Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі


Date: 2015-10-07; view: 464.


ў апошняй чвэрці ХVІІІ – першай палове ХІХст.

Перамены ў эканамічным, палітычным і сацыяльным стане беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Пазіцыя пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага адносна царскага ўрада. Зямельная палітыка Кацярыны ІІ. Перавод часткі шляхты ў склад падатных саслоўяў. Падатко­вая палітыка. Рэкрутчына.

Рэлігійная палітыка царызму. Прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Прыхільныя адносіны да езуітаў. Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі.

Адміністрацыйны падзел Беларусі. Мяжа яўрэйскай асед­ласці. Пачатак навуковага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Палітыка царызму ў сістэме адукацыі. Віленскі ўніверсітэт і Віленская вучэбная акруга. Дзейнасць А.Чартарыйскага па ўзмацненні польскага ўплыву ва ўстановах адукацыі. Ужы­ванне беларускай мовы ва ўніяцкіх школах.

Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны 1812. Праект аўта­номіі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расіі (М. Кл. Агінскі).

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Аба­рончыя баі каля мястэчкаў Мір і Клясціцы і вёскі Салтанаўка. Спадзяванні беларускай шляхты на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Метады партызанскай барацьбы беларускага насельніц­тва. Адступленне французаў і пераправа цераз раку Бярэзіну. Заканчэнне вайны і яе вынікі для Беларусі.

Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай пало­ве ХІХ ст. і іх уключэнне ў агульнарасійскі рынак. Спецыя­лізацыя ў сельскай гаспадарцы, распаўсюджанне тэхнічных культур і іх значэнне для з'яўлення новых галін вытворчасці. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў і інвентарызацыя памеш­чыцкіх маёнткаў. Значэнне названых рэформ. Развіццё гара­доў і мястэчак. Узнікненне купецкіх мануфактур і першых фабрык. Крамны гандаль і кірмашы. Пашырэнне ўнутранага рынку.

Захаванне рэвалюцыйных настрояў сярод беларускай шляхты. Тайныя таварыствы моладзі: прамяністыя, філама­ты, філарэты. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Паўстанне 18301831 гг., яго мэты, сацы­яльны склад, ход і значэнне. Наступствы паўстання для Беларусі. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Дзейнасць Я. Чачота,Т. Зана, Я. Баршчэўскага, В. Дуні­на-Марцінкевіча.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Войны і іх наступствы | Рух за нацыянальнае адраджэнне
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.048 s.