![]() |
Арфаграфічныя нормыDate: 2015-10-07; view: 1098. Арфаграфiя(грэч. orthos – правільны і grapho – пішу), або правапiс, – гэта сукупнасць правілаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак. Па сутнасцi, гэта сацыяльны дагавор, з'ява ўмоўная, але ўведзеная ў ранг закона. Арфаграфiчныя правiлы выконваюць важную грамадскую функцыю: забяспечваюць адзiнства пiсьмовай мовы, узаемаразуменне людзей пэўнага моўнага калектыву. Паколькi правапiсам карыстаюцца мiльёны людзей, вялiкае значэнне набывае стабiльнасць i даступнасць арфаграфiчных правiл, iх строгасць i мiнiмальная варыянтнасць. Грунтуючыся ў значнай ступенi на гiсторыка-культурных трыдыцыях, арфаграфiя можа паступова змяняцца, рэфармавацца, але ўсе змены ў ёй псiхалагiчна няпроста ўспрымаюцца носьбiтамi мовы i адбываюцца найперш у часы iстотных грамадскiх зрухаў. Неабходнасць арфаграфii як сукупнасцi правiл узорнага напiсання абумоўлена тым, што графiка як сукупнасць пiсьмовых сродкаў дапускае некалькi варыянтаў перадачы вуснай мовы на пiсьме. Месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напiсанняў, прынята называць арфаграмай. Iнакш кажучы, арфаграма – гэта правiльнае (адпаведнае правiлам) напiсанне, якое выбiраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць лiтара, спалучэнне лiтар, злiтнасць, паўзлiтнасць цi раздзельнасць напiсання, характар скарачэння або пераносу слова. Напiсаннi, якiя не патрабуюць прымянення арфаграфiчных правiл, называюцца апорнымi напiсаннямi. З iх дапамогай правяраюцца арфаграмы.
|