|
Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыіDate: 2015-10-07; view: 746. Падрыхтоўка да ўвядзення Дзяржаўнай думы.11 снежня 1905 г. Міка-лай II зацвердзіў новы закон аб выбарах заканадаўчай Дзяржаунай думы, паводле якога склад выбаршчыкаў істотна пашыраўся. Выбарчае права ат-рымалі сярэднія і ніжэйшыя разрады гарадскога насельніцтва, а таксама ра-
бочыя прамысловых прадпрыемстваў на якіх працавала не менш 50 мужчын. У сувязі з гэтым у дадатак да землеўладальніцкай, гарадской і сялян-скай выбарчых курый, зацверджаных законам ад 6 жніўня, ствараліся рабочыя курыі, асаблівасцю якіх з'яўлялася адсутнасць маёмаснага цэнзу1. Новы закон захоўваў кантрастную курыяльную няроўнасць выбаршчыкаў: 10 галасоў землеўладальнікаў-поўнацэнзавікоў прырауноўваліся да 35 га-ласоў гараджан, 150 галасоў сялян 1 450 галасоў рабочых. Выбары былі шматступенныя. Ад удзелу ў іх адхіляліся жанчыны, вайскоўцы, рабочыя дробнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю. Для нейтралізацыі будучай Думы над ёю стваралася верхняя закана-даўчая палата ў выглядзе рэарганізаванага Дзяржаунага савета. Паводле маніфеста Мікалая II ад 20 лютага 1906 г., палова членаў Дзяржсавета, як і раней, прызначалася імператарам, а другая палова - выбіралася. Права па-сылаць сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўны савет атрымалі: праваслаўнае ду-хавенства (Свяцейшы Сінод), губернскія земскія сходы, губернскія два-ранскія грамады, Акадэмія навук і ўніверсітэты, Савет гандлю і мануфактур і яго мясцовыя камітэты. У губернях, дзе выбарных земстваў, як у Беларусі, не было, члены Дзяржсавета (адзін ад губерні) выбіраліся на з'ездах зем-леўладальнікаў, якія валодалі зямельным цэнзам, неабходным для непас-рэднага ўдзелу ў павятовых з'ездах па выбарах у Дзяржауную думу. Для кандыдатаў у члены Дзяржсавета прадугледжваўся утрая большы зямель-ны цэнз. Члены Дзяржсавета выбіраліся на дзевяць гадоў, пры гэтым праз тры гады 1/3 кожнага разраду абнаўялася2. Прыняты Думай законапраект паступаў на разгляд Дзяржсавета і толькі пасля яго станоўчага рашэння і зацвярджэння царом станавіўся законам. Падрыхтоўка царскай бюракратыі да сустрэчы з народнымі прад-стаўнікамі завяршылася, калі 23 красавіка 1906 г.(за чатыры дні да адкрыцця Думы) Мікалай II зацвердзіў Асноўныя дзяржаўныя законы. У тэкст Асноўных дзяржаўных законаў былі ўключаны Палажэнні аб Дзяржаўнай думе : Дзяржаўным савеце. Вярхоўная улада ў краіне заставалася ў руках імператара. Ён фарміраваў Савет міністраў, які нёс адказнасць за сваю дзей-насць толькі перад імператарам. Праваслаўная царква захоўвала статус па-нуючай ў дзяржаве. Перагляд асноўных дзяржаўных законаў абвяшчаўся выключнай прэрагатывай Вярхоўнай ўлады, г. зн. цара. Такім чынам, пы-танні рэфармавання, дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу Расіі былі выклю-чаны з кампетэнцыі народнага прадстаўніцтва. Выбары у I Дзяржаўную думу. Выбарчая кампанія разгортвалася ва умовах масавых рэпрэсій, звязаных з падаўленнем узброенымі сіламі ца-рызму снежаньскіх рэвалюцыйных выступленняў. Абвяшчаючы выбары у Думу, урад разлічваў такім чынам адцягнуць народныя масы ад удзелу у рэ-валюцыі. Пры гэтым ён абапіраўся на актыуную падтрымку праваслаўнага духавенства і рэакцыйных партый ("Саюз рускага народа" і інш.). У выбарчую кампанію ўключыліся праваліберальныя і леваліберальныя апазіцыйныя сілы, лідэрамі ЯК1Х выступалі адпаведна акцябрысты і кадэты, напалоханыя снежаньскімі ўзброенымі паўстаннямі ў Маскве, іншых гарадах і раёнах імперыі. Яны і іх саюзнікі пераконвалі народныя масы у магчымасці вырашэння набалелых пытанняў у Думе мірным, парламенцкім шляхам. Як ужо адзначалася, акцябрысты беларускіх, прыбалтыйскіх і польскіх губерняў у пачатку 1906 г. стварылі апазіцыйны у адносінах да кіраўніцтва
__________________________
1 Новейшие преобразования русского государственного строя. С.457-458. 2Там жа. С.512-513, 538-555.
партыі "Окраинный Союз 17 октября". Палітычныя пазіцыі саюза вызначаў лозунг "абароны рускага насельніцтва" заходніх ускраін імперыі "ад уціску іншародцаў" - палякаў і яўрэяў. На гэтай аснове яны збліжаліся з мясцо-вымі чарнасоценцамі Кадэты у беларуска-літоўскіх рэгіёнах самі па сабе вясною 1906 г. не уяўлялі значнай палітычнай сілы. Аднак яны мелі тут у час выбараў у Думу магутную падтрымку з боку сіянісцкіх арганізацый і саюза дасягнення раўнапраўя для яўрэяў у Расіі, а таксама канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (ККП ЛіБ) - выражэнні інтарэсаў мясцовых польска-бела-рускіх землеўладальнікаў і касцёла. У рэалізацыі палітычнай праграмы КДП дзеячы гэтых партый бачылі перадумовы дасягнення сваіх мэт. Сацыялісты і "дасягненцы" з канца 1905 г. дамагаліся стварэння ў Расіі экстэрытарыяльнага яўрэйскага самакіравання, формы і прынцыпы якога павінны быу вызначыць Усерасійскі яўрэйскі нацыянальны сход, выбраны на дэмакратычнай аснове1. ККП Л1Б галоўную сваю задачу бачыла ў дасяг-нені краёвага самакіравання з правам вырашэння яго органамі аграрнага і іншых пытанняў мясцовага жыцця. Сацыялістычныя партыі, нягледзячы на падаўленне іх выступленняў, спадзяваліся на новы рэвалюцыйны уздым. У сувязі з гэтым яны заклікалі народныя масы байкатаваць выбары у Думу і рыхтавацца да ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння царызму і склікання выбранага дэмакратыч-ным шляхам Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Рабочыя шэрагу буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве іншых месцах 6айкатавалі выбары, не зважаючы наўрадавы указ, які забараняў гэта. Але масы сялян і гарадской дробнай буржуазіі з верай у Думу пайшлі на выбары. Таму сарваць іх не ўдалося. Не маючы канкурэнтаў злева, пераканаўчую перамогу на выбарах - 1/З месцаў у Думу (161 з499) -атрымалі кадэты. з 36 дэпутатаў, выбраных у Думу ад Гродзенскай, Вілен-скай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, прыхільнікамі кадэтаў сталі 29 чалавек. У іх ліку былі прадстаўнікі КПП Л1Б, сіяністаў і "дасягнен-цаў". Пад кадэцкім сцягам прайшлі ў члены Думы 10 памешчыкаў, 13 інтэлігентаў, грамадскіх дзеячаў, духоўных асоб (рабінау і ксяндзоў) і шэсць сялян. 3 сямі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) пяць адносілі сябе да беспартыйных, адзін - да правых і адзін - да сацыял-дэмакратаў2. Рэвалюцыйны руху студзені-чэрвені 1906 г.Падаўленне снежаньскіх выступленняў у цэнтрах рэвалюцыйнага руху вайскова-паліцэйскімі сіламі моцна аслабіла яго, але не спыніла. У найцяжэйшых умовах рабочыя 13 га-радоу і мястэчак Беларусі па закліку сацыял-дэмакратычных арганізацый 9 студзеня 1906 г. адзначылі гадавіну рэвалюцыі аднадзённымі палітычнымі забастовкамі ў якіх прынялі ўдзел каля 23 тыс. чалавек. У мястэчках Ляды, Кошыкі, Смаляны, С1роцін і Жалудок адбыліся прысвечаныя гэтай падзеі вулічныя дэманстрацыі. У некаторых з іх разам з рабочымі ўдзельнічалі сяляне. Акрамя таго, у 12 гарадах і мястэчках было праведзена 14 мітынгаў і маніфестацый. У цэлым антыурадавыя выступлент рабочых у студзені 1906 г. ахапілі 24 населеныя пункты Беларусі Рэзкі спад у рабочым руху назіраўся ў лютым і сакавіку3. Колькасць сялянскіх выступленняў у студзені 1906 г., у параўнанні са снежнем 1905 г., знізілася больш чым удвая (з 286 да 135). Тым не менш узровень сялянскага руху заставаўся _______________________ 1 1905 год. Материалы и документы. Еврейское рабочее движение / Сост. А.Д. Киржниц. 2 Вестник партии народной свободы. 1906. №6, 7. 3 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.260-263. параўпальна высокім. Ён рэзка знізіўся ў лютым і сакавіку 1906 г., калі адбы-лося адпаведна толькі 25 і 9 сялянскіх выступлення}'1. У красавіку 1906 г. пачаўся новы уздым рэвалюцыйнага руху. Найбольш яскрава гэта засведчылі першамайскія стачкі рабочых, праведзеныя ў 40 на-селеных пунктах Беларусі Адначасова актывізавалася і эканамічная ба-рацьба рабочых. У красавіку – чэрвені 1906 г. у ёй ўдзелынічала каля 9,5 тыс. чалавек (супраць 2,3 тыс. у першай чвэрці года). Як і ў 1905 г., пераважная большасць стачак мела наступальны характар: выстаўляліся патрабаванні ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработку, устанаўлення рабочага кантролю за наймам і звальненнем, аднаўлення на працы звольненых, аплаты забастовачнага часу і інш.2 На разгортванне эканамічнай барацьбы рабочых станоуча паўплывалі заканадаўчыя уступкі царызму, аформленыя ўказамі 2 снежня 1905 г. і 4 са-кавіка 1906 г. Першы з іх адмяняў крымінальнае расследаванне ўдзелынікаў эканамічных стачак, калі яны праходзілі мірна. Другі дазваляў стварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў, паляпшэння ўмоў працы і побыту. Палітычная дзейнасць прафсаюзаў, а таксама іх аб'яднанне забараняліся. Справы аб адкрыцці рэгістрацыі, забароне і закрыцці прафсаюзаў даручалася наваствораным губернскім па справах аб таварыствах ("обществах") установам3. Дамагчыся ў іх зацвярджэння статута і рэгістрацыі прафсаюза было няпроста: у Магілёўскай і Гродзенскай губернях і праз год пасля выдання ўказа ад 4 сакавіка ("Часовых правілаў аб саюзах і таварыствах") ні адзін прафсаюз не атрымаў дазволу на дзейнасць. Аднак у Віцебску ўжо ў чэрвені-ліпені 1906 г. працэдуру легалізацыі прайшлі 13 прафесійных таварыстваў4. У гарадах і мястэчках Беларусі прафсаюзы дзейнічалі, як правила, пад нягласпай апекай і пэўным кантролем з боку арганізацый РСДРП і Бунда. Бундаўцы стваралі адасобленыя арганізацыі яўрэйскіх рабочых. Таму ня-рэдка ў адным горадзе і ў адной прафесіі існавалі дзве прафсаюзныя ар-ганізацыі: інтэрнацыянальная (РСДРП) і нацыянальна-яурэйская (Бунд). Згода паміж імі дасягалася не заўсёды і не ва ўсім, што аслабляла выступ-ленні рабочых. Вяснова-летні ўздым рабочага руху ў 1906 г. быу намнога слабейшы, чым у адпаведны перыяд 1905 г. Сумарная колькасць палітычных ста-чачнікаў у майі-чэрвені складала толькі 1/6 ад красавіцкага паказчыка (44 тыс. чалавек). Рэзка знізілася таксама колькасць рэвалюцыйных масовак і маніфестацый. Вулічныя дэманстрацыі наогул спыніліся5. У сялянскім руху пасля глыбокага спаду ў лютым-красавіку (49 выступленняў), у маі-ліпені 1906 г. назіраўся ўздым, узровень якога (274 выступлення) быу нават вышэйшы, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Зноў шы-рокі размах набыла дзейнасць у вёсцы сацыялістычных партый: РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда, ППСу Літве і інш. Найбольш пашыранай формай сялянскага руху ў той час былі забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў, а таксама збіццё сялянамі работнікаў у панскіх маёнтках (найчасцей прышлых з __________________________ 1 Шабщя К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 2 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.263, 267-268. 3 Новейшие преобразования русского государственного строя. С.628-637. л История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.269-270. 5Там жа. С.263.
іншых месцаў). Разам узятыя, гэтыя выступленні складалі 37,1 % ад якіх, г. зн. больш, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Найважнейшым патраба-ваннем з'яўлялася павышэнне заработнай платы. Гэтымі формамі руху былі ахоплены 20 з 35 паветаў, тэрыторыя якіх увайшла ў сучасныя межы Беларусі Больш за палову усіх сельскагаспадарчых забастовак зафіксавана ў Брэсцкім, Гродзенскім, Навагрудскім і Слуцкім паветах. Памешчыкі былі вымушаны павысіць падзённую плату ў Заходняй Беларусі ў сярэднім на 17,6 %, а ва Усходняй - на 10,7 %. Удзельная вага палітычных выступленняў у беларускай вёсцы летам 1906 г. узрасла да 8 %, што было значна вышэй, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. (2,5 %) і ў канцы 1905 г. (6 %)'. Царызму не удалося выкараніць рэвалюцыйны рух і ў арміі. Антыурада-вая агітацыя вялася ў гарнізонах Вільні, Гродна, Брэста, Баранавіч, Мінска, Бабруйска, Гомеля і ў іншых месцах. Ваенная арганізацыя пры Абласным саюзе РСДРП Літвы і Беларусі выдавала газету "Солдатская жизнь", Гродзенская арганізацыя - газету "Солдатская доля". Асобныя ваенна-рэва-люцыйныя арганізацыі выдавалі адозвы да салдат. Пад уплывам агітацыі летам 1906 г. адбыліся хвалявані ў 2-й сапёрнай брыгадзе ў Гродне, у 2-м асад-ным артылерыйскім палку і батальёне крапасной артылерьй, якія зна-ходзіліся ў лагерах Гродзенскай губерні, у 151-м пяхотным Пяцігорскім палку ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета2. Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад беларускіх губерняў у I Дзяржаунай думе. Рэвалюцыйны уздым аказваў уплыу на дзейнасць Дзяржаўнай думы, што пачалася 27 красавіка 1906 г. Найбольш уплывовай ў Думе была фрак-цыя кадэтаў, якая імкнулася ўзначаліць усе апазцыйныя рэжыму плыні. Нярэдка гэта ёй ўдавалася. Кадэты дамагаліся ўтварэння адказнага перад Думай ўрада, вырашэння аграрнага пытання на аснове іх праграмы, рас-фарміравання Дзяржаўнага савета, расшырэння правоў Думы і абвяшчэння амністый палітычным вязням. Гэтыя патрабаванні большасцю дэпутатаў 6ылі ўключаны у думскі адрас цару. Аднак Мікалай II адмовіўся прыняць дэпутацыю Думы, выбраную для ўручэння яму адраса, а старшыня Савета міністраў I. Гарамыкін ва ўрадавай дэкларацьп рашуча адхіліў усё, аб чым Дума прасіла цара. У адказ яна выказала недавер ураду і запатрабавала яго адстаўкі. Адным з першых па гэтым пытанні выступіў відны член фракцыі КДП, дэпутат Думы ад Мінскай губерні А. Ляднцкі "Да таго часу, - заявіў ён, - пакуль міністэрства не будзе абапірацца на давер палаты і не будзе ей падпарадкавана, да таго часу нашы намаганні, накіраваныя на ўсталяванне парадку ў краіне, будуць марныя"3. Найважнейшым у Думе, як і чакалася, стала аграрна-сялянскае пытан-не. Працяглае абмеркаванне паказала немагчымасць прымірэння класавых інтарэсаў сялян і памешчыкаў, да чаго імкнулася фракцыя КДП. Аграрны законапраект кадэтаў, падпісаны 42 дэпутатамі, прадугледжваў надзяленне сялян зямлёю на правах арэнды па працоўнай ці па спажывецкай норме з "дзяржаўнага зямельнага запасу", у які ўключаліся казённыя, удзельныя і манастырскія землі, а таксама частка памешчыцкіх зямель, што здавалася ў арэнду ці дрэнна выкарыстоўвалася ў гаспадарчых адносінах. Гэтыя землі далучаліся да "дзяржаўнага зямельнага запасу" на аснове прымусовага выкупу па "справядлівай" (не рыначнай) ацэнцы. Для рэалізацыі аграрнай рэ- ________________________ 1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.404-406, 409-410 2Там жа. С.424-416; Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг. С.542, 579, 605-606. 3 Государственная дума. Стенографические отчеты. 1906. Т.1. С.329-330.
формы кадэты прапанавалі стварыць на месцах зямельныя камітэты на аснове роўпага прадстаўніцтва ў іх сялян і памешчыкаў пры удзеле ў якасці пасрэдніка паміж імі дзяржаўнага чыноўніка. Сялянскія дэмакраты, прадстаўленыя ў Думе фракцыяй трудавікоў і эсэраў, прынцыпова разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні. Яны вы-ставілі свае законапраекты, падпісаныя адпаведна 104 і 33 дэпутатамі імі прадугледжваліся перадача ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і увядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Права рас-параджэния нацыяналізаванай зямлёй перадавалася на месцах зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, простым, роўным і тайным галасаван-нем, г. зн. практычна сялянамі У ходзе работы Думы, у атмасферы жорсткай міжпартыйнай палеміцы, адбыліся істотныя змены у палітычных пазіцыях большасці дэпутатаў ад пяти заходніх губерняў. 3 29 чалавек, што прайшлі ў Думу пад кадэцікім сця-гам, толькі восем уступілі ў кадэцкую фракцыю - селі інтэлігентаў (у тым ліку тры С1ЯН1Сты) і адзін памешчык1. 15 дэпутатаў - прьхілынікаў кансты-туцыйна-каталіцкай партьі Літвы і Беларусі (усе польска-беларускія па-мешчыкі, два інтэлігенты, два ксяндзы, трое сялян) - разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні: іх не задавальняў пункт аб прымусовым адчужэнні часткі памешчыцкіх зямель. Гэтыя дэпутаты далучыліся да фракцыі аўта-намістау з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў. У фракцыю трудавікоў уступілі толькі тры дэпутаты ад Беларускага краю (двое сялян і адзін інтэлігент). Шэсць сялянскіх дэпутатаў лічьлі сябе бес-партыйнымі, але пры галасавані падтрымлівалі або кадэтаў, або аўта-иамістаў, або правых. Аўтанамісты з беларускіх губерняў (Б. Ялавецкі, Р. Скірмунт, Н. Сан-гайла і інш.) адстойвалі ў Думе неабходнасць захавання і памешчыцкай, і ся-лянскай ўласнасці на зямлю. Князь ДруцкЬЛюбецю, стваральнік Пінскай групы КДП, фактычна выступіў супраць законапраекта сваіх калег па партыі. Спаслаўшыся на незвычайную, паводле яго слоў , прывязанасць бе-ларускіх сялян да ідэала ўласнасці, ён аспрэчыу мэтазгоднасць прыняцця адзінага для ўсёй Расіі аграрнага закона і дапускаў прымусовае адчужэнне толькі той зямлі, якая была адрэзана ад сялянскіх надзелаў у ходзе рэформы 1861 г.2 Прадстаўнікі ККП Літвы і Беларусі таксама заяўлялі, што аграрнае пытанне павінна вырашацца ў кожнай вобласці па-свойму, мясцовымі людзьмі, што для гэтага трэба ўвесці "у адніых мясцовасцях, як, напрыклад, У Царстве Польскім, аўтаномнае самакіраванне, а ў іншых мясцовасцях абласное самакіраванне". Вырашэнне аграрнага пытання без надання аутаноміі..ці абласнога самакіраваня Б .Ялавецкі лічыў цалкам нейімаверным. 3 13 сялянскіх дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў па сутпасці аграрнага пытання выступіў М. Грынцэвіч,М. Жукоўскі, М. Гатавецкі і С. Кандра-шук. Першыя адстойвалі "ідэал уласнасці" і прызналі праект трудавікоў непрымальным для Заходняга краю. Толькі Кандрашук цалкам падтрымаў праект 104-х. Ён выказаўся за неадкладнае прыняцце закона аб адмене пры-
_______________________ 1Вестник партии народной свободы. 1906. №17.
2Государственная дума. Стенографические отчеты. 1906. Т.1. С.624- 628. 3Там жа. С.603.
ватнай зласнасці на зямлю і перадачы яе працоўнаму сялянству з тым, каб пагасіць рэвалюцыйны пажар у Расіі1. Агульнапалітычная платформа польска-беларускіх аўтанамістаў у асноўным супадала з кадэцкай. Для Беларусі і Літвы прадстаўнікі ККП патрабавалі мясцовагасамагаравання, з увядзеннем якога звязвалі захаван-не міру паміж усімі класамі і народнасцямі краю2. 20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма вырашэння аг-рарнага пытання, яка( прадугледжвала скасаванне абшчыннага землеўла-дання, перадачу надзельнай зямлі ва ўласнасць сялян, расшырэнне сялян-скага землеўладання за кошт казённай зямлі і добраахвотнага продажу па-мешчыкамі сваіх зямель праз Сялянскі банк. Гэта акцыя ўрада паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа з выкладаннем сваей аграрнай праграмы, што не дазвалялася асноўнымі дзяржаунымі законамі Не чакаючы з'яўлення думскага звароту, Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. рас-пусціў Дзяржаўную думу і прызначыу выбары. Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, не-адкладна выехала ў Выбарг. Там 10 ліпеня была падпісана адозва "Народу ад народных прадстаўнікоў", у якой выказваўся пратэст супраць самавольства урада, насельніцтва заклікалася адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканан-ня павіннасцей на карысць дзяржавы. "Выбаргская адозва" атрымала шыро-кае распаўсюджанне, у тым ліку і ў Беларусі але масавага супраціўлення ца-рызму не выклікала. Крыху пазней шэраг левых партый і арганізацый вы-ступілі з заклікам да ўзброенага паўстання, аднак арганізаваць яго не ўдало-ся. Асобныя выступленні матросаў і салдат (Свеаборг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору. 3 праціўнікамі рэ-жыму распраўляліся ваенна-палявыя суды, уведзеныя новым прэм'ер-мінстрам П. Сталыпіным. Спад рэвалюцыйнагаруху ў другой палове 1906 г.У ліпені 1906 г. у Бе-ларусі адзначаны толькі 13 масовак рабочых, на якіх абмяркоўваўся роспуск Дзяржаунай думы, адна палітычная стачка і адна вулічная дэманстрацыя рабочых. Ва ўмовах ваеннага тэрору правядзенне вулічных антыурадавых выступленняў практычна выключалася. Вельмі рэдкімі сталі палітычныя стачкі За апошнія пяць месяцаў 1906 г. іх адбылося толькі тры. Рэзка ска-рацілася і колькасць сходаў (да 22 за пяць месяцаў), ды і гэтыя сходы не мелі ужо палітычнага, антыурадавага характару. На іх рабочыя абмяркоўвалі пы-танні, звязаныя з утварэннем і легалізацыяі прафсаюзаў. На эканамічнай барацьбе наступленне палітычнай рэакцыі адбілася ў значна меншай сту-пені.У ліпені – снежні 1906 г. у ёй прынялі ўдзел прыблізна 9,2 тыс. рабочых -на 22 % менш, чым у студзені - чэрвені. Эканамічныя стачкі ў гэты час па колькасці ўдзельнікў пераузыходзілі палітычныя ў 66 разоў. Большасць стачак, як і раней, мела наступальны характар і заканчвалася ў асноўным на карысць рабочых3. У жніўні-верасні 1906 г. у параўнанні з ліпенем прыблізна напалову зменшылася колькасць сялянскіх выступленняў (з 102 да 55-48). Пры гэ-тым у Гродзенскай і Мінскай губернях незвычайна пашырылася такая форма барацьбы, як тайныя падпалы панскіх сядзіб і гумнаў з сабраным ураджаем. Колькасць іх дасягнула 44, што складала 55 % усіх жнівеньска-ве- ___________________________ 1 Государственная дума. Стенографические отчеты. Т. 1. С.844-846, 859-861, 940; Т. 2. С.883-884. 2Там жа.Т.2. С.1783. 3 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.274-277. раснёускіх выступленняў на адзначанай тэрыторыіі. У кастрычніку - снежні 1906 г. агульная колькасць сялянскіх выступленняў у Беларусі зменшылася да 161. Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную думу.Разгорнутае наступленне контррэвалюцыі пасля разгону Дзяржаўнай думы значна ўзмацніла пазіцыі і ўплыў у Беларусі расійскіх вялікадзяржаўных партый - "Саюза рускага народа" і "Саюза 17 каст-рычніка". Рыхтуючыся да выбараў у новую Думу, прадстаўнікі чарнасоцен-ных і акцябрысцкіх арганізацый беларуска-літоўскіх і іншых заходніх гу-берняў на з'ездзе ў Вільні ў кастрычніку 1906 г. утварылі "Рускі ускрайны саюз" (РУС)2. Галоўныя намаганні "саюзнікх" накіроўвалі на барацьбу з рэ-валюцыяй. Разам з тым яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны уплыў у краі польскіх памешчыкаў, яўрэйскай буржуазіі і ка-таліцкага касцёла, выступалі пад лозунгам "Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю". Антыпольская і антыяўрэйская агітацыя ў друку чар-насоценцаў і акцябрыстаў суправаджалася патрабаваннем аб'явіць усіх па-лякаў і яўрэяў "іншаземцамі і пазбавіць іх права ўдзелу ў выбарах. РУС да-магаўся ад урада прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямельных плошчаў, ЯК1Я перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх на льготных умовах "рускім земляробчым праваслаўным элементам". Пад апошнім разумелася праваслаўнае беларускае сялянства, якое прызнавалася "важнейшым элементам парадку ў параўнанні з іншымі сацыяльнымі групамі, памешчыкамі і гараджанамі"3. Саюз адмаўляў існаванне асобнага беларускага этнасу, бела-русі нацыянальны рух лічыў "інтрыгай" польскіх паноў і касцёла, накіраванай супраць "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай". Польска-беларускія аутанамісты не падтрымлівалі Выбаргскую адозву і летам 1906 г. адышлі ад кадэтау, З'езд землеўладальнікаў - членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі - аднадушна асудзіў палітыку ў Думе КДПі амаль усіх сваіх думскіх прадстаўнікоў. Яшчэ больш рэзкую антыкадэцкую пазіцыю заняў у верасні 1906 г. з'езд Віленскага сельскагаспадарчага таварыства4. Кадэты страцілі падтрымку і з боку ККП Літвы і Беларусі, якая ў другой палове 1906 г. фактычна была вымушана спыніць палітычную дзейнасць. У перадвыбарчай кампаніі ў канцы 1906 - пачатку 1907 г. польска-беларускія аутанамісты крытыкавалх палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый, асабліва па нацыянальным і канфесіянальным пытаннях. Яны заклікалі насельніцтва да адзінадушнай, цвярозай, разважлівай працы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю, звязваючы вырашэнне ўсіх мясцовых праблем з дасягненнем шырокага краёвага самакіравання5. Пры гэтым пераконвалі беларускіх сялян-католікаў, што яны – палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру. Ва умовах пастаяннага цкавання палякаў і касцёла з боку афіцыёзнага, чарнасоценнага і мясцовага акцябрысцкага друку такая агітацыя карысталася поспехам. Рэзкае аслабленне рэвалюцыйнага руху у другой палове 1906 г. пры-мусіла сацыялістычныя партыі перагледзець свае адносіны да выбараў у ________________________
1Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Приложение 4; Псторыя Беларускай ССР. Т.2. С.409-410. 2Минское слово. 1906. №2. 4Свободное слово. 1906. №65,106. 5Там жа.№57.
II Дзяржаўную думу. Байкот выбараў страціў сэнс. У выніку практычна ўсе гэтыя партыі восенню 1906 г. уключыліся ў перадвыбарную барацьбу з мэ-тай выкрыцця антынароднага характару палітыкі царызму і дзейнасці рэак-цыйных партый, а таксама прапаганды сваіх поглядаў і праграмных патра-баванняў. У выбарчай кампані ў Беларусі ў адрозненне ад прамыслова развітых рэгіёнаў, арганізацыі левых партый не маглі абаперціся на падтрымку рабочай курыі, паколькі яе прадстаўніцтва ў губернскіх выбар-чых сходах было Сімвалічным: 0,9 %-у Магілёўскай, 1,1 -у Віленскай, 1,4 -у Мінскай, 1,9 - у Гродзенскай губернях. Рабочыя Віцебскай губерні былі увогуле адхілены ад удзелу ў выбарах па рабочай курыі1. Каб адбіць націск правых груповак на выбарах, арганізацыі левых партый ў некаторых гарадах заключылі пагадненні аб вылучэнні агульнага спіса кандыдатаў. У Мінску перадвыбарны левы блок утварылі ў каст-рычніку 1906 г. мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда, ППС, БСГ і шэрагу прафсаюзаў. Дзякуючы такому аб'яднанню левы блок на гарадскіх выбарах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу. У якасці выбаршчыкаў на губернскі сход былі выбраны рэдактар забароненай газеты "Голос Белоруссии" С. Скандракоў, прысяжны павераны, былы дэлегат I з'езда РСДРП К. Петрусевіч, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у мінулым адзін з засна-вальнікаў першых сацыял-дэмакратычных гурткоў у Мінску I. Гурвіч і інш.2 Аднак гэтыя выбары былі неўзабаве адменены. Перамогу на выбарах у Думу другога склікання ў пяці заходніх губернях заваявалі дзве памешчыцка-буржуазныя нацыяналістычныя групоўкі –расійская і польская. Акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губернях 15 сваіх кандыдатаў. Поль-ска-6еларускім аўтанамістам удалося заваяваць 11 месцаў у Думе. На губернскіх выбарчых сходах у Віцебску, Магілёве і Гродне акцябрысцка-чарнасоценны блок і польска-беларускія аўтанамісты ("краёўцы") дамовіліся аб размеркаванні паміж сабою дэпутацкіх мандатаў, цалкам выключыушы такім чынам магчымасць трапіць у Думу прадстаўнікам гарадской курыі -яўрэям. Так, з 36 дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў 17 з'яўляліся сялянамі (16 праваслаўных і адзін католік). 3 ліку праваслаўных 15 дэпутатаў аб'-явілі сябе беспартыйнымі, але фактычна падтрымлівалі платформу чарна-соценна-акцябрысцкага блока. Дэпутат-католік С.Пялейка быу абраны у Віленскай губерні пры дапамозе польска-беларускіх землеўласнікаў - аўта-намістаў. Селянін Дз. Шчарбянок з Магілёўскай губерні аб'явіў сябе кадэ-там. Акрамя яго, кадэтамі назваліся праваслаўны святар М.Гашкевіч (Магілёўская губерня) і прапаршчык запасу, латыш Э.Казарыч, выбраны у Віцебскай губерні3. Левыя - народніцкія і сацыял-дэмакратычныя - партыі на выбарах у пяці заходніх губернях пацярпелі паражэнне, не правёўшы у Думу ніводнага свайго кандыдата. У той жа час па Расіі ў цэлым яны заваявалі ў Думе 222 месцы, кадэты - 98, акцябрысты - 44, чарнасоценцы - 10. Прынцыповыя разыходжанні ў выніках выбарў у Беларусі з аднаго боку, і ўсёй __________________ ' Мартюхова М.А. На переломе революции: общественно-политическое движение в Белоруссии в связи с учреждением Государственной думы в России (август 1905 - июль 1906 г.). Мн., 1986. С.26. 2История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.283. 3 Государственная дума. Указатель к стенографическим отчетам. Второй созыв. 1907 год. СПб., 1907; Вестник партии народной свободы. 1907. №11.
краіны - з другога, тлумачацца ў асноўным тым, што мясцовым рускім і польскім нацыяналістычным групоўкам пры актыунай дапамозе правас-лаўнага і каталіцкага духавенства ўдалося паўплываць на сялянскіх выбаршчыкаў, раскалоць іх па нацыянальна-канфесіянальнай прыкмеце на "рускіх" і "палякаў" і правесці ў Думу сваіх стаўленікаў. Рэвалюцыйны рух у студзені-маі 1907 г. У рабочым руху Беларусі ў па-чатку 1907 г. паглыбляўся спад. Правядзенне палітычных стачак у студзені-сакавіку не зафіксавана. У эканамічнай барацьбе павялічылася ўдзельная вага абарончых выступленняў. 3 мэтай адабраць у рабочых дасягнутыя заваёвы прадпрымальнкі у канцы 1906 г. - пачатку 1907 г. усё часцей аб'яўлялі лакауты: выстаўлялі ўльтыматыўныя патрабаванні (найперш аб ліквідацыі кантролю прафсаюзаў за ўмовамі найму і звальнення) і пры адхіленні іх рабочымі закрывалі прадпрыемства. У выніку павялічылася беспрацоўе, пагаршаліся ўмовы эканамічнай барацьбы, зніжалася коль-касць стачак і іх удзельнікаў. Лік апошніх у студзені - сакавіку 1907 г. у параўнанні з кастрычнікам - снежнем 1906 г., зменшыуся ў 2,3 раза. Прык-метнага ўздыму ў эканамічнай барацьбе не назіралася і ў красавіку-маі. Толькі святкаванне 1 Мая (па старым стылі - 18 красавіка) выклікала знач-ную хвалю аднадзённых страйкау. Колькасць населеных пунктау, ахопле-ных у 1907 г. першамайскім рухам, у параунанні з 1906 г. скарацілася з 40 да 22, а лік яго ўдзельнікаў - з 44 да 30 тыс.' У сялянскім руху ў студзені - сакавіку 1907 г. улічаны 39 выступленняў - амаль у 2,5 раза больш, чым у апошнія тры месяцы 1906 г. У красавіку -чэрвені колькасць выступленняў вырасла да 84, што сведчыць пра пэўны уздым сялянскай барацьбы у Беларусі ў гэты час. Аднак па сваім узроўні ён быу непараўнальна слабейшым, чым уздым 1905 і 1906 гг. Паказальна і тое, што большасць адзначаных выступленняў адбылася ў Гродзенскай і Мінскай губернях. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне сялянскі рух у 1907 г. амаль не праяўляўся. Змяніліся і формы барацьбы: зніклі забастоўкў параб-каў, палітычныя выступленні, рэзка знізілася колькасць забастовак сялян-падзёншчыкаў. Пераважную большасць выступленняў складалі парубкі лесу і выпас жывёлы на панскіх землях, адмовы ад выплаты падаткаў і выкання павіннасцей, сутыкненні на гэтай глебе з паліцыяй і войскам. Прыкметна павялічылася ўдзельная вага падпалаў. У цэлым гэта азначала, што беларуская вёска ў 1907 г. вярталася да традыцыйных (дарэвалюцый-ных) формау барацьбы. Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад краю ў II Дзяржаўнай думе. Трэця-чэрвеньскі дзяржаўны пераварот. Дзейнасць II Думы пачалася 20 лютага 1907 г. - падчас найбольшага спаду рэвалюцыйнага руху. Прадстаўніцтва кадэтаў у гэтай Думе ў параўнанні з першай значна зменшылася. Тым не менш ім зноў удалося заняць становішча уплывовага цэнтра, які нярэдка вырашаў лес таго ці іншага галасавання. На левых дэпутатаў кадэты уплывалі, выкарыстоўваючы лозунг "зберажэння Думы". 3 гэтай жа мэтай і самі яны звузі свае патрабаванні па пытанні аб узаемаадносінах з урадам. Ка* дэцкая фракцыя ў II Думе задавальнялася формулай "Міністэрства, якое ка-рыстаецца даверам большасці". Па аграрным пытанні яна пайшла насустрач сталыпінскай ідэі аб неабходнасці ўмацавання сялянскай ўласнасці і зняла патрабаванне аб стварэнні дзяржаўнага зямельнага фонду для здачы сяля- ___________________________ 1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.285, 287. Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905- 1907 гг. Приложения 5,10. 335 нам зямлі ў арэнду, пашырыла пры гэтым пералік выключэнняў з прынцыпу прымусовага адчужэння часткі памешчыцкай зямлі Пры абмеркаванні аграрнага пытання, якое і ў II Думе стала галоўным, зноў выявілася супрацьстаянне памешчыцкіх і сялянскіх дэпутатаў. Тру-давікі, эсэры і энэсы (народныя сацыялісты) патрабавалс нацыяналсзацыіі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Памешчыкі, чарнасоценцы і ак-цябрысты падтрымлівалі аграрную праграму П. Сталыпіна, выкладзеную ва указе ад 9 лістапада 1906 г. Праграма выключала магчымасць не тольшкі "трудавіцкай" нацыяналізацыі зямлі, але і адрэзкаў ад памешчыцкіх маёнткаў, прадугледжаных кадэцкай праграмай. Польска-беларускія аўтанамісты у II Дзяржаўнай думе салідарызаваліся з 46 дэпутатамі ад Каралеўства Польскага - членамі нацыяналістыч-най Народава-дэмакратычнай партыяй, якая аб'ядналася ў "польскае кола" на чале са сваім лідэрам Р.Дмоускім. 19 сакавіка ён выступіў з праграмнай прамовай ад імя "палякаў - прадстаўнікоў Царства Польскага і суседняй з ім заходняй часткі дзяржавы, т. зв. Паўночна- і Пауднёва-Заходняга краю". Ён заявіў, што аграрнае пытанне на адзначанай тэрыторыі не павінна абмяркоўвацца ў Думе. Вырашэнне гэтага і ўсіх іншых сацыяльных пытанняў ў Каралеустве Польскім Р.Дмоускі звязваў з увядзеннем мясцовага аўтаномнага заканадаўчага сейма, а ў "Пауночна-і Пауднёва-Заходнім краі - шырокага мясцовага самакіравання, рауўнапраўя нацыянальнасцей і веравызнанняў. Расійская дума, паводле меркавання Дмоўскага, магла разглядаць аграрнае пытанне ў дзевяці заходніх губернях толькі пасля атрымання законапраектаў, распрацаваных органамі мясцовага самакіравання. Адносна рашэнняў сейма Каралеўства Польскага гэта не прадугледжвалася1. Выступленне Дмоускага выклікала абурэнне сярод чарнасоценцаў і ак-цябрыстаў. Асабліва рэзка выступалі дэпутаты-сяляне ад Мінскай губерні, члены РУС. А.Красоускі рашуча адхіліў патрабаванне аб увядзенні шыро-кага самакіравання ў "Пауночна-і Пауднёва-Заходнім краі", заявіўшы, што польскія памешчыкі імкнуцца такім чынам "падпарадкаваць пад сваю ўладу праваслаўных сялян так, як гэта было ў часы прыгоннага права"2. I. Шы-манскі прасіў Думу, каб "пытанне аб Пауночна-Заходнім краі.. было выра-шана тут, у Думе, а не дзе-небудзь у польскім сейме ў Варшаве, Вільні ці ў Мінску"3. Правыя дэпутаты-сяляне з Беларусі выказвалі сваю поўную адданасць самадзяржаўю4. Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёй. Ф.Петрачэнка, напрыклад, хоць і ўсведам-ляў, што для гэтага казённых, удзельных, кабінецкіх, царкоўных і мана-стырскіх зямель не хопіць, але рэвалюцыйны шлях вырашэння аграрнага пытання не прымаў. Ён схіляўся да законапраекта кадэтаў, лічыу, што яны прапанавалі "добрыя ўмовы" - "каб нікому не было крыудна", не пагадзіўся толькі з велічынёй выкупной сумы ("мы, сяляне, бедныя, столькі не зможам заплаціць"). Ф. Петрачэнка выказаўся, нарэшце, за тое, каб сяляне самі вы-рашалі, як ім далей жыць, - грамадамі ці на хутарах5. 3 тых жа пазіцый зыходзіў і І.Шыманскі. "Я - сялянскі дэпутат, выбраны руска-сялянскім саслоўем, - сказау ён, - і прыйшоў сюды абараняць ______________________ 1 Государственная дума. Стенографические отчеты. 1907. Т. 1. С.742-747.2 Там жа. Т. 1. С.1338-1342. 336 веру, цара і айчыну і патрабаваць зямлі". 3 праектам трудавікоў ён не па-гадзіўся, прызнаўшы яго рэвалюцыйным, несправядлівым, выказаў жадан-не, каб "паны памешчыкі адпусцілі сялянам зямлі ... мірным шляхам - па справядлівай ацэнцы". Нязгодных на гэта Шыманскі прапанаваў абкласці прагрэсіўным пазямельным падаткам, як: з часам прымусіў бы іх пайсці на уступкі сялянам1. Пазіцыі правых дэпутатаў з Беларусі ў Думе не адлюстроўвалі поглядаў і настрояў пераважнай большасці беларускага сялянства. Пра гэта сведчылі масавыя рэвалюцыйныя выступленні 1905-1907 гг., а таксама наказы і зва-роты сялян і гарадскіх жыхароў у II Дзяржауную думу. У многіх наказах і прашэннях, што паступалі ў Думу з беларускіх губерняў, сяляне дамагаліся пераходу зямлі ў валоданне тых, "хто жыве на ёй працай рук сваіх", патраба-валі поўнаўладнай Думы, усталявання роўнасці ўсіх перад законам, усеа-гульнага бясплатнага абавязковага навучання, скасавання інстытута земскіх начальнікаў і паліцэйскай стражы, замены ускосных падаткаў праг-рэсіўна-падаходным абкладаннем і інш.2 На вопыце дзейнасці 1 і II Дзяржаўных дум царскі ўрад пераканаўся ў непрыдатнасці выбарчага закона ад 11 снежня 1905 г. для фарміравання пас-лухмянага яму народнага прадстаўніцтва. Нягледзячы на ўсе антыдэмакра-тычныя палажэнні гэтага закона, у I і II Думах складвалася моцнае левае крыло, прадстаўленае трудавікамі, эсэрамі і сацыял-дэмакратамі. Памяр-коўная кадэцкая праграма, разлічаная на пераўтварэнне Расійскай імперыі ў канстытуцыйную манархію накшталт Англіі, а ў сацыяльным плане - на прымірэнне сялян з памешчыкамі парламенцкім шляхам, была адкінута і тымі і другімі. Правыя партыі ледзь ці не з першых дзён дзейнасці II Думы настойліва патрабавалі яе роспуску і змены выбарчага закона. Асаблівай актыунасцю ў гэтых адносінах вызначаўся "Русский окраинный союз". Улічваючы слабасць апошняга рэвалюцыйнага ўздыму, стомленасць і расчараванне шырокіх народных мас вынікамі працяглай і надзвычай на-пружанай барацьбы, урад П. Сталыпіна са згоды Мікалая II рашыўся выка-наць патрабаванне правых - распусціць Думу і змяніць выбарчы закон без санкцыі народных прадстаўнікоў. Шукаючы зачэпку для разгону Думы, П.Сталыпін у маі 1907 г. сфабрыкаваў ілжывае абвінавачанне сацыял-дэ-макратычнай фракцыі ў падрыхтоўцы змовы супраць цара і патрабаваў ад Думы пазбавіць яе членаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія выкрыла лжывасць абвінавачання. Не чакаючы абмеркавання вынікаў рас-следавання, Мікалай II указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў Думу і аднача-сова - насуперак Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. - змяніў выбарчы закон. Па сутнасці гэта быу дзяржаўны пераварот. Ім і закончылася першая расійская рэвалюцыя. 4. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). На падзеі "крывавай нядзелі" у Пецярбургу БСГ адгукнулася лістоўкай "Царова жніво", якая заклікала падтрымаць барацьбу пецярбургскіх рабочых за звяржэнне царызму. Праграмныя патрабаванні БСГ у рэвалюцыі асвят- __________________________ 1Государственная дума. Стенографический отчет. Т 1. С.1616-1618.
2Минское слово. 1907. №№ 101, 117, 127, 138, 191; Шабуня К.И. Аграрный вопрос и 337
ляліся ў лістоўцы "Што такое канстытуцыя" (сакавік 1905 г.). Паляпшэнне долі народных мас яна звязвала з ліквідацыяй самадзяржаўя і пераходам усёй паўнаты улады да Канстытуцыйнага сходу, выбранага агульным, роўным і тайным галасаваннем. Сход павінен быу мець права выдаваць законы, вырашаць пытанні аб вайне і міры і г.д. Грамада выказалася за свабоду друку, сходаў, саюзаў, "веры і народнасці", школы на роднай мове, адказ-насць чыноўнікаў перад судом народа, недатыкальнасць асобы, прагрэсіўны падатак, патрабавала вызвалення палітычных зняволеных, заклікала не плаціць падаткі, неадкладна праганяць са службы сельскіх стражнікаў, ураднікаў, прыставаў, земскіх. Пытанне аб нацыянальна-дзяржаўным улад-каванні Беларусі ў гэтай лістоўцы не ўзнімалася1. Разам з эсэрамі ў тым жа месяцы БСГ арганізавала сялянскі з'езд. Вынікі яго работы асвятляліся ў спецыяльнай лістоўцы. Удзельнікі з'езда закліналі сялян ствараць у вёсках грамады-брацтвы і праз сваіх выбарных злучацца у "адну вялікую грамаду" з мэтай адабраць ад цара, казны і паноў усю зямлю і зрабіць так, каб кожны, хто хацеў працаваць на ей, у тым ліку і паны, "мог да-стаць столькі зямлі, сколькі яму трэба, каб з яе сваім трудом пражыць". Яны адмоўна паставіліся да раздзелу зямлі ва ўласнасць сялян па ўраўняльнаму прынцыпу, зыходзячы з таго, што ужо ў другім пакаленні не было б роўнасці паміж 1М1 ("бо адзін чалавек падзяліў бы сваю часць на двух, а другі на пяць сыноў чым болей, і зноў пайшло б тое самае, што цяпер"). Роўнасць і спра вядлівасць, на думку ўдзельнікаў з'езда, забяспечвалі наступныя два споса-бы вырашэння аграрна-сялянскага пытання: 1) калектыунае ("гуртам") гас-падаранне сялян на агульнай зямлі пры дакладным уліку ўдзелу кожнага з іх у грамадскай працы з адпаведнай яе аплатай; 2) аднаасобнае вядзенне сяля-намі сваей гаспадаркі на надзелах зямлі, атрыманых ад сельскай грамады па ураўняльнаму прьнцыпу, з перыядычнымі перадзеламі іх у залежнасці ад велічыні сям'і Рэалізацыя гэтай праграмы звязвалася з ліквідацыяй царска-га самадзяржаўя шляхам усенароднага ўзброенага паўстання. Дэлегаты з'езда заклікалі сялян рыхтавацца да яго, "даставаць стрэльбы, рэвальверы, вінтоўкі, каб было чым абараніцца, і заваяваць новы парадак карыстання зямлёю кожнаму, хто на ей сам працуе". "Цяпер надыходзіць час, - гавары-лася ў лістоўцы, - калі народ сам павінен падняцца ды пастанавіць аб сваей долі Дзеля таго будзем гнаць усякіх начальнікаў, разбіваць ды паліць кан-цылярыі і паліцэйскія ўпраўленні, разганяць і біцъ паліцыю і жандараў; пе-растанем плаціць падаткі і адбываць павіннасці...". Рашэннямі з'езда прадугледжваўся пераход улады на усёй беларускай зямлі ў рукі сейма-схода народных прадстаўнікоў, выбарных ад кожнай во-ласці, які павінен быу ўстанавіць новыя справядлівыя законы і падаткі і вы-значыць, "на якія народныя патрэбы маюць ісці грошы, што плаціць народ". "Кожны народ, - было заяўлена на з'ездзе, - павінен мець свой сейм, каторы вёў бы яго справы, але ўсе народы, што жывуць у Расіі;, маюць яшчэ і агуль-ныя справы. Дзеля таго трэба, каб выбарныя ад нашай Беларусі і Літвы, ад Польшчы, Фінляндыі, Каўказа і ўсіх другіх народаў разам з рускімі збіраліся на агульны сейм у Пецярбургу, чым у якім другім горадзе і там усе разам пастанаўлялі аб сваіх агульных справах"2. Вясною і летам 1905 г. БСГ пашырыла агітацыю сярод сялян і пастаян-ных сельскагаспадарчых рабочых, заклікаючы іх да правядзення арганізава- ___________________________ 1 Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. Мн., 1927. С.67-71. 2 Там жа. С.75-77; НГАБ, ф.1430, воп. 2, спр.135, арк.62-63. 338
ных страйкау у панскіх маёнтках з мэтай паляпшэння ўмоў найму і свайго становішча. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць адозва "Да ўсіх работнікаў і работніц дваровых, да ўсіх дзеравенскіх людзей на туташняй зямлі Беларускай", выдадзеная ў чэрвені масавым тыражом (10 тыс. экземпляраў). Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байката-вала булыгінскую Думу, пераконвала, што царскі маніфест аб скліканні Думы - "адно ашуканства", і заклікала народ да далейшай барацьбы за свабоду. "Будзем Сілай дабівацца канстытуцыі, або права народу сваей ўласцю пастанаўляць аб сваіх справах і патрэбах, - гаварылася ў лістоўцы "Царова дума". - Не супакоімся, пакуль кожны чалавек, што жыве ў Расіі, не будзе мець права выбіраць выбарных у Канстытуцыйны сход, ці сейм, суполь-нымі, роўнымі і тайнымі выбарамі, пакуль не даб'емся права свабодна пісаць і гаварыць праўду, збірацца і змаўляцца, як палепщыць сваю долю. Патрабуем, каб кожны народ меў права сам пастанаўляць аб сваіх справах, выбіраць сабе сваіх чыноўнікаў і судзіць іх, гаварыць, пісаць і вучыцца па-свойму. Патрабуем, каб кожны народ меў свой сейм у сваім краі Далоў цара і яго правіцельства! Далоў царову Думу! Хай жыве народнае праўленне і Канстытуцыйны сход у Вільні"'- У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы "Браткі хрысціяне!" і "Да салдат!" Першая з іх выкрывала дзейнасць улад, накірава-ную на арганізацыю яўрэйскіх пагромаў сіламі чарнасоценцаў, і заклікала хрысціян і яўрэяў да братняй згоды і сумеснай барацьбы за свабоду. Другая адозва даказвала, што нельга верыць Маніфесту 17 кастрычніка, і заклікала салдат не паднімаць зброю супраць народа. Заканчвалася яна лозунгам: "Хай жыве згода армія з народам! Далоў новую царскую думу! Хай жыве народны сход Літвы і Беларусі ў Вільні2 Гэта адозва сведчыць, што Грамада без ваганняў, услед за выданнем Маніфеста 17 кастрычніка, падтрымала рэ-валюцыйна-дэмакратычны лозунг байкоту новай Дзяржаўнай думы, не зва-жаючы на абвешчаныя Мкалаем II свабоды, пашырэнне выбарчага права і наданне Думе заканадаўчых паўнамоцтваў. У 1905 г. Мінская і Віленская арганізацыі БСГ паступова пашыралі агітацыйную дзейнасць сярод рабочых прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працавалі выхадцы з беларускай вёскі. У дні кастрычніцкай палітычнай стачкі на мітынгах у Мінску выступаў I. Луцкевіч. Ён адыграў важную ролю ў ажыццяўленні рашэння Мінскага кааліцыйнага савета аб правядзенні агульнагарадской стачкі пратэсту ў адказ на Курлоўскі расстрэл. У Вільні і яе прамысловым прадмесці Нова-Вілейску актыуна дзейнічала А. Пашкевіч (Цётка). Яна часта выступала на розных мітынгах. Шырокую папулярнасць набыу яе верш "Хрэст на свабоду", які выдаваўся на мове арыгінал а не толь Грамадою, але Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, а таксама ППС у Літве3. Выдатныя арганізатарскія здольнасці і самаахвярнасць у рэвалюцый-най барацьбе праявіў А. Бурбіс. У лістападзе-снежні 1905 г. пад яго кірауніцтвам у Мейшагольскай воласці Віленскага павета старая ўлада была фактычна скінута, узнікла "Мейшагольская рэспубліка". Паводле абвінаваўчага акта, Бурбіс з групай аднадумцаў (студэнт Алеснікаў, сяляне Запольскі, Струй, Ярусь і інш.) "самавольна" збіраў валасныя сходы, высту- ________________________ 1Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. С.78-79. 2Там жа. 3ЛуцкевічА. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацыяў. Мн., 1991. С. 17-19.
пау на іх, а таксама на кірмашовай плошчы, з балкона карчмы з прамовамі ў якіх заклікаў сялян не выконваць распараджэнняў царскіх улад, сілай адбіраць у памешчыкаў зямлю, праганяць земскіх начальнікаў, станавых прыставаў, валасных старшынь, не плаціць падаткау, не адбываць вайско-вай павіннасці, закрываць казённыя вінныя крамы. На валасным сходзе 14 снежня 1905 г. ён зачытаў і прапанаваў сялянам прыняць два прыгаворы. У адным з іх заяўлялася, што абяцаная ў Маніфесце 17 кастрычніка Дзяр-жаўная дума народу не патрэбная і сяляне не павінны яе выбіраць. На думку Бурбса, трэба дамагацца склікання Устаноўчага сходу, выбранага на аснове усеагульнага, роўнага, прамога і тайнага галасавання. Гэты сход прыме законы, назначыць падсправаздачны яму ўрад, перадасць у карыстанне ўсяго народа зямлю, і кожны зможа карыстацца екі пры умове апрацоўгкі сваімі сіламі, без эксплуатацыі чужой працы, забяспечыць усім грамадзянам сва-боду слова, сходаў, сумлення, друку, саюзаў, недатыкальнасць асобы. Правамі кожнага краю павінны кіраваць яго выбарныя. Беларускаму краю неаб-ходна поўнае самакіраванне з сеймам у Вільні. Ускосныя падаткі акцызы адмяняюцца, уводзіцца адзіны падаходны падатак. Скасоўваюцца саслоўі Вызваляюцца ўсе палітычныя вязні. Забараняецца пакаранне смерцю. Дзяржава на казённы кошт забяспечвае ўсеагульнае навучанне дзяцей на іх роднай мове. На валасных сходах голас даецца ўсім жыхарам воласці. Другім прыгаворам скасоўвалася ўлада ранейшага валаснога праўлення, ад-мяняліся ўсе падаткі і павіннасці на карысць антынароднага ўрада, закрываліся казённыя вінныя крамы, назначаліся выбары новых кіраўнікоу воласці1. Віленскі губернатар неўзабаве паслаў у Мейшаголу (22 вярсты ад Вільні) казакаў, якія ліквідавалі "рэспубліку"2. А.Бурбісу ўдалося пазбег-нуць арышту. Рэвалюцыйную агітацыю сярод сялян Койданаўскай воласці Мінскага павета ў снежні 1905 г. вяла група грамадоуцаў у складзе К. Кастравіцкага (Каруся Каганца), С. Багушэўскага, С. Дацко, В. 1 М. Кардзецкіх. Яны выступалі на сходах сялян і распаўсюджвалі сярод іх нелегальныя выданні -"Маніфест", пракламацыю Беларускага сялянскага саюза, "Рэзалюцыю 1-га дэлегацкага з'езда Усерасійскага сялянскага саюза" і беларускамоуны зборнік "Песні". Па сведчанні паліцыіі, сяляне пад уплывам агітацыі адмаўляліся плаціць падаткі.19 снежня агітатары былі арыштаваны ва ўро-чышчы Цекліполь Койданаўскай воласці. Паліцыя адабрала ў іх некалькі дзесяткау экземпляраў гэтых выданняў, два рэвальверы з баявымі патронамі, два фінскія нажы і самаробны кінжал. "Маніфест", які распаўсюджвала група К.Кастравіцкага, быу выдадзены 3 снежня 1905 г. ад імя Савета рабочых дэпутатаў (Пецярбургскага), Галоўнага камітэта Усерасійскага сялянскага саюза, Цэнтральнага камітэта (бальшавіцкага) і арганізацыйнай камісіі (меншавіцкай) РСДРП, ЦК ПСРі ЦК ППС. Гэтыя арганізацыіі канстатавалі, што царскі урад давёў краіну да эканамічнага, ваеннага і фінансавага банкроцтва. "Выхад адзін, - заяўлялі яны, - скінуць урад, адабраўшы у яго апошнія сілы... апошні спосаб жыцця яго - даходы". Дзеля гэтага заклікалі насельніцтва не плаціць у казну вы- ______________ 1 Біч М. "Стары змаганец" // Мастацтва Беларусі. 1986. №3. С.69-71. 2Луцкевіч. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацыяў. С. 19-20. 2 ДАРФ, ф.ДП, АА, воп.1910, спр.536, арк.1 1 адв.; Бгч. М. Ад родных шу. Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца// Полымя. 1988. №3. С.146-147. 340
купных і ўсякіх іншых плацяжоў, забіраць уклады з ашчадных кас і дзяр-жаўнага банка, патрабуючы выплаты залатымі і срэбнымі рублямі, дамагацца таго ж і пры выдачы заработнай платы, пры усіх здзелках. 3 усенародным фінансавым байкотам царызму аўтары "Маніфеста" звязвалі непазбеж-насць яго падзення і пераходу ўлады да Устаноўчага сходу. "Маніфест" пад-трымалі ЦК БСГ і Беларускі сялянскі саюз, якія 4 снежня перавыдалі яго асобнай лістоўкай тыражом 3 тыс. экземпляраў у перакладзе на беларускую мову, далучыушы пры гэтым свае подпісы да згаданых вышэй арганізацый і партый1. II з'езд БСГ. Змены ў праграме.У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся II з'езд Грамады, які перагледзеў партыйную праграму, прыняў ар-ганізацыйны статут і выбраў ЦК у складзе 1.І А. Луцкевічаў, В. Іваноўскага 1 А. Бурбіса2. Фармулёўкі канчатковай мэты (замена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшыя палітычныя задачы БСГ (звяржэнне са-мадзяржаўя) разам з пралетарыятам усёй Расіі ў новай праграме захаваліся. Асноўныя змены у ёй датычылі вызначэння характэру партыі, вырашэння нацыянальнага і аграрна-сялянскага пытанняў. II з'езд абвясціў Грамаду ар-ганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыя-нальнай, г. зн. не нацыянальна беларускай (як у праграме 1902 г.), а інтэрна-цыянальнай краёвай партыяй. Ён выказаўся за замену самадзяржаўнага ладу ў Расіі федэратыунай дэмакратычнай рэспублікай са свабодным сама-вызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей, што ува-ходзілі ў склад дзяржавы. Пры гэтым было вылучана патрабаванне тэрыта-рыяльна-дзяржаўнай аўтаноміі Беларускага краю з мясцовым сеймам у Вільні. Па аграрна-сялянскім пытанні II з'езд Грамады прызнаў неабходнасць карэннай аграрнай рэформы, якая перш за ўсё пашырала б землекарыстанне малазямельных сельскіх працаўнікоў. Заявіушы, што БСГ імкнецца да пераходу ўсёй зямлі ў грамадскую уласнасць, ён сфармуляваў патрабаванне утварыць абласныя зямельныя фонды шляхам канфіскацыі казённых, удзельных, кабінецкіх, царкоўных, манастырскіх і прыватнаўласніцкіх зямель для надзялення малазямельных і беззямельных сялян на правах па-жыццёвага карыстання за рэнту, якая паступала б ва ўласнасць краю. Форму і парадак канфіскацыі павінны былі вызначыць абласныя дзяржаўныя арганізацыі, а колькасць зямлі, неабходнай для надзялення, - ніжэйшыя са-макіруючыя арганізацыі. Такім чынам, па аграрным пытанні БСГ ад-мовілася ад лозунга сацыялізацыі з ураўняльным (адпаведна працоўнай норме) землекарыстаннем. Нічога не гаварылася ў ей аб распаўсюджанні 1ДЭ1 усебаковага сябравання і таварыстваў (г.зн. кааперацыі) як шляху для пераходу да сацыялістычнай гаспадаркі . Новая аграрная праграма БСГ грунтавалася на 1ДЭ1 муніцыпалізацыі зямлі. Аналагічная праграма ў кра-савіку 1906 г. была прынята меншавікамі на IV з'ездзе РСДРП. Для ажыццяўлення ўсіх вызначаных у праграме палітычных і сацы-яльных пераўтварэнняў II з'езд БСГ прызнаў неабходным скліканне пасля звяржэння самадзяржаўя Устаноўчага сейма Беларускага краю __________________________ 1 ДАРФ, ф.1741, №34933. 2 Бур&с А. Беларуская сацыялістычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903- 1907) // Беларусь: нарысы гісторьп, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 180 (тэкст
3 Шлюбскг А. Да гісторыіп Беларускай сацыялістычнай грамады // Полымя. 1925. №5.
на аснове усеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права з тайным га- ласаваннем1. Чэрвеньская (1906 г.) канферэнцыя БСГ.Канферэнцыя была склікана па ініцыятыве Мінскага краёвага камітэта і працавала 3-4 чэрвеня. Удзельнічалі ў ей 15 чалавек - прадстаўнікі ЦК, Віленскага і Мінскага краевых (абласных) камітэтаў, Пецярбургскай групы, Мінскага рабочага камітэта, Віленскай трупы вучнёўскай моладзь Лідскай, Дзісенскай і Бель-скай павятовых арганізацый. 3-за тэрміновага склікання не ўсе мясцовыя арганізацыі прыслалі сваіх дэлегатаў2. Канферэнцыя разгледзела пытанні аб тактыцы, адносінах да ППС у Лігве, дзейнасці на месцах, партыйнай арганізацыі і інш. У рэзалюцьй аб тактыцы адзначалася, што БСГ, працягваючы байката-ваць Дзяржауную думу як нездавальняючую форму народнага прад-стауніцтва, усё ж будзе падтрымліваць тыя патрабаванні рэвалюцыйных элементау ў Думе, якія не пярэчаць яе праграме. Разам з тым канферэнцыя прызнала вялікае рэвалюцыйнае значэнне паслання ў Думу наказаў і хада-коў ад сялян у сэнсе развіцця іх самасвядомасці і даручыла мясцовым камітэтам і апгіатарам аргагізацыю гэтай справы, а абласным камітэтам -распрацоўку агульнай формы зваротаў. Дэлегаты выказаліся за поўны бай-кот урадавых землеўпарадкавальных камісій, увядзенне якіх праектавалася у 1906 г3. Пытанне аб адносінах да ППС у Літве было ўключана ў парадак дня кан-ферэнцыі ў сувязі з прапановай кіраўнщтва гэтай партыі аб утварэнні разам з БСГ і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй адзінай сацыял-дэмак-ратычнай партыі Беларусі і Літвы з самастойнымі нацыянальнымі секцы-ямі. Паводле ўспамінаў А.Луцкевіча, БСГ горача падтрымлівала гэту ідэю, аднак прыняцце яе да рэалізацыі абумоўлівала згодай будучай партыі са сваей (грамадаўскай) аграрнай праграмай (агульнапалігычная праграма ППС у Літве, БСГ 1 ЛСДП супадала). Папярэднія перагаворы з лідэрамі ППС у Літве (П.Шумавым і інш.) вялі А.Луцкевіч і А.Уласаў. Пагадненне па аграрным пытанні не было дасягнута, паколькі "пэпээсаўцы" стаялі на платформе "прырэзку" да надзелаў сялян і адхілялі радыкальную перабудову аграрных адносін, звязаную з ліквідацыяй памешчыцкага землеўладання4. Разгледзеўшы гэта пытанне, канферэнцыя БСГ прызнала, што зліццё партый на аснове агульнай аграрнай палітыкі немагчыма. Разам з тым яна канстатавала супадзенне палітычных прынцыпаў ППС у Літве і БСГ і на гэтай падставе выказалася за сумесную барацьбу з мэтай іх ажыццяўлення5. Рэзалюцыя аб дзейнасці на месцах абавязвала мясцовыя арганізацыі зрабіць усе захады для таго, каб выкарыстаць рэвалюцыйны настрой сялян-ства ў мэтах зліцця барацьбы сялян за зямлю з агульнапалітычным рухам. Па арганізацыйным пытанні канферэнцыя пацвердзіла нормы статута,
______________________
1 Шлюбскі А. Да гісторыі Беларускай сацыялістычнай грамады // Полымя, 1925. №5. С.158-161 (поуныя тэксты праграм БСГ 190311906 гг.). 2БДАМЛМ, ф.З, воп.1, спр.141, арк.9. 3 Там жа, арк.6-7. ^Луцківіч А. За дваццаць пяць гадоў. С.34-35. 5БДАМЛМ, ф.З, воп.1, спр.141, арк.7. 342 ён утварыу з членаў партыі камісіі па справах тэхнікі, фінансаў і інш. Мясцовыя камітэты падпарадкоўваліся абласным камітэтам і фарміраваліся імі. Там, дзе існавалі буйныя рабочыя арганізацыі, ствараліся строга заканспіраваныя рабочыя камітэты, а пры іх - рабочыя саветы з прадстаўнікоў раённых рабочых арганізацый1. Прыняцце гэтай рэзалюцыі сведчыла аб тым, што статут БСГ, зацверд-жаны у пачатку студзеня 1906 г., прадугледжваў выбарнасць мясцовых камітэтаў, якія ва ўмовах наступлення контррэвалюцыі давялося ад-мяніць. Разам з тым з матэрыялаў канферэнцыі можна зрабць выснову, што БСГ да лета 1906 г. значна пашырыла свой ўплыў сярод рабочых, у прыват-насці ў Мінску і Вільні, дзе аформіліся адпаведна рабочыя камітэты і рабочая група. Канферэнцыя патрабавала ад ЦК справаздачы аб яго дзейнасці перад аб-ласнымі камітэтамі і даручыла ўсім арганізацыям звярнуць самую сур'ёзную ў'вагу на праблему партыйнага фінансавання. Сярод магчымых крыніц папаўнення партыйнай касы яна назвала наладжванне экспрапрыя-цый урадавых грошай, абкладанне прыхільнікаў, збор з арганізаваных партыяй людзей, выданне падпісных лістоў, стварэнне камерцыйных прад-прыемствау. Вельмі актуальнай задачай ЦК прызнавалася хутчэйшае выданне партыйнага органа2. Газета "Наша доля". Першым перыядычным органам БСГ стала легальная тыднёвая газета "Наша доля", якая выдавалася ў Вільні з 1 верасня да 1 снежня 1906 г. кірыліцай і лацінкай ва умовах разгорнутага наступлення контррэвалюцыі, што і прадвызначыла яе лёс. Афіцыйным рэдакта-рам-выдаўцом "Нашай долі" быу зацверджаны віленскі мешчанін I. Тукеркес, фактычнымі ж рэдактарамі з'яўляліся і.І А. Луцкевічы, Цётка і Ф. Умястоўскі. У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічаў А. Уласаў, які прыцягнуў да супрацоуніцтва з газетай Я.Коласа. Першы нумар "Нашай долі" пачынаўся вершам Цёткі "Наш палетак", прысвечаным тэме нацыянальнага адраджэння беларусаў. У нумары пераважалі матэрыялы рэвалюцыйна-дэмакратычнага змес-ту, у пэунай ступені завуаліраванага з мэтай пазбегнуць цэнзурнага прасле-давання. Артыкул "Што будзе" канстатаваў, што царскі урад "не дасць народу ні зямлі, ні праўдзівае свабоды" і падводзіў да высновы аб неабходнасці звяржэння ўрада. У публіцыстычным творы Цёткі "Прысяга над крывавымі разорамі" у сімвалічных вобразах трох братоў, сыноў беларускага се-ляніна-бедняка - дворнага парабка, салдата і пецярбургскага рабочага - па-казваліся вядучыя сілы, якія, заключыушы брацкі саюз, маглі забяспечыць перамогу рэвалюцыі, пераход казённых і дворных (панскіх) зямель у рукі народа. Усім, хто баяўся выступіць супраць "казённага" і "дворнага", бра-ты, скрыжаваўшы у прысязе рукі, адказваюць: "Мы дамо! Мы сіла - мы права!" Ідэя саюза вясковай і гарадской працоўнай беднаты як галоўнай пераду-мовы поспеху у барацьбе за лепшую долю прапагандавалася і ў наступных нумарах газеты. Зрабіць перамену да лепшага, як падкрэслівала газета, можа толькі ўвесь рабочы народ, уся вясковая і мясцовая працавітая бедната, калі ўсе разам пойдуць па адной дарозе, дзеля чаго усе мужыцкія саюзы павінны злучыцца праз свае камітэты з рабочымі саюзамі і партыямі ў го-радзе". У трэцім нумары быу змешчаны верш Я.Коласа "Беларусам". ___________________________ 1 БДАМЛМ, ф.З, воп.1, спр.141, арк.8. 2Там жа, арк.9.
Пачатак выдання "Нашай нівы". Дзейнасць БСГ на схіле рэвалюцыі.Пакінуўшы "Нашу долю", кіраўнікі БСГ арганізавалі ў Вільні выданне но-вай штотыднёвай газеты "Наша ніва". У рэдакцыю яе ўваходзілі і.І А. Луц-кевічы і А. Уласаў. Першыя чатыры нумары у якасці рэдактара-выдаўца падпісваў З.Вольскі, наступныя (на працягу шэрагу гадоў) - А. Уласаў. У перадавым артыкуле першага нумара, які выйшаў 10 (23) лістапада 1906 г., заяўлялася: "Не думайце, што мы хочам служыць толью ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму скрыуджанаму белару-скаму народу. Мы... будзем старацца, кааб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы людзі, каб пазналі свае правы..." (выдзелена у арыгінале). 3 дадзенай жа заявы вынікала, што грамадоўская рэдакцыя "Нашай нівы" сышла з пазіцыі абароны класавых інтарэсаў сялян і сваім крэда абвясціла абарону нацыянальных інтарэсаў прыгнечанага беларускага народа і аб'яднанне яго на аснове нацыянальнай 1ДЭ1. Аднак шматлікія рэдакцыйныя і іншыя матэрыялы, апублікаваныя ў "Нашай ніве" у канцы 1906 - першай палове 1907 г., сведчаць пратое, што газета арыентавалася на працоўныя масы народа. У публікацыях, прысвеча-ных тэме выбараў у II Дзяржаўную думу, яна тлумачыла працоўным адзінства іх інтарэсаў і неабходнасць аб'яднання незалежна ад веравызнан-ня для таго, каб перамагчы на выбарах і праз сваіх дэпутатаў дабіцца паляп-шэння свайго становішча2. Сацыяльна-эканамічная і нацыянальна-палітычная праграма газеты на пачатковым этапе яе выдання выкладалася ў артыкуле "Зямельная справа ў Беларусі" у форме наказу думскім дэпутатам ад краю. Найперш яны павінны былі дабіцца вырашэння пытання аб забеспячэнні малазямельным і беззямельным сялянам свабоднага доступу да зямлі, скасавання ўсіх абме-жавальных законаў адносна яе куплі і продажу, а таксама цераспалосіцы і сервітутау ("без крыуды для працуючых"). ______________________ 1 БДАМЛМ, ф.З, воп.1, спр.141, арк. 137-138. 2 Наша ніва. 1906. 24 лютап.
Узнімаючы аграрнае пытанне, "Наша ніва" вясною 1907 г. неаднаразова адзначала: у Беларусі зямлі казённай, удзельнай, манастырскай, царкоўнай і касцёльнай так мала, што задаволіць ёю сялян немагчыма. У гэтай сувязі яна крытыкавала пазіцыю думскіх дэпутатаў ад памешчыкаў заходніх губерняў, якія "частавалі" сялян толькі гэтай зямлёю і заяўлялі аб недатыкальнасці памешчыцкага землеўладання. Газета падтрымлівала патрабаванне браць зямлю, "дзе выпадае і прымусам ад памешчыкаў". Пры гэтым яна апубліка-вала праект зямельнай рэформы літоўскіх сацыял-дэмакратаў, выбраных у Дзяржаўную думу ад Ковенскай губерні, які фактычна супадаў з праграмай БСГ, прынятай на яе другім з'ездзе. "Наша ніва" асуджала дзейнасць у Беларусі як "истинно-русских", так і 'истинно-польских" нацыяналістаў, характарызуючы іх як зацятых ворагаў ________________ 1Наша ніва. 1906. 22 снеж. 2Там жа. 1907. 6 студз. 345
беларускага народа, рэзка выкрывала здраду агульнасялянсм інтарэсам з боку тых беларускіх сялян, якія трапілі ў Думу, пайшоўшы на саюз з расійскай чорнай сотняй, ці адпаведна з мясцовымі польскімі памешчыкамі і каталіцкімі ксяндзамі1. У канцы 1906 - першай палове 1907 г. працягвалася і нелегальная дзей-насць БСГ, хоць і ў значна больш вузкіх маштабах, чым у папярэдні перыяд рэвалюцыі. У Пецярбургскім падпольным выдавецтве "Грамада" быувы-дадзены некалькі брашур рэвалюцыйна-дэмакратычнага зместу, у тым ліку "Як мужыку палепшыць свае жыццё" (кірыліцай і лацінкай), "Чы будзе для усіх зямлі?", "Што такое свабода?" Г Сігава (пераклад з украінскай мовы), "Забастовка" (лацінкай), "Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць"2. Мінскі рабочы камітэт БСГ у партыйнай друкарні выдаў да 1 мая (18 кра-савіка) 1907 г. адозву "Таварышы рабочыя" (на рускай мове) з заклікам да аб'яднання і барацьбы "за чалавечае шчасце, за сацыялізм"3. Паводле няпоўных звестак, выданні "Грамады" напярэдадш рэвалюцыі 1905-1907 гг. распаусюджваліся ў Мінску, Вільні, Дзісне, Рэчыцы, Мінскім, Ігуменскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Навагрудскім, Слуцкім паветах Мінскай губерні; Віленскім, Лідскім, Дзвінскім, Ашмянскім паветах Вілен-скай губерні; Гродзенскім, Брэсцкім і Бельскім паветах Гродзенскай гу-берні. Фактаў распаусюджання літаратуры БСГ у Магілёўскай і Віленскай губернях практычна не зафіксавана. Уплыу БСГ у рабочым руху гарадоў, за выключэннем Мінска і Вільні, амаль не адчуваўся. Асноўным аб'ектам яе агітацыі з'яўляліся сельскія рабочыя і сяляне-падзёншчыкі. У шэрагу паветаў яна арганізавала значныя сельскагаспадарчыя забастоукі, праводзіла палітычныя сходы і мітынгі. У канцы 1906 - пачатку 1907 г. Мінскі краёвы камітэт БСГ, як ужо адзначала-ся, разам з мясцовымі арганізацыямі РСДРП, ПСР, Бунда і прафсаюзаў ува-ходзіў у левы блок па выбарах у II Дзяржауную думу. У паветах Мінскай гу-берні Беларуская сацыялістычная грамада выставіла свой спіс кандыдатаў на усіх участках і мела прыкметны поспех. У Мінскім, Слуцкім, Наваг-рудскім паветах яе прадстаўнікі былі праведзены у склад выбаршчыкаў4. Аднак на губернскім сходзе выбаршчыкаў ні адзін кандыдат у Думу ад левых партый не быу падтрыманы. ГЛАВА 2 САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ 1. Сельская гаспадарка і аграрная рэформа П.Сталыпіна інтэнсіфікацыя і дынаміка сельскагаспадарчай вытворчасці. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства.У пачатку XX ст. вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства. 3 развіццём капіталістычных адносін на вёсцы, павелічэннем колькасці сельскага насельніцтва яго пра-дукцыйныя сілы узрасталі. 3 1899 да 1913г.у Беларусі з пашырэннем ворна- ______________________ 1 Наша ніва. 1907. 13 крас. 2Александрович С.Х. Пуцявшы роднага слова. Мн., 1971. С.142,154-155. 3РДГА,ф.1741,№48. 4 Наша ніва. 1907. 25 студз.; 2 лют. 346 га кліна агульная пасяўная плошча павялічылася з 3870,2 тыс. да 4052 тыс. дзесяцін, Ц1 на 4,7 %. Аднак яе прырост назіраўся толькі на сялянскай надзельнай зямлі - з 2474,2 тыс. да 2698,1 тыс., або на 9 %. На прыват-наўласніцкіх землях пасевы скараціліся з 1396 тыс. да 1353,9 тыс. дзесяцін (3 %) Хутчэй за усе пашыраліся пасяўная плошча і збор найбольш даходных, тэхнічных і кармавых культур (бульбы, лёну, канапель). Сярод іх першае месца займала бульба. За адзначаны перыяд у Беларусі яе плошча вырасла з 375,1 тыс. да 551,6 тыс. дзесяцш (47,1 %), а удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы на прыватнаўласніцкай зямлі ўзнялася з 9,5 да 14,6 %, на сялянскай надзельнай - з 9,8 да 12,3 %. Сярэднегадавы чысты (за вылікам насення) збор бульбы павял1ічыуся са 124,4 млн пудоу у 1899-1901 гг. да 184,7 млн пудоу у 1911-1913 гг., або на 48,6 %. У пачатку XX ст. Беларусь заставалася адным з найбуйнейшых рэгіёнаў вытворчасці бульбы. Напярэ-дадні Першай сусветнай вайны на яе прыпадала 17,2 % усяго бульбянога поля еурапейскай часткі Расійскай імперыі1. Асноўную масу таварнай бульбы перапрацоўвалі на спірт, большая частка якога паступала на продаж. У пауночных паветах важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з'яўлялася льнаводства. Тут было сканцэнтравана каля 2/3 пасеваў лёну ў Беларусі. 3 1899 да 1913 г. яны узраслі з 91,5 тыс. да 100,1 тыс. дзесяцін (9А %) * склалі 2,5 % агульнай пасяўной плошчы. Сярэднегадавы збор ільно-валакна павялічыуся з 1794 тыс. пудоу у 1899-1901 гг. да 2928,2 тыс. пудоу ў 1911-1913 гг., щ на 63,2 %. Значнае перавышэнне яго росту ў параўнанні з пасевамі сведчыць аб інтэнсіфікацыі льнаводства, якое ўсё больш прыста-соўвалася да рынку. Амаль 3/4 пасяўной плошчы лёну і збору льновалакна прыпадала на сялянскія надзельныя землі2. Заможныя сялянскія гаспадаркі паўночных паветаў спецыялізаваліся на вытворчасці лёну на продаж. Апошняя, як і ў другой палове XIX ст., былі адным з асноўных рэгіёнаў гандлёвага льнаводства ў краіне. У 1913 г. параунальна з 1899 г. у Беларусі пасевы збожжавых (з улікам зернебабовых) культур узраслі толькі на 4,1 тыс. дзесяцін (0,1 %), а іх удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы знізлася з 87,2 да 83,4 %3. Разам з тым ураджайнасць збожжа павышалася. Сярэдняя ураджайнасць збожжавых культур у Беларускім рэгіёне у 1911-1913 гг. параўнальна з 1900-1902 гг. узрасла на прыватнауласніцкіх землях з 41,2 да 54,8 пудоу з дзесяціны (33,2 %), на сялянскіх надзельных - з 37 да 47,2 пудоу (27,6 %)4. Павелічэнне збору збожжа адбывалася амаль выключна за кошт інтэнсіфікацыі збожжавай гаспадаркі. Аднак тэмпы росту прадукцыі збожжа былі недастаткова высокія. Па яго ураджайнасці Беларусь працягвала адставаць ад многіх рэгіёнаў імперыі. У пачатку XX ст. важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці, цесна звязанай з земляробствам, заставалася жывёлагадоўля. У гэты перыяд назіраўся рост, ды і то нязначны, толькі пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Статак астатніх відаў свойскай жывёлы паменшыуся. У 1913 г. адносна 1900 г. у пяці заходніх губернях пагалоўе буйной рагатай жывёлы (без ма- ________________
' Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1901. №48. С.24-25, 76-79, °4 84, 86-87, 90, 151-152, 155-158; Статистика Российской империи. Урожай 1899 года. ^П6., 1900. Вып. II; Урожай 1900года. СПб., 1901. Вып. II; Урожай 1901 года. СПб., 1902. Вып. II; уРожай 1911 года. СПб., 1912. Вып. II; Урожай 1912 года. СПб., 1913. Вып. II; Урожай 1913 года. СПб., 1914. Вып. II. Падлічана паводле статыстычных даных аб пасевах і ўраджаях за адпаведныя гады. Падлічана паводле статыстычных даных аб пасевах і ўраджаях за адпаведныя гады. "•Экономика Белоруссии в эпоху империализма 1900-1917. Мн., 1963. С.141. 347
ладняку) павялічылася з 3539,9 тыс. да 3662,5 тыс., або на 3,5 %, а рабочых коней (звыш чатырох гадоў) скарацілася з 1554,4 тыс. да 1376,4 тыс., ці на 11,5 %, свіней з 2100,1 тыс. да 1889,2 тыс. - на 11,2 %, авечак і коз з 3274,7 тыс. да 2474 тыс. - на 24,4 %'. Гэта было выклікана перш за ўсё крызісам 1900 -1903 гг. і дэпрэсіяй 1904 - 1908 гг. у прамысловасці (паніжэннем попыту на таварную жывёлагадоўчую прадукцыыю, далейшым змяншэннем плошчы паш і сенажацей асноўнай масы сялянства, заменай малапрадукцыйнай жывёлы меншай па колькасці пародзістай жывёлай ў многіх пансгкіх і замож-ных і сялянскіх гаспадарках. Аднак Беларусь у пачатку XX ст., як і ў другой па-лове XIX ст., належала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі з параўнаўча развітой жывёлагадоўляй. Малочная і мясная жывёлагадоўля ў спалучэнні з вніакурствам, пры вядучай ролі малочнай гаспадаркі, тут з'яўлялася галоўным напрамкам рыначнай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Рост прадукцыйных сіл земляробства і часткова жывёлагадоўлі быу абумоўлены пашырэннем скарыстання ўдасканаленых прылад вытворчасці, машын і наёмнай працы, развщцём гандлёвага земляробства, у тым ліку вінакурства і іншых галін сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, па-велічэннем колькасці сельскага насельніцтва. Таксама паляпшалася тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1910 г. у Беларусі ў панскіх гаспадарках жалезныя плугі скла-далі 46,9 % усіх прылад для ворыва, жалезныя бароны і бароны з жалезнымі зубамі - 68,3 % іх агульнай колькасці, у сялянскіх - адпаведна 36,4 1 34 %. Памешчыкам належала 41,2 тыс. земляробчых машын (малатарань, веялак, сеялак, жняярак, конных грабель), сялянам (галоўным чынам кулакам і за-можным) - 32,5 тыс., амаль выключна малатарань і веялак2. У панскіх гаспадарках і гаспадарках сялянскай буржуазіі кабальныя адпрацоўкі сялян пасту-пова выцяснялліся наёмнай рабочай сілай. Напярэдадш Першай сусветнай вайны у параўнанні з 1897 г. колькасцю парабкаў у маёнтках і гаспадарках сялянскай буржуазіі Беларускага рэгіёна ўзрасласа 130 тыс. да 200 тыс. (53,8 %)3. Пашыраліся рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі.3 1900 да 1913 г. чысты (за вылікам увозу) вываз льновалакна і кудзелі з Беларусі ў іншыя рэгіёны краіны і за мяжу павялічыуся з 1619 тыс. да 1911 тыс. пудоў (18 %), мяса, бітай птушкі і дзічыны - са 188 тыс. да 395 тыс. пудоу (у 2,1 раза). Акрамя таго, за вынікам увозу напярэдадні вайны было адпраўлена 47,7 тыс. галоў свіней і 11,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы4. Інтэнсіўна развівалася вінакурства. 3 1901/1902 да 1912/1913 гаспадар-чага года ў пяці заходніх губернях колькасць бровараў узрасла з 484 да 630, ці на 30,1 %, а колькасць перакуранай бульбы - з 22,7 млн да 31,9 млн пудоў, або на 40,5 %. На спірт таксама перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн да 2,9 млн пудоу збожжа5. Большая частка спірту ішла на продаж. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле. Значная колькасць пра-дуктаў земляробства і жывёлагадоўлі збывалася на мясцовым рынку. _________________________ 1 Временник Центрального статистического комитета. №50. С.1, 2; Статистический 2 Сельскохозяйственные машины и орудия в Европейской и Азиатской России в 1910 г. 3Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914. С.58,104. "•Экономика Белоруссии в эпоху империализма 1900-1917. С.218. 2 Сборник статистико-экономических сведений по сельскому хозяйству России и некоторых иностранных государств. Год второй. СПб., 1908. С.12-13; Год девятый. Пг., 1916. С.Ш-187.
Сельскае насельніцтва няспынна расло. 3 1897 да 1913 г. у Беларусі яно павялічылася з 5845,1 тыс. да 7870 тыс. чалавек (34,6 /о)1. Натуральны пры-рост сям'і прымушаў сялян заворваць пашы, сенажаці, пашыраць плошчу ворнай зямлі. За кошт "вымывання" серадняцкіх слаёў вёскі ў пачатку XX ст. назірала-ся далейшае паглыбленне класавай дыферэнцыяцыі сялянства на сялян-скую буржуазію, галоуным чынам дробную, 1 сельею пралетарыят, пераваж-на з надзелам. Зыходзячы з размеркавання колькасці коней, зямлі, а таксама скарыстання наёмнай працы парабкаў "верхняй" групай сялян, можна сцвярджаць, што ў Беларуасі з канца XIX ст. да пачатку Першай сусветнай вайны удзельная вага сялянскіх серадняцкіх двароў зменшылася прыкладна з 30 да 20 %, а бядняцкіх - павьгалася з 60 да 70 %, сялянскай буржуазіі - з 8 да 11 %2. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства была якасна новай, найважнейшай з'явай ў сацыяльным развіцці капіталістычнай вёскі. У канцы гэтага перыяду дадзены працэс паранейшаму быу яшчэ далёкі ад завяршэння. Прычыны і мэты рэформы.Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. пры-мусіла царызм зрабіць круты паварот у аграрнай палітыцы, стаць на шлях паскарэння капіталістычнага развіцця вёскі. Рэформа П.Сталыпіна была адказам царскага самадзяржаўя, памешчыкаў на рэвалюцыю. У адзначаны перыяд сяляне выступалі з рэвалюцыйнымі патрабаваннямі, аж да нацыя-налізацыі ўсёй зямлі. Рэвалюцыя наказала, што сялянства вызваляецца ад наіўнай веры у цара, што яно ў цэлым здольна на актыуныя рэвалюцыйныя дзеянні, што інтарэсы сялян непрымірымыя з панскім землеўладаннем. Як вядома, першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя не выра-шыла аграрнага пытання, не ліквідавала панскай зямельнай ўласнасці і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся ўмовы для нова- _________________ 'Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. Вып. IV. Тетр.1. С.1; Вып^ Тетр.1. С.1; Вып. XI, ХХП, ХХШ. С.1; Статистический ежегодник России, 1913 г. Отд. I. С.33-35,39. 2Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси 1861-1914 гг. С.40,95. 349
га рэвалюцыйнага выбуху. Правячым колам манархічнай Расійскай імперыі, нягледзячы на часовую перамогу контррэвалюцыю, неабходна было пашырыць сваю сацыяльную базу, знайсці новую апору, паколкі старая апора - памешчыка і ваенная сіла - з'яўлялася недастатковай. Такой апорай, на думку ўрада, павінна была стаць прамыслова-гандлёвая буржуазія ў горадзе і сялянская буржуазія ў вёсцы. Праводзячы рэформу зверху, царызм імкнуўся прадухіліць рэвалюцыю знізу. "Моцны асабісты уласнік, - гаварыў П.Сталыпін, - павіен з'явіцца перашкодай для развіцця рэвалюцыйнага руху"1. Мэтай рэформы было, з аднаго боку, утварэнне класа кансерватыўнай сялянскай буржуазіі, якая стала б апорай царскага самадзяржаўя і саюзнікам памешчыка ў вёсцы, з другога - ператварэнне асноўнай масы сялян у парабкаў і прамысловых рабочых. Акрамя таго, ставіўшася задача паскорыць рост прадукцыйных сіл земляробства, развщцё капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні панскіх латыфундый. Такім чынам урад імкнуўся прадухыщь аграрна-сялянскую рэвалюцыю і узмацніць рост эканомікі краіны. Сталыпінская рэформа ажыццяўлялася шляхам ліквідацыі сялянскага надзельнага землеўладання, насаджэння дробнакапіталістычнай сялянскай зямельнай ўласнасці і хутарской формы землекарыстання, перасялення часткі беззямельных і малазямельных сялян у Сібір, на Далёкі Усход, у Казахстан, на Каўказ, у Сярэднюю Азію і іншыя ускраіныя рэгіёны імперыі. Умовай правядзення гэтых мерапрыемствау з'яўлялася разбурэнне сельскай пазямельнай абшчыны. Да пачатку XX ст. царызм усяляк падтрымліваў сельскую абшчыну, патрыярхальныя перажыткі у вёсцы, выдаючы сябе за абаронцу інтарэсаў сялянства, неадчужальнасці яго надзелаў. У сапрауднасці ж ён ахоўваў не-пахінасць дваранскай зямельнай ўласнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў урад глядзеў на абшчыну як на зручны сродак для выбівання падаткаў з сялян. Правячыя колы ускладалі вялікія надзеі і на патрыярхальнасць мужыка, яго веру ў "цара-бацюхну", разглядалі сельскую абшчыну як зручны адмністрацыйна-паліцэйскі інструмент, які найлепшым чынам прывязваў сялянства да грамады і забяспечваў утрыманне яго ў падпарадкаванні і паслухмянасці. Аднак рэвалюцыя 1905-1907 гг. паказала марнасць гэтых надзей. Сяляне пачалі узнімацца на масавую барацьбу супраць памешчыкау і улад. Сельская пазямельная абшчына прадэманстравала непрыдатнасць у якасці сродку падпарадкавання сялянства памешчыкам, і таму царскае самадзяржаўе пачало яе паскораную ліквідацыю. Рэформа П.Сталыпіна, яе рэалізацыяў Беларусі.Паводле ўказа ад 9 лістапада 1906 г., пры абшчынным землеўладанні кожны гаспадар дома, які меў у сваім карыстанні надзельную зямлю, атрымаў права выхаду з абшчыны і замацавання зямельнага надзелу ў асабістую ўласнасць. Аднак яна была абмежаваная, бо сялянскія надзельныя землі дазвалялі прадаваць выключна сялянам, а закладваць толькі ў сялянскім пазямельным банку. Выхад з сельскай пазямельнай абшчыны праводзіўся на працягу месяца з дня падачы заявы рашэннем (прыгаворам) агульнага сходу сялян-гаспадароў дамоу простай большасцю галасоў. Калі сельская грамада такой згоды не давала, дазволіць выйсці з абшчыны мог земскі участковы начальнік. У тых абшчынах, дзе на працягу апошніх 24 гадоў не было агульных зямельных перадзелаў, гаспадар дома, які жадаў выйсці з абшчыны, меў права атрымаць у асабістую ўласнасць усю зямлю, якой фактычна карыстаўся, апрача аранда- __________________________ 1 Сборник речей П.А. Столыпина. СПб., 1911. С.75.
ванай. У перадзельных жа абшчынах кожны, хто выходзіу з іх, павінен быу заплаціць грамадзе за Лішак зямлі, які перавышаў душавую норму па ацэнцы 1861 г. Такая плата была у два-тры разы больш нізкая, чым рыначная цана на зямлю. Гэта давала магчымасць сялянскай буржуазіі танна скупляць абшчынныя земль Адзначаны указ пакінуу у сіле ранейшае заканадаўчае палажэнне, згодна з якім надзельная зямля падворнага уладання магла адчужацца шляхам продажу ці дарэння толькі асобам, прыпісаным да сельскай грамады. Гэта рабілася з мэтай забеспячэння побыту сялян і іх падатказдольнасці перад казной. Пры выхадзе з пазямельнай абшчыны за сялянамі захоўвалася права карыстання надзельнымі землямі што заставаліся ў агульным уладальнік, - выганамі, пусткамі, ляснымі і іНШЫМ1 угоддзямі. Указ прадугледжвау і адвядзенне ім хутароў і адрубоў па магчымасці ў адным месцы. Прадугледжваўся пераход цэлай грамады з абшчынным або падворным землеўладаннем да карыстання адрубамі пры згодзе 2/3 членаў сельскага сходу1. У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быу ўнесены на разгляд IIIДзяржаўнай думы, якая зацвердзіла яго з некаторымі змяненнямі і папраукамі Затым ён быу ўхвалены Дзяржаўным саветам, зацверджаны Мікалаем II і згодна з датай зацвярджэння стаў называцца законам 14 чэрве-ня 1910 г. Гэты закон паскорыу разбурэнне пазямельнай абшчыны і усталяванне сялянскай прыватнай ўласнасці на зямлю. Калі ўказ ад 9 лістапада дазваляў добраахвотны выхад з абшчыны, то закон ад 14 чэрвеня рабіў яго абавязковым для бесперадзельных сельскіх абшчын. Такімі Л1ЧЫЛ1СЯ абшчыны, дзе не было агульных перадзелаў з часу надзялення сялян зямлёй. Уся надзельная зямля ў іх прызнавалася асабістай ўласнасцю гаспадароў дамоў, а сяляне Л1ЧЫЛ1СЯ перайшоўшымі да падворна-участковага землеўладання. іншыя артыкулы закона ад 14 чэрвеня 1910 г. прадугледжвалі абавязковае стварэнне хутарскіх ці адрубных гаспадарак у грамадзе, дзе пра-водзіўся агульны перадзел. Паводле новага закону, для выхаду на хутары і адрубы ужо не патрабавалася згоды большасці сялян. Для гэтага дастаткова было набраць толькі 1/5 галасоў у той сельскай грамадзе, у якой колькасць гаспадароў дамоў не перавышала 250 чалавек, а там, дзе перавышала, заручыцца падтрымкай 50 гаспадароў дамоў. У сельскай грамадзе з падворным землеўладаннем і ў бесперадзельных абшчынах пры пераходзе на адрубныя ўчасткі згодна з новым законам патрабавалася рашэнне простай большасці гаспадароў дамоў замест 2/3, як гэта прадугледжвалася указам ад 9 лістапада2. Непасрэднае ажыццяўленне рэформы было ускладзена на губернскія і павятовыя землеупарадкавальныя камісіі, створаныя ўрадам яшчэ у сакавіку 1906 г. Павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі з'яўлялася галоўнымі органамі па правядзенню землеўпарадкавання на месцах. Яны складаліся з павятовага маршалка (ён жа старшыня), старшыні павятовай земскай ўправы, асобы, прызначанай Галоўным упраўленнем землеўпарадкавання і земляробства, павятовага члена акруговага суда, падатковага інспектара, земскага участковага начальніка, трох членаў ад павятовага земскага сходу і толькі трох прадстаунікоў ад сялян, выбраных на валасных сходах. Такімі ж былі губернская землеўпарадкавальныя камісіі, якія пра- _______________
1 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 13. №10151; Т. 26. №28528; Липинский Л.П. Столыпинская аграрная Реформа в Белоруссии. Мн., 1978. С.57-58. 2 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 30. №33743; Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.58.
водзілі пасяджэнні пад старшынствам губернатара і ўключалі губернскага маршалка, старшыню губернскай земскай управы, упраўляючых Казённай палатай, мясцовымі аддзяленнямі Сялянскага і Дваранскага банкаў, а так-сама іншых прадстаўнікоў царскай чыноўнай бюракратьй1. Агульнае гарадніцтва гэтымі камісіямі ажыццяўляў Камітэт па землеўпарадкаваль-ных справах, створаны пры Галоўным упраўленні землеўпарадкавання і земляробства. Заходнія губерні належалі да рэгіёнаў краіны, дзе з самага пачатку зем-леўпарадкавальныя работы разгарнуліся паскоранымі тэмпамі. Практыч-ную работу па землеўпарадкаванню праводзілі каморнікі, у дапамогу якім прызначаліся так званыя межавыя тэхнікі. Імкнучыся як мага фіксіраваць ліквідацыю пазямельнай абшчыны, урад 29 мая 1911г. выдаў новы закон аб землеўпарадкаванні. Згодна з гэ-тым законам яно магло праводзіцца незалежна ад таго, замацавана зямля ва ўласнасць ці не. Паселішча, у якім праведзена землеўпарадкаванне, ужо ў выніку гэтага факта абвяшчалася перайшоўшым да спадчыннага ўчастковага ўладання. Значна пашырыліся правы і функцьі землеўпарад-кавальных камун. Апошнія цяпер маглі прымусова рассяляць сялян на хутары і адрубы, не лічачыся з воляй сялянскай большасці. Яны таксама мелі права адміністрацыйным шляхам вырашаць усялякія спрэчкі і судо-выя справы, звязаныя з землеўпарадкаваннем. Рашэнне камісіі забаронена было абскарджваць у судзе. Сяляне, якія замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, маглі адасобіцца ад абшчыны толькі шляхам выхаду на хутары ці адрубы2. У выніку сталыпінскага землеўпарадкавання напрацягу 1907-1916 гг. у пяці заходніх губернях на надзельнай зямлі было створана 113,8 тыс. ху-тарскіх і адрубных гаспадарак плошчай 1147,2 тыс. дзесяцін. Гэта складала звыш 10 % усіх сялянскіх двароў 118,7 % плошчы надзельнага землеўладан-ня адзначаных губерняў. Апрача надзельнай зямлі, Сялянскі пазямельны банк прадаў пад хутары і адрубы ў пяці губернях у 1907-1916 гг. 228,7 тыс. дзесяцін банкаусюх зямель, на якіх узнікла 13,5 тыс. гаспадарак. На пра-дадзенай сялянам казённай зямлі (5,4 тыс. дзесяцін) было створана 813 ху-тарскіх і адрубных гаспадарак. Усяго за 10 гадоў ажыццяўлення ста-лыпінскай аграрнай рэформы ў названых губернях узнікла 128,1 тыс. хута-роў і адрубоў. Сукупная плошча зямлі пад імі складала 1381,3 тыс. дзесяцін3. У пяці заходніх губернях працэнт сялянскіх двароў, што выйшлі на хутары і адрубы, быў некалькі вышэйшы, чым у цэлым па краіне (12 % супраць 10 %), прычым на долю Віцебскай і Магілёускай губерняў прыпадала звыш 60 % усіх хутароў і адрубоў, створаных у пяці губернях4. Пераход на хутары і адрубы у Беларусі аблягчаўся тым, што ён пачаўся яшчэ да рэформы П. Ста-лыпіна5. Гэтаму працэсу садзейніча таксама шырокае распаусюджанне тут сялянскага падворнага землеўладання. _______________
1 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 26. №27478. 2 ПСЗ. Собр. 3-е. Т. 31. №35370. 3 Першин П.Н- Участковое землепользование в России. М., 1922. С.46-47. 4 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.72. 5 Там жа, С.45-50; Дудкор ДА. Сталыпінская рэформа у Віцебскай губерні. Мн., 1931. С.36—47.
На хутары і адрубы ішлі галоўным чынам крайнія групы сялянства - сялянская буржуазія і бедната. Царскі ўрад прыстасоўваў хутарызацыю да інтарэсаў першай. Каля 90 % хутароў і адрубоў пяці заходніх губерняў было створана у ходзе агульнага развярстання абшчынных і падворных надзельных зямель. Пры выхадах з сельскай грамады асобных гаспадароў дамоў утворана толью 7,1 % хутароў і адрубоў. Тут выхады на хутары і адрубы асобных гаспадароў дамоў займалі параўнальна не вялікае месца. Беларусь у гэтых адносінах стаяла на перадапошнім месцы сярод рэгіёнау еўрапейскай часткі Расійскай Імперьі пасля Правабярэжнай Украіны1. Стварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак праводзілася шляхам разбу-рэння сельскай пазямельнай абшчыны. К пачатку XX ст. у Беларусі абш-чыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі ў вялікіх памерах захавалася толькі ва ўсходніх паветах. У 1905 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 159,6 тыс. сялянскіх двароў з абшчынным землеўладаннем (80,5 % усіх сялянскіх двароў). У іх карыстанні знаходзілася 1283,6 тыс. дзесяцін прыдат-най надзельнай зямлі, ці 79,3 % яе агульнай плошчы. У Віцебскай губерні такіх двароў мелася 73,5 тыс. (53 %), а плошча сялянскага абшчыннага землеўладання складала 711,2 тыс. дзесяцін (44,6 %).2 К 1915 г. у першай губерні выйшлі з абшчыны і замацавалі зямельныя ўчасткі ў асабістую ўласнасць гаспадароў дамоў 90,6 тыс. (56,8 %) двароў з абшчынным землеўладаннем. Яны атрымалі ва ўласнасць 702,9 тыс. дзесяцін (54,8 %) прыдатнай надзельнай зямлі. У другой губерні выйшлі з пазямельнай абшчыны 21,2 тыс. (28,9 %) двароў, якія мелі 154,8 тыс. дзесяцін (21,8 %) прыдатных абшчынных надзельных зямель. У гэтых губернях замацавалі зямлю у асабістую ўласнасць гаспадароў дамоў каля 48 % двароў з абшчынным землеўладаннем, у той час як па краіне у цэлым - 22 %3. _______________
1 Першин П.Н. Участковое землепользование в России. С.48-49; Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. М., 1963. С.255. 2 Статистика землевладения 1905 г. Вып. XIII. СЮ—11,32; Вып. XXVII. С.10-11,33. 3 Статистический ежегодник России, 1915 г. Пг., 1916. Отд. 6. С.
Каб паскорыць выхад з пазямельнай абшчыны, царскія ўлады сталі на шлях выдачы актаў пасведчанняў тым сялянам, якія лічыліся перай-шоўшымі да аднаасобнага ўладання. Па закону ад 14 чэрвеня 1910г. усе гас-падары дамоў бесперадзельных абшчын павінны былі атрымаць акты, што замацоўвалі права асабістай уласнасці на зямлю. Такіх актаў за 7 гадоў (1910-1916) было выдадзена па Віцебскай губерні 8,7 тыс., Магілёускай -18,8 тыс. Акты атрымалі больш за 15 % усіх гаспадароў дамоў бесперадзельных абшчын гэтых губерняў. Калі да іх далучыць сялян, якія самі замацавалі абшчынную зямлю ў асабістую ўласнасць і атрымалі акты пасведчанняў на гэта, тады агульная колькасць двароў, што выйшлі з пазямельнай абшчыны, складзе па Магілёускай губерні 109,5 тыс., Віцебскай - 29,9 тыс., а ўсяго па адзначаных губернях - 139,4 тыс. двароў, або 63 %'. Такім чынам, на ўсходзе Беларусі пазямельная абшчына амаль на 2/3 была разбурана. Заможныя сяляне імкнуліся вырвацца з абмежавальных рамак сельскай абшчыны, спадзеючыся на атрыманне лепшых участкаў абшчыннай зямлі і яе танную скупку ў даведзеных да галечы аднавяскоўцаў. Сялянская бедната часта замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут жа яе прадаць, кан-чаткова парваць з земляробствам, мінаваць за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Замацаванне зямель у асабістую ўласнасць фактычна азначала "вызва-ленне" ад зямлі значнай часткі бяднейшых слаёў сялянства. Аграрная рэ-форма П. Сталыпіна садзейнічала абеззямельванню найбяднейшай часткі вёскі і канцэнтрацыі зямлі ў руках сялянскай буржуазіі. Сяляне-беднякі, часцей за ўсё хутаране, не маючы магчымасці весці гаспадарку, прадавалі свае надзелы. У 1907 - 1914 гг. у пяці заходніх губернях прадалі зямлю, ат-рыманую ва ўласнасць, 40,8 тыс. гаспадароў дамоў, або 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Імі было прададзена 187,8 тыс. дзесяцін зямлі, г.зн. 16,3% хутарской і адрубной надзельнай зямлі2. У сярэднім на аднаго прадаўца прыпадала каля 4,6 дзесяцін зямлі. Гэта азначае, што зямлю прадавала галоўным чынам сялянская бедната, а таксама частка маламоцных сярэдніх сялян. Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла рост буржуазнага і ска-рачэнне панска-паўфеадальнага землеўладання. За адзначаны перыяд у пяці губернях дваранскае землеўладанне зменшылася на 1099,1 тыс. дзесяцін (12,7 %), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 1105,8 тыс. дзесяцін (56,1%)3. Пераважная большасць гэтай зямлі была на-быта сялянскай буржуазіяй, якая павялічвала свае зямельныя уладанні. Важная роля ў ажыццяўленні аграрнай паліптыкі царызму адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку, на яга была ўскладзена задача продажу сялянам дваранскіх зямель, нарэзаных хутарамі, на выгадных для іх ула-дальнікаў умовах. Ён садзейнічаў выкачванню грашовых сродкау з вёскі на карысць памешчыкаў, дапамагаў апошнім у перабудове іх гаспадаркі на капіталістычных пачатках, насаджаў сялянскае хутарское землекарыстан-не. Сялянскай буржуазіяй, якая купляла зямлю пад хутары вялікімі ўчасткамі, банк выдаваў доўгатэрміновы крэдыт у памеры да 100 % яе кошту4. Асабліва вялікую паслугу ў продажы панскай зямлі Сялянскі банк аказаў у _______________
1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.65: 2 Статистический справочник по аграрному вопросу. М., 1917. Вып. I. С.17. 3 Статистика землевладения 1905 г. Вып.Х1, XIII, XIX, XXVII, XXXIV. С.10-12; Материалы по статистике движения землевладения в России. СПб.; Пг., 1913-1917. Вып. ХХ1-ХХУ. С.22, 28; Анфимов А.М., Макаров И.Ф. Новые данные о землевладении 4 Хромов АЛ. Очерки экономики России монополистического капитализм». М., 1960. С. 173.
1906-1907 гг., калі аграрны рух выклікаў паніку сярод памешчыкаў, што спяшаліся прадаць свае маёнткі. За першы год зямельны фонд банка ў пяці заходніх губернях павялгчыўся з 36,8 тыс. да 152,2 тыс. дзесяцін, г.зн. у 4,3 раза1. Банк павышаў цэны на зямлю ў інтарэсах памешчыкаў. 3 1907 па 1915 г. у адзначаных губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі пры куплі яе у прыватных уладальнікаў паднялася з 89 да 118 руб., ці на 32,6 %2. За гэты перыяд сума, выплачаная сялянамі памешчыкам пяці заходніх губерняў за зямлю, купленую ў іх пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка, склала 51 млн руб., а плошча набытай зямлі дасягнула 770,1 тыс. дзесяцін3. Пазыковая палітыка банка была падпарадкавана хутарызацыі. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, той факт, што 98,3 % плошчы банкаўскіх зямель, прададзеных у пяці заходніх губернях з прызначэннем пазык у 1906-1915 гг., адводзілі пад хутары і адрубы4. Банкаўскія пазыкі атрымлівалі далека не усе, хто хадайнічаў. Памер пазык быу недастатковы - у сярэднім за 1907-1914гг. па 90,8 руб. на кожнага, хто атрымаў5. Між тым, каб уладкавацца на невялікім хутары памерам каля 4 дзесяцін, патрабавалася не менш за 400 руб.6 У выніку хутаране даволі часта не маглі выплачваць пазыкі, і іх зямля прадавалася з малатка. Нават сяляне-сераднякі, якія карысталіся паслугамі банка, нярэдка не маглі ўтрымацца на купленых участках, пападалі ў лік неплацежаздольных даўжнікоў. Па пяці заходніх губернях толькі ў 1908 г. было адабрана Сялянскім банкам ад няспраўных пазычальнікаў 13,3 тыс. дзесяцін зямлі, што ацэньвалася ў 431,4 тыс. руб.7 У выніку дзейнасці Сялянскага пазямельнага банка, з аднаго боку, узра-стала зямельная ўласнасць, умацоувалася хутарская гаспадарка заможных вярхоў сялянства, з другога - узмацнялкя згаленне большасці сялян, кабала і ліхвярства ў вёсцы. Важную ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы адыгрывалі згаданыя вышэй землеўпарадкавальныя камісіі, а таксама земскія ўстановы. Яны аказвалі фінансава-эканамічную падтрымку рэформе, выдавалі сродкі на стварэнне паказальных хутароў, агранамічную дапамогу сялянскаму на-сельніцтву, стваралі сельскагаспадарчыя склады, забяспечвалі сялян новай земляробчай тэхнікай, палепшаным насеннем, займаліся вогнеўстойлівым будауніцтвам і інш. Значнае месца ў стымуляванні рэформы П.Сталыпіна займала арганіза-цыя паказальных гаспадарак і палёў. К канцу 1914 г. у Віленскай губерні было створана 387 такіх гаспадарак, у Мінскай - 65 паказальных хутароў і больш за 1600 паказальных участкау. У 1910 — 1911 гг. у Магілёўскай губерні было закладзена 106 адзначаных гаспадарак і 102 палі У 1913 г. у Віцебскай губерні мелася 33 паказальныя хутары , 316 паказальных палёў, у Гродзенскай - больш за 200 палёў8. ________________
1 Ежегодник России, 1910 г. СПб., 1911. С.690. 2 Статистический ежегодник России, 1911г. СПб., 1912. Отд. XII. С.68; Статистический ежегодник России, 1914 г. Пг., 1915. Отд. XII. С.93. 3 Падшчанапа Отчеты Крестьянского поземельного банка за 1907-1915 гг. СПб.;Пг., 1909-1917. 4 Першин П.Н. Участковое землепользование в России. С.46-47. 5 Липииский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 116. 6 Хромова Э.Ф. Столыпинская аграрная реформа в Витебской губ. // Труды Института истории АН БССР. Мн., 1958. Вып.З. С. 197. 7 Отчет Крестьянского поземельного банка за 1908 г. СПб., 1910. С.7. 8 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.77-79.
Перабудова аграрных адносін вымушала не мірыцца з захаваннем застою і руцінасцю сельскай гаспадаркі. Адным са сродкаў капіталістычнай перабудовы вёскі было аказанне агранамічнай і тэхнічнай дапамогі сялянам. У заходніх губернях прыкметныя краіны ў аказанні такой дапамогі пачалі рабіць з 1909 г. У Мінскай губерні ў 1913 г. расходы на аграномію выраслі да 74,3 тыс. руб., у той час як усе затраты на агранамічную службу за папярэд-няе сямігоддзе (1903-1909) склалі 33 тыс. руб. 3 1906 па 1911 г. на патрэбы аграноміі ў Віцебскай губерні было выдзелена земствам і губернскай зем-леўпарадкавальнай камісіяй 344,6 тыс. руб., а за адзін 1913 г. асігнаванні склалі 237,8 тыс. руб.1 Земствы станавіліся на шлях арганізацый машынапракатных станцый і зернеачышчальных пунктаў. Апошнія разам з некаторай дапамогай на-сельніцтву мелі прызначэнне прапагандаваць перавагу новай тэхнікі. У Мінскай губерні першыя такія пункты і станцыі былі створаны ў 1910-1911 гг. 3 1911 па 1914 г. іх колькасць павялічылася з 11 да 87. У Магілёўскай губерні за перадваенныя гады былі створаны 31 машынапракатная станцыі, 25 зернеачышчальных пунктаў, 42 злучныя пункты. Значную ўвагу арганізацыям пракатных і зернеачышчальных пунктаў надаваў агранамічны персанал Віленскай губерні. Калі ў 1909 г. там зусім не было такіх пунктаў, то ў 1914 г. налічвалася ўжо 59 пракатных, 128 зернеачышчальных , 11 каню-шынацёрачных пунктаў. Аднак дапамогу яны аказвалі толью нешматлікім багатым вярхам вёскі. Так, у 1914 г. іх паслугамі карысталіся ўсяго 945 за-можных сялян. У Віцебскай губерні ў 1913 г. юнавалі 44 пракатныя станцыі. На гэтых станцыях мелася к пачатку 1914 г. каля 2 тыс. машын і сельскагас-падарчых прылад. У 1913 г. яны абслугоўвалі 1480 сялян2. Прыкметны ўклад у справу забеспячэння сялян сельскагаспадарчым аб-сталяваннем, мінеральнымі ўдабрэннямі і насеннем уносіла дзейнасць сель-скагаспадарчых складоў. У Мінскай губерні першыя земскія склады былі адкрыты ў 1911 г., а ў 1914 г. налічваліся 23 сельскагаспадарчыя склады. У Віцебскай губерні склады сталі адкрывацца ў 1909 г. За гэты год у губерні было адкрыта шэсць сельскагаспадарчых складоў. Калі ў 1911 г. усімі складамі губерні было прададзена тавараў на суму 139,3 тыс. руб., то у 1913 г. -ужо на 392,9 тыс. руб., г.зн. у 2,8 раза больш. Па колькасці сельскагаспадарчых складоў адставала Магілёўская губерня, дзе к пачатку 1913 г. меліся толькі чатыры склады3. Агранамічная і тэхнічная дапамога рабіла пэўны ўплыў на павышэнне культуры сялянскага земляробства. Аднак, каб правільна ацаніць яе значэн-не, трэба мець на ўвазе, што ў розных паветах і ў адносінах да розных катэго-рый сялянскіх гаспадарак уплыў агранамічнай дапамогі быў неаднолькавы. У рэгіёнах шырокай хутарызацыі для заможных сялян агранамічная і тэхнічная дапамога, безумоўна, адыграла станоўчую ролю ў паляпшэнні культуры земляробства. Для масы ж сельскай беднаты яна мела нязначныя вынікі. Пра гэта сведчыць абследаванне 510 хутаранскіх гаспадарак Бабруйскага, Ігуменскага і Слуцкага паветаў Мінскай губерні ў 1909 г. аграномам Калігінкім. Апошні паведамляў, што паляпшэння ў гаспадарцы хутаран няма. Усюды - трохпольная сістэма земляробства, не ўся зямля, прыдатная пад раллю, апрацоўваецца, гною не хапае, ураджаі вельмі нізкія, ад чаго заўважаецца недахоп хлеба і кармавых сродкаў. Яшчэ горшае становішча ў ________________________
1 ЛипинскийЛ.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 134-136. 2 Тамжа.С.137-139. 3 Тамжа. С.139-140.
тым жа годзе выявілася пры абследаванні 110 хутарскіх гаспадарак Мінска-га і Навагрудскага паветаў1. Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі дапамогу сялянам у паляп-шэнні пароднасці жывёлы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэтым плане (метызацыя жывёлы, чытанне лекцый, раздача брашур па жывёлагадоулі, стварэнне паказальных ферм і так званых племянных цэнтраў у асобных маёнтках), закраналі пераважна заможных хутаран. Ва ўсіх паветах Віленскай губерні ў 1913-1914 гг. былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы па малочнай гаспадарцы і жывёлагадоулі з паказальным кармленнем жывёлы. У трох населеных пунктах Віцебскага і Полацкага паветаў Віцебскай губерні ў 1911 г. для тых жа хутаран былі наладжаны курсы малочнай гаспадаркі. У гэтай губерні на пачатак 1915 г. існавала 310 злучных пунктаў, у Віленскай губерні на пачатак 1914 г. - 185, а таксама 50 рассаднікаў племянных авечак , 83 - свіней. У Мінскай губерні ў 1911 - 1913 гг. функцы-яніравалі 24 злучныя пункты2. Поруч з памешчыкамі карысталіся ў асноўным заможныя вярхі вёскі. Для папярэджання пажараў, што часта суправаджаліся знішчэннем цэ-лых вёсак і вялікімі матэрыяльнымі стратамі, землеўпарадкавальныя камісіі і земствы праводзлі вогнеўстойлівае будауніцтва. Ствараліся майстэрні і заводы па вырабу цэглы, чарапіцы, іншых будаўнічых матэрыялаў, адкрываліся школы, курсы па падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў. У Мінскай губерні з 1911 па 1914 г. выдаткі на названае буд аўніцтва ўзраслі з 21,5 тыс. да 100 тыс. руб., або у 4,6 раза. У Магілёўскай губерні ў 1911 г. на паказальнае во-гнеустойлівае будаўніцтва землеўпарадкавальныя камісіі патрацілі 23,4 тыс. руб. Але ў цэлым гэта будаўніцтва не дасягнула сваёй мэты. Яно не прывяло да масавага збудавання на хутарах замест драўляных хат цагляна-каменных дамоў з чарапічным дахам. Так, ва усёй Віцебскай губерні ў 1915 г. сялянскіх хат, крытых чарапіцай, налічвалася толькі крыху больш за 1 тыс., каменных дамоў (1916 г.) - усяго 674. Тое ж трэба сказаць і пра будаўніцтва бетонных калодзежаў, што мела паказальны характар. У выніку сяляне заставаліся без чыстай піўной вады. Напрыклад, у той жа Віцебскай губерні ў 1916 г. 47 % вёсак ў мястэчак бралі ваду з калодзежаў глыбінёй не больш за 2 - 3 аршыны, якая была непрыдатная для спажывання3. У Беларусі ў перыяд ажыццяўлення аграрнай рэформы П.Сталыпіна значнае развіццё атрымала кааперацыя, асабліва арганізацыя ўстаноў дроб-нага крэдыту. У 1913 г. у Віцебскай губерні налічвалася 144 крэдытныя каа-ператыўныя ўстановы, 21 спажывецкае таварыства, 9 масларобчых арцеляў, у Магілёўскай губерні - 139 крэдытных пазыка-ашчадных таварыстваў з агульнай сумай укладаў каля 4,5 млн руб. Апрача таго, у апошняй дзейнічала 147 валасных пазыка-ашчадных кас. У тым жа годзе у Мінскай губерні функцыяніравалі 244 установы дробнага крэдыту, у тым ліку 138 валасных пазыка-ашчадных кас. У 1906- 1915 гг. колькасць ашчадных кніжак у сялян Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў павялічылася ў 2,5 раза, а сума грашовых укладаў - амаль у 3 разы, дасягнуўшы 27,4 млн руб. Крэдытныя кааператывы аб'ядноўвалі заможных гаспадароў, даючы ім пазыкі на тэрмін да аднаго года. Сялянская ж бедната фактычна была пазбаўлена магчымасці карыстацца паслугамі сельскіх крэдытных устаноў4. ________________________
1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С. 150, 151. 2 Там жа. С. 145-147. 3Там жа. С.89-93. 4Тамжа. С.192, 194-195,197.
Састаўной часткай рэформы з'яўлялася перасяленне сялян на ўскраіны краіны, перш за ўсё ў Сібір. Такім шляхам меркавалася згладзіць вастрыню малазямелля ў цэнтры і ўзмацніць землеўладанне сялянскай буржуазіі. Законы ад 9 лістапада 1906 г. і 14 чэрвеня 1910 г. значна аблягчалі ліквідацыю жабрацкай гаспадаркі большасці перасяленцаў. У 1907-1914 гг. з пяці за-ходніх губерняў ў Сібір і на Дальні Усход перасялілася 335,4 тыс. чалавек, што складала 11,6 % перасяленцаў па Еурапейскай Расп. 3 іх 240,8 тыс. (71,8 %) прыпадала на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Найбольш моцная сялянская хваля перасяленняў назіралася ў час палітычнай рэакцыі, калі ся-ляне страцілі веру атрымаць панскую зямлю на радзіме. У 1907-1909 гг. з пяці губерняў перасялілася 248,4 тыс. чалавек, або 74,1 % перасяленцаў гэта-га перыяду1. 3 1910 г., калі ў сялянства зноў з'явіліся надзеі на атрыманне панскай зямлі, колькасць перасяленцаў рэзка скарацілася. Асноўную катэгорыю перасяленцаў складала вясковая бедната. Сярод 2170 сем'яў, якія вырасяляліся ў 1913 г. з Беларусі, беззямельныя складалі 21,2 %, малазямельныя (да 6 дзесяцін на двор) - 55,5 %2. Яны нярэдка забяс-цэнак распрадавалі сваю маёмасць і нагароўваліся на ўсход. Улады не змаглі надзёжным чынам арганізаваць перасяленне. Незварот-ная грашовая дапамога сялянам на перасяленчых пунктах была нязначнай. Да таго ж яе атрымалі тольга 6 % перасяленцаў, дарожныя атрымалі 0,61 ка-роткатэрміновую пазыку - 10,3 % перасяленцаў3. Эканамічнае становішча перасяленцаў было не лепшае, чым на радзіме. Згодна са звесткамі за 1907 - 1911 гг. у сярэдім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі прыпадала ў Сібіры толкі 6 дзесяцін зямлі1. Перасяленцам часта адводзілі участкі, не прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі балоты, хмызнякі, землі далёкія ад населеных пунктаў, і г.д. Хоць ва ўсходніх рэгіёнах краіны было яшчэ многа незанятай зямлі, аднак з-за неар-ганізаванасці перасялення і бяздушнасці чыноўнікаў элементарныя гаспа-дарчыя патрэбы перасяленцаў не задавальняліся. Для апрацоўкі адведзена-га зямельнага ўчастка патрэбны былі коні, сельскагаспадарчыя прылады, грашовыя сродкі. Большасць перасяленцаў не мела гэтага. Сярэдняя выручка на радзіме ад прададзенай надзельнай зямлі складала ў Мінскай губерні 194 руб., у Віленскай - 227, у Магілёўскай - 245, у Віцебскай - 262 руб. Для ўладкавання ж на новым месцы трэба было мець не менш за 450 руб.5 Цяжкае матэрыяльнае становішча ўзмацнялася суровым, нязвыклым кліматам усходніх рэгіёнаў, адсутнасцю ўрачэбнай дапамогі, масавымі хва-робамі і ў выніку высокай смяротнасцю сярод перасяленцаў. Нацяр-пеўшыся нягод, значная частка тых, хто канчаткова разарыўся, вярталася ў родныя мясціны. У 1907-1914 гг. у пяць заходніх губерняў з Сібіры і Далёкага Усходу вярнулася 36,5 тыс. (10,9 %) перасяленцаў. Найбольшая хваля іх прыпадае на 1910-1911 гг., калі вярнулася 13,6 тыс. чалавек, ці 37,2 % адваротных перасяленцаў6. Яны папаўнялі шэраг згалелых сялян і парабкаў. ______________________
1 Турчанинов Н. Итоги переселенческого движения за время с 1896 г. по 1909 г. (включительно).СПб., 1910. С.32-35; Турчанинов Н., Домрачее А. Итоги переселенческого движения за время с 1910 по 1914 г. Пг., 1916. С.30-34; Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. С.396. 2 Сборник цифровых материалов для изучения крестьянских переселений. СПб., 1913. С.334-348. 3 Вопросы колонизации. 1910. №26. С.17. 4 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. С.129. 5 Там жа. 6 Статистический ежегодник России, 1914 г. Отд. II. С.3-8.
Вынік і значэнне рэформы. Аграрная рэформа П.Сталыпіна аказала складанае і супярэчлівае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расійскай Імперыі, у тым ліку дарэвалюцыйнай Беларусі. У эка-намічным плане яна мела прагрэсіўнае значэнне, замяняючы архаічную аб-шчынную форму землеўладання больш рацыянальнай, буржуазнай формай зямельнай уласнасці, ствараючы новыя магчымасці для росту прадукцый-ных сіл у земляробстве. 3 выхадам на хутары і адрубы часткі сялян змен-шыліся цераспалосіца, дробнапалосіца і далёказямелле сялянскіх палёў, што садзейнічала развіццю сялянскай гаспадаркі. Рэформа вяла да больш шырокага ўцягнення ў гандлёвы абарот прыватнашўласніцкай і сялянскай надзельнай зямлі, канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці. Аг-ранамічная і тэхнічная дапамога земскіх і ўрадавых устаноў аказвала, безу-моўна, станоўчае ўздзеянне на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі заможных вярхоў вёскі. Аб развіцці гандлёва-буржуазных адносін сведчаць таксама ўздым каа-ператыўнага руху, павелічэнне сялянскіх грашовых укладаў у ашчадных ка-сах. Накапленне грашовых сродкау, усё больш шырокае ўцягванне іх у сістэ-му дробнага капіталістычнага крэдыту значна пашыралі магчымасці сялянскай буржуазіі і заможных сялян у набыцці сельскагаспадарчых машын і ўдасканаленых прылад працы, гатунковага насення, угнаенняў, высокапра-дукцыйнай жывёлы, у найме рабочай сілы і інш. Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы, у тым ліку паглыбіла працэс разлажэння сялянства на сялянскую (галоўным чынам дробную) буржуазную і сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам. У выніку яе рэалізацыі ўдзельная вага сялянскай буржуазіі і пралетарызаванай вяс-ковай беднаты ўзрасла. Рэформа П.Сталыпіна нароўні з Дзяржаўнай думай была другім (пасля сялянскай рэформы 1861 г.) крокам на шляху ператва-рэння расійскай феадальнай манархіі ў буржуазную. Аднак, нягледзячы на пэўныя сацыяльна-эканамічныя зрухі, аграрная палітыка П.Сталыпіна ў Беларусі, як і ў цэлым па краіне, пацярпела няўдачу. Не была дасягнута асноўная мэта рэформы - расчысціць дарогу капіталізму у вёсцы, зрабіць так, каб поруч са згалелым сялянствам засталіся памешчыкі, што абуржуазіліся, і сялянская буржуазія, якія поўнасцю самкнуліся б у са-цыяльна-эканамічным і палітычным плане з царызмам. На гэтай аснове меркавалася знішчыць перажыткі прыгонніцтва, Ліквідаваць дробныя малапра-дукцыйныя сялянскія гаспадаркі, ператварыўшы мільёны сялян у прамысло-вых і сельскагаспадарчых рабочых1. На паўпрыгонніцкае землеўладанне скарацілася ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы толькі часткова. У 23 па-ветах усходу і цэнтра Беларусі ў сярэдзіне 1917 г. плошча панскіх, дзяр-жаўных, удзельных, царкоўных, манастырскіх зямель складала яшчэ каля 47 % зямельнага фонду2. Не былі ліквідаваны панскія латыфундыі, што з'яуляліся асновай рэшткаў феадалізму ў вёсцы. Рэформа не знішчыла і такі перажытак прыгонніцтва, як сервітуты, галоўным чынам зямельныя, якія тармазілі развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. У 1911 г. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губернях яны ахоплівалі _________________________
1 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии . С.212-213. 2 Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. Мн., 1966. С85,
4221 сельскую грамаду і 2147 маёнткаў1. Не дасягнула жаданых выпадкаў перасяленчая палітыка, на якую ўскладаліся асаблівыя надзеі пры ажыц-цяўленні рэформы. Хоць у працэсе правядзення аграрных мерапрыемстваў П.Сталыпіна ўдалося пашырыць магчымасці для развіцця капіталізму ў вёсцы, рэфар-маванне ахапіла невялікую частку сялянскіх гаспадарак. Нягледзячы на намаганні урада, у пяці заходніх губернях на хутары і адрубы выйшла толькі каля 1/8 сялянскіх двароў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях аб-шчыннае землеўладанне захавалася амаль у 2/5 двароў сялян-абш-чыншкаў. Большасць сялянскіх гаспадарак не магла карыстацца агра-намічнай і тэхнічнай дапамогай, кааператыўным крэдытам і інш. Пры рэалізацьі рэформы не ўдалося настолькі раскалоць сялянства, каб за-бяспечыць сабе новага саюзніка для барацьбы з надыходзячай рэвалю-цыяй. Супярэчнасці і барацьба паміж сялянствам у цэлым і памешчыкамі не былі зняты з парадку дня. Больш таго, у выніку рэформы яны узмацніліся і па-ранейшаму заставаліся галоўнымі супярэчнасцямі ў вёсцы. Адначасова абвастралася барацьба паміж вясковай беднатой і ся-лянскай буржуазіяй. Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа не узмацніла сацыяльнай базы царызму, не аслабіла класавых супярэчнасцей, не прадухіліла новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Яна пацярпела няўдачу, бо праводзілася пры захаванні ўлады памешчыкаў, асноў панскай зямельнай уласнасці, за кошт згалення сялянскіх мас. Рэформа не прывяла да карэнных змен у грамадскім ладзе Расійскай імперыі. Ломка першабытнаабшчыннага землеўладання была эканамічна праг-рэсіўная, але яна праводзілася ў рэакцыйных мэтах - захавання землеўладання памешчыкаў, іх даходаў, палітычнай улады. Гэта была спроба выра-шыць сялянскае пытанне за кошт саміх сялян, цаной згалення, паўперыза-цыі мільёнаў іх у інтарэсах жменькі вясковых багацеяў, у канчатковым выніку - у інтарэсах памешчыкаў і царызму2.
|