Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Паняцце літаратурнай нормы


Date: 2015-10-07; view: 673.


Літаратурная норма – агульнапрынятыя правілы, замацаваныя ў маўленчай практыцы і зафіксаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках.

Нормы:

- арфаэпічныя – рэгулююць вымаўленне гукаў, спалучэння гукаў у словах і спалучэннях слоў;

- акцэнталагічныя – рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах;

- арфаграфічныя – рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі;

- лексічныя – рэгулююць правільнасць выбару слова і дарэчнасць выкарыстання яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнавядомых спалучэннях;

- фразеалагічныя – рэгулююць традыцыйнае, замацаванае ў пісьмовай і вуснай практыцы ўжыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі;

- словаўтваральныя – рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў слове ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, якія існуюць у беларускай літаратурнай мове;

- стылістычныя – рэгулююць ужыванне стылістычна афарбаваных слоў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення;

- марфалагічныя – рэгулююць правільнае формаўтварэнне і словазмяненне часцін мовы;

- сінтаксічныя – правілы спалучэння слоў у розных канструкцыях;

- пунктуацыйныя – ужыванне знакаў прыпынку для афармлення пэўных сінтаксічных адзінак пры дзеянні пэўных умоў.


<== previous lecture | next lecture ==>
Мастацкі стыль | Арфаэпічныя нормы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.33 s.