|
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАDate: 2015-10-07; view: 429.
Праграма ўступных іспытаў па гісторыі Беларусі для асоб, якія паступаюць ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, складзена ў адпаведнасці са зместам вучэбных праграм па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да сучаснасці, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паказчыкамі ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў з'яўляюцца засваенне тэарэтычнага, факталагічнага, у тым ліку храналагічнага, картаграфічнага, а таксама ацэначнага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў і адпаведных спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Ад абітурыентаў патрабуецца асэнсаванае аднаўленне факталагічных ведаў аб гістарычных падзеях і асобах з выкарыстаннем адпаведных гістарычных паняццяў і характарыстыкі ўдзельнікаў гістарычных падзей, авалодванне сістэмнымі цэласнымі ведамі па гісторыі Беларусі, разуменне асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, этнаканфесіянальнага развіцця беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры.
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ
На ўступным іспыце абітурыент павінен у м е ц ь: - суадносіць гістарычныя з'явы і працэсы гісторыі Беларусі з адпаведнымі з'явамі і працэсамі агульнаеўрапейскай гісторыі; - характарызаваць палітычнае становішча Беларусі на розных этапах гістарычнага развіцця; - характарызаваць і ацэньваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры; - тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі; - сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, рабіць на гэтай падставе аргументаваныя высновы; - выкарыстоўваць змест гістарычнай карты; - параўноўваць гістарычныя факты па самастойна вызначаных крытэрыях; - канкрэтызаваць тэарэтычныя высновы і змест гістарычных паняццяў.
ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ 1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ
|