|
Пытанні да экзаменуDate: 2015-10-07; view: 729. па гісторыі Беларусі для студэнтаў 2 курса, 4 семестр гістарычнага факультэта спецыяльнасці: 1-02 01 02-06 “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны” 1. Тэрытарыяльна-адміністрацыйныя падзелы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Органы ўлады і суда ў апошняй чвэрці ХVIII – пачатку ХІХ ст., іх асаблівасці на тэрыторыі Беларусі. 2. Саслоўная палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй чвэрці ХVIII – пачатку ХІХ ст. Дзяржаўная палітыка ў адносінах да гарадоў і гараджан. 3. Нацыянальна-рэлігійная палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй чвэрці ХVIII – першай трэці ХІХ ст. 4. Змены ў эканамічным становішчы Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Гарады і гандаль у апошняй чвэрці ХVIII – пачатку ХІХ ст. 5. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны 1812 г. Праекты аднаўлення Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. 6. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. 7. Акупацыя Беларусі войскамі Напалеона. Акупацыйны рэжым. Становішча насельніцтва і яго адносіны да варагуючых бакоў. Вызваленчая барацьба. 8. Ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі восенню 1812 г. Вынікі вайны для Беларусі. 9. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі ў канцы ХVIII – пачатку ХІХ ст. і іх дзейнасць. 10. Дзекабрысты і Беларусь. 11. Паўстанне 1830-1831 гг. Вынікі і ўрокі падзей 1831 г. 12. Змены і асноўныя накірункі ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі пасля паўстання 1830-1831 гг. 13. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў грамадска-палітычным руху ў 30-50-я гг. ХІХ ст. 14. Сельская гаспадарка ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. Памешчыцкая гаспадарка і павіннасці сялян. Развіццё таварнай вытворчасці і спецыялізацыі. 15. Развіццё прамысловасці і гандлю ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 16. Гарады і мястэчкі ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. падаткі і павіннасці гараджан. 17. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Рэформы П.Кісялёва. 18. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 19. Адукацыя і навука ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 20. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 21. Літаратура, беларускі фальклор у канцы ХVIII – першай паловы ХІХ ст. 22. Музыка і тэатр у канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 23. Архітэктура ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 24. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ ст. 25. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы адмены прыгоннага права. Падрыхтоўка аграрнай рэформы 1861 г. і яе сутнасць. 26. Агульнае і мясцовыя “Палажэнні”. Асаблівасці рэформы 1861 г. на Беларусі Змены ў сістэме кіравання вёскай па выніках рэформы 1861 г. 27. Рэформы ў дзяржаўнай весцы і сярод асобных групп сялянскага насельніцтва. 28. Вынікі і значэнне аграрных рэформ 1860-70-х гг.. Захаванне рудэментаў феадалізму ў парэформеннай вёсцы. 29. Сялянскі рух у Беларусі ў 1861-1862 г. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 года. 30. Прычыны і характар паўстання 1863 г. у Беларусі. Асноўныя палітычныя плыні ў кіраўніцтве паўстаннем. Падрыхтоўка выступлення. 31. К. Каліноўскі: Біяграфія, палітычныя погляды і рэвалюцыйная дзейнасць.«Мужыцкая праўда»: змест і характар выдання. Аграрная і рэвалюцыйная тэматыка на старонках газеты. 32. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі (1863-1864г.). 33. Падаўленне паўстання 1863 г. царызмам. М.Мураўёў. Прычыны паражэння паўстання і яго гістарычнае значэнне. Палітыка царызму ў Беларусі пасля падаўлення паўстання. 34. Гарадская і земская рэформы Аляксандра ІІ: сутнасць і асаблівасці ў Беларусі. 35. Ваенная і судовая рэформы Аляксандра ІІ: сутнасць і асаблівасці ў Беларусі. 36. Школьная і цэнзурная рэформы Аляксандра ІІ: сутнасць і асаблівасці ў Беларусі. Сістэма адукацыі ў Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. 37. Контррэформы 80 - 90-х гадоў XIX ст. 38. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне ў Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Развіццё гандлёвага земляробства. 39. Сусветны аграрны крызіс 80-х гадоў XIX ст. і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі. 40. Становішча сялян Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. Сялянскі рух, яго форма і дынаміка. 41. Стан прамысловасці Беларусі ў 60 - 70-я гады XIX ст., яе галіновая структура. 42. Прамысловы ўздым у Беларусі ў 80 - 90-я гады XIX ст. 43. Фарміраванне класаў капіталістычнага грамадства, іх спецыфіка на Беларусі. Рост гарадоў Беларусі ў парэформенны час, іх добраўпарадкаванне. 44. Транспарт і шляхі зносін Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст.Дзейнасць банкаў у Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. Развіццё гандлю. 45. Становішча рабочых Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. Рабочы рух у Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. Першыя рабочыя гурткі. 46. Ідэалогія народніцтва і яго асноўныя плыні. Характар і асаблівасці народніцтва ў 80-90-я гады XIX ст. Ідэйна-арганізацыйны крызіс народніцтва. 47. Народніцкі рух у Беларусі ў 70-х - пачатку 80-х гг. XIX ст. 48. Пачатак прапаганды марксізму ў Беларусі. Сацыял-дэмакратычныя гурткі і групы рубяжа 80-90-х гг. XIX ст. 49. Узнікненне першых палітычных партый і арганізацый у 90-я гг. XIX ст. 50. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры і ўтварэння беларускай нацыі. 51. Складванне асноўных прыкмет беларускай нацыі. 52. Прыродазнаўчая навука і навуковыя даследаванні: У. Дыбоўскі, М. Ястрэбскі, В. Ермакоў, А. і У. Кавалеўскія, Я. Наркевіч-Ёдка, I. Яркоўскі, I. Дамейка, М.Судзілоўскі, Ю.Хадзько і інш. 53. Навуковае вывучэнне Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. 54. Развіццё беларускай літаратуры ў 60 - 90-я гады XIX ст. 55. Перыядычны друк, тэатральнае і музычнае жыццё Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. 56. Выяўленчае мастацтва Беларусі ў 60 - 90-я гады XIX ст. 57. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Сядзібная архітэктура: панаванне эклектызму. 58. Культавае будаўніцтва, адраджэнне старадаўніх стыляў.
Пытанні распрацала дацэнт кафедры гісторыі Беларусі А.Д. Тогулева
Пытанні разгледжаны і зацверджаны на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі 25 студзеня 2012 года, пратакол № 5
Заг. кафедры гісторыі Беларусі В.У. Акуневіч
|