|
Становішча ва Усходняй БеларусіDate: 2015-10-07; view: 952. Гаспадарчая разруха. Жыццёвы ўзровень насельшцтва.Беларускія абшары на ўсход ад лініі германскіх і расійскіх акопаў (больш за 150'тыс. км2 сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 75 % яе агульнай плошчы) працягвалі заставацца пад юрысдыкцыяй царскіх улад. Гэта прастора (Вщебская, Магілёўская і большая частка Мінскай губерні) служыла тылавой зонай расійскага Заходняга фронту. Вайна і сюды прынесла дэзарганізацыю народнай гаспадаркі, рэзка пагоршыла становішча насельніцтва. Так, павялічыліся дыспрапорцыі ў функцыяніраванні прамысловага У гады вайны хутка пачалі нарошчваць вытворчасць хлебапякарна-сушыльныя, тэкстыльныя, швейныя, абутковыя прадпрыемствы. Іх ўдзельная вага ў цэнзавай прамысловасці Беларусі вырасла з 1,6 % у 1913 г. да 13,2 % У 1917 г. на вытворчасць ваеннай прадукцыі пераключаліся металаапра-цоўчыя прадпрыемствы3. _______________ 1 Лиаратура і мастацтва. 1990. 30 Л1стап. 2 Зборшк "Наша Шва". Вшьня, 1920. С.10-11.
Аб велічыні ваенных прыбыткаў сведчаць наступныя факты: на Рэ-чыцкім дротава-цвіковым заводзе яны выраслі ў 16,2 раза, Скокальскім па-равым млыне (Слуцкі павет) — у 8,8 раза, Віцебскім аптычным заводзе - у 5 разоў1. На фоне імклівага росту ваенных паставак вытворчасць мірнай прадукцыіі рэзка знізілася. 3 прычыны ўвядзення "сухога закону" амаль перастала існаваць добра развітая ў папярэдні час вінакурна-гарэлачная прамысловасць. Заняпалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, скарацілася вытворчасць цэглы і дахоўкі, сукна і г.д. У 1916 г. аб'ём вытворчасці прадпрыемстваў, не звязаных з выкананнем ваенных заказаў, складаў ва Усходняй Беларусі ўсяго 15-16% прадукцыі цэнзавай прамысловасці 1913г. інтарэсы народнага спажывання бьлі прынесены ў ахвяру вайне. У цэлым прамысловасць у Беларусі панесла падчас вайны большыя страты, чым у аддаленых ад фронту рэпёнах Расійскай імперыі. 3 1914 да канца 1917 г. ва Усходняй Беларусі (у межах БССР да 1939 г.) колькасць цэнзавых прадпрыемстваў (уключаючы чыгуначныя майстэрні) скарацілася з 829 да 297 (на 65 %), а колькасць занятых на іх рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. чалавек (на 34 %)2. На стан сельскай гаспадаркі Усходняй Беларусі згубна падзейнічала ска-рачэнне рабочай сілы ў выніку мабілізацый, прыцягнення сялян на абарон-ныя работы, ахову транспартных аб'ектаў і т.д. 3-за гэтага многія сялянскія гаспадаркі засталіся без работнікаў-мужчын. Да лета 1917 г. у Віцебскай гу-берні такіх гаспадарак было 32,5 % у сямі паветах Мінскай губерні -31,2 %\ У выніку рэквізіцый коней, адцягнення рабочай жывёлы для перавозкі ваенных грузаў і г.д. шмат гаспадарак засталося і без цяглавай сілы. Летам 1917 г. у Віцебскай губерні (без Дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паве-таў) не мелі рабочай жывёлы 14,9 % сельскіх гаспадарак, у Магтлёўскай губерні - 9,3, у сямі паветах Мінскай - 5,4 %. Значную шкоду вытворчасці наносілі будаўніцтва на сельгасугоддзях абарончых аб'ектаў, бесперапыннае перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі войскаў, бежанцаў і г.д. Усё гэта мела вынікам скарачэнне ў 1917 г. у параунанні з 1914 г. на неа-купаванай тэрыторыі Беларусі пасяўных плошчаў пад асноўнымі культурамі на 15,6 %5. Валавыя зборы пшаніцы ў 23 ўсходніх паветах Беларусі знізіліся ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. на 31 %, жыта - на 30, ячменю і аўса -на 19 (збожжавых у цэлым - на 25), бульбы - на 7 %6. 3-за рэквізіцый жывёлы і кармоў, перыядычных эпізаотый агульнае па-галоўе жывёлы ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях скарацілася з 1914 па 1916 г. на 11,4 %7. _________________ 1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. С.Э6, 107. 2 Падл1чана па: Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. 3 Анфимов А.М. Российская деревня в годы первой мировой войны. М., 1962. С. 189. 4 Падлічана па: Поуездные итоги Всероссийской сельскохозяйственной и поземельной 5 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.)-С.37. 6 Падлічана па: Социалистические преобразования в экономике Белоруссии в 1917-1920 гг. С.112. (табл.). 7 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.)-С.41-46.
Вайна сур'ёзна дэзарганізавала ва Усходняй Беларусі работу транспарту, асабліва чыгуначнага. Рэзкае павелічэнне ў час вайны нагрузкі пры сла-бой тэхнічнай аснашчанасці, недахопе паравозаў і вагонаў, ва умовах паліўнага крызісу адмоўна адбілася на функцыяніраванні чыгунак. Нераз-бярыха панавала ў арганізацыі пасажырскага руху, рэзка скараціліся пера-возкі прыватных грузаў, затое ўдзельная вага ваенных перавозак ўзрасла з 1 % у1913г. да 50% у 1916г.1 Ваенныя абставіны дэфармавалі структуру знешняга і ўнутранага гандлю Беларусі. У выніку закрыцця заходніх рынкаў і зніжэння попыту на поўдні імперыі поўны крах наступіў для экспарту лесу, зменшыўся аб'ём гандлю льном - асноўных прадметаў вывазу з Беларусі У той жа час у сувязі з ростам спажывецкага попыту за кошт бежанцаў і вайскоўцаў, што нахлынулі ва ўсходнюю частку краю, вырасла ёмістасць унутранага рынку. Павялічыліся абароты па продажы адзення, тытуню, мяса, збожжа, жалеза. Спыненне казённага продажу гарэлкі спрыяла шыро-каму распаўсюджанню самагонаварэння і нелегальнага гандлю гарэлкай, на чым тайныя гандляры нажывалі велізарныя прыбыткі. Хутка абясцэньваўся царскі рубель: на момант падзення самадзяржаўя; яго афщыйны курс знізіўся да 56 кап., а пакупная здольнасць, паводле афщыйных даных, - да 27 кап. (паводле іншых звестак - нават да 14 кап.)2. Наступствы вайны і звязанай з ей гаспадарчай разрухі, падзенне пакупной здольнасці рубля значна пагоршылі становішча шырокіх мас народа. Ва Усходняй Беларусі ў сувязі з наплывам вайскоўцаў і бежайцаў харчовы крызіс, дэфіцыт прадметаў першай неабходнасці, жыллёвая праблема набылі асабліва вострыя формы. Да канца 1915 г. запасы харчавання ў гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складалі 10-20 % ад неабходнай колькасці3. 1916 год прынёс далейшае пагаршэнне становішча. Над гарадамі навісла пагроза голаду, з-за недаядання папаўзла ўверх захворваемасць людзей. Дэфіцыт прадуктаў харчавання і іншых тавараў пацягнуў за сабой хуткі рост цэн. Да канца 1916 г. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях кошт прадуктаў і прамысловых вырабаў узрос у параўнаннні з даваен-ным часам у тры-пяць разоў. Намінальнае павышэнне заработнай платы на прадцрыемствах, якія працавалі на вайну, не кампенсавала яшчэ больш хуткага росту цэн. Народнагаспадарчы крызіс, знаходжанне ў прыфрантавой зоне адмоўна адбівалася і на жыццёвым узроўні беларускіх сялян. І без таго паменшаныя ў час вайны зборы збожжа адбіраліся бесперапыннымі рэквізіцыямі. Скарачэнне адыходніцтва і іншых сялянскіх промыслаў рэзка зменшыла грашо-выя даходы вяскоўцаў. Сяляне куплялі ўсё менш і менш, пераходзілі да натуральнай гаспадаркі. Ваенныя аперацыі расійскіх войскаў у Беларусі у 1916 г.Бядотнае са-цыяльна-эканамічнае становішча Беларусі яшчэ больш абцяжарвалася баявымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Каб дапамагчы войскам саюзнай Францыі, супраць якіх у раёне крэпасці Вердэн немцы перайшлі ў наступленне, Расійскае камандаванне ў сакавіку 1916 г. ажыццявіла наступальную аперацыю ў раёне Дзвінск- воз. Нарач-воз. Вішнеўскае. Агульнай мэтай апера- ___________ 1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. С.208-209. М П°гРебинский АЛ. Государственные финансы царской России в эпоху империализма. Г ^п <^абм4№#Э.М.РеволюционноедвижениевБелоруссии(август1914-февраль 1917гг.). , Ъ-ЭД. С.62-63 (табл.).
цый вызначалася дасягненне лініі Мітава (цяпер г.Елгава, Латвія) – Баўска-Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва)-Вільня-Дзяляцічы (цяпер веска Навагрудскім раёне). Заходні фронт свой галоўны удар павінен быў наносіць войскамі 2-й арміі (выконваючы абавязкі камандуючага генерал А.Рагоза) у напрамку Свянцяны-Вількамір, дадатковы - войскамі 10-й арміі (генерал Я. Радкев1ч) на Вільню1. Месца і час аперацый былі выбраны няўдала: на ўчастку наступлення знаходзілася шмат азёр і балот, з-за вясно-вага бездарожжа і моцных дажджоў перамяшчацца войскам у гэтым раёне станавілася неверагодна цяжка. Расійская 2-я армія мела ў сваім складзе восем стралковых карпусоў і адну кавалерыйскую дывізію: 373 тыс. штыкоў і шабель, 605 лёгкіх і 285 цяжкіх гармат2. Наступленне 2-й арміі ажыццяўлялася трыма групамі правым флангам - на поўнач ад чыгункі Паставы-Свянцяны, цэнтральнай групоўкай - каля воз. Нарач, левым флангам - паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. 2-й расійскай арміі супрацьстаяла 10-я германская (камандуючы генерал Г.Эйхгорн). Яе абарончая паласа дасягала 2 км у глыбіню, складалася з некалькіх ліній добра абсталяваных акопаў. Перад акопамі былі змайстра-ваны драцяныя загароды з каламі ў пяць-шэсць радоў, а паміж загародамі раскіданы рагаткі.. 10-я армія немцаў у складзе дзевяці пяхотных і дзвюх ка-валерыйскіх дывізій мела ў сваім распараджэнні 82 тыс. штыкоў і шабель, 29 лёгкіх і 138 цяжкіх гармат. Такім чынам, расіяне мелі вялікую колькас-ную перавагу як у жывой сіле, так і ў артылерыі. Тэта, аднак, не паўплывала на вынік аперацыі. Бітва пачалася атакай дзвюх фланговых груп 2-й арміі 5(18) сакавіка, хаця да гэтага дня канцэнтрацыя расійскіх войскаў не была закончана. Атака праводзілася неарганізавана, асобнымі карпусамі, кепска звязанымі адзін з адным. На шматлікх мясцовых рачулках пачаў трэскацца лёд, і пры іх пе-раадоленні людзі правальваліся ў ледзяную ваду. Вадой пачалі запаўняцца і акопы У такіх умовах расійскія салдаты дасягнулі на некаторых участках ума-цаванняў праціўка. У цясніне паміж азёрамі Вішнеўскае і Нарач для немцаў склалася крытычная сітуацыя, з цяжкасцю ўтрымалі яны фронт і каля Паставаў3. Але неўзабаве з-за моцнага агню немцаў і вялікіх страт на-ступальны парыў расійскіх войскаў згас. Спробы новых атак, якія працяг-валіся да 15(28) сакавіка, прыводзілі толькі да нязначных тактычных поспе-хаў. Абарона немцаў нідзе не была прарвана. У ходзе Нарачанскай аперацыі царскія войскі панеслі велізарныя страты. Толькі 2-я армія страціла 78,5 тыс. салдат і афіцэраў (звыш 30 % сіл сваіх ударных груповак), сярод іх 12 тыс. абмарожаных і замерзлых; 5 тыс. трупаў было знята з германскіх драцяных загародаў. Страты немцаў, паводле ацэначных даных, дасягалі 30-40 тыс. чалавек4. _______________ 1 Подорожный Н.Е. Нарочская операция в марте 1916 г. на русском фронте мировой 2 Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914-1918 гг.: Военно- 3 Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. Т.1. С.169-170; Керсноес- 4 Подорожный Н.Е. Нарочская операция в марте 1916 г. на русском фронте мировой войньь
На лета 1916 г. Расійскім камандаваннем было запланавана буйное наступленне, у ходзе якога галоўны удар па праціўніку павінны былі нанесці арміі Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі Аднак наступленне мела по-спех толкі на Пауднёва-Заходнім фронце, дзе ўдалося ажыццявіць прарыў аўстра-венгерскіх пазіцый (Брусілаускі прарыу). У выніку праведзеная у чэрвені-ліпені1916 г. сіламі Заходняга фронту Баранавіцкая (Скробава-Гарадзішчанская) аперацыя мела толкі дапаможнае значэнне. Яе ажыццяўленне ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы генерал А. Рагоза). У раёне аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных і дзве казацкія дывізіі агульнай колькасцю 340 тыс. чалавек. ім супрацьстаяла 9-я армія праціуніка (камандуючы генерал Р. Войрш) у складзе чатырох карпусоў, якая валодала добра умацаванай лініяй абароны у дзве-тры паласы. Коль-касная перавага і ў гэтай аперацыі была на баку расійскіх войскаў. У ходзе пачатай 20 чэрвеня (3 ліпеня) атакі некаторыя расійскія дывізіі авалодалі першай лініяй нямецкіх акопаў. Армейская група Р.Войрша апынулася ў складаным становішчы, усе яе рэзервы былі пушчаны у ход1. Аднак у наступныя дні расійскія войскі не змаглі развіць першапачатковы поспех. Контрударам праціўніка яны былі адкінуты на зыходныя пазіцыі. 1(14) ліпеня немцы занялі пакінутыя раней акопы каля в.Скробава (цяпер у Баранавіцкім раёне). Спробы расіян аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12-16 (25-29) Ліпеня на участку Скробава-Лабузы (цяпер у Ляхавіцкім раёне) скончыліся няўдачай. Падчас Баранавіцкай аперацы расійскія страты забітымі, параненымі і узятымі у палон склаліі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціуніка -каля 25 тыс. чалавек2. Няўдалыя атакі царсгкіх войскау пад Баранавічамі не аказалі прыкметнага уплыву на наступальныя дзеянні Пауднёва-Заходняга фронту3. Ваенныя дзеянні 1916 г. на тэрыторыі Беларусі паказалі няздольнасць царскай арміі справіцца з задачай прарыву умацаванага германскага пазіцыйнага фронту. Далейшая бесперспектыунасць удзелу Расійскай імперыі ў вайне станавілася усё больш відавочнай. Нарастанне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Эканамічнае бязладдзе, пагаршэнне становішча шырокіх мас народа, аслабленне надзей на перамогу Расіі у вайне ўскладнялі сацыяльна-палітычную Сітуацыю, уводзші краіну у стан рэвалюцыйнага крызісу. У прыфрантавой Беларусі, якая знаходзілася на ваенным становішчы, прыкметы рэвалюцыйнай агітацыі былі менш выразнымі. Але і тут сярод розных пластоў грамадства нарасталі праявы незадаволенасці кнуючым становішчам. Найперш гэта выяўлялася ў ажыуленні рабочага руху. У 1916 г. выступленні рабочых зафіксаваны у 11 населеных пунктах Беларусі. У параўнанні з папярэднім годам колькасць стачачнікаў вырасла з 300 да 1000 чалавек больш чым у 6 разоу4. Наибольшую актыунасць пры гэтым праявілі рабочыя Віцебска, дзе адбылося 13 забастовак з удзелам 1,2 тыс. рабочых (60 % стачачнікаў Усходняй Беларусі у 1916 г.). _______________ 1Людендорф Э. Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг. С.180. 2 Зайончковский А.М. Первая мировая война. СПб., 2000. С.554-558, Ростунов ИИ. русский фронт первой мировой войны. М., 1976. С.281. 3 Вержховский Д.В., Ляхов В.Ф. Первая мировая война 1914-1918 гг.: Военно- Исторический очерк. С. 178. 4 Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг ) 5История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.360-367.
Асаблівасцю Беларусі у параунанні з іншымі рэгіёнамі імперыі з'яўлялася тое, што у мясцовым рабочым руху практычна не выяуляліся палітычныя матывы. Але ва умовах ваеннага становішча нават эканамічныя выступленні былі звязаны з немалой рызыкай. Арганізатараў стачак арыштоувалі і адпраулялі на фронт. У некаторых выпадках выступленні рабочыіх падаўляліся войскамі з прымяненнем зброі Паглыбленне эканамічнага крызісу, імклівы рост цэн на прамысловыя тавары, бясконцыя рэквізіыі і іншыя павіннасці, што зваліліся на сялян, выклікалі незадаволенасць і у беларускай вёсцы. Уздым сялянскага руху у перадрэвалюцыйны перыяд назіраўся у Цэнтральнай і Усходняй Беларусі ў 1915 г. (86 выступленняў), калі ўсюды набліжаўся фронт, што суправаджалася павелічэннем рэквізіцый і мабілізацыяй на абаронныя работы. У 1916 г. улады узмацнілі рэпрэсіўныя меры супраць актыуных дзеянняу сялян "скопам", і колькасць такіх выступленняў зменшылася да 60. Гэтаму садзейнічаў таксама прыняты у лістападзе 1915 г. закон аб спыненні на час вайны землеупарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якая напярэдадш выклікала зацятае супраціўленне з боку сялян-абшчыннікауў1. Сярод формау сялянскага руху у 1916-пачатку 1917 г. звыш паловы выступленняу (55 %) складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў, каля 30 % - адмаўленні ад выканання ваенных работ і павіннасцей2. Па меры набліжэння рэвалюцыі явачнае карыстанне памешчыцкай уласнасці набы-вала ўсё больш шырокі размах. Пашырэнню сярод беларускіх сялян антыпамешчыцкіх і антываенных настрояў нярэдка спрыялі вайскоўцы Заходняга фронту і тылавых гарнізонаў, а таксама салдаты-адпускнікі дэмабілізаваныя. Усё больш адчувальным станавілася браджэнне і ў войсках. Незадаволенасць стымулявалася няудачамі на фронце, гібеллю соцень тысяч людзей, крайняй недастатковас-; цю узбраення і боепрыпасаў, разладжваннем харчовага забеспячэння. У выніку больш частым сталі выпадкі добраахвотнай здачы у палон, ся-род салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаукі Вярхоунага ,'галоунакамандуючага (верагодна, няпоуных), з Заходняга фронту да і сакавіка 1917 г. дзерціравала 13,6 тыс. салдат3. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаусюджвацца братанне з немцами 3-за не-дахопу прадуктау у войску салдаты учынялі пагромы крамаў, напады на па-мешчыцкія маёнткі, рабаванні. Яскравым сведчаннем пачатку разлажэння царскай армі з'явілася буйное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Гомеля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казкі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, і матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя вы-ступленні спісаныя у пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне "грымучая сумесь". Паўстанне успыхнула 22 кастрычніка, калі каля 4 тыс. салдат і матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстау у прысутнасці палкоуніка. Паустанцы абязброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты аружэйным агнём, але, маючы перавагу ва узбраенні, рассеялі ______________ 1 Нарысы псторьп Беларусі. 4.1. С.450-451. 2 Падлічана па: Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - 3Россия в первой мировой войне 1914-1918 гг. (в цифрах). М., 1925. С.26. паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцау разагналі у Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул і зноу вызвалілі арыштаваных. I гэта успышка была задушана узброенай сілай. За удзел у паустанні ў Гомельскай турме утрымлівалася 125 чалавек, з іх дзе-вЯЦь былі прысуджаны да пакарання смерцю (у канцы лістапада яны былі публічна расстраляны перад строем часцей Гомельскага гарнізона), астатніЯ адпраулены на катаргу і у арыштанцкія роты1. Аднак рэпрэсіямі ужо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася ў крыніцу грознай небяспекай для існуючага рэжыму. Беларускі нацыянальны рух.Па меры паглыблення грамадскага крызісу ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але і нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальных і палітычных эліт нярускіх народау красны нарастала заклапочанасць буду-чым лесам сваіх суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтау дзеянняу на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі у Расіі і у свеце. Беларусі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі пе-ражываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў і мабілізаваных у войска беларусаў) і наплыў сюды "прышлых элементау" павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілзацыя, эвакуацыя і бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча і многіх іншых па розных кутках імперыі. У той жа час падзел Бела-русі расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, уз-мацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай са-масвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоуцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноу. Знаходзячыся удалечыні ад радзімы у інша этнічным асяроддзі, у цяжкіх і нязвыклых умовах, яны вы-разней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення. У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай інтэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзлі ў заняпад бела-бускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і у наша аконца", знаходзячыся у стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігі і фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся бела-рускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў вы-ходзіць часопіс" Лучынка", у студзені 1915г. перапынілася друкаванне сель-скагаспадарчага часопіса "Саха". Летам 1915 г. закрылася Віленская газета Беларус". Узмацніліся цэнзурныя ганенні на "Нашу ніву", 7(20) жіўня ў 15 г. яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняу ва умовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася2. ________________ 1 Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн., 1953. Т.З. С.879-880; еволюционное движение в армии и на флоте в годы первой мировой войны. 1914 - февр. 'а17: Сб. док-тов. М., 1966. С.213-217, 425-426; Савицкий Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917 гг.). С.136. 2 НГАБ у Мшску, ф.295, воп.1, спр.9242, арк.4; Национальные проблемы. 1915. №3. С.35; Александрович С.Х. Пуцявіны роднага слова. С.238; ВагЬановхч М. Поуны збор творау. Мн.,
Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так і на усход ад лініі фронту де. гальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскі камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноускі, намесны старшыня А. Луцкевіч і В. Ластоускі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы у "Мінску, Вілейцы, Дзвіне, Друскеніках, Празароках в. Гожа Гродзенскай губерні, Полацку і іншых месцах. Пасля таго як Вільня апынулася за лініяй фронту, аддзелы таварыства ў Мінскай і Віцебскай гу-бернях, а таксама узніклыя пазней аналагічныя арганізацыі па-за межамі Беларусі (у Петраградзе, Казані, Тамбове і г.д.) стай дзейнічаць самастойна Акрамя дабрачыннай дзейнасці, гэтыя камітэты займаліся нацыяналь-на-культурнай працай: ладзі спектаклі, вечарыны. папулярызавалі родную мову і літаратуру. Кулуарна на беларускіх сходках абмяркоўваліся і палітычныя праблемы, але адкрытае іх дыскутаванне і вылучэнне паіптыч-ных патрабаванняў былі немагчымы у абмежаваных умовах самадзяр-жаунага рэжыму, яшчэ больш звужаных абставінамі ваеннага часу1. Тым не менш як месцы згуртавання беларускіх актывістаў камітэты дапамогі бежанцам уяулялі сабой гатовую арганізацыйную форму для магчымага пераходу у будучым да палітычнай дзейнасці. Асабліва важнай у гэтым сэнсе была наяўнасць беларускай арганізацы у Мінску - ваенна-палітычным цэнтры Усходняй Беларусі у працы Мінска-га аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (утварыўся летам 1915 г.) удзельшчалі некалькі дзесяткау чалавек, сярод якіх А.Смоліч, М. Багдановіч, П.Аляксюк, АЛявтцкі (Ядвігін Ш.), Л.Дубей-каусм, ААстрамовіч (А.Зязюля), У.Фальскі, С. Плаунік (З.Бядуля) і інш. Старшынёй быу В.Чавусаў, са студзеня 1917 г. - Р.Сгармунт. Аддзел заснаваў прытулка для бежанцаў, кравецкія і ткацкія майстэрні, арганізаваў бела-рускі хор, драматычную трупу. Адна з яго сталовых пад назвай "Беларуская хатка" ператварылася у своеасаблівы клуб беларускай інтэлігенцыі Мінска2. У студзені 1916 г. аналагічнае беларускае таварыства утварылася у сталіцы Расійскай імперыі - Петраградзе. Яго кіраўнікамі былі Л. Сеўрук - (старшыня), А. Ярэміч і М. Мнай (намеснікі старшыні), Э. Будзька (сакратар), Ч. Родзевіч, Б. Энімах-Шышла, Б.Тарашкевіч і інш. Таварыства аказвала дапамогу грашыма і вопраткай, харчаваннем, адкрыла беларускія пачатковыя школы, інтэрнаты, майстэрні і г.д. Для суродзічаў у Петраградзе яно рэгулярна наладжвала беларускія вечарынкі з тэатральнымі пастаноўкамі3. 3 петраградскай суполкі беларусаў у канцы 1916 г. пачалі зыходзіць інцыятывы да арганізацыйнага згуртавання ўсяго беларускага руху у межах Расійскай дзяржавы, з'явіліся спробы напрацоукі пэунай праграмы дзе-янняў. Гэтай задачы павінны былі паслужыць газеты "Дзянніца" (пад рэдак-цыяй 3. Жылуновіча) і "Беларус" (пад рэдакцыяй Э. Будзькі), якія выйшлі ў свет і лістапада 1916 г. Першая, разлічаная больш на праваслаўных беларсі" ________________ 1 ЖылуновічЗ. Эпізод з жыцця беларускай часота//Полымя. 1923.№7/8. СШ;.*"3*' ' рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 184. 2 Верас 3. Менск: 3 дзёнткавых затсау // Бацькаушчына: 36. пстарычнай лгт.-ры. М*> 3 ПДГА г. С.-Пецярбурга, ф.1935, воп.1, спр.2, арк.1,6 адв.-7;спр.З, арк.22; спр.8, арк.1' сау, друкавалася кірыліцай, другая, прызначаная католікам, - лацінкай. Газеты выказвалі надзею на дасягненне пасля вайны нацыянальнага раўнапраўя, імкнуліся падвесці чытача да думкі аб неабходнасці змагацца за інтарэсы роднага краю і народа. Аднак непераадольнай перашкодай для іх выдання паустала царская цэнзура, і 31 снежня 1916 г. на сёмых нумарах газеты спьнілі выхад1. Тады ж, у канцы 1916 г. на нарадзе беларускіх актывістаў у Петраградзе было вырашана склікаць праз некалькі месяцаў нелегальны з'езд дэлегатау ад беларускіх суполак, раскіданых па прасторах Расійскай імперыі2. Але у разгар падрыхтоукі з'езда выбухнула расійская рэвалюцыя, якая кардынальна змяніла ўсю Сітуацыю. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі, што заставалася пад юрысдыкцыяй Расіі, як і ў акупаванай немцамі заходняй частцы краю, насельніцтва знемагала ад гаспадарчай разрухі, недахопу харчавання і прадметау першай неабходнасці, недаядання і хвароб. Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Усё гэта у спалучэнні з аналагічнымі працэсамі у іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліуўя у грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года. 4. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі рух (люты - чэрвень 1917 г.) Фарміраванне новых органаў улады.23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. - у Міжнародны жаночы дзень - у Петраградзе з-за перабояў у гандлі хлебам пачаліся стыхійныя хваляванні. 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва узброенае паўстанне, якое закончылася перамогай ў сталіцы імперыі народ-най рэвалюцыі. Падчас паўстання з ліку Ліберальных дэпутатау Дзяржаунай думы утварыўся часовы думскі камітэт, які ў ноч на 28 лютага абвясціў аб узяцці улады у краіне. Адначасова прадстаунікі левай, сацыялістычнай часткі антыцарскай апазіцыі арганізавалі Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку перагавораў паміж думскімі дзеячамі і лідэрамі савета 1 сакавіка быу сфарміраваны Часовы урад Расіі на чале з князем Г. Львовым. Дамінуючыя пазіцыі ва урадзе спачатку займалі канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты). Часовы урад абавязваўся забяспечыць у краіне дэмакратычныя правы і свабоды, склікаць Устаноучы сход. Петраградскі савет, узначалены адным з лідэрау меншавіцкай часткі РСДРП М.Чхеідзе, карыстаўся падтрымкай ўзброенага народа, але не ўзяў у свае рукі распарадчую і выканаучую уладу, захаваушы за сабой толькі кантроль над урадам. Кіраунікі савета (памяркоўныя сацыял-дэмакраты і сацыялісты-рэвалюцыянеры) Лічылі, што на шляху да сацыялізму Расіі належыць прайсці працяглы этап эвалюцыйнага развіцця на аснове парламенцкай дэмакратыі і капіталістычнай эканоміюкі _________________ 1 Жылуновгч 3. Эпізод з жыцця беларускай часота. С. 111 -117; Александровы С.Х. Час і людзі. С.91-101. 2 Гоман. 1918. 16 лш.; Мядэёлка П. Сцежкамі жыцця. М., 1974. С.89-93.
Цара Мікалая II рэвалюцыя заспела у Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага у Магілёве. Не здолеўшы задушыць паўстанне ў сталіцы і не дачакаўшыся падтрымкі з боку вышэйшых военачальнікаў, ён 2 сакавіка 1917 г. адрокся ад трона. Вестка пра падзенне царызму у Лічаныя дні разнеслася па краіне. Насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі салдаты Заходняга фронту у большасці станоўча сустракалі гэту навіну. Паусюдна наладжваліся сходы для выпрацоўкі захадаў па захаванні парадку, забеспячэння людзей харчаваннем і г.д. У некаторых населеных пунктах прайшлі Мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх разбройвалі паліцыю, вызвалялі з турмаў палітычных зняволеных. Урачыстыя маніфестацыі былі арганізаваны у пачатку сакавіка ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску. Дзейнасць старога дзяржаунага апарату была паралізавана. Па ініцыятыве гарадскіх дум, земствау, устаноў Усерасійскага земскага саюза (У ЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ), палітычна актыуных груп інтэлігенцыя на Месцах сталі узнікаць самадзейныя органы кіравання. Паводле узору часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі іх часцей за усё называлі камітэтамі грамадскай бяспекі. У Мінску пачатак стварэнню новай сістэмы кіравання быу пакладзены увечары 3 сакавіка на нарадзе прадстаўнікоў ад розных арганізацый і груп насельніцтва горада. Нарада выбрала старшыню губернскай земскай управы Б.Самойленку цывільным камендантам горада і вызначыла схему стварэння гарадскога прадстаўнічага органа1. Для замены раззброенай паліцыі было вырашана сфарміраваць з супрацоўнікаў УЗС часовую міліщыю, начальнікам якой на наступны дзень быу прызначаны М.Міхайлаў (М.Фрунзе). На яе аснове пачала фарміравацца пастаянная гарадская міліцыя2.7 сакавіка 1917 г. сход грамадскасці пад старшынствам камандзіраванага ў Мінск дэпутата Дзяржаўнай думы М.Шчэпкіна ўтварыу ў якасці калегіяльнага органа кіравання горадам Камітэт грамадскай бяспекі. У яго увайшлі прадстаўнікі гарадской ўправы, фарміруемага савета рабочых дэпутатаў, нацыянальных груп (рускіх, беларусаў, палякаў, яўрэяў) і г.д.3 У Віцебску план арганізацыі новай улады быу выпрацаваны на нарадах мясцовых грамадскіх актывістаў 3-4 сакавіка. У ноч на 5 сакавіка ў кіраванне ўступіў Гарадскі грамадскі камітэт, у якім былі прадстаулены гарадская дума, земства, кааператывы, культурныя і дабрачынныя арганізацыі, асобныя групы насельіцтва - усяго 48 арганізацый і ўстаноў4. ініцыятыва рэарганізацыі мясцовага кіравання ў Магілёве зыходзіла ад гарадской думы, якая правяла выбары упаўнаважаных ад розных арганізацый горада - у" Выканаўчы камітэт па ахове грамадскай бяспекі. Яго першы сход адбыўся 8 сакавіка5. __________________ 1 Вестник комитета Западного фронта Всероссийского земского союза. 1917. 5 марта, Минский голос. 1917. 5 марта. 2 Минский голос. 1917.5 и 6 марта; Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. Мн., 1957. Т.1. С. 82. 3 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.94-9з, 4 Игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. 5 Победа советской власти в Белоруссии. С.84; Вестник Могилевского земства. 1917. М^' С.29-31. У тыя ж дні падобныя камітэты узніклі ў Гомелі, Оршы, Полацку, Горках, Быхаве, Рагачове, іншых гарадах і мястэчках. іх галоўнай адметнасцю быу пазасаслоўны і пазакласавы характар, кааліцыйны склад. Поруч з маёмаснымі класамі ў камітэтах былі прадстаўлены інтэлігенцыя, гарадскія Н13Ы, вайскоўцы. У іх уваходзілі прьшпільнікі розных палітычных поглядаў, у тым ліку сацыялістычных. У большасці выпадкаў з камітэтамі грамадскай бяспекі супрацоўнічалі саветы рабочых і салдацкіх дэпутатау. Часовы урад разглядау камітэты як зародак дэмакратычнага самакіравання, фундамент мясцовай ўлады да правядзення новых выбараў гарадскіх дум і земстваў. Але, з'яўляючыся па спосабу утварэння грамадскімі ар-ганізацыямі, камітэты афіцыйна не атрымалі ўсёй паўнаты уладных паўнамоцтваў. Іх роля паступова звялася да грамадскай падтрымкі мясцовага урадавага апарату, галоўнымі фігурамі ў якім сталі губернскія і павятовыя камісары. Пастановай Часовага ўрада ад 4 сакавіка 1917 г. пасады губернатараў і павятовых спраунікаў былі скасаваны, а іх функцыі перадаваліся ура-давым камісарам, чые абавязкі часова ўскладаліся на старшынь земскіх упраў1. Камісарамі беларускіх губерняў сталі: Мінскай - Б.Самойленка, Віцебскай - М.Карташоў (неузабаве быу арыштаваны мясцовым саветам салдацкіх дэпутатаў і заменены А.Валковічам), Магілёўскай -князь М. Друцкі-Сакалінскі (які таксама з-заканфлікту з саветам рабочых і салдацкіх дэпутатау быу заменены у ліпеш 1917 г. эсэрам Г. Пеўзнерам)2. 19 сакавіка 1917 г. Часовы урад скасаваў пасаду земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, судовыя -часовым суддзям3. У той жа дзень была прынята пастанова урада аб арганізацыі замест валасных праўленняў часовых органаў кіравання ў валас-цях - валасных камітэтаў4. Узнікненне саветаў. На хвалі рэвалюцыйнага зздыму поруч з агульна-дэмакратычнымі органамі кіравання па прыкладу Петраграда сталі утва-рацца самадзейныя органы рабочых, салдат, а затым і сялян - саветы. Яны акумулявалі ў сабе мнагакратна узмоцненую вайной і рэвалюцыяй цягу працоунага люду да сацыяльнай справядлівасці, з'яўляліся формай яго далучэння да палітыкі. Ініцыятарамі і галоўнымі дзеючымі асобамі пры ства-рэнні саветаў сталі сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты розных адценняў. Адным з першых у Беларусі ўтварыуся савет у Мінску. Тут намаган-нямі арыентаваных на левыя партыі служачых мінскіх устаноў УЗС і УСГ Ужо ў першы тыдзень сакавіка адбыліся выбары дэпутатаў ад прадпрыемстваў горада і часцей гарнізона. Выканаўчы камітэт Мінскага савета рабо- .
________________ Революционное движение в России после свержения самодержавия: Док-ты и мат-лы. м-. 1957. С.422. С 1 игнатенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. 2<К» о 18^; Воликая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С. 126-127, уу-300; Могилевский вестник. 1917. 17 и 18 марта; Могилевская жизнь. 1917. 28 июля; габоЧая мысль. 1917. 1 авг. 3 Минц И.И. История Великого Октября. М., 1978. Т.2. С.129. , 4 Революционное движение в России после свержения самодержавия. С.440; Андреев А.М. Местные Советы и органы буржуазной власти. М., 1983. С.83.
чых і салдацкіх дэпутатаў узначаліў сацыял-дэмакрат "міжраёнец" Б. По-зерн. Савет выступіў у падтрымку Часовага урада пры умове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў, накіраваў сваіх прадстаўнікоў у склад Мінскага камітэта грамадскай бяспекі1. На працягу першага тыдня сакавіка аформіўся савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Гомеле. У Віцебску, дзе таксама размяшчаўся шматлкі гарнізон, утварэнне ар-ганізацыі рабочых і салдат узяў пад сваю апеку Петраградскі савет накіраваўшы сюды спецыяльнага пасланца. 8 сакавіка адбыуся ўстаноўчы сход савета рабочых дэпутатаў, да сярэдзіны сакавіка закончыліся выбары у савет салдацкіх дэпутатаў. Меркавалася аб'яднанне абодвух саветаў, аднак агульны прэзідыум не быу створаны3. У Магілёве 6 сакавіка узнік часовы Камітэт салдацкіх дэпутатаў. Аб утварэнні аб'яднанага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана 22 сакавіка4. Саветы рабочых і салдацкіх дэлутатау узнік таксама ў Бабруйску, Ба-рысаве, Оршы, Полацку, Слуцку, Рагачове, Лепелі, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі У сяго на працягу сакавіка-чэрвеня 1917 г. саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры саветах розных назваў арганіза-валіся ў 57 населеных пунктах, саветы салдацкіх дэпутатаў або салдакія секцыі - у 59 населеных пунктах Беларусі Неузабаве пазначылася тэндэнцыя да каардынацыі дзейнасці саветаў у маштабах Беларусі 22-25 мая 1917 г. дэлегаты ад 13 саветау Мінскай, Магілёўскай і неакупаванай часта Віленскай губерняў на нарадзе (з'ездзе) у Мінску выпрацавалі план арганізацыі саветау Заходняй вобласці. Функ-цыі абласнога выканаўчага камітэта былі ускладзены на выканком Мінскага савета5. Учэрвені 1917 г. у Петраградзе адбыўся I Усерасійскі з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 Беларускім у з'ездзе удзельнічалі дэлегаты ад Мінскага, Віцебскага, Бабруйскага, Гомельскага, Аршанскага саветаў, ад арміі Заходняга фронту6. Пераважная большасць дэлегатаў з'езда належала да эсэра-меншавіцкага блока, што прадвызначыла палітычную накіраванасць яго рэзалюцый. На з'ездзе быу выбраны Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (У ЦБК) саветау рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з М.Чхеідзе. Арганізацыя саветау сялянскіх дэпутатаў адбывалася ў ходзе падрых-тоукі і правядзення сялянскіх з'ездаў, якія ваусіх губернях і большасці паве- ______________________ 1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.83-85,91-93; 2 Игштенко ИМ. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. 3 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии 4 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.373; Башко П.К. Советы рабочих, 5 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.36-3Фронт. 1917. 27 мая; Вестник Минского губернского комиссарита. 1917. 4 июня. 6Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.30-38. тау Беларуі прайшлі у красавіку-ліпені 1917 г. З'езды утваралі пастаянна дзеючыя органы - выканаўчыя камітэты сялянскіх дэпутатаў губерні або павета. За гэты перыяд у Беларусі ўзніклі чатыры губернскія, 26 павятовых і больш за 10 валасных саветаў сялянскіх дэпутатаў. Усяго з сакавіка да ліпеня 1917 г. у Беларусі узнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундауцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна уплывовая бальшавіцкая трупа склалася толькі у Мінскім савеце. Як і Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, саветы Беларусі лаял ьна ставіліся да Часовага урада і яго органаў на месцах, звычайна прыз-навалі прыярытэт за камітэтамі грамадскай бяспекі, у склад якіх пасылалі сваіх пастаянных прадстаунікоу. Разам з тым саветы, маючы у асобе салдат узброеную падтрымку, сталі ўмешвацца у канфлікты паміж рабочымі і прадпрымальнікамі, дамагаліся увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, зніжэння беспрацоўя, дыктавалі кадравыя прызначэнні. Гэтымі ж пытан-нямі займаліся і іншыя мясцовыя органы, з-за чаго пры неразмежаванасці кампетэнцыі на месцах фактычна узнікла Сітуацыя шматуладдзя пры двоеўладдзі у цэнтры1. Такое становішча параджала неразбярыху, перашкаджала станоўчаму вырашэнню жыццёвых праблем. У выніку толькі што здабытая свабода выклікала расчараванне, не паспеушы замацавацца ў ма-савай свядомасці як безумоўная каштоўнасць, якою трэба даражыць. Арганізацыя прафесійных саюзаў.Рост грамадскай актыунасці на-сельніцтва выявіўся і ў ажыуленні прафсаюзнага руху. У Беларусі най-больш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя ар-ганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі. У Мінску к маю 1917 г. налічвалася 20 прафсаюзаў, якія аб'ядноўвалі каля 10 тыс. рабочых і служачых. У чэрвені прафсаюзныя аб'яднанні дзейнічалі ў горадзе ва усіх галінах вытворчасці. Найбуйнейшымі сярод іх былі прафсаюз служачых (1500 чалавек), саюз "іголка" (800), саюз рабочых тытунёвых фабрык (600), саюз гарбароў (400) і інш. Да кастрычтка 1917 г. у Мінску узнікла яшчэ каля 10 саюзаў2. К| сярэдзіне чэрвеня 20 прафсаюзаў налічвалася ў Віцебску. Сярод іх сваей колькасцю вылучаліся прафсаюз хатняй і рэстараннай прыслугі (1200 чалавек), саюз рабочых і служачых фабрыкі "Дзвіна" (800 чалавек)3. У Гомелі ў першыя месяцы рэвалюцыі дзейнічалі 30 прафсаюзаў. Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілёве, Оршы, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Мазыры, Рэчыцы. У чэрвені 1917 г. у 26 населеных пунктах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Дзейнічалі 126 прафесійных арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 35 тыс. чалавек4. _________________ 1 Герасименко ГЛ. Трансформация власти в России в 1917 году //Отечественная история. 1997.№1.С.60-76. Т л "г^овсе Варшавское утро. 1917. 4 мая; Документы и материалы по истории Белоруссии. 104/1 ИСТ0Рии установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. Мн., >4. С.97; Сяменчык М.Я. Грамадска-палиычнае жыццё на Беларусл у перыяд Лютаускай 1 ^астрычнщкай рэвалюцый (сак. 1917 - сак.1918 гг.). 4.1. Мн., 2001. С.81. 3 Інаценка I., 1вашын У. Кастрычнік у Беларусі. Мн., 1967. С.25; Гневко ВТ. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за победу Октября. Мн., 1973. С. 69. 4 Гневко. ВТ. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за победу Октября. С.70; Башко П.К.
Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундауцы, мен-шавікі, паалей-цыялісты, эсэры. Уплыу бальшавікоў у прафесійных саюзах быу нязначным. Больш моц-ныя пазцыій яны мелі ў фабрычна-заводскіх камітэтах, якія узніклі ў са-кавіку-красавіку 1917 г. на шэрагу прадпрыемстваў Мінска, Віцебска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Оршы і г.д. Фабзаукомы аб'ядноўвалі рабочых і служачых прадпрыемства незалежна ад прафесіі, займалсія не толькі надзённымі пытаннямі (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы), але і спрабавалі ўстанауліваць кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем. У Беларусі з-за перавагі дробнай прамысловай вы-творчасці гэтыя формы самаарганізацыі рабочых шырокага распаўсюджання не атрымалі. Пад уздзеяннем Саветаў, прафсаюзаў, фабрычна-заводскіх камітэтаў на прадпрыемствах Беларусі пашыраўся забастовачны рух. У сакавіку-чэрвені 1917 г., паводле няпоўных звестак, у неакупаванай частцы краю адбы-лося каля 60 забастовак, пераважна эканамічнага характару1. Аднаўленне дзейнасці палітычных партый і арганізацый.Наяўнасць сярод насельніцтва Беларусі разнародных класавых і нацыянальных інтарэ-саў пры поўнай свабодзе слова, сходаў, саюзаў стварала глебу для дзейнасці шматлікіх палітычных партый і арганізацый. Асноўнае месца у 1917 г. тут займалі агульнарасійскія партыі. Радыкалізацыя грамадскай свядомасці пасля падзення царызму прадвызначылі а значны зрух палітычнага спектра ўлева і звялі да мінімуму сацыяльную базу манархічна-чарнасоценных і кансерватыўна-ахоўніцкіх арганізацый. Як партыя фактычна перастаў кіраваць і праваліберальны "Саюз 17 кастрычніка". Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (Партыя народнай свабоды - ПНС), застаючыся прыхільнціай мірных, прававых шляхоу змянення дзяржаўна-палітычнага ладу, тым не менш прыняла рэвалюцыйнае звяржэнне царызму як здзейснены факт і з апазіцыйнай ператварылася ў правячую. Праграмнае палажэнне аб канстытуцыйнай манархіі партыя замясціла пажаданнем устанаўлення у Расіі рэспубліканскага ладу. Але прапановы абвясціць Расію федэрацыяй аўтаномных нацыянальна-тэрытарыяльных адзінак (Украіны, Беларусі, Літвы і г.д.) кадэты рашуча адхілілі, цвёрда ад-стойвалі унітарную будову дзяржавы. Адначасова ПНС выступіла за ліквівідацыю двоеуладдзя і спроб розных арганізацый канкурыраваць з Часовым урадам, а таксама за працяг вайны да поунай перамогі. У Беларусі утварыліся арганізацыі ПНС у Віцебску, Мінску, Магілёве, а таксама у Гарадоцкім, Горацкім, Гомельскім, Чавускім паветах2. Мелі месца спробы партыйнага будаўкіцтва і на Заходнім фронце, але салдаты у боль-шасці насцярожана, а часам і агрэсіўна ставіліся да кадэтау. У канцы мая 1917 г. у беларускіх губернях функцыяніравалі толькі сем кадэцкіх арганіза-цый (з 183 па Расіі ў цэлым), у канцы чэрвеня - 103. Арыентацыя ПНС на за-ходнееўрапейскі ўзор развіцця (прававая дзяржава, развітая грамадзянская супольнасць, рынак як спосаб функцыяніравання эканомікі) не знаходзіла шырокай падтрымкі ў масе замучаных вайною нядауніх царскіх падданых, _________________ 1 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1973. Т. 3. С. 29-30. 2 Вестник Партии народной свободы. 1917. № 8/10. С.34; №11/13, С.25-26. 36; №14/16- 3 Шардыка 1.У. Да пытанні аб колькасным і сацыяльным складзе арганізацый кадэцкай якія усё больш спакушаліся на ўраўняльныя лозунгі сацыялістаў. У вынікуПНС паступова адцяснялася з вядучага месца на палітычнай арэне левыміпартыямі. Неанародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянерау (ПСР) актыуна удзельнічала ў рэвалюцыйных падзеях, яе прадстаунікі амаль паўсюднаутваралі новыя органы улады, саветы, прафсаюзы. У маі 1917 г. эсэрыуступілі ва ўрадавую кааліцыю. ПСР выказвалася за адмену прыватнай уласнасці на зямлю і пераход яе без выкупу ва усенародны набытак (сацы-ялізацыю) для ўраўняльнага працоўнага карыстання, а таксама за усталя-ванне у Расіі федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі з тэрытарыяльна-на-цыянальнай аўтаноміяй для кампактна пражываючых народау (украінцаў, беларусаў, Літоўцаў, эстонцаў і інш.) і персанальна-нацыянальнай - для народау без тэрыторыі (яўрэяў)1. За кароткі тэрмін ПСР стала самай шматлікай партыяй. На працягу са-кавіка-чэрвеня 1917 г. арганізацыі эсэраў узніклі ў Мінску, Віцебску, Оршы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Да ліпеня 1917 г. у беларускіх губернях (без уліку Заходняга фронту) дзейнічалі не менш чым 22 эсэраўскія арганізацыі2. У партыйных арганізацыях Заходняга фронту налічвалася прыблізна 30 тыс. членаў3. Ужо у ма11917 г. у Мінску была склікана I канферэнцыя сацыялістаў-рэвалюцыянерау Заходняга фронту і прылеглых губерняў, на якой быу выбраны абласны камітэт ПСР4. Асаблівасцю мясцовых эсэ-раускіх арганізацый было тое, што якраз з устаноўкамі свайго партыйнага цэнтра яны катэгарычна пярэчылі супраць аўтаноміі Беларусі, згаджаліся толькі на аб'яднанне беларускіх губерняў у адміністрацыйную вобласць. Разам з эсэрамі шырокай папулярнасцю пасля Лютаўскай рэвалюцыі карысталіся сацыял-дэмакраты розных плыняў: група "Адзініства", меншавікі-абаронцы, меншавікі-інтэрнацыяналісты, "міжраёнцы", бальшавікі-ленінцы. У Беларусі моцную сацыяльную апору меў Бунд, які прымыкаў да меншавіцкага крыла РСДРП. Большасць сацыял-дэмакратау лічыла, што перад Расіяй стаяла задача умацоуваць і развіваць буржуаз-на-дэмакратычны лад на аснове шырокай кааліцыі усіх прагрэсіуных сш, уключаючы буржуазію. Толькі бальшавікі узялі ўльтрарадыкальны курс на неадкладны пераход ад буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацылістычнай. У пэршыя месяцы рэвалюцыі на перыферыі паусюдна узнікалі аб'ядна-ныя арганізацыі РСДРП: у Віцебску, Магілёве, Мінску, Гомелі, Рагачове, Полацку, Оршы, Бабруйску, Слуцку, іншых гарадах, а таксама ў арміях Заходняга фронту. У іх уваходзілі меншавікі, бундауцы, бальшавікі, польскія і латышскія сацыял-дэмакраты. Аднак з цягам часу у аб'яднаных арганізацы-ях узнікалі ўнутраныя непаразуменні, акрэсліваўся Міжфракцыйны падзел. Ужо у сакавіку 1917 г. з іх пачалі выходзіць і аднаўляць уласныя арганіза-цыйныя структуры бундаўцы. Да лета 1917 г. буйныя арганізацыі Бунда дзейнічалі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гарадку, Полацку, Парычах і г.д. _______________ 1 Резолюции, принятые на III съезде Партии социалистов-революционеров в Москве ^5 мая - 4 июня 1917 г. М., 1917. С. 15—16; Брюллова-Шасколъская Н.В. Партия социалистов-Революционеров и национальный вопрос. Пг., 1917. С.21. 2 Липецкий Э.А. Борьба большевистских организаций Белоруссии с мелкобуржуазными 3 Казлякоу У.Я. 3 гісторыі барацьбы бальшавікоу Беларуі і Заходняга фронту супраць 4 Фронт. 1917. 25 мая.
У пачатку чэрвеня ў Мінску адбылася I канферэнцыя Бунда Пауночна-За-ходняга краю. У ей ўдзельнічалі дэлегаты ад 26 арганізацый Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў і якія прадстаўлялі каля 7,7 тыс. членау партыі. Пад націскам свайго кіраунцтва, якое не падзяляла ідэю агульнанацыя_ нальнай згоды, пачалі выходзщь з адзіных сацыял-дэмакратычных арганізацый і бальшавікі. Яшчэ у красавіку стварылі самастойную арганізацыю бальшавікі Гомеля, затым аформіліся Мінская арганізацыя РСДРП(бальшавікоў), Віцебская арганізацыя РСДРП (інтэрнацяналістаў) і Полацкая арганізацыя РСДРП (аб'яднаных інтэрнацыяналістаў). На пачатак ліпеня 1917 г. лнію бальшавіцкага цэнтра на выхад з аб'яднаных арганізацый падтрымлівалі каля 4 тыс. сацыял-дэмакратаў Беларусі і Заходняга фронту, за захаванне адзінства сацыялістычных сіл выступалі 14 тыс. чалавек1. Акрамя агульнарасійскіх, у Беларусі і на Заходнім фронце функцы- яніравалі, польскія, яўрэйскія, літоўскія, украінскія, Латышскія 1 іншыя нацыянальныя партыі і арганізацыі. Ажыўленне беларускага нацыянальнага руху.Значна актывізаваўся ў гэты час і беларускі нацыянальны рух. Перамога рэвалюцыі стварыла маг-чымасці для яго поунай легалізацыі, ідэйнага і арганізацыйнага афарм-лення. 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся з'езд беларускіх арганізацый, скліканы Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З'езд вітаў перамогу Лютаўскай рэвалюцыі і заявіў аб падтрымцы Часовага урада. Галоўнае праграмнае патрабаванне, выпрацаванае з'ез-дам, - дзяржаўна-тэрытарыяльная аутаномія Беларусі у складзе Расійскай федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі. Ядром беларускай тэрыторыі вызначаліся Мінская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская і Віленская губерні. Аўтаномная Беларусь павінна была мець свой прадстаунічы орган з заканадаўчымі функцыямі - Беларускую краевую раду, выбраную усімі жыхарамі краю. 3 езд выказаўся зарэформу народнай адукацыі, адкрыццё ў Беларусі універсітэта, выкладанне ў навучальных установах беларускай мовы. У якасці выканаўчага органа быу" выбраны Беларускі нацыянальны камітэт у складзе 18 асоб (П.Аляксюк, А.Смоліч, Я.Канчар, ГКраскоўскі, В.Гадлеускі, З.Жылуновіч і шш.). Старшынёй БНК стаў былы дэпутат і Дзяржаунай думы, нашчадак старадаўняга шляхецкага роду Р.Сюрмунт2. У дні працы з'езда аднавіла легальную дзейнасць Беларуская сацы-ялістычная грамада. Выпрацаваная ёю палітычная платформа была блізкай да курсу расійскіх эсэраў і меншавікоў. БСГ выступіла ў падтрымку Часовага урада, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам у адпаведнасці з працоунай нормай, заявіла аб неабходнасці для Беларусі аўтаноміі у складзе Расійскай федэратыунай рэспублікі3. Ар-ганізацыі БСГ узніклі у Мінску, Петраградзе, Маскве, Бабруйску, Слуцку. Віцебску, Буда-Кашалёве, сярод беларускіх бежанцаў і вайскоуцау. Часовы _____________________ 1 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С-5"> 2 Пратакол з'езду беларусюх нацыянальных аргашзацый у Мшску 25-27 марта 1917 г.// Спадчына. 1990. №4. С.29-33. 3 Революционное движение в России после свержения самодержавия. С.736-737; Чаго
ЦК БСГ, выбраны у чэрвені 1917 г. партыйнай канферэнцыяй у Петраградзе, узначалілі 13.Жылуновіч (старшыня), П. Бадунова, К. Дуж-Душэўскі, А. Барысёнак, В. Лузгін1. Вясной 1917 г. былі заснаваны таксама Беларуская народная партыя са-цыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў (з 1920-х гг. - Беларуская хрысціянская дэмакратыя і іншыя нацыянальныя згуртаванні. У аснове іх праграм таксама ляжала патрабаванне аўтаноміі Беларусі свабоднага развіцця беларускай мовы і культуры. Аднак гэтыя ідэі пракладвалі сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы урад, зыходзячы з эканамічных і геапалітычных інтарэсаў Расіі ў Беларусь не падтрымаў аўтанамісцкай платформы, прадстаўленай яму Бе-ларускім нацыянальным камітэтам. Не адразу гэта праграма знайшла падтрымку і ў грамадскай думцы самой Беларусі Сялянства - у патэнцы-яле асноўная масавая база беларускага руху - было захоплена самым надзённым для сябе пытаннем аб зямлі і не выказвала выразных адносін да нацыянальнага самавызначэння. Адмоуна адбівалася на папулярнасці БНК і звязаных з ім арганізацый знаходжанне на чале кіруючага органа руху Р.Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання. Тым часам у асяроддзі цэнтралісцкіх Сіл, прадстаўленых у Беларусі шматлікім чыноуніцтвам, Нізавымі арганізацыямі агульнарасійкіх партый, а таксама мясцовымі групоўкамі, што Кіраваліся дактрынай "заходнерусізму", былі ажыццёўлены арганізацыйныя і ідэалагічныя захады у процівагу БНК. У красавіку 1917 г. у Гомелі па ініцыятыве П.Каранкевіча (знаходзіўся тут у эвакуацьй пасля захопу Вільні немцамі) тутэйшыя прыхільнікі "заходне-русізму" аб'ядналіся ў так званы Саюз беларускай дэмакратыі, які заявіў аб намеры "процідзейнічаць імкненню некаторых беларусаў да аутаноміі"2. Ана-лагічную пазіцыю заняў і утвораны у маі 1917 г. у Віцебску Беларускі народны саюз (БНС). БНС паспрабаваў перахапіць ад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ініцыятыву па кіраўніцтве нацыянальна-вызваленчым ру-хам, падмяніўшы барацьбу за нацыянальнае самавызначэнне клопатамі аб за-хаванні "мясцовых асаблівасцей". 25- 26 чэрвеня 1917 г. у Віцебску адбыўся з'езд прадстаунікоў БНС, Саюза беларускай дэмакратыі, Заходне-Рускага та-варыства (дзейнічала з 1911 г. у Петраградзе) і іншых аналагічных згуртаван-няў, які выступіў супраць "сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зы-ходзяць ад імя невялікай трупы насельніцтва Беларусі"3. Падзеі сведчылі, што к лету 1917 г. у Беларусі разам з супярэчнасцямі і канфліктамі, агульнымі для усёй тагачаснай Расіі, абвастрылася супрацьстаянне і па нацыянальным пытанні. Рэвалюцыя на фронце.Ход палітычнай барацьбы, далейшы лёс Беларусі ў значнай ступені вызначаўся знаходжаннем на яе тэрыторыі войскаў расійскага Заходняга фронту. На і лютага 1917 г. у яго арміях налічвалася ________________ 1Известия Петроградского Совета рабочих и солдацких депутатов. 1917. 14 июня. 2 Коронкевич П.В. Белорусы. Исторический очерк с обзором деятельности Союза белоруской демократии. Гомель, 1917. С.4-5; НА РБ, ф.60, воп.З, спр.81, арк.12-14; Известия Петроградского Совета рабочих и солдатских депутатов. 1917. 27 июля. 3Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі у 1917 годзе. Мн., 2001.
1620,6 тыс. салдат, афіцэраў і ваенных чыноўнікаў, больш за 100 тыс. вай-скоўцаў праходзілі службу ў тылавых гарнізонах фронту1. Вызначальным фактарам развіцця палітычных працэсаў у расійскім войску стала яго дэмакратызацыя, пачатая загадам № 1 Петраградскага савета ад 1 сакавіка 1917 г. Ён прадпісваў неадкладна выбіраць ва усіх пад-раздзяленнях салдацкія камітэты і ўводзіу паралельнае падпарадкаванне воінскіх часцей у палітычных выступленнях савету і сваім камітэтам. Ротным і батальённым салдацкім камітэтам перадавалася распараджэнне зброяй. Па-за службай і строем салдаты урауноуваліся ў правах з астатнімі грамадзянамі2. Моцны штуршок стварэнню паралельнай камандаванню Сістэмы улады на Заходнім фронце даў Мінскі савет, які 8 сакавіка прадубліраваў загад № 1 Петрасавета. Вярхоунае галоунакамандаванне паспрабавала узяць пад кантроль стварэнне салдацкіх арганізацый шляхам увядзення ў іх склад афіцэраў. Пры гэтым з-за праяўленай нягнуткасці камандуючы Заходнім фронтам А. Эверт быу звольнены у адстауку, яго месца заняў генерал В. Гурка3. Загад па фронту ад 16 сакавіка нацэльваў на стварэнне аб'яднаных салдацка-афщэрскіх арганізацый. Аднак поўнасцю ажыццявіць кантроль над вайсковымі камітэтамі не удавалася. Тыя з іх, што утварыліся явачным парадкам, не падпарад-коўваліся камандаванню. Абараняючы грамадзянскія правы салдат, камітэты пастаянна умешваліся ў дзейнасць камандзіраў, часта выказвалі ім недавер. Да ліпеня 1917 г. у арміях Заходняга фронту такім спосабам былі адхілены ад пасад 45 камандзіраў і начальнікаў, 10 з іх арыштаваны. У сакавіку-маі 1917 г. у часцях і злучэннях фронту прайшлі сходы прад-стаунікоў салдацкіх арганізацый, адбыліся армейскія з'езды, на якіх былі выбраны камітэты арміі. Стварэнне Сістэмы вайсковых арганізацый аформіў I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, праведзены у Мінску 7-17 красавіка 1917 г. Гэта быу першы у расійскай арміі франтавы з'езд, таму ён стаў свайго роду пробай сіл палітычных лаге-раў у барацьбе за войска. 850 дэлегатаў з рашаючым голасам 1350 з дарадчым прадстаулялі ўсе арміі Заходняга фронту і шэраг населеных пунктау Беларусі На з'езд прыбылі прадстаўнікі камандавання, Часовага ўрада, Петраградскага савета, асноўных палітычных партый. Старшынёй з'езда быу выбраны старшыня Мінскага савета Б.Позерн. Большасць дэлегатаў пайшла за эсэрамі і меншавікамі. Рашэнні з'езда (аб вайне, аб адносінах да Часовага урада, па рабочым і сялянскім пытаннях, аб арганізацыі войска) з невялігамі мадыфікацыямі пераказвалі асноўныя дакументы Петраградскага савета4. ___________________ 1 Гаврилов Л.М. Численность русской действующей армии в период Февральской 2 Войсковые комитеты действующей армии. Март 1917 - март 1918 г. М., 1982. С. 17-18; 3 Войсковые комитеты действующей армии. Март 1917-март 1918 г. С.29-30; Пореда 4 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С. 194-230.
Дэлегаты з'езда закікалі ўсіх салдат, рабочых і сялян не выходзіць за межы наяўных законаў, і ажыццяўленне ўласных рэзалюцыі Лічылі магчымым толькіпасля ўнясення адпаведных змен у заканадауства. Радыкальныя лозунгі нешматлікай балышавіцкай фракцыі аб рэвалюцыйных пераўтва-рэннях явачным парадкам, па-за законам, не знайшлі адчувальнай ладтрымкі з боку дэлегатаў. У сфарміраваны з'ездам Выканаўчы камітэт Заходняга фронту (Франтавы камітэт) увайшлі 75 дэлегатаў, сярод якіх былі 32 эсэры, 29 сацыял-дэмакратаў (у тым ліку шэсць балынавікоў), 14 беспартыйных. Старшынёй камітэта стау эсэр У.Падвіцкі. Франтавы камітэт размясціўся ў Мінску і ат-рымаў вялікія магчымасці уплываць на ход падзей ў Беларусі Значная частка афіцэраў, пазбаўленая ранейшых прывілеяў, ва ўмовах нагнятання варожасці з боку салдат, лічыла дэмакратызацыю арміі неда-пушчальнай, разбураючай асновы армейскага ладу. Аналагічную пазіцыю заняў і генерал В.Гурка, вымушаны у маі 1917 г. пайсці ў адстауку з пасады галоунакамандуючага Заходнім фронтам1. На фронце і у тылавых гарнизонах пачалі узнікаць карпаратыуныя афіцэрскія арганізацыі. У маі 1917 г. у Магілёве адбыуся Усерасійскі з'езд афіцэраў арміі і флоту, які запатрабаваў аднавіць дысцыпліну і аўтарытэт камандзіра, замяніць "угаворы" салдат "самымі вышэйшымі крымінальнымі пакараннямі"2. У той жа час радыкальна настроеныя пласты салдат пад уздзеяннем рэвалюцыйнай агітацыі дамагаліся поунай адмены усіх абмежаванняу ў правах - непазбежных у армейскіх умовах, тым больш падчас вайны. Адной з праяў дэмакратызацыі стала разгортванне у этнічна стракатым расійскім войску нацыянальных рухаў. На Заходнім фронце ў першыя месяцы рэвалюцыі ўзніклі літоўскія, украінскія, польскія, беларускія і іншыя культурна-асветныя і палітычныя суполкі. У красавіку-маі 1917 г. на з'ездах воінау літоуцаў, палякаў Заходняга фронту ў Мінску былі аформлены агульнафрантавыя нацыянальныя арганізацыі, выбраны іх каардынацый-ныя органы3. Пэуную ўвагу вайсковым праблемам надаваў Беларускі нацы-янальны камітэт. У канцы сакавіка ім была утворана спецыяльная камісія для выпрацокі праекта беларускага народнага апалчэння. 15 мая ў Мінску заснавана Ваенная беларуская арганізацыя, якая ставіла мэту аб'яднаць бе-ларусаў-вайскоўцаў для вылучэння сваей праграмы ва Устаноучым сходзе. Паступова ў асяроддзі нацыянальных арганізацый пачала выспяваць ідэя аб вылучэнш воінау адной нацыянальнасці ў асобныя часці. У канцы мая 1917 г. гэта пытанне двойчы абмяркоуваў Выканаўчы камітэт Заходняга фронту. Прадэклараваўшы права нацый на самавызначэнне, Франтавы камітэт у той жа час выказаўся супраць рэарганізацыі арміі па нацыянальнай прыкмеце4. Узнікненне на фронце сістэмы салдацкага самакіравання падрывал агульнапрынятыя дысцыплінарныя асновы войска. Класава-палітычная палярызацыя расійскай арміі, зараджэнне тэндэнцый да яе распаду на асоб-ныя нацыянальныя групы разладжвала дысцыпліну, зніжала кіруемасць і _________________ 1 НА РБ, ф.60, воп.242, арк.223; Новое время. 1917. 27 мая (9 июня). 2 Деникин А.И. Очерки русской смуты // Вопросы истории. 1990. №9. С.118. 3 НА РБ, ф.60, воп.2, спр.69, арк.16; спр.70, арк.151; воп.З, спр.276, арк.1-2,3-4; Вестник финского губернского комиссариата. 1917.26и28апр.; Новое Варшавское утро. 1917.4 июня; Минский голос. 1917.31 марта; Вольная Беларусь. 1917.11 чэрв. 4 Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 26 мая; Фронт. 1917. 30 мая; келикая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.326-327.
баяздольнасць узброеных сіл. Масавай з'явай станавілася дэзерцірства. Шырокі размах набыло братанне з нямецкімі салдатамі, нярэдка інспіраванае камандаваннем праціўніка1. Разлажэнне фронту ператварала яго ў сур'ёзны фактар грамадскай нестабільнасці, крыніцу павышанай небяспекі для цывільнага насельніцтва краю. Палітычная сітўацыяў вёсцы.Рэвалюцыйныя перамены у беларускай вёсцы пачаліся пазней, чым у гарадах, мястэчках і на фронце. Сюды марудней пранікалі звесткі пра падзеі ў краіне, да таго ж яны нярэдка былі урывачныяі недакладныя. Аднак паступова пад уздзеяннем новых органаў улады саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дэмакратычных партый беларуская вёска абуджалася да грамадскай актыунасці. Сярод шматлікіх палітычных сіл краю адным з першых ужо у пачатку са-кавіка звярнуў увагу на неабходнасць прапагандысцкай і арганізацыйнай работы сярод сялян Беларускі камітэт у Мінску (Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны)2. Неўзабаве пазначылася су-працоўніцтва ў гэтым напрамку беларускіх адраджэнцаў з рэвалюцыйна-дэ-макратычнай часткай служачых мясцовых устаноу УЗС, губернскага земства і настаўнікаў у межах створанага ў Мінску камітэта прапаганды на вёсцы асноў новага дзяржаўнага ладу (старшыня У.Марзон). Беларускі камітэт і Камітэт прапаганды пачалі сумесную падрыхтоўку прызначанага на 4 красавіка краёвага сялянскага з'езда. Аднак у гэты ж час быу утвораны Мінскі губернскі сялянскі камітэт (спачатку лічыу" сябе падраздзяленнем Усерасійскага сялянскага саюза), які пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзе заняў канфрантацыйную пазцыю у1 адносінах да беларускага руху3. Губернскі камітэт абвясціу аб скліканні 20 красавіка 1917 г. з'езда сялян Мінскай губерні, чым ускладніў падрыхтоўку агульнакраёвага з'езда. Задуманы як дэмакратычны форум сялян усёй Беларусі, краёвы сялянскі з'езд пад старшынствам А.Смоліча сабраў 4 сакавіка толькі 52 дэлегатаў4. 3-за слабай прадстаўнічасці і процідзеяння Мінскага губернскага сялянскага камітэта гэты форум не змог істотна паўплываць на далейшыя падзеі ў беларускай вёсцы. Практычна манапольным уплывам на беларускае сялянства завалодалі у першыя месяцы рэвалюцыі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі, галоўным чынам эсэры. Яны абапіраліся на створаны за гады вайны раз-галінаваны апарат розных устаноў па абслугоуванні Заходняга фронту, а таксама новыя ўрадавыя і грамадскія арганізацыі, што густой сеткай пак-рылі раён дыслакацыі фронту і яго тыл пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Асноуны палітычны напрамак працы расійскіх сацыялістаў сярод беларускіх сялян быу нададзены I з'ездам ваенных і рабочых дэпутатау арміі і тылу Заходняга фронту. Яго рэзалюцыя па аграрным пытанні патрабавала выключыць зямлю з гандлёвага абароту і перадаць яе ў карыстанне сялянам на аснове працоўнай нормы, а таксама прыпыніць дзеянне закона ад 14 чэр-веня 1910 г. аб выхадзе з абшчыны. Для абароны класавых штарэсаў сялян
__________________ 1 Смольянинов ММ. Революционное сознание солдат Западного фронта в 1917 г. С.'Ь- 2 Минский голос. 1917.14 марта; НГАБ у г. Мшску, ф.700, воп.1, спр.383, арк.23-2< 56; 3 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.138,159-1° 4 Минская газета. 1917. 8 апр.
з'езд залікаў неадкладна ўтвараць сялянскія саветы, якія павінны былі уступіць у арганізацыйную сувязь з саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Вайсковым камітэтам прадпісвалася накіраваць у вёску ў якасці агітатараў мабілізаваных у войска сельскіх інтэлігентаў1. Важную ролю па ўцягненню сялянства ў вір рэвалюцыйных падзей адыграла падрыхтоўка і правядзенне губернскіх сялянскіх з'ездаў, што ад-быліся ў Беларусі ў красавіку-чэрвені 1917 г. Найбольшы рэзананс атрымау I з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які прайшоў у Мінску 20-23 красавіка пад старшынствам М.Фрунзе. У цэнтры увагі 800 дэлегатаў з'езда знаходзілася пытанне аб зямлі. Прынятая рэзалюцыя ў цэлым паўтарала эсэраўскія палажэнні аб скасавані прыватнай уласнасці на зямлю, абвяшчэнні яе ўсенародным набыткам і аб перадачы у карыстанне сялянам у памерах працоунай нормы. Як і франтавы, з'езд сялян Мінскай і Віленскай губерняў прызнаў недапушчальным да Устаноўчага сходу гвалтоўныя захопы зямлі і ўгоддзяў, разбурэнне маёнткаў і іншыя самачынныя дзеянні. Вострую дыскусію выклікала на з'ездзе праблема дзяржаўнага і нацыя-нальна-культурнага самавызначэння беларусаў. Пад уплывам старшыні з'езда і яго аднадумцаў дэлегаты прагаласавалі за рэзалюцыю, якая асуджала ідэю палітычнай аўтаноміі Беларусі. Адначасова яна утрымлівала па-жаданне аб'яднаць беларускія губерні ў адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку - вобласць, арганізаваную на прынцыпах земскага самакіравання. З'ездам быу створаны Выканаўчы камітэт сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які узначаліў М. Фрунзе2. 3 рэзалюцыямі з'езда сялян у Мінску пераклікаліся рашэнні У аналагічным напрамку прайшоў у маі 1917 г. І і Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Беларускае сялянства прадстаулялі на ім 77 дэлегатаў, пераважна неаднародніцкіх поглядаў Па усіх абмеркаваных пытаннях з'езд прыняў эсэраўская рэзалюцыя. У сфарміраваны з'ездам Выканаўчы камітэт Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў на чале з эсэрам М. Аўксенцьевым ад беларускіх губерняў увайшлі дзевяць чалавек, ад Заходняга фронту - 183. Праведзеныя ў першыя месяцы рэвалюцыі пад пераважным уплывам эсэраў шматлікія сялянскія з'езды і утвораныя і саветы сялянскіх дэпутатаў арыентавалі вяскоўцаў на вырашэнне аграрнага пытання ў прававым рэ-чышчы, шляхам дамаганняў адпаведных рэформаў ад Часовага ўрада і буду-чага Устаноўчага сходу. У рэчаінасці, аднак, непісьменная сялянская маса нярэдка ігнаравала апеляцыі сваіх дэлегатаў на з'ездах, у саветах і камітэтах да законнасці, а ўхваленыя ім рэзалюцыі аб перадачы зямлі народу часта трактавала як санкцыю на неадкладныя самачынныя дзеянні. Паводле няпоўных даных, з 1 сакавіка да 25 ліпеня 1917 г. у Беларусі адбылося 266 аграрных правапарушэнняў, а паводле іншых звестак - нават 3644. Тэта неўтаймаваная стыхія падтрымлівалася бальшавікамі, якія штурхалі гра-мадства да новых узрушэнняў. ____________________ 1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т.1. С.197-200. 2 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Т. 1. С. 245-247. II с 3р.ашко ПК-Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С.37-38, 4 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С. 118; 5. Нарастанне сацыяльна-палітычнай нестабільнасці ў ліпені-кастрычніку 1917 г. Ліпеньскі крызіс. Галоўным пунктам палітычнага проціборства пасля Лютаўскай рэвалюцыі стала пытанне аб далейшым удзеле Расіі ў вайне. Ча-совы урад, захоўваючы вернасць саюзнікам па Антанце, трымаўся курсу на працяг вайны. Абурэнне такой палітыкай з боку антываенна настроеных салдат і рабочых прывяло ў красавку 1917 г. да першага крызісу Часовага урада, у выніку якога найбольш цвёрдыя прыхільнікі гэтай палітыкі - Міністры П.Мілюкоў (кадэт) і А. Гучкоў (акцябрыст) вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Але сфарміраваны у маі з прадстаунікоў ліберальна-бур-жуазных колаў і эсэра-меншавіцкага блока кааліцыйны урад не змяніу знешнепалітычнага курсу краіны. 3 мэтай умацавання сувязі новага рэжыму з заходнімі дэмакратыямі і кансалідацыі грамадства на платформе "рэвалюцыйнага абаронніцтва" урад і камандаванне арміі актывізавалі падрыхтоўку наступлення на фронце. Разам з ваенна-арганізацыйнымі захадамі вялася шырокая прапаганда, каб пе-раканаць салдат, што найкарацейшы шлях да міру - гэта канчатковая пера-мога над праціўнікам. Адначасова актывізавалася апазіцыйная дзейнасць бальшавіцкай партыі, якая даводзіла, што дасягненне міру магчыма толькі пасля пераходу усёй улады у рукі Саветаў. У выніку было справакавана чарговае абвастрэн-не ўнутрыпалітычнай сітуацыі. 18 чэрвеня ў Петраградзе і на перыферыі (у тым ліку ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Полацку, Замір'і), у вайсковых часцях і гарнізонах адбыліся масавыя акцыі як у падтрымку, так і з выказваннем недаверу Часоваму ўраду. Паспяхова пачатае ў той жа дзень наступленне войскаў Пауднёва-Заходняга фронту на кароткі час аслабіла напружанасць. Аднак імітыцыя атакі расійскіх армій хутка былі спынены, а неўзабаве германцы і аўстрыйцы пе-райшлі ў контрнаступленне. Няўдачы на Украіне не адмянілі прызначанага наступлення Заходняга фронту (камандуючы генерал А. Дзянікін) у Беларусь. Галоўны удар тут павінна была нанесці 10-я армія генерала П. Ламноўскага ў напрамку на Слонім і Вільню, што ў выпадку поспеху стварала пагрозу тылу германскай арміі і дало б магчымасць расійскім войскам выйсці на рубеж р. Неман -г. Брэст. На ўчастку галоўнага ўдару ўдалося забяспечыць трохразовую пе-равагу над праціўнікам у артылерыі і шасціразовую - у жывой сіле1.9 ліпеня расійская пяхота пад прыкрыццём артылерыйскага агню рушыла ў атаку. Аднак і на Заходнім фронце наступленне не мела поспеху. Амаль не суст-рэушы супраціўлення, часці 10-й армй прайшлі дзве-тры лініі акопаў, пабы-валі на непрыяцельскхх батарэях, знялі прыцэлы з гармат і вярнуліся назад. Нежаданне салдат працягваць вайну, масавае дэзерцірства, а таксама ажыуленне дзеянняў праціўніка вымусілі Стаўку спыніць 10 ліпеня насту-пальную аперацыю Заходняга фронту. 10-я армія страціла забітымі і пра-паўшымі без вестак 6-7 тыс. чалавек, параненых налічвалася 30 тыс., што разам складала каля паловы усіх уведзеных у бітву войскаў2. Звесткі аб правале наступлення і панесеных стратах, а таксама намер урада вывесці з Петраграда найбольш неспакойныя воінскія часці зноў аб-вастрылі ў пачатку ліпеня 1917 г. палітычнае становішча ў сталіцы. Дургім кампанентам ліпеньскага крызісу стала барацьба па пытанні аб цэласнасці ____________________ 1 Ростунов И.И. Русский фронт первой мировой войны. М., 1976. С.363. 2 Керсновсшй А.А. История русской армии. М., 1999. С.749-751; Победа Советской
шматнацыянальнай краіны, лёсе старой імперскай дзяржаўнасці, што дасталася ў спадчыну ад царызму. Адстойваючы непарушнасць імперыі, Часовы урад усё глыбей ўцягваўся ў канфлікт з нацыянальна-вызваленчымі рухамі. У авангардзе іх ішлі Украіна і Фінляндыя. 3-за рознагалоссяў па украінскай праблеме міністры-кадэты выйшлі 2 ліпеня са складу кабінета, учыніўшы новы урадавы крызіс. 5 ліпеня фінляндскі сейм без санкцыі расійскага урада абвясціў аўтаномію Фінляндыі. Патрабаванне аўтаноміі ўсё гучней раздавалася і ў іншых націанальных рэгіёнах, у тым ліку ў Беларусі. Выхад кадэтаў з урада стаў апошняй іскрай, якая выклікала выбух напаустыхійнага паўстання ў Петраградзе 3-4 ліпеня 1917 г. Узбуджаныя напярэдадні антыурадавай прапагандай бальшавікоў і анархістаў салдаты, матросы і узброеныя рабочыя выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адхілення Часовага ўрада і перадачы усёй улады саветам. Сутычкі з вернымі ураду час-цямі прывялі да чалавечых ахвяр. Крывавыя падзеі ў сталіцы трывожным рэхам адгукнуліся на месцах. У Мінску амаль бесперапынна 1ШЛ1 пасяджэнні савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выканаўчага камітэта Заходняга фронту, губернскага савета ся-лянскіх дэпутатаў, праводзіліся нарады з прадстаўнікамі партый і груп. Найпершым памкненнем большасці мясцовага палітычнага актыву (эсэраў, меншавікоў, нацыянальных арганізацый) было захаваць адносны спакой, не дапусціць паўтарэння петраградскіх эксцэсаў. У адозвах, звернутых да насельніцтва і салдат Заходняга фронту, рэкамендавалася ўстрымацца ад уся-лякіх масавых выступленняў1. Бюро Франтавога камітэта асудзіла і спробу кадэтаў дэзарганізаваць уладу шляхам дэманстратыунага выхаду з кабінета, і спробу бальшавікоў аказаць узброены націск на цэнтральныя органы саветаў. Мінскі савет, дзе большы уплыу мелі бальшавікі, ухіліўся ад ацэнкі паўстання, выказаўся супраць пакарання яго інцыятараў і выступіў за пера-ход улады да саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. 3 мэтай прадухілення контррэвалюцыйных вылазак і неарганізаваных анархічных выступленняў у Мінску быу створаны надзвычайны кааліцыйны орган -Камітэт рэвалюцыйных арганізацый. У яго ўвайшлі прадстаўнікі мясцовых саветаў, Франтавога камітэта, прафсаюзаў, партый эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў (апошнія неузабаве абмежаваліся ад блока), яўрэйскіх, ла-тышскіх, украінскіх сацыялістаў, Беларускай сацыялістычнай грамады. У Віцебску, Полацку, Оршы, Рагачове, Гомель іншых гарадах Беларусі на сходах і мітынгах, пасяджэннях саветаў, а таксама ў вайсковых камітэтах Заходняга фронту, як правіла, асуджалася і контррэвалюцыя "справа", і анархія "злева". Для захавання парадку на месцах ствараліся кааліцыйныя камітэты рэвалюцыйнай аховы, камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і інш. Спробы бальшавіцкіх груп навязаць свой пункт гледжання пакуль не знаходзілі сур'ёзнай падтрымкі3. ц Развіццё падзей дазволіла Часоваму ўраду прыняць шэраг захадаў па нейтралізацыі апазіцыі злева, выступленне якой ў Петраградзе засталося без падтрымкі фронту і перыферыі. 9 ліпеня ўрад, узначалены напярэдадні блізкім да эсэрау А.Керанскім, быу аб'яўлены цэнтральнымі органамі саве-ТаУ "урадам выратавання рэвалюцыі" з шырокімі прэрагатывамі. На фронце
_______________ 1 Дело народа. 1917. 7 июля. 2 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Д ок-ты и мат- лы Т.1. С.456-457, 460-461,465-469. 3 Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март-октябрь 1917 г.). С.122-124, 135-138; Смольянинов ММ. Революционное сознание солдат 477
уводзіліся смяротная кара і ваенна-рэвалюцыйныя суды. Нядобранадзей-ныя часці падлягалі расфарміраванню. Каб не дапусціць ланцуговай рэак-цыі вызвалення нацыянальных рэгіёнаў з-пад кантролю цэнтра, мяцежны фінляндскі сейм быу разагнаны. Адначасова дэкларацыяй ад 8 ліпеня ўрад паабяцаў абмеркаваць з са-юзнікамі меры па хутчэйшаму спыненню вайны, правесці ў верасні 1917 г выбары ва Устаноўчы сход і падрыхтаваць для яго праект зямельнай рэфор-мы. Таксама прадугледжвалася паскорыць працу па арганізацыі абласнога (краёвага) самакіравання, для чаго пры урадзе арганізоўвалася пастаянна дзеючая асобая нарада па абласной рэформе, а пры Міністэрстве ўнутраных спраў - аддзел па нацыянальных пытаннях1. Выбары у органы мясцовага самакіравання. Адзін са шляхоў стабілізацыі унутрыпалітычнага становішча юруючыя колы бачылі фарміраванні дэмакратычна выбраных органаў гарадскога і земскага самакіравання. Яны былі закліканы замяніць сабой кінуючыя цэнзавыя думы і земствы, а таксама пераняць кіруючыя функцыі ад створаных у першыя месяцы рэвалюцыі камітэтаў грамадскай бяспекі, саветау і г.д. У беларускіх губернях выбары у гарадсгкі думы адбыліся ў ліпені-жніўні 1917 г., у земствы - пачаліся ў жніўні расцягнуліся да канца года. Упершыню у Беларусі як і ва усёй імперыі, уводзілася ўсеагульнае, роўнае, прамое і тайнае галасаванне. Насельніцтва далучалася да практыкі заходнееурапейскага палітычнага жыцця з перадвыбарнай барацьбой партый, партыйнымі спісамі кандыдатур і т.д. Права ўдзелу ў выбарах атрымлівалі ўсе грамадзяне, пачынаючы з 20 га-доу, якія на момант складання спісаў выбаршчыкаў пражывалі ў адпавед-ным горадзе ці земскай адзінцы (воласці, павеце). Для прыфрантавой Бела-русі вельмі істотным было тое, што вайскоўцы бралі ўдзел у выбарах на агульных пад ставах2. Гарадское насельніцтва Беларусі паказала прыкметную зацікаўленасць у муніцыпальных выбарах. Падчас выбарчай кампаніі яшчэ больш ажывілася дзейнасць партый і груп, абвастрылася барацьба паміж імі Най-больш выразная партыйна-палітычная дыферэнцыяцыя выявілася ў буйных гарадах: у Віцебску было вылучана 20, у Гомелі - 16 спісаў кандыдатур, у Мінску і Магілёве - па 14. Некаторыя партыі ішлі на выбары самастой-нымі спісамі (кадэты у Мінску, Віцебску, Магілёве, эсэры у Мінску). Аднак часцей заключаліся кааліцыйныя пагадненні: сацыялістычныя блокі у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Рэчыцы, Рагачове, Нясвіжы (аб'ядноўвалі эсэ-раў, сацыял-дэмакратаў, бундаўцаў), сацыял-дэмакратычны блок у Мінску (меншавікі, бальшавікі, бундаўцы) і г.д. Ствараліся таксама нацыянальныя блокі: польскія, яўрэйскія. Беларускі камітэт у Магілёве выстаіў "Спіс магілёўскага прагрэсіўнага насельніцтва ускраін і Беларускага нацыяналь-нага камітэта". Самастойным спісам ішоў на выбары Беларусі народны саюз у Віцебску4. У Мінску і Бабруйску Беларуская сацыялістычная грама-да і Беларуская народная партыя сацыялістаў блакіраваліся з украінскімі літоўскімі і яўрэйскімі сацыялістамі5. _____________________ 1 Революционное движение в России в июле 1917 г. Июльский кризис. М., 1959- 2 Вестник Временного правительства. 1917. 16 аггр., 25 мая. 3 Могилевская жизнь. 1917. 29 июля; Аддзел рукатсау Цэнтр. 6-ю АН Лгтвы, Ф-21> 4 Известия Витебского Совета крестьянских, рабочих и солдатских депутатов. 1917.20 авг. 5 НГА Б у Мшску, ф.24, воп.1, спр.3666, арк.36-36 адв.; Вестник Минского губернского
У невялікіх гарадах назіралася змяншэнне колькасці партыйных спісаў і павелічэнне беспартыйных. У асобных выпадках (Сураж, Себеж) наогул ад-сутнічалі спісы палітычных партый або іх блокаў. Паводле вынікаў галасавання, большасць месцаў у гарадскіх думах Бе-ларусі атрымалі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі, сярод якіх пер-шынствавалі эсэры. У Мінску за эсэраў галасавала 32,9 % выбаршчыкаў, што забяспечыла ім 33 месцы у думе (з агульнай колькасцю 102 гласных). Другое месца заняў блок аб'яднаных сацыял-дэмакратаў - 21,5 % галасоў і 22 месцы у думе. У Віцебску перамог блок памяркоўных сацыялістаў, які сабрау 36,9 % галасоў і атрымаў 37 месцаў; наступнымі аказаліся бальшавікі і інтэрнацыяналісты (16 % галасоу, 16 месцау). Пераканаўчай перамогі да-сягнуў сацыялістычны блок у Магілёве, які атрымаў 45,9 % галасоу 130 месцаў у думе з 64. Паспяховым для сацыялістаў аказаліся выбары у Гомелі, Бабруйску, Оршы, Полацку, Нясвіжы, Рагачове і большасці іншых гарадоў Беларусі. У той жа час выбары засведчылі невысокую папулярнасць ліберальнай партыі народнай свабоды: у Магілёве за кадэтаў галасавалі 15,6 % выбаршчыкаў, у Віцебску - 7,8, у Мінску - 3,2 %. Значную колькасць галасоў сабралі ў гарадах нацыянальныя партыі, асабліва яўрэйскія, што тлумачылася колькаснай перавагай яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва. Пэўнае прадстаўніцтва атрымалі ў думах бела-рускія арганізацыі - шэсць месцаў у Магілёве, сем - у Віцебску, па аднаму-два месцы - у іншых гарадах1. Асаблівасць земскіх выбараў 1917 г. (у параунанні з ранейшымі) заклю-чалася не толькі у іх дэмакратычнасці, але і ў з'яўленні ніжэйшага звяна земскага самакіравання - валаснога земства. Сфарміраванае на падставе усе-агульнага выбарчага права, валасное земства (як і вышэйстаячыя земскія установы) мусіла стаць усесаслоўным і заняць месца дарэвалюцыйных сас-лоўных органаў сялянскага кіравання - валасных сходаў і праўленняў. Усе-саслоўны прынцып адчыняў дзверы у валасное земства не толкі членам сялянскай грамады, але і хутаранам, адрубнікам, служачым, сельскай інтэлігенцыі, святарам. Тым часам якраз гэта акалічнасць выклікала з боку сялян вялікі недавер да новых земскіх устаноў. Памножаны на сялянскую інертнасць і недасвед-чанасць, ён спарадзіў на вёсцы глухую апазіцыю дэмакратычнай земскай рэформе. Неспрыяльную ролю адыграла і супадзенне выбарчай кампанй з во-сеньскімі палявымі работамі. У выніку у" адрозненне ад гараджан большасць вяскоуцаў фактычна праігнаравала выбары, абсентэізм дасягаў 60-90 %. У мясцовасцях, блізкіх да фронту, у ходзе галасавання з удзелам салдат нярэдка учынялліся гвалтоўныя акцыі, а то і крывавыя эксцэсы. Выбарш-чыкі, якія з падазронасцю ставіліся да тайнай працэдуры галасавання, адбіралі ў камісіі скрынкі, ускрывалі Iх і знішчалі бюлетэні, збівалі і арыштоўвалі членаў выбарчых камісій2. Першы тур выбараў у большасці валасцей Мінскай губерні быў сарваны. У Віцебскай і Магілёўскай губернях руплівасць выбаршчыкаў была вышэй-шай, але і там значная частка валасных земстваў змагла прыступіць да пра- _________________ 1 Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 2 авг.; Витебский листок. 1917. 2 Крестьянское движение в 1917 году. М.; Л., 1927. С.302-304; Герасименко ГЛ. Земское самоуправление в России. М., 1990. С.133, 136, 138, 145, 150.
цы толькі позняй восенню. Пауторныя галасаванні ў валасное земства, а так-сама выбары павятовага земства давалі яшчэ больш сумныя вынікі. Ва усіх беларускіх губернях ні адзін партыйны спіс на выбарах у земствы не атрымаў большасці. Выбраны склад гласных быу слаба дыферэнцырава-ны у палітычных адносінах. Калі партыйная прыналежнасць усё ж фіксава-лася, часцей за іншых згадваліся эсэры. Выбары у органы мясцовага самакіравання не апраўдалі надзей на стаблізацыю сітуацыі. Перавага на выбарах у гарадсгая думы левых партый на фоне нізкага рэйтынгу лібералаў адлюстравала трывожную тэндэнцыю да радыкалізацыі настрояў значнай часткі насельніцтва, распаусюджанасць спрошчана-утапічных уяўленняў аб шляхах пабудовы "справядлівага ладу". Сялянства выявіла неразуменне прававых працэдур, схільнасць да экстрэмізму. Карнілаўшчына. 3 мэтай спынення дэструктыуных працэсау кансерватыўныя і ліберальныя колы (дваранства, генералітэт, гандлёва-прамысловыя, фінансавыя групы і інш.) патрабавалі згортвання рэвалюцыйных пераутварэнняў, лікідацыі саветау і вайсковых камітэтаў, задушэння нацыянальна-вызваленчых рухаў. У якасці правадніка гэтай лініі і магчымага будучага дыктатара разглядаўся генерал Л.Карнілаў, прызначаны у ліпені на пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Ва умовах узросшага ціску справа на Часовы урад і пагаршэння ста-новішча на фронце Керанскі згадзіўся на увядзенне больш жорсткага цывільнага і ваеннага кіравання, абмежаванне палітычных свабод і ажыц-цяўленне некаторых мер, прапанаваных Вярхоўным галоунакамандуючым. У трэцяй дэкадзе жніўня Карнілаў з ведама міністра-старшыні накіраваў з фронту на Петраград часці 3-га коннага корпуса і Туземнай ("Дзікай") дывізіі. Аднак неузабаве Керанскі западозрыу, што планы Карнілава выходзяць за межы узаемных дамоўленасцей і ўяўляюць пагрозу для асабістай улады міністра-старшыні. 26 жніўня ён аб'явіў Карнілава мяцежнікам, запатраба-вау і атрымау ад Часовага урада надзвычайныя паўнамоцтвы. Карнілаву было загадана здаць пасаду і неадкладна выехаць з Магілёва ў Петраград. Але генерал у сваю чаргу абвінаваціў урад у здрадзе і адмовіуся падпарадкоўвацца. 27 жніўня ён абвясціў, што бярэ уладу ў свае рукі. У зваротах да насельніцтва і войскаў былі сфармуляваны асноўныя пастулаты карнілаўскай ідэалогіі, прасякнутыя вялікадзяржаўным шавінізмам, Мілітарызмам і адначасова не пазбауленыя папулізму1. Магілёў і 10-вёрстная зона вакол яго пераводзіліюся на асаднае становішча. Значная частка вышэйшага каманднага саставу засведчыла сваю лаяль-насць Карнілаву. Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам П.Балуеў пасля непрацяглых ваганняў заявіў, што згодзен з пазіцыяй Карнілава і Лічыць яго адыход з пасады "гібеллю для арміі і Расіі"2. Па загаду Карнілава конныя часці Заходняга фронту павінны былі заняць Оршу і Вщебск, каб блакіраваць магчымы праход войскау на дапамогу Часоваму ураду. Адкрытае выступленне ваенных прывяло да рэзкай палярызацыі сіл У кране і арміі. Барацьбу рэвалюцыйнага лагера супраць карнілаўшчыны узначалілі саветы і вайсковыя камітэты. 28 жніўня у Петраградзе пачаў дзейнічаць надзвычайны орган - Камітэт народнай барацьбы з контррэва-люцыяй, створаны ЦВК саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканко- _____________________ 1 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. М., 1989. 0.124-125. 2 Дело народа. 1917. 5 сент.; Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С. 130.
мам саветаў сялянскіх дэпутатаў. У яго увайшлі эсэры, меншавікі і бальшавікі (апошнія з агаворкай, што супрацоунічаюць толькі ў тэхнічных і ў інфармацыйных пытаннях, пры захаванні самастойнай палітычнай лініі)1. Месца Беларусі ў барацьбе супраць карнілаўшчыны вызначалася зна-ходжаннем тут, у тыле Заходняга фронту, цэнтра мяцяжу - Стаукі Вярхоўнага галоунакамандуючага, а таксама важным стратэгічным размяшчэн-нем краю, па якім пралягалі чыгункі, што звязвалі Стауку з франтамі, а (франты - з Петраградам, Масквой, іншымі прамысловымі цэнтрамі. Перад антыкарнілаўскімі Сіламі Беларусі стаялі задачы ізаляваць Стаўку ад фронту і затрымаць эшалоны войскаў, што па загаду Карнілава рухаліся на Петраград. Па прыкладу сталічнага камітэта барацьбы у гарадах і на чыгуначных станцыях Беларусі з прадстаунўкоў саветаў, вайсковых камітэтаў, прафсаюзаў, сацыялістычных партый сталі утварацца аналагічныя органы: рэвалюцыйныя камітэты, ваенна-рэвалюцыйныя бюро, надзвычайныя пяпёрю і г. д.2 Арганізацыйным цэнтрам барацьбы супраць карнілаўшчыны у Беларусі і на Заходнім фронце стаў створаны у Мінску Часовы рэвалюцыйны камітэт, у які увайшлі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта Заходняга фронту, Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Мінскай гарадской думы. Камітэт дзейнічаў сумесна з камісарам Часовага ўрада на Заходнім фронце У. Жданавым. Пасланцы камітэта выехалі ў Оршу, Гомель, Бабруйск, Жлобін і іншыя населеныя пункты для кіраўніцтва дзеяннямі мясцовых саветаў і гарнізонаў. Быу устаноуўлены кантроль над паштова-тэлеграфнай сувяззю, перамяшчэннем па чыгунцы воінскіх часцей. Толькі на лініі Гомель-Жлобін было затрымана 30 эшалонаў. Некалькі дзесяткау карнілаўскіх афіцэраў-агітатараў апынуліся пад арыштам3. На фронце у многіх часцях і злучэннях вайсковымі камітэтамі былі заняты сродкі сувязі, устаноулены нагляд над камандзірамі і штабнымі ра-ботнікамі, узяты пад кантроль іх распараджэнні, перапіска і тэлефонныя пе-рагаворы. У раёнах дыслакацыі часцей выстаўляліся пасты на дарогах, фарміраваліся зводныя атрады для барацьбы з мяцежнікамі Прыкметную ролю ў барацьбе супраць карнілаўшчыны адыграў на тэ-рыторыі Беларусі рэвалюцыйны атрад, сфарміраваны у Оршы членам Выканаўчага камітэта Заходняга фронту палкоунікам А.Каратковым. Нама-ганнямі саветаў Оршы, Віцебска, Смаленска, вайсковых камітэтаў агульная колькасць атрада дасягнула 3 тыс. штыкоу 1800 сабель пры трох батарэях ар-тылерыі і 30 кулямётах. Атрад блакіраваў ст. Орша, вёу разведку4. На барацьбу з карнілаўшчынай быў і маблізаваны чыгуначнікі. Дзякуючы ім многія эталоны з мяцежнымі часцямі апынуліся ў чыгуначных тупіках. Пад уплывам рэвалюцыйнай агітацыі карнілаускія палкі сталі адмаўляцца працягваць марш на Петраград. Стаука аказалася ізаляванай ад фронту. ____________________ 1Рабинович А. Большевики приходят к власти: Революция 1917 года в Петрограде. М, 1989. С.154-164. 2 Сяменчык М.Я. Карныаушчына на Беларуй: на шляхах да пстарычнай прауды // 3 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С.148; Фронт. 1917. 3 сент.; Дело народа. 4 Иоффе Г.З. "Белое дело": генерал Корнилов. С. 146-147; Великая Октябрьская
30 жніўня пасаду Вярхоўнага галоунакамандуючага заняў А. Керанскі Карнілаў з групай генералау-паплечнікаў быу арыштаваны і змешчаны турму у Быхаве. Сумеснымі скаардынаванымі намаганнямі саветаў, вайсковых камітэтаў органаў мясцовага самакіравання і іншых дэмакратычных арганізацый дзеянні мяцежнікаў былі паралізаваны, спроба антыурадавага выступлення ліквідавана хутка і практычна бяскроўна. Гэта было вынікам таго, што перад небяспекай узурпацыі ўлады справа адзіным блокам выступілі вядучыя левыя сілы, за якімі шла большасць насельнніцтва. Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху.Ва умовах нарастаючай сацыяльна-палітычнай нестабльнасці найбольш разважлівая, патрыятьгчна настроеная частка беларусаў прыходзіла да усведамлення, што нельга пакідаць лёс роднага краю на волю гістарычнай стыхіі, патрэбна самім паклапаціцца аб тым, каб засцерагчы яго ад непрадказальных катаклізмаў У рэзалюцыях беларускіх мітынгау і сходаў, згуртаванняў вайскоўцаў, бежанскіх, вучнёўскіх арганізацый усё часцей выказвалася пажаданне пабудовы уласнай дзяржаўнасці, якая ўяўлялася пакуль у выглядзе тэрытарыяль-напалітычнай аутаноміі Беларусі ў складзе агульнарасійскай федэрацыі. Між тым спробы Беларускага нацыянальнага камітэта увасобіць ідэю аўтаноміі ў жыццё не мелі поспеху. Гэтым было абумоўлена скліканне 8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску новага з'езда беларускіх арганізацый. Центральным на з'ездзе стала пытанне аб будучым статусе Беларусі Пасля дыскусй дэ-легаты з'езда пацвердзілі праграму дзяржаўна-палітычнай і нацыяналь-накультурнай аутаноміі. Былі прыняты рэзалюцыі аб дапамозе беларускім бежанцам, навучанні ў школах на роднай мове, адкрыцці ў Беларусі універсітэта і т.д., а таксама рашэнне скасаваць Беларускі нацыянальны камітэт і ўтварыць новы каардынацыйны орган - Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый. У адпаведнасці з дамінуючымі у грамадстве настроямі было абвешчана, што яна грунтуецца на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы усёй зямлі без выкупу працоунаму народу і абароны інтарэсау рабочых1. Дэмакратызацыя цэнтральнага органа паспрыяла далейшаму пашырэнню беларускага руху. Адной з формаў далучэння да яго прадстаунікоў розных сацыяльных груп былі культурна-асветныя, Літаратурныя, тэатраль-намастацкія арганізацыі і суполкі. Такія згуртаванні дзейнічалі сярод выхаванцаў эвакуіраванага ў Яраслаўль Мінскага настаўніцкага інстытута, а таксама Ковенскай камерцыйнай школы (знаходзілася у эвакуацыі у г. Багародзіцк Тульскай губерні), сярод сялян в. Кутнева Слуцкага павета, моладзі і настаўнікаў у мястэчках Ігумен і Касцюковічы, студэнтау з Беларусі, якія навучаліся у Кіеве, і г.д. Выдатным калектыуным прапагандыстам на-цыянальнай ідэі, роднага слова было створанае ў красавіку 1917 г. Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое гастралявала па усім краі2. , Сярод настаунікаў усё большае разуменне знаходзіла ідэя беларусізацыі школы. Такую мэту ставіў перад сабой заснаваны у ліпені ў Мінску Беларускі настауніцю хаурус . У жніуні 1917 г. праведзеная у Магілёве педагагічная нарада выкладчыкау сярэдніх школ Віленскай навучальнай акругі1 ухваліла рэзалюцыю аб неабходнасці навучання на беларускай мове у па- _________________ 1Вольная Беларусь. 1917. 21, 26, 30 лш, 3, 8, 11 жн.; Турук Ф. Белорусское движение: 2НГАБ у г. Мінску, ф.478, воп. 1, спр.49, арк.70; спр.83, арк.22; НА РБ, ф.4, вон. 1, спр. 108. 3 Вольная Беларусь. 1917. 3 жн.
чатковых школах, а таксама аб пажаданасці вывучэння нацыянальнай мовы і краязнаўчых дысцыплін у сярэдгіх навучальных установах1. У пачатку 1917-1918 навучальнага года услед за Заходняй Беларуссю і з усходняга боку фронту прабіліся першыя парасткі беларускага школьнцтва. 3 лета 1917 г. пры падтрымцы віленскага біскупа Э. Ропа нацыянальна арыентаваныя ксяндзы - беларусы пачалі рэгулярна карыстацца беларускай мовай у дадатковым набажэнстве2. Сур'ёзным набыткам нацыянальнага руху з'явілася далучэнне да яго беларусау-вайскоўцаў. На фронце, у тылавых гарнізонах, флоцкіх экіпажах салдаты і афіцэры беларускай нацыянальнасці аб'ядноўваліся у культурна-асветныя гурткі, грамадска-палітычныя суполкі, нацыянальныя секцыі пры вайсковых камітэтах. Найбольшых маштабаў гэты працэс дасягнуу на Балтыйскім флоце, у 12-й арміі Пауночнага фронту, на Румынскім фронце3. Сярод нацыянальных вайсковых арганізацый усё большую прыцягальнасць набывала ідэя стварэння воінскіх фарміраванняў па нацыянальна-тэрытарыяльнай прыкмеце. Пэуныя колы расійскага камандавання гатовы былі скарыстаць гэтыя памкненні, разлічваючы, што таварысцкая згуртаванасць вайскоуцау-землякоў дапаможа спыніць падзенне дысцыпліны і баяздольнасці войска. У такіх умовах беларускі нацыянальны рух у войску здолеў аформіцца арганізацыйна. 18-24 кастрычніка 1917г. у Мінску адбыуся з'езд воінау-беларусаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый 12-й армй, Балтыйскага флоту і Румынскага фронту. З'езд заклікаў гуртаваць Сілы для барацьбы за тое, каб беларускі народ "змог заняць месца у вялікай расійскай федэратыунай (саюзнай) дэмакратычнай рэспубліцы як роуны з роунымі". Каб прадухіліць расчляненне Беларусі суседнімі дзяржавамі і не дапусціць небяспечных наступстваў дэмабілізацыі расійскай арміі, дэлегаты з'езда прызналі крайне неабходным утварэнне беларускага войска4. Для гкіраўніцтва гэтай справай была выбрана Центральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР) на чале з С. Рак-Міхайлоускім. Падобныя рашэнні былі прыняты пазней на з'ездах воінаў-беларусаў Паўночнага (лістапад 1917 г., Віцебск), Пауднёва-Заходняга (снежань 1917 г., Кіеў), Румынскага (снежань 1917 г., Адэса) франтоў. іх прадстаунікі папоўнілі склад ЦБВР. Узніклая перспектыва з'яўлення узброенай апоры узмацніла настроі на арганізацыю у Беларусі аутаномнай сістэмы кіравання. На II сесй Цэнт-ральнай Рады беларускіх арганізацый (яе дэлегаты прадстаулялі 27,7 тыс. удзельнікаў руху) і III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (налічвала у гэты час 10 тыс. чалавек) , якія праходзілі ў Мінску ў кастрычніку 1917г. паралельна са з'ездам воінау-беларусаў, прэваліравала думка аб неабходнасці увядзення аўтаноміі "знізу", явачным парадкам, без санкцыі агульнарасійскай улады6. Для гэтага Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый была пераўтворана у Вялікую Беларускую раду (ВБР), у склад якой увайшоў і выканком ЦБВР. Выканаўчы камітэт ВБР узначаліў В. Ада- _________________ 1 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. Т.1.С.723. 2 ЗшпИешсг А. Кос1па)а то\уа и 8\У1агутасЬ. Шша, 1929. 3.98-108. 3 Савщкг В. Беларускае войска: ад щэ1 да спроб рэал1зацьи (1917 г.) // Беларуси 4 НА РБ, ф.4, воп.1, спр.96, арк.165-166. 5 Минская жизнь. 1917. 19 окт. 6 Вольная Беларусь. 1917. 8 лктап.
мовіч. Мелася на ўвазе, што новая структура папоўніцца прадстаўнікамі ад гарадскіх дум, земстваў, нацыянальных меншасцей краю і стане, такім чынам, зародкам вышэйшага органа улады аутаномнай Беларусі Аднак размах і ўплыу беларускага нацыянальнага руху былі яшчэ недас-татковыя для таго, каб ён мог выканаць патэнцыяльна уласцівую яму ролю кансалідуючай сілы грамадства, якое гуртавалася б у межах уласнай дзяржаўнасці на прынцыпах нацыянальнай згоды. Лакальныя нацыяналь-на-дзяржауніцкія памкненні Беларусі з яе размытай этнакультурнай ідэнтычнасцю і глыбокай інтэграванасцю у агульнаімперскі арганізм пакуль што патаналі у грандыёзным супрацьстаянні сацыяльна-палітычных сіл і інтарэсаў у маштабах усёй ахопленай татальным крызісам Расійскай дзяржавы. Рост сацыяльнай напружанасці. Барацьба за ўладу у верасні-кастрычніку 1917 г. У аснове крызісу ляжаў эканамічны заняпад. Непамерныя ваенныя выдаткі прывялі гаспадарку да поўнага знясілення. Пашырэнне за гады вайны дзяржаўнага рэгулявання, цэнтралізацыя паліўна-сыравінных галін прамысловасці, дзяржаўныя гандлёвыя манаполіі і цвёрдыя цэны скоувалі прадпрымальніцкую ініцыятыву. Эканомікіа велізарнай краіны не паддавалася гараванню зверху. Да восені 1917 г. у параўнанні з 1916 г. пра-дукцыя фабрычна-заводскай прамысловасці па Расіі ў цэлым скарацілася больш чым на трэць. Хранічна не спраўляўся з перавозкамі транспарт. Прынялі у разлад фінансы, інфляцыя знізіла рэальны узровень заработнай платы да 40 % ад даваеннага. Расійская сельская гаспадарка пацярпела менш, але гэта не датычылася прыфрантавой Беларусі Вялікім цяжарам для беларускай вёскі сталі прымусовыя работы па абслугоуванні фронту. Працягвалася скарачэнне пасяўных плошчаў, ураджайнасць знізілася на 25 - 30 %. 3-за транспартнай разрухі і нежадання сялян здаваць збожжа па цвёрдых цэнах паглыбіўся харчовы крызіс у гарадах. У пачатку кастрычніка 1917 г. у Мінску хлебны паёк складаў 3 фунты на чалавека на два тыдні. Усе беларускія і шэраг прылеглых паветаў суседніх губерняў былі уключаны Міністэрствам харчавання ў пераліку раёнаў з безнадзейным харчовым становішчам. Заходні фронт у кастрычніку забяспечваўся мукой на 25-30 %, фуражом - на 40-50 %х. Эканамічны крьзіс выклікаў небывалую напружанасць у грамадстве, сацыяльна-класавыя канфлікты станавішча ўсё часцейшымі і зацяжнымі Восенню 1917 г. на прадпрыемствах Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Бабруйска і іншых гарадоў пракацілася хваля забастовак. У жніўні - кастрычніку 1917 г. у беларускіх губернях, паводле няпоўных даных, зафіксавана 206 сялянскіх выступленняў2. Самавольныя высечка лесу, гвалтоўны захоп зямлў, рабаванні, разгром і падпалы маёнткау набы-валі ўсё больш зацяты і жорскіа характар3. Самы моцны імпульс спантаннага гвалту зыходзіў ад масы прызвычае-ных да яго салдат. Адарваныя ад дома, паўгалодныя, знявераныя ў жаданні дэмакратычнай улады спыніць вайну, салдаты не падпарадкоўваліся бая-вым загадам, адмаўляліся заступаць на пазіцыі, учынялі самасуды. 3 новай ___________________ 1 Булдаков В.П. На повороте. 1917 год: революции, партии, власть // История Отечества: люди, идеи, решения. М, 1991. С.35-38; Фронт. 1917. 5, 24 окт.; Дело народа. 1917. 4 окт. 2Малявский А.Д. Крестьянское движение в России в 1917г. (март-октябрь). С.374-375. (табл. 1). 3Дело народа. 1917. 27 сент.; Фронт. 1917. 13 окт.; Крестьянское движение в 1917 году - С.318.
сілай разгарнуліся братанні з праціўнікам. Натоўпы ўзброеных салдат, сярод якіх трапляліся і прызваныя ў пачатку вайны крымінальныя злачынцы, пакідалі фронт і разыходзіліся найперш па прылеглых тэрыторыях. Ахвярамі салдацкага гневу, якіа часам разрастаўся да ірацыянальнай лютасці, станавіліся не толкі камандзіры, але і ваенныя ўрачы, чыноўнікі, функцыянеры вайсковых камітэтаў і саветаў, цывільнае насельніцтва1. Ачагом перыядычных эксцэсаў заставаўся Гомелькіа размеркавальны пункт. У другой палове верасня 1917 г. тут успыхнула чарговае масавае выступленне. Больш за 8 тыс. салдат адмовіліся накіроўвацца на фронт і пад пагрозай расправы запатрабавалі ад мясцовага савета рабочых і салдацкіх дэпутатау паслаць Часоваму ураду патрабаванне аб неадкладным заключэнні міру. На ст. Гомель узбунтаваныя салдаты спрабавалі захапіць эшало-ны. Адзін з членау Выканаўчага камітэта Заходняга фронту, што прыбылі для уціхамірвання натоўпу, быу жорстка збіты. Усе фракцыі Гомельскага савета, у тым Ліку бальшавікі, заклікалі да спынення буянстваў. Але толькі з дапамогай казакоў і драгунаў удалося спыніць беспарадка2. Разрастанню анархічнай стыхіі спрыяў параліч цэнтральнай расхійскай улады, у якім яна апынулася пад восень 1917 г. Карнілаўскае выступление, да якога мела дачыненне вярхушка кадэтау - адной з партый урадавай кааліцыі, прывяло да чарговага крьзісу Часовага урада. У грамадстве адбыуся яшчэ большы зрух улева. Кадэты атаясамліваліся цяпер з ворагамі дэмакратычных пераутварэнняў і вымушаны былі адысці ў цень. Галоўная роля на палітычнай сцэне цалкам перайшла да сацыялістычных партый (эсэрау, меншавікоў і бальшавікоў). Але унутры сацыялістычнага лагера разгарнулася вострая барацьба адносна прынцыпаў фарміравання ўлады. У залежнасці ад ацэнкі далейшых перспектыу рэвалюцыі і ўласных партыйных інтарэсаў вызначыліся два асноўныя падыходы. Большасць эсэрау і меншавікоў, разглядаючы у якасці вяршыні рэвалюцьыі скліканне Устаноўчага сходу, выступіла за фарміраванне уладных структур на шыро-кай дэмакратычнай аснове. Бальшавіц, Кіруючыся пастулатам аб диктатуры пралетарыяту, бачылі шлях да яе праз пераход усёй улады у рукі саветаў. У канцы верасня 1917 г. А. Керанскі, перакананы у тым, што без падтрыкі прамыслова-фінансавых колаў і аграрыяу аднародны сацыялістычны урад (г. зн. складзены толькі з сацыялістаў) не справіцца з эканамічнымі цяжкасцямі, сфарміраваў новы (і апошні) склад кабінета на прынцыпе кааліцыі. Чарговае пагадненне з "буржуазіяй" на фоне даведзеных да крайнасці сацыяльных антаганізмаў дало падставу бальшавікам узмацнць нагнятанне рэвалюцыйнай нецярплівасці і антыурадавых настрояў Падтрымку у гэтым бальшавікі, паводле іх уласных прызнанняў, знаходзілі найперш сярод салдат, мілітарызаваных рабочых, збяднелай часткі сялянства3, г. зн. сярод пазбауленых устойлівага эканамічнага і сацыяльнага грунту, маргінальных пластоў насельніцтва. За кошт гэтага асяроддзя восенню 1917 г. 1МКЛ1ВЫМ1 тэмпамі сталі расці бальшавіцкіх арганізацыі Заходняга фрону і прылеглых губерняў. На і Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б) у Мінску (15-18 верасня) было прадстаўлена 9,2 тыс. членаў партыі і спачувальнікаў, на II канферэнцыі (5-7 кастрычніка) - ужо 56,4 тыс. Пры гэтым паказальна, _______________ 1 Дело народа. 1917. 27 сент., 3 окт.; Фронт. 1917. 19 октября; Смолъяиинов ММ. Революционное сознание солдат Западного фронта в 1917 г. С.228-245. 2Фронт. 1917. 23 сент.; Молот (Мн.). 1917. 24 сент,; Могилевская жизнь. 1917. 26 сент.; Дело народа. 1917. 27 сент. 3 Мясников А.Ф. Избранные произведения. М, 1985. С.49-51.
што з 88 дэлегатаў" I канферэнцыі 61 чалавека (69 %) паслаў фронт, і толькі У адрозненне ад іншых партый, якія спрабавалі растлумачваць народу выключную складанасць, неаднамернасць наспелых праблем, бальшаві прапаноўвал і масам простыя рашэнш, фармулюючы іх у выглядзе кідкіх лозунгаў (мір - народам, зямля - сялянам, фабрыкі - рабочым). Гэтыя уста-ноукі у найбольшай ступені адпавядалі ментальнасці выштурхнутых рэва-люцыяй на палітычную арэну людзей з нізкім адукацыйным узроўнем, адсутнасцю цывілізаваных навыкаў грамадскай барацьбы, схільнасцю да пад-свядомых, інтуітыуных дзеянняу2. Робячы стауку на саветы як арганізацыйную форму для захопу ўлады бальшавікі дамагліся прыняцця некаторымі з іх (Петраградскім, Мас-коускім і інш.) рэзалюцый з патрабаваннем пераходу улады у рукі саветаў, а затым сталі настойваць на іх перавыбарах. Аднак спадзяванні на хутку'ю "бальшавізацыю" саветаў аказаліся занадта аптымістычнымі. У Беларусі толькі ў Мінскім савеце у пачатку кастрычніка бальшавікі атрымалі абса-лютную большасць (54,6 %). Адносна моцнымі пазіцыямі яны карысталіся таксама ў саветах Нясвіжскага гарнізона, Слуцка, Рэчыцы. У іншых саветах абочых і салдацкіх дэпутатаў уплыу бальшавікоў пашырыўся нязначна. ' сялянскіх саветах дамінуючая большасць трывала заставалася у руках эсэрау і часткова народных сацыялістау3. Слабасць сваіх пазіцый у мясцовых саветах бальшавікі разлічвалі кам-пенсаваць на II Усерасійскім з'ездзе саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які па іх настаянню быу прызначаны на канец кастрычніка 1917 г. і які павінен быу легітымізавацъ перамогу запланаванага на тыя ж дні баль-шавіцкага узброенага паўстання. Такім чынам, сацыяльна-палітычныя узрушэнні лета-восені 1917 г. засведчылі няздольнасць гіганцкай, крайне неаднароднай Расійскай дзяржа-вы, якая даўно перасягнула аптымальныя для эфектыунага кіравання паме-ры, функцыяніраваць у дэмакратычным рэжыме. Ва умовах вайны Часовы урад не змог стаблізаваць эканамічную агітацыю, склікаць У станоучы сход, трансфармаваць унитарную цэнтралізаваную імперыю у дэмакратычную федэратыуную рэспубліку. Краіну захлліснула усёсакрушальная анархічная стыхія. Спроба утаймаваць яе шляхам усталявання правааутарытарнага рэ-жыму правалілася, і Расія няўхільна пакацілася да леварадыкальнай дыкта-туры. Перад кожным народам краіны патэнцыяльна кнаваў іншы шлях вы-ратавання з бездані агульнарасійскага крызісу - шлях пабудовы уласнай прававой дзяржавы і свабоднай грамадзянскай супольнасці. Найбольш дальнабачная частка беларускай палітычнай эліты спрабавала скіраваць на гэты шлях і беларусаў. Але умовы для рэалізацыі такой перспектывы у Беларусі былі яшчэ надзвычай неспрыяльныя. ________________ 1Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Док-ты и мат-лы. 2Купизова НА. Партийная пропаганда и ментальные комплексы революционного народ3 3Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии. С. 175-185.
ЗАКЛЮЧЭННЕ У канцы XVIII ст. у выніку падзелау Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся пад уладай Расійскай імперыі. Аднак гэта не стала канцом іх палітычнай гісторыі. У XIX - пачатку XX ст. на тэрыторыя Беларусі адбы-валіся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабу. Тры паустанні (1794,1830 - 1831,1863 - 1864 гг.), якія мелі яскрава вызва-ленчы характар, недвухсэнсоўна напаміналі царызму аб неабходнасці па іншаму, чым у так званых "велікарускіх" губернях, будаваць свае адносіны з "нованабытымі землямі". Нярэдка гэта адбывалася праз увядзенне надзвычайных і абмежавальных законаў, якія закраналі ўсе бакі сацыяльнага, на-цыянальнага, рэлігійнага, культурнага і эканамічнага жыцця краіны. У часы Расійскай імперыі працэсы трансфармацыі ахапілі ўсе слаі грамадства. Для былога набілітэту Рэчы Паспалітай няпросты працэс ува-ходжання ў склад расійскага дваранства, які суправаджаўся так званым "разборам шляхты", супаў з нялёгкім пошукам свайго месца ў эканоміцы у новых гаспадарчых умовах, асабліва пасля адмены прыгоннага права. Беларускія сяляне, якія набылі ў выніку рэформы 1861 г. асабістую свабоду, пра-цягвалі сваю спрадвечную барацьбу за зямлю і лепшую долю. Гарадскія сас-лоўі трапілі пад жорсткі дыктат расійскай бюракратыі. Беларускае грамадства паступова пазбаулялася рыс традыцыйнага аграрнага ладу і набывала аблічча грамадства індустрыяльнага. Эканамічнае развіццё Беларусі, як і ўсёй Еўропы, адчула на сабе відавочныя ўплывы прамысловага перавароту. Яго звёнамі былі новыя паліўна-энергетычныя крыніцы, у першую чаргу паравыя рухавікі, узнікненне фабрык і заводаў, значнае паляпшэнне шляхоў зносін, працэсы урбанізацыі. Да новых формау эканамічнай актыунасці адносіліся банкі і іншыя крэдытна-фінансавыя ўстановы, акцыянерныя таварыствы і гандлёвыя дамы. На беларускай гістарычнай арэне ў якасці самастойнай часткі грамадства сталі прыкметны прадпрымальнікі і рабочыя, тэхнічная інтэлігенцыя, чыноўніцтва. XIX стагоддзе пачыналася як век пары, а завяршалася як век электрычнасці. Чыгункі, параходы, тэлеграф, тэлефон, аўтамабілі, грамадскі транспарт і камунальная гаспадарка ў гарадах - усё гэта прыйшло да нас з XIX ст. і таксама з'яўляецца часткай беларускай гісторыі. Такім чынам, пашыралася камунікацыйная прастора, на якой разгортваліся падзеі айчыннай гісторыі. У параунанні з папярэднімі эпохамі ў гэты час значна ўзраслі патокі інфармацыі, пачала працаваць рэгулярная пошта. У складаных умовах працякала рэлігійнае жыццё ў Беларусі. За гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі канфесіянальнае становішча тэрыторыі значна змянілася. Каталіцкі касцёл саступіў свае пануючую ролю праваслаўнай царкве, якая была накіравана ў палітычную сістэму Расіі, з'яўлялася структурным элементам яе сацыяльна-эканамічнага ладу. Зыходзячы з гэтага, яна сваімі спецыфічнымі метадамі аказвала вялікі ўплыу на усе бакі жыцця грамадства. Новая ўлада забараніла уніяцкую (грэка-каталіцкую) царкву на беларускіх землях. 3 адносінамі царызму да іўдзейскай рэлігіі былі звязаны абмежавальныя законы для яўрэй-скага насельніцтва. Разам з тым дзейнічала і агульнасусветная гістарычная тэндэнцыя - свецкае жыццё значна парушыла рэлігійныя асновы грамадства. Навука, мастацтва, літаратура, тэатр таксама змагаліся за "валоданне людскімі душамі". На час далучэння да Расійскай імперыі Беларусь мела багатую культурна-гістарычную спадчыну і сталыя культурныя традыцыі. Уключэнне ў новы дзяржаўны арганізм не магло не паўплываць на далейшае культурнае развщцё Беларускага краю. Гэтыя уплывы былі далека не адназначныя. Але прагрэсіўныя тэндэнцыі паступова перамагаль Узрос узровень адукаванасці насельніцтва. Вядома, што магчымасці атрымаць адукацыю былі неаднолькавымі для прадстаўнікоў розных саслоўяў, але ж нягледзячы на гэта, нават у сялянскім асяроддзі пісьменны чалавек перастаў быць выключнай з'явай. Развщцё капіталістычных адносін запатрабавала ўдасканалення прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Да пачатку XX ст. сетка сярэдняй і ніжэйшай спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалася з сярэдніх і ніжэйшых вучылішч, рамесных вучылішч і школ, настаўніцкіх і духоўных семінарый. Асобнае месца ў сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі займалі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы - фельчарскія школы, настаўніцкія семінарыі інстытуты. Пры адсутнасці вышэйшых навучальных устаноў яны з'яўляліся мясцовымі цэнтрамі падрыхтоўю кадраў спецыялітаў. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі дало імпульс развіццю гуманітарных навук. Абумоўленае палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі расійскіх улад, распачалося комплекснае даследаванне гісторьй, мовы, матэрыяльнай і духоунай культуры беларускага этнасу. Ужо з канца XVIII ст. з'яуляюцца першыя навуковыя публікацыі пра Беларусь. Асновай духоўнага, нацыянальна-культурнага развіцця беларусаў з'яўляліся найбагацейшы фальклор і гісторыя краю, якія прыводзілі да высновы аб існаванні самастойнага беларускага народа, а мастацкая апрацоўка вуснай народнай творчасці садзейнічала зараджэнню новай беларускай літаратурнай мовы і станаўленню нацыянальнай літаратуры. Нягледзячы на цэнзурныя забароны царскіх улад, з кожным дзесяцігоддзем пашыралася кнігадрукаванне. У пачатку XX ст. узнікла нацыянальнае кнігавыданне, пачалі выходзіць газеты, часопісы, разлічаныя на беларускага, галоўным чынам вясковага, чытача. Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства на рубяжы ХІХ-ХХ стст. прывяла да абвастрэння палітычнай барацьбы, з'яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый, агульнага ўздыму грамадскага руху. У сацыяльна-палітычных умовах беларускай рэчаіснасці эканамічныя пытанні былі цесна звязаны з нацыянальнымі праблемамі. Так званае "польскае пытанне", а потым і яурэйскае, і беларускае вызначалі асноўныя кірункі палітычнага крызісу расійскага самадзяржаўя. Новыя з'явы у грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. абумовілі з'яўленне новых ідэй і вобразаў у нацыянальнай літаратуры. Галоўнымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага перыяду былі сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьба супраць самадзяржаўя, адраджэнне Бацькаўшчыны і роднай мовы, сцвярджэнне чалавечай годнасці, правоў народа на вольнае гістарычнае развіццё. Разбуральнымі войнамі адзначаны пачатак і канец знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Спачатку гэта была эпоха напалеонаўскіх войнаў, а потым - Першая сусветная вайна, якая прывяла да краху царызму ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Беларусь, знясіленая вайною, пасечаная лініяй фронту, апынулася перад новымі гістарычнымі выпрабаваннямі.
|