Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура і мастацтва


Date: 2015-10-07; view: 594.


Літаратура.Развіццё нацыянальнай літаратуры ў другой палове XIX ст. адбывалася ў неспрыяльных умовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту беларускага народа. Аднак у ёй мелі месца глыбінныя працэсы, звязаныя са сцвярджэннем новай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі і прынцыпаў крытычнага рэалізму.

На мяжы 50-60-х гг. на хвалі антыпрыгонніцкага і нацыянальна-вызваленчага руху ў айчыннай літаратуры назіраліся пэўныя зрухі. Асабліва яны праявіліся ў час паўстання 1863 г. 60-я гг. у літаратуры прайшлі пад знакам рэвалюцыйнай публіцыстыкі, самым яркім прадстаўніком якой быу К. Каліноўскі Каб падняць сялянства на барацьбу, раскрыць грабежніцкі характар рэформы 1861 г., развеяць веру ў добрага цара, К. Каліноўскі пачау выданне "Мужыцкай праўды" (1862-1863) - першай газеты на беларускай мове. Публіцыстыка К.Каліноўскага ўзнікла як палітычны і ідэйны сродак барацьбы у час паўстання. Большасць публіцыстычных матэрыялаў, на пер­шы погляд, не мае дачынення да літаратуры, паколькі была напісана ў прапагандысцкіх мэтах, без свядомага ўліку якіх-небудзь літаратурных нацыянальных традыцый. Выключэнне складае верш "Марыська чарнабрыва, галубка мая" у "Лістах з-пад шыбеніцы". Аднак публіцыстычныя творы, што з'яўляліся на старонках газеты, і асабліва "Лісты...", аб'ектыўна набывалі літаратурна-мастацкае значэнне. I не толькі таму, што яны не пазбаўлены літаратурных вартасцей. Многія з гэтых публіцыстычных матэрыялаў сцвярджалі такі спосаб літаратурнага асваення рэчаіснасці, які быу яшчэ недасяжны у шырокім маштабе беларускай літаратуры, - непасрэдны зварот да жывога, рэальнага жыцця. I хаця гэты зварот быу не мастацкім, а хутчэй публіцыстычным, у якім жыццёвыя з'явы выступалі толькі у якасці ілюстрацыі ў сістэме доказаў пэунай палітычнай ідэі і прапагандысцкай ісціны, хаця публіцыстыка К. Каліноўскага не магла непасрэдна ўплываць на літаратурны працэс таго часу з-за яе забароны, усё ж прэцэдэнт выяўлення свя­домасці народа менавіта ў такой форме адбыўся, і гэта не магло не аказаць уплыву - няхай нават аддаленага - на развщцё нацыянальнай літаратуры. Форма публіцыстычнага закліку ў будучым трывала ўвойдзе ў арсенал паэтычных сродкаў беларускіх пісьменнікаў. А вось у вершы "Марыська чар­набрыва, галубка мая" чутны новыя для айчыннай літаратуры матывы, што сведчылі аб новым узроўні ўвасаблення нацыянальнай ідэі Нельга не пагадзіцца з думкай даследчыкаў, што Марыся ў гэтым паэтычным творы -абагульнены вобраз Беларусі. Нават калі К.Каліноўскі меў на ў вазе канкрэтнага чалавека, жанчыну, то у вершы яе вобраз усё роўна ператвараецца ў сімвал Бацькаўшчыны.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і наступлення рэакцыі развіццё на­цыянальнай літаратуры рэзка запаволілася. У віхуры рэпрэсіі народ згубіў лепшых прадстаунікоў сваей інтэлігенцыі. Культурныя традыцыі, калі не абарваліся канчаткова, то здавалася - вось-вось гатовы былі абарвацца. Але спыніць развіццё культуры немагчыма. Народ беражліва захоўваў і развіваў яе лепшыя традыцыі.

 

 

Вытокі нацыянальнай традыцыі беларускай літаратуры XIX ст. бяруць свой пачатак перш-наперш у вопыце мастацкай творчасці на беларускай мове папярэдняга часу, а таксама у шырокім звароце да фальклорнай спадчыны. Аднак у новых гістарычных умовах, калі літаратура павінна была выяўляць агульнанародныя інтарэсы і адлюстроўваць задачы нацыянальна-вызваленчага руху, апора на вусную народную творчасць хоць 1 была не-абходнай, паколью давала ей адчуванне народнай душы, але ужо недастатковай, каб узняць асаблівасць яе нацыянальнага мыслення на узровень глыбока філасофскага адлюстравання жывых і шчырых імкненняў душы да свабоды.

Якія ж фактары вызначалі ўзнікненне своеасаблівых рыс у нацыянальным развіцці айчыннай літаратуры? Перш за ўсё гэта фактары грамадскія, сацыяльныя, цесна звязаныя з лесам народа, са спецыфічнымі гістарычнымі ўмовамі, у якіх ён апынуўся. Імкнучыся развіваць сваю культуру у нацыянальным рэчышчы, беларускі народ не меў для гэтага вялікіх нацыянальна свядомых сіл у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, большая частка якой на працягу дзесяцігоддзяў дэнацыяналізавалася. Высокаадукаваную, творча здатную, нацыянальна свядомую і глыбока адданую яго інтарэсам інтэлігенцыю ён павінен быу стварыць нанава. Галоўнай крынщай такой інтэлігенцыі у тых гістарычных умовах былі прадстаўнікі працоўных, у першую чаргу сялянства - самага адсталага і малаадукаванага пласта, што паднімаўся на барацьбу за свае вызваленне. Новая інтэлігенцыя, якая паходзіла пераважна з сялянскага асяроддзя, лічыла яго "сваім" і менавіта на сялян ускладала свае надзеі на пераўтварэнне Бацькаўшчыны. імкнучыся да ўздыму агульнакультурнага узроуню сельскага жыхара, беларуская літаратура непрымірыма ставілася да адсталых архаічных рыс у яго характары, якія нерашкаджалі яго духоўнаму абуджэнню і разам з тым уважліва сачыла за найменшымі пробліскамі высокіх імкненняў яго душы. У канцы XIX ст., калі ішоў працэс афармлення нацыянальнага характару айчыннай літаратуры, не было іншай славянскай літаратуры, якая імкнулася б раскрыць унутраны свет селяніна з такой абвостранай зацікаўленасцю яго духоунымі патэнцыямі, канкрэтнымі бакамі жыцця. Постаць селяніна становіцца вобразам на­рода - і у гэтым своеасаблівасць нацыянальнай літаратуры. Праз душу се­ляніна яна шукала ў лепшых сваіх творах сучасны ёй ідэал чалавека ва ўсіх сферах яго быцця.

У літаратуры кожнага народа, калі складваецца яе нацыянальнае аблічча, назіраецца асаблівае, паэтычнае стаўленне да ўсяго мясцовага, народнага. Гэта было характэрна і для В. Дуніна-Марцынкевіча, творчасць якога храналагічна ахоплівае парэформеннае дзесяцігоддзе. У пісьменніка практычна няма твораў, у яюх не вырашалася б праблема ўнутранай адданасці Бацькаўшчыне як праблема этычная і нават сацыяльная. Паўстанне 1863 г. з'явілася пераломнай падзеяй у яго творчым лёсе. Пісьменнік быу абвінавачаны у напісанні рэвалюцыйных пракламацый і удзеле ў паустанні, арыштаваны і да 1870 г. знаходзіўся пад наглядам паліцы. Для творау В. Дуніна-Марцынкевіча, створаных у 60-70-х гг., уласцівы крытычны пафас. У п'есах "Пінская шляхта" і "Залёты" выкрываюцца хабарніцтва і самадурства чыноўнікаў, паказваецца пранікненне буржуазных адносін ва усе сферы жыцця. Пісьменніку давялося жыць у складаны і жорсткі час, але ён працягваў пісаць, хоць далека не заусёды меў магчымасць надрукаваць напісанае. Ужо сам факт карыстання беларускай мовай ў той час грамадзянскі подзвіг, які ўспрымаецца як шчырае імкненне ўзняць свой голас у абарону народа, яго гонару, мовы. Творы В. Дуніна-Марцынкевіча на белару-

 

 

скай мове абуджалі нацыянальную свядомасць. Пад яго ўплывам на роднай мове пачало пісаць новае пакаленне айчынных аўтараў, якое ўвайшло у літаратуру на рубяжы 80-90-х гг.

На літаратурным небасхіле Беларусі другой паловы XIX ст. зорка Ф. Багушэвіча (1840-1900) была адной з самых яркіх. Менавіта ў яго паэзіі упершыню ў беларускай літаратуры моцна загучала тэма патрыятызму і нацыянальнай годнасці. Удзельнік паўстання 1863 г., ён толькі ў пачатку 90-х гг. змог выдаць свае кнігі "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". У цэнтры увагі твораў, што ўвайшлі ў іх, нялёгкае жыццё беларускага селяніна, які быу абрабаваны рэформай 1861 г. і пакутваў ад самавольства суда і царскай адміністрацыі. Аднак Ф. Багушэвіч паказваў не проста прыгнечанага селяніна, а чалаве­ка, які крытычна ўспрымае навакольны свет. Паэт быў упэўнены, што настане дзень, калі "перастанем мы плакаць над сваей доляй". Ён горача жадаў народу:

Вадзіцы хоць каплю, Ды такой вадзіцы, Ды з такой крыніцы, Што, як хто нап'ецца, Дык вольным стаецца'.

У яго паэзіі на ўвесь голас гучалі не толькі сацыяльныя матывы, але і матывы нацыянальнага адраджэння. Ужо ў "Прадмове" да свайго першага паэтычнага зборніка "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіч паставіў пытанне аб кнаванні беларусаў як этнасу, пісаў аб асаблівасцях гістарычнага лесу наро­да, акрэсліў яго межы у прасторы і часе: "Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Бе­ларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..."2 Ф. Багушэвіч прыйшоў у літаратуру ў цяжкі для беларусаў час, калі без рашаючых змен у сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці народа мог пачацца працэс этнічнага самараспаду. Паэт, быццам падслухаўшы спадзяванні свайго народа, вынес іх на суд грамадства: "Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". Як было тутэйшаму селяніну не паверьщь свайму суайчынніку, які размаўляў на адной з ім мове:" Я шмат гдзе быу, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбоі1 іншая якая". Паэт перасцерагаў: "Шмат было таекіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замерлі Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі3.

Ф. Багушэвіч верыу ў адраджэнне гістарычнай свядомасці народа. Ён быў адным з першых пісьменнікаў у XIX ст., які выразна ўсвядоміў пераем-

_____________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн.( 1991. С.19.

2 Тамжа. С. 17.

3 Тамжа.

 

 

насць гістарычных і культурных каштоўнасцей Бацькаўшчыны. Разумеючы, што без мінулага няма будучыні, паэт імкнуўся данесці да сваіх чытачоў гістарычныя веды, пазнаёміць іх з галоунымі вехамі гісторыі Беларусі, звяртаў увагу на шматвяковую беларускую дзяржаунасць часоў Вялікага княства Літоўскага. Паэтычны вобраз Бацькаўшчыны, якая была цэнтрам гэтай дзяржавы "як тое зярно у гарэху", сустракаецца у прадмове да "Дудкі беларускай". Пісьменнік даў сваю, паэтычную, версію паходжання назвы "Белая Русь", падказаную сітуцыыяй мастака і модным патрыятычным пачуццём: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толью баранілася"1. Уся творчасць Ф. Багушэвіча была пранізана спачуваннем да народа, ідэямі гуманізму і асветы. Ён бачыў сваю мюда ў абуджэнні нацыянальнай годнасці, самапавагі, цікавасці да міуўшчыны, да духоўнага свету чалавека.

Творчыя прынцыпы Ф. Багушэвіча развіў і дапоўніў яго сучасніка і паслядоўніка - А. Гурыновіч, Я. Лучына.

А.Гурыновіч (1869-1894) як нацыянальны паэт сялянска-дэмакратычнага кірунку пайшоў далей аўтара "Дудкі беларускай". Ён больш рашуча і адкрыта заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем. Большасць яго вершаў прысвечана пытанням грамадска-палітычнага жыцця 80-90-х гг. У іх паэт імкнуўся абудзщь народную самасвядомасць, пачуццё ўласнай годнасці. Акрамя чыста грамадзянскай, сацыяльна-палітычнай лірыкі, у А. Гурыновіча ёсць вершы з матывамі філасофскага роздуму аб жыцці чалавека і прыроды, з роздумамі аб уласным лёсе. Паэт быу першым беларускім пісьменнікам, які ў сваей творчасці звярнуў увагу на рабочых. У вершава-ным апавяданні "Фабрыка" ён зрабіў спробу даць аб'ектыуную карціну іх жыцця. Дзякуючы перакладчыцкай дзейнасці А. Гурыновіча на беларускай мове з'явіліся творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэжкі, I. Франка. Нягледзячы на параўнальна невялікую творчую спадчыну, А. Гурыновіч увайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як адзін з пачынальнікаў грамадзянскай лірыкі.

Свой непауторны след у айчыннай літаратуры пакінуў і Я. Лучына (I. Неслухоускі) (1851-1897). Уся яго творчасць прасякнута ідэяй служэння народу. Сваю паэзію сам паэт разглядаў як выразіца ідэй, настрояў, поглядаў народа. 3 ім, як адзначаў Я. Лучына, ён "зліўся з добрай волі, чы то у дол1 чы у нядсш"2. У асобе паэта беларуская культура мела надзвычай таленавітага дзеяча. Ён пісаў паэмы і вершы, апавяданні і драматургічныя творы, прычым на беларускай, рускай і польскай мовах. Вельмі плённа ён займаўся фалькларыстыкай. Сучаснікі высока цанілі яго дасведчанасць у выяуленчым мастацтве, гісторыі, культуры.

Беларускія вершы Я. Лучыны склалі кнігу "Вязанка", якая ўбачыла свет у Пецярбургу ў 1903 г. Кніга прасякнута шчырым спачуваннем і любоўю да простага селяніна, верай ў светлую будучыню Бацькаўшчыны. Невыпадкова ў нацыянальнай літаратуры Я.Лучына ўспрымаецца як глыбока дэмакратычны паэт, які адыграў важную ролю ў паглыбленні лірызму беларускай паэзіі, павышэнні яе інтэлектуальнага узроуню.

В.Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я. Лучына - найболын яркія прадстаунікі айчыннай літаратуры другой паловы XIX ст. У агульнадэмакратычным рэчышчы развівалася творчасць А. Абуховіча,

_______________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 17.

2 Лучына Я.Творы. Мн., 2001. С.160.

 

 

Ф. Тапчэўскага і інш. Паэтычная спадчына гэтых аўтараў была, аднак, невялікая

Сур'ёзнай перашкодай на шляху развіцця айчыннай літаратуры у дру­гой палове XIX ст. была адсутнасць кнігадрукавання на беларускай мове. Сфера ўжывання роднай мовы, а таксама колькасць публікацый прыкметна павялічылася напярэдадні і ў перыяд паўстання 1863 г. Каб прыцягнуць сялян на свой бок, заручыцца іх падтрымкай, да іх пачалі звяртацца па-беларуску не толью К.Каліноўскі і яго паплечнікі, але і прадстаўнікі польскіх нацыяналістычных колаў і нават царскія чыноунікі. У выніку задушэння паўстання 1863 г. рэзка запаволілася культурнае развщцё Беларусі Царызм жорстка праводзіў у жыццё праграму "канчаткова абвясціць край рускім". На чвэрць стагоддзя (з 1863 па 1889 г.) спынілася беларускае кнігадрукаванне. Адмоўную ролю адыграла забарона у 1859 г. выкарыстання лацінскай графікіш ва ўкраінскай і беларускай мовах. Толькі ў канцы 80-х гг. на старонках "Минского листка", "Календаря Северо-Западного края" з'яуляюцца паэтычныя творы Я. Лучыны, паэма "Тарас на Парнасе", а таксама творы В. Дуніна-Марцынкевіча. У пачатку 90-х гг. убачылі свет і асобныя выданні на беларускай мове (у Расіі - кірылічным шрыфтам, за мяжой - лацінскім). У 1891 г. выйшаў паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская", а праз тры гады - "Смык беларускі". У 1891 г. у Маскве быу надрукаваны пераклад апавядання В. Гаршына "Сігнал". Тады ж з'явіліся творы А. Ельскага, М. Косіч, А. Пшчолк1.

Тэатр. Рэпрэсіі, якія адбыліся пасля падаўлення паўстання 1863 г., цяжка адбшіся на нацыянальным тэатральным мастацтве. Распараджэннем генерал-губернатара М.Мураўёва былі забаронены сцэнічныя пастаноўкі на польскай мове. Фактычна спыніў сваю дзейнасць малады беларускі тэатр, створаны В. Дуніным-Марцынкевічам у сярэдзіне XIX ст.

Палітыка афіцыйных улад у дачыненні да нацыянальнага тэатра праглядалася ў заяве пераемніка М.Мураўёва, генерал-губернатара Пауночна-Заходняга краю К.фон Каўфмана. У пасланні магілёўскаму губернатару ў красавіку 1866 г. ён пісаў: "Лічу неабходным выказаць Вам сваю думку, што эштэт "руси", што даецца Магілёўскаму тэатру, я Лічу абсалютна лішнім і пазбаўленым усялякага значэння, паколькі ў даверанай Вам губерніі, якая мае рускае насельніцтва, акрамя рускага іншага тэатра быць не можа"1. інакш кажучы, насельніцтва Беларусі было пастаўлена перад фактам юна-вання толькі рускага тэатра, прычым такога, які сваім рэпертуарам адцягваў бы гледачоў ад пастаноукі і вырашэння найскладанейшых праблем, што паўсталі перад грамадствам. Аднак жаданне ўлад зрабіць тэатр сродкам прапаганды вернападданніцкіх ідэй натыкалася на супраціўленне дэмакратычна настроенага гледача.

Узмацненне цікавасці грамадства да тэатральнага мастацтва праявіўся перш-наперш у развіцці аматарскага тэатра. Настаўнікі, дробныя чыноўнікі, мяшчане стваралі драматычныя гурткі ў гарадах і мястэчках. У парэформенны перыяд яны існавалі ў Горках (1863), у фальварку Ялава (каля Чавусаў) (1867), Рагачове (1868), Навагрудку (1869), Пінску (1876), Барысаве (1882), Слуцку (1882), Клімавічах (1882), Брэсце (1883), Полацку (1883), Слоніме (1884), Лідзе (1884), Бабруйску (1891), Вілейцы (1892), Быхаве (1895), Ашмянах (1897).

Аматарскае мастацтва мела выразна выяўлены дэмакратычны напрамак, што асабліва праявілася ў пастаноўцы п'ес, блізкіх і зразумелых народу.

_________________________

1 Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1. С.294.

 

 

 

У рэпертуары самадзейных тэатральных калектываў пераважалі творы М. Гогаля, А. Сухаво-Кабыліна, I. Катлярэўскага і асабліва А. Астроўскага. У 1892 г. аматары з Радашковіч зрабілі спробу паставщь без цэнзурнага дазволу на беларускай мове п'есу "Злодзей" Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Падрыхтоўка спектакля дайшла да генеральнай рэпетыцыі і ў тэты момант была забаронена уладамі

Станоўчы уплыу на дзейнасць аматарскіх гурткоў аказалі сувязі з рускімі і ўкраінскім і драматычнымі трупамі якія даволі часта выступалі ў гарадах Беларусі Асобнае месца сярод іх належала маскоўскаму Малому тэатру, які моцна паўплываў на развщцё расійскага тэатральнага мастацтва. Сваімі спектаклямі ён, як шяга іншы, умацоўваў пачуццё пратэсту супраць самадзяржаунага прыгнёту, рэакцыі, выступаў у абарону чалавечай годнасці. Артысты гэтага тэатра заусёды былі жаданымі гасцямі ў беларускіх гарадах. Вялікай папулярнасцю ў беларускіх гледачоў карысталася праудзівае, народнае па сваей сутнасці мастацтва артыстаў ўкраінскіх тэатраў пад кіраўніцтвам М. Крашунщкага і М. Старыцкага1.

Спектаклі гэтых і іншых калектываў сталў школай высокага акцёрскага майстэрства для многіх беларускіх аматараў. У час гастролей для ўдзелу ў масавых сцэнах запрашаліся мясцовыя самадзейныя артысты, пра што заусёды з задавальненнем пісаў мясцовы друк.

Сумесная работа з выдатнымі прадстаўнікамі рускага і ўкраінскага тэат­ра прылучала беларускіх артыстаў да сакрэтаў творчага працэсу і дасягненняў сцэнічнага мастацтва, садзейнічала фарміраванню нацыянальнай тэатральнай культуры.

Аматарскі тэатр Беларусі другой паловы XIX ст. быу той глебай, якая захавала парасткі беларускага прафесійнага тэатра, выпешчаныя В. Дуніным-Марцшкевічам.

Музыка. Другая палова XIX ст. была адным з важных перыядаў у развіцці беларускай фалькларыстыкі і музыкі Менавіта на гэты час прыпадае арганізацыя першых музычных навучальных устаноў у Беларусі ажыўленне канцэртнага жыцця.

Вялікую ролю ў абуджэнні цікавасці шырокіх пластоў грамадскасці да беларускай народнай песні адыграла дзейнасць Пауночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, заснаванага у 1867 г. Яго чле­ны шмат зрабілі для збірання нацыянальнага музычнага фальклору, іншых этнаграфічных матэрыялау. Першым зборнікам, што змяшчаў не толькі тэксты народных песень, але і іх напевы, быу трохтомнік П.Шэйна пад назвай, якая адлюстроўвала тагачасную тэрміналогію - "Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края". Гэта праца, што выдавалася ў 1887-1902 гг., уяўляла сабой сапраудную энцыклапедыю народнага жыцця беларусаў у абрадах і песнях. У ліку нот­ных запісаў гэтага выдання - "бяседныя" і "дударскія", зробленыя рускім кампазітарам М. Рымскім-Корсакавым з голасу П.Шэйна. У 80-90-я гг. убачылі свет фальклорныя зборнікі: "Белорусские песни Минской губер­нии" і "Песни белорусские". Аўтарам першага з'яўляўся старшыня маскоускай музычна-этнаграфічнай камісіі М. Янчук, а другога - А. Чэрня. Цікавасць да беларускай народнай песні праяўлялі ўкраінскія кампазітары С. Гулак-Арцямоўскі і П. Сакальсю, якія ўключылі іх у свае зборнікі, выдадзеныя ў Юр'еве і Пецярбургу.

_____________________

1 Исторические очерки дружбы и единства украинского и белорусского народов. Киев, 1978.

 

 

 

Да самабытнай песеннай творчасці беларусаў звярталіся такія вядомыя даследчыкі, як П. Шшлеусга, А. Дабравольскі, П. Бяссонаў. Больш за 300 на­родных мелодый сабраў і выдаў М. Дзмітрыеў. Дзякуючы падзвіжніцкай дзейнасці навукоўцаў і кампазітараў беларускія народныя песні сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі У выкананні харавой капэлы пад кіраўніцтвам Д. Атранёва-Славянскага яны гучалі ў канцэртных залах Расіі, краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Часта выконваліся беларускія мелодыі і на канцэртах музычна-этнаграфічнай камши Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоускім універсітэце. У іх праграмы уключаліся харавыя і сольныя апрацоукі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра, зробленыя дырыжорам М. Кляноўскім. На гэтых канцэртах гучалі беларусія песні ў апрацоўках А. Граічанінава, М. Янчука, А. Маслава. Музычны фальклор беларускага народа выкарыстоувалі ў сваей творчасці вядомыя рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, А. Глазуноў, М. Іпалітаў-Іваноў і інш. На музычнае жыццё Беларусі істотна паўплывала Рускае музычнае та­варыства, створанае ў 1859 г. у Пецярбургу. Яно наладжвала сімфанічныя і камерныя канцэрты не толькі ў сталіцах, Але і ў перыферыйных гарадах, у тым ліку і беларускіх, шырока папулярызавала творчасць рускіх і заходніх кампазітараў. Прыкметную ролю ў гэтым працэсе адыгралі літаратурна-му-зычныя гурткі і таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў, якія ствараліся ў пошняй чвэрці XIX ст. Яны былі закліканы "служыць збліжэнню мясцовых дзеячаў у галіне літаратуры і мастацтва, а таксама садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню літаратуры, адукацыі і мастацтва сярод на-сельніцтва". У 1880-1892 гг. падобныя арганізацыі функцыяніравалі ў Мінску, Гродне, Віцебску, Полацку, Брэсце, Бабруйску. У спецыяльных класах гэтых гурткоў іх члены навучаліся ігры на фартэпіяна і скрыпцы.

Першая спецыяльная музычная школа ў Беларусі адкрылася ў Мінску ў 1894 г. У культурным жыцці краю другой паловы XIX ст. прыкметную ролю іграла Мінскае вучылішча арганістаў, заснаванае ў 1871 г. Па свайму профілю гэта была адзіная такога тыпу навучальная ўстанова. За 26 гадоў яна падрыхтавала сотні музыкантаў, якія займаліся педагагічнай дзейнасцю ў розных кутках Беларусі'.

Важную ролю ў прапагандзе дасягненняў сусветнай музычнай культу­ры, станаўленні нацыянальнай выканальніцкай і кампазітарскай інтэлігенцыі, удасканальванні яе майстэрства адыгралі гастролі знакамітых музы­кантаў. У мясцовым друку нярэдка паведамлялася аб паспяховых выступ­леннях хора вядомага збіральніка народных песень Д. Агранёва-Славянскага і скрыпача П. Сарасатэ, выдатнага кампазітара і піяніста С. Рахманінава і спевака Ф. Шаляпіна, аркестра рускіх народных інструментаў пад кірауніцтвам Андрэева і іншых славутых выканаўцаў. Высокае майстэрства, выдатныя ўзоры сусветнага музычнага мастацтва - усё гэта садзейнічала творчаму росту маладых беларускіх музыкантаў. У гэты час з'яўляюцца інструментальныя і вакальныя творы мясцовых аўтараў. Напрыклад, Ф. Міладоўскі, вучань Ф. Мендэльсона, выдаў у Мінску "Паланез" для фартэпіяна ў чатыры рукі, зборнік песень, урыукі з аперэты "Канкурэнты" (Лібрэтабеларускіх драматургаў). Кампазітар і скрыпач М. Ельскі з'яўляўся аўтарам некалькіх инструментальных мініяцюр. Як збіральнік народных пе­сень і танцаў ён апублікаваў мемуары аб музычным побыце беларускага на­рода. М. Ельскі з поспехам канцэртаваў не толькі на Бацькаўшчыне але і ў

_______________________

1 Маслеткава В.В. Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980. С.22-24.

 

 

Кракаве, Франкфурце-на-Майне. У апошняй чвэрці XIX ст. у Беларусі шырокае прызнанне атрымала творчасць гродзенскага кампазітара і арганіста I. Глінскага - аўтара інструментальных і вакальных твораў. У самым канцы стагоддзя пачаўся творчы шлях у музыцы выдатных беларускіх кампазітараў М. Чуркіна і В. Залатарова.

Дзякуючы дзейнасці музычных навучальных устаноў, літаратурна-музычных таварыстваў, гастролям вядомых выканаўцаў да канца XIX ст. у Беларусі быу дасягнуты пэўны узровень музычна-эстэтычнай прапаганды. Непарыуная ўзаемасувязь музычнай адукацьй і культуры, іх паступальнае развщцё, барацьба перадавых дзеячаў за сцвярджэнне нацыянальнай мастацкай культуры садзейнічалі фарміраванню дэмакратычных прынцыпаў у беларускай музыцы, якая яскрава праявілася ў пачатку XX ст.

Выяуленчае мастацтва. Працэс станаўлення нацыянальнага мастацтва ў другой палове XIX ст. праходзіў з пэунымі цяжкасцямі. Беларускія мастакі з розных прычын, і перш за усё з-за рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 г., аказаліся раскіданымі па свеце, што з'явілася ктотнай перашкодай для стварэння мастацкай школы. 3 аднаго боку, жорсткія рэпрэсіі, а з другога - адсутнасць магчымасці атрымліваць заказы на Бацькаўшчыне прымушалі шукаць заработак на чужыне. Творчасць гэтых майстроў, цесна звязаная глыбокімі каранямі з беларускай зямлёй, увайшла ў гісторыю мас­тацтва суседніх народў.

У другой палове XIX ст. у Беларусі не было мастацкіх навучальных уста­ноў. Спецыяльную адукацыю мясцовая моладзь атрымлівала ў Пецярбургу, Маскве, Юр'еве, Адэсе. Прыкметную ролю у развцці нацыянальнага выяўленчага мастацтва адыграла Віленская рысавальная школа, заснаваная у 1886 г. У ей атрымалі першапачатковую мастацкую падрыхтоуку многія беларускія мастакі, у тым ліку Л. Альпяровіч, Э. Паўловіч, Б. Тамашэвіч і інш. Выхаванцы школы нярэдка працягвалі навучанне ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Выпускнікі апошняй выкладалі ў мясцовых гімназіях. Фарміраванню мастацкай культуры беларускага народа садзейнічалі адкрыццё ў губернскіх цэнтрах музеяў археалагічных старажытнасцей, а таксама збіральніцкая дзейнасць беларускіх мецэнатаў. Напрыклад, у маёнтках Пуслоускіх у Слоніме, графа Храптовіча ў Шчорсах, Слізеня ў Бортніках (каля Навагрудка) былі вялікія зборы жывапісу, скульптуры і графікі.

Агульная лінія развіцця нацыянальнага выяўленчага мастацтва характарызавалася хуткім вызваленнем ад умоунасцей класіцызму, рамантызму і нарастаннем рыс рэалізму.

Прыкметнай фігурай сярод беларускіх жывапісцаў быу ураджэнец Гродзеншчыны К. Альхімовіч (1840-1916). 3 яго іменем звязана развіццё гістарычнага жанру ў выяўленчым мастацтве. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быу высланы у Слбір, а пасля амністыі ў пачатку 70-х гг. пасяліўся у Варшаве. Тут мастаком быу створаны шэраг палотнау на гістарычныя тэмы. Ся­род іх наібольшую вядомасць атрымала "Пахаванне Гедыміна". Гэта "карціна атрымала вышэйшыя узнагароды на выставах у Пецярбургу, Льво­ве, Сан-Францыска. У многіх яго творах закраналася тэма некалі існуючай ў Беларусі язычніцкай веры. Усе яны сведчылі аб цікавасці мастака да айчыннай гісторыіі і былі прасякнуты патрыятычным пачуццём. У канцы 80-х гг. К. Альхімовіч таксама стварыу некалькі значных палотнаў: "Смерць Міхаіла Глінскага у турме"," Рыхтаванне да пакарання смерцю Самуша Збароўскага". З'яуленне гэтых карцін было своеасаблівым адказам на рэпрэсіі расійскіх улад супраць удзельнікаў паўстання 1863 г. У іх ушанаваны подзвігі герояў, якія змагаліся за незалежнасць1.

________________________

1 Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. Мн., 1974. С.152-155.

 

Вялікую цікавасць да гісторыі Вялікага княства Літоўскага праяўляў і іншы знакаміты майстар жывапісу - Ф. Дмахоўскі (1859-?). Сын сасланага ў Сібір удзельніка паўстання 1863 г., выхаванец Варшаўскай рысавальнай школы і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён выдатна ведаў геральдыку. Мастаку належаць выявы гербау Полацка і Віцебска. 3 яго творчай спадчыны вядомы кампазіцыйныя партрэты беларуска-літоўскіх князёў, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі. Кампазіцыя гэтых работ, іх малюнак дазваляюць лічьць, што яны былі падрыхтоўчым матэрыялам для вялікіх Гістарычных палотнаў.

Звяртаючыся да мінуўшчыны Бацькаўшчыны, беларускія мастакі кіраваліся патрыятычнымі імкненнямі. Тэмай для іх выяулення майстры пэндзля выбіралі не сучаснае жыццё, а сюжэты з далёкай мінуўшчыны. I гэта невыпадкова. Ва умовах самадзяржаўя яны маглі выказаць свае погляды і пачуцці толькі праз гераічныя вобразы мінулага.

У беларускім жывапісе другой паловы XIX ст. важнае месца займае пей­заж. Выдатным прадстаўніком гэтага жанру быў А. Гараўскі (1833-1900). Значную ролю ў яго творчым лёсе адыграў сусветна вядомы мастак і архітэктар М. Бенуа, які заўважыу талент беларускага юнака і дапамог падрыхтавацца да паступлення ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Ужо першы пейзаж, створаны студэнтам А. Гараускім, - "Балоты" прыцягнуў увагу членаў акадэмічнай рады, а царскі наследнік набыў яго для сваей калекцыі. Шэраг студэнцкіх работ маладога майстра быу адзначаны залатымі і срэбнымі медалямі. Усе найболыш значныя карціны, якія атрымалі ўсе-агульнае прызнанне, былі створаны на роднай Міншчыне. Да іх ліку нале­жаць "Бераг ракі Свіслач", "Ліпы", "У наваколлі крэпасці Бабруйск", "На Бацькаўшчыне", "Вечар у Мінскай губерні". Усё свае жыццё мастак быу палымяным патрыётам Беларусі. Ён ніколі не губляў сувязей з Бацькаўшчынай, шанаваў культуру, звычаі і мову народа.

Нягледзячы на тое што у другой палове XIX ст. вядучым жанрам у выяўленчым мастацтве быу бытавы жывапіс, які па багаццю выразных сродкаў меў больш магчымасцей для рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, мастакі ўсё часцей звяртаюцца да партрэта. Глыбокія сацыяльныя зрухі, ўласцівыя парэформеннаму перыяду, адбіліся на развіцці гэтага жанру. У адрозненне ад пачатку XIX ст. партрэт перастаў быць сродкам узвялічвання. Мастакі імкнуліся раскрыць псіхалогію і характар чалавека. Сярод майстроў гэтага жанру асабліва вылучаецца Н. Сілівановіч (1834-1919). Выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён ніколі не парываў з Бацькаўшчынай, хоць у выніку абставін падоўгу жыу ў сталіцыі імперыі і ў Вільні. Як прафесар Акадэміі мастацтваў ён часта прыязджаў у родную вёску Цынцавічы, што на Вілейшчыне, дзе і Пісаў свае эцюды і парт­рэты. Адным з лепшых твораў мастака з'яўляецца партрэт"Пастух".У ім ён выступіў як майстар псіхалагічнага партрэта. У пачатку 70-х гг. яго запраслі ўдзельнічаць у афармленні кіеўскага сабора ў Пецярбургу. Разам з мас­таком I. Лаверэцкім ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю і тайная вячэра" для галоўнага іканастаса, за што ў 1876 г. атрымаў званне акадэміка.

Паустанне ў 1863 г., распаусюджванне дэмакратычных ідэй ў грамадстве аказалі пэуны уплыу і на графічны жанр. Беларускія мастаr-графіці у сваей большасці былі выхадцамі з сялян і бедных пластоў гарадскога насельніцтва і таму ў сваіх творах адлюстроўвалі цяжкае жыццё селяніна, яго беднасць і галечу. Многія з гэтых мастакоў працавалі настаўнікамі малявання ў мясцо­вых гімназіях. Найбольш вядомымі з гэтай катыгорты майстроў графікі былі

 

Р. Гаўрылаў, С. Кудраўцаў, П. Баркоўскі. Прыкметны след у беларускім выяўленным мастацтве пакінуў Д. Струкаў. Ён пісау акварэллю помнкі культуры і архітэктуры, мастацкія вырабы, краявіды гарадоў і гістарычных месц. Многія помнікі айчыннай культуры, замаляваныя ім, з цягам часу ЗН1КЛ1. Дзякуючы яго графічным творам мы маем магчымасць вывучаць дасягненні культуры нашага народа. Д. Струкаў з'яўляецца аўтарам малюнкаў славутага "Крыжа Еуфрасінні Полацкай" (XII ст.), шытага золатам пакрывала - аправы "Евангелля" 1508 г. з Віцебска, срэбнага крыжа з Благавешчанскай царквы Віцебска, абраза Багародзіцы з Багаяўленскага храма ў Магілёве. Вялікую каштоўнасць уяўляюць яго акварэлі Полацка, Оршы, Рагачова, Магілёва і Віцебска.

Жыццё беларускага народа, краявіды гарадоў, помнікі архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў творах Э. Пауловіча, М. Кулеша.

Гаворачы пра нацыянальнае выяўленчае мастацтва другой паловы XIX ст., нельга не адзначыць, што яно развівалася і цеснай сувязі з мастацтвам суседніх народаў. Менавіта ў гэты час умацоўваюцца і пашыраюцца кантакты майстроў пэндзля Беларусі Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. На працягу некалькіх гадоў у Здраўневе, што пад Віцебскам, працавау I. Рэпін. Тут ім былі створаны такія шэдэўры, як "Беларус", "Восеньскі букет". Эцюды, напісаныя ў Белавежскай пушчы, паспяхова выкарыстоўваў пры стварэнні сваіх карцін I. Шышкін. Беларусь, яе людзі натхнялі і вядомага украінскага жывапісца I. Пахітонава, які стварыў серыю цудоуных пейзажных работ у маёнтку Жабаушчызна, што знаходзіўся ў наваколлі Мінска. Цесна звязана з беларускай зямлёй і ранняя творчасць польскага мастака Ю. Фалата.

У 90-я гг. назіраецца уздым мастацкага жыцця, ствараюцца прыватныя мастацкія школы - Ю.Пэнау Віцебску, Я. Кацанбогенау Мінску, наладжваюцца першыя выставы у Віцебску (1890), Мінску (1891). На гэты час прыпадае пачатак дзейнасці новага пакалення беларускіх мастакоў - Ю. Пэна, Я. Кругера, Ф. Рушчыца, В. Бялыніцкага-Бірулі і інш. іх творчасць і храналагічна, і па характару творчых пошукау звязана з наступным, XX ст.

3. Побыт. Ахова здароўя

Санітарнае становнпча.Здароўе народа, узровень яго захворванняў і смяротнасці ў значнай ступені залежаць ад многіх сацыяльных фактараў, у тым ліку санітарна-гігіенічных умоу працы і жылля, структуры харчавання, якасці вопраткі і г.д. У другой палове XIX ст., нягледзячы на пэуныя станоучыя зрухі, сацыяльныя фактары жыцця для большасці насельніцтва заставаліся нездавальняючымі.

У цяжкіх, неспрыяльных для здароўя ўмовах жыло беларускае сялянства. Аб гэтым сведчаць справаздачы павятовых і сельскіх дактароў, шматлікі этнаграфічны матэрыял, перыядычны друк. Так, Аршанскі павятовы урач у 1881 г. адзначаў: "Адносна ладу жыцця сялянскага насельніцтва, то ён ва ўсіх адносінах не адпавядае патрабаванням гігіены, жыве яно ў цесных, дрэнна асветленых, сырых хатах, у якіх заўсёды поуна дыму, рэдка ў якой хаце маецца драуляная падлога; у зімні час у цесную хату, дзе месціцца шматлікае сямейства, уносяцца цяляты, ягняты, корыяцца свінні, ад чаго гліняная падлога, асабліва каля дзвярэй, ператвараецца ў бруд..., такое не сустракаецца толькі ў вельмі заможных сялян, але такіх мала"1. Такое непажаданае суседства чалавека, хатніх птушак і жывёл у халодную пару года,

_______________________

1 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.73, арк.124.

 

наяўнасць у вёсцы невялікіх з маленькімі акенцамі, курных без падлогі хат адзначаліся гомельскім, ігуменскім, магілёўскім, клімавіцкім, П1НСК1М і іншымі павятовымі ўрачамі1.

Характарызуючы побыт сялян Гродзенскай губерні, газета "Минский ли­сток" у 1892 г. пісала: "Сялянскія хаты ў большасці курныя, г. зн. без комінаў, маюць вельмі ўбогі выгляд як звонку, так і ў сярэдзіне; сырая земляная падло­га, закураныя сцены, бруд, сціплая маёмасць робяць цяжкае ўражанне на но­вага чалавека"2. Паводле меркаванняў М.Нікіфароўскага, у 80-я гг. XIX ст. на Віцебшчыне толькі трэць сялянскіх хат мела драўляную падлогу, у астатніх падлогай служыў дол, які ўзімку звычайна уцяпляўся саломай3.

Большасць хат не мела падмурку, а ніжняй больш тоўстай падрубай ставіўся прама на зямлю. Не было і ложкаў, іх замянялі драўляныя нары, вышэй якіх знаходзіліся палаці. У такіх умовах жылі не толькі бяднейшыя, але і сем'і сярэдняга дастатку. Вось як апісваецца жыллё сярэдняга белару­скага селяніна: "Пабудова ўся драўляная, без падмурку, прама на зямлі. Дах саламяны або з дранак. Падлогі ў сярэдзіне няма: яе заМяняе зямля..., лож­каў зусім няма: іх замяняюць або земляная падлога, або спецыяльны памост паміж печчу і сцяной аршыны на два ад зямлі, а над ім палаці. Асвятляецца хата вельмі слаба: больш двух вакон з шасці малюсенькіх акенцаў у хаце бывае рэдка..."4.

Санітарныя ўмовы у гарадах у многім былі яшчэ горшымі. Толькі цэнтры губернскіх гарадоў былі забрукаваныя, мелі асвятленне. Рэзкі кантраст назіраўся на гарадскіх ускраінах, дзе жыу рабочы люд - мяшчане, рамеснікі, фабрычныя рабочыя, гандляры. Як сведчыць І.Галынец, большасць вуліц Магілёва былі вузкімі, без тратуараў, заусёды мелі брудны выгляд, а вясной і восенню па іх цяжка было прабірацца. Бруднымі, без уселякай зеляніны убачыу ў канцы XIX ст. вуліцы рабочых кварталаў Пінска журналіст І.Хораш. У непагадзь яны станавіліся непраходнымі. Паабапал вуліц стаялі трухлявыя, ледзь прыкметныя, напалову гнілыя хаціны6.

Пастаяннай крыніцай інфекцыі былі гарадскія двары. іх нездавальняючы санітарны стан неаднаразова падкрэсліваўся чыноўнікамі розных рангаў. Прычыны таму - адсутнасць каналізацыі, ад чаго вельмі пакутавалі гараджане. Смецце, памыі і іншыя адходы чалавечай дзейнасці зносіліся ў дваравыя ямы або выліваліся прама на вуліцу. Цэнтралізаванага і своечасовага вывазу нечыстот не існавала. У гарадскіх дварах у цёплую пару года заўсёды віўся рой мух і стану непрыемны пах. У Мінску пытанне аб каналізацыі ставілі перад гарадскімі ўладамі члены таварыства мінскіх урачоў, але бюджэт горада не дазваляў здзейсніць праект.

Не адпавядала санітарным нормам вада, якой карысталіся гараджане. " 1899 г. толькі ў чатырох гарадах Беларусі (Гродна, Віцебск, Мінск,

________________________

1 РДГА, ф.1297, воп.277, спр.105, арк.176; воп.278, спр.71, арк.184, 223; воп.279, спр.73,
арк.157; воп.280, спр.122, арк.182; НГАБ, ф.502, воп.1, спр.1, арк.17,32.

2 Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. документов. Мн., 1987. Т. I. С. 188.

Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской губернии. Витебск, 1895. С.230.

т -г 1 Руднев Я.И. Русская земля (природа, страны, население и его промыслы). СПб., 1899.
-г 7. С.160-161. ^ г ^ , *> ,

Голынец Л.И. К изучению в медико-топографическом и статистическом отношении губернского города Могилева. СПб., 1887. С.15.

107 <6 Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. Мн., 1У/1. С.68.

293

 

 

Магілёў) меліся вадаправоды1. Першы вадаправод з'явіўся ў Мінску. Ён быу запушчаны у 1873 г., а праз тры гады - у Гродне2. Аднак яны былі мала-магутныя і маглі забяспечваць вадой толкі невялкую частку жыхароў, якія пражывалі ў цэнтры. Так, міншскі вадаправод меў працягласць 16 км, астатнія -і таго менш. У 1904 г. вадаправоды ужо дзейшчалі ў 9 гарадах3. Большасць з іх падавалі ваду з бліжэйшых вадаёмаў без папярэдняга фільтравання і ачысткі. Асноўная маса гараджан карысталася вадой з калодзежаў і рэк, якія ўвесь час забруджваліся. Мнскі санітарны урач П. Грацыянаў адзначаў, што "па тых вуліцах, дамы якіх забяспечаны вадой... шырокім патокам цякуць брудныя воды з кухонных ракавін і ваннаў, накіраваныя прама ў раку"4. Сюды ж часта сцякалі нечыстоты, жыхары мьць бялізну, скуру жывёл. Про­бы вады з ракі Свіслач, хаця былі ўзяты у 1893 г. у пяці месцах горада Мінска, паказалі наяўнасць аміяку, кіслот, арганічных рэчываў жывёльнага паходжання5. Такую ваду нельга было ужываць, але недахоп калодзежаў вымушаў гэта рабіць, што часта прыводзіла да захворвання на брушны тыф, дызентэрыю, халеру.

Рост гарадскога насельніцтва, як у выніку міграцыі, так і натуральнага прыросту, прыводзіў да абвастрэння жыллёвага пытання. Расшырыць сваю жылплошчу маглі толькі заможныя мяшчане, купцы, чынўнікі. Звычайна шматлікія сем'і большасці гараджан вымушаны былі месціцца ў маленкіх кватэрах, якія далека не адпавядалі санітарным нормам плошчы і паветра.

Жыллёвы крызіс найбольш цяжка адбіўся на жыллёва-бытавых умовах рабочых. Толькі патомныя, больш кваліфікаваныя рабочыя мелі прыватнае жыллё. Індывідуальныя дамы рабочых нічым не адрозніваліся ад сялянскіх хат і звычайна мелі два невялікія пакоі. На ўскраінах гарадоў узнікалі цэлыя рабочыя пасёлкі, забудова якіх была хаатычнай і скучанай. Іх знешні выгляд, як і унутраны стан памяшканняў, былі непрывабнымь Так, пасёлак чыгуначнай станцыі Лунінец стаяў у балоцістай мясцовасці, вуліцы не асвятляліся, дамы былі збудаваны з дрэннага лесу. Індывідуальныя дамы чыгуначнікаў Маладзечна не мелі цёплых падлог, памяшканні былі цеснымі6.

Па стану на 1897 г. з 49 тыс. рабочых Беларусі якія былі ўлічаны афіцыйнай статыстыкай, 26 % пражывалі на кватэрах прадпрымальнікаў Най­больш тыповым відам казённага жылля былі казармы і баракі, у якіх колькасць жыльцоў заўсёды у два-тры разы перавышала санітарную норму. Ка­зармы для сямейных рабочых падзяляліся на маленькія пакоі ў 4 кв. сажш. Часам у такі пакой засялялася дзве сям'і. Радзей сям'я займала два пакоі - 41 3 кв. сажн!"8.

Большасць рабочых здымала жыллё ў розных прыватных асоб. Улічваючы, што плата за жыллё была высокай і ўвесь час павышалася, здымаць прыходзілася больш танныя памяшканні - падвалы, паўпадвалы, проста

_________________________

1 НГАБ,ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.2,4, 26,38.

2 Лігнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX
- начала XX века // Здравоохранение Белоруссии. 1971. №9. С.78.

3ИвановВ.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С.61.

4 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.38.

5 НГАБ, ф.502, воп.1,спр.23, арк.49.

6 БараноўскіЛ.С. Жыллёвыя умовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
XX ст. // Весш АН БССР. Сер. грамад. навук. 1976. №4. С.114.

7 История рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984. Т.1. С.81.

8 Бараноўскі Л.С. Жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
ХХст.С.112.

294

 

 

вуглы ці нават ложкі. Частка рабочых з невялікімі даходамі ўвогуле не мела магчымасці зняць хоць нейкае жыллё. Многія з іх начавалі на гарышчах, у хлявах гаспадароў ці проста пад адкрытым небам. Гэта сумная рэчаіснасць вымусіла ўлады буйных гарадоў адкрываць начлежныя дамы. Аднак з-за сваей антысанітарыі і цеснаты папулярнасці сярод рабочых яны не атрымалі1.

Ліберальны друк таго часу назваў гарадскія рабочыя ўскраіны лачугамі і трушчооам!. Апісваючы жыллё такіх кварталаў, газета "Минский листок" адзначала: 'Сцены і столь ушіляны узорамі цвш11 сырасці.І ў гэтых пакоях у кожным з іх жывымі пахавана душ пяць-шэсць; днём брудная вуліца, ноччу сыры падвал - вось так праходзіць жыццё"2. У другім месцы тая ж газета пісала: "У выключна цесных, брудных, душных і смярдзючых пакойчыках месціцца па 2-3 сямействы, кожнае з якіх складаецца звычайна з 5-6, а ча­сам і болей дамачадцаў". Рабочыя кварталы Мінска з жахам былі названы светам "адрынутых, прыніжаных і зняважаных"3.

Тыя ж жудасныя жыллёвыя ўмовы былі і ў батракоў, падзённых і сельскагаспадарчых рабочых. Халастыя жылі ў перапоўненых казармах, сямейныя - "у цёмных і сырых прыбудовах да гаспадарскага дома"4.

Пакінуўшы свае жыллё, рабочы накіроўваўся на працу, дзе яго чакалі звычайна жудасныя, нечалавечыя ўмовы. Многія прадпрыемствы займалі сырыя, цесныя, непрыстасаваныя для вытворчасці памяшканні. Сярод іх Брэсцкая пльзавая фабрыка, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Прагрэс"і інш. З-за дрэннай вентыляцыі на запалкавых вытворчасцях рабочым увесь час прыходзілася дыхаць парамі фосфару. Паветра друкарняў і ганчарных заводаў было прапітана свінцом, тэкстыльных фабрык - парамі розных раствораў і фарбаў. Атруты свінцом былі нярэдкай з'явай сярод ганчароў5. У надзвычай шкодных умовах вымушаны былі працаваць гарбары, асабліва тыя, хто займаўся першаснай апрацоўкай скур. Частай з'явай тут было заражэнне сібірскай язвай. Вось як апісваў перыядычны друк таго часу ўмовы працы і стан здароўя гарбароу Смаргоні: "Самыя умовы працы нязносныя... Паветра заўсёды атручаца, пастаянная сырасць - усё гэта ператварае рабо­чых у калек: чахотка і рэўматызм- пастаянныя хваробы гарбароў. Уплыу шкодных умоў працы настолькі моцны, што сярод гарбароў няма рабочых старэй за 40 гадоў"6.

У неверагодна цяжкіх і шкодных умовах працавалі рабочыя бровараў, раскіданых па усёй Беларусі. Рэзкія перапады тэмпературы, скразнякі, дрэннае абсталяванне прыводзілі да розных няшчасных выпадкаў, хранічных захворванняў органаў дыхання, радыкулітаў, рэўматызму. Не вытрымліваючы, многія рабочыя, не патрабуючы нават разліку, назаўсёды пакідалі свае рабочыя месцы7.

Не лепшымі былі ўмовы працы і рамеснікаў. Сярод іх было шмат дзяцей і падлеткаў. Цесната і антысанітарыя большасці майстэрняў, цяжкае, атру-

_________________

' Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С. 65,

2 Минский листок, 1900. №39.

3 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.46.

4 История рабочего класса Белоруссии. Т1. С.90.

5 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.22, арк.З.

6 История рабочего класса Белоруссии. Т.1. С.76.

7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.39,40.

 

чанае пылам і рознымі шкоднымі рэчывамі паветра заўчасна падрывала іх здароўе1.

Такім чынам, умовы жылля і працы абсалютнай большасці насельніцтва не адпавядалі элементарным нормам гігіены і санітарыі, таму былі спрыяльным асяроддзем для з'яўлення розных інфекцый і хранічных хвароб.

Эпідэміі. Як сведчыць медыцынская статыстыка, на працягу другой паловы XIX ст. эпідэмічныя хваробы былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі яны змянялі адна адну ў залежнасці ад пораў года і прыкладна ў аднолькавай ступені паражалі як гараджан, так і сельскіх жыхароў. Часцяком з-за большай шчыльнасці гарадскога насельніцтва ўдзельная вага ахопленых эпідэміяй ў гарадах была значна большай. Зніжэння колькасці захварэўшых на адзёр, воспу, дыфтэрыю, скарлатыну, тыф, каклюш, дызентэрыю, сібірскую язву і іншыя інфекцыйныя хваробы, а таксама смяротных выпадкаў ад іх у дадзены перыяд не назіралася. У 60 - 80-я гг. XIX ст. з-за недахопу медперсаналу, перш за ўсё ў вёсках, многія хворыя не маглі стаць пацыентамі ўрачоў і фельчараў, а значыць, і не былі ўлічанымі.3 расшырэннем сеткі медыцынскіх устаноў і павелічэннем медперсаналу дыягностыка і ўлік эпідэміі сталі больш поўнымі і дакладнымі

У 1861 г., паводле няпоўных даных мінскай урачэбнай ўправы, у Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім і Пінскім паветах назіраліся круп, каклюш, адзёр, дызентэрыя. Хварэлі 1447 чалавек, з іх 225 (15,5 %) памерлі2. Для паўднёвых, больш нізгкіх і балоцістых паветаў Беларусі - Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага - акрамя вышэйназваных характернымі хваробамі былі каўтун, малярыя і ліхаманка.

Згодна даных медыцынскага дэпартамента за 1863 г., у пяці заходніх гу­бернях інфекцыйныя хваробы напаткалі 10 908 чалавек, з Iіх памерлі 1302 (11,9 %)3. Наібольшая смяротнасць, як і ў іншыя гады, назіралася ад скарлатыны, якая была характэрна пераважна для дзіцячых узростаў. У 1864 г. крывая эпідэмій пайшла на спад. У тых жа губернях было зафжіксавана 4572 інфіцыраваных 1 950 (20,8 %) памерлых4.

Кожны год паўтаралася эпідэміі воспы. Недахоп якаснай лімфы, дранная вакцынацыя, адсутнасць дастатковай колькасці медработнікаў не дазвалялі ахапіць воспапрышчэпліваннем усіх дзяцей. Так, у Гродзенскай губерні ў 1879 г. воспа была прышчэплена 37,2 % немаўлят, у 1887 г. - 64,9, у 1897 г. - 76,1 %5. Прыкладна такім быу і сярэдні паказчык па пяці заходніх губернях, дзе, напрыклад, у 1882 г. воспапрышчэшпваннем было ахоплена толью 65 % нованароджаных6, У гэтым жа годзе ў кожнай губерні былі створаны установы па выпрацоуцы воспеннай лімфы. Гэта дазволіла больш шырока ахапіць насельніцтва воспапрышчэпліваннем. У 1900 г. працэнт прышчэпленых у пяці заходніх гу­бернях павысіўся да 89,5. Тым не менш эпідэміі ўспыхвалі даволі часта. Так, моцная этдэмія ахапіла ў 1899 г. Мінск, што з'явілася штуршком да стварэння у горадзе медыка-статыстычнага бюро пад кірауніцтвам гарадскога санітарнага ўрача П. Грацыянава7.

Паводле даных Г. Архангельскага, на тэрыторыі пяці заходніх губерняў у 1863 - 1873 гг. на воспу хварэла 26 246 чалавек, з іх 5446 (20,7 %) па-

___________________________

1 История рабочего класса Белоруссии.Т.1. С.76.

2 НГАБ, ф.134, воп.2, спр.21, арк.58, 76,112, 198, 223.

3 РДГА, ф.1297, воп.239, спр.5, арк.65-67.

4 Там жа., спр.6, арк.158, 159.

5 Игнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX - начала XX века. С.80.

6 Сборник сведений по Европейской России за 1882 год СПб., 1884. С.52, 53;
Статистический временник Российской империи. Серия III. Вып. 8. СПб., 1886. С.74, 75.

7Лрючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С.119,120.

296

 

 

мерлі1. 3 1896 па 1901 г. воспа была выяўлена ў 31 999 чалавек, з якіх 4722 чалавега (14,7 %) памерлі

За гэты ж перыяд 1 618 163 чалавега захварэлі на іншыя інфекцыйныя хваробы, у тым ліку малярыю - 810 630, дызентэрыю - 120 977, сыпны тыф - 22 203, брушны тыф - 135 492, тыф не вызначаны - 48 574, скарлаты­ну - 83 098, дыфтэрыт - 50 247, круп - 23 577, адзёр - 111 273, каклюш -83 439, тыф зваротны - 2347, туберкулёз - 126 306 чалавек. Найбольшая смяротнасць назіралася ад крупу - 26,0 %, дыфтэрыі - 16,0, туберкулёзу -15,5, скарлатыны - 14,9 %2.

Цяжкі і масавы характар насілі захворванні органаў стрававання. Бруш­ны тыф і асабліва дызентэрыя адзначаліся кожны год, але ў асобныя гады адбываўся іх эпідэмічны усплеск. Так, мацнейшая эпідэмія дызентэрыі шэсць гадоў стойка трымалася ў Мінскай губерні - з 1889 па 1895 г. За гэты час толькі ўрачамі і фельчарамі былі зарэгістраваны 30 824 выпадкі хваробы і 3738 смяротных яе зыходаў. Пры сярэдняй смяротнасці 12,1 % у асобных мясцовасцях яна даходзіла да 30 %. Найбольш пацярпелі Слуцкі і асабліва П1НСК1 і Мазырскі паветы. У 1897 г. эпідэмія з новай сілай пракацілася па губерні - зафіксавана 23 765 хворых і 1809 памерлых. Фактычныя ж паказчыкі, як сцвярджаў член таварыства Мінскіх урачоу доктар В.Унщт, павінны быць у разы чатыры большымі, таму што на кожнага са 138 штатных урачоу і фельчарау губерні прыходзілася ў сярэднім каля 80 тыс. кв. вёрст тэрыто­рыі, якую ён не мог ахапіць, каб наведаць кожнага пацыента3.

Сапраўдным народным бедствам быу туберкулёз, або, як ён тады назы­вайся, сухоты, бугарчатка, чахотка. Антысанітарныя жыллёвыя ўмовы, цяжкая непасільная праца, дрэннае аднастайнае харчаванне - тыя сацыяльныя фактары, якія аказваліся спрыяльнымі для шырокага і сталага існавання гэтай хваробы, што час ад часу давала эпідэмічныя ўсплескі, перарастаючы у хранічныя формы і заучасна забіраючы сотні маладых жыццяў. Дакладнай рэгістрацыі туберкулёзу не было, бо большасць хворых у медыцынскія уста­новы ніколі не звярталася. Ды і пры тых адмоуных сацыяльных фактарах медыкаментозныя сродкі былі малаэфектыунымі, але іх фактычна і не існавала. Адзінае, што было вядома ў той час, - гэта лячэнне кумысам. Арганізаваць кумысалячэнне для народа спрабавалі прыватныя асобы. Ёсць звесткі пра адкрыццё у 1869 г. такой установы у мястэчку Дуброўна Горацкага павета правізарам Ф.Рэйгольцам, але з-за "нерэнтабельнасці" ужо праз год яе прыйшлося закрыць. Такое лячэнне не кожнаму было па кішэні, бо бутэлька кумысу каштавала 30 кап. Практычных жа мер з боку дзяржавы па барацьбе з туберкулёзам у другой палове XIX ст. не праводзілася. На першым з'ездзе ўрачоу Мінскай губерні ўрач Н.Чарноцга адзначаў: "Просты народ лічыць туберкулёз зусім невылечным, звяртаецца толькі за дыягназам... Сельскаму ўрачу прыходзіцца бездапаможна назіраць хуткае выміранне цэлых сялянскіх сем'яў, перапаўзанне з хаты у хату гэтай самай смяротнай з усіх хвароб свету, барацьба з якой у нас яшчэ не пачалася"4.

________________

< «„„' Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период. 1823-1872 гг. СПб., 1874. С.292; 295.

10^„2 Отчет о состоянии народного здравия и организации врачебной помощи в России за 1896-1901 гг. СПб., 1905. С.2,3,6,7,8,9,12,13.

3 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.27, арк.13,15, 23, 24.

4 Труды первого съезда врачей Минской губернии. Мн., 1909. С. 120.

297

 

Асабліва небяспечнай інфекцыяй была халера. Яна давала самы высокі працэнт смяротнасці. Пасля некаторага зацішша пачатку 60-х гг. XIX ст. у 1866 г. халера зноу з'явілася на беларускіх землях, цалкам ахутаўшы пяць за-
ходніх губерняў. Колькасць інфіцыраваных дасягнула 21 тыс. чалавек, 5989
з іх, або 28,5 %, памерлі Самай цяжкай і масавай аказалася эпідэмія халеры у
1871 г., калі ў пяці заходніх губернях захварэлі 35 439, а памерлі 13 199 (37,2 %)
чалавек. Найбольш пацярпела Магілёўская губерня - 4918 смяротных зы-
ходау з 13 113 захварэушых. Усяго з 1866 па 1873 г. у адзначаных губернях,
паводле даных афіцыйнай статыстыкі, халера напаткала 93 189 чалавек, забраушы пры гэтым 33 405 жыццяў1. Смяротнасць у сярэдшм складала 35,8 %. Асабліва адчувальнай эпідэмія аказалася ў гарадах, дзе ў спалучэнні з іншымі інфекцыйнымі хваробамі яна адмоўна пауплывала на дэмаграфічную сітуацыю. У шэрагу з іх на працягу некалькіх гадоў з-за павышанай смяротнасці натуральны прырост фактычна прыпыніўся. Так, у Мінску такімі гадамі былі 1863, 1864, 1867 - 1870, 1872. Асабліва цяжкім выдаўся 1867 г., калі смяротнасць у горадзе амаль у два разы перавысіла нараджаль-
насць, у выніку чаго колькасць насельніцтва зменшылася на 1004 чала­
векі2.

Новая хваля эпідэміі халеры накацілася на Беларусь у 1891 г., але, дзякуючы своечасова прынятым прафілактычным мерам, яе вынікі аказаліся менш цяжкімі. У 1895 г. ачаг інфекцыі удалося ліквідаваць. У заражаных мясцовасцях будаваліся спецыяльныя бані для хворых, праводзілася дэзінфекцыя водных крыніц, двароў, фабрык, заводаў, месцаў найбольшага скопішча людзей. Усе бальніцы былі падрыхтаваны для прыёму халерных інфіцыраваных, бясплатна раздаваліся лякарствы і сродкі дэзінфекцыі.

На працягу стагоддзяў беларускі народ вынайшаў шмат розных сродкаў для барацьбы з захворваннямі, але супраць інфекцыйных хвароб яны звычайна аказвалюя бездапаможнымі Таму паступова народным даверам сталі карыстацца навукова абгрунтаваныя, медыкаментозныя сродкі і метады лячэння.

Медыцынскія установы і іх дзейнасць. У парэформенны час у гарадах працягвалі дзейнічаць бальніцы, якія былі адкрыты у канцы XVIII - першай палове XIX ст.

Губернскія і павятовыя бальніцы належалі прыказу грамадскай апекі, які з-за абмежаванасці фінансавых сродкау не ў стане быу трымаць іх на на­дежным узроуні. Толькі бальніцы губернскіх гарадоу размяшчаліся у спецыяльна пабудаваных каменных будынках. У павятовых гарадах пад іх прыстасоўваліся наёмныя, часам зусім не прыдатныя для гэтага драуляныя дамы. Як адзначаў у сваей справаздачы за 1881 г. магілёўскі губернатар, большасць з такіх бальніц не адпавядала самым непатрабавальным умовам жылля, бо у іх заусёды было холадна, сыра, дауно не праводзіўся рамонт, не хапала мэблі, адзення, абутку, а хворыя атрымлівалі дрэннае харчаванне3. Такое становішча было характэрна і для іншых губерняў.

У сувязі з тым, што гарадское палажэнне 1870 г. канкрэтна не вызначала абавязкі гарадскіх улад па ахове здароўя, гарадскія бюджэты у фінансаванні медыцынскіх патрэб не удзельнічалі. Недахоп дзяржауных сродкау быу

__________________________

1 Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период.
С.208, 211, 213, 215, 221; РДГА,ф.1263, воп.1,спр.3713,арк.397,398; спр.3722, арк.450.

2 РДГА, ф.1263, воп.1, спр.3351, арк.237.

3 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.81, арк.З.

 

 

прычынай таго, што сетка цывільных лячэбных устаноу у гарадах фактычна не развівалася. У беларускіх гарадах у 1877 г. налічвалася 39 бальніц на 1347 г. ложкаў, што падпарадкоуваліся Прыказу грамадскай апекі, адно радзільнае аддзяленне на 20 ложкаў пры магілёўскай 1 4 дамы для псіхічна хворых на 4О ложкаў пры віцебскай, гродзенскай, мінскай і магілёўскай бальніцах1. Да канца XIX ст. у выніку рэарганізацыі колькасць бальніц паменшылася да 33, а ложкау ў іх - да 11692.

Плата за лячэнне ў бальніцах прыказа была адносна высокай. Так, у Мінскай і Гродзенскай губернях на аднаго дарослага чалавека ў месяц яна складала 7 руб. 20 кап., у Магілёўскай - 6 руб. 45 кап.3 За дзяржауны кошт лячыліся толькі вайскоўцы, выключна бедныя асобы, арыштанты і венерычныя хворыя. Простаму люду цяжка было знайсці сродкі на бальнічнае ля­чэнне, таму прыходзілася карыстацца менш кваліфікаванай фельчарскай дапамогай.

У 15 гарадах Беларусі меліся яўрэйскія бальніцы на 380 ложкаў, якія ўтрымліваліся за кошт каробачнага збору, даходаў гандлёвых радоў, ахвяраванняў прыватных асоб і арганізацый, іншых дробных прыбыткау*. Пры некаторых з іх былі уладкаваныя багадзельні, дзе знаходзілі прытулак знямоглыя, калекі і адзінокія. Яурэйскае насельніцтва гарадоў, дзе не было бальніц, карысталіся лякарствамі з вольных аптэк.

Як відаць, лячэбных устаноў у гарадах не хапала. Асабліва недаступнай медыцынская дапамога была для бедных слаёў насельніцтва. Менавіта для іх шэраг арганізацый спрабавалі адкрыць лякарні. У 1867 г. на сродкі праваслаунага брацтва адкрылася лякарня ў Магілёве, у 1868 г. бясплатную лякарню адкрыла у Віцебску таварыства Віцебскіх урачоу. Дзякуючы намаганням таварыства М1НСК1Х урачоу у 1879 г. у горадзе адкрылася лякарня для бедных хворых. Але праз два гады з-за адмовы гарадской думы ад фінансавання яе прыйшлося закрыць5.

Свае лякарні адкрывалі некаторыя ведамствы і уўтановы. У кожным павятовым горадзе дзейшчалі невялікія, на 3-5 ложкаў, турэмныя бальніцы. У Магілёве і Мінску працавалі бальніцы духоунай семінарыі, у Бабруйску, Магілёве, Пінску, Слуцку, Гомелі, Мсціслаўлі - духоуных ву-чылішч, у Свіслачы і Маладзечне - настаунікіх семінарыях6.

Нездавальняюча была пастаулена ахова здароуя на фабрыках і заводах. Нягледзячы на тое што законы 1866 і 1886 гг. абавязвалі іх на свае сродкі будаваць бальніцы і прыёмныя пакоі для бясплатнага лячэння сваіх рабочых, на практыцы усё было інакш. У лепшым выпадку больш буйныя прадпрыемствы фармальна мелі пасаду фельчара, часам без спецыяльнай адукацыі, і фіктыуна абсталяваны прыёмны пакой. Як адзначаў у 1897 г. гродзенскі гу­бернатар, з усіх прадпрыемствау губерні толью чатыры мелі правільна арганізаваную медыцынскую дапамогу7. У Мінску першая рабочая амбулато­рыя была адкрыта толью у 1899 г. якою мелі права карыстацца рабочыя

_________________________

1 Отчет медицинского департамента за 1877 год. СПб., 1878. С.121, 122.

Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.

3 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.126.

4 НГАБ, ф.21, воп.1, спр.37, ч.2, арк.721.

5 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С. 140.

в Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.

7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.42.

 

 

13 буйнейшых прадпрыемстваў горада. Плата за лячэнне бралася ў выглядзе асобнага бальнічнага падатку1.

Пасля рэформы 1861 г. пытанні медыцынскага абслугоўвання сельскага насельніцтва у Расійскай імперыі перайццн у падчыненне новых органаў самакіравання - земстваў. У Беларусі, дзе земствау ў дадзены перыяд не было, у месцы з'яўлення павальных хвароб накіроўваўся павятовы урач. Сельская грамада часта за грашовую і натуральную плату запрашала да сябе на служ­бу фельчараў. Аднак масавыя эпідэміі 60-х гг. XIX ст. паскорылі прыняцце Дзяржаўным Саветам 24 снежня 1868 г. палажэння аб уладкаванні сельскай медыцынскай часткі ў губернях, дзе не уведзены земскія установы. Згодна палажэнню на кожны павет прадугледжвалася па аднаму сельскаму урачу, 7-9 фельчараў з разліку адзін фельчар на 7 тыс. насельніцтва і па 3 акушэркі2. Урач пражываў, як правіла, у павятовым горадзе і раз-пораз рабіў раз'езды па павеце, прымаючы хворых. Аднак такая дапамога была малаэфектыўнай. Лячэнне насельніцтва фактычна знаходзілася у руках фельча­рау, галоуным сродкам лячэння якіх был1 сабраныя імі травы. Казённых сродкау на іншыя лекі не хапала.

Дзякуючы мясцовай ініцыятыве ў многіх месцах, асабліва на Магілёўшчыне, сталі будавацца сельскія бальніцы. Сяляне ахвотна давалі сродкі на іх пабудову і абслугоуванне. Закон ад 24 красавіка 1887 г. зрабіў медыцынскую дапамогу для сельскага насельніцтва больш рэальнай. Згод­на яму кожны павет падзяляўся на два участкі з бальніцай і двума прыёмнымі пакоямі. Урач павінен быу жыць пры балніцы. Колькасць фельчарау вызначалася: для Віленскай губерні - 64, Віцебскай - 90, Гродзенскай - 102, Мінскай - 120, Магілёўскай - 146. Штат акушэрак заставаўся ранейшым - па тры на павет3. Так у Беларусі з'явілася участковая медыцына. Практычнае выкананне указа зацягнулася на гады. Праблемай для сельскіх бальніц быу недахоп урачоу, вакансіі якіх на многіх участках заставаліся па некалькі гадоу. У канцы XIX ст. пабудова сельскіх бальніц, прыёмных пакояў і фельчарскіх пунктаў завяршылася, штаты медперсаналу цалкам былі укамплектаваны. У 1900 г. на тэрыторыі Беларусі, акрамя ваенных шпіталяў, мелася 206 бальніц на 4100 ложкаў, у тым ліку 69 сельскіх бальніц, 146 сельскіх прыёмных пакояў, 241 фельчарсга пункт і 220 аптэк. Фонд сельскіх лячэбных устаноу складау ўсяго 1105 ложкаў.

Такім чынам, ахова здароўя у другой палове XIX ст. знаходзілася яшчэ на нізкім узроуні. Станаўленне лячэбных устаноў толькі пачыналася. Медыцына нярэдка была бездапаможнай у барацьбе з болышасцю хвароб. Смяротнасць насельніцтва насіла ярка выражаны экзагенны характар, што было звязана са знешнімі фактарамі.

 

 

РАЗДЗЕЛ 3
БЕЛАРУСЬ Ў ПАЧАТКУ XX ст.

ГЛАВА 1 РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 гг. У БЕЛАРУСІ

1. Наспяванне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Партыйна-палітычныя планы і арганізацыі.

Абвастрэнне сацыяльна-палітычных супярэчнасцей і нацыянальнага пытання.На рубяжы Х1Х-ХХ стст. у Беларусі, як і ў цэлым у Расійскай імперыі, выразна праявіўся сусветны эканамічны крызіс. У беларускіх гу­бернях ён ахапіў найперш лясную прамысловасць, прадукцыя якой з'яўля-лася галоўным экспартным таварам краю. Рэзкае зніжэнне попыту і цэн на лясныя тавары ў Англіі і іншых краінах прывяло да банкруцтва многія гандлёвыя формы. У выніку страты лесапрамыслоўцамі аднаго толькі Дняп-роўскага басейна (Магілёўская і Мінская губерні) у 1901 г. дасягалі 3 млн руб. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй мясцовай прамысловасці і гандлі. У выніку крызісу ў лясной справе насельніцтва пазбыўшыся звычайных за­работкаў, якая пры малазямеллі сялян мелі вельмі важнае значэнне для іх дабрабыту1. У 1901 г. крызісам была ахоплена ўся прамысловасць Беларусі. У параўнанні з 1900 г. аб'ём вытворчасці скараціўся на 10 %. У1903 г. назіралася пэўнае ажыўленне, але яго пераўзышла руска-японская вайна2. 3 прычыны ваеннага часу пачаліся выпадкі скарачэння і нават поўнага спынення дзейнасці рамесных і фабрычна-завацкіх прадпрыемстваў краю, вышкам чаго з'явілася значнае або поўнае пазбаўленне вялікай колькасці рабочых IX заработкаў3.

Рэзка абвастрылася ў пачатку XX ст. аграрна-сялянскае пытанне. У сувязі з дэмаграфічным выбухам у вёсцы ў парэформенныя дзесяцігоддзі колькасць насельніцтва павялічылася амаль удвая. Разам з тым удзельная вага сялянскіх гаспадарак, што мелі да 15дзесяцін зямлі на двор, у 1877-1905 гг. вырасла з 60 да 82,5 %. У сярэднім на двор у гэтай трупе прыпадала 8 дзесяцін. Такіх двароў (сем'яу) у пачатку XX ст. у Беларусі налічвалася 50 тыс. Пры тагачаснай агратэхніцы, велізарных выкупных плацяжах, падаткау і збораў яны не маглі пракарміцца са сваіх надзелаў. Каля 70 тыс. двароў зусім не мелі зямлі. На процілеглым полюсе знаходзіўся 2896 тыс. памешчыкаў-латыфундыстаў, кожны з якіх валодаў у сярэднім 2,5 тыс. дзе­сяцін . Такое размеркаванне зямлі з'яўлялася асновай мноства феадальных перажыткаў і адсталасці сельскай гаспадаркі.

У 60-90-я гг. XIX ст. урад усімі мерамі прымацоўваў сялян да IX зямель-ных надзелаў, падтрымліваў існаванне абшчыны з мэтай пазбегнуць прале-

________________________________

1 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.38-39.

2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.239-240.

3 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.42-43.

4 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.287.

 

 

тарызацыі вёскі і моцна абмяжоўваў перасяленне сялян у Сібір. Аднак пана-ванне сярэднявечных формаў землеўладання і прымацавання сялян да надзелаў з пазбаўленнем IX права свабоднага распараджэння гэтай зямлёй стрымлівала не толкі пралетарызацыю, але і фарміраванне ў ей новага са-цыяльнага пласта - прадпрымальшчыкаў, якія маглі забяспечыць эканамічны ўздым сельскай гаспадаркі. Крайне адмоўна ўплывала на развццё гаспа-дарку сялян ажыццёўленне рэформай 1861 г. размеркаванне надзельнай зямлі ў залежнасць ад яе якасці ў розных месцах асобнымі вузкімі палосамі ("шнурамі"), г.зн. цераспалосіца. Сяляне-бедныя і сяраднія не мелі сродкаў для набыцця сельскагаспадарчых машын, штучнага ўгнаення, сартавога насення, пародзістай жывёлы, фабрычнага адзення, абутку і г.д.., што, з адна-го боку, падрывала развиццё сельскай гаспадаркі, а з другога - моцна звужа-ла рынак для прамысловых таваращ і замаруджвала рост прамысловасці.. Не-абходна было "расчысціць зямлю" для свабоднага развіцця капіталізму. Аг-рарнае пытанне стала галоўным у першай расійскай рэвалюцый.

Буйнейшымі перажыткамі Сярэднявечча з'яўлялася царскае самадзяр-жаўе і саслоўная структура грамадства. Расія ўступіла ў XX ст., не маючы парламента, якую ў дэмакратычных краінах распрацоўваў і прымаў законы, зацвярджаў дзяржаўны бюджэт, кантраляваў дзейнасць выканаўчай улады. У краіне захоўваліся саслоўныя прывілеі і дваранства і духавенства. У той жа час сялянства заставалася непаўнапраўным саслоўем, звязаннае кругавой парукаю па выкананні разнастайных павіннасцей, якіх не неслі іншыя саслоўі. Селянін не мог без дазволу сельскай абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Селяніна маглі публічна пакараць розгамі. Адсутнічала свабода слова, друку, саюзаў іінш. Праследавалася як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых. Панавала свавольства чыноўнікаў і паліцыі.

К пачатку XX ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, якія дабіваліся роўнасці гра-мадзянскіх правоў, свабоды для развіцця сваёй мовы і культуры, а ў канчат-ковым выніку - права на самавызначэнне свайго лёсу. Але палітыка царыз­му па нацыянальным пытанні па-ранейшаму мела на мэце захаванне "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай". Беларусы і ўкраінцы не прызна-валіся асобнымі этнасамі і былі пазбаўлены права на развіццё нацыяналь-най асветы і культуры. Моцна абмежаванымі былі грамадзянскія правы яўрэяў, палякаў, а таксама беларусаў-католікаў. Усё гэта стварала глебу для росту нацыянальна-вызваленчых рухаў.

Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і бур-жуазіяй. Павелічэнне беспрацоўя адмоўна ўплывала на рынак працы і ўмовы найму рабочых. Прадпрымальнікі памяншалі плату рабочым, падаўжалі рабочы дзень, звальнялі тых, хто пратэставаў, а ў выпадку забас-товак - закрывалі прадпрыемствы, аднаўляючы работу, дыктавалі свае ўмовы найму. Даведзеныя да адчаю рабочыя нярэдка выкарыстоўвалі тэра-рыстычныя сродкі барацьбы супраць штрэйкбрэхераў і прадпрымальнікаў, асабліва ў сферы дробнай прамысловасці, што ў сваю чаргу вяло да ўзмац-нення рэпрэсій з боку ўлад. Усё гэта садзейнічала паступоваму пераходу ра­бочых да палітычнай барацьбы.

Вайна з Японіяй паскорыла наспяванне рэвалюцыі ў Расіі. Велізарныя ваенныя выдаткі, людскія і матэрыяльныя страты абвастрылі крызісны стан эканомікі, пагоршылі становішча народных мас, узмацнілі сацыяльнае на-пружанне. Усё гэта выкарыстоўвалі ў сваей дзейнасці рэвалюцыянеры, са-

 

 

цыял-дэмакратычныя і народніцкія агульнарасійскія і нацыянальныя партыі і арганізаціі, колькасць якіх у пачатку XX ст. прыкметна павялічылася. Вайна і ўсё звязанае з ёю стала для IX вядучым матывам антыўрадавай агітацыі і мабілізацыі мас на барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя.

"Паліцэйскі сацыялізм" (зубатаўшчына).Уздым рабочага руху ў кан-цы XIX ст. выклікаў трывогу ў Дэпартаменце паліцыі, тым больш што жорсткія рэпрэсіі не прыносілі поспеху. Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў галоўную небяспеку для ўрада бачыў ў злучэні ра­бочага руху з рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыяй, ва ўзмацненні яе ўплыву на рабочых. У пошуку эфектыўных сродкаў супрацьдзеяння ён узяў на ўзбраенне ідэю сацыял-дэмакратаў "эканамістаў" аб тым, што рабочыя Расіі павінны ісці па лініі "найменшага супраціўлення" і абмяжоўвацца эка-намічнай барацьбой. Вясной 1898 г. Зубатаў сфармуляваў прапановы, якія зводзіліся да таго, каб сам урад з мэтай ізаляцыі рэвалюцыянераў узяў на сябе клопаты аб задавальненні "справядлівых", на яго погляд, эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых, дазволіў стварэнне кас уза-емадапамогі, кааператыўных і культурна-асветніцкіх таварыстваў, выданне газет для рабочых, адным словам, арганізаваў эканамічны і культурна-ас-ветніцкі рабочы рух, паставіўшы яго пад кантроль Дэпартамента паліцыі. Зубатаў разлічваў, што ў такім выпадку рабочыя адмовяцца ад палітычнай барацьбы, стануць свядомымі манархістамі і не толькі не пойдуць за "пад-бухторшчыкамі”, але і будуць выдаваць іх паліцыёй.

Сярод групы арыштаваных у Мінску актывістаў Бунда Зубатаў знай-шоў некалькі прыхільнікаў сваёй ідэі, якія згадзіліся прапагандаваць яе ся­род рабочых. Найбольш актыўна за гэту справу ўзялася М.Вільбушэвіч. 3 лета 1900 г. яна дзейнічала ў Гродне, а з пачатку 1901 г. - у Мінску, дзе непас-рэдным куратарам зубатаўцаў стаў начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення палкоўнік Васільеў1.

У маі 1901г. мінскія зубатаўцы ўмяшаліся ў агульнапрафесійную стачку слесараў і з дапамогай палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў майстэр-няў выканаць IX патрабаванне - увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень з дзвюма гадзінамі перапынку. Гэта незвычайна лёгкая перамога1 зрабіла аша-ламляльнае ўражанне на рамесных рабочых Мінска, у тым ліку на цэхавыя саюзы, якія ўваходзілі ў мясцовую бундаўскую арганізацыю. Контрагітацыя Мінскага камітэта Бунда не ўспрымалася. Зубатаўцы на чале з Васільевым на нейкі час сталі галоўнымі арбітрамі ў канфліктах рабочых з IX гаспадарамі. Фактычным прапаведнікам ідэі легалізацыі рабочага руху стаў адзін з уплывовых членаў бундаўскага камітэта А.Чамярыца. У ліпені 1901 г. “гурток мірнай праграмы”, абапіраючыся на шэраг цэхавых саюзаў рабочых (ферэйнаў) аб'явіў аб утварэнні Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі (ЯНРП)2.

Мэтай сваей дзейнасці яна абвясціла павышэнне "па меры магчы-масці" эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскага пралетарыяту шляхам развіцця шырокіх эканамічных арганізацый, кас узаемадапамогі, асветніцкіх клубаў і інш. Умяшанне рабочых у палітыку партыя цалкам выключала, прапаведавала пакору перад уладамі, расхвальвала самадзяр-жаўе як пазакласавую, сільную да справядлівасці форму ўлады. Партыя дамагалася мірнага вырашэння канфліктаў паміж рабочымі і прадпры-

__________________

1 Бич.М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг.

С.140-142,145-146.

2Тамжа. С.147-149.

 

мальшчыкамі, а ў выпадках IX супраціўлення - аб'яўляла стачка пад апекай палітычнай паліцыі яна наладжвала ў Мінску агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцая вечары, чытанні, лекцыі, на якія восенню 1901 г. збіралася да 1,5 тыс. чалавек. Такім чынам, ЯНРП практычна параліхзавала ў гэты час дзейнасць мясцовай арганізацыі Бунда. 3 яе складу ў ЯНРП перайшлі 5 з 20 цэхавых саюзаў. У 1902 г. арганізацыі ЯНРП аформіліся ў Вільні і Адэсе1.

Аднак стрымаць пераход рабочых да палітычнай барацьбы ЯНРП не змагла. Урад фактычна не прыняў рэкамендацый Зубатава па заканадаўчай легалізацыі эканамічнага і культурна-асветніцкага рабочага руху. Падтрымка ЯНРП з боку Дэпартамента паліцый не выйшла за межы асобна-га эксперыменту. Сутнасць палітыкі царызму па рабочым пытанні па-ра-нейшаму вызначалі рэпрэсіі. У такіх умовах гэты эксперымент быў асуджа-ны на правал. Пад кіраўніцтвам бундаўскіх арганізацый рабочы рух у Бела-русі ў 1903 г. набыў ярка выражаны палітычны характар. У сувязі з адпраўкай Зубатава ў адстаўку ЯНРП была пазбаўлена падтрымка Дэпарта­мента паліцыі і летам 1903 г. самараспусцілася.

Сялянскі рух. У жніўні 1897 г. у швейцарсім горадзе Базель адбыўся кангрэс прадстаўшкоў яўрэйскай штэлігенцый з розных краін свету, на якім быў заснаваны Сусветны саюз сіяністаў на чале з венскім журналістам Т.Герцлем. Мэтай саюза з'яўлялася ўтварэнне яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне - на гістарычнай радзіме яўрэяў, амвалам якой абвяшчалася гара Сіён. 3 дасягненнем гэтай мэты сіяністы звязвалі магчымасць пазбаўлення яўрэяў ад ганенняў, пагромаў і розных дыскрымінацый у краінах, дзе ім да-вялося жыць пасля зыходу з Палесціны. Селянізм уключыў у сябе дагмат іудаізму аб "богавыбранасці" яўрэйскага народа, прапаганда якога параджа-ла сярод часткі яўрэяў нацыянальна-рэлігійны фанатызм, пагардлівыя ад-носіны і недавер да іншых народаў, а сярод IX - як рэакцыю ў адказ - уз-буджала антысеміцкія настроі.

Кожны член Саюза сіяністў плаціў штогадовы ўзнос ("шэкель") у Нацыянальны фонд, прызначаны для выкупу Палесцінцы ў турэцкага султана, яе гаспадарчай каланізацыі і прапаганды Селянізму. 3 гэтай мэтай у Лондане быў створаны акцыянерны Яўрэйскі каланіяльны банк (ЯКБ). Збор шэкеляу і распаўсюджанне акцый ЯКБ сталі адной з галоўных задач мясцовых гурткоў селяністаў ва ўсім свеце. Справамі ЯКБ у Расійскай імперыі загадваў спецыяльны камітэт, які ўзначальваў пінскі купец першн гільдыі, буйны прадпрымальнік І.Лур'е, Кіраўнік мясцовай арганізацыі сіянісў 2.

Прапаганда Селянізму знайшла шырокі водгук сярод усіх слаёў яўрэйска­га насельніцтва ў межах аселасці яўрэяў, у тым ліку ў Беларусь паводле звестак Дэпартамента паліцый, толькі ў Гомельскім Селянісцкім раёне, які ўключаў Магілёўскую, Віцебскую і Мінскую губерні, у жніўні 1898 г. налічвалася 54, а ў чэрвені 1900 г. - 92 сіяністкія гурткі. Практычна яны існавалі ў кож­ным горадзе і мястэчку Беларусі. У Пінску летам 1903 г. колькасць сіяністаў дасягала 4 тыс.3

Адной з буйных падзей у грамадска-палітычным жыцці Расіі у пачатку XX ст. стаў і Усерасійскі з'езд сіяністаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 1902 г. пры ўдзеле 400 дэлегатаў. Работа з'езда шырока асвятлялася ва ўсіх расійскіх перыядычных выданнях.

______________________________

1 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.140.

2 ДАРФ, ф.102, воп.72, спр.И, ч.2, арк.З 1 шш.

3 Там жа, арк.154,170, 202,1 шш.; спр.П, ч.2, "В", арк.45, 141.

 

 

Агітацыя сіяністаў за выезд яўрэяў у Палесціну спачатку адпавядала палітыкі царызму, таму перашкод для легальнай дзейнасці Селянісцкіх ар-ганізацый у першыя гады IX існавання ў Расійскай імперыі не было.

Сітуацыя змянілася ў сувязі са з'яўленнем гурткоў Паалей-Цыёна ("ра­бочых Слёна"), якія неўзабаве ўключыліся ў рэвалюцыйную барацьбу. У адозве "Да ўсіх", выдадзенай у кастрычніку 1904 г., Гомельская арганізацыя Паалей-Цыёна заявіла: "На шляху да нашага поунага вызвалення стаіць рускае самадзяржаўе... Разам з усімі прагрэсіўнымі элементамі Расіі мы павінны падарваць караш рускага самадзяржаўя, больш свабодным павінна зрабіцца наша жыццё тут". Аднак ад ідэі стварэння яўрэйскай дзяржавы аўтары адозвы не адмовіліся і толькі там спадзяваліся пачаць новае свабоднае жыццё1.

У сувязі з пашырэннем у Сялянскім руху рэвалюцыйных плыняў улады забаранілі у 1903 г. з'езды і сходы сініятаў і ўсе публічныя праявы іх дзей-насці, а таксама грашовыя зборы. Акцыі і часовыя абавязацельствы Яўрэй­скага каланіяльнага банка, квітанцыя аб узносах у Нацыянальны фонд пад-лягалі канфіскацыі. Мясцовыя ўлады павінны былі ўзмацніць назіранне за

Сялянскімі хедарамі, бібліятэкамі, чытальнымі школамі і ншымі

яўэйскімі ўстановамі мэтай не дапусціь у іх дзейнасці накіраванай на нацыянальнае адасабленне расійскіх яўрэяў2.

Бундаўскія арганізацыі. На пераломе XIX - XX стст. Бунд хутка набіраўшы і пашыраў сваю дзейнасць. У 1901-1903 гг. яго арганізацыі актыўна дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруй-ску, Брэсце, Пінску, Оршы, Полацку, Барысаве, Смаргоні, Ашмянах, Слоніме, Дзісне, Ігумене, Копыле, Парычах, Шклове і шэрагу іншых гарадоў і мястэчак. У склад Бунда ўваходзілі цэнтралізаваныя рэгіянальныя праф-саюзы шчаціннікаў і прыказчыкаў, яўрэйскае аддзяленне федэратыўнага прафсаюза гарбароў3.

Скарыстаўшы ідэйна-арганізацыйны крызіс РСДРП, звязаны з пана-ваннем "эканамізму", Бунд з канца 90-х гг. фактычна дзейнічаў як цалкам са-мастойная арганізацыя. Ён праводзіў свае з'езды, меў свой ЦК і друкаваны орган - газету "Арбайтар Штыме", Замежны камітэт (ЗК), які выдаваў газе­ту "Последние известия". На IV з'ездзе (красавік 1901 г., Беласток) Бунд прызнаў сінісцкую ідэю аб юнаванні яўрэйскай нацыі і абвясціў сябе адзіным прадстаўніком яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі. 3 улікам гэтага было перагледжана рашэнне і з'езда РСДРП па арганізацыйным прынцыпе партыі (аўтаномія мясцовых арганізацый, у тым ліку Бунда, у мясцовых справах). З'езд Бунда выставіў патрабаванне аб пераўтварэнні РСДРП у 'федэратыўнае аб'яднанне сацыял-дэмакратычных партый усіх нацый, што насяляюць Расійскую дзяржаву". Разам з тым IV з'езд арыентаваў мясцо­выя камітэты Бунда на ўзмацненне палітычнай аптацыі. Але з "эка-намізмам" не парваў, паколькі лепшым сродкам для ўцягнення шырокіх мае ў рух прызнаў эканамічную барацьбу і менавіта на яе аснове раіў разгортваць палітычную агітацыю4.

 

_________________

1 ДА РФ, ф.174,№1901-а.

2 ДА РФ, ф.102, воп.72, спр.П, ч.2, "Б", арк.190; спр.Н, ч.2, "В",арк.1-2; воп.1904, спр.И, ч-2,арк.196.

3 Там жа, воп. 1898, спр.5,4.48, арк.26-29; воп. 1901, спр.621, арк.90-91; Рафес М. Очерки по истории Бунда. М.; Л., 1923. С.348-351. У

4 Бухбиндер Н.А. История еврейского рабочего движения в России. С.92-93.

 

Эканамічны крызіс, а таксама поспех прапаганды "паліцэйскага сацыялізму" ў Мінску выявіў памылковасць арыентацый Бунда на эканамічную барацьбу як галоўны напрамак дзейнасці рабочых.

У 1901-1903 гг. мясцовыя камітэты Бунда ў Беларусі рэзка ўзмацнлі антыўрадавую аптацыю, сталі арганізатарамі многіх палітычных выступ­ленняў рабочых - стачак, вулічных дэманстрацый, машфестацый, масовак (сходаў). На барацьбу з царызмам яны заклікалі рабочых усіх нацыянальнасцей, праводзілі забастоўку салідарнасці з буйнейшымі выступленнямі рабочых іншых рэгіёнаў імперый1.

У пачатку XX ст. Бунд разгарнуў масавую аптацыю супраць сіянізму. Ідэалогія і практыка сіяністаў крытыкавалася ў дзесятках лютовак, на многіх сходах рабочых. Мара сіяністаў аб заснаванні яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне ацэньвалася як "бязглуздая і шкодная фантазія". Скасаванне ды-скрымінацыі ўрэяў у Расійскай імперыі звязвалася са знішчэннем са­мадзяржаўя агульнымі намаганнямі яўрэйскіх і рускіх рабочых. Змагаючыся за ўплыу "на яўрэйскай вуліцы", бундаўцы нярэдка сілай разганялі сходы сіяністаў і паалей-цыяністаў2.

На II з'ездзе РСДРП (1903) дэлегацыя Бунда ўльтыматыўна патрабавала прызнання яго адзіным прадстаўшком яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі, перабудовы РСДРП па федэратыўным прынцыпе, але за праграму РСДРП, распрацаваную рэдакцыяй газеты "Искра", прагаласавала. Пасля адхілення патрабаванняў па арганізацыйным пытанні яна заявіла аб выхадзе Бунда з РСДРП і пакінула з'езд.

Бунд выключна негатыўна паставіўся да стварэння ў Беларусі і Літве інтэрнацыянальных арганізацый РСДРП, якое пачалося ў канцы 1903 г. і ў 1904 г. Бундаўскія публіцысты абвінавачвалі іх ў расколе рабочага руху, імкнуліся абмежаваць іх дзейнасць асяроддзем хрысціянскіх рабочых.

У 1904 г. Бунд заставаўся яшчэ амаль манапольным кіраўніком рабочага руху ў Беларусь Пераважная большасць палітычных стачак, вулічных дэ­манстрацый, розных маніфестацый і масовак у гарадах і мястэчках Беларусі прайшла пад кіараўніцтвам яго арганізацый3.

Утварэнне арганізацый РСДРП у Беларусі на II з'ездзе РСДРП значную большасць галасоў атрымалі прыхільнікі газеты "Искра", якая з 1900 г. выдавалася за мяжой групай расійскіх сацыял-дэмакратаў (Г. Пляханаў, П. Аксельрод, У. Лешн, Л. Мартаў іінш.). Прынятая з'ездам праграма, распрацаваная рэдакцыяй "Искры", прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі з правам нацый на самавыз-начэнне. Канчатковай мэтай партый абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму на аснове тэорыі Маркса. Рэвалюцыю, якая набліжалася ў Расіі, РСДРП характарызавала як буржуазна-дэмакра-тычную. Па аграрным пытанні іскраўцы патрабавалі толькі вяртання сялянам "адрэзкаў", якія па рэформе 1861 г. адышлі да памешчыкаў.

Пры прыняцці статута іскраўцы раскалоліся на бальшавікоў і мен-шавікоў. Бальшавікі на чале з Летным выступалі за стварэнне строга за-канспіраванай і цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых структур цэнтру, за пабудову партый "зверху ўніз". Меншавікі,

 

_________________

 

1 Бич. М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.152-153,189-196.

2 ДА РФ, ф.1741, №3571,19234; ф.102, воп.1904, спр.5, ч.37, т.2, арк.4; воп.226, спр.5, ч.31, "Ж", арк.140; воп.ДП, спр.5,4.17, арк.124.

3 Бич. М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.217-224.

 

 

якіх узначаліў Мартаў і да якіх неўзабаве пасля з'езда далучыўся Пляханаў, не прынялі арганізацыйныя прынцыпы, прапанаваныя Леніным, звязваючы з імі магчымасць устанаўлення ў партый дыктатуры цэнтра і культу правадыра. Пасля з'езда паміж бальшавікамі і меншавікамі разгарэлася яшчэ больш вострая барацьба за ўладу ў партый.

У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прьхільнікі "Искры" з дапамогай ЦК разгарнулі дзейнасць па стварэнні ў Беларусі мясцовых арганізацый гэтай партыі. Нягледзячы на моцнае супраціўленне Бунда, у канцы 1903 г. і у 1904 г. групы РСДРП з'явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Магілёве, Мозыры, Полацку ііншых гарадах і мястэчках краю. Узначалілі іх Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП, створаныя ЦК партыі адпаведна ў студзені і сакавіку 1904 г. Барацьба паміж бальішавікамі і меншавікамі ў гэтых арганізацыях фактычна не праяўлялася, паколькі ім у адзначаны час давялося весці барацьбу за выжыванне з непараўнальна больш магутнымі мясцовымі арганізацыямі Бунда.

Арганізацыі ПСР (эсэраў). Агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэ-валюцыянераў утварылася ў першай палове 1902 г. шляхам аб'яднання шэ-рагу рэгіянальных леванародніцкіх арганізацый і груп. Да яе далучыліся і рэшткі разгромленай рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, цэнтр якой у канцы 90-х гг. у XIX ст. знаходзіўся ў Мінску. Ідэалогія і тактыка партый выпрацоўвалася ў газеце "Революционная Россия" і часопісе "Вест­ник русской революции". ПСР выступала за знішчэнне самадзяржаўя і па-мешчыцкага землеуладання, устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакра­тычнай рэспублікі, атрыманне права яе народам на самавызначэнне свайго лесу, пабудову сацыялістычнага ладу на аснове сацыялізацыі зямлі з ўраўняльным землекарыстаннем і распаўсюджання кааперацый. Партыя не аддзяляла клас наёмных рабочых (пралетарыяў) ад працоунага сялянства, аб'ядноўвала іх адным паняццем "рабочы народ". Выключна важнае значэнне ў барацьбе з царызмам эсэры надавалі індывідуальнаму палітычнаму тэрору, якім займалася спецыяльная баявая арганізацыя.

У другой палове 1903 г. і ў пачатку 1904 г. групы і камітэты ПСР аформіліся ў Віцебску, Беластоку, Гомелі, Мінску, Вільні, Дзвінску, Смаленску і Бранску. У красавіку 1904 г. на з'ездзе іх прадстаўнікоў была створана Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя. Неабходнасць аб'яднання тлумачылася спецыфікай заходняга рэгіёна, шматнацыянальным складам яго насельніцтва. Абласны камітэт узначалілі Я. Ратнер, М. Бшэнка, А. Касцюшка-Валажэвіч. Пазней у яго склад увайшлі М.Сакалоў і А. Бонч-Асма-лойсі1. Свае праграмныя пазіцыі камітэт асвятліў у адозве "Да ўсіх", надрукаванай у ліпені 1904 г. ва ўласнай друкарні. Ён зыходзіў з прызнання: а) "заваявання палітычных правоуі неабходнай і непазбежнай часовай мэтай барацьбы"; б) права нацый на самавызначэнне; в) прынцыповай і практычнай важнасці правядзення ідэі сацыялізму і працоўныя масы сялян і рабо­чых; г) здольнасці працоўнага сяляніна і індустрыяльнага рабочага рэвалюцыйным шляхам замяніць капіталістычны лад сацыялістычным2.

Такую ж ухіл заўважаўся і ў адозве Мінскага камітэта ПСР "Да ўсіх гра-мадзян", у якой парламенты заходніх краін ацэньвалася як "падманнае на-роднае прадстаўніцтва", "грамадскія гаварыльні", дзе правадырам рабочых

___________________

1 Революционная Россия. 1904. № 51. С. 23; Зіміонка А. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў // Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн.,1924.С161.

2 ДА РФ, ф.1741, №3110.

 

 

мас дазвалялася дзеля дабра народнага "пускаць у паветра рэвалюцыйныя фразы"1.

Адсутнасць у ПСР да канца 1905 г. афіцыйнай праграмы прыводзіла да рознагалоссяў і супярэчнасцей у трактоўцы прынцыповых пытанняў, звяза-ных з ацэнкай тагачаснага дзяржаўнага ладу, класавай сутнасці палітыкіі характару рэвалюцыі, якая наспявала.

Восенню 1904 г. у Мінск і Беласток з-за мяжы прыехалі некалькі вядо-мых сацыялістаў-рэвалюцыянераў на чале з М.Сакаловым ("Мядзведзем"). Гэта 6ылі прыхільнікі тактыкі аграрнага тэрору як галоўнага сродку бараць-бы з памешчыкамі і ўрадам. У Жэневе яны групаваліся вакол К. Брэсцка-Брашкоўскай. ЦК ПСР дазволіў ім выезд у Расію для прапаганды сваіх поглядаў у партыі, але забаранілі практычную дзейнасць такога роду. Група пачала прапаганду не толькі аграрнага, але і фабрычнага тэрору, г. зн. вы-ступала з лозунгам ажыццяўлення праграмы-максімум шляхам знішчэння памешчыцкай і буржуазнай уласнасці. Дадзены лозунг прадугледжваў так-сама экспрапрыяцыю казённых і прыватных грашовых сродкаў на рэвалю­цыйныя мэты ("эксы"). Так, у ПСР утварылася плынь "максімалістаў", якая па сваіх поглядах моцна наблізілася да анархістаў. Прапаганда гэтых погля­даў у эсэраўскіх арганізацыях Заходняга краю знайшла спрыяльную глебу. ЦК ПСР спрабаваў прымусіць Сакалова і яго прьхільнікаў падпарадкавац-ца афіцыйнаму партыйнаму курсу, аднак поспеху не меў2.

У цэлым дзейнасць мясцовых арганізацый ПСР у заходніх губернях у 1903-1904 гг. абмяжоўвалася выданнем і распаўсюджаннем лістовак, іншай партыйнай літаратуры, правядзеннем сходаў сваіх прыхільнікаў, зборам сродкаў на патрэбы рэвалюцыйнай дзейнасці. Прыкметнага ўплыву сярод рабочых і сялян яны не дамагліся. Так, паводле звестак жандарскага ўпраўлення, камітэт ПСР у Мінску не мог правесці сваімі сіламі якіах-не-будзь масавых акцый, у сувязі з чым члены арганізацыі далучалюя іншы раз да забастовак і дэманстрацый, арганізаваных бундаўцамі і групай РСДРП3. Тое ж назіралася і ў іншых гарадах.

Польская партыя сацыялістычная ў Літве (ППС у Літве).Да ліку пер-шых сацыялістычных партый, створаных у Расійскай імперый, адносілася Польская партыя сацыялістычная. У праграме ППС, прынятай на з'ездзе ў Парыжы ў 1892 г., з,ящлялася, што яе канчатковай мэтай з'яўляецца "завая-ванне палітычнай улады пралетарыяту і праз пралетарыят" і пабудова сацы-ялістычнага ладу шляхам паступовага пераходу зямель, сродкаў вытвор-часці і камунікацый у грамадскую ўласнасць. Галоўнай з першачарговых за­дач абвяшчалася заваяванне незалежнай Польскай рэспублікі, заснаванай на ўсеагульным выбарчым праве з тайным галасаваннем, народным закана-даўстве, іншых дэмакратычных правах і свабодах. У барацьбе за незалеж-насць ППС разлічвала на ўзаемадзеянне з усімі непралетарскімі нацыя-нальна-патрыятычнымі арганізацыямі Польшы. Прадугледжвалася до-браахвотнае аб'яднанне з іншымі народамі на прынцыпах федэрацыі. З'езд прызнаў неабходнасць пашырэння дзейнасці ППС "на правінцыі, раней звя-заныя з Польскай рэспублікай", г. зн. на Літву, Беларусь і Украіну, для ства-рэння разам з літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі арганізацыямі аб'яднанай палітычнай сілы з мэтай вызвалення краю ад прыгнёту царызму. Задача

_____________________________

1 ДАРФ,ф.1741,№2535.

2 Спиридович А.И. Партия социалистов-революционеров и ее предшественники. СПб.,
1916. С.173-176.

3 ДА РФ, ф.102, воп.72, спр.1800, ч.З, арк.14.

 

308звяржэння царызму ў саюзе з расійскім вызваленчым рухам не ставілася. Рэзка адмоўна аднеслася ППС да Бунда, яю не падтрымаў лозунг барацьбы за незалежную Польшчу.

У пачатку 1902 г. кіраўніцтва ППС атрымала звесткі аб падрыхтоўцы пе-цярбургскім гуртком В.Лваноўскага з'езда з мэтай стварэння Беларускай рэ­валюцыйнай партыі. У сувязі з гэтым на VI з'ездзе ППС у чэрвені 1902 г. была прынята закрытая "беларуская рэзалюцыя", паводле якой Выканаўчы камітэт павінен быў паслаць на з'езд сваіх прадстаўнікоў, каб выказаць бела-рускім сацыялістам ампатый і пажаданні імкнуцца да незалежнасці і федэрацыйных стасункаў з ППС. Разам з тым ППС прызнала сябе правамоцнай аказваць уплыў на беларускае насельніцтва даступнымі ёй сродкамі, якія не супярэчылі б прынцыпам і інтарэсам Беларускай сацыялістычнай арганізацыі.

У верасні 1902 г. групы ППС, якія дзейнічалі ў Літве і Заходняй Бела-русі, аб'ядналіся ў рэгіянальную арганізацыю - ППС у Літве. У рэдакцый-ным артыкуле свайго часопіса "Шайка" ("Барацьба"), выдадзенага ў каст-рычніку 1902 г., яна заявіла аб агульнасці мэт пралетарыяту Польшчы і Літвы, пастаўленага перад неабходнасцю барацьбы з царскім дэспатызмам за незалежнасць сваёй радзімы, а затым і за пабудову сацыялістычнага ладу. ППС у Літве паставіла перад сабою задачу аб'яднаць усе мясцовыя сацыялістычныя арганізацыі, каб агульнымі сіламі знішчыць агульнага ворага1.

У пачатку 1903 г. ППС у Літве выдала ў Лондане тры аптацыйныя бра-шуры на беларускай мове: "Хто праўдзівы прыяцель беднага народу", "Гу-таркі аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць" (варыянт "Дзядзью Антона"), "Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце". У іх выкрывалася антынарод-ная сутнасць тагачаснага дзяржаўнага ладу, палітыкі царызму, прапаганда-валіся ідэі работніцка-сялянскай рэвалюцыі з мэтай выгнання цара і паноў, і ўсталявання народаўладдзя і пабудовы сацыялізму. Шлях да яго ППС ба-чыла ў пераходзе ўсёй зямлі, фабрык, чыгунак ва ўласнасць народа, у ар-ганізацыі супольнага гаспадарання на аснове абавязковай працы ўсіх здольных да яе людзей і размеркавання атрыманай прадукцыі ў адпаведнасці з патрэбамі кожнага працаўніка. "Багацтвы ўсялякія будуць цэлага народу, усіх працуючых. Гэтыя багацтвы будуць ляжаць у крамах, а кожны, хто пра-цуе, будзе браць, што патрэбна, без грошай, толькі пакажа білет, што ён ёсць работнік, то значыць, што працуе ці пры зямлі, ці на фабрыцы"2. Прыхільнікамі сацыялізму ППС у Літве лічыла пралетарыяў, якія працавалі на фабрыках, беззямельных і малазямельных сялян і нават багатых гаспадароў3.

Змест названых брашур сведчыць, што ППС у Літве падзяляла ідэі не марксісцкага, а народніцкага сацыялізму. Галоўны матыў аптацьй - сацы-яльна-палітычны. Стваральнікі партыі мелі на мэце аб'яднаць пад сваім кіраўніцтвам усе антыўрадавыя сілы ў Літве і Беларусі. Фактычна ППС у Літве супрацьпастаўлялася спробам стварэння беларускай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, якія ў той час актывізаваліся, каб прывабіць бе-

 

______________________

 

1 ДА РФ, ф.102, воп.ДП, спр.5, ч.17, арк.94.

2 Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце. Лондан, 1903. С. 10.

3 Хто праўдзівы прыяцель беднага народа. Лондан, 1903. С. 15.

 

 

ларусаў, яна ў сваіх беларускамоўных выданнях не засяроджвала увагі на польскім нацыянальным пытанні. Лозунг барацьбы за незалежнасць Поль-шы не ўпамінаўся. Разам з тым цалкам замоўчвалася і беларускае пытанне -у брашурах не сустракаліся нават словы "беларусы" ці "Беларусь".

У лютым 1903 г. у часопісе "РггесЫшк" ("Світанак"), органу Замежнага камітэта ППС, была апублікавана адозва Беларускай рэвалюцыйнай партыі "Да штэлігенцыі" з заклікам да адраджэнскай, нацыянальна-культурнай дзейнасці на карысць свайго народа. Публікацыя суправаджалася камента-рыем рэдакцый, у якім яна выказала прынцыповую гатоўнасць ППС падтрымаць "працэс ператварэння беларускага народа ў нацыянальнасць", але ўсё ж вельмі скептычна адашла перспектыва беларускага адраджэння. Больш карыснай у гэтых адносінах часопіс прызнаў не нацыянальна-куль-турную дзейнасць "беларускіх патрыётаў", а распаўсюджанне рэвалюцый­най літаратуры ППС на беларускай мове. У каментарыі дастаткова выразна прасочваўся намер ППС узначаліць барацьбу беларускага сялянства су-праць царызму пад сваім сцягам. Беларускім патрыётам адводзілася роля памочніка ППС. На такую ролю БРП не магла пагадзіцца. Адчуўшы нязгоду і супраціўленне, Цэнтральны рабочы камітэт ППС у чэрвені 1903 г. па пра-панове Ю.Пшсудскага вырашыў спыніць выданне аптацыйнай літаратуры на беларускай мове1.

Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады. На пераломе Х1Х-ХХ стст. нефармальныя гурткі беларускай моладзі, студэнтаў і гімназістаў існавалі ў Пецярбургу, Мінску, Вільні. Восенню 1903 г. на вучобу ў Пецярбург прыехалі браты І. А. Луцкевічы, А. Пашкевіч. Беларускі асяродак у сталіцы аб'яднаўся ў круг беларускай народнай асветы з мэтай разгортвання нацыянальна-культурнай дзейнасці. Сярод членаў круга была і радыкальная частка, якая адраджэнне Бацькаўшчыны звязвала з пад-рыхтоўкай народнай рэвалюцыі іімкнулася да стварэння нацыянальнай рэ­валюцыйнай партыі2. 3 гэтай мэтай вясной 1902 г. планавалася склікаць з'езд, аднак па невядомых прычынах ён не адбыўся3.

Тым не менш ад імя Беларускай рэвалюцыйнай партыі восенню 1902 г. была выдадзена на гектографе адозва "Да інтэлігенцыі" (на польскай мове). Як адзначалася вышэй, у лютым 1903 г. яе апублікаваў часопіс "Рrzedswit"4. Адозва рэзка крытыкавала асіміляваную беларускуюинитэлигенцыю, якая пайшла на службу іншым народам, і заклікала яе да шырокай асветніцка-ад-раджэнскай дзейнасці на карысць свайго народа, ставіўшы ёй у прыклад паспяховую дзейнасць чэшскіх, літоўскіх, сербскіх, харваціх, балгарскіх адраджэнцаў.

У той час ВЛваноўскі паспрабаваў наладзіць выданне газеты "Свабода" як органа БРП. Падрыхтаваныя ў Пецярбургу матрыцы васьмі старонак яе першага нумара ён на зімовых канікулах 1902-1903 гг. прывёз у бацькоўскі маёнтак Лябёдка Лніцкага павета і зрабіў на гектографе з дапамогай брата і

 

________________

 

 

1 Тиrопеk J. Waclaw Iwanowski I odrodzenie Bielarusi. S.31-32.

2 Новина А. Белорусы. СПб., 1909 (Оттиски из сборника "Формы национального движения в современных государствах"); Лущевіч А. За дванцаць пяць гадоу (1903-1928). Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялітычная грамада. Вільня, 1928; Мн., 1991; Бурбк А. Беларуская сацыялітычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903-1907) // Вестник наркомпроса
ССРБ. Мн., 1921; Зіміонка А. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў // Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924.

3 Тиrопеk J. Waclaw Iwanowski I odrodzenie Bielarusi. S.31-32.

4 Там жа. 5.28-29.

трох братоу Валэйкаў з суседняга фальварка 200 экземпляраў. Аднак па за-гаду бацькі амаль увесь наклад давялося знішчыць. 3 матэрыялаў нумара за-хаваліся толькі вершы А.Пашкевіч (Цётм) "Мужыцкая доля" і Ул.Сыракомлі "Добрыя весці". У апошнім творы антырасійскія матывы былі замене­ны антыцарскім, а ідэі класавай згоды сялян і шляхты -ідэяй салідарнасці рабочых і сялян1.

У сувязі з выданнем адозвы "Да інтэлігенцыі" ў беларускім асяродку сталіцы ўзмацніліся рознагалоссі па пытанні, якому напрамку ў далейшай дзейнасці аддаць перавагу - нацыянальна-адраджэнскаму ці рэвалюцыйна-му. В.Лваноўскі адстойваў першы, браты Луцкевічы - другі. Спрэчкі закон-чыліся расколам БРП. Іваноўскі засяродзіўся на дзейнасці ў крузе белару­скай народнай асветы, а Луцкевічы заняліся стварэннем Беларускай рэва­люцыйнай грамады2.

У канцы снежня 1903 г. у Вільні адбыўся першы з'езд БРГ3. На ім грама­да была перайменавана з рэвалюцыйнай у сацыялістычную і прыняла праг-раму, у якой заявіла аб сваім імкненні знішчыць капіталістычны парадак і аддаць у рукі ўсяго народа зямлю, сродкі вытворчасці і камунікацыі для су-польнага ўладання. Найбольшай перашкодай на шляху да сацыялізму прызнала "палітычную няволю". Адсюль выводзіла бліжэйшую мэту - звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі агульнымі намаганнямі "з пралетарыятам усіх народаў Расійскай дзяржавы". Форму будучага дзяржаўнага ладу ў Расіі яна не вызначала, аднак выказалася за тое, "каб усе народы мелі наиболь­шую свабоду". Фактычна грамада заявіліа аб сваім жаданні стварыць у час капіталізму незалежную дэмакратычную рэспубліку. Яе палітычную аснову павінны былі скласці простае, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнае заканадаўства, "выкананне найвышэйшай улады праз Канстытуцыйны сход", ліквідацыя пастаяннай арміі з заменай яе агульным народным апалчэннем, роўнасці ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, бясплатны суд, выбарныя суддзі, падсуд-насць чыноўнікаў, аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, сва­бода слова, друку, сходаў, забастовак і інш.

Па аграрным пытанні праграма БСГ патрабавала скасавання прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчэння права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі "сваімі рукамі без скарыстання чужой працы", і заяўляла аб неабход-насці адначаснай прапаганды 'ідэі ўсестаронняга сябравання і таварыстваў" з мэтай пераходу да сацыялістычнай гаспадаркі. У праграме былі патраба-ванні 8-гадзіннага рабочага дня, вызначэння мінімуму заработнай платы, роўнай платы пры роўнай працы, бясплатнай медыцынскай дапамогі, бясплатнага, абавязковага і поўнага навучання для усіх за кошт краю і інш. Праграма мела дэвіз "Працавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!"4

Змест праграмы сведчыць, што БСГ засноўвалася на ідэях народніцкага сацыялізму і па пытаннях стратэгій рэвалюцыйнай барацьбы прыкметна ра-зыходзілася з ППС. Ад эсэраў яна адрознівалася непрызнаннем індывіду-альнага палітычнага тэрору як сродку рэвалюцыйнай барацьбы. Варта адзначыць і тое, што БСГ у 1903 г. абвясціла сябе нацыянальнай беларускай палітычнай арганізацыяй, не прэтэндуючы на аб'яднанне "працавітай бед-наты" іншых нацыянальнасцей краю.

________________

 

1 Тиrопеk J. Waclaw Iwanowski I odrodzenie Bielarusi. S.29-31.

2Там жа. 5.34.

3Там жа. 5.34.

4Турук Ф. Белорусское движение. М„ 1921. Приложение №7. С.83-84.

311

У 1904 г. грамада разам з ідэйна блізкімі ёй Літоўскай сацыял-дэмакра-тычнай партыяй, ППС і Латышскай сацыял-дэмакратыяй выдала адозву "Таварышы", а сумесна з ППС - адозву "Брацця мужыкі" У адозвах выкры-ваўся захопніцкі, антынародны характар расійска-японскай вайны. Ад імя працавітага народа Полышы, Літвы, Беларусі, Латышскай зямлі чатыры названыя партыі заявіл: "Мы дзеці зваяванай праз цара зямлі на нашы патрэбы і карысці казна не глядзіць ніколі; засудзілі нас на здзек. 3 нас казна найбольш дзярэ падаткаў..." Вызваленне з-пад прыгнёту яны звязвалі з па-ражэннем царызму ў вайне. Другая адозва заклікала запасных не ющ добра-ахвотна на вайну, уцякаць, а мабілізаваных сілай - згаворвацца і бунтавацца ў войску, шкодзіць, рабіць усё, "каб цар прайграў вайну", "тады правіцельст-ва аслабнець, тады мы скарэй яго паборам і завядзём лепшыя парадкі. Тады не будзіць панавання, ўсе будзем роўныя, будзем працаваць не на правіцельства і паноў, а толькі на сябе; будзем самі ўпраўляць сабой па праўдзе і справядлівасці, не будзе тады бяды і крыўды..." 3, яўленне лепшых парадкаў звязвалася з пераходам усёй зямлі да працоўнага народа і да ўраўняльнага землекарыстання1.

_____________________

1 ДГА Лгтвы, ф.446, воп.3,1904, спр.400, арк.125,149.


<== previous lecture | next lecture ==>
Асвета. Навука. Друк | Уздым рабочага руху
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.261 s.