Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ДА СЯРЭДЗІНЫ ХІІІ СТ.


Date: 2015-10-07; view: 452.


 

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў эпоху камен­нага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі. Заняткі і промыслы старажытных жыхароў. Спа­жывецкая гаспадарка. Супольнасці людзей каменнага веку. Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейскіх плямён. Узнікненне жывёлага­доўлі і зямляробства. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Роля металаў у жыцці старажытных людзей. Узрастанне ролі мужчынскай працы. Узнікненне маёмаснай няроўнасці. Уяўленні старажытных людзей аб навакольным асяроддзі. Развіццё старажытнага мастацтва.

Насельніцтва беларускіх зямель у V — канцы ІХ ст. Засяленне славя­намі тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балцкага насельніцтва. Аб'яднанні ўсходніх славян на беларускіх землях: крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. Усходнеславянская (старажытнаруская) супольнасць. Грамад­скі лад усходніх славян. Утварэнне суседскай (сельскай) абшчыны. Языч­ніцкія вераванні і абрады.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Гаспадарчыя заняткі ўсходніх славян. Расслаенне грамадства. Даніна і палюддзе. Складванне феадальных адносін. Узнікненне і рост га­радоў. Рамесная вытворчасць і гандаль. Роля гарадоў у грамадскім жыцці.

Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі. Ста­ражытнаруская дзяржава ўсходніх славян (Кіеўская Русь). Полацкае княства ў ІХ—ХІ стст. Узаемаадносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая княжацкая дынастыя. Князь Усяслаў Брачыславіч. Раздробле­насць Полацкай зямлі ў ХІІ — сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Кня­жацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыц­ці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Прычыны прыняцця хрысціянства. Языч­ніцтва і хрысціянства. Значэнне прыняцця хрысціянства для ўсходніх сла­вян. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. Царкоўнае і абарончае дойлідства. Фрэс­кі. Помнікі прыкладнога мастацтва.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА | БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.358 s.