Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура. Друк. Мастацтва


Date: 2015-10-07; view: 773.


Літаратура.Новыя з'явы у грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. знайшлі свае яскравае адлюстраванне ў нацыянальнай літаратуры таго часу, абумовіўшы з'яўленне новых ідэй, тэм, вобразаў.

Літаратура як найбольш дынамічны элемент заняла вядучае месца ў культуры беларускага народа пачатку XX ст., паўплывала на развіццё іншых галіны духоўнага жыцця. Менавіта ў гэты бурны час бліскуча праявіўся талент такіх маладых паэтаў і празаікаў, як Я. Купала, Я. Колас, Цётка (А. Пашкевіч), М.Багдановіч, А. Гарун, Ц. Гартны, 3. Бядуля, К. Буйло, Я. Журба, С. Палуян.

Галоунымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага перыяду былі сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьба супраць самадзяржаўя, адраджэнне Бацькаўшчыны, роднай мовы, сцвярджэнне чалавечай годнасці белару­скага мужыка, правоў народа на вольнае гістарычнае развіццё.

Адной з галоўных ідэй нацыянальнай літаратуры пачатку XX ст. была ідэя нацыянальнага адраджэння. Яе сімвалам у паэзіі таго часу быу нярэдка вобраз крыніцы, "каторая магутна, гучна мкне, здолеўшы з глебы на прастор прабіцца".

Народ-крыніца, шмат лам'я Кідала ворагаў сям'я У крыніцу тую - цёк спынщь, Каб жыццё смерцю замяніць I усё дарма: з варожых путНарод устае, як нейкі цуд.2

Як вядома, галоунымі адраджэнскімі ідэямі з'яўляюцца патрыятызм, гуманізм, культ цудоўнага. Прычым першая з іх - крышталізацыя нацыя­нальнай самасвядомасці, замацаванне яе ў формах дзяржаўнасці, нараджэнне новых жывых нацыянальных культур з лацінскай схаластычнай аднолькавасці - стала падставай, умовай для ўзвышэння чалавека у яго гармоніі са светам, у яго вострым адчуванні радасці і прыгажосці жыцця, прыроды, быцця3.

У той час як еўрапейскае Адраджэнне прайшло ўвесь цыкл - ад ад­раджэння народа, стварэння дзяржавы, мовы, культуры да адраджэнскага ідэалу чалавека, то беларускае, з прычыны пэўных гістарычных абставін, У свой час спынілася. Таму ўмова стала мэтай. Адраджэнне пачало ўспрымацца як нацыянальнае адраджэнне, а патрыятычная ідэя заняла адно з вядучых месцаў у літаратуры, пачынаючы ад "Песні пра зубра" М.Гусоўскага і да паэтычных твораў "нашаніўцаў".

_____________________

1 Минский листок. 1886. №3; Устав Минского общества любителей естествознания, этнографии и археологии. Мн., 1912; Известия Минского общества любителей естествознани этнографии и археалогии. Вып.1. Мн., 1914.

2 Гарун А. Сэрцам пачуты звон. Мн., 1991. С.130.

3 Лосев А. Ф. Эстетика возрождения.М.,1982.С.47-87.

 

 

гэту рысу нацыянальнай літаратуры пачат­ку XX ст. адзначалі сучасцю. "Ад беларускай паэзіі павявала такой шчырасцю жывой любві да роднага краю, якая захапляла і чытача", -пісаў на старонках часопіса "Вестник Европы" рускі філолаг-славіст А.Пагодзін.

М.Гарэцкі лічыу, што "першай прыкметай нашаніўскай пары у літаратуры ёсць пераважнасць нацыянальных элементаў і нацыяналь­ных матываў, лозунгаў над усім - чыста іншым...". У сваю чаргу Я.Карскі зазначаў, што "любоў да сваей непрыгляднай радзімы - выдатная рыса кожнага беларуса".

Амаль усіх паэтаў таго часу ядналі агульныя ідэйна-тэматычныя матывы: любоў да Баць­каўшчыны, роднай прыроды ("Да роднай краіны" Я. Журбы, "Восень" А. Гурло, "Люблю" К.Буйло); заклапочанасць бязрадасным лёсам народа, тым, "што гібее ў вёсцы родны люд убогі, і няма тут шчасця і няма дарогі" (Я. Журба); туга няма тут шчасця і няма дарогі" (Я. Журба); туга па чымсьці таямнічым і нязведаным: "Беднае сэрца па нечым баліщь"; "сэрца б'ецца ў грудзях і просіцца невядомае шчасце спазнаць" (А. Гурло). Шмат шчырых, цёплых слоў у сваіх творах прысвяціў роднай зямлі Я.Купала. Яркімі эпітэтамі - ад шчымліва-светлых да балюча-горкіх - надзяляў яе паэт: "Беларушчына", "Маці-Беларусь", "Бацькаўшчына мілая", "Няшчасны край", "Забраны край".

Важна падкрэсліць, гаворачы аб творчасці беларускіх пісьменнікаў па­чатку XX ст., што сацыяльнае і нацыянальнае ў іх думках, учынках, твор­часці было моцна знітавана. Маладыя пісьменнікі адчувалі: не толькі сацы­яльнае вызваленне прадвызначае духоўнае і нацыянальнае адраджэнне, але і нацыянальнае самавызначэнне,нацыянальнае адраджэнне вядзе да сацыяльнага вызвалення. Сацыяльныя і нацыянальныя матывы - гэта ўсё роўна што два крылы, на якіх абапіралася творчасць нашых пісьменнікаў. Асабліва рэльефна гэта відаць у творах Я.Купалы.

А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромістай такой грамадзе? Беларусы. А чаго ж захацелася ім, Пагарджаным век, ім сляпым, глухім? Людзьмі звацца1.

Запаветнай марай Я.Купалы і яго сабратаў па пяру было дапамагчы на­роду, які знаходзіўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам, стаць у адзіны шэраг з іншымі народамі, дабіцца волі і незалежнасці, смялей зірнуць у шырокія прасторы гістарычнага быцця. 3 гэтымі думкамі жылі і тварылі многія пісьменнікі "нашаніўскай" пары. М.Багдановіч, у прыватнасці, пісаў:

Беларусь, твой народ дачакаецпа Залацістага яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца Сколькіўхмарах далёкіх агня2

______________________

1 Купала Я. Збор твораў- У 7 т. Мн.,1972. Т. 1. С.257.

2 Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. Мн., 1991. С.440.

 

 

На светлую будучыню свайго народа спадзяваўся і Я.Журба:

Я цвёрда, шчыра веру, Я веру ўсёй душой, Што ворагаў здалее Край родны, мілы мой.1

Упэуненасцю, што і сіла ўваскрэсне, уваскрэсне надзея, прасякнуты верш К. Буйло "Тварыць і кахаць", якая заклікае: "Век жыць! Крэпка верыць! Тварыць і кахаць!"

Беларускія літаратары прыкладалі надзвычайныя намаганні для набліжэння гэтай будучыні, для абуджэння і паглыблення нацыянальнай свядомасці беларусаў. Аб'яд-наўшы сілы, абапіраючыся на зробленае папярэднікамі, пісьменнікі і паэты Беларусі ня-стомна і нястомліва кансалідавалі нацыю: фарміравалі яе самабытную духоунўю сутнасць, пашыралі свядомасць, гранілі беларускую літаратурную мову, стваралі свайму народу мастацкія творы сусветнага ўзроўню, вызначалі яго духоўныя арыенціры. Асабліва плённа працаваў у гэтым напрамку Я. Купала, якога сучаснікі называлі "цяперашнім асілкам адраджэння", што "выйшаў на літаратурную ніву з поглядамі простага беларуса-селяніна"2.

Нацыянальна-патрыятычныя матывы рэльефна увасобіліся ў яго творах асветніцкага, беларусазнаучага характару. Праз усю творчасць песняра праходзіць заклік "любіць свабоду, родны край і мову". Але любіць можна толькі тое, што добра ведаеш і цэніш. Я. Купала настойліва тлумачыу селяніну, што ён - беларус, што Бацькаўшчына яго - Беларусь, якая мае вялікую і багатую гісторыю, а мовай беларускай карысталіся вядомыя і знакамітыя людзі, і якая была дзяржаўнай. Ужо назвы твораў, іх сюжэты сведчылі аб ярка патрыятычнай накіраванасці літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці пісьменніка, яго цікавасці да гісторыі народа - "Курган", "3 мінуўшых дзён", "Магіла льва", "Бандароўна".

Адзначаючы цікавасць беларускіх літаратараў да мінуўшчыны, трэба сказаць, што яна не была выпадковай. Для нацыянальна-вызваленчых рухаў усіх народаў увогуле характэрна ўвага да мінулага. Палітычнае і духоўнае абуджэнне народа звязвалася з абуджэннем народнай памяці. Адкрыццё беларусамі саміх сябе, шырокага навакольнага свету было і адкрыццём гісторыі. Таму побач з вобразам маладой Беларусі ставіўся і вобраз старажытнай Бацькаўшчыны. Тут можна назваць творы гістарычнай тэматыкі не толькі Я.Купалы, але і М.Багдановіча (цыкл вершаў "Старая Беларусь", "Пагоня") і інш.

У шэрагу твораў пісьменнікі, магчыма, і ідэалізавалі мінулае, процістаўлялі яго сучаснаму становішчу. Але ў той час, у пачатку XX ст., та­кая ідэалізацыя была апраўданай і заканамернай. Звяртаючыся да яе як сродку абуджэння нацыянальнай свядомасці, літаратары не парушалі пачуцця меры. Ідэалізацыя служыла менавіта абуджэнню і паглыбленню гістарычнай свядомасці народа.

____________________

1 Журба Я. Творы. Мн., 1993. С. 46.

2 Гарэцю М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1921. С.166.

 

 

Важную ролю ў патрыятычным выхаванні жыхароў Беларусі пісьменнікі адводзілі роднаму слову. Яно і "магутнае", і "бессмяротнае", і "свабоднае", і адначасова "загнанае". Роднай мове прысвяцілі хвалюючыя радкі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, А.Гарун.

У пачатку XX ст. беларуская культура ў цэлым дасягнула значных поспехаў. Яна пачынае выходзіць за этнаграфічныя межы, становіцца поруч з культурай іншых народаў. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху не толькі ў Беларусі, Але і ў суседніх славянскіх народаў абудзіў імкненне беларусаў да ведаў. адукацыі. Пасля 1905 г. рэзка павялічваецца попыт на беларускую друкаваную кнігу, адкрываюцца бібліятэкі, кніжныя выдавецтвы. Менавіта ў гэты час выходзіць нямала твораў айчынных аўтараў - факт да таго беспрэцэдэнтны. Назіраецца сапраўдны усплеск перакладчыцкай дзейнасці. Многія мастакі слова лічылі сваім грамадскім абавязкам узбагаціць родную літаратуру перакладамі твораў з іншых літаратур свету. На беларускай мове з'яўляюгцца творы рускіх, украінскіх, польскіх, англійскіх, нямецкіх аўтараў. Сярод перакладчыкау былі Я.Купала, М.Багдановіч і інш. У гэты ж час у рускім і украінскім друку з'яуляюцца пераклады беларускай паэзіі.

Перакладчыцкая дзейнасць пісьменнікаў Беларусі, іх літаратуразнаучыя артыкулы, прысвечаныя М.Гогалю, Л.Талстому, Т.Шаучэнку, В.Стэфаніку, М.Канапніцкай, Э Ажэшка, былі не толькі адным са сродкаў уздыму ідэйна-эстэтычнага узроўню нацыянальнай літаратуры, але і прапагандай яе дасягаенняў сярод іншых народау. Значна пашыраюцца творчыя сувязі і яднанне беларускіх майстроў слова і пісьменнікаў суседніх народаў. Усё гэта дапамагала нашым літаратарам узняць нацыянальную паэзію і прозу на новую, больш высокую ступень.

Хуткае развіццё мастацкага слова выклікала да жыцця літаратурную крытыку, а таксама публіцыстыку. Апошні жанр, як вядома, прысвечаны ак­туальным пытанням і з'явам бягучага жыцця грамадства і ўтрымлівае факітычныя даныя аб розных яго баках, ацэнкі з пункту гледжання сацыяльнага ідэала аўтара, а таксама ўяўленне аб шляхах і спосабах дасягнення пастауленых мэт. Садзейнічаючы фарміраванню грамадскай думкі', поглядаў, інтарэсаў людзей, уплываючы на дзейнасць розных сацыяльных структур, публіцыстыка адыграла пэўную ролю ў жыцці беларускага грамадства, з яўлялася сродкам гістарычнага і мастацкага выхавання.

У публіцыстыцы А. Навіны (Луцкевіча), В. Ластоўскага, С. Палуяна, Л. Гмырака, Я. Купалы, Я. Коласа, М.Багдановіча была закладзена тэорыя, філасофія, эстэтыка нацыянальнага адраджэння з яго агульначалавечым гуманізмам і нацыянальнай годнасцю, без найменшых прыкмет нацыяналітсычнай нецярпімасці.

Глыбокую і цэласную канцэпцыю нацыянальнага адраджэння пакінуў С. Палўян. У яе аснове - павышэнне нацыянальнай свядомасці беларусау. Гэта канцэпцыя выкладзена ў серыі яго артыкулаў у "Нашай ніве". Яе стрыжнем з'яўляецца вызначэнне месца і ролі мовы у грамадскім жыцці, у самім існаванні нацыі.

Шчыра і натхнёна беларускія публіцысты і пісьменнікі даказвалі і адстойвалі права народа на родную мову. "Мова наша, - пісаў В. Цітовіч, - гэта скарб наш багаты і пекны, а дарагі і мілы нам за тое, што ён наш, родны. Гэта спадчына, каторая асталася нам ад дзядоў і прашчураў нашых; мы павінны любіць і шанаваць, не зважаючы на знявагу праціўнікаў нашых. Людзей цёмных або збаламучаных трэба старацца асвячаць, шырачы памеж іх любоў да роднай зямлі, айчызны нашай, да мовы спрадвечнай нашай белару-

____________________

1 Наша шва. 1909. № 39.

 

 

Калі пад уплывам падзей пачатку XX ст. узнік беларускі друк, паўстала пытанне аб тым, на якім моўным матэрыяле ствараць сучасную беларускую літаратуру. С.Палуян лічыу, што ствараць яе трэба зыходзячы з двух асноўных вытокаў: жывой народнай гаворкі і старых пісьмовых помнікаў, у якіх захавалася шмат слоў, патрэбных для літаратурнай творчасці. М. Багдановіч раіў пры стварэнні новай нацыянальнай паэзіі арыентавацца толыкі на жывую народную мову.

Паэтычная творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі А. Гаруна і іншых сведчыць аб тым, што сучасная літаратурная мова стваралася на аснове жывой народнай гаворкі, з якой выбіраліся найбольш дакладныя, яркія, сакавітыя, гучныя і вобразныя словы. Яна ўзбагацілася таксама словамі суседніх моў. Створаная пісьменнікамі і публіцыстамі беларуская літаратурная мова стала гнуткай, гучнай, выразнай, сацыяльна дзеючай, ад-паведнай эстэтычным патрабаванням.

Перыядычны друк.Развіццё друкаванага слова ў пачатку XX ст. адбывалася ў надзвычай складаных умовах. У выніку вялікадзяржаўнай нацыя­нальнай палітыкі царскага урада да 1906 г. беларускі друк фактычна не існаваў. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. палажыла пачатак істотным зменам у гэтай галіне духоунага жыцця беларусаў - пачалі выходзіць газеты і часопісы на роднай мове, стварацца беларускія выдавецтвы.

Хваля рэвалюцыі дала штуршок развіццю перыядычнага друку. У 1906 г. у Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску , іншых гарадах Беларусі выдавалася звыш 60 газет і часопісаў. Акрамя афіцыйных губернскіх і епархіяльных ведамасцей пачынаюць выходзіць грамадска-палітычныя і літаратурныя выданні. Пераважная большасць іх была рускамоўнай. 2/3 перыядычных выданняў выходзіла ў Вільні. У гэтым горадзе знаходзіліся рэдакцыі 26 газет і часопісаў, якія друкаваліся не толькі на рускай, але і на польскай, літоускай, яўрэйскай мовах. Дзве газеты выдаваліся па-беларуску.

Ва умовах, калі пачалося вялікае аднаўленне грамадскага быцця і свядоімасці, рэвалюцыйна-дэмакратычная грамадскасць Беларусі зразумела: каб ісці наперад і зрабщь дастойны уклад у гісторыю і культуру Бацькаўшчыны, трэба перш за ўсё наладзіць нацыянальны перыядычны друк і кнігавыдавецкую дзейнасць. Спробу практычна вырашыць гэту задачу, выкарыстоуваючы магчымасці легальнага перыядычнага органа, зрабіла група леварадыкальна настроеных членаў Беларускай сацыялістычнай грамады, якая увосень 1906 г. наладзіла выпуск першай легальнай газеты на роднай мове.

Першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага народа "Наша доля" выйшла ў свет і верасня значным для таго часу разавым тира­жом у 10 тыс. экземпляраў. Палова тыражу была надрукавана кірыліцай і палова - лацінскім шрыфтам. Выкарыстанне двух шрыфтоў тлумачылася неабходнасцю зрабіць газету даступнай і для паланізаванай часткі насельніцтва Беларусі.

Першую беларускую газету прыкмецілі чытачы. Пра цікавасць да новага выдання сведчыла тое, як распаусюджваўся першы нумар. Паводле сведчанняў сучаснікаў, за адзін дзень у Вільні разышлося звыш 3 тыс. экземпляраў.

Дэмакратычная накіраванасць, праўдзівае адлюстраванне грамадскага жыцця сур'ёзна занепаколі ўлады. Пяць нумароў газеты з шасці былі канфіскаваны.

 

 

Нягледзячы на тое што "Наша доля" пракнавала нядоўга (апошні нумар выйшаў 1 снежня 1906 г.), яна пакінула свой след у гісторыі беларускага на­рода. Гэта было першае выданне, якое загаварыла з селянінам на яго роднай мове аб тым, што больш за ўсё яго хвалявала.

Факт выдання газет на роднай мове з'яўляўся паказчыкам таго, што ў вызваленчай барацьбе беларускі народ выступіў з акрэсленымі сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі.

Праз нацыянальны друк народ заявіў свае правы на самастойнае існаванне. Сведчанне таму - дзейнасць другой беларускай газеты "Наша ніва". Яна выдавалася амаль 9 гадоў - з лістапада 1906 па жнівень 1915 г. і была задумана як універсальнае выданне, якое спалучала функцыі газеты і штотыднёвага часопіса, і ўключала ў сваю праграму раздзелы грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Галоўнай тэмай "Нашай нівы" былі Беларусь і лёс яе народа. У першым нумары абвяшчалася: "Мы будзем служыць усяму пакрыуджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас як ад люстра свет падаў у цёмнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы..."

Газета пакінула глыбокі след у гісторыі нацыянальнага і культурнага адраджэння беларускага народа. Яе гадавікі-камплекты - тэта невычарпальная крыніца для даследавання беларускай культуры, своеасаблівая энцыклапедыя эпох: нацыянальнага станаўлення і культурна-асветніцкага руху.

Агульнапрызнана выдатная роля "Нашай нівы" у развіцці нацыяналь­най літаратуры. За кароткі тэрмін яна вылучыла дзесяткі таленавітых маладых аўтараў пераважна з сялянскага асяроддзя. Нельга знайсці ніводнага нумара газеты, дзе б не было апавяданняў, паэм, вершаў, крытычных артыкулаў, лістоў Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М.Гарэцкага, М.Багдановіча і многіх іншых. Яна з'яўлялася арганізуючым цэнтрам беларускай літаратуры. За першыя тры гады на старонках "Нашай нівы" было надрукавана 246 вершаў 61 паэта, 96 апавяданняў 36 аўтараў.

Трымаючы у полі зроку перш за ўсё мову і літаратуру, газета клапацілася і пра іншыя віды мастацтва. Дзякуючы яе намаганням былі закладзены асновы Беларускага музея, наладзіўся нацыянальны прафесійны тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі беларускай музыкі, танца. На ста­ронках газеты ішоу працэс фарміравання мастацтвазнаўчай думкі, фалькларыстыкі, тэатральнай крытыкі. Народнасць, нацыянальная самабытнасць, этнаграфізм, адкрытасць для успрымання здабыткаў культуры суседніх славянскіх культур - вось асноўныя рысы матэрыялаў "Нашай нівы" на тэмы культуры. Асноўная думка, якая праходзіла праз іх, - неабходнасць стварэння беларускай школы мастацтваў з нацыянальным стылем на асно­ве засваення народнай мастацкай спадчыны. Газета клапацілася аб ахове, вывучэнні і адраджэнне культурна-гістарычнай спадчыны беларусау. Яна заклікала інтэлігенцыю, увесь народ да захавання памяці аб мінулым, нацы­янальнай самасвядомасці, распачала кампанію па збіранню фальклору, захаванню абрадаў і звычаяў.

Сацыяльнай базай "Нашай нівы", аб'ектам яе клопатаў з'яўляўся працоўны народ, перш за ўсё сялянства. Пры аналізе і ацэнцы большасці публікацый газеты звяртаюць на сябе ўвагу іх форма і стыль, якія вынікалі з «арыентацыі на сялян і абумоўліваліся наяўнасцю цэнзуры. Некаторая зададзеная спрошчанасць і народная вобразнасць пісьма, своеасаблівая падача многіх матэрыялаў сведчьлі аб разуменні журналістамі асветніцкіх за-

 

 

дач, іх высокім прафесійным майстэрстве, здольнасці наладзіць про­сты, шчыры дыялог чытачамі. Пра гэта пераканаўча сведчылі сотні лістоў у рэдакцыю з розных куткоў Беларусі

Тыраж у 4,5 тыс. экземпляраў разыходзіўся поўнасцю. Беларускую газету чыталі ў Пецярбургу, Маскве, Пскове, Сочы, Севастопалі, Кіеве, Харкаве, Екацярынаславе, Адэсе, Рызе, Рэвель Юр'еве, Варшаве. Яна мела падпісчыкаў у губернях Цэнтральнай Расіі, на Урале, у Сібіры, ва ўкраінскіх губернях. "Наша ніва" рассылалася падпісчыкам у Празе, Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Яе ведалі на франтах Першай сусветнай вайны. Чытачамі па-за межамі Беларусі былі суайчыннікі, якіх лёс раскідаў па розных кутках Расійскай імперыі і свету.

Газета выступала за дружбу і згуртаванасць усіх народау Беларусь "Мы беларусы, - падкрэслівалася ў адным з артыкулаў, - павінны дакладна прытрымлівацца простай і высокай мэты адраджэння нашага краю, ідучы ра­зам з прагрэсіўнымі людзьмі братніх нам народаў Расіі. Мы павінны глядзець на 10-30 год уперад у сваю будучыню, якая будзе такая, як і будучыня нашых суседзяў"1.

Газета шырока асвятляла культурнае жыццё суседніх народаў. На яе старонках з'яўляліся матэрыялы, прысвечаныя выдатным прадстаўнікам славянскіх культур - М. Гогалю, Л. Талстому, Т. Шаучэнку, Ю. Славацкаму. У "Нашай ніве" на беларускай мове друкаваліся творы В.Брусава, В.Стэфаніка, У.Караленга, пераклады з англійскай, нямецкай, кітайскай моў.

Газету па праву можна лічыць флагманам нацыянальнай беларускай культуры у пачатку XX ст. Яна заклала фундамент перыядычнага друку Беларусі

Толькі дзякуючы падтрымцы шчырых сяброў, спачуванням рабочых друкарні газеце удавалася выходзіць рэгулярна. І ўсё ж у жніўні 1915 г. яе выданне спынілася ў сувязі з набліжэннем да Вільні фронту Першай сусвет­най вайны.

3 закрыццём "Нашай нівы" беларускі літаратурна-грамадскі рух паўгода не меў друкаваных органаў. Аднак, як адзначалася вышэй, у лютым 1916 г. у Вільні пачала выходзщь газета "Гоман", а ў Петраградзе з лістапада таго ж года - "Дзянніца" і "Switac". Апошняя была адрасавана беларусам - католікам.

"Дзянніца", якую рэдагаваў Ц.Гартны, прадоўжыла дэмакратычныя традыцыі "Нашай нівы". Газета давала панараму падзей ў Беларусі, ставіла пытанні развіцця асветы, увядзення ў школах навучання на роднай мове.

У 1912-1914 гг. на беларускай мове выдаваліся часопісы - літаратурны "Маладая Беларусь", сельскагаспадарчы "Саха", сатырычны "Крапіва , дзіцячы "Лучынка", у Петраградзе - "Раніца", "Думкі беларускай студэнцкай моладзі. Для беларусаў-католікаў у Вільні выдавалася з 1913 г. газета "Belarus".

_______________________

1 Наша ніва. 1912. №14.

 

 

Ажыўленне нацыянальнай перыёдыкі было спынена ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.

Кнігадрукаванне. Дзякуючы рэвалюцыі 1905-1907 гг. атрымала права на легальнае існаванне і кнігадрукаванне на беларускай мове. Яшчэ "Наша ніва" пачала сістэматычнае выданне беларускіх кніг. Знакамітыя яе "Календары". брашуры, зборнікі, выдадзеныя рэдакцыяй, былі своеасаблівымі дадаткамі да газеты ці асобнымі адбіткамі газетных матэрыялаў.

Супрацоўнікі рэдакцыі адыгралі важную ролю ў стварэнні віленскага •. выдавецтва "Наша хата". У 1909-1911 гг. ім было выдадзена шэсць кніг тыражом 15 тыс. экземпляраў. Сярод іх паэма "Тарас на Парнасе", тры кнігі для ; дзяцей.

Два гады праіснавала другое віленскае выдавецтва "Беларускае выдавецкае таварыства"( аб ім шла гаворка вышэй ).

У 1906-1914 гг дзейшчалі таксама выдавецтвы "Мінчук", "Палачанін",і
"Саха", "Вясёлка". Кожнае з іх пракісавала каля аднаго года і выдала па дзве
кнгі. „ .

Найбольшы уклад у развіццё беларускага кнігадрукавання ў пачатку XX ст. зрабіла, як ужо адзначалася, суполка "Загляне сонца і ў наша аконца". Выдавецтва было створана вясной 1906 г. у Пецярбургу. Яго з'яўленне ў сталіцы Расійскай імперыі не было выпадковым. У пачатку стагоддзя ў горадзе на Няве пражывала каля 70 тыс. беларусаў. У многім менавіта для задавальнення іх культурных патрэб і была створана суполка, якая паставіла мэтай адраджэнне беларускай мовы, літаратуры, мастацтва. Адным з яуо за-снавальшкау быу прафесар Пецярбурскага ўніверсітэта Б. Эпімах-Шыпіла.

Стваральнікі выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" добра ведалі культурныя запатрабаванні жыхароў беларускай вёскі і горада, былі на ўзроуні перадавых ведаў эпохі, глыбока разбіраліся ў літаратуры, мастацтве, педагогіцы.

Нягледзячы на цэнзурныя перашкоды, цяжкае фінансавае станавішча выдавецтва выпусціла за няпоўныя восем гадоў каля 40 кніг агульным тыражом звыш 100 тыс. экземпляраў. У расійскай сталіцы пабачылі свет творы В. Дуніна-Марцынкевіча, Ф. Багушэвіча, знакамітая купалаўская "Паўлінка", кнігі Я. Коласа, Ц. Гартнага, З.Бядулі, Цёткі, К. Каганца і інш. Выдауцы не абмяжоўваліся толькі беларускімі аўтарамі. Яны выпускалі на роднай мове тво­ры А. Чэхава, М. Крапіўніцкага, А. Міцкевіча.

Сімвалічна, што самай першай кніжкай, якую выдала суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", быу беларускі буквар - "Беларускі лемантар, або першая навука чытання".

Ведаючы, што чытачы у Беларусі былі пераважна двух веравызнанняў і адукацыі - адны вучыліся ў рускай школе, а другія спасцігалі польскую грамату праз лацінкую графіку, суполка, як, дарэчы, і іншыя беларускія выда­вецтвы, друкавала кнігі і кірыліцай, і лацінкай.

У 1906 г. суполка выдала серыю з 10 беларускіх паштовак: "Янка Лучына -пясняр беларускі", "Вінцук Марцінкевіч - пясняр беларускі", "Францішак Багушэвіч (М.Бурачок) - пясняр беларускі", на іншых былі адлюстраваны Беларускія краявіды, сцэнкі з народнага жыцця.

Выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" прапагандавала нацыяльную кнігу. У Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, іншых гарадах Беларусі, таксама ў Вільні, Варшаве дзейшчалі контрагенцтвы выдавецтва.

Дзякуючы дзейнасці гэтых выдавецтваў беларуская літаратура узнялася на новую ступень, набыла статус самастойнасці, паўстала поруч з іншымі

 

 

славянскімі літаратурамі. Выданне лепшых твораў XIX ст. паказала маладым аўтарам, што ім ёсць на каго раўняцца і ў каго вучыцца.

Беларускі легальны друк узнік на хвалі рэвалюцыі 1905-1907 гг. З'яўленне газет і часопісаў на роднай мове, кніг, пачынаючы ад падручнікаў і канчаючы мастацкімі творамі, - выдатная падзея ў жыцці беларускага наро­да ў пачатку XX ст. Друкаванае слова на роднай мове не толкі далучала беларусаў да дасягненняў сусветнай культуры, але і адкрывала вочы на стан асветы, ставіла пытанне пра беларускую школу.

Тэатр.Уздым вызваленчага руху ў пачатку XX ст., актывізацыя грамадска-палітычнага і культурнага жыцця , дасягненні рускага і ўкраінскага тэатраў, добра знаёмых жыхарам Беларусі спрыялі развіццю тут аматарскага тэатральнага мастацтва. У пачатку XX ст. дзейнічалі народныя тэатры у Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Давыд-Гарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш. У гэтых і іншых гарадах і мястэчках мясцовая інтэлігенцыя наладжвала "беларускія вечарынкі". На іх выконваліся беларускія народныя песні і танцы, дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я.Коласа, Цёткі, ставіліся п'есы беларускіх, украінскіх і рускіх аўтараў. "Беларускія вечарынкі" спрыялі нараджэнню нацыянальнага прафесійнага тэатра. Яны рыхтавалі гледача, выхоўвалі будучых акцёраў, мастакоў, рэжысёраў. Вечарынкі натхнялі пісьменніцкую моладзь і на стварэнне драматургічных твораў. У гэтыя ж гады, як ужо адзначалася, узнік і мастацкі калектыу пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага. I. Буйніцкі быу адным з першых ініцыятараў "беларускіх вечарынак". Ен згуртаваў вакол сябе таленавітых спевакоў, танцораў, музыкантаў, дэкламатараў і ў 1907 г. стварыу ў Палевічах (Дзвіснскі павет) аматарскі тэатр. Ка­лектыу выступаў у вёсках і мястэчках Віленскай і Мінскай губерняў з канцэртамі, якія карысталіся выключнай папулярнасцю сярод простага народа. Асаблівую прыхільнасць гледачоў выклікала тое, што артысты чыталі вер'шы і размаўлялі паміж сабой на роднай мове.

 

 

Пафас усёй дзейнасці I. Буйніцкага - гэта намаганне абудзіць у беларусаў чалавечую годнасць. Сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне было ідэалам гэтага чалавека, які прысвяціў сябе служэнню народу, чым выклікаў павагу многіх перадавых дзеячаў нацыянальнай культуры свайго часу. Прыхільнкі яго таленту ў Вільні, Варшаве, Пецярбургу, прымаючы яго тэ­атр . заўсёды выказвалі захапленне этнаграфічнай адметнасцю яго рэпертуару творчай сталасцю інтэрпрэтатараў і пастаноўшчыкаў, майстэрствам выканауцаў. Запісы і апрацоўкі І.Буйніцкім беларускіх народных песень, танцау. калекцыя арнаментау і нацыянальнай вопраткі, аб'яднанне вакол хору, харэаграфічнай і драматычнай труп здольных маладых людзей, якіх ён згуртоўваў і выхоўваў на прынцыпах гуманізму і дэмакратычных ідэалах, нястомныя вандраванні-падарожжы па Беларусі па-за яе межамі - усё гэта яго заслуга перад сучаснікамі і нашчадкамі

Спачатку праграма выступленняў складалася толькі з народных песень і танцаў, пазней у ёй з'явіліся п'есы. Па сутнасці адбыўся працэс пераутварэння аматарскага калектыву ў прафесійны тэатр. Яго своеасаблівасцю быу сінтэтычны характар творчасці. Прадстаўленні звычайна ўключалі спек­такль выкананне песень, танцаў, дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў.

Тэатр І.Буйніцкага і ў эстэтычным, і ў прафесійным, і ў грамадска-культурным сэнсе уяўляў сабой самабытную, своеасаблівую і арыгінальную нацыянальную з'яву. Ен грунтаваўся на прынцыпах народнай творчасці і самабытным народным мастацтве.

Трыумфальны поспех гастролей беларускіх артыстаў у сталіцы Расіі паказаў, што ў беларускага народа ёсць свая нацыянальная культура, мастацт­ва, таленавітыя акцёры, музыканты, спевакі, якія закліканы далей развіваць творчасць у інтарэсах свайго народа.

Усенароднае прызнанне дзейнасці тэатра, гарачы прыём і народная спагада выклікалі незадаволенасць афіцыйных улад. Яны не маглі змірыцца з думкай, што беларускі народ заявіў аб сваей мове і культуры. Прадстаўшкоў улады непакоіў і рэпертуар, у які уваходзілі самабытныя творы маладых па­этаў. Адзін з харавых твораў успрымаўся і выканауцамі,і слухачамі як нацыянальны гімн. Маецца на увазе кантата "А хто там ідзе?" (верш Я.Купалы). Таму з боку мясцовых улад артыстам чыніліся ўсялякія перашкоды. Гэта, а таксама матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. Ён зрабіў спробу стварыць новую трупу, але Першая сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню задумы. Апошняй справай вялікага артыста быу ўдзел у стварэнні ў пачатку 1917 г. першага таварыства беларускай дра­мы і камедыі, на аснове якога ўзнік у будучым Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы.

Тэатр Буйніцкага пакінуў пасля сябе мноства своеасаблівых маленькіх тэатральных парасткау. Да пачатку Першай сусветнай вайны аматарскія калектывы дзейнічалі ва ўсіх губернскіх цэнтрах, іншых гарадах, а таксама мя­стэчках і нават некаторых вёсках. Сярод іх адметны след у гісторыі нацыя­нальнай культуры пакінуў Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, заснаваны А.Бурбісам у 1910 г. На працягу шасці гадоў гэты калектыў прапагандаваў беларускае мастацтва. На яго сцэне ўпершыню былі пастаўлены п'есы "Залёты" В.Дуніна-Марцынкевіча і "Паўлінка" Я.Купалы. У рэпертуары гуртка былі п'есы беларускіх, украінскіх, рускіх драматургаў. Спектаклі, як і ў першай беларускай трупе, мелі абагулены характар, уключалі фальклорныя і зтнаграфічныя элементы.

У канцы 1916 г. у Вільні ўзнік беларускі дзцячы тэатр. Яго арганізатарам і рэжысёрам была С. Корф. Яна пісала п'есы, рабіла інсцэніроўкі, кам-

 

 

пазцыі з батлеечных тэкстаў, казак. Яна ж з дапамогай настаўнікаў шасці Віленсіх беларускіх школ-прытулкаў стварыла дзцячы хор, танцавальны калектыў.

Дзейнасць першай беларускай трупы, аматарскіх драматычных гурткоў адыгралі пэуную ролю ў паглыбленні свядомасці беларусаў, росце ў іх пачуцця нацыянальнай годнасці. Дзейнасць усіх гэтых калектываў была абумоўлена асветніцкімі задачамі беларускага грамадска-культурнага руху. Характар і напрамак іх творчасці вынікалі з пераканання ў неабходнасці асветы народа, уздыму яго культуры праз пазнанне і усведамленне свайго нацыянальнага і духоўнага "я", праз вывучэнне і зразуменне самога сябе ў мастацтве і тых культурных традыцыях, якія стварыў і збярог праз вякі народ.

Музыка. Народная песня, танец актыуна ўплываюць на фарміраванне духоўных рыс людзей, узбагачаюць іх маральныя якасці, выхоўюць усведамленне сваей сілы, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны. У пачатку XX ст. ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху народная песня мела не толькі мастацкае, але і грамадскае значэнне, як адзін з важнейшых элементаў, што аб'ядноўвае людзей, палягчае іх арганізацыю і супрацоўніцтва для мэт нацыянальнага адраджэння. Значэнне музычнага фальклору асабліва ўзмацнілася менавіта ў тэты час дэмакратычнага ўздыму, калі песня нярэдка набывала агітацыйна-палітычнае гучанне.

Падзеі пачатку XX ст. абвастрылі, прыцягнулі ўвагу дзеячаў культуры да лёсу народа, яго творчасці Адным з іх быу Л.Рагоўскі - кампазітар і дырыжор, які збіраў, вывучаў, творча апрацоўваў музычны фальклор. Высока ацэньваючы народную творчасць як найвялікшую каштоўнасць духоўнай культуры, разумеючы выхаваўчае значэнне народнай песні, ён выдаў У 1911 г. "Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў". Высо-камастацкія народныя мніяцюры, дзякуючы кампазітару, сталі каш–

 

 

т0унымі набыткамі беларускай культуры. Нацыянальны песенны фальклор з'яўляўся той жыватворнай асновай, якая абумовіла народнасць яго творчасці. Абапіраючыся на народную песню, ён даў найбольш дакладнае і моцнае выяўленне псіхікі і пачуццяў беларускага народа і яго разуменне прыгажосці ў музыцы. Кампазітар выявіў у музычнай форме тое, што адчувалі яго суайчыннікі. Усё гэта праявілася ў "Беларускай сюіце для сімфанічнага аркестра" (1910) і у кантаце "А хто там ідзе?" на верш Я. Купалы.

Раскрыццю музычных магчымасцей беларускай песні садзейнічалі К. Кімант (Янычоўская) - аўтар музыкі да спектакля "Залёты" Дуніна-Марцынкевіча, актыуная дзяячка Беларускага літаратурна-музычнага гуртка ў Вільні; С.Шымкус, які стварыу музыку для першай пастаноўкі купалаўскай "Паўлінкі".

Харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень - гэта музычныя шэдэўры, у якіх народная мелодыя служыла асновай для стварэння арыгінальных самабытных кампазіцый, што вылучаліся глыбінёй псіхалагічных характарыстык.

У час нарастання палітычнай актыунасці дэмакратычных пластоў насельніцтва, павышэння нацыянальнай свядомасці народа назіраўся ўзлёт харавога мастацтва. Харавыя калектывы існавалі ў Мінску, Віцебску, Навагрудку, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Яны праводзілі работу па прапагандзе і папулярызацыі беларускай, рускай і заходняй музыкі. Актывізацыя цікавасці да харавога спеву, у сваю чаргу, садзейнічала развіццю гэтага жанру ў прафесійнай музыцы. Большасць апрацовак народных песень і нешматлікіх арыгінальных твораў, якія адлюстроувалі той бур­ны час, створаны менавіта для хору.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху садзейнічаў развіццю і дэмакратызацыі музычнай культуры беларускага народа, узбагаціў яе творамі, насычанымі глыбокім сацыяльным і грамадзянскім зместам, абумовіў з'яўленне новых жанраў, выклікаў росквіт такога старажытнага жанру, як харавы, а таксама апрацоўку народна-песеннай творчасці. У пачатку XX ст. быу закладзены фундамент прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі

Жывапіс. Рост нацыянальнай самасвядомасці, поспехі маладой літаратуры, тэатра, з'яўленне друку на роднай мове, фарміраванне інтэлігенцыі садзейнічалі новым з'явам у нацыянальным выяўленчым мастацтве, стымулявалі пошук новых формаў жывапісу і асабліва графікі.

Павышэнне грамадзянскай актыунасці дзеячаў мастацтва, іх імкненне хутчэй адклікнуцца на сучасныя падзеі, адлюстраваць іх, даць адпаведную інтэрпрэтацыю, ацэнку адбіліся на развіцці самага аператыўнага і масавага жанру выяўленчага мастацтва - графіцы. На канкрэтным матэрыяле, пры хуткай змене падзей, мастакі стваралі свае творы, пераважна эскізы, эцюды, якія складалі своеасаблівы мастацкі летапіс Бацькаўшчыны. У гэты час пачала свой шлях у мастацтве менавіта як графікі маладыя мастакі К. Каганец і Я.Драздовіч. Яны выступілі як сапраўдныя беларускія майстры. У іх творчасці нацыянальныя матывы праявіліся асабліва яскрава, графічныя творы пзанізаны думкамі аб будучым беларусаў, іх імкненні да свабоды.

3 тонкім густам, праўдзіва і рэалістычна маляваў К. Каганец карціны роднай прыроды і тыпы беларускага насельніцтва. Ён быу і адным з першых пачынальнікаў палітычнай карыкатуры у Беларусі.

Усплеск нацыянальнай культуры аказаў уплыу на фарміраванне эстэтычных поглядаў маладых мастакоў, у першую чаргу такіх, як Я. Драздовіч.

Яго асоба ўнікальная ў мастацкім жыцці Беларусі XX ст. графік і жывапісец, скульптар і дэкаратар, астраном і археолаг, фалькларыст і

 

 

пісьменнік - усё гэта арганічна спалучалася ў адным чалавеку. Сучаснкі на­зывалі яго "маленькім беларускім Леанарда да Вінчы". Асноўная маса твораў стваралася Я.Драздовічам у паслякастрычніцкі час, але вытокі яго таіленту, светапогляду - у самым пачатку стагоддзя.

Менавіта тады актыуна фарміраваліся яго ідэйна-эстэтычныя погляды больш акрэсленай стала мэта жыцця - аддаць усе сілы сацыяльнаму і нацыянальнаму адраджэнню свайго народа. Спачатку мастак спалучаў у творчасці перадачу рэчаіснасці ў сімволіка-алегарычных вобразах з класічна-рэалістычным спосабам яе адлюстравання, асабліва ў графіцы. Захаваліся раннія графічныя пейзажы Я.Драздовіча, створаныя ў час вучобы у Вільні (1906-1910). На невялікіх аркушах - краявіды роднай мастаку Дзісеншчыны. Край, багаты на легенды і старажытныя курганы, якія клапатліва захоўваў скарбы народнага мастацтва, быу для маладога майстра жыватворнай крыніцай творчасці. Тут, у бесперапынных пошуках мастацкіх рашэнняў, у пастаянным звароце да духоўнай спадчыны народа, гістарычных каранёў беларусаў складваўся шматгранны талент Я.Драздовіча. У сваіх по­шуках мастак імкнуўся не толькі высветліць гістарычныя карані народа, але і раскрыць яго духоўныя сілы. Самыя адметныя работы гэтага часу афармленне кніг маладой паэтэсы К. Буйло "Курганная кветка" (1914), першы жывапісны партрэт беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Ф.Скарыны, эскізы графічных серый "Мір", "Ліда", "Крэва", "Гальшанскае гарадзішча". Гэтыя серыі не проста замалёўкі помнікаў дойлідства роднай зямлі ХП-ХУ стст., а і філасофскі роздум аб жыцці далёкіх продкаў, рукамі і талентам якіх былі створаны непаўторныя па сваей велічы, моцы і прыгажосці замкі. Гэта таксама глыбокае асэнсаванне гістарычнага мінулага наро­да - мастацкае, навуковае, паэтычнае.

У творах К. Каганца і Я. Драздовіча ў адрозненне ад сучасных ім мастакоў вобразы роднай зямлі упершыню акцэнтуюцца, як бы нанава адкрываюцца і падкрэсліваюцца.

У пачатку XX ст. працягвалася творчая дзейнасць Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, К. Стаброўскага, Ю. Пэна, М. Шагала, Я. Кругера. У творах гэтых майстроў пэндзля адчуваецца своеасаблівасць беларускага краявіду - шчырая напеўнасць, лірызм, павышаны інтарэс да найбольш эмацыянальных станаў прыроды. У бытавым жанры паглыбляліся сацыяльныя матывы.

Архітэктура.У гісторыю нацыянальнай культуры архітэктура канца Х1Х - пачатку XX ст. увайшла як яе неад'емная частка. Яна мела такія ж багатыя традыцыі, як і іншыя віды і жанры беларускага мастацтва пры наяўнасці уплыву культур суседніх народаў.

Беларускую архітэктуру адрознівала нацыянальная своеасаблівасць У вырашэнні як функцыянальных, так і эстэтычных задач, што знайшло адлюстраванне ў агульнасці будаўнічых і мастацкіх прыёмаў, народнай твор­часці. I гэта цалкам заканамерна: архітэктура не можа жыць толькі мінулым або прынесеным звонку. Галоунай крыніцай яе паступальнага развцця заўсёды заставаліся традыцыі народнай культуры.

Асноўны напрамак мастацка-стылёвых пошукаў беларускай архітэктуры быу непасрэдна звязаны з сацыяльна-палітычным развіццём эпой. Сродкі мастацкай выразнасці збудаванняў характарызаваліся пастаянствам, выкарыстаннем традыцыйных кампазіцыйных прыёмаў, стрыманасцю ў прымяненні розных дэкаратыуных матываў, лаканізмам іх выканання.

Самабытныя карані беларускай архітэктуры праяўляліся не заўсёды ад назначна, паколькі многія дойліды яшчэ не валодалі дастатковымі ведамі а

 

 

гістарычнай спадчыне, не заусёды праводзілі выразныя межы паміж беларускай, польскай, рускай і іншымі культурамі.Адной з асаблівасцей мясцовай архітэктуры было выкарыстанне для дасягнення мастацкай выразнасці каменняў-валуноў. Вядома, щто яшчэ старажытныя беларускія дойліды XI – XII ст.ст. шырока прымянялі ў сваіх збудаваннях гранітныя валуны у якасці дэкаратыунага матэрыялу. Найбольшай папулярнасцю гэты мясцовы будаунічы матэрыял карыстаўся ў будаунікоў Віленскай і Віцебскай губерняў (вадзяны млын у Зарэччы, пачатак XX ст.; касцёл у Стайках, 1903 г.; касцёл у Браславе, канец XIX ст.).Некаторыя архітэктары у сваей дзейнасці спрабавалі творча інтэрпрэтаваць асобныя элементы сярэднявечных замкаў, карыстаючыся кампазіцыйнымі метадамі іх пабудовы (будынак царўкоўна-археалагічнага музея ў Мінску (архітэктар У. Струеў, 1913 г.; храм-помнік у в. Лясной (архітэктар А. Гоген, 1908 г.)).

Зварот да гісторыі беларускай культуры даваў дойлідам выдатны матэ­рыял для фарматворчасці. Многія з іх для вонкавага афармлення сваіх збу­даванняў традыцыйна шырока выкарыстоўвалі металічнае каванне (кранштэйны, агароджы і т.д.), дэкаратыуную керамику, разьбу па дрэве. Най­больш наглядна гэта праявілася пры афармленні культавых пабудоў, да якога ў большасці выпадкаў архітэктары маглі прывабіць лепшых мясцовых умельцаў (часоўня князя Паскевіча у Гомелі, архітэктар Я.Чарвінскі, 1889 г.; жылы дом купца Мураўёва ў Гродне, пачатак XX ст.; касцёл у в. Слабадзе, 1903 г.).

Традыцыйным аздабляльным матэрыялам беларускага дойлідства была дэкаратыуная кераміка. У пачатку XX ст. з пранікненнем мадэрну ў беларускае мастацтва і архітэктуру цікавасць да гэтага матэрыялу значна ўзрасла. Гэтаму садзейнічала і тое, што вытворчасць буйных маёлікавых архітэктурных дэталей (пілястраў, карнізаў, кранштэйнаў, аконных ліштваў і г.д.) была наладжана на заводах Віцебска, Копысі, Магілёва, Барысава. Прыкладамі выдатнага выкарыстання поліхромнай керамікі у беларускім дойлідстве з'яўляюцца: Успенская царква ў в. Пірэвічы (1902), пазямельна-сялянскі банк у Віцебску (архітэктар К.Тарасаў, 1917 г.),банк у Магілёве (архітэктар Б. Астроймаў, 1913 г.), храм-помнік у в. Лясной (архітэктар А.Гоген, 1908 г.), будынак гасцініцы "Еуропа" у Мінску

3 мноства напрамкау мастацка-стылёвага развіцця архітэктуры найбльшае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў неакласіцызм. На фарміра-

 

 

ванне эстэтычных канцэпцый гэтага стылю аказала творчасць мінскіх дойлідаў Г. Гая і С. Гайдукевіча. Адметны уклад у нацыянальную архітэктуру зрабілі руская і польскія дойліды I. Фамін, У. Касякоў, У. Кенель, К. Казлоўскі, Ю. Дзяконьскі. Такім чынам, ішоў працэс уплыву рускай і польскай мастацкіх культур, якія садзёйнічалі ўзбагачэнню нацыянальнай культуры.

 

ГЛАВА 5 БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

 

1. Становішча Беларусі ў пачатковы перыяд вайны

 

Усталяванне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя.Працяглае супрацьстаянне эканамічных і палітычных інтарэсаў вядучых краін Еуропы выбухнула 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. пачаткам вайны паміж двума ваенна-палітычнымі блокамі цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аустра-Венгрыя) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Паступова ў ваенную арбіту аказаліся уцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек. Вайна набыла сусветны характар.

На расійска-нямецкім фронце вайна пачалася баямі ва Усходняй Прусіі, Польшчы, Галіцыі. Беларускія губерні, якія знаходзіліся паблізу тэатра ваенных дзеянняў, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Тэрыторыя Белаірусі апынулася ў складзе Дзвінскай і Мінскай ваенных акруг, і ў адпаведнасці з указам Мікалая II ад 20 ліпеня 1914 г. уся мясцовая цывільная адміністрацыя мусіла падпарадкоўвацца іх начальнікам1. У Баранавічах размясцілася стаўка Вярхоунага галоунакамандуючага вялікага князя Мікалая Мікалаевіча (дзядзькі цара). 29 ліпеня паводле яго загаду на­чальнікам ваенных акруг была разаслана дырэктыва "аказваць ваеннай сілай самае энергічнае садзеянне цывільным уладам, каб поўным яднаннем на месцах ваеннага і цывільнага начальства выкараніць адразу ўсялякўю спробу да смуты"2.

Каб прадухіліць магчымыя беспарадкі і падрыуныя дзеянні з боку праціўніка, царызм устанавіў у тылавым раёне жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Тут значна павялічылася колькасць паліцыі і жандармерыі, пашырылася сетка ваеннай контрразведкі, вырас штат яе тайнай агентуры3. Засноўва.ліся палкавыя, корпусныя, ваенна-акруговыя, аднаўляліся скасаваныя ў 1907 г. ваенна-палявыя суды4. Справы аб узброеным супраціўленні ўладам, разбоі, рабаванні, наумысным знішчэнні ці сапсаванні маёмасці пад-

______________________

1 Авербах ОМ. Законодательные акты, вызванные войною 1914 года с Германиею, Австро-Венгриею и Турниею: законы, манифесты, указы Правительстующему Сенату, распоряжения и постановления министров и др. Вильна, 1915. С.15-16, ЯкуповН.М. Борьбаза армию в 1917 году. М., 1975. С.21-22. ,•

2 Цыт. па: Беркевич А.Б. Крестьянство и всеобщая мобилизация в июле 1914 г. // Исторические записки. М, 1947. Т.23. СП.

3 Лемке М. 250 дней в царской Ставке. Пг., 1920. С.513-514, 727-742.

4 Авербах О.И. Законодательные акты, вызванные войною 1914 года с Германиею, Австро-Венгриею и Турциею: законы, манифесты, указы Правительствующему Сенату, распоряжения и постановления министров. С.18-19, 113-150, 622-623.; Документы материалы по истории Белоруссии. Т.З. (1900-1917 гг.). Мн., 1953. С.786.

 

 

лягалі ваеннаму суду і пакаранню па законах ваеннага часу (да смяротнай кары уключна).

Акрамя таго, былі забаронены сходы, шэсці і маніфестацыі, што пагражала "грамадскаму спакою і дзяржаўнаму парадку". Пад фактычную забарону трапілі забастоўкі

Жорсткай рэгламентацыі і абмежаванням падлягала распаўсюджванне інфармацыі - як пісьмовай, так і вуснай. Галоўнакамандуючыя франтоў і камандуючыя армій атрымалі права прыпыняць у падпарадкаванай ім мясцовасці перыядычныя выданні, а таксама перадачу паштовых адпрауленняў і тэлеграм. Уводзілася турэмнае пакаранне не толькі за абнародаванне сакрэтных ваенных звестак, але і за публічныя заклікі да спынення вайны. Забараняліся негатыуныя матэрыялы аб дзейнасці ўрада і яго органаў, службовых асоб, "выказванні знявагі альбо варожасці да рускай народнасці".

Нягледзячы на жорсткасць рэжыму ваеннага становішча, улады у першыя ДН1 вайны сутыкнуліся з сур'ёзнымі эксцэсамі пры правядзенні мабіЛ1зацыі салдат з запасу і апалчэнцаў. Зачыншчыкамі гэтых эксцэсаў амаль паўсюдна з'яўляліся сяляне, якія складалі 3/4 прызыунікоў. Афіцыйная прапаганда ўнушала ім думку, што, ахвяруючы сабой дзеля абароны Айчыны, яны выконваюць высокую патрыятычную м1С1ю. Тэта параджала чаканні адпаведнай пашаны і спагады да сябе, надзею на такую ж самаахвярнасць з боку заможных класаў, прадстаўнікоў улады, якія не павінны пакінуць сам-насам з бядою сялянскія сем'і, што засталіся без кармільцаў.

Аднак на справе прызваныя ў войска сутыкаліся з чэрствасцю, чыноўнікамі злоўжываннямі і хабарніцтвам падчас мабілізацыі, дрэннай арганізацыяй харчавання на зборных пунктах і іншымі праявамі казённай абыякавасці. На гэтай глебе ўзнікалі непаразуменні і ўспьпкі агрэсіунасці.

Гвалтоўныя акцыі з боку мабілізаваных сялян у дачыненні да памешчыкаў звычайна здараліся там, дзе паміж маёнткам і навакольнымі вёскамі існавалі застарэлыя канфлікты. Маральнае апраўданне такім дзеянням знаходзілася ў надзвычайнасці ваенных абставін. Такімі матывамі кіраваліся сяляне Бярозаўскай воласці Мазырскага павета, калі грамілі маёнтак Юзэфін князя С.Радзівіла, мабілізаваныя апалчэнцы і іншыя сяляне в. Конкавічы Петрыкаўскай воласці, якія учынілі ў верасні 1914 г. масавую паруб­ку будаўнічага лесу ў суседнім маёнтку, і г.д.1

Хваля разгромаў маёнткаў мабіліізаванымі на вайну сялянамі пракацілася па Мазырскім, Ігуменскім, Мінскім, Гомельскім, Рэчыцкім, Лепельскім і іншых паветах Беларусі

Асабліва вострымі эксцэсамі суправаджалася мабілізацыя ў Сенненскім павеце. Акрамя рабаванняў памешчыцкіх сядіб (у маёнтках Быкава, Рамшына, Сіманаўка, Ходцы, Пачаевічы), парубак лесу, шматсоценныя натоўпы мабілізаваных грамілі тут Вінныя і харчовыя крамы і затым у нецвярозым стане нападалі на склады гандляроў, праезджыя падводы з таварам уступалі ў схваткі з паліцыяй і вайсковымі патрулямі

П'яныя буйствы, анархічны разгул мабілізаваных мелі таксама месца ў Лепельскім, Аршанскім, Чавускім і іншых паветах. Фактычна да масавых агромаў ванных крам непрадбачліва падштурхнула сама ўлада, якая якраз

__________________

 

1 1917 Крестьянское движение в России в годы первой мировой войны (июль 1914 - февраль Дви1Г): Сб-Документов. М; Л., 1965. С.95-98, 100-101; Савицкий Э.М. Революционное * ижение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). Мн., 1981. С.96. Всрпй НГАБ у Мінску, ф.1430, воп.1, спр.48806, арк.50-67; Беркевич А.Б. Крестьянство и веоощая мобилизация в июле 1914 г. С.30-31.

 

 

у тыя дні забараніла легальны продаж спіртнога, не ўлічыушы устойлівай традыцыі адзначаць розныя жыццёвыя падзеі ўжываннем алкагольных напояў.

Толькі падчас першых мабілізацый, з 19 па 25 ліпеня 1914 г., у Беларусі было разгромлена каля 60 панскіх маёнткаў і сядзіб заможных вяскоўцаў дзесяткі вінных і харчовых крам і складоў. У той або іншай ступені гэтыя хваляванні ахапы 20 з 35 беларускіх паветаў.

Для ўціхамірвання бясчынстваў царскія ўлады ужывалі рэпрэсіі, прымянял суровыя меры пакарання, у тым ліку агнястрэльную зброю. На месцы былі нагараваны карныя атрады, пачалі працаваць ваенна-палявыя суды. Многія ўдзельнікі эксцэсаў былі пакараны бізунамі, самыя апантаныя прысуджаны да смяротнага пакарання. Дзесяткі мабілізаваных з беларускіх губерняў трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Наяўнасць моцнага паліцэйска-адміністрацыйнага апарату, падмацаванага ваеннай сілай, дазволіла паспяхова правесці мабілізацыю ў вызначаныя тэрміны. Яўка маблізаваных на прызыуныя участкі была высокай (у Віцебскай губерні, напрыклад, дасягала 95 %, што адпавядала агульна-расійскаму паказчыку)1. За ўсю вайну з Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў у царскую армію было прызвана 682,2 тыс. чалавек. Гэта складала прыкладна 51 % ад колькасці дарослых працаздольных мужчын 1 12-13 % ад колькасці ўсяго працаздольных мужчын і 12-13 % ад колькасці ўсяго насельніцтва2. 3 улікам мабілізаваных у заходнім рэгіёне Беларусі (да яго акупацыі немцамі) можна дапусціць, што ўсяго ў расійскую армію было прызвана не менш чым 800 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Бела­русі.

Адносніы да вайны насельнітва, палітычных партый і рухаў.У пачатку вайны царызму ўдалося на непрацяглы час кансалідаваць грамадства на платфор­ме агульнаімперскага патрыятызму. Афіцыйная прапаганда ўкараняла ў масавую свядомасць уяўленне аб справядлівым, абарончым характары вайны з боку Расіі і фарміравала вобраз агрсіаўнага, антыгуманнага, здатнага на "нямецкія зверствы" праціўніка. Асноўная стаўка пры гэтым рабілася на ідэю славянскай салідарнасці. Такі напрамак афіцыйнай прапагандзе быу зададзены першымі маніфестамі Мікалая II аб уступленні ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй4. У інтэрпрэтацыі апантанага вялікаімперскімі амбіцыямі рэжыму славянская ідэя набывала форму агрэсіўунага панславінізму, пры дапамозе якога, паводле тагачаснай

__________________

1 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.; С.75,95; Писарев ЮЛ. Новые подходы к изучению истории первой мировой войны // Новая новейшая история. 1993. №3. С.52.

2 Россия в мировой войне 1914-1918 гг. (в цифрах). М., 1925. С.4, 21, 49.

3 Уведзеная у навуковы ужытак Лічба 923,2 тыс. (гл.: Карнялюк В. Пра колькаси прызваных у раешскае войска з Вшенскай, Вщебскай, Гарадзенскай, Менскай 1 Маплеуск губ. у час Першай сусветнай вайны (1914-1917) // Пстарычны альманах. Гародня, 2000- ь С.177-180) таксама з'яуляецца ацэначнай 1 пакуль не выглядае дастаткова аргументавана •

4 Летопись войны. 1914. №1. С.4; НГАБ у Мшску, ф.295, воп.1, спр.8291 Б, арк. 77-79.

 

 

заувагі У.Леніна, "царская дыпламатыя не раз ужо ажыццяўляла свае грандыёзныя палітычныя ашуканствы"1.

Для апрацоукі насельніцтва быу запушчаны адмысловы прапагандысцкі механізм. Мільённымі тыражамі выдаваліся лістоўкі і бясплатныя брашуры навіністычнага зместу. Праўрадавая сталічная і мясцовая порэса захлёбывалася ва ўсхваленні "славянскай зброі, спакушала выго­дамі ад хуткай заваёвы Расіяй новых тэрыторый ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

Пад уплывам казённай прапаганды многія гараджане сустрэлі вайну ўсплёскамі непадробленага патрыятызму. Следам за Петраградам і Маскв0ю ў Мінску, Магілёве, Пінску, Гомелі, іншых гарадах і мястэчках Беларусі прайшлі патрыятычныя маніфестацыі, набажэнствы, адбыліся сходы, дзевыказваліся вернападданіцігкія пачуцці, дэкларавалася гатоўнасць да сама-ахвярнасці ў імя цара і Айчыны. Асабліва падатлівай на ўра-патрыятычную прапаганду аказалася моладзь, многія прадстаўнікі якой добраахвотна запісваліся ў войска2.

Сялянства ўспрымала вайну больш стрымана, як правіла, без легкадумнага энтузіязму. Вайна была для селяніна цяжкім бедствам, якое несла гора і пакуты. Усведамленне гэтага з'яўлялася адной з прычын гвалтоўных эксцэ­саў у ходзе мабілізацыі, часам жа выяўлялася ў форме антываенных і нават антыцарскіх выказванняў. Разам з тым і частка сялян, асабліва маладзейшага ўзросту, у пачатку вайны трапіла пад уздзеянне афіцыйнай прапагандысцкай кампаніі.

Пачатак вайны паставіў палітычныя партыі і грамадскія рухі перад неабходнасцю вызначыць у адносінах да яе свае пазіыі. Абвешчаныя царызмам ваенныя мэты (анексія славянскіх зямель, захоп праліваў Басфор і Дарданелы з г. Канстанцінопалем, падзел Асманскай імперыі і г.д.) адпавядалі ідэалагічным пастулатам чарнасоценных арганізацыі і агульнарасійскііх кансерватыуных партый. іх друкаваныя органы у беларуска-літоўскім краі ("Вилендкий вестник", "Северо-Западная жизнь"і інш.) з імпэтам падключыліся да афіцыйнай кампанй па нагнятанні мілітарысцкага псіхозу.

Па сутнасці аналагічную пазіцыю заняліі расіЙскія лібералы. Кадэцкія памкненні дэмакратызаваць сацыяльна-палітычны лад краіны былі ў пачат­ку вайны адсунуты на другі план прагай да захавання і пашырэння імперскай велічы Расіі3. Услед за правымі органамі друку ў ліберальнай прэсе загучалі заклікі да "славянскага яднання".

26 ліпеня 1914 г. галасамі правых фракцый і лібералаў, у тым ліку дэпутатаў ад Беларусі, IV Дзяржауная дума зацвердзіла запатрабаваныя урадам ваенныя крэдыты.

Імкнучыся унесці свой ўклад у ваенную перамогу і пашырыць ва ўмовах абвешчанага „унутранага Міру" уплыу ў грамадстве, буржуазна-ліберальныя палітыкі выступілі летам 1914 г. ініцыятарамі стварэння новых няўрадавых арганізацый: Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і паране-

_________________________

1 Лент В.И. Социализм и война // Поли. собр. соч. Т.26. С.329. арк в2_ЧГ^Б У Мінску, ф.295, воп.1, спр.8591 Б, аРк.86,192,209; БДАМЛ1М, ф.З, воп.1, спр.93, '967 г Голоков Т-Е- Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907-1917 гг.). Мн., Бв„ ^79; Игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Мн., 1986. С.46.

3 Война: Хроника и отклики. 1914. №1. С.70.

 

 

ным воінам (УЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ)1. У тыле ствараліся губернскія, павятовыя, на тэатры ваенных дзеянняу — франтавыя камітэты абедзвюх арганізацый. Беларускія губерні пакрыліся густой сеткай падведамасных саюзам рамонтных майстэрняў, харчовых пунктау, шпіталяў. ДЛя працы у гэтых установах поруч з мясцовымі жыхарамі ў Беларусь хлынулі з унутраных губерняў Расіі тысячы чыноўшкаў, абслугоўваючага персаналу і рабочых.

Левая частка расійскага палітычнага спектра - сацыялісты - не змаглі выпрацаваць адзіную платформу адносна пачатай вайны. У іх асяродд3і сфарміравалася, з аднаго боку, абаронніцкае крыло (пераважна з ліку эсэрау і меншавікоў), якое заклікала прыпыніць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага зшшчэння "прускага мілітарызму", з другога - інтэрнацыяналісцкая плынь, што імкнулася захаваць вернасць міратворчым прынцыпам, абвешчаным перадваеннымі кангрэсамі II інтэрнацыянала. У Беларусі дзе рэвалюцыйная дзейнасць моцна ускладнялася умовам1 ваеннага становішча, разрозненыя групы эсэраў і сацыял-дэмакратау схіляліся да абаронніцкага крыла, аддавалі перавагу легальнай дзейнасці ва установах УЗС і УСГ, кааператывах, дабрачынных арганізацыях. Аналагічную пазіцыю у пачатку вайны заняў і Бунд, засяродзіушыся на дабрачыннай дапамозе беспрацоўным, уладкаванні яурэяў-высяленцау і бежанцаў.

У беларускім нацыянальным руху у пачатку вайны пераважалі пацыфісцкія настроі Газета „Наша ніва" устрымлівалася ад публікацый афіцыйна-патрыятычных матэрыялаў, у падцэнзурных умовах старалася правесці думку, што вайна нясе мільёнам людзей не згоду, волю і дабрабыт, а незлічоныя пакуты, кроў, суцэльнае спусташэнне2. Аналагічную лінію вяла блізкая да беларускага руху віленская '"Вечерняя газета"3.

Разам з тым адраджэнцы усведамлялі, што вайна можа змяніць геапалітычную сітуацыю на усходзе Еўропы і адкрыць больш шырокія персіпектывы для народаў, пазбауленых сваей дзяржаунасці. 3 гэтага вышкал1 закл1К1 да суродзічау "гуртаваць свае сілы", каб сцвердзіць сябе пасля вайны у якасці самастойнай нацыянальнай супольнасці4.

Адступленне расійскіх войскаў. Свянцянскі прарыу.Расія пачала вайну спробай заняць Усходнюю Прусію, адкуль меркавалася ажыццявіць далейшае наступление у глыб Германіі. Спачатку паспяховыя для армій расійскага Пауночна-Заходняга фронту баі ва Усходняй Прусіі закончыліся акружэннем двух расійскіх карпусоу і поўным адцясненнем царскіх войскау на першапачатковыя пазіцыі.

Больш паспяхова разгарнуу дзеянні расійскі Пауднёва-Заходні фронт у Галіцыі супраць аустра-венгерскіх армій: быу заняты г. Львоу, пазней узята крэпасць Перамышль. Уся Усходняя Галіцыя апынулася пад расіЙскай акупацыяй.

Аднак далейшыя аперацыі расіЙскага камандавання на тэрыторыі Польшчы не прывялі да замацавання і развіцця дасягнутага поспеху. Знясіленыя бесперапыннымі баямі, арміі абодвух расійскіх франтоў пад ударамі лепш

____________________

1 Дякин В. С. Русская буржуазия и царизм в годы первой мировой войны (1914 - 1917)- Л» 1967.0.68-69,121.

2 Наша ніва. 1914.2,9,23 кастр., 6 лкт., 25 снеж.; Купала Я. Поуны збор творау. Мн., 1997. Т.З.С.210-218.

3 БДАМЛІМ, ф.З, воп.131, арк.14-15,22 адв. - 23.

4 Скарыніч: Літ.-навук. гадавш. Вып.2. Мн., 1993. С.157-159; БДАМЛ1М, ф.З, воп.1. спр.97,арк.59-61.

 

 

узброенага праціўніка пачалі з канца 1914 - пачатку 1915 г. адыходзіць на усход. У выніку Галіцыя з г. Львовам была страчана.

3 ЦЯЖкіМі 6аямі летам 1915 г. расійскія арміі выйшлі з "польскага мяшка" пазбегнуўшы акружэння. Пры гэтым была пакінута Варшава, узарвана корэпасць івангорад, палі Новагеоргееуск, Асавец. 13 (26) жніўня расіяне паКінулі Брэст, 21 жніўня (3 верасня) - Гродна, затым - важныя чыгуначныя вузлы Лунінец, Ліда, Баранавічы'.

Адначасова немцы разгарнулі наступленне ў Літве, занялі Шаулі, Панявеж, Коўна і стварылі пагрозу прарыву на Вільню. Навісла таксама небяспека над Дзвінскам і Рыгай, што азначала набліжэнне ваенных дзеянняу да сталіцы імперыі - Петраграда.

У жніўні 1915 г. рашэннем вярхоўнага камандавання расійскі Пауночна-Заходні фронт быу падзелены на два: Паўночны (пад камандаваннем ге­нерала М.Рузскага) і Заходні (пад камандаваннем М.Аляксеева). Паўночны фронт павінен быу прыкрываць шляхі на Петраград. Перад Заходнім фрон­там у складзе 1-й (да красавіка 1916 г.), 2-й, 3-й, 4-й (да снежня 1916 г.), 10-й і Асобай (у ліпені - верасні 1916 г. і у лістападзе 1916 - ліпені 1917 г.) арміі ставілася задача абараняць шляхі, што вялі на Маскву2. Заходні фронт і большая частка злучэнняу 5-й арміі Пауночнага фронту да выхаду Расіі з вайны дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі.

Неузабаве адбыліся буйныя кадравыя перастаноўкі ў вышэйшым эшалоне расійскага камандавання. Цар адхіліў ад пасады Мікалая Мікалаевіча і ўсклаў абавязкі Вярхоунага галоунакамандуючага на сябе. Начальнікам штаба быу прызначаны М.Аляксееў, у руках якога фактычна і сканцэнтравалася стратэгічнае кіраванне войскамі. Стаўка была пераведзена з Бара-навічаў у Магілёў. На пасаду галоўнакамандуючага Заходнім фронтам заступіў генерал А.Эверт. Штаб фронту размяеціўся ў Мінску.

Аднак арганізацыйныя і кадравыя перамены не змаглі прадух1Л1ць далейшага адступлення расійскай арміі. Вялізная еўрапейска-азіяцкая імперыя аказалася непадрыхтаванай да працяглай вайны у тэхніка-эканамічным плане. Запасы баявых сродкаў, выпушчаных у Мірны час, хутка вычарпаліся. Царскае войска было дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі, адчуваўся востры дэфіцыт вінтовак і патронаў. Слабей развіты, чым у Германіі і Аўстра-Венгрыі, транспарт не ў поўнай меры спраўляўся з перавозкамі на Гіганцкія адлегласці жывой сілы і ўзбраенняў. Сітуацыю ускладнялі шматлікія праявы некампетэнтнасці каманднага саставу, нізкія маральныя якасці часткі яго прадстаунікоў. Салдаты і афіцэры зняверваліся ў мэтазгодінасці працягу вайны, магчымасці дасягнення перамогі і масава здаваліся ў палон3. Тым часам германскае камандаванне разгарнула ў Літве і назахадзе БелаРУСі буйную армейскую групоўку (41,5 пяхотных 16 кавалерыйскіх дывізій) і вырашыла нанесці галоўны удар з раёна Коўны у абход Вільні па кепска забяспечаным стыку 5-й арміі Паўночнага і 10-й арміі Заходняга франтоў

______________

 

1 Ростунов ИМ. Русский фронт первой мировой войны. М., 1976. С.257; Карнялюк В.Р дзенсю эшзод першай сусветнай вайны // Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. Мн., 1996. С.38.

2 вьгр РостУнов ИИ- Русский фронт первой мировой войны. С.264-265; Базанов СИ. Фронто-с 24-Чй" русских аРмий // Военно-исторический журнал. 1996. №1. С.72-81; №4.

3 Керсновский АЛ. История русской армии. Т.3:1881-1915гг. М., 1994. С.306.

 

 

паміж Вільняй і Дзвінскам. Адначасова дэманстратыунымі дзеяннямі ў напрамку Ліды і Баранавічаў немцы меркавалі скаваць асноўныя сілы Заходняга фронту. У канцы жніўня 1915 г. германская кавалерыйская група генерала Гарнье у складзе чатырох дывізій перайшла ў наступленне і прарвала абарону расіян на стыку франтоў, адкрыушы сабе шлях на Свянцяны-Барысаў. Моцныя кавалерыйскія злучэнні немцаў рушылі ў раён Крывічы - Вілейка - Маладзечна - Смаргонь з задачай выйсці ў тыл 10-й расійскай арміі. 1 верасня немцы захапілі Вілейку, 6 верасня іх перадавыя раз'езды дасягнулі Смалявіч і перарэзалі чыгуначную лінію Мінск - Масква1.

Над групоўкай расійскіх войскаў у Заходняй Беларусі навісла пагроза акружэння. Пакінуўшы у пачатку верасня Вільню, расіяне вымушаны былі адысці на лініі Міхалішкі - Ашмяны - Баранавічы - возера Выганаўскае Падчас адступлення яны па загаду камандавання разбуралі чыгуначнае па-латно, масты, станцыйныя збудаванні, знішчалі ураджай на корані, разнастайную маёмасць, якую не ўдавалася вывезці2.

Пасля складанай перагрупоўкі, падчас якой да раёна прарыву з розных армій былі перакінуты некалькі карпусоў, аб'яднаных пад кірауніцтвам ка­мандавання 2-й арміі, коштам вялікіх намаганняў расіяне павольна перайшлі ў контрнаступленне ў пауночна-заходнім напрамку. У ходзе дзесяцідзённых напружаных баёў яны выйшлі ў раён Верхняя Вілія - Смаргонь-Маладзечна, адкінуўшы праціўніка да азёр Свір і Нарач. Да 19 верасня (2 кастрычніка) Свянцянскі прарыў быу ліквідаваны. Гэта была адна з найбуйнейшых кавалерыйскіх аперацый Першай сусветнай вайны3.

Агульным вынікам наступлення германскіх і аўстра-венгерскіх войскаў летам-восенню 1915 г. стала акупацыяі мі Царства Польскага, Курляндыі, Літвы і Заходняй Беларусі У кастрычніку 1915 г. расійска-нямецкі фронт надоўга стабілізаваўся. У Беларусі ён прайшоў па лініі Дзвіск - Паставы -Смаргонь - Баранавічы - Пінск, падзяліўшы тэрыторыю на дзве няроуныя часткй Па абодвух баках фронту размясціліся аграмадныя арміі праціўнікаў, якія разам з велізарнай колькасцю дапаможных службаў, тыла-вых устаноў метадычна спусташалі край на працягу трох наступных гадоў.

Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Зацяжная вайна спарадзіла надзвычайную напружанасць народнай гаспадаркі, запатрабавала выкарыстання ўсяго эканамічага патэнцыялу. Дыфіцыт зброі і прадметаў ваенна-тэнічнага забеспячэння вымушаў да максімальнага задзейнічання ваенных заводаў, увядзення на прадпрыемствах надзвычайнага рэжыму працы, прыцягнення на абаронныя работы цывільнага насельніцтва.

У першыя месяцы вайны каля 20 % усіх дзеючых у Беларусі прадпрыемстваў спын1Л1 працу4. Цагляна-кафельная, шкларобчая, вінакурная галіны прамысловасці апынуліся ў заняпадзе, іншыя пачалі пераводзіць сваю вытворчасць на ваенныя рэйкі Металаапрацоўчыя прадпрыемствы Мінска, Гомеля іншых гарадоў сталі выпускаць узбраенне, боепрыпасы, транспартныя сродкі і г.д. Ваеннае ведамства, а таксама УЗС1 УСГ адкрылі ў Мінску; Бабруйску, Гомелі, Полацку новыя прадпрыемствы, перасоўныя майстэрні

_______________________

1 Зайончковский А.М. Первая мировая война. СПб., 2000. С. 424.

2 Новый экономист. 1915.№30. С.5; Данилов Ю.Н. На пути к крушению: Очерк и последнего периода русской монархии. М., 1992. С.90; Ростунов И.И. Русский фронт пере мировой войны. С.246.

3 Евсеев Н.Свентянский прорыв (1915 г.). М., 1936.

4 Экономика Белоруссии вэпоху империализма. Мн., 1963. С.89-90,93.

 

для вырабу і рамонту зброі, ваеннай тэхнікі. У Мінску, Магілёве, іншых гарадах адкрыліся майстэрні па рамонту армейскага абмундзіравання. На забеспячэнне войска працавалі многія хлебапякарныя і хлебасушыльныя прадпрыемствы, тытунёвыя фабрыкі.

У канцы першага года вайны заказы ваеннага ведамства выконвалі 217 прадпрыемстваў Беларусі Дзве трэці рабочых цэнзавай прамысловасці былі заняты выпускам абароннай прадукцыі.

Беларусь з'яўлялася рэгіёнам, праз які пралягалі найважнейшыя транспартныя шляхі забеспячэння дзеючай расійскай арміі. Між тым па густаце чыгуначнай сеткі царская Расія сур'ёзна саступала праціўнікам. Адчуваўся востры недахоп паравозаў і вагонау1. Такое становішча прымусіла максімальна падпарадкаваць чыгуначны транспарт інтарэсам фронту. Ка-мерцыйны рух у заходнім напрамку рэзка скараціўся. Але гэта не забяспечыла здавальняючай дастаукі ваенных грузаў. У студзені-лютым 1915 г., не справіўшыся са снежнымі заносамі, чыгункі апынуліся ў стане крызісу.

Неспрыяльны для Расі ход ваенных дзеянняў, эканамічнае бязладдзе прымушалі царскую бюракратыю шукаць выйсце на шляхах рэарганізацыі кіравання народнай гаспадаркай. У жніўні 1915 г. былі створаны надзвычайныя органы кіравання эканомікай - пастаянна дзеючыя Асобыя нарады: па абароне, па паліве, па харчаванні і па перавозках. Разам з чыноўнікамі вялікае прадстауніцтва ў іх атрымалі Дзяржаўны савет, Дзяржаўная дума, а таксама УЗС і УСГ, іншыя грамадскія арганізацыі. Тым самым узмацнілася пранікненне буржуазіі ў сістэму дзяржаўных органаў. Асобыя нарады мелі свой апарат на перыферыі. Арганізоуваліся мясцовыя нарады з удзелам чыноунікаў і прадстаунікоў мясцовай грамадскасці. У Мінску, напрыклад, для упарадкавання чыгуначнай дастаўкі была створана Асобая нарада пад старшынствам начальніка Лібава-Роменскай чыгункі Р. Зелі, ў склад якой ўвайшлі таксама іншыя кіраўнікі Лібава-Роменскай і Аляксандраўскай чыгунак, прадстаўнікі мінскага губернатара, гарадскога самакіравання. Асо-бую нараду па харчаванні для Міскай губерні ўзначаліў старшыня губернскай земскай управы Б.Самойленка. Упаўнаважаным Асобай нарады па паліве для Мінскай губерні стаў губернатар А. Чарняўскі Аналагічныя структуры ствараліся і ў іншых губернях2.

Адначасова са стварэннем дзяржаўных органаў рэгулявання народнай гаспадаркі буржуазія засноўвала свае грамадскія арганізацыі. У маі 1915 г. для каардынавання дзейнасці прадпрымальнікаў па мабілізацыі эканомікі на патрэбы вайны быу створаны Центральны ваенна-прамысловы камітэт, які неузабаве ўзначаліў лідэр партыі акцябрыстаў А.Гучкоў. Ужо у сярэдзіне 1915 г. дзейнічалі мясцовыя ваенна-прамысловыя камітэты у Вільні, Гродне, Беластоку, Мінску, Слоніме, Пінску, Бабруйску, Магілёве, Полац­ку і Віцебску (з аддзелам у Дзвінску). У іх уваходзілі прамыслоўцы, банкаўскія дзеячы, прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі. У ліпені 1915 г. На з'ездзе мясцовых камітэтаў у Вільні арганізаваўся Пауночна-Заходні абласны "ПК. Ён распаўсюджваў свой ўплыу на заводы, фабрыкі, ваенныя майстэрні, якія абслугоўвалі Заходні і часткова Паўночны франты3.

______________

1.Сидоров А.Л Экономическое положение России в годы первой мировой войны. М., 1973. с-567, 576,581-586.

2 НГАБ у Мінску, ф.22, воп.1, спр.1287, арк.33-37, 46-47 адв.; арк.18-20 адв., 23-25, 42 - 45; арк.21-21 адв., 45 адв.- 46

 

 

Аднак у сувязі з набліжэннем фронту ваенна-прамысловыя камітэты не паспелі разгарнуць у Беларусі шырокай дзейнасці па арганізацыі вытворчасці і былі пераарыентаваны на правядзенне эвакуацыі. Пауночна-Заходні абласны ВПК пераехаў у Петраград, дзе знаходзіуся да вясны 1916 г. У лю­тым 1916 г. было адкрыта прадстаўніцтва камітэта ў Маскве.

Пераключэнне працы народнай гаспадаркі на патрэбы фронту суправаджалася ўсталяваннем строгага ваеннага рэжыму на прамысловых прадпрыемствах і транспарце, ускладаннем шматлікіх павіннасцей на насельнітва. Праца на прадпрыемствах, якія выпускалі ваенную прадукцыю разглядалася як асобы від вайсковай службы, з усімі вынікамі. Працягласць рабочага дня практычна не рэгламентавалася, былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока прымяняліся звышурочныя работы. Строгая захады рабілся па папярэджанні забастовак, асабліва на чыгунках.

Цяжкім ярмом для жыхароў Беларусі сталі абаронныя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаунніцтва мастоў, ахова розных аб'ектаў і інш. Да гэтых работ у прымусовым парадку прыцягвалася амаль усё насельніцтва прыфрантавой паласы, у тым ліку жанчыны, старыя і падлеткі1.

Мясцовае населініцтва і бежанцы прыцягваліся таксама да ўборкі ўраджаю ў гаспадарках памешчыкаў і мабілзаваных на вайну сялян. Рабіліся спробы арганізаваць і добраахвотныя сельскагаспадарчыя дружыны. Такі рух, у прыватнасці, быу арганізаваны у Мінскай губерні сярод старшакласнікаў ніжэйшых і сярэдніх навучальных устаноў2.

Велізарным цяжарам на плечы беларускага жыхарства ляглі шматлікія і фактычна не рэгламентаваныя рэквізіцыі. Рэквізаваліся самыя розныя рэчы і прадукты: збожжа, мука, сена, салома, буйная рагатая і дробная

 

______________

1 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т.З. С.791, 821-823, 831-834.

2 Страхов ДД„ Булычев НА. Сельскохозяйственные дружины российских участников
годы первой мировой войны (1914-1917 гг.) // Россия в первой мировой войне. Рязань,
С.157—161.

 

жывёла, коні, конская збруя і перавозачныя сродкі, земляробчыя машыны, медзь, воўна, лён, сукно, скуры, каучук, гума, вяроўкі і многае іншае1.

Эвакуацыя. Бежанства. Змены у складзе насельніцтва.Асабліва вялізныя страты панесла Беларусь у 1915 г. - падчас ваенных дзеянняў на яе тэрыторыі і звязаных з гэтым знішчэннем многіх народнагаспадарчых аб'ек­таў, эвакуацыяй прадпрыемствау і ўстаноў, масавай міграцыяй на­сельніцтва на усход.

Асноўная хваля эвакуацыі ўлетку 1915г. праходзіла крайне неарганізавана, у спешцы, з вялікімі стратамі абсталявання і гатовай прадукцыі. 3 Польшчы, Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі удалося вывезці толькі асобныя фабрыкі і заводы. Некаторыя з іх размясціліся ва усходняй частцы Бе­ларусі - у Мінску, Віцебску, Нова-Барысаве, Магілёве, Гомелі, Навабеліцы2.

Эвакуацыя ўсклала непасшільную нагрузку на чыгуначны транспарт, што суправаджалася неразбярыхайі1 нервовасцю. Толькі дзякуючы дзелавітасці інжынера шляхоў зносін Э.Шуберскага, які падчас усеагульнай панікі ўзяў на сябе кірауніцтва эвакуацыяй Брэста, з горада удалося вывезці найболын каштоўную маёмасць, у тым ліку абсталяванне шасці прадпрыемстваў3. У тагакім жа сутаргавым рэжыме праходзіла эвакуацыя Гродна (вывезены тры прадпрыемствы), Пінска, Навагрудскага павета і г.д. У выніку асноўная маса прадпрыемстваў Заходняй Беларусі засталасл не вывезенай, з наступ­леннем праціўніка многія з іх прыпынілі працу.

Лепш удалося арганізаваць у жніуні - верасні 1915г. эвакуацыю заводау і фабрык абароннага значэння з Мінска і яго наваколля. У Маскву былі вы­везены прадпрыемствы таварыствау "Тэхнолаг", "Энергія", "Арол", "Быстраход", "Руст", у Яраслаўль - таварыства Якабсона, Ліўшыца і К°, фірма І.Ашаровіча; асобныя прадпрыемствы эвакуіраваліся ў Харкаў, Царыцын, Самару. На усход эвакуіраваліся і некаторыя прадпрыемствы Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Усяго за гады вайны з тэрыторыі Беларусі былі вы­везены або дэманціраваны 432 прадпрыемствы4.

На усход вывозіліся таксама некаторыя адміністрацыйныя і культурна-асветныя ўстановы, царкоўная маёмасць інш. Эвакуацыі падлягалі шко­лы: паводле даных Беларускага нацыянальнага камісарыята (1918 г.), у 1915 г. з Беларусі была вывезена 201 навучальная установа5.

Адначасова з перамяшчэннем прамысловага абсталявання і іншай маёмасці з раёнаў баявых дзеянняў на усход рухаўся велізарны паток бежанцаў. Сотні тысяч людзей, нярэдка па прымусу, зрываліся з наседжаных месцаў і, пазбавіўшыся прытулку і сродкаў існавання, наадроўваліся углыб імперыі. Вайсковыя і цывільныя ўлады, спадзею-

_____________

1Документы и материалы по истории Белоруссии. Т.З. С.798, 809-810, 820-821, 823, 825, 830, 837, 847-848.

2 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.334-335. П Данилов НА. Влияние великой мировой войны на экономическое положение России, г., 1922. С.61; Лемке М. 250 дней в царской Ставке. С.628; Сидоров АЛ. Экономическое юложение в России в годы первой мировой войны. С.217, 589-590.

3БРГТ Документы и материалы по истории Белоруссии. Т.З. С.791, 810-811, 813; ЭкономикаБелоруссии в эпоху империализма. С.94; История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1.

4 Эвакуация промышленности Беларуси в годы Первой мировой войны //ларуСц<а-А1Ъагиг.пешса. Кн 21: Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства. Мн., 2001.

5Про Известия ВЦИК Советов. 1918. 31авг. (еженедельное приложение "Народное

 

чыся "стварыць атмасферу 1812 года", усяляк стымулявалі выезд насельніцтва з раёнаў, да якіх набліжаўся фронт. Афіцыйная прапаганда з дапамогай праваслаунага духавенства унушала, што заставацца "пад немцам" - непатрыятычна, распаусюджвала чуткі аб надзвычайнай жорсткасщ працгушка1. Вайскоуцы нярэдка за гэтым хавалі свой карыслівы разлік на магчымасць разрабаваць пакінутыя жыхарамі сядзібы асабліва панскія маёнткі.

Летам-восенню 1915 г. Беларусь ператварылася у сапраудны бежанскі лагер. 3-за адсутнасці планау эвакуацыі рух бежанцаў быу хаатычным. Па трак­тах, што вялі на усход, цягнуліся бясконцыя патокі вымушаных вандроунікаў, сярод якіх пераважалі старыя, жанчыны і дзеці. Толкі уздоуж шашы Брэст- Масква паміж Кобрынам і Баранавічамі у ліпені 1915г. налічвалася да 400 тыс. бежанцаў2. Многія з іх, знясіленыя ад спекі, смагі, голаду, гінулі у дарозе. У некаторых месцах (каля Кобрына, Пінска, Пружан, Слоніма) скопішчы бежанцаў трапілі пад нямецкія абстрэлы і авіябамбардзіраванне3.

3 наступленнем восені становішча бежанцаў яшчэ пагоршылася. Знаходзячыся пад адкрытым небам, яны гінулі ад холаду і эпідэмій. Некаторыя паміралі ў цягніках. У кожным цягніку з бежанцамі, што прыбывалі восенню 1915 г. на станцыю Гомель, знаходзіліся дзесяткі трупаў, якія падарожнічалі ў вагонах па некалькі дзён4.

Перасякаючы тэрыторыю краю, частка бежанцаў з Польшчы, Прыбалтыкі, заходнебеларускіх паветаў асядала ва усходніх раёнах Беларусі Паводле розных ацэнак, у Мінскай губерні іх атабарылася ад 120 да 160 тыс., у Віцебскай - ад 50 да 90 тыс., у Магілёўскай - ад 80 да 90 тыс. чалавек5. Гэтыя людскія масы уяулялі сацыяльна небяспечны "гаручы матэрыял", стваралі у тыле дзеючай арміі крытычную сітуацыю для манеуравання войскау, абвастралі харчовы крызіс.

Царскія ўлады рабіць спробы упарадкаваць рух і рассяленне бежанцаў, арганізаваць ім дапамогу. У ліпені 1915 г. кіраўніцтва уладкаваннем бежан­цаў было сканцэнтравана у руках міністра унутраных спрау, пры якім стваралася спецыяльная асобая нарада. Дабрачыннай дзейнасцю сярод бежан­цаў займаўся заснаваны у верасні 1914 г. Камітэт вялікай княжны Таццяны Міналаеўны (Таццянінскі камітэт). Да бежанскай справы падключыліся таксама земскі і гарадскі саюзы. Па ініцыятыве нацыянальнай інтэлігенцыі узнікалі польскія, літоускія, латышскія, яўрэйскія таварыствы дапамогі ах-

________________

1 Бежанства 1915 года. Беласток, 2000. С. 13, 29, 32, 57,84,108,113,129,147,152,154,158, 178,189, 2131 шш.

2БабковА. Беженское движение в Беларуси в годы первой мировой войны // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя у Рэспубліцы Беларусь (Новыя канцэпцыі і падыходы): Тэзісы дакл. 1 паведамл. 4.1. Псторыя Беларус1. Мн., 1993. С.147.

3Документы и материалы по истории Белоруссии. Т.З. С.796. '

4 Бабкоў А.М. Бежанцы на Гомельшчыне у час першай сусветнай вайны (1915-1916)//
Гомельшчына: старонк1 псторьп. Вып.2. Гомель, 1996. С.80.

5 Солодков Т.Е. Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907-1917 гг.). С-3
Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). С**
Бабков А.М. Беженское движение в Беларуси в годы первой мировой войны. С.149; Ен*а-
Бежанцы на Гомельшчыне у час першай сусветнай вайны (1915-1916). С.79.

444

 

вярам вайны. У сакавіку 1915 г. у Ельні было заснавана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны1.

Намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх устаноў бежанцам аказвалася грашовая дапамога, будаваліся баракі, адкрываліся харчовыя, лячэбна-санітарныя пункты, дзіцячыя прытулкі. Усе гэтыя намаганні, аднак, не адпавядалі маштабу праблемы і нават у мінімальнай ступені не задавальняліі патрэб велізарнай бежанскай масы.

Агульны Лік зарэгістраваных бежанцаў з усіх франтоў, паводле афіцыйных крыніц, вызначаўся лічбай 3200-3500 тыс. чалавек (на пачатак 1917 г.). Ураджэнцаў Беларусі сярод іх было прыблізна 1130-1320 тыс.2 Больш за ўсё беларускіх бежанцаў асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Уфімскай, Казанскай, Екацярынаслаўскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве.

Ваенныя мабіЛізацыі, эвакуацыя прадпрыемстваў і ўстаноў, масавае бе­жанства - з аднаго боку, і наплыу ў Беларусь велізарнай колькасці вайскоўцаў, персаналу розных тылавых арганізацый - з другога, істотна змянілі за кароткі тэрмін колькасныя і структурныя параметры народана-сельніцтва краю. У ліку мабілізаваных і бежанцаў з Беларусі сышла значная частка яе сталага, карэннага насельніцтва - каля 2 млн чалавек з 7,5 - 8 млн на і студзеня 1914 г. (у межах 35 беларускіх паветаў)3. Паводле сацыяльна-класавай прыналежнасці гэта былі пераважна сяляне. Вялікія страты панёс і мясцовы пралетарыят: яго колькасць скарацілася з 519 тыс. (1913) прыкладна да 270 тыс. чалавек (1917)4. 3 эвакуіраванымі навучальнымі ўстановамі (галоўным чынам сярэднімі) край пакінула частка вучнёўскай моладзі і педагагічнай інтэлігенцыі.

На змену тут з'явіліся прышлыя катэгорыі насельнікаў: бежанцы з Польшчы і Прыбалтыкі, рабочыя ваенных майстэрняў, чыгунак, службоўцы тылавых устаноў з унутраных губерняу Расіі. Да гэтага трэба дадаць велізарныя арміі абодвух ваюючых праціўнікаў.

Вялікія масы прыезджых канцэнтраваліся ў гарадах Беларусі - месцах дыслакацыі гарнізонаў, размяшчэння шматлікай ваеннай і цывільнай адміністрацыі. У Мінску пры скарачэнні пастаяннага даваеннага на­сельніцтва са 110 да 50 тыс. колькасць прыезджых (салдат, афіцэраў, чыноўнікаў, службоўцаў розных арганізацый, штабоў, канцылярый і лазарэтау) дасягала 150 тыс. чалавек5. Падобная карціна назіралася і Віцебску, Оршы, Бабруйску, Гомелі і г.д. Паглынаючы харчовыя рэсурсы, да крайнасці абвастраючы праблемы гарадской гаспадаркі, транспарту, гэтыя скопішчы "прышлага элементу" надзвычай ўскладнялі жыццядзейнасць

________________

1 Мталаевич А. Бежанцы першай сусветнай вайны // Спадчына. 1994. №3. С.19; Национальные проблемы. 1915. №2. С.31.

2Бабков А.М. Беженское движение в Белоруссии в годы первой мировой войны. ^•148-149; Саладков ИМ. Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой ^ктябрьской социалистической революции. Мн., 1957. С. 135. Паводле шшых падлшау, з оеларус! у бежанства сыпш каля 2 млн чалавек (Карнялюк В.Р. Праблема псторыка-Дэмаграф1чнай характарыстыю бежанцау з беларусюх зямель (1914-1918 гг.) // Весшк Родзенскага дзяржаунага уюверетта. Серыя 1. Псторыя. Фшасоф1я. Палеталопя 1 ацьщдопя. 2000. №2. С.24), але гэта лічба яшчэ патрабуе дакументальнага абгрунтавання.

3Раков АЛ., Маськов Л.И. Из демографической истории Белоруссии: демографические 197чНДНИЯ В ^^-1941 гг. // Проблемы народонаселения и трудовых ресурсов. Вып. 4. Мн., а'о. С.223; ЕЬегскагЖР. Рггегшапу пагосЬшозсю^е па В1а1оги§1. \Уаг82а\уа, 1994. 3.45.

4История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.157, 344. 5Документы и материалы по истории Белоруссии. Т.З. С.809-810, 816-819.

 

 

мясцовага насельніцтва і ў той жа час, дзякуючы сваёй масе і актыунасці рабіліся магутным фактарам уплыву на грамадска-палілічнае жыццё духоўна-маральную атмасферу ў краі.

Такім чынам, пачатак Першай сусветнай вайны прывёў да сур'ёзнага разладжвання усталяваных сувязяў і інстытутаў, дэфармацыі грамадсіх працэсаў, што развіваліся ў Беларусі ў папярэдні перыяд. Вайна нанесла непапраўны удар па народнай гаспадарцы краю, падарвала яго дэмаграфічны патэнцыял. Была разбурана цэласнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў У складзе насельніцтва знізілася ўдзельная вага каранных жыхароў, яшчэ больш стракатай стала нацыянальная структура. гісторыя ў чарговы раз паставіла народ Беларусі перад жорсткімі выпрабаваннямі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Беларускі нацыянальны рух у час трэцячэрвеньскага рэжыму. | Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 4.04 s.