|
У XІV–XVІ стст.Date: 2015-10-07; view: 816. Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўладанні царквы. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фальваркаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы. Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарадскія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы. Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гарадамі. Іншаземны гандаль. Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамысловыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.
Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці. Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі. Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэнесансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі. Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і паломніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З'яўленне новалацінскай паэзіі. Мікола Гусоўскі. Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Будны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве. Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапега. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст. Пачатак беларуска-літоўскага летапісання. Беларускія летапісы, хронікі, дыярушы і лісты. “Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. “Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Гатычна-рэнесансная архітэктура. Станаўленне і развіццё барока ў Беларусі. Помнікі культавай і свецкай архітэктуры. Манументальны і станковы жывапіс. Партрэтнае мастацтва. Кніжная і станковая гравюра.
|