дэмакратаў узначаліў А. Гардон, рэзчык па друку, аўтар брашуры «Люты да інтэлегентаў» (1894). Так, калі ў Мінск у 1899 г. прыехаў Л. Залкід, які як сацыял-дэмакрат лічыў, што «у рабочым трэба толью абуджаць класавую свядомасць, а ведаў яму ніякіх не патрэбна», рабочыя запатрабавалі адххіліць сацыял-дэмакратычны камітэт, а рабочым рухам пачаў кіраваць Рамесны савет, які складаўся толью з рабочых5. У выніку ў другой палове 90-х гг. павялічылася колькасць гурткоў сацыяльна-рэвалюцыйнай арыентацыі, якія супрацьпастаўлялі паступовасці эканамістаў свае імкненне пашырыць рамкі агітацыі за межы вузкапрафесійнага руху, надаць ей палітычны характар. Так, у Мінску ў канцы 90-х гг. былі створаны два сацыяльна-рэвалюцыйныя аб'яднанні рабочых, якія ўзначальвалі Я. Гальперын і Л. Радзівонава. Такія ж групы з'явіліся ў Гродне і Вільні6. Аднак большасць гурткоў усё ж мела сацыял-дэмакратычны кірунак ( Гомель, Віцебск, Гродна, Брэст, Ашмяны, Пінск). Разам з тым сярод значнай часткі сацыял-дэмакратаў заходніх губерняў зарадзіліся сепаратысцкія тэндэнцыі, якія выявіліся ў імкнені да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. У 1896 г. была створана Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, у верасні 1897 г. - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). Але ж рух за аб'яднанне сацыял-дэмакратычных сіл часткова пераадолеў гэтыя тэндэнцыі. У 1896 г. быў створаны Рабочы Саюз Літвы, які аб'яднаў Віленскую, Мінскую і Смаргонскую інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі. Тэндэнцыі да аб'яднання і стварэння партый вызначыліся і сярод сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1894 г. утварылася сацыяльна-рэвалюцыйная партыя «Народнае права». Пры дапамозе мінскіх сацыялістаў адкрылася друкарня ў Смаленску, дзе працавалі М. Манцэвіч, Н. Фанякова і Л. Аляк- ___________________________ 1 Зімюнка А. Сацыялістычны рух на Беларусі С. 154; Багдановіч А. Да гісторыі партьй 2 Багдановіч А. Да гісторыі партыі «Народнай волі ў Мінску і Беларусі // Маладосць. 3 Бич М. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 г. С.67-76 і інш. 4 Багдановіч А. Да гісторыі партыі «Народнай волі» у- Мінску і Беларусі // Маладосць. 5Бухбиггдер Н. История еврейского рабочего движения в России. С. 108-109. 6 Канцевич Я. ППС и революционное движение в России в 1893-1903 годах // Связи революционеров России и Польши в XIX в. М. 1968; Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. С. 111-112.; Бухбиндер Н. История еврейского рабочего движения в России. С. 155.
сандрава і былі выдадзены маніфест партыі і брашура «Надзённае пытанне», якія атрымалі ў Беларусі шырокае распаўсюджанне. Але ў сярэдзіне 1894 г. арганізацыя была разгромлена, а друкарня захоплена. У 1896-1897 гг. сацыяльна-рэвалюцыйныя гурткі ў Гродне і Вільні прымкнулі да ППС, а гурткі Л. Радзівонавай і Я. Гальперына сталі асновай арганізацыі, якая атрымала назву «Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі»1. У Мінску была выдадзена праграмная брашура партыі «Свабода»2. Такім чынам, у апошняй трэці XIX ст. у Беларусі пачала фарміравацца сетка легальных грамадскіх аб'яднанняў, пашыралася іх сацыяльная база. Размах грамадскай дзейнасці выклікаў занепакоенасць дзяржаўна-паліцэйскіх структур, якія імкнуліся абмежаваць іх дзейнасць. Развіццё са-цыялютычнага руху прывяло да ўзнікнення абсалютна новага тыпу арганізацый - палітычных партый з жорсткай цэнтралізацыяй і шэрагам дапаможных структур. У гэты ж час адбываліся кансалідацыя і афармленне ліберальнага руху. Кансерватыўныя настроі па-ранейшаму існавалі ў грамадстве, але палітычны кансерватызм яшчэ не аформіўся выразна ў грамадска-палітычнай думцы. Разам з тым кансерватыўны грамадскі рух як форма сацыяльнай актыунасці індывідаў, якая звязвала "прыватную" і "грамадскую" сферы, разам з развщцём іншых грамадскіх рухаў і фарміраваннем сеткі грамадскіх аб'яднанняў стала адным з фактараў фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
|