|
ТРЭЦЯЧЭРВЕНЬСКІ РЭЖЫМ У БЕЛАРУСІ. ГРАМАДСКІ РУХDate: 2015-10-07; view: 969. ГЛАВА 3
1. Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў Палітычныя рэпрэсіі. Пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расійскай Імперыі склалася новая палітычная сітуацыя, характэрнай прык-метай якой было ўсталяванне рэакцыі і тэрору. У многіх паветах і гарадах Беларусі да 1909 г. дзейнічала "Палажэнне аб узмоцненай і надзвычайнай ахове". Царская адміністрацыя на месцах карысталася правам выдаваць "абавязковыя пастановы". Гэтыя дакументы (губернскія, павятовыя, гараденскія) рэгламентавалі ўсе бакі грамадскага жыцця насельніцтва і мелі сілу закону. Складваецца ўражанне, што "абавязковыя пастановы" рэгламентавалі кожны крок жыхарў. Нават для паездкі на веласіпедзе ў межах аднаго павета патрэбен быў дазвол паліцмайстра. За парушэнне ж гэтых правіл вінаватыя караліся турэмным зняволеннем да трох месяцаў або штрафам да 3 тыс. руб. Для падтрымкі рэжыму тэрору ў Беларусі дзейнічалі парныя атрады, актывізаваліся суды і паліцыя. Праводзіліся вобыскі, арышты тых, каго ўлады палічылі палітычна ненадзейнымі. Турмы перапоўніліся. У 1908 г. праз турму Мінска прайшло больш за 24 тыс. чалавек. Сярод іх было нямала арыштаваных па палітычных справах2.
1 Гоман. 1916. 27чэрв. 2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.430; ДГА Л1твы, ф.932, воп.1, спр.1, арк.27, 29.
Асабліва жорсткімі былі адносіны да рабочага класа і яго арганізацый. Тых, хто прымаў удзел у рэвалюцыі, звальнялі з працы і заносілі ў "чорныя спісы". Уладкавацца на новае месца такім людзям было амаль немагчыма. Супраць членаў Мінскай, Бабруйскай, Барысаўскай і іншых сацыял-дэмак-ратычных арганізацый і груп вяліся судовыя справы. Адкрыта праследа-валіся прафесіянальныя саюзы. Ніводная спроба стварыць легальныя прафсаюзы ў Беларусі ў гэты час не мела поспеху. Тыя ж арганізацыі, што ўжо існавалі, закрываліся з прычыны "незаконных дзеянняў". Незаконнымі абвяшчаліся патрабаванні прафсаюзаў павялічыць заработную плату, правядзенне сходаў без санкцыі паліцыі, умяшанне ў спрэчкі паміж прадпрымальнікамі і рабочымі і інш. За 1907-1910 гг. у Беларусі было закрыта больш як 40 прафсаюзаў. У выніку да пачатку 1911 г. у Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губернях прафсаюзы былі цалкам разгромлены. Заставаліся толькі пяць прафсаюзаў у Віцебскай губерні, адзін у Ашмянах, але і іх дзейнасць была абмежаванай1. Палітычны тэрор знайшоў сваё праяўленне і ў адносінах да друку. Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., які абвясціў свабоду слова ў Расійскай Імперыі, былі прыняты часовыя правілы, згодна з якімі адмянялася папя-рэдняя цэнзура на перыядычны друк. Аднак гэтыя правілы, як і прынятыя пазней для неперыядычных выданняў, былі настолькі няяснымі і недаклад-нымі, што ў розных месцах трактаваліся па-рознаму. Пасля ж паражэння рэвалюцыі іх трактоўка аказвалася звычайна не на карысць свабодзе слова. У беларуска-літоўскіх губернях справамі друку гараваў часовы камітэт па друку, створаны ў сакавіку 1907 г. Яго намаганнямі былі закрыты левыя выданні. Асаблівая ўвага надавалася нярускамоўным выданням. Нават пазней, калі колькасць гэтых выданняў пачала расці, з-пад увагі камітэта не губ-ляўся ніводны іх нумар. Усё, што, на думку цэнзараў, магло быць выкары-стана супраць улад, забаранялася. Напрыклад, у 1911 г. камітэтам было вынесена рашэнне накласці арышт на літоўскамоўную газету "lietuvus zineos" (№ 99) за артыкул "Па жмудскіх дарогах". Артыкул пачынаўся словам!: "Тут прышэльцаў рускіх, пераселеных урадам, даволі шмат". Словы гэтыя былі ўспрыняты як настрой літоўцаў супраць рускіх перасяленцаў-старавераў2. Цяжка было данесці і гістарычную праўду да беларускага народа з-за абмежавання доступу да архіваў. Для таго каб атрымаць магчымасць карыстацца матэрыяламі палітычнага архіва і архіва-музея М. Мураўёва, неаб-ходна было задаволіць улады не толькі сваім "сацыяльным станам і навуко-вым цэнзам, але і палітычнымі перакананнямі'3. Асаблівасці новага выбарчага закона. 3 чэрвеня 1907 г. II Дзяржаўная дума была распушчана. Адначасова быў выдадзены новы выбарчы закон па выбарах у III Дзяржаўную думу. Царам урад ішоў уразрэз з Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. "Асноунымі законамі Расійскай Імперыі" (1906), якія забаранялі без дазволу Думы выдаваць новыя законы. Галоўным натхняльнікам новага выбарчага закона быў "Савет аб'яднанага дваранст-ва" - агульнарасійская дваранская групоўка, якая аказвала вялікі ўплыў на палітыку ўрада. Многія члены "Савета..." выступалі наогул за ліквідацыю Думы, але зрабіць гэта было даволі складана. Па-першае', такія дзеянні маглі б выклікаць новы рэвалюцыйны ўздым, што вельмі непакояла цара і _______________________
1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.431; История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С295; ДГА Лггвы, ф.932, воп.1, спр.31, арк.2. 2 ДГА Лоты, ф. 601, воп. 1, спр. 215, арк. 222. 3 Там жа, ф. 378, п/о 1912, спр. 15, арк. 9.
яго ўрад. Падругое, Дума стварала бачнасць існавання "парламента" у краіне для заходніх крэдытораў1. Па закону 3 чэрвеня памешчыцкая курыя атрымлівала 51 % агульнай колькасці выбаршчыкаў Еурапейскай Расіі, у той час як па папярэдняму вы-барчаму закону (11 снежня 1905 г.) землеўладальнікі мелі большасць толькі у Мінскай і Палтаўскай губернях. Зараз жа абставіны змяніліся на карысць землеўладальнікаў. Аднак беларускія губерні мелі свае асаблівасці. Тут зем-леўладальнікі атрымлівалі большасць галасоў толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях (адпаведна 51,9 1 51,2 %). Памешчынскія курыі Віленскай губерні выбіралі 48 %, Віцебскай - 45,3, Гродзенскай - 41,1% выбаршчыкаў2. Гэта было звязана з імкненнем урада абмежаваць прадстаўніцтва польскага два-ранства ў Думе. Разам з тым у Беларусі захоўвалася адносна большае, чым у Еўрапейскай Расіі, прадстаўніцтва ад сялян - 29,5% (па Еўрапейскай Расіі - 22%). Гэта было зроблена з мэтай супрацьпаставіць на выбарах польскім памешчыкам праваслаўных беларускіх сялян, якіх запісвалі "руСКіМі"3. Новы выбарчы закон значна скараціў колькасць выбаршчыкаў ад рабочага класа: рабочыя страцілі каля палавіны выбаршчыкаў4. Рабочыя Мінскай і Гродзенскай губерняў маглі выбіраць на губернскія сходы па два выбаршчыкі, Віленскай і Мінскай - па аднаму. У шэрагу губерняў Расійскай Імперыі, у тым ліку і Віцебскай, як і па закону 11 снежня 1905 г., рабочыя наогул не атрымалі выбарчых правоў. Падставай для гэтага служы-ла тое, што колькасць рабочых у адносінах да агульнай колькасці на-сельніцтва не давала ім такой магчымасці. Галоўнай асаблівасцю новага выбарчага закона было тое, што ў яго асно-ву былі закладзены прынцыпы вялікадзяржаўнага шавінізму - ідэалогіі, якую арганізатар трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту П. Сталыпін узвёў у ранг дзяржаўнай палітыкі. "Дзяржаўная дума павінна быць рускай па духу, - адзначалася ў законе. - іншыя народнасць.. не павінны і не будуць уплываць на вырашэнне пытанняў чыста рускіх"5. Менавіта такім падыхо-дам і тлумачыцца тое, што ў заходніх губернях царызм не даў перавагі памешчыкам і захаваў адносна большае, чым у Еурапейскай Расіі ў цэлым, прадстаўніцтва ад сялян. Згодна з новым выбарчым законам знізілася норма прадстаўніцтва ад польскіх і закаўказскіх губерняў, а карэнныя народы Сярэдняй Азіі і Сібіры ўвогуле пазбаўляліся права ўдзельнічаць у выбарах. Усяго выбарчым правам карысталася не больш за 15 % насельніцтва Расійскай Імперыі6. Па новаму выбарчаму закону ў шэрагу месцаў Расійскай Імперыі былі ўтвораны асобныя "рускія" курыі. Такое права давалася рускаму (правас-лаўнаму) насельніцтву Віленскай і Ковенскай губерняў, а таксама Варшавы, Закаўказзя. У Віленскай губерні землеўладальнікі "рускай" курыі атры-малі 47,2 % месцаў выбаршчыкаў7. ______________
1 Лабаўскі М. М.- Дзяржауная дума у палгеычным жыцці Беларусі (1906-1907 гг.). Мн., 1уУо. С. 13. 2Тамжа. 3 Нарысы псторьп Беларуа. Ч. I. С. 422. 4 Аврех А. Я. Царизм и третьеиюньская система. М., 1966. С. 16. 5 НГАБ у Мшску, ф.2375, воп.1, спр.88. арк.5. 6 Нарысы гкторьп Беларус1. 4.1. С.422; Аврех А.Я. Царизм и третьеиюньская система. ЗабауааММ. Дзяржауная дума у палітычным жыцці Беларусі (1906-1907 гг.). С.14.
Закон даваў права міністру ўнутраных спраў дзяліць павятовыя з'езды землеўладальнікаў і з'езды гарадскіх выбаршчыкаў на аддзяленні па нацыя-нальнасцях і ў адпаведнасці з гэтым размяркоўваць колькасць выбаршчыкаў. Улічваючы просьбы аб "ахове правоў карэннага рускага насельніцтва", якія паступалі з заходніх губерняў ад "Саюза рускага народа", "Саюза 17 ка-стрычніка", у Гродзенскай, Міскай, Магілёўскай і сямі паветах Віцебскай (акрамя Веліжскага, Гарадоцкага, Невельскага, Себежскага) губерні з'езды землеўладальнікаў былі падзелены на два аддзяленні: рускае і польскае. Прычым да рускага аддзялення далучаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары інш., да польскага - беларусы-католікі. Яшчэ больш складанымі меркаваліся гарадскія выбары. Так, у гарадах Мінскай губерні першая курыя (буйная буржуазія) дзялілася на тры нацыянальныя аддзяленні - "рускае", "польскае" і яўрэйскае. Кожнае з аддзяленняў павінна было выбіраць аднаго выбаршчыка, незалежна ад колькасці насельніцтва. Напрыклад, у Мінскім павеце па аднаму выбаршчыку выбіралі 154 "рускіх", 241 "паляк", 844 яўрэяў!1. Другая гарадская курыя (дробная буржуазія) Мінскага, Гродзенскага і Бабруйскага паветаў была падзелена на два аддзяленні: да першага ад-ноіліся асобы "рускай", да другога - іншых нацыянальнасцей. У Віцебскім, Дзвінскім, Магілёўскім паветах выдзялялася яўрэйскае аддзяленне2. Такім чынам, выбарчы закон забяспечыў перавагу на выбарах "рускага" насельніцтва Беларусі Далучэнне праваслаўных беларусаў да рускіх, ка-толікаў да палякаў сведчыла аб адкрытым ігнараванні беларускага этнасу. Яўрэйская буржуазія практычна пазбаўлялася магчымасці аказваць уплыў на вынікі выбараў нават у гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі яурэі. Выбары ў III Дзяржаўную думу. Склад і пазіцыі ў Думе дэпутатаў ад Беларусі У другой палове 1907 г. у цэнтры увагі усіх палітычных сіл і партый Расіі была выбарчая кампанія ў III Дзяржаўную думу. Што тычыла-ся левых партый, то іх мясцовыя арганізацыі да гэтага часу былі разгромлены або вельмі аслаблены. Тыя ж, што ўцалелі, уключыліся ў перадвыбарчую барацьбу. 3 сацыялістычных партый толькі эсэры, не лічачы анархістаў, байкатавалі выбары ў III Думу. Бальшавікі выступілі за выкарыстанне вы-барчай кампаніі і думскай трыбуны ў мэтах пашырэння легальнай дзейнасці ў спалучэнні з падпольнай. Сярод меншавікоў і бундаўцаў панавала ліквіда-тарская ідэя. Яны выступалі за легалізацыю РСДРП, адмову ад падпольнай дзейнасці. Практычна на такіх жа пазіцыях стаяла і Беларуская са-цыялістычная грамада. Аслабленым быў і ліберальна-апазіцыйны цэнтр. Кіраўнікі Канстыту-цыйна-дэмакратычнай партыі (КДП) яшчэ больш схіліліся ўправа. Платформу КДП у заходніх губернях падтрымлівалі групоўкі яўрэйскай буржуазіі і, з пэўнымі агаворкамі, польска-беларускія памешчыкі і каталіцкія свя-тары, якія летам 1907 г. стварылі Краевую партыю Літвы і Беларусі3. Актыўна ўключыліся ў перадвыбарчую барацьбу чарнасоценныя партыі і арганізацыі. У Ліпені 1907 г. адбыўся з'езд прадстаўнікоў губернскіх аддзелаў "Саюза рускага народа" (СРН) і іншых манархісцкіх арганізацый. З'езд прыняў рашэнне давесці да кожнага аддзела перадвыбарны наказ і перадвы-барную платформу, ухваленыя ім. _______________________
1 Минское слово. 1907. № 249. 2 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. С.422. 3 Там жа.
Для манархісцкіх груповак Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Ковенскай губерняў і Царства Польскага быў распрацаваны асобны праект выбарчай платформы. У яго аснову была пакладзена агуль-нарасійская платформа СРН, але больш адкрыта праяўляўся шавінізм у ад-носінах да палякаў і яўрэяў1. На гэтай платформе з чарнасоценцамі блакіраваўся "Саюз 17 кастрычніка". Як ужо адзначалася, іх альянс выліўся ў стварэнне ў 1906 г. "Рускага ўскраіннага саюза" (РУС), які рэзка ак-тывізаваў сваю дзейнасць у перадвыбарны перыяд. У заходніх губернях былі створаны камітэты РУС з аддзеламі ў паветах, гарадах і мястэчках2. Значную ролю ў аб'яднанні правых сіл адыгрывалі праваслаўныя брацт-вы, якія адрадзілі сваю дзейнасць у заходніх губернях яшчэ ў апошняй трэці XIX ст., і некаторыя дзеячы праваслаўнай царквы. Сярод іх вылучаўся архіепіскап мінскі і тураускі Міхаіл (П. Цемнарусаў). Ён афіцыйна ўзначаліў "рускія" перадвыбарчыя камітэты Мінскай губерні. У разасланых па епархіі цыркулярах архіепіскап абавязваў гарадскіх і сельскіх свяшчэннікаў садзейнічаць абранню толькі "сапраўдных рускіх"дэпутатаў3. Утвораная згодна з новым выбарчым законам "руская" курыя ў Вілен-скай губерні праводзіла свае выбары асобна. Як і прадугледжвалася законам, ад "рускага" насельніцтва губерні былі абраны два дэпутаты: таварыш пракурора выенскага акружнога суда, прыдворны саветнік Г. Замыслоўскі і протаіерэй Беразвецкага жаночага манастыра А. Вяраксін (абодва правыя манархісты). Ад астатняга насельніцтва ў Думу прайшло пяць дэпутаташў: селянін Свянцянскага павета М. Цывунеліс, памешчык Г. Свянніцга, дырэк-тар віленскага зямельнага банка I. Мантвін, магістр багаслоўя Пецярбург-скай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, законавучыцель рэальнага ву-чылішча і жаночай гімназіі ў Вільні С.Мацыевіч, буйны землеўладальнік С. Ваньковіч4. У Гродзенскай губерні, дзякуючы падтрымцы "Сафійскага правас-лаўнага брацтва", правыя правялі ў Думу шэсць дэпутатаў з сямі У Віцеб-скай губерні яны занялі ўсе шэсць дэпутацкіх месцаў. Вострая палітычная барацьба, якая разгарнулася ў Мінскай губерні паміж польскімі землеўла-дальнікамі і правымі, завяршылася на карысць апошніх. У Думу прайшло дзевяць прадстаўнікоў РУС. Вынікі выбараў у Магілёўскай губерні практычна былі прадвырашаны складам выбаршчыкаў. Са 123 выбаршчыкаў памешчыкі мелі 64 галасы, буйныя буржуа - 12, гараджане - 10, сяляне - 35, рабочыя - адзін. Боль-шасцю галасоў абавязковым дэпутатам ад сялян быў абраны Ф. Шаўцоў (Рагачоўскі навет), ад памешчыкаў - I. Сазановіч, ад гарадскіх курый -епіскап гомельскі Мітрафан (Д. Краснапольскі). Акрамя таго, у Думу былі абраны гомельскі павятовы прадвадзіцель дваранства М. Ладамірскі, клімавіцкі павятовы прадвадзіцель дваранства фон Гюбенет, настаяцель Царквы ў сяле Бяльнова-Сялец Быхаўскага павета В. Галынец5. У цэлым у III Дзяржаўную думу ад пяці заходніх губерняў было выбрана 36 дэпутатаў. Сярод іх 12 памешчыкаў (33,3 %), сем прадстаўнікоў правас- ________________________
1 Витебские губернские ведомости. 1907. 14 июля. 2 Забаускі ММ. Дзяржауная дума у палітычным жыцці Беларусі (1906-1907 гг.). С.15. 3 Забауст М.М. Праваслауная царква у грамадска-палітычным жыцщ Беларуа (1907— 1912 гг.) // Наш радавод. Кн.4. (Частка 3). Гродна, 1992. С.692. 4 Забаускі М.М. Дзяржауная дума у пал1тычным жыцщ Беларуа (1906-1907 гг.). С.15. 5 Могилевщина. Могилев, 1991. С.32.
лаўнага духавенства (19,3 %), адзін каталіцкі святар (2,9 %), пяць чыноўшкаў (14 %), 11сялян (30,5 %) IIIДзяржаўная дума пачала работу 1 лістапада 1907 г. Па свайму класа-ваму складу, палітычнаму абліччу яна цалкам адпавядала інтарэсам царыз-му. У цэлым па Расійскай Імперыі ўрадавыя партыі атрымалі 61 %, Лібераль-ныя - 26, дэмакраты - 6 % месцаў у Думе. Што тычылася пяці заходніх губерняў, тут прадстаўнікі ўрадавых партый склалі 80,5 %2. Шводная з думскіх фракцый не атрымала абсалютнай большасці месцаў у Думе. Парламенцкая большасць залежала ад акцябрыстаў, якія блакіраваліся або з правымі, або з кадэтамі Дзве думскія большасці - праваакцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая - складалі галоўную асаблівасць трэця-чэрвеньскай сістэмы. Такое становішча было выгадна ўраду, бо давала яму магчымасць лавіравання паміж памешчыкамі і буржуазіяй. Дэпутаты ад пяці заходніх губерняў размеркаваліся наступным чынам: 19 чалавек увайшло ў фракцыю думскіх правых, сем дэпутатаў аднеслі сябе да памяркоўна-правых, чатыры далучыліся да акцябрыстаў, адзін - да Міраабнаўленцаў, шэсць дэпутатаў стварылі польска-літоўска-беларускую групу. У левым лагеры не апынулася ніводнага з 36 дэпутатаў3. Увядзенне земстваў.Як ужо адзначалася вышэй, 1 студзеня 1864 г. у Расійскай Імперыі было прынята "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земствах установах". Згодна з гэтым дакументам да канца 70-х гг. земскія ўстановы былі створаны ў 34 губернях Расіі. На Беларусь, Літву і некаторыя іншыя нацыянальныя раёны палажэнне аб земствах не распаўсюджвалася. Тлумачылася гэта тым, што хоць правы земстваў і былі даволі абмежава-нымі, усё ж гэта быў адзіны ў Расіі дзяржаўны інстытут, што грунтаваўся на выбарным пачатку і ў некаторай ступені даваў магчымасць праявщіцца грамадскай самадзейнасці. Механізм выбараў у земскія ўстановы быў абу-моўлены маёмасным і саслоўным цэнзам і забяспечваў перавагу памеснага дваранства, што не адпавядала ўмовам заходніх губерняў, дзе царскі ўрад пасля паўстання 1863 г. праводзіў палітыку эканамічнага падрыву польскага землеўладання. Да пытання аб увядзенні земстваў у заходніх губернях звярнуліся ў 1909 г. у сувязі з праектам, які быў унесены правымі ў Дзяржаўны савет. Праект прадугледжваў змяненне парадку выбараў у верхнюю заканадаўчую палату ад заходніх губерняў. Справа у тым, што з-за адсутнасці земскіх уста-ноў выбары тут праводзіліся дваранскімі сходамі, дзе колькасна пераважалі памешчыкі польскага паходжання. На думку правых, увядзенне ў заходніх губернях земстваў на аснове нацыянальных курый дазволіла б пакончыць з манаполіяй польскага прадстаўнітва ў Дзяржаўным савеце. Савет міністраў распрацаваў законапраект "Аб выкарыстанні Палажэння аб земскіх установах 12 чэрвеня 1890 г. да губерняў Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай, Падольскай". У адрозненне ад палажэння 1890 г. маёмасны цэнз выбаршчыкаў быў паніжаны ўдвая. Разам з тым, каб забяспечыць перавагу памешчыкаў, было вырашана, што сяляне маглі пасы-лаць не больш за трэць гласных у павятовыя земскія сходы, а ў губернскія земствы сялянскія прадстаўнікі не дапускаліся наогул4. _______________________
1 Забаускі ММ. Дзяржауная дума у палітычным жыцці Беларусі (1906-1907 гг.). С.16. 2 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.424. 3 Забаускі ММ. Дзяржауная дума у палітычным жыцці Беларусі (1906-1907 гг.). С.17. 4 АврехАЛ. Царизм и третьеиюньская система. С.94.
Для забеспячэння перавагі рускім памешчыкам замест саслоўных ку-рый уводзіліся нацыянальныя: "рускія" і "польскія". Быў прыдуманы і ідэнтчны прынцып размеркавання колькасці гласных па курыях: бралася сярэднеарыфметычнае ад сумы працэнтаў колькасці выбаршчыкаў дадзенай нацыянальнасці па губерні і кошту іх нерухомай маёмасці ў павятовым налічэнні. Далучаючы да "рускай" курыі праваслаўных беларускіх сялян, улады забяспечвалі такім чынам у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях яе большасць на выбарах. У Гродзенскай, Віленскай , Ковенскай губернях з-за перавагі ў многіх паветах католікаў, якіх адносілі да палякаў, царскі ўрад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства1. Законапраект быў прыняты Думай з нязначнымі папраўкамі, але Дзяржаўны савет адхіліў яго. Мікалай II распусціў на тры дні Думу і Дзяржаўны савет і падпісаў законапраект на падставе 87-га артыкула Асноўных законаў. Прыняцце закона насуперак волі большасці членаў Дзяржаўнага савета па надзвычайнаму артыкулу азнаменавала крызіс трэцячэрвеньскай сістэмы. Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбараў, земствы, уведзе-ныя ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях, змаглі станоўча паўплы-ваць на развіццё мясцовай гаспадаркі, павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земскія ўправы адкрывалі бальніцы, школы, стваралі каа-ператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын і г.д. Аднак у тым, што тычылася развіцця беларускай нацыянальнай культуры, мовы, земствы не аказвалі ніякай падтрымкі. Больш таго, перапоўненыя прадстаўнікамі рускіх , польскіх нацыяналістаў, яны ў сваёй дзейнасці цалкам ігнаравалі мову, культуру і нацыянальныя патрэбы беларусаў2. Барацьба "заходнерускіх" і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам.Змена палітычнай сітуацыі пасля пара-жэння рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўмацаванню сіл і пазіцый "за-ходнерусаў", што здаўна вялі ў Беларусі барацьбу за "магутнасць і не-дзялімасць Расіі"3. У 1907 г. у Вільні апрача таварыства "Крестьянин" быў заснаваны так званы "Окраинный Союз". Як і "Крестьянин", ён ставіў сваёй мэтай узмац-ненне расійскай культуры, дзяржаўнасці і самабытнасці на заходняй "окраине России". "Заходнерусізм" уваходзіў у сістэму расійскага нацыяналізму як адна з яго састаўных частак. Гэта знайшло практычнае ўвасабленне ў ходзе выбараў у III, а потым і ў IV Дзяржаўную думу, а таксама падчас выбараў у земскія ўстановы. "Заходнерускія" дэлегацыі пачынаюць з'яўляцца ў пецярбургскіх салонах, кабінетах міністраў, на прыёмах самога цара. Яны падаюць петыцыіі, адрасы, хадатайствы, у якіх абараняюць інтарэсы рускай культуры ў Беларусі. У адрозненне ад папярэдняй эпохі, калі "заходне-русізм" цалкам скіраваўся на барацьбу з паланізмам, цяпер ён павінен быў усе больш супрацьстаяць беларускаму нацыянальнаму руху, які рос і пашы-раўся ў краіне.Ініцыятыву ў гэтай барацьбе ўзяў на сябе штотыднёвы часопіс Украина России". Галоўным аб'ектам для нападак ён абраў беларускую Мову. "Апошнім часам загаварылі аб асаблівай беларускай мове, - пісаў рэ-дактар часопіса Кулакоўскі. - Выраз "беларуская мова" пачаў ужывацца на-ат У некаторых афіцыйных актах па міністэрству народнай асветы. Але мы ________________ 1 Забауст ММ. Дзяржауная дума у палітычным жыцці Беларусі (1906 - 1907 гг.). С.28. 2 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.427. 3 ЦьвікевічА. "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадзкай мыслі Беларусі, у XIX
сумеем сцвярджаць, што гэтая беларуская "мова" існуе толькі тэарэтычна. Даволі толькі зазірнуць у капітальную працу нашага аўтарытэтнага вучонага Я. Карскага, каб зрабілася ясным, што існуе толькі беларускі дыялект ("наречие"), а не беларуская мова"1. Новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам прапана- ваў член віленскай суполкі "Крестьянин" Л. Саланевіч. Пры падтрымцы П. Сталыпіна ён у верасні 1908 г. прыступіў да стварэння псеўдабеларускай арганізацыі "Белорусское общество". 9 лютага 1909 г. выйшаў першы нумар газеты "Белорусская жизнь", у якой абвяшчалася праграма "Белорусского общества". У перадавіцы "К белорусской интеллигенции" указвалася, што праўленне "Белорусского общества" ставіць сваёй мэтай аб'яднаць "тыя сла-быя яшчэ інтэлігентныя сілы, якія мае беларуская народнасць у цяперашні час"2. Далей пісалася, што "у нас, беларусаў, да гэтага часу няма ніводнай сваёй незалежнай штодзённай газеты" і ўказвалася, што гэту ролю бярэ на сябе "Белорусская жизнь". Але, імкнучыся заваяваць давер беларусаў, Саланевіч, відаць, перастараўся. Крытыка палітыкі урада, якую ён разгарнуў у газеце, не спадабалася ўладам. У выніку першы нумар газеты быў канфіскава-ны і выданне прыпынена амаль на два гады. Толькі ў студзені 1911 г. "Белорусская жизнь" пачала выходзіць штодзённа. Саланевіч зрабіў адпаведныя высновы, і Сталыпін забяспечыў яму самую высокую ў краі ўрадавую субсыдыю - 2400 руб. у месяц3. "Белорусская жизнь" выходзіла на рускай мове і па сваей сутнасці праводзіла антынацыянальную палітыку, скірава-ную супраць беларускага народа. Восенню 1911г. "Белорусская жизнь" цалкам адмовілася ад маскіроўкі, што праявілася і ў замене назвы. Выданне стала называцца "Северо-западная газета". Апрача "заходнерускіх" груповак палітычнага характару ("Крестьянин", "Окраинный Союз", "Национальный Союз" і г. д.) сярод заходнерусаў было нямала даволі вядомых асоб, для якіх першую і галоўную ролю ігралі куль-турныя меркаванні. Даследчыкі беларускай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі (А.Сапуноў, Е. Раманаў, М. Кіфароўскі 1шш.) шмат зрабілі для вывучэння Беларускага краю. Але, як адзначаў А. Цвікевіч, аналіз іх дзейнасці "не пакідае ніякага сумнення ў тым, што ў іхняй "западно-русской" свядомасці, у іхняй псіхалогіі жылі дзве істоты: адна мясцовая - беларуская і другая агульна-расійская"4. Такім чынам, Беларусь у "заходнерускай" канцэпцыі заўсёды была толькі часткай "адзінай недзялімай Расіі", а беларуская мова - "арганічнай галіной вялікай расійскай мовы". Ступень жа самабытнасці для розных дас-ледчыкаў была рознай: у адных - большай, у другіх - меншай. Але для ўсіх "заходнерусаў" яна была толькі праявай краёвасці таго "правінцыяльнага багацця", з якога Расія мусіла "чэрпаць поўнай рукой"5. Даволі актыўна выступалі супраць беларускага нацыянальнага ад-раджэння і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. Погляды прад-стаўнікоў польскага руху на беларускае пытанне адлюстроўваліся ў перыя-дычных выданнях. _____________________
1 Цыт. па: Цьвікевіч А. "Западно-руссизм". Нарысы з псторьй грамадзкай мысып на Беларуа у XIX 1 пачатку XX в. С.315. 2 Белорусская жизнь. 1909. 9 февр. 3 Нарысы псторьц Беларуси 4.1. С.426. 4 ЦъвтевЫА, "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадзкай мыслі на Беларуа у ХIX пачатку XX в. С.322. 5 Там жа. С.326. 392
Правадніком ідэі нацыянальных дэмакратаў з'яўляўся "Гонец Віленьскі" і "Кур'ер Літоўскі". У той жа час эндэцкія настроі пераважалі сярод болышасці польскіх землеўладальнікаў і інтэлігенцьй. Палякі разумелі, што дасягненне палітычнай аўтаноміі ў новых абставінах немагчыма, і імкнуліся абараніць дасягнутае: польскі друк, польскія прыватныя школы, большая свабода ўгаліне культуры, дзейнасць каталіцкага касцёла. Абараняючы ўсе польскія, эндэкі ў той жа час адмаўлялі ўсё беларускае. Адкрыта варожыя пазіцыі ў адносінах да беларускага руху занялі краёўцы-кансерватары. Галоўная прычына гэтага ўтойвалася ў сацыяльных супярэчнасцях. Імкнучыся абараніць свабоды, заваяваныя ў ходзе рэвалю-цыі, і адначасова захаваць уласнае землеўладанне, краёўцы-кансерватары заклікалі ісці разам з урадам. Прыкладна такой жа палітыкі прытрымліваліся і польскія дэпутаты ад Беларусі , Літвы ў III \ IV Дзяржаўных думах, якія стварылі "польска-беларуска-літоўскае кола". Аналіз іх дзейнасці паказвае, што гэта была па сутнасці польская група1. Іншых поглядаў на беларускае нацыянальнае адраджэнне прытрымліваліся краёўцы-лібералы. Яны групаваліся вакол газеты "Ргге§-1аа \Уйеп5к1". У першым нумары выдання быў надрукаваны артыкул "Маладая Беларусь", прысвечаны беларускаму руху." Аб сваіх бедах, - гаварылася ў артыкуле, - беларускі народ хоча размаўляць на роднай мове. Ён ахвотна цягнецца да той адзінай крыніцы, адкуль цячэ яго мова. Тут ён даведваецца, што яго песні і звычаі не хамскія і годныя знявагі, а маюць права на існаванне , развіццё, як і ў іншых народаў..."2. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння знаходзілі водгук і сярод некаторай часткі каталіцкага духавенства. Ксёндз А. Станкевіч у сваіх тво-рах называў імёны тых, хто не толькі падтрымліваў, але і сам працаваў на ка-рысць гэтага руху, напрыклад ксяндзы Ф. Абрантовіч, Ф. Будзька, біскуп С. Дзешсевіч. Заслугі ў справе беларускага адраджэння меў і ксёндз А. Аст-рамовіч. Яго вершы (пад псеўданімам А. Зязюля) друкаваліся ў выданнях "Наша Ніва", "Беларус" і інш. Нягледзячы на тое што прыхільнікаў беларускага адраджэння сярод каталіцкага духавенства станавілася ўсё больш, паланізацыйныя тэндэнцыі ў дзейнасці касцёла, як і раней, пераважалі. Большасці каталіцкага духавенства, як і польскіх землеўладальнікаў , інтэлігенцыцыі, варожа ставілася да беларускай мовы і наогул да ўсялякіх праяў беларускага руху. Выбарчая кампанія і вынікі выбараўу Беларусі ў IV ДзяржаўнуюДуму. Выбарчая кампанія ў IV Дзяржаўную думу праходзіла пад сцягам уз-мацнення ролі дваранства ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Па губер-нях былі разасланы цыркуляры, падпісаныя міністрам унутраных спраў Л. Макаравым, дзе ўказвалася на неабходнасць весці выбарчую кампанію ў саюзе і згодзе з дваранствам, абапіраючыся на праваслаўнае духавенства. Выбары адбыліся ў верасні-кастрычніку 1912 г. у Віленскай губерні. Як і Раней, яны праходзілі асобна ад "рускай" курыі і ад нярускага насельніцтва. Ад рускай" курыі дэпутатам быў зноў абраны Г. Замыслоўскі, а таксама «праваслаўны святар У. Юзвюк3. ________________
1 С.22 Смалянчук АФ- Польскі нацыянальны рух і беларускае адраджэнне XX ст. Гродна, 1995. 2 Х ст 'си Па: Смалянчук Аф- Польскі нацыянальны рух і беларускае адраджэнне пачатку 3 Забаўскі ММДзяржауная дума у палітьгчным жыцці Беларусі (1906-1907гг.). С.20,21.
У іншых губернях выбары праходзілі таксама па старому сцэнарыю. У выніку, нягледзячы на вострую барацьбу паміж рознымі палітычнымі сіламі, пераважная большасць выбаршчыкаў пайшла за правымі і рускімі нацыяналістамі Як і ў III Думе, царызму ўдалося захаваць дзве большасі: права-акцяб-рысцкую ў 283 і акцябрысцка-кадэцкую ў 226 галасоў1.І хоць колькасць ак-цябрыстаў значна скарацілася, ім удалося захаваць у IV Думе ролю "цэнтра". Дэпутаты ад пяці беларускіх губерняў па партыйных групоўках размеркаваліся наступным чынам: чатыры далучыліся да фракцыі правых; адзін (В. Дрыбінаў) выступаў як прадстаўнік "Саюза 17 кастрычніка"; дэпутаты ад нярускага насельніцтва Віленскай губерні стварылі польска-літоўска-беларускую групу; Ф. Л ашкевіч увайшоў у фракцыю прагрэснікаў, астатнія далучыліся да фракцыі рускіх нацыяналістаў і памяркоўна-правых2. Такім чынам, сутнасць трэцячэрвеньскай сістэмы заключалася ў тым, што ў Думе (і трэцяга, і чацвёртага спадкання) стварыўся саюз памешчыкаў і буржуазіі праз прадстаўнікоі іх партый і арганізацый. Мэта гэтага саюза - імкненне царызму вырашыць аб'ектыўныя гістарычныя задачы, што стаялі перад краінай, зверху, не мяняючы сутнасці існуючага ладу. Для нацыянальных рэгіёнаў, да якіх адносілася і Беларусь, тэта выявілася ў жорсткі нацыянальны прыгнет, які ўплываў на ўсе сферы грамадскага жыцця.
2. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Змены ў рабочым і сялянскім руху Крызіс у рэвалюцыйных партыях. У ходзе наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі многія арганізацыі левых партый былі ліквідаваны ці вельмі аслаблены. Паводле няпоўных звестак, у 1907-1909 гг. царскімі судамі был асуджаны па палітычных справах больш за 26 тыс. чалавек, з іх да смяротнага пакарання прыгаворана 50863. Дэпартамент паліцыі ледзь ці не ў кожнай падпольнай арганізацыі займеў сакрэтных агентаў-асведамляльнікаў, у тым ліку і ў кіруючых структурах партый. У 1908 г. быў выкрыты як правакатар Я. Азэф - член ЦК ПСР \ кіраўнік яе баявой арганізацыі. У студзені 1912 г. членам ЦК бальшавіцкай партыі стаў агент Дэпартамента паліцыі Р. Маліноўскі, выбраны неўзабаве дэпутатам Дзяржаўнай думы. У выніку частых правалаў і масавых рэпрэсій дзейнасць мясцовых арганізацый РСДРП, ПСР, Бунда і іншых левых партый была дэзарганізавана. Назіраўся масавы адток з іх інтэлігенцыі. Стомленасць, апатыя і расчараванне вынікамі працяглай і цяжкай барацьбы ў гады рэвалюцыі вызначалі настрой працоўных. Спробы аднаўлення партыйных арганізацый, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. Усяго некалькі месяцаў пратрымалася адноўленая ў лютым 1908 г. Мінская група РСДРП. У сярэдзіне таго ж года былі ліквідаваны Браслаўская, Капыльская, Старадарожская і Хоцімская групы РСДРП. Нягледзячы на усе намаганні, так і не быў адноўлены Паўночна-Заходні саюз РСДРП. Дзейнасць гэтай партыі ў Беларусі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту праяўлялася ў функцыяніраванні нешматлікіх _____________________
1 АврехАЯ. Царизм и третьеиюньская система. С.164. 2 Забаўскі ММ. Дэяржауная дума палітычным жыцце Беларусі (1906-1907 гг.). С.22,23. 3 История Коммунистической партии Советского Союза. М., 1967. Т.2. С.239.
прапагандысцкіх гурткош і эпізадычным распаўсюджанні нелегальных вы-данняў1. рэзка скарацілася колькасць прафесійных саюзаў. У дакладзе аб дзейяасці Бунда, падрыхтаваным для Капенгагенскага кангрэса II інтэрнацыя-нала (1910), канстатавалася, што большасць саюзаў была закрыта, а тым, якія захаваліся, даводзілася весці непасільную барацьбу з праследаваннем рэакцыі, з аднаго боку, і з падаўленым настроем мае - з другога2. У такіх умовах сярод меншавікоў, бундаўцаў, эсэраў, беларускіх грама-даўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных ар-ганізацый, г. зн. пераходу да дзейнасці, дазволенай законам. На практыцы гэта азначала адмову ад рэвалюцыйных праграм і ліквідацыю саміх партый, паколькі пры трэцячэрвеньскім рэжыме легальна можна было займацца толькі культурна- асветніцкай дзейнасцю, стварэннем рознага роду каапера-тываў, кас узаемадапамогі і інш. На такі шлях стала БСГ: у другой палове 1907 г. яна ліквідавала свае нелегальныя структуры і як партыя часова пера-стала існаваць. Лідэры і актыў Грамады засяродзіліся на нацыянальнай культурна-адраджэнскай дзейнасці ў газеце "Наша ніва". Нарада ў ЦК Бунда ў лютым 1908 г. фармальна прызнала неабходнасць умацавання нелегальных арганізацый, але адначасова рэкамендавала ім па магчымасці прыстасоўвацца да легальных умоў дзейнасці. Легалізатарскі ухіл у Бундзе пацвердзіла VIII канферэнцыя, якая адбылася ў кастрычніку 1910 г. з удзелам прадстаунікоў ад Варшавы, Вільні, Лодзі, Гродна, Беласто-ка, Дзвінска, Пінска, Гомеля, Бабруйска і Рыгі. Галоўнымі у яе парадку дня былі пытанні нацыянальна-культурнай дзейнасці: аб заканадаўчым уста-науленні для яўрэйскіх гандлёвых служачых суботняга дня адпачынку, аб барацьбе за раўнапраўе яўрэйскай мовы (1дыш) аб рэфармаванні яўрэй-скай абшчыны (кагала). На апошнім пытанні канферэнцыя выказалася за пераўтварэнне абшчыны на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права з прагрэсіўным падаткаабкладаннем маёмасных пластоў яўрэйскага насельніцтва замест традыцыйнага каробачнага збору. Удзельнікі канферэнцыі ў адпаведнай рэзалюцыі заявілі аб неабходнасці арганізацыі шырокага масавага руху вакол абшчыны і заклікалі бундаўцаў пранікнуць у яе кіраўнічыя ўстановы з мэтай барацьбы "супраць алігарха і рабінаўскага клерыкалізму". Канферэнцыя абавязала мясцовыя ар-ганізацыі Бунда засяроджваць палітычную дзейнасць галоўным чынам вакол пытанняў, якія абмяркоўваліся у Дзяржаўнай думе3. Крызіс ахапіў і бальшавіцкую фракцыю РСДРП, у якой з'явілася плынь адзавістаў". Апошнія лічылі бессэнсоунай дзейнасць сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў III Дзяржаўнай думе і патрабавалі адклікаць ("адазваць") яе і перайсці да байкота Думы, адмовіцца ў цэлым ад выкарыстання легальных формаў работы ў прафсаюзах, рабочых клубах і іншых добраахвотных гра-мадскіх аб'яднаннях. Гэта пагражала поўнай ізаляцыяй партыі ад мае, пераўтварэннем яе у палітычна бясельную падпольную секту. Спроба пераадолення ідэйна-арганізацыйнага крызісу ў РСДРП была зроблена ў снежні 1908 г. на V (агульнарасійскай) канферэнцыі ў Парыжы, у якой удзельнічалі прадстаунікі Пецярбургскай, Маскоўскай, Цэнтральна прамысловай абласной, Уральскай і Каўказскай арганізацый, а таксама ДКП1Л, Бунда і Літоўскай сацыял-дэмакратьй. Канферэнцыя выступіла _____________________
1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.298-302. 2 Бунд в Беларуси 1897-1921. Документы и материалы. Мн., 1997. С.332-333, 338. 3 Там жа. С.344-352.
супраць замены рэвалюцыйнай марксітсцкай партыі легальнай рабочай партыяй, абвясціла рашучую барацьбу ліквідатарам і падкрэсліла неабходнасць спалучэння нелегальнай і легальнай дзейнасці, перш за ўсё выкары-стання ў інтарэсах партыі думскай трыбуны, Аднак дзейнасць ліквідатарау, адзавістау ішшых, паводле вызначэння бальшавікоу-леніцау, антыпартыйных груповак працягвалася. У барацьбе з імі прыхільніка У. Леніна абапіраўся на блок з меншавікамі-партыйцамі (Г. Пляханау 1щш.), сумесна з якімі з канца 1910 г. пачалі выдаваць за мяжой нелегальную "Рабочую газету", а ў Расіі - легальную газету "Звезда". Адначасова з мэтай пераадолення крызісу ў партыі бальшанавікі разгарнулі падрыхтоўку новай агульнарасійскай канферэнцыі. Яна адбылася ў студзені 1912 г. у Празе, дзе сабраліся дэлегаты, якія прадстаўлялі каля 20 партыйных арганізацый, што дзейнічалі ў Расіі, а таксама бальшавіцкія замежныя цэнтры і групы. 3 ліку дэлегатаў толькі двое належалі да мен-шавікоў-партыйцаў, а усе астатнія былі бальшавіікамі (сярод іх сакрэтныя агенты Дэпартамента паліцыі Р. Маліноусга і А. Раманаў). Заходні рэгіён (Вільнч і Дзвінск) прадстауляў М. Гурвіч. ЦК Бунда, ЦК Сацыял-дэмакра-тьй Латышскага краю, Галоўнае праўленне СДКШЛ, сацыял-дэмакратыч-ная фракцыя III Дзяржаўнай думы, Каўказскі абласны камітэт, рэдакцыя венскай "Правды" Л. Троцкага, група "Вперед" ("адзавюты") 1 Г. Пляханаў адмовіліся ад удзелу ў канферэнцыі. Тым не менш яна канстытуіравалася як агульнапартыйная, насуперак пратэстам меншавікоў-партыйцаў. Склад дэлегатау прадвызначыў прынятыя імі рашэнні. Ліквідатары былі абвешчаны плынню, якая "сваімі паводзінамі канчаткова паставіла сябе па-за партыяй". Зацверджаная канферэнцыяй перадвыбарная платформа ў IV Думу пра-дугледжвала звяржэнне царызму і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублшікі, канфікацыю ўсёй памешчыцкай зямлі, увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня. Пагаднент з буржуазнай дэмакратыяй дапускаліся бальшавікамі, як і раней, толькі на другой стадыі выбараў1. У процівагу Пражскай канферэнцыі ў жніўні 1912 г. была склікана "канферэнцыя арганізацый РСДРП" у Вене, у якой удзельнічалі меншавікі, бундаўцы, латышскія сацыял-дэмакраты, трацкісты, "адзавісты". Яны сумесна выступілі супраць бальшавікоў, абвінаваціўшы іх у антыпартыйным пера-вароце, і заклікалі мясцовыя арганізацыі РСДРП не падпарадкоўвацца рашэнням Пражскай канферэнцыі. Утворанае ў Вене аб'яднанне зыходзіла з таго, што арганізацыя пралетарыяту магчыма толькі "у працэсе прыцягнен-ня рабочых мае да адкрытага грамадска-палітычнага жыцця"2. Таму баль-шавіцкія лозунгі рэвалюцыйнага заваявання дэмакратычнай рэспублікі і канфіскацыі памешчыцкай зямлі былі ім адхілены. 3 трохчленнай праграмнай платформы бальшавікоў Венская канферэнцыя уключыла ў сваю платформу толькі лозунг 8-гадзіннага рабочага дня. Разам з тым яна ўхваліла бундаўскае патрабаванне нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Такім чынам, у 1912 г. фактычна завяршылася ідэйна-арганізацыйнае афармленне партыі бальшавікоў і меншавікоў, кожная з якіх працягвала карыстацца назвай РСДРП. Вызначыліся таксама месца і роля Бунда у сацы-ял-дэмакратычным руху як паплечніка меншавіцкай партыі. Рашэнне Пражскай канферэнцыі ў Беларусі падтрымаў Палескі камітэт РСДРП, адноўлены вясною 1912 г. на базе Гомельскай гарадской ар" ганізацыі. У той час яна налічвала каля 40 чалавек, якія рэгулярна плацілі _____________________
1 История Коммунистической партии Советского Союза. Т.2. С.356-360. 2 Там жа. С.387.
членскія ўзносы. Палескі камітэт падтрымліваў сувязі з ЦК, замежнымі цэнтральнымі арганізацыямі партьй - "Рабочей газетой" [часопісам "Социал-демократ", а таксама з новай легальнай бальшавіцкай газетай "Правда", якая пачала выдавацца ў Пецярбургу з мая 1912 г. Паводле ацэнкі "Социал-демократа", "члены групы" (Палескага камітэта. - М.Б.) з'яуляліся пера-кананымі партыйцамі абедзвюх фракцый (бальшавікоў і меншавікоў-партыйцаў) і адлічвалі ўстаноўленыя 10 % на карысць ЦК. Пацвярджала гэту ацэнку і "Рабочая газета". "Усе члены арганізацьй, бальшавікі і меншавікі, аднолькава партыйцы і праціўнікі ўсякага роду пагадненняў з ліквідатарамі"1. Аднак абласной арганізацыяй новы Палескі камітэт, у адрозненне ад свайго папярэдніка, які дзейнічаў у 1904-1905 гг., так і не стаў. Да разгрому летам 1914 г. ён фактычна заставауся Гомельскай гарадской арганізацыяй. Спробы трактаваць яго як абласную арганізацыю нічым не абгрунтаваны2. Глыбокі ідэйны і арганізацыйны крызіс пасля трэцячэрвеньскага пера-вароту перажывала і ПСР. Выказваючы пратэст супраць новага, адкрыта рэ-акцыйнага, прапамешчыцкага выбарчага закона, яна вырашыла байката-ваць выбары ў III Дзяржаўную думу і тым самым рэзка звузіла магчымасць пашырэння свайго ўплыву на масы. У мясцовых арганізацыях ПСР нярэдка было па два-тры сакрэтныя асведамляльнікі паліцыі, што прыводзіла да частых правалаў. Цяжкі удар па аўтарытэту кірауніцтва партыі нанесла згада-нае вышэй выкрыццё правакатара Азэфа. У лютаўскім нумары цэнтральна-га органа ПСР "Знамя труда" (1909) ЦК заявіў аб сваім выхадзе ў адстаўку і роспуску арганізацыі. У паведамленні аб V з'ездзе Савета партыі, які пры-няў адстаўку ЦК, гаварылася: "Для усякай партыі і ва ўсякую эпоху рас-крыццё такой каласальнай правакатуры, як правакацыя Азэфа, было б цяжкім маральным ударам. Нашай партыі давялося перанесці гэты ўдар у самы неспрыяльны і цяжкі момант - эпоху поўнага трыумфу контррэвалю-цыі, расчаравання і прыгнечанасці слабых духам, уцёкаў ад работы стомле-ных, цяжкага перанапружання сіл, якія заставаліся вернымі абавязку"3. Большасць з ацалелых эсэраўскіх арганізацый у гэты час не праяўляла актыўнасці, у тым ліку Паўночна-Заходні абласны камітэт, які ў 1909 г. не меў нават сувязі з ЦК. Колькасць членаў мясцовых арганізацый была нязначнай (у Віцебску - 23, Вільні - сем, Дзвінску - пяць і г.д.). Некаторыя сімптомы ажыўлення дзейнасці ў асобных месцах з'явіліся ў 1911 — першай палове 1912 г. Аднак з крьзіснага стану эсэры ў Беларусі не выйшлі і ў гэты перыяд4. Рабочы рух.Ва ўмовах жорсткага ваенна-палщэйскага рэжыму, які ўсталяваўся ў ходзе падаўлення рэвалюцыі, маштабы і характар рабочага руху істотна змяніліся. Агульная колькасць удзельнікаў стачак у чэрвені -снежні 1907 г., у параўнанні са студзенем - маем, зменшылася у 4,3 раза, а палітычных - у 15 разоў. Паказчык за 1908 г. (9,2 тыс. стачачнікау) толькі на 1 тыс. перавышаў паказчык за папярэдні сем месяцау. Найбольшы спад назіраўся у 1909-1910 гг., калі сумарная колькасць стачачнікаў знізілася да 4,6 тыс., а палітычных - да 0,6 тыс/ _____________________
1 Цыт. па: История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.317. 2 Там жа. С 13оЛ\'Т' Ш: Брігадін ПИ- Эсеры в Беларуси (конец XIX в. - февраль 1917 г.). Мн., 1994. 4 Цыт. па: Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX в. - февраль 1917 г.). С. 133-136. 5 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.285, 312, 330.
Наступленне палітычнай рэакцыі прадпрымальнікі выкарыстоувалі для таго, каб забраць у рабочых і эканамічныя, і сацыяльна-палітычныя заваёвы перыяду рэвалюцыі. Сярод апошніх найважнейшым было права рабочых на стварэнне прафсаюзаў і заключэнне праз іх калектыуных дамоў аб умовах найму і кантролю за прыёмам і звальненнем з працы. Абапіраючыся на закон ад 4 сакавіка 1906 г., прадпрымальнікі стваралі па гаінова-прафесійнай прыналежнасці легальныя саюзы з мэтай барацьбы са стачкамі рабочых і аднаўлення на вытворчасці дарэвалюцыйных парадкаў. У 1907 г. у Віцебскай і Мінскай губернях дзейнічалі 10 такіх саюзаў з колькасцю членаў у кожным ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень1. Буйнейшыя з іх мелі аддзяленні ва ўсйх значных прамысловых пунктах адпаведнай галіны прамысловасці. Члены саюзаў дамауляліся аб адначасовым прад'яўленні аднолькавых патрабаванняў да рабочых, павелічэнні працоўнага дня, зніжэнні заработнай платы, ліквідацыі прафсаюзаў, а ў выпадку іх адхілення рабочымі аб'яўлялі масавыя лакауты. У такіх умовах стачачны рух набываў вымушаны абарончы характар. Выключную арганізаванасць і стойкасць у барацьбе за заваёвы 1905 г, (8-гадзіны працоўны дзень, права кантролю за наймам і звальненнем) праЯВ1Л1 1500 рабочых гарбарных заводаў Смаргоні. Яны адстаялі гэтыя заваёвы у ходзе агульных стачак летам 1907 г. і ў канцы 1908 - пачатку 1909 г. Першая з іх працягвалася больш за 9, а другая - больш за 10 тыдняў. Выступленнямі кіраваў цэнтралізаваны краёвы прафсаюз гарбароў. Рэгіянальны маштаб набыла ў пачатку 1908 г. стачка 4 тыс. работніц-панчошніц, якія пратэставалі супраць спроб гаспадароў аднавіць дарэвалюцыйныя ўмовы найму. Барацьба працягвалася больш за тры месяцы і закончылася перамогай работніц. Вясною 1909 г. шляхам чатырохмесячнай агульнакраёвай забастоукі адстаялі 8-гадзінны працоўны дзень 1100 рабочых-шчаціннікаў. Усе адзначаныя выступленні выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, Рабочыя шэрагу гарадоу Беларусі Украіны, Прыбалткі, Польшчы, Расіі нават некаторых краін Заходняй Еуропы матэрыяльна дапамагалі стачачнікам вытрымаць незвычайна працяглае і цяжкае супрацьстаянне з прадпрымальнікамі2. Як адзначалася вышэй, найбольшы спад пасля падаўлення рэвалюцыі назіраўся ў палітычным руху рабочых. Практычна немагчымым стала правядзенне вулічных дэманстрацый, мітынгау і маніфестацый. Крайне рэдка адбываліся і палітычныя стачкі. Заклік ЦК РСДРП выказаць пратэст супраць суда над сацыял-дэмакратычнай фракцыяй II Дзяржаўнай думы у лістападзе 1907 г. знайшоу водгук у двух гарадах Беларусі: аднадзённыя забастоукі з гэтай нагоды адбыліся у Гродне і Слоніме. У першай з іх удзельнічала 1700 рабочых 53 прадпрыемстваў, у другой - рабочыя фабрыкі суконных вырабау і слясарнай майстэрні. Першамайскія стачкі у 1908 г. адзначаны у Смаргоні, Слоніме (агульная), Гродне і Хоцімску (групавыя). У 1909 г. Н1ЯК1Х палітычных выступленняу рабочых у Бел арусі не зафіксавана3. У прамысловых цэнтрах і рэгіёнах Расіі ў 1911 г. пачаўся уздым рабочага руху. Ён значна узмацніўся у 1912 г. у сувязі з расстрэлам у красавіку гэтага года некалькіх соцень бастуючых рабочых на Ленскіх залатых прыісках (Ленскім расстрэлам) і найвышэйшага узроуню дасягнуу у першай палове _______________________
1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.295-296. 2 Там жа. С.306-308, 310-311. 3 Тамжа. С.309-310,312.
1914 г. У Беларусі ў гэты час назіралася толькі адноснае ажыуленне выступленняу рабочых у параунанні з 1910 г., калі у стачках прынялі удзел усяго 2,1 тыс. чалавек. У 1911 г. адпаведны паказчык вырас да 2,8 тыс., а у 1912 г. зНоу знізіўся да 2,2 тыс. У 1913 г. ён павялічыўся да 8,8 тыс. Такім жа тэмпам развіваўся рабочы рух і у студзені - Ліпеш 1914 г. (4,6 тыс. удзельнікау), а усяго за гэты перыяд (3 гады і 7 месяцау) улічана 18,4 тыс. стачачнікаў1. Параўнанне дадзенай лічбы з сумарным паказчыкам за такі ж самы па працягласці папярэдні перыяд (з чэрвеня 1907 г. да канца 1910г.), калі у стачках прынялі удзел 22 тыс. рабочых, сведчыць, што уздыму рабочага руху у Бела-русі у перадваенныя гады не было. У сувязі з Ленскім расстрэлам Палескі камітэт РСДРП выдаў адозву і арганізаваў у Гомелі шэсць сходау рабочых. Такія ж сходы адбыліся у Віцебску, Гродне, Мінску, Слоніме, Смаргоні, Добрушы. На іх прымаліся рэзалюцыі' пратэсту, які накіроуваліся у сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяржаўнай думы. Стачак салідарнасці, характэрных для прамысловых цэнтрау Расіі, у Беларусі не выяўлена. Новым момантам у мясцовым рабочым руху у 1912 г. было аднаўленне пасля трохгадовага перапынку першамайскіх выступленняў у форме групавых стачак, праведзеных у Мінску і Бабруйску з удзелам 650 чалавек. У 1913 г. у Брэсце, Бабруйску, Мінску, Віцебску, Гомелі, Пінску і Скідзелі адбыліся групавыя забастоукі пратэсту супраць антысеміцкай палітыкі урада, якая выявілася у "справе Бейліса" (следства і суд над кіеускім яўрэем М.Бейлісам, абвінавачаным у рытуальным забойстве праваслаунага хлопчыка). У гэтых забастоўках удзельнічала больш за 2 тыс. рабочых. Аднак у агульнарасійскіх палітычных выступленнях, звязаных з гадавінамі пачатку рэвалюцыі 1905 г., Ленскага расстрэлу і 1НШЫМ1 падзеямі, пралетарыят Беларусі не удзельнічау. Вельмі слабым быу і мясцовы рух. У 1913 г. з нагоды 1 Мая баставалі толкі крауцы у Бабруйску, а у1914г. - нязначная частка рабочых Гомеля, Мазыра, Ваўкавыска і Баранавіч. Мітынгі і дэманстрацыі так і не аднавілся. Пры гэтым эканамічны рух зноў як і ў гады рэвалюцыі, набыу наступальны характар (у 1913 г. да наступальных адносіліся 73 % стачак)2. Сялянскі рух. Наступленне палітычнай рэакцыі, глыбокае расчараванне вынікамі рэвалюыі крах надзей на спрыяльнае вырашэнне аграрнага пытання ў Дзяржаунай думе моцна пауплывалі і на сялянскі рух - яго дынаміку, формы і характар. Колькасць выступленняў сялян Беларусі у 1908 -1910 гг., у параунанні з 1905-1907 гг., скарацілася больш чым у пяць разоў3. У той жа час стачачны рух рабочых па колькасці ўдзельнікаў зменшыуся у 33 разы4. Прыведзеныя падлікі сведчаць, што спад сялянскага руху у перыяд рэакцыі быу не такі значны, як рабочага. 3 224 сялянскіх выступленняў, улічаных за 1908-1909 гг., 160 (73 %) был: скіраваны супраць памешчыкаў і казны. Найбольш распаусюджанай формай барацьбы у тэты час сталі падпалы іх маёмасці (22 %). Затым ішлі захопы зямель і лясоў, барацьба за сервітуты (11,1 %), самавольны выпас жьывёлы на панскіх ўгоддзях (9,4 %), забойствы паноў і ахоўнікаў іх маёмасці (8,4 %), парубкі лясоў (8,4 %), супраціўленне уладам і паліцыі ______________________
1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.ЗЗО. 2 Там жа. С.325-328. 3 Падлічана па: Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в эволюции 1905-1907 гг. Прилож. 6 ; Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.454, 505. 4 Падлічана па: История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.290, 312.
(5,9 %), адмаўленне ад выканання павіннасцей і выплаты падаткаў (2,3 %), забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў (1,8 %), іншыя формы (3,5 %у. Як вынікае з гэтых даных, тэрарыстычныя формы барацьбы (падпалы і забойствы) складалі ў 1908-1909 гг. 30,4 % усіх выступленняў, а забастоўкі –толькі 1,8%,што сведчыць аб істотнай якаснай дэградацыі сялянскага руху пасля паражэння рэвалюцыі. У сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай рэзка абвастрылася барацьба вясковай беднаты з новай дробнай, сельскай буржуазіяй. Такія выступленні складалі 26,7 % ад агульнай колькасці. Паказальна, што 2/3 з іх адносіліся да падпалаў маёмасці. Таксама пачасціліся адмаўленні ад выхаду на хутары і адрубы і выпадкі супраціўлення сялян землямерам і паліцыі пры праведзенні хутарызацыі2. У 1911 г. - першай палове 1914 г. агульная колькасць выступленняў сялян павялічылася да 468 супраць 357 за такі ж па працягласці папярэдні перыяд (другая палова 1907-1910 г.)3. Гэтыя паказчыкі дазваляюць зрабіць выснову, што ў сялянскім руху Беларусі ў адрозненне ад рабочага, у перадваенныя гады назіраўся пэўны ўздым. Аднак у якасных адносінах яго дэградацыя паглыбілася. Удзельная вага падпалаў панскай і казённай маемасці павялічылася да 26,2 %, а забастовак зменшылася да 0,5 %. Адносна менш улічана забойстваў памешчыкаў і ахоўнікаў іх маёмасці (5 %). У той жа час прыкметна вырасла колькасць захопаў зямлі і лясоў, у тым ліку сервітутных ўгоддзяў (да 16,6 %). Працягвалі абвастрацца і супярэчнасці ўнутры сялян- ________________
1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.455. 2Тамжа. С.457. 3 Падлічана па: Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Прилож. 5; Псторыя Беларускай ССР. Т.2. С.505.
ства. Удзельная вага выступленняў беднаты супраць багатых і заможных сялян павялічылася да 28,4 %. Значную большасць гэтых выступленняў складалі падпалы1. Змены у характары сялянскага руху, паасобных формах і накіраванасці барацьбы у перыяд трэцячэрвеньскага рэжыму у параунанні з 1905-1907гг. прыведзены у табл. 16. Як вынікае з табл. 16, у 1908 г. - сярэдзіне 1914 г., у параўнанні з часам рэвалюцыі, рэзка узрасла удзельная вага сялянскіх выступленняў супраць сельскай буржуазіі і сталыпінскай хутарызацыі пры адпаведным зніжэнні ўдзельнай вагі выступленняў супраць памешчыкаў і улад. Апошнія, аднак, заставаліся галоуным аб'ектам, супраць якога накіроўвалася больш за 70% выступленняў сялян. Крайне рэдкімі сталі праявы найбольш цывілізаванай формы эканамічнай барацьбы - забастоукі сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якія у 1905-1907 гг. складалі чацвёртую частку ўсіх выступленняў. Затое падпалы панскай і казённай маёмасці, ЯК1Я можна характарызаваць як крайнюю форму сацыяльнай барацьбы, у 1908 г. - першай палове 1914 г. па-часціліся ў 3,5-4,2 раза. Аб далейшай радыкалізацыі барацьбы сялян з памешчыкамі ў паслярэвалюцыйны перыяд сведчыць і хуткі рост (у 2,4-3,6 раза) удзельнай вагі захопаў панскай зямлі, у тым ліку і сервітутных угоддзяў. Гіалітычных выступленняў у статыстыцы сялянскага руху 1908 г. -першай паловы 1914 г. не зафіксавана.
|