Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Правапіс галосных о, э, а


Date: 2015-10-07; view: 1058.


Галосныя о, э звычайна пішуцца ў беларускай мове толькі пад націскам: горад, мова, шэсць, чэрствы. Не пад націскам у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем замест о, э пішацца літара а (аканне): гарады, маўленне, шасцёрка, чарсцвець.

Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: Токіа, сальфеджыа, характар, рамонт.

У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: кроў – крывавы, дровы – дрывотня (але: драўляны), глотка – глытаць. З літарай ы пішуцца словы яблык, яблыня, яблычны, яблыневы.

У адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем літара ы пішацца ў некаторых запазычаных словах:

абарыген дырыжор рызіна

арышт дырэктар рысора

брызент зарыва трывога

дрызіна інжынер хрыбет

дрымучы канцылярыя цырымонія

дылетант почырк чыгун

А ў некаторых словах пішацца літара і: бліскавіца, блішчаць, бліскаўка (але: бляск, бляшанка).

Канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, лідар, камп'ютар, тэндар, ордар, менеджар, але ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання захоўваюцца -эль, -эр: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:

- пасля зацвярдзелых, а таксама [д], [т]: жэрдка, тэатр, рэдактар, дэталь, Жэнева, Цэйлон;

- у пачатку некаторых (пераважна запазычаных) слоў: эра, эпас, экватар, экзэмпляр, Эстонія, Эфіопія;

- на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ, кашнэ, Хасэ, Душанбэ (але: філе, сальта-мартале, піке, камюніке).


<== previous lecture | next lecture ==>
Прынцыпы беларускага правапiсу | Правапіс галосных е, ё, я
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.987 s.